edu.gov.by  · web viewПрыведзены ў праграме прыкладны...

60
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПАСТАНОВА ПОСТАНОВЛЕНИЕ 28 лістапада 2016 г. № 109 _________ г.Мінск г.Минск Аб зацвярджэнні тыпавой вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне ”Методыка выкладання беларускай мовы“ прафесіянальнага кампанента На падставе часткі другой пункта 9 артыкула 201 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзіць тыпавую вучэбную праграму па вучэбнай дысцыпліне ”Методыка выкладання беларускай мовы“ прафесіянальнага кампанента тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці 2-02 03 01 ”Беларуская мова і літаратура“ для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якая дадаецца. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз 15 працоўных дзён пасля яе падпісання. Міністр М.А.Жураўкоў

Upload: others

Post on 21-Jan-2020

10 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ПАСТАНОВА ПОСТАНОВЛЕНИЕ

28 лістапада 2016 г. № 109 _________

г.Мінскг.Минск

Аб зацвярджэнні тыпавой вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне ”Методыка выкладання беларускай мовы“ прафесіянальнага кампанента

На падставе часткі другой пункта 9 артыкула 201 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць тыпавую вучэбную праграму па вучэбнай дысцыпліне ”Методыка выкладання беларускай мовы“ прафесіянальнага кампанента тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці 2-02 03 01 ”Беларуская мова і літаратура“ для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якая дадаецца.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз 15 працоўных дзён пасля яе падпісання.

Міністр М.А.Жураўкоў

Page 2: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

ЗАЦВЕРДЖАНАПастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

28.11.2016 № 109

Тыпавая вучэбная праграмапа вучэбнай дысцыпліне

”Методыка выкладання беларускай мовы“прафесіянальнага кампанента тыпавога вучэбнага плана

па спецыяльнасці 2-02 03 01 ”Беларуская мова і літаратура“для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі,

якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

Page 3: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ЗАЦВЕРДЖАНА

ПастановаМіністэрства адукацыіРэспублікі Беларусь28.11.2016 № 109

ТЫПАВАЯ ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМАПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

“МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”прафесіянальнага кампанента тыпавога вучэбнага плана

па спецыяльнасці 2-02 03 01 “Беларуская мова і літаратура”для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі,

якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

Мінск2016

Page 4: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Рэкамендавана да выдання экспертным саветамРэспубліканскага інстытута прафесіянальнай адукацыі

А ў т а р В. А. Торра, кандыдат філалагічных навук, выкладчык установы адукацыі “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”.

Р э ц э н з е н т ы : І. Г. Лабёнак, выкладчык Полацкага каледжа ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Ма-шэрава”;В.А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар ка-федры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”.

Адказны за выпуск Н.В. Агеева, метадыст установы адукацыі “Рэспублікан-скі інстытут прафесіянальнай адукацыі”.

Тыпавая вучэбная праграма была абмеркавана і адобрана бюро вучэбна-метадычнага аб’яднання ў галіне сярэдняй спецыяльнай адукацыі на рэспублі-канскім узроўні па спецыяльнасцях у галіне педагогікі, камунікацыі.

© Рэспубліканскі інстытутпрафесіянальнай адукацыі, 2016

Page 5: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАТыпавая вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне “Методыка

выкладання беларускай мовы” (далей – праграма) прадугледжвае вывучэнне тэорыі навучання беларускай мове, фарміраванне ўмення правільна арганізоўваць адукацыйны працэс і кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў.

Сістэма прафесіянальнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў уключае тэарэтычную і практычную падрыхтоўку. Тэарэтычныя веды навучэнцы набываюць на лекцыях, паглыбляюць іх пры напісанні навукова-даследчых прац. Вынікам засваення тэарэтычных ведаў павінна быць правільнае разуменне навучэнцамі накіраванасці, логікі і структуры адукацыйнага працэсу навучання беларускай мове.

Фарміраванне прафесіянальна-метадычных уменняў адбываецца на практычных занятках, а таксама падчас педагагічнай практыкі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры вывучэнні методыкі выкладання беларускай мовы неабходна забяспечваць міжпрадметныя сувязі з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі агульнаадукацыйнага і прафесіянальнага кампанентаў тыпавога вучэбнага плана (“Педагогіка”, “Псіхалогія”, “Методыка выкладання беларускай літаратуры”, “Сучасная беларуская літаратурная мова”, “Гісторыя беларускай літаратуры”).

Праграмай вызначаны мэты вывучэння па кожнай тэме і спрагназаваны вынікі іх дасягнення ў адпаведнасці з узроўнямі засваення вучэбнага матэрыялу.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны навучэнцы павінныведаць на ўзроўні ўяўлення:псіхолага-педагагічныя асновы методыкі выкладання беларускай

мовы ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі;

вытокі методыкі выкладання беларускай мовы;гісторыю развіцця метадычнай думкі на Беларусі;погляды Якуба Коласа на выхаванне і на выкладанне роднай мовы,

уплыў “Методыкі роднае мовы” на развіццё метадычнай думкі;агульныя тэарэтычныя асаблівасці методыкі выкладання беларускай

мовы;асноўныя напрамкі развіцця сучаснай методыкі выкладання

беларускай мовы, новыя адукацыйныя тэхналогіі;ведаць на ўзроўні разумення:лінгвістычныя асновы методыкі выкладання беларускай мовы;навукова-метадычныя асновы вывучэння ўсіх раздзелаў беларускай

мовы, змест адукацыйных стандартаў і адукацыйных праграм па бела-рускай мове;

мэты, змест і дыдактычныя сродкі навучання мове;метадычны апарат, змест і будову сучасных падручнікаў;

1

Page 6: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

метады і прыёмы выкладання мовы;асаблівасці арганізацыі розных відаў дзейнасці ў адукацыйным працэсе;тыпы і структуру ўрокаў мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі,

патрабаванні да іх правядзення;метадычныя падыходы да ўрокаў беларускай мовы, развіцця вуснай і

пісьмовай мовы;метады, прыёмы і сістэму работы з вучнямі на ўроках беларускай мовы;формы і метады кантролю ведаў, уменняў вучняў;адзіны моўны рэжым установы адукацыі, якая забяспечвае атрыманне

агульнай сярэдняй адукацыі;асноўныя патрабаванні да мовы настаўніка (правільнасць, дакладнасць,

лагічнасць, выразнасць, чысціня, багацце, дарэчнасць, сцісласць);прынцыпы і формы планавання вучэбнай і выхаваўчай работы па

беларускай мове;шляхі ўдасканалення методыкі выкладання беларускай мовы ва

ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;умець:аналізаваць адукацыйныя праграмы, падручнікі па беларускай мове;карыстацца навуковай і метадычнай літаратурай, педагагічнымі

тэхналогіямі, альтэрнатыўнымі і варыятыўнымі праграмамі;планаваць, праводзіць і аналізаваць урокі розных тыпаў;распрацоўваць методыку правядзення ўрока ў адпаведнасці з яго

тэмай і задачамі;складаць каляндарна-тэматычныя планы і планы-канспекты ўрокаў

адпаведна патрабаванням праграм;праводзіць урокі з выкарыстаннем традыцыйных і інавацыйных

педагагічных тэхналогій;выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі навучання на ўроку.Кантроль сфарміраванасці ведаў і ўменняў па вучэбнай дысцыпліне

ажыццяўляецца ў форме апытвання, тэматычных кантроляў, адной абавязковай кантрольнай работы і экзамену.

У праграме прыведзены прыкладныя крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па вучэбнай дысцыпліне, а таксама прыкладны пералік абсталявання кабінета тэхнічнымі і дэманстрацыйнымі сродкамі навучання, неабходнымі для забеспячэння адукацыйнага працэсу.

Прыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці ад канкрэтных умоў цыклавая (прадметная) камісія мае магчымасць уносіць абгрунтаваныя змены ў змест праграмнага вучэбнага матэрыялу і размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах у межах агульнай колькасці гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны. Змены, якія ўносяцца ў праграму, павінны быць зацверджаны намеснікам кіраўніка ўстановы адукацыі па вучэбнай рабоце.

