history.byhistory.by/wp-content/uploads/2015/11/ГАЗ-29.compressed.pdf · УДК...

358

Upload: others

Post on 07-Jul-2020

13 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

  • УДК [94+902/904](476)(082)

    Інстытут гісторыі НАН Беларусі працягвае выданне «Гістарычна-археалагічнага зборніка». Дадзены выпуск прысве-чаны 85-годдзю з дня заснавання Інстытута. У зборніку змешчаны артыкулы вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі, якія прааналізавалі найноўшыя дасягненні акадэмічнай гістарычнай навукі за апошнія пяць гадоў, паказалі найбольш знакавыя адкрыцці гісторыкаў, археолагаў і антраполагаў. У артыкулах вучоных з Беларусі, Расіі і Украіны раскрываюцца сучасныя погляды на актуальныя праблемы айчыннай і замежнай гісторыі ад першабытнасці да сучаснасці.

    Выданне разлічана на прафесійных вучоных-гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, шырокае кола чытачоў, якія неабыякава ставяцца да гістарычнага мінулага.

    Выданне адноўлена ў 1993 годзе

    Р э д а к ц ы й н а я к а л е г і я:

    А. А. Каваленя, доктар гістарычных навук, прафесар (галоўны рэдактар); В. В. Даніловіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (нам. галоўнага рэдактара);

    М. У. Глеб, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; В. Ф. Голубеў, доктар гістарычных навук, прафесар; А. І. Груша, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; М. Г. Жылінскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

    М. П. Касцюк, акадэмік, доктар гістарычных навук, прафесар; У. І. Кузьменка, доктар гістарычных навук, прафесар; В. Л. Лакіза, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

    А. М. Літвін, доктар гістарычных навук, прафесар; В. М. Ляўко, доктар гістарычных навук, прафесар; М. І. Мініцкі, доктар гістарычных навук, прафесар;

    М. У. Смяховіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (адказны сакратар); У. В. Тугай, доктар гістарычных навук, прафесар; А. У. Унучак, кандыдат гістарычных навук (намеснік

    адказнага сакратара); Я. П. Бязлепкін (тэхнічны сакратар); Р. А. Аляхновіч (тэхнічны сакратар)

    Р э ц э н з е н т ы :

    доктар гістарычных навук, прафесар А. Г. Калечыцдоктар гістарычных навук, прафесар У. А. Бажанаў

    ISBN 978-985-08-1771-6 © ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», 2014 © Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2014

  • З М Е С Т

    ДА 85-ГОДДЗЯ ІНСТЫТУТА ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ

    Г І С Т О Р Ы Я

    Міхаіл Касцюк. БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны: грамадска-палітычнае ста-новішча. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 56

    Mikhail Kostiouk. BSSR on the eve of the Great Patriotic War: public and political condition . . . . 56

    Валянцін Голубеў. Сялянская сям’я ў Беларусі ў эпоху феадалізму: праблемы і перспектывы даследавання . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 66

    Valjantsin Holubeu. A peasant family in Belarus in the age of feudalism: problems and prospects for the study . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 66

    Наталія Шевченко. «Варязьке питання» у пра-цях Михайла Максимовича . . . . . . . . . . . . . . . . . 77

    Natalya Shevchenko. «The varangian question» in Mikhail Maksimovichʼs research . . . . . . . . . . . 77

    Инна Калечиц. Духовные лица средневеково-го Полоцка: неизвестные имена в граффити . . . 85

    Inna Kalechyts. Clerics of medieval Polotsk: un-known names in graffiti . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 85

    Анастасія Скеп’ян. Жанчыны пры магнацкіх дварах Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVII стст. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 91

    Anastasiya Skiepyan. Nobelwomenʼs courts in the Grand Duchy of Lithuania in the 16th–17th centuries 91

    Лина Медовкина. К. В. Харлампович как ис-следователь истории школьного образования XVI–XVII вв. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 103

    Lina Medovkina. К. V. Kharlampovych as a re-searcher of the history of school education in the 16th and 17th centuries . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 103

    Юрий Рябуха. Рейд Стефана Чарнецкого на Брацлавщину весной 1653 г. . . . . . . . . . . . . . . . 111

    Yuriy Ryabuha. Stepen Czarnecki’s raid to the Bratslav province in spring of 1653 . . . . . . . . . . . 111

    Ольга Ковалевская. Изображения представи-телей казачества в произведениях сакрального искусства XVII–XVIII вв. . . . . . . . . . . . . . . . . . 116

    Olga Kovalevskа. Images of representatives of the cossacks in the works of sacred art of 17th–18th centuries . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 116

    Дзяніс Карпенка. Сухапутныя шляхі зносін на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (Мсці-слаўскі, Пінскі і Мазырскі паветы) . . . . . . . . . . 122

    Dzianis Karpenka. The overland communication in the territory of the Grand Duchy of Lithuania (Mstislav, Pinsk and Mozyr districts) . . . . . . . . . . 122

    Ирина Китурко. Скарбовая комиссия ВКЛ и реорганизация таможенной службы в 1765–1772 гг. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 129

    Iryna Kiturka. Skarbovaya commission of the GDL and reorganization of the customs service in 1765–1772 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 129

    Алена Філатава. Палітычная сітуацыя на бе-ларуска-літоўскіх землях, далучаных да Расій-скай імперыі (1772–1795 гг.) . . . . . . . . . . . . . . . 140

    Alena Filatava. The political situation in Bela-russian-Lithuanian lands annexed to the Russian empire (1772–1795) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 140

    Аляксандр Каваленя. Фарміраванне гіста-рычнай свядомасці грамадства – важнейшая задача гістарычнай навукі . . . . . . . . . . . . . . . . . 7

    Aliaksandr Kavalenia. The making of society consciousness – one of the most important task of the historical science . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 7

    Вячаслаў Даніловіч. У авангардзе сучаснай айчыннай гістарычнай навукі . . . . . . . . . . . . . . 11

    Viachaslau Danilovich. In the vanguard of mo-dern national historical science . . . . . . . . . . . . . . . 11

    Ольга Левко. Научные исследования центра истории доиндустриального общества Инсти-тута истории НАН Беларуси . . . . . . . . . . . . . . . 22

    Olga Levko. The scientific research of the Pre-indu strial society history center of the Institute of history of NAS of Belarus . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 22

    Николай Смехович. Научная жизнь сотрудни-ков центра истории индустриального обще-ства Института истории НАН Беларуси . . . . . . 32

    Mikalaj Smiakhovich. Scientific life of the Indu-strial society history center staff of the Institute of History of NAS of Belarus . . . . . . . . . . . . . . . . . . 32

    Уладзімір Кузьменка, Міхаіл Кошалеў. На - вуковыя даследаванні цэнтра гісторыі пост-індустрыяльнага грамадства Інстытута гісто-рыі НАН Беларусі . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 42

    Uladzimir Kuzmenka, Mihail Koshaleu. The scien tific research of the Postindustrial society history center of the Institute of History of NAS of Belarus . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 42

    Марина Глеб. Центральный научный архив Национальной академии наук Беларуси . . . . . . 52

    Maryna Hleb. The Central Scientific Archive of the National Academy of Sciences of Belarus . . . 52

  • ГІСТАРЫЧНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ ЗБОРНІК. ВЫП. 294

    Станіслаў Чаропка. Ваенная рэформа 1775 г. у арміі Вялікага Княства Літоўскага . . . . . . . . . 146

    Stanislau Czaropka. Military reform of 1775 in the army of the Grand Duchy of Lithuania . . . . . . 146

    Наталля Анофранка. Палітыка Паўла І у ад-носінах да беларуска-літоўскіх зямель (1796–1797 гг.) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 152

    Natallia Anofranka. Pavelʼs I political actions concