сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

17
САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ – РАТАВАЛЬНІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Upload: mixvag

Post on 20-Feb-2017

426 views

Category:

Education


9 download

TRANSCRIPT

Page 1: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ –

РАТАВАЛЬНІКІ БЕЛАРУСКАЙ

МОВЫ

Page 2: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Сацыяльныя сеткі сёння – вялікі імпульс для развіцця і пашырэння ўплыву беларускай мовы на сучасную моладзь!

Page 3: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

З прыкладна 7000 моваў свету палова можа

знікнуць да канца стагоддзя, лічаць лінгвісты. Беларуская, паводле экспертаў ЮНЭСКА, таксама знаходзіцца ў небяспецы.

  Аднак даследчыкі, што займаюцца мовамі, якім

пагражае знікненне, зрабілі выснову, што захаванню моваў спрыяюць такія лічбавыя

тэхналогіі глабалізацыі як сацыяльныя сеткі і нават простыя эсэмэскі.

Page 4: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

 Атлас «Мовы свету ў небяспецы», складзены ЮНЭСКА,

аднёс беларускую да «слабых».  Гэткі ж статус маюць такія мовы, як латгальская ў Латвіі,

ніжнесаксонская ў Нямеччыне і башкірская ў Расеі. Аднак лінгвісты нядаўна заўважылі пазытыўную

тэндэнцыю: мовы пачалі выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі , «каб пашырыць сваю ролю і прысутнасць сярод іншых моваў свету».

Page 5: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Аб гэтым гаворыць прафесар лінгвістыкі і сябра Нацыянальнага геаграфічнага таварыства Вялікабрытаніі Дэвід Харысан, перадае BBC.

 «Цяпер мы заўважаем пазітыўнае ўздзеянне глабалізацыі. Мова, на якой

размаўляе толькі 50 чалавек у аддаленай кропцы свету, атрымлівае шанец быць пачутай у сусветным маштабе», — лічыць прафесар.

Page 6: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Да прыкладу, індзейцы Паўночнай Амерыкі карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі для адраджэння цікавасці сярод моладзі да роднай мовы. А ў Туве ў Расеі стварылі прыстасаванне для айфону, з дапамогай якога можна праверыць вымаўленне словаў на тувінскай мове.

  Тувінская мае гэткі ж самы статус

«слабой», як і беларуская.

Page 7: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Адзін з носьбітаў такіх знікаючых гаворак Альфрэд Лэйн размаўляе на мове Сілэтс Ды-іні, якая была распаўсюджаная сярод індзейцаў у штаце Арэгон у ЗША. «Да нас прыйшлі лінгвісты, якія вызначылі, што наша мова асуджаная на знікненне. Але ўсё племя і наша рада вырашылі, што гэтага не будзе. І мы распрацавалі план па адраджэнні мовы ў даліне Сілэтс», — распавядае ён.

 Індзейцы змагаюцца за

захаваньне сваёй мовы праз стварэнне электронных аўдыёслоўнікаў, а таксама з дапамогай сацсетак.

Page 8: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

 Прафэсар Харысан разважае, што не ўсе мовы здолеюць выжыць

нават з дапамогай Facebook, многія з іх знікнуць са смерцю апошніх носьбітаў. Адбудзецца гэта ўжо праз тры-чатыры пакаленні.

  Аднак, на яго думку, новыя

лічбавыя тэхналогіі дапамогуць захаваць многія рэдкія мовы, якія яшчэ некалькі гадоў таму, падавалася, не мелі шанцаў на выжыванне.

Page 9: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Філёзаф Валянцін Акудовіч прысьвяціў месцу беларускай мовы ў віртуальнай прасторы не адно эсэ. Спадар Акудовіч перакананы: беларуская мова сыходзіць у інтэрнэт, дзе набывае другое жыцьцё. Пры сучасным разьвіцьці тэхналёгіяў кантактаваньне ўсё больш набывае віртуальныя, чым вэрбальныя праявы:

“Беларусь як цэлае, з усёй культурай, мысьленьнем і, калі заўгодна, геаграфіяй перасоўваецца ў віртуальную прастору. І я ў гэтай сытуацыі бачу пэўныя плюсы, бо ў такой “краіне” могуць жыць усе беларусы, раскіданыя па зямной кулі. Справа ў тым, што многія людзі саромеюцца ці не рызыкуюць размаўляць па-беларуску на вуліцы, у грамадзкіх установах, дзе працуюць. І таму мовы як быццам амаль не чуваць (не лічачы пэўныя супольнасьці, якія яе ўжываюць унутры), але адбываецца “кампэнсацыя” праз пашырэньне беларускай мовы ў віртуальнай прасторы. Тут кожнага, хто гатовы ёй карыстацца (нават калі не надта добра ёю валодае), нішто не стрымлівае. І, такім чынам, рэпрэсаваная ў рэальным жыцьці мова мае магчымасьць там разгарнуцца напоўніцу. Шэраг яшчэ можна дадатных момантаў далучыць сюды, каб зразумець, з чаго гэты фэномэн адбываецца”.

Page 10: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

У апошнія гады акрэсьлілася тэндэнцыя на яднаньне паводле агульных інтарэсаў. У сеціве нараджаюцца супольнасьці аднадумцаў, зьяўляюцца беларускамоўныя тэматычныя сайты, вакол якіх гуртуюцца творцы і прыхільнікі літаратуры (litara.net); папулярныя выканаўцы і іх фанаты (music.fromby.net); спартоўцы і заўзятары (ад трансьляцыяў на match.by да сайтаў, прысьвечаных хакею, футболу і нават “Формуле-1”).

Page 11: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Спосабы змагання за беларускую мову ў сацыяльных сетках

1. Соцыялагічнае апытванне па пэўных пытаннях2. Сродак актывізацыі грамадства на пэўныя рэальныя дзеянні па

абароне беларускай мовы праз віртуальныя заклікі і запрашэнні3. Віншаванні са святамі звязанымі з беларускай мовай4. Перадача медыя інфармацыі5. Згуртаванні і суполкі – аб’ядноўваючы грамадства фактар

Page 12: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

1 Соцыялагічнае апытванне па пэўных пытаннях

Напрыклад, згуртаванне "Talaka.by", што займаецца папулярызацыяй мовы ў сеціве, з пачатку 2012 спрабуе пералічыць беларускамоўных, зарэгістраваных на расейскім сайце "Вконтакте", запрашаючы іх у адмысловую суполку "Перапіс".

Page 13: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Сродак актывізацыі грамадства на пэўныя рэальныя дзеянні па абароне беларускай мовы праз віртуальныя заклікі і запрашэнні

Page 14: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Віншаванні са святамі звязанымі з беларускай мовай

Page 15: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Перадача медыя інфармацыі

Page 16: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

Згуртаванні і суполкі – аб’ядноўваючы грамадства фактар

Page 17: сацыяльныя сеткі – ратавальнікі беларускай мовы

ВынікСацыяльныя сеткі сёння – гэта і падключэнне

аднадумцаў, якія ствараючы альбо далучаючыся да суполак звязаных з папулярызацыяй беларускай мовы паказваюць альбо пазыцыянуюць сябе як зацікаўленныя у жыцці нашай мовы, асобы. напрыклад у суполкі - Я разумею беларускую мову!, ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!, Беларускамоўныя і вельмі шмат іншых.

Спосабаў можа быць нашмат больш, але для самае галоўнае – гэта наяўнасць жадання. Калі кожны з нас будзе адстойваць свае моўныя правы, то сітуацыя можа змяніцца ў лепшы бок. Не варта чакаць ад дзяржавы змены моўнай палітыкі – мы самі можам яе змяніць. А дапамагчы нам у гэтым могуць тыя ж самыя сучасныя інтэрнэт тэхналёгіі і яго сацыяльнае павуцінне, якой пераносіць штодзённая ідэі жыццяздольнасьці беларускай мовы.