2

Page 7: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Раздзел, тэма

Колькасць вучэбных гадзін

УсягоУ тым ліку

на практычныя заняткі

Уводзіны 1Раздзел 1. Агульныя пытанні методыкі выкла-дання беларускай мовы 30 101.1. Методыка выкладання беларускай мовы як навука 41.2. Вучэбная праграма і сродкі навучання па беларускай мове 6 21.3. Прынцыпы і псіхалагічныя асновы навучання беларускай мове 41.4. Метады і прыёмы навучання беларускай мове 4 21.5. Урок беларускай мовы. Тыпы і структура 10 61.6. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы 2Раздзел 2. Методыка выкладання раздзелаў школьнага курса беларускай мовы 40 182.1. Методыка выкладання фанетыкі і арфаэпіі 4 22.2. Методыка навучання арфаграфіі 10 42.3. Методыка выкладання лексікі і фразеалогіі 4 22.4. Вывучэнне марфемнага складу слова і слова-ўтварэння 4 22.5. Агульныя пытанні выкладання граматыкі 22.6. Методыка выкладання марфалогіі 4 22.7. Методыка выкладання сінтаксісу 4 22.8. Методыка навучання пунктуацыі 4 22.9. Пытанні методыкі навучання стылістыцы 4 2Раздзел 3. Методыка развіцця звязнага маўлення вучняў 16 63.1. Агульныя пытанні развіцця маўлення 23.2. Методыка навучання пераказу 4 23.3. Методыка навучання сачыненню 4 23.4. Методыка навучання перакладу 4 23.5. Праверка і ацэнка творчых работ вучняў 1Абавязковая кантрольная работа 1Раздзел 4. Пазаўрочная работа па беларускай мове 3 2

Усяго 90 36

3

Page 8: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫМэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынік

УВОДЗІНЫ

Сфарміраваць уяўленне пра задачы, змест вучэбнай дысцы-пліны “Методыка выкладання беларускай мовы”.

Методыка выкладання беларускай мовы як вучэбная дысцыпліна. Задачы і змест. Сувязь вучэбнай дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы” з іншымі вучэбнымі дысцып-лінамі (“Сучасная беларуская літаратурная мо-ва”, “Методыка выкладання беларускай літаратуры”, “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”).

Выказвае агульнае меркаванне пра задачы і змест вучэбнай дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы”, яе сувязь з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі.

РАЗДЗЕЛ 1. АГУЛЬНЫЯ ПЫТАННІ МЕТОДЫКІ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Т э м а 1 . 1 . Методыка выкладання беларускай мовы як навукаСфарміраваць уяўленне пра

прадмет, змест, задачы, фунда-ментальныя паняцці і катэгорыі методыкі выкладання мовы, пра яе сувязь з іншымі навукамі.

Пазнаёміць з метадамі дасле-давання ў методыцы выкладання роднай мовы.

Сфарміраваць уяўленне пра гісторыю станаўлення і развіцця метадычнай думкі на Беларусі.

Методыка выкладання беларускай мовы як навука, яе прадмет, змест, задачы. Фунда-ментальныя паняцці і катэгорыі методыкі выкладання мовы: мэта і змест моўнай адукацыі, заканамернасці засваення мовы, метадычныя прынцыпы навучання, метад навучання, форма навучання, адукацыйная тэхналогія.

Сувязь методыкі беларускай мовы з іншымі навукамі: філасофіяй, логікай, дыдактыкай, псіхалогіяй, лінгвістыкай, методыкай выкла-дання іншых прадметаў філалагічнага цыкла.

Метады даследавання ў методыцы выкла-дання роднай мовы. Арганізацыя і структура метадычнага даследавання. Найбольш пашы-

Называе прадмет, змест, задачы, фундаментальныя паняцці і катэ-горыі методыкі выкладання мовы. Выказвае агульнае меркаванне пра яе сувязь з іншымі навукамі.

Адрознівае метады даследавання ў методыцы выкладання роднай мовы.

Выказвае агульнае меркаванне пра гісторыю станаўлення і развіцця метадычнай думкі на Беларусі.

4

Page 9: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікраныя метады даследавання: вывучэнне мета-дычнай спадчыны, вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту, эксперы-мент, анкетаванне, дыягностыка і прагназа-ванне, метад назірання за вучэбным працэсам.

Станаўленне і развіццё метадычнай думкі на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, Л. Зізанія. М. Сматрыцкі, С. Собаль, С. Полацкі – аўтары першых славянскіх буквароў і граматык. Роля Б. Тарашкевіча, Б. Пачобкі, А. Смоліча, Язэпа Лёсіка, І. Пратасевіча, І. Самковіча ў развіцці методыкі роднай мовы.

Метадычная спадчына К. Міцкевіча (Якуба Коласа).

Развіццё методыкі выкладання беларускай мовы ў 80–90-я гады ХХ ст. і на пачатку ХХІ ст.

Т э м а 1 . 2 . Вучэбная праграма і сродкі навучання по беларускай мовеДаць паняцце пра змест нарма-

тыўных прававых актаў “Аду-кацыйнага стандарта вучэбнага прадмета «Беларуская мова» (І–ХІ класы)”, “Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская мова»” і вучэбнай праграмы па беларускай мове, змест і будову сучасных падручнікаў, іх метадычны апарат.

Нарматыўныя прававыя акты: “Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская мова» (І–ХІ класы)”, “Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская мова»”. Вучэбная праграма як дзяржаўны дакумент. Прынцыпы пабудовы вучэбнай праграмы. Структура вучэбнай праграмы. Змест вучэбнай праграмы па беларускай мове.

Асноўныя і дадатковыя сродкі навучання. Падручнік – асноўны сродак навучання роднай

Апісвае змест нарматыўных прававых актаў “Адукацыйнага стандарта вучэбага прадмета «Беларуская мова» (І–ХІ класы)”, “Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская мова»” і вучэбнай праграмы па беларускай мове, змест і будову сучасных падручнікаў, іх метадычны апарат.

Акрэслівае сродкі навучання, тлу-

5

Page 10: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікСфарміраваць веды пра сродкі

навучання, пра месца, магчымасці і правілы іх прымянення ў працэсе навучання.

мове. Адпаведнасць сучасных падручнікаў па беларускай мове зместу праграмы і адукацый-наму стандарту. Прынцыпы пабудовы сучасных падручнікаў. Характарыстыка сучасных падручнікаў па беларускай мове: формы падачы новага матэрыялу, сістэма практыкаванняў і заданняў, рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні, сістэма паўтарэння вывучанага, метадычны апарат. Выхаваўчы патэнцыял падручніка. Структурныя кампаненты школьных падруч-нікаў (тэкставы, пазатэкставы, даведачны кампанент, апарат арыенціроўкі).

Паняцце вучэбна-метадычнага комплексу. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове і патрабаванні да яго.

Сродкі навучання на ўроках беларускай мо-вы (натуральныя ўзоры, графічныя, праграмныя, выяўленчыя, тэхнічныя сродкі). Табліцы (тэкставыя, тэкставыя з графічнымі абазначэннямі ці малюнкамі); афармленне табліц. Схемы, апорныя схемы. Карціны, малюнкі, дадаткова-раздатачны матэрыял. Асноўныя метадычныя правілы выкарыстання.

Тэхнічныя сродкі навучання (мультымедыйны праектар, магнітафон, відэамагнітафон, камп’ютар). Экранныя зрокавыя сродкі навучання (транспаранты, дыяфільмы, дыяпазітывы, слайды). Слыхавыя

мачыць месца, магчымасці і правілы іх прымянення ў працэсе навучання.

6

Page 11: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Выніксродкі (грампласцінкі і грамзапісы, носьбіты CD і DVD). Зрокава-слыхавыя сродкі навучання (відэазапісы, флэш-ролікі, вучэбныя прэзентацыі). Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і электронныя сродкі навучання. Сістэма Інтэрнэт.

Практычныя заняткіСфарміраваць уменне аналіза-

ваць змест і структуру вучэбнай праграмы і падручнікаў па бела-рускай мове.

Аналіз вучэбнай праграмы і падручнікаў па беларускай мове.

Аналізуе змест і структуру вучэб-най праграмы і падручнікаў па бела-рускай мове.

Т э м а 1 . 3 . Прынцыпы і псіхалагічныя асновы навучання беларускай мовеСфарміраваць уяўленне пра

агульнадыдактычныя і прыватна-метадычныя прынцыпы навучання беларускай мове.

Сфарміраваць веды пра псіхала-гічныя асновы навучання беларус-кай мове і спосабы свядомага засваення вучнямі праграмнага вучэбнага матэрыялу.

Прынцыпы навучання. Агульнадыдактычныя і прыватнаметадычныя прынцыпы навучання беларускай мове.

Прымяненне агульнадыдактычных прынцыпаў пры выкладанні беларускай мовы: навуковасці, сістэматычнасці і паслядоўнасці, свядомасці і актыўнасці, трываласці, даступ-насці, нагляднасці, пераемнасці і перспек-тыўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, індывідуальнага падыходу, адзінства навучан-ня, выхавання і развіцця, станоўчага эмацыя-нальнага фону.

Прыватнаметадычныя прынцыпы навучання роднай мове: узаемасувязі вывучэння граматыкі і лексікі, сувязі марфалогіі і сінтаксісу, сувязі фанетыкі і марфалогіі, сувязі сінтаксісу і пунктуацыі, сувязі ўсіх раздзелаў школьнага

Выказвае агульнае меркаванне пра агульнадыдактычныя і прыватнаметадычныя прынцыпы навучання беларускай мове.

Апісвае псіхалагічныя асновы навучання беларускай мове. Тлумачыць спосабы свядомага засваення вучнямі праграмнага вучэбнага матэрыялу.

7

Page 12: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Выніккурса беларускай мовы з арфаграфіяй, прынцып вывучэння марфалогіі на сінтаксічнай аснове, сувязі вывучэння ўсіх раздзелаў курса беларускай мовы з выпрацоўкай навыкаў чытання. Прынцып увагі да матэрыі мовы, прынцып разумення моўных значэнняў, прынцып ацэнкі выразнасці мовы, прынцып развіцця адчування мовы, прынцып каардынацыі вуснай і пісьмовай мовы, прынцып паскарэння тэмпу навучання.

Узаемадзеянне агульнадыдактычных і пры-ватнаметадычных прынцыпаў навучання.

Псіхалагічныя асновы навучання мове. Асновы свядомага засваення праграмнага вучэбнага матэрыялу: аналіз і сінтэз, параўнанне і супастаўленне, абстрагаванне і абагульненне. Індуктыўны і дэдуктыўны шляхі выкладання праграмнага вучэбнага матэрыялу.

Т э м а 1 . 4 . Метады і прыёмы навучання беларускай мовеСфарміраваць веды пра асноў-

ныя метады і прыёмы навучання беларускай мове, пра іх адпавед-насць мэце, зместу ўрока, узросту і ступені падрыхтаванасці вучняў, узроўню падрыхтоўкі настаўніка.

Даць уяўленне пра новыя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы.

Метад навучання. Функцыі метадаў наву-чання: матывацыйная, адукацыйная, развіц-цёвая, выхаваўчая.

Класіфікацыя метадаў навучання ў залеж-насці ад крыніцы атрымання ведаў (славесныя, наглядныя, практычныя). Класіфікацыя метадаў навучання ў залежнасці ад узроўню пазнавальнай дзейнасці вучняў (тлумачальна-ілюстрацыйны, рэпрадуктыўны, праблемнага выкладу, часткова-пошукавы,

Апісвае асноўныя метады і прыё-мы навучання беларускай мове. Тлумачыць адпаведнасць метадаў і прыёмаў, выкарыстаных на ўроку, яго мэце, зместу, узросту і ступені падрыхтаванасці вучняў, узроўню падрыхтоўкі настаўніка.

Называе новыя адукацыйныя тэхналогіі, якія могуць выкарыстоў-вацца на ўроках беларускай мовы. 8

Page 13: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікдаследчы). Метады праблемнага навучання (праблемны выклад ведаў, выклад з праблемным пачаткам, пошукавая гутарка, даследчы метад).

Найбольш распаўсюджаныя метады наву-чання. Метад слова настаўніка. Метад гутаркі, віды гутаркі: паведамляльная, эўрыстычная, узнаўляльная, або рэпрадуктыўная, паўтаральна-абагульняльная; патрабаванні да правядзення гутаркі. Метад работы з падручнікам. Работа з даведачнай літаратурай. Метад назірання і аналізу моўных з’яў і фактаў. Метад моўнага аналізу. Метад ілюстрацыі. Метад дэманстрацыі. Метад экскурсіі. Метад практыкавання, тыпы практыкаванняў (аналітычныя, аналітыка-сінтэтычныя, сінтэтычныя). Метад самастой-най працы. Метад лінгвістычнага эксперы-менту. Граматычнае мадэліраванне. Пазна-вальныя метады: вучэбныя гульні, дыскусіі. Элементы праграмаванага навучання.

Прыём навучання. Групы прыёмаў наву-чання. Дыдактыка-метадычныя прыёмы: прыём нагляднасці, прыём алгарытмізацыі, абагульненне, супастаўленне, параўнанне, сістэматызацыя, аналіз, сінтэз, замена. Спецыфічныя метадычныя прыёмы: прыём падбору аднакаранёвых слоў і выдзялення кораня, падбору сінанімічных, антанімічных ці аманімічных слоў, розныя віды аналізу слова,

Апісвае іх асноўныя прынцыпы і элементы.

9

Page 14: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Выніксказа, тэксту.

Выкарыстанне метадаў і прыёмаў навучання ў залежнасці ад мэт урока, зместу моўнага матэрыялу, узросту і ступені падрыхтаванасці вучняў, узроўню падрыхтоўкі настаўніка, матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.

Новыя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы. Характарыстыка найбольш распаўсюджаных адукацыйных тэхналогій. Французская педагагічная майстэрня: харак-тэрныя асаблівасці, задачы, пазіцыя майстра, алгарытмы пабудовы, вынікі. Дальтан-тэхна-логія: мэта, асноўныя прынцыпы (свабода, самастойнасць, супрацоўніцтва), каштоўнасць тэхналогіі і цяжкасці, якія ўзнікаюць пры яе выкарыстанні. Тэхналогія развіцця крытыч-нага мыслення, тры стадыі базавай мадэлі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення: стадыя выкліку, стадыя асэнсавання новай інфармацыі, стадыя рэфлексіі. Модульная тэхналогія на ўроках беларускай мовы: актывізацыя сістэмнай дзейнасці вучняў, распрацоўка модульных праграм, арганізацыя самастойнай работы вучняў.

Практычныя заняткіСфарміраваць уменне аналіза-

ваць метады і прыёмы навучання беларускай мове, якія выкарыс-тоўваюцца на ўроку.

Аналіз метадаў і прыёмаў навучання беларускай мове, выкарыстаных на ўроку.

Аналізуе метады і прыёмы наву-чання беларускай мове, якія выка-рыстоўваюцца на ўроку.10

Page 15: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікТ э м а 1 . 5 . Урок беларускай мовы. Тыпы і структура

Сфарміраваць веды пра тыпы ўрокаў беларускай мовы, струк-турныя элементы традыцыйных урокаў.

Сфарміраваць паняцце пра нетрадыцыйныя ўрокі беларускай мовы.

Сфарміраваць веды пра правілы арганізацыі сучаснага ўрока, планаванне работы настаўніка.

Паняцце “ўрок” у методыцы выкладання беларускай мовы. Патрабаванні да сучасных урокаў беларускай мовы. Асноўныя групы патрабаванняў да ўрока (дыдактычныя, выхаваўчыя, псіхалагічныя, гігіенічныя).

Структурныя элементы ўрока беларускай мовы: арганізацыйны момант, праверка дамаш-няга задання, апытванне, тлумачэнне новага матэрыялу, замацаванне, фарміраванне ўменняў і навыкаў, падвядзенне вынікаў урока, дамашняе заданне.

Традыцыйныя тыпы ўрокаў мовы. Класіфі-кацыя традыцыйных урокаў у залежнасці ад дыдактычнай мэты (вывучэння новага матэрыя-лу; замацавання ведаў і ўменняў; паўтарэння і абагульнення вывучанага; камбінаваны; урок кантролю і ацэнкі ведаў і ўменняў; урокі аналізу пісьмовых работ; урок развіцця звязнага маўлення). Структура традыцыйных урокаў у залежнасці ад дыдактычнай мэты.

Класіфікацыя ўрокаў мовы па змесце наву-чання (урокі па вывучэнні фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі, лексікі і фразеалогіі, словаўтварэння і марфемнай будовы слова, граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу), пунктуацыі, урокі развіцця маўлення).

Нетрадыцыйныя ўрокі беларускай мовы (урок-практыкум, урок-семінар, урок-лекцыя,

Апісвае тыпы ўрокаў беларускай мовы, акрэслівае структурныя эле-менты традыцыйных урокаў.

Тлумачыць правілы арганізацыі нетрадыцыйных урокаў беларускай мовы.

Апісвае структуру, правілы арганізацыі сучаснага ўрока, планаванне работы настаўніка.

11

Page 16: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікурок-даследаванне, урок-залік, урок-дыспут, урок-падарожжа, урок-гульня, урок-конкурс).

Падрыхтоўка настаўніка да ўрока мовы. Правілы арганізацыі сучаснага ўрока. Планаванне работы настаўніка. Віды вучэбных планаў (каляндарны, тэматычны, паўрочны, каляндарна-тэматычнае планаванне). Віды паўрочных планаў урока (план, канспект, план-канспект).

Умовы эфектыўнага правядзення ўрока роднай мовы. Аналіз урока беларускай мовы. Віды аналізу: структурны (паэтапны), аспектны (паэлементны), сістэмны, комплексны (поўны), экспрэс-аналіз.

Практычныя заняткіСфарміраваць уменне аналі-

заваць структуру традыцыйнага ўрока па беларускай мове.

Аналіз структуры традыцыйнага ўрока па беларускай мове.

Аналізуе структуру традыцыйнага ўрока па беларускай мове.

Практычныя заняткіРазвіць уменне аналізаваць

структуру нетрадыцыйных урокаў па беларускай мове.

Аналіз структуры нетрадыцыйных урокаў па беларускай мове па змесце метадычных часопісаў.

Аналізуе структуру нетрадыцый-ных урокаў па беларускай мове.

Практычныя заняткіСфарміраваць уменне распра-

цоўваць план-канспект урока камбінаванай будовы.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока камбіна-ванай будовы.

Распрацоўвае план-канспект урока камбінаванай будовы.

Т э м а 1 . 6 . Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовыСфарміраваць паняцце пра

кантрольна-ацэначную дзейнасць Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Функцыі ацэнкі ў школьным навучанні Апісвае віды кантролю, метады

ажыццяўлення кантролю вучэбнай 12

Page 17: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікнастаўніка на ўроках мовы.

Замацаваць паняцце пра нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць кантроль і ацэнку ведаў і ўменняў вучняў па бела-рускай мове.

(адукацыйная, стымулюючая, кантрольная, выхаваўчая).

Віды кантролю (паўрочны, тэматычны, пра-межкавы, выніковы).

Метады ажыццяўлення кантролю на ўроках мовы (вусны, пісьмовы, графічны, камп’ютарны, тэставы).

Нарматыўныя прававыя акты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: “Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская мова»”, “Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»”, “Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская мова»”.

Патрабаванні да педагагічных тэстаў. Цэнтра-лізаванае тэсціраванне ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзесяцібальная шкала ацэнкі ведаў і ўменняў вучняў.

дзейнасці на ўроках мовы.Выкладае змест нарматыўных

прававых актаў, якія рэгламентуюць кантроль і ацэнку ведаў і ўменняў вучняў па беларускай мове.

РАЗДЗЕЛ 2. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ РАЗДЗЕЛАЎ ШКОЛЬНАГА КУРСА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Т э м а 2 . 1 . Методыка выкладання фанетыкі і арфаэпііСфарміраваць паняцце пра

задачы, этапы, асаблівасці выву-чэння фанетыкі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Сфарміраваць веды пра метады і прыёмы працы на ўроках па вывучэнні фанетыкі, віды фане-тычных практыкаванняў.

Задачы, этапы, адметнасці вывучэння фанетыкі. Метады навучання на ўроках па вывучэнні фанетыкі (метад слова настаўніка, метад праблемнага выкладу; артыкуляцыйна-слыхавы, імітацыйна-супастаўляльны, інфармацыйны метады; метады самастойнага авалодання ведамі і фарміравання навыкаў: метад навучання ўзнаўленню і аналізу

Раскрывае задачы, этапы і асаблі-васці вывучэння фанетыкі ва ўста-нове агульнай сярэдняй адукацыі.

Апісвае метады і прыёмы працы на ўроках па вывучэнні фанетыкі, віды фанетычных практыкаванняў.

13

Page 18: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікгатовага матэрыялу і метад навучання творчаму выкарыстанню моўных сродкаў у сувязі з тэкстаўтварэннем).

Прыём фанетычнага разбору: схема яго правядзення, віды фанетычнага разбору (уласнафанетычны, фанетыка-графічны, фанетыка-арфаграфічны разборы).

Характар і віды фанетычных практыкаван-няў: практыкаванні на развіццё слыху; прак-тыкаванні на фарміраванне навыкаў адрозні-ваць і выдзяляць пары зычных на слых; практыкаванні на аналіз пачутага ці запісанага; практыкаванні для выпрацоўкі навыкаў вызначэння месца націску ў слове.

Практычныя заняткіСфарміраваць уменне распра-

цоўваць план-канспект урока па адной з тэм разделу “Фанетыка”.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па адной з тэм разделу “Фанетыка”.

Распрацоўвае план-канспект урока па адной з тэм разделу “Фанетыка”.

Т э м а 2 . 2 . Методыка навучання арфаграфііСфарміраваць веды пра мэты,

змест, прынцыпы, асноўныя паня-цці, метады і прыёмы навучання арфаграфіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Сфарміраваць паняцце пра практыкаванні па арфаграфіі роз-ных відаў, класіфікацыю дык-тантаў.

Мэты і задачы навучання арфаграфіі. Віды арфаграфічнай пісьменнасці: абсалютная і адносная. Этапы засваення вучнямі арфаграфіі ў курсе беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі: пачатковы, асноўны, аба-гульняльны, паглыблены.

Агульнадыдактычныя і прыватнаметадычныя прынцыпы навучання арфаграфіі. Прыватнаметадычныя прынцыпы

Раскрывае мэты, змест, прынцыпы, асноўныя паняцці, метады і прыёмы навучання арфаграфіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Апісвае практыкаванні па арфа-графіі розных відаў, класіфікацыю дыктантаў, тлумачыць методыку пра-вядзення розных тыпаў дыктантаў.

Апісвае методыку правядзення 14

Page 19: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікСфарміраваць паняцце пра

методыку правядзення кантрольнага дыктанта, патрабаванні да яго.

навучання арфаграфіі беларускай мовы (сувязь арфаграфіі з фанетыкай і арфаэпіяй; сувязь арфаграфіі з марфемікай і марфалогіяй; сувязь арфаграфіі з развіццём маўлення вучняў; свядомасці і аўтаматызму).

Метады і прыёмы навучання арфаграфіі: прыём алгарытмізацыі, прыём арфаграфічнага разбору, пастаноўка праблемных задач і заданняў пошукавага характару, работа з арфаграфічным слоўнікам.

Віды практыкаванняў па арфаграфіі: спіс-ванне і яго віды (ускладненае спісванне, спісванне са зменамі тэксту, камбінаванае спіс-ванне); дыктант, класіфікацыя дыктантаў па розных крытэрыях: у залежнасці ад мэты правядзення (кантрольныя, навучальныя, дык-тант “Правяраю сябе”), у залежнасці ад матэ-рыялу для дыктанта (слоўнікавыя і тэкставыя), у залежнасці ад спосабу адлюстравання матэ-рыялу дыктанта (дыктанты без змен і са зменамі дыктуемага), у залежнасці ад часу тлумачэння напісанага (папераджальныя, тлумачальныя, каменціраваныя, свабоднае пісьмо).

Методыка правядзення дыктантаў па бела-рускай мове.

Віды папераджальных дыктантаў (папера-джальна-слыхавы, папераджальна-зрокавы, папераджальна-кантрольны).

кантрольнага дыктанта, фармулюе патрабаванні да яго.

15

Page 20: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікСлоўнікавы дыктант, методыка яго правя-

дзення.Віды дыктантаў са змяненнем тэксту: вольны

дыктант, методыка яго правядзення; творчы дыктант, яго віды (творчы дыктант па апорных словах; творчы дыктант на ўстаўку; творчы дыктант з выкарыстаннем твора жывапісу; творчы дыктант на аснове асабістых назіранняў).

Віды дыктантаў з дадатковым заданнем: графічны дыктант, дыктант з працягам, слоўні-кавы дыктант з супастаўленнем.

Віды дыктантаў з элементамі гульні (“Самы ўважлівы”, “Бюро даведак”, слоўнікавы дыктант-загадка).

Кантрольны дыктант, патрабаванні да яго, методыка правядзення. Віды кантрольных дык-тантаў (тэматычныя і агульныя). Тыпы тэкстаў для кантрольных дыктантаў (звязныя, нязвяз-ныя, змешаныя). Праверка і ацэнка кантрольнага тэкставага дыктанта. Класіфікацыя памылак ў дыктанце.

Практычныя заняткіСфарміраваць уменне аналіза-

ваць структуру ўрока, рэалізацыю прынцыпаў навучання, метады і прыёмы работы на ўроках па навучанні арфаграфіі.

Аналіз урокаў па навучанні арфаграфіі па змесце метадычных часопісаў.

Аналізуе структуру ўрока, рэалізацыю прынцыпаў навучання, метады і прыёмы работы на ўроках па навучанні арфаграфіі.

Практычныя заняткі16

Page 21: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікСфарміраваць уменне

ацэньваць арфаграфічную пісьменнасць вучняў, аналізаваць пісьмовыя работы. Выпрацаваць уменне класіфікаваць памылкі і правяраць дыктант.

Аналіз пісьмовых работ вучняў, ацэнка арфаграфічнай пісьменнасці.

Ацэньвае арфаграфічную пісьмен-насць вучняў, аналізуе пісьмовыя работы. Класіфікуе тыпы памылак і правярае дыктант.

Т э м а 2 . 3 . Методыка выкладання лексікі і фразеалогііСфарміраваць паняцце пра

мэты і змест вывучэння лексікі і фразеалогіі, асноўныя шляхі, спосабы, метады і прыёмы выкладання гэтых раздзелаў.

Сфарміраваць веды пра методыку ўзбагачэння і актывізацыі лексічнага і фразеалагічнага запасу.

Змест і мэты вывучэння лексікі і фразеалогіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўныя шляхі і спосабы выкладання (на спецыяльных уроках беларускай мовы па вывучэнні лексікі і на ўроках па вывучэнні іншых раздзелаў курса беларускай мовы).

Лексічны аналіз як асноўны прыём навучан-ня. Спосабы, прыёмы і правілы тлумачэння значэння слова.

Методыка ўзбагачэння і актывізацыі лексіч-нага і фразеалагічнага запасу. Праца над семан-тызацыяй слова (з параўнаннем і супастаўлен-нем слоў у рускай і беларускай мове), прыём сінанімізацыі.

Фарміраванне ўмення працаваць са слоўніка-мі розных тыпаў.

Прынцыпы падбору фразеалагізмаў да ўрокаў беларускай мовы.

Тлумачыць мэты і змест вывучэння лексікі і фразеалогіі, асноўныя шляхі, спосабы, метады і прыёмы выкладання лексікі і фразеалогіі.

Раскрывае змест методыкі ўзбага-чэння і актывізацыі лексічнага і фра-зеалагічнага запасу.

Практычныя заняткіЗамацаваць уменне распрацоў-

ваць план-канспект урока па вы-вучэнні лексікі або фразеалогіі.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па выву-чэнні лексікі або фразеалогіі.

Распрацоўвае план-канспект урока па вывучэнні лексікі або фразеалогіі.

17

Page 22: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікТэма 2.4. Вывучэнне марфемнага складу слова і словаўтварэння

Сфарміраваць паняцце пра ролю, месца і этапы вывучэння марфемнага складу слова і словаўтварэння.

Сфарміраваць веды пра методыку правядзення марфемнага і словаўтваральнага аналізу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Сфарміраваць паняцце пра шля-хі і спосабы ўдасканалення слова-ўтваральных уменняў і навыкаў пры вывучэнні часцін мовы, фарміраванне ў вучняў арфаграфічных навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.

Роля і месца раздзела “Склад слова. Словаў-тварэнне і арфаграфія” ў курсе беларускай мовы. Этапы вывучэння марфемнага складу слова і словаўтварэння: пачатковы, сістэматычны, спадарожны, заключны. Віды марфем, якія вывучаюцца ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi: корань, прыстаўка, суфікс, канчатак, постфікс, злучальныя галосныя.

Марфемны і словаўтваральны аналіз слова, методыка іх правядзення.

Удасканаленне словаўтваральных уменняў і навыкаў пры вывучэнні часцін мовы.

Выкарыстанне марфемнага і словаўтвараль-нага слоўнікаў на ўроках беларускай мовы. Фарміраванне ў вучняў арфаграфічных навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.

Тлумачыць ролю, месца і этапы вывучэння марфемнага складу слова і словаўтварэння.

Апісвае методыку правядзення марфемнага і словаўтваральнага ана-лізу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Тлумачыць шляхі і спосабы ўдас-каналення словаўтваральных уменняў і навыкаў пры вывучэнні часцін мовы і фарміраванне ў вучняў арфаграфічных навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.

Практычныя заняткіЗамацаваць уменне распрацоў-

ваць і аналізаваць фрагмент урока па вывучэнні марфемнага складу слова і словаўтварэння.

Распрацоўка і аналіз фрагмента ўрока па вывучэнні марфемнага складу слова і слова-ўтварэння.

Распрацоўвае і аналізуе фрагмент урока па вывучэнні марфемнага складу слова і словаўтварэння.

Тэма 2.5. Агульныя пытанні выкладання граматыкіСфарміраваць веды пра асноў-

ныя задачы, напрамкі і прынцыпы выкладання граматыкі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Асноўныя задачы выкладання граматыкі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi. Напрамкі выкладання граматыкі: логіка-граматычны, фармальна-граматычны, семантыка-граматычны. Спецыфічныя

Тлумачыць асноўныя задачы, напрамкі і прынцыпы выкладання граматыкі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.18

Page 23: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікпрынцыпы выкладання граматыкі: структурна-семантычны, функцыянальны, прынцып камунікатыўнай накіраванасці, нарматыўна-стылістычны прынцып, прынцып узаемасувязі вывучэння ўсіх раздзелаў, гіста-рычны прынцып.Тэма 2.6. Методыка выкладання марфалогіі

Сфарміраваць паняцце пра мэты, змест вывучэння, прынцы-пы навучання, метады і прыёмы выкладання марфалогіі ва ўста-нове агульнай сярэдняй аду-кацыi.

Сфарміраваць веды пра этапы фарміравання паняццяў аб часці-не мовы, методыку выкладання пры вывучэнні самастойных і службовых часцін мовы.

Задачы і мэты вывучэння марфалогіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi. Спецы-фічныя прынцыпы навучання. Асноўныя метады і прыёмы выкладання марфалогіі: спецыяльнае назіранне за моўнай з’явай у тэксце, гутарка, аналіз, слова настаўніка, самастойны аналіз, лінгвістычны эксперымент. Граматычны і марфалагічны разборы, методыка іх правядзення.

Методыка азнаямлення вучняў з марфала-гічнымі паняццямі. Этапы фарміравання паняц-ця аб часціне мовы.

Мэты і змест вывучэння часцін мовы. Мето-дыка выкладання пры вывучэнні самастойных часцін мовы: асноўныя задачы, асаблівасці выкладання асобных часцін мовы. Віды марфалагічных практыкаванняў.

Методыка выкладання пры вывучэнні службовых часцін мовы, яе адрозненні ад методыкі выкладання пры вывучэнні самастойных часцін мовы.

Раскрывае мэты, змест вывучэння, прынцыпы навучання, метады і прыёмы выкладання марфалогіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Апісвае этапы фарміравання па-няццяў аб часціне мовы, методыку выкладання пры вывучэнні сама-стойных і службовых часцін мовы.

Практычныя заняткі19

Page 24: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікЗамацаваць уменне аналізаваць

структуру ўрока па вывучэнні марфалогіі, рэалізацыю прынцы-паў навучання, метады і прыёмы працы.

Прагляд урока па вывучэнні марфалогіі, аналіз яго структуры, реалізацыі прынцыпаў навучання, метадаў і прыёмаў працы.

Аналізуе структуру ўрока па вывучэнні марфалогіі, рэалізацыю прынцыпаў навучання, метады і прыёмы працы.

Т э м а 2 . 7 . Методыка выкладання сінтаксісуСфарміраваць паняцце пра змест

і задачы, прынцыпы, этапы выву-чэння сінтаксісу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Сфарміраваць веды пра мето-дыку фарміравання сінтаксічных паняццяў, віды сінтаксічных прак-тыкаванняў.

Змест і задачы вывучэння сінтаксісу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi. Сутнасць структурна-семантычнага падыходу да выву-чэння сінтаксісу. Этапы вывучэння сінтаксісу. Вывучэнне прапедэўтычнага курса сінтаксісу ў V класе. Спецыфічныя прынцыпы методыкі вывучэння сінтаксісу: экстралінгвасінтаксічны, функцыянальны, структурна-семантычны, марфолага-сінтаксічны. Метады і прыёмы навучання пры вывучэнні сінтаксісу.

Фарміраванне сінтаксічных паняццяў. Аргані-зацыя працы па сінтаксісе пры вывучэнні марфалогіі ў V–VII класах. Вывучэнне сістэматычнага курса сінтаксісу ў VIII–IX класах.

Віды сінтаксічных практыкаванняў. Фарміра-ванне сінтаксічных уменняў і навыкаў на аснове тэкстаў розных тыпаў і жанраў. Сінтак-січны разбор, методыка яго правядзення.

Раскрывае змест і задачы, прынцы-пы, этапы вывучэння сінтаксісу ва ўстанове агульнай сярэдняй аду-кацыi.

Апісвае методыку фарміравання сінтаксічных паняццяў, віды сінтаксічных практыкаванняў.

Практычныя заняткіЗамацаваць уменне распрацоў-

ваць план-канспект урока па вы-вучэнні сінтаксісу.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па вывучэнні сінтаксісу.

Распрацоўвае план-канспект урока па вывучэнні сінтаксісу.

20

Page 25: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікТ э м а 2 . 8 . Методыка навучання пунктуацыі

Сфарміраваць веды пра мэты, змест і этапы навучання пунктуа-цыі, прынцыпы методыкі наву-чання пунктуацыі.

Сфарміраваць паняцце пра метады і прыёмы навучання пунктуацыі, віды пунктуацыйных практыкаванняў.

Змест і задачы вывучэння пунктуацыі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi. Этапы навучання пунктуацыі: пачатковы, прапедэўтычны, спадарожны, заключны. Віды пунктуацыйнай пісьменнасці: абсалютная і адносная.

Прынцыпы методыкі навучання пунктуацыі. Агульнадыдактычныя прынцыпы: пераемнасці і паслядоўнасці, прынцып паступовага нарастання цяжкасці. Агульнаметадычныя прынцыпы: прынцып сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, прынцып сувязі пунктуацыі з развіццём маўлення і мыслення, прынцып сувязі пунктуацыі з выразным і лагічным чытаннем. Прыватнаметадычныя прынцыпы: прынцып назірання над сэнсам сказаў у тэксце, прынцып назірання за будовай сказа, прынцып назірання за інтанацыйным афармленнем сказа.

Метады і прыёмы навучання пунктуацыі. Асаблівасці навучання пунктуацыі на ўроках беларускай мовы. Метад праблемнага выкладу. Метад эўрыстычнай гутаркі. Сінтаксічны аналіз. Пунктуацыйны разбор.

Віды пунктуацыйных практыкаванняў, мето-дыка іх правядзення. Фарміраванне пунктуацыйных уменняў і навыкаў.

Азнаямленне вучняў з пунктуацыйнымі па-няццямі (пунктаграма, пунктуацыйна-сэнсавы

Раскрывае мэты, змест і этапы навучання пунктуацыі, прынцыпы методыкі навучання пунктуацыі.

Апісвае метады і прыёмы наву-чання пунктуацыі, віды пунктуацыйных практыкаванняў.

21

Page 26: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікадрэзак), методыка работы з пунктуацыйным правілам. Тыпы і прычыны пунктуацыйных памылак.

Практычныя заняткіЗамацаваць уменне распрацоў-

ваць і аналізаваць фрагмент урока па навучанні пунктуацыі. Сфарміраваць уменне праводзіць распрацаваны фрагмент урока.

Распрацоўка і аналіз фрагмента ўрока па навучанні пунктуацыі, яго рэалізацыя.

Распрацоўвае і аналізуе фрагмент урока па навучанні пунктуацыі. Праводзіць распрацаваны фрагмент урока.

Т э м а 2 . 9 . Пытанні методыкі навучання стылістыцыСфарміраваць паняцце пра

месца стылістыкі ў курсе беларускай мовы, які вывучаецца ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Азнаёміць з прынцыпамі, метадамі і прыёмамі методыкі навучання стылістыцы.

Сфарміраваць веды пра аргані-зацыю работы па азнаямленні вучняў з функцыянальнымі сты-лямі маўлення.

Задача і прадмет стылістыкі. Вывучэнне стылістыкі на ўроках беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Спецыфічныя прынцыпы методыкі навучання стылістыцы: прынцып узаемасувязі вывучэння стылістыкі з іншымі раздзеламі навукі аб мове, прынцып кантэкстнага разгляду стылістычных сродкаў, прынцып уліку стылістычных норм і магчымасці-немагчымасці адхіленняў ад гэтых норм.

Метады навучання стылістыцы: паведамленне стылістычных звестак, стылістычны аналіз слова, формы, канструкцыі, гутарка, самастойная работа па вызначэнні і характарыстыцы стылістычнай маркіраванасці слова, канструкцыі, сказа; метад канструявання тэксту, метад стылістычнага аналізу тэксту ці яго часткі, метад удасканалення створаных

Вызначае месца стылістыкі ў курсе беларускай мовы, які вывучаецца ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Называе прынцыпы, метады і прыёмы методыкі навучання стылі-стыцы.

Апісвае арганізацыю работы па азнаямленні вучняў з функцыяналь-нымі стылямі маўлення.

22

Page 27: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Выніквучнямі тэкстаў. Прыёмы навучання стылістыцы: прыём параўнання, прыём супастаўлення, прыём сінанімічнай замены, прыём устанаўлення стылістычнай маркіраванасці слоў, словаформ, сінтаксічных канструкцый з выкарыстаннем слоўнікаў і іншай даведачнай літаратуры; стылістычны эксперымент, прыём мадэліравання, прыём рэцэнзавання, прыём самарэдагавання, прыём складання і вырашэння пазнавальных задач.

Арганізацыя работы па стылістыцы пры вывучэнні розных тэм курса беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Практы-каванні па фарміраванні стылістычных уменняў і навыкаў.

Методыка азнаямлення вучняў з функцыя-нальнымі стылямі маўлення.

Практычныя заняткіЗамацаваць уменне распрацоў-

ваць і аналізаваць план-канспект урока па навучанні стылістыцы. Сфарміраваць уменне праводзіць урок па распрацаваным плане-канспекце.

Распрацоўка і аналіз плана-канспекта ўрока па навучанні стылістыцы, яго рэалізацыя.

Распрацоўвае і аналізуе план-канспект урока па навучанні стыліс-тыцы. Праводзіць урок па распраца-ваным плане-канспекце.

РАЗДЗЕЛ 3. МЕТОДЫКА РАЗВІЦЦЯ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ

Т э м а 3 . 1 . Агульныя пытанні развіцця маўленняСфарміраваць веды пра

значэнне, задачы, змест работы па Развіццё маўлення – адна з асноўных задач

навучання роднай мове. Паняцці «мова» і Выкладае значэнне, задачы, змест

работы па развіцці звязнага вуснага

23

Page 28: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікразвіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

Сфарміраваць паняцце пра прынцыпы, метады, прыёмы методыкі развіцця маўлення, віды творчых прац па развіцці маўлення.

«маўленне». Развіццё звязнага маўлення вуч-няў. Значэнне, задачы, змест работы па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў. Віды маўленчай дзейнасці: чытанне, пісьмо, слуханне, гаварэнне і спісванне.

Прынцыпы методыкі развіцця маўлення: адзінства развіцця маўлення і мыслення, узаемасувязі развіцця вуснага і пісьмовага маўлення, развіцця маўлення ў сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса беларускай мовы, стылістычнай накіраванасці ўрокаў беларускай мовы, тэкставага навучання ці ўвагі да тэксту.

Метады і прыёмы развіцця маўлення: імі-тацыйны, камунікатыўны метад і метад кан-струявання.

Віды творчых прац па развіцці маўлення: пераказ, сачыненне, пераклад.

Асноўныя паняцці методыкі развіцця маў-лення. Тэкст як вынік маўленчай дзейнасці. Фарміраванне ў вучняў паняцця пра тэкст, яго асноўныя прыметы: мадальнасць (наяўнасць адрасата і адрасанта), тэматычнае адзінства, звязнасць, разгорнутасць, паслядоўнасць, завер-шанасць.

і пісьмовага маўлення вучняў.Апісвае прынцыпы, метады,

прыёмы методыкі развіцця маўлення, віды творчых прац па развіцці маўлення.

Т э м а 3 . 2 . Методыка навучання пераказуСфарміраваць веды пра класі-

фікацыю пераказаў, па методыцы Пераказ у сістэме работы па развіцці

звязнага маўлення вучняў. Класіфікацыя Апісвае класіфікацыю пераказаў,

раскрывае методыку правядзення 24

Page 29: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікправядзення пераказаў розных тыпаў.

пераказаў: па мэце правядзення (навучальныя і кантрольныя), па спосабу перадачы зместу зыходнага тэксту (падрабязныя (поўныя), бліз-кія да тэксту, сціслыя, выбарачныя, з дадатко-вым заданнем), па характару тэкставага матэ-рыялу (апавядальнага характару, тыпу апісання, разважання, змешанага тыпу). Методыка правядзення навучальных і кантрольных пераказаў.

пераказаў розных тыпаў.

Практычныя заняткіНавучыць распрацоўваць

план-канспект урока па напісанні пераказу. Сфарміраваць уменне праводзіць урок па распрацаваным плане-канспекце і аналізаваць яго.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па напісанні пераказу, яго рэалізацыя і аналіз.

Распрацоўвае план-канспект урока па напісанні пераказу. Праводзіць урок па распрацаваным плане-канспекце і аналізуе яго.

Тэма 3.3. Методыка навучання сачыненнюСфарміраваць веды па класіфі-

кацыі сачыненняў, па методыцы правядзення сачыненняў розных тыпаў.

Сачыненне як від работы па развіцці звяз-нага маўлення, сродак самавыражэння асобы вучня, яго жыццёвай пазіцыі, унутранага свету. Класіфікацыя сачыненняў: па мэце пра-вядзення (навучальныя і кантрольныя), па месцы выканання (класныя і дамашнія), па крыніцы атрымання ведаў (на аснове жыццё-вага вопыту, асабістых назіранняў і ўражан-няў; па карціне; на літаратурныя і вольныя тэмы), па тыпу тэксту (апавяданні, апісанні, разважанні, апавяданні з элементамі апісання), па жанры (артыкул у газету, водгук,

Сфарміраваць веды па класіфіка-цыі сачыненняў, па методыцы пра-вядзення сачыненняў розных тыпаў.

25

Page 30: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы Вынікрэцэнзія).

Спосабы падрыхтоўкі да сачынення. Мето-дыка правядзення сачыненняў.

Практычныя заняткіНавучыць распрацоўваць

фрагмент урока па напісанні сачынення. Сфарміраваць уменне праводзіць распрацаваны фрагмент урока і аналізаваць яго.

Распрацоўка фрагмента ўрока па напісанні сачынення, яго рэалізацыя і аналіз.

Распрацоўвае фрагмент урока па напісанні сачынення. Праводзіць на распрацаваны фрагмент урока і аналізуе яго.

Тэма 3.4. Методыка навучання перакладуСфарміраваць веды пра

тыпалогію перакладаў, методыку правядзення перакладаў розных тыпаў.

Пераклад як від навучальных практыкаван-няў па развіцці маўлення. Метадычная мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Тыпалогія перакладаў. Прыёмы перакладу. Методыка правядзення перакладаў.

Апісвае тыпалогію перакладаў, раскрывае методыку правядзення перакладаў розных тыпаў.

Практычныя заняткіНавучыць распрацоўваць план-

канспект урока па напісанні пера-кладу. Сфарміраваць уменне рэалізоўваць яго і аналізаваць.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па напі-санні перакладу, яго рэалізацыя і аналіз.

Распрацоўвае план-канспект урока па напісанні перакладу. Праводзіць урок па распрацаваным плане-канс-пекце і аналізуе яго.

Тэма 3.5. Праверка і ацэнка творчых работ вучняўЗамацаваць веды пра патраба-

вані да праверкі, ацэнкі і аналізу творчых работ, пра класіфікацыю памылак.

Праверка творчых работ вучняў. Класіфіка-цыя, улік, прыёмы выпраўлення памылак. Нормы ацэнкі творчых работ.

Фармулюе патрабаванні да пра-веркі, ацэнкі і аналізу творчых работ, апісвае класіфікацыю памылак.26

Page 31: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Мэта вывучэння тэмы Змест раздзела, тэмы ВынікАбавязковая кантрольная работа

РАЗДЗЕЛ 4. ПАЗАЎРОЧНАЯ РАБОТА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Сфарміраваць паняцце пра мэты, задачы, прынцыпы і формы пазаўрочнай работы па бела-рускай мове.

Сфарміраваць веды пра аргані-зацыю алімпіяды і тэматычнага прадметнага тыдня па беларускай мове.

Пазаўрочная работа па беларускай мове (мэты і задачы). Прынцыпы арганізацыі паза-ўрочных мерапрыемстваў: добраахвотнасці, узаемасувязі класных і пазаўрочных заняткаў, займальнасці, нацыянальнага характару.

Формы, віды, метады і прыёмы пазаўрочнай работы. Формы пазаўрочнай работы: індыві-дуальныя, групавыя і масавыя. Віды пазаўроч-най работы: пастаянна дзеючыя (гурткі, насцен-газета і інш.), эпізадычныя (алімпіяды, віктары-ны, конкурсы, вечары, ранішнікі і інш.). Алім-піяда па беларускай мове і літаратуры: задачы, этапы правядзення.

Тэматычны прадметны тыдзень: арганіза-цыя, віды мерапрыемстваў.

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове: методыка заняткаў, выбар тэмы факультатыва.

Раскрывае мэты, задачы, прын-цыпы і формы пазаўрочнай работы па беларускай мове.

Апісвае арганізацыю алімпіяды і тэматычнага прадметнага тыдня па беларускай мове.

Практычныя заняткіЗамацаваць уменне распрацоў-

ваць план-канспект пазаўрочнага мерапрыемства па беларускай мове. Сфарміраваць уменне праводзіць мерапрыемства па распрацаваным плане-канспекце.

Распрацоўка плана-канспекта пазаўрочнага мерапрыемства па беларускай мове, яго рэалізацыя

Распрацоўвае план-канспект паза-ўрочнага мерапрыемства па беларус-кай мове. Праводзіць мерапрыемства па распрацаваным плане-канспекце.

27

Page 32: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

28

Page 33: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

ПРЫКЛАДНЫЯ КРЫТЭРЫI АЦЭНКІ ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАВУЧЭНЦАЎ

Адзнакаў балах Паказчыкі ацэнкі

1(адзін)

Пазнаванне асобных аб’ектаў вывучэння праграмнага вучэбнага матэрыялу, прапанаваных ў гатовым выглядзе (фактаў, тэрмінаў, азначэнняў методыкі выкладання беларускай мовы і г. д.)

2(два)

Адрозненне аб’ектаў вывучэння праграмнага вучэбнага матэрыялу, прапанаваных ў гатовым выглядзе (фактаў, тэрмінаў, азначэнняў метадаў і прыёмаў працы па навучанні розным раздзелам беларускай мовы і развіцці маўлення і г. д.); ажыццяўленне адпаведных практычных дзеянняў (выкарыстанне асобных дыдактычных практыкаванняў, аналіз фрагментаў урокаў розных тыпаў і г. д.)

3(тры)

Узнаўленне часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу па памяці, (фрагментарны пераказ і пералічэнне зместу і задач працы па методыцы выкладання беларускай мовы, метадаў і прыёмаў працы па навучанні розным раздзелам беларускай мовы і развіцці маўлення і г. д.); ажыццяўленне разумовых і практычных дзеянняў па ўзоры (выкарыстанне спосабаў працы з дыдактычным матэрыялам, метадаў і прыёмаў навучання розным раздзелам беларускай мовы, выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання на ўроку і г. д.)

4(чатыры

)

Узнаўленне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу (апісанне з элементамі тлумачэння асноўных прынцыпаў, метадаў і прыёмаў навучання розным раздзелам беларускай мовы, пералічэнне сродкаў навучання і спосабаў іх выкарыстання на ўроку і г. д.); прымяненне ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзоры (вызначэнне відаў практыкаванняў, падбор метадаў і прыёмаў навучання розным раздзелам беларускай мовы, падбор сродкаў навучання і г. д.); наяўнасць адзінкавых істотных памылак

5(пяць)

Асэнсаванае ўзнаўленне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу (тлумачэнне тэрмінаў і азначэнняў методыкі беларускай мовы, апісанне сістэмы працы па развіцці маўлення, прынцыпаў, метадаў і прыёмаў навучання розным раздзелам беларускай мовы, тлумачэнне выбару дыдактычнага матэрыялу да ўрока з прывядзеннем прыкладаў і г. д.); прымяненне ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзоры (вызначэнне відаў практыкаванняў, выкарыстанне розных метадаў і прыёмаў фарміравання ў вучняў моўных і маўленчых уменняў і навыкаў і г. д.); наяўнасць неістотных памылак

6(шэсць)

Поўнае веданне і асэнсаванае ўзнаўленне ўсяго праграмнага вучэбнага матэрыялу, валоданне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (апісанне і тлумачэнне тэарэтычных асноў методыкі навучання беларускай мове, выяўленне і абгрунтаванне прынцыпаў, метадаў і прыёмаў навучання розным раздзелам беларускай мовы і г.

29

Page 34: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Адзнакаў балах Паказчыкі ацэнкі

д.); выкананне заданняў па ўзоры на аснове прадпісанняў (аналіз і распрацоўка планаў-канспектаў урокаў і г. д.); наяўнасць неістотных памылак

7(сем)

Поўнае, трывалае веданне і асэнсаванае ўзнаўленне ўсяго праграмнага вучэбнага матэрыялу, валоданне вучэбным праграмным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (разгорнутае апісанне і тлумачэнне мэт, задач, зместу, этапаў вывучэння асобных раздзелаў методыкі выкладання беларускай мовы, раскрыццё сутнасці агульнадыдактычных і прыватнаметадычных прынцыпаў навучання, абгрунтаванне выкарыстання пэўных метадаў і прыёмаў навучання, фармулёўка вывадаў і г. д.), недастаткова самастойнае выкананне заданняў (аналіз урокаў, распрацоўка планаў-канспектаў урокаў, іх рэалізацыя і г. д.); наяўнасць адзінкавых неістотных памылак

8(восем)

Поўнае, трывалае, глыбокае веданне і ўзнаўленне праграмнага вучэб-нага матэрыялу, аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (разгорнутае апісанне і тлумачэнне мэт, задач, зместу, этапаў вывучэння асобных раздзелаў методыкі выкладання беларускай мовы, раскрыццё сутнасці агульнадыдактычных і прыватнаметадычных прынцыпаў навучання, абгрунтаванне і доказ эфектыўнасці выкарыстання пэўных метадаў і прыёмаў навучання, фармулёўка вывадаў і г. д.), самастойнае выкананне заданняў (аналіз ўрокаў, распрацоўка планаў-канспектаў урокаў, іх рэалізацыя і г. д.); наяўнасць адзінкавых неістотных памылак

9(дзевяць

)

Поўнае, грунтоўнае, глыбокае веданне і ўзнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу, аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам у часткова змененай сітуацыі (прымяненне ведаў пры вызначэнні метадаў і прыёмаў навучання беларускай мове на ўроках розных відаў, вылучэнне прапаноў аб удасканаленні працэсу навучання, гіпотэз аб магчымых выніках навучання і г. д., наяўнасць дзеянняў і аперацый творчага характару пры выкананні заданняў па распрацоўцы планаў-канспектаў урокаў, іх рэалізацыі і г. д.)

10(дзесяць

)

Свабоднае аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам; прымя-ненне ведаў і ўменняў у незнаёмай сітуацыі (самастойнае асвятленне мэт, задач, зместу методыкі выкладання беларускай мовы, тлумачэнне нестандартных формаў працы з вучнямі пры засваенні асобных раздзелаў школьнага курса беларускай мовы, дэманстрацыя арыгінальных прыёмаў працы па развіцці моўных і маўленчых уменняў і навыкаў вучняў, выкананне творчых заданняў даследчага характару і г. д.)

Заўвага. Пры адсутнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцам, якія навучаюцца ва ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выстаўляецца “0” (нуль) балаў.

30

Page 35: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛІК АБСТАЛЯВАННЯ ВУЧЭБНАГА КАБІНЕТА

Назва КолькасцьТэхнічныя сродкі навучання

Тэхнічныя прылады *Камп’ютар 1Мультымедыйны праектар 1

Дыдактычнае забеспячэннеВучэбныя аўдыё- і відэазапісыВучэбныя мультымедыйныя прэзентацыіЭлектронныя версіі вучэбных дапаможнікаў

Друкаваныя сродкі навучанняАпорныя схемы на групу навучэнцаўТабліцы на групу навучэнцаў

Сродкі навучання для правядзення практычных заняткаўВучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на групу навучэнцаўМетадычныя часопісы на групу навучэнцаў

Сродкі аховыАптэчка медыцынская 1Вогнетушыцель 1

Абсталяванне памяшканняДошка класная 1Стол для выкладчыка 1Стол для навучэнцаў 16Стул 33Стэнд інфармацыйны 4Шафа 7Экран праекцыйны 1

*Пры адсутнасці выкарыстоўваць спецыялізаваную аўдыторыю тэхнічных сродкаў навучання.

31

Page 36: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

ЛІТАРАТУРААСНОЎНАЯ

Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В.У. Бухавец [і інш.]; пад агул. рэд. С.І. Цыбульскай. Мінск, 2006.Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы / В.А. Ляш-чынская, З.У. Шведава. Мінск, 2015.Методыка выкладання беларускай мовы / пад рэд. М.Г. Яленскага. Мінск, 2007.Цыбульская, С.І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літарауры / С.І. Цыбульская. Мінск, 2007.Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгва-дыдактыка: вучэб. дапам. / М.Г. Яленскі. Мінск, 2005.

ДАДАТКОВАЯ

Буракова, М.У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М.У. Буракова, В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава; пад рэд. В.А. Ляшчынскай. Гомель, 2007.Варановіч, З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы / З.Б. Варановіч. Мінск, 1995.Выгонная, Л.Ц. Фанетыка беларускай мовы ў школе / Л.Ц. Выгонная. Мінск, 1995.Даніловіч, М.А. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы / М.А. Даніловіч. Мінск, 1991.Лаўрэль, Я.М. Вывучэнне марфалогіі ў школе / Я.М. Лаўрэль, Т.Р. Новікава, С.А. Язерская. Мінск, 1991.Ляшчынская, В.А. Практыкаванні па лексіцы, стылістыцы / В.А. Ляшчынская, А.А. Станкевіч. Мінск, 1984.Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна / В.І. Паўлоўская. Мінск, 1989.Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Словазлучэнне. Просты сказ / В.У. Протчанка. Мінск, 1984.Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Складаны сказ / В.У. Протчанка. Мінск, 1989.Протчанка, В.У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы / В.У. Протчанка. Мінск, 1987.Солахаў, А.В. Падарожжа ад А да Я / А.В. Солахаў. Мінск, 2012.Старычонак, В.Д. Займальная філалогія / В.Д. Старычонак. Мінск, 1998.Шэўчык, Н.І. Нагляднасць пры навучанні беларускай мове / Н.І. Шэўчык. Мінск, 1978.

32

Page 37: edu.gov.by  · Web viewПрыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці

Вучэбнае выданне

ТЫПАВАЯ ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМАПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

“МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”прафесіянальнага кампанента тыпавога вучэбнага плана

па спецыяльнасці 2-02 03 01 “Беларуская мова і літаратура”для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі,

якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

Праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстана для стварэння электроннага выдання: MS Word.

Рэдактар В.В. СавянокТэхнічны рэдактар В.С. Дубойская

Для размяшчэння на сайце **.**.2016. Аб’ем выдання *** Кб.Код **/16.

Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі.Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў, вытворцаў

і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў № 1/245 ад 27.03.2014.Вул. К. Лібкнехта, 32, 220004, Мінск. Тэл.: 226 41 00, 200 43 88.

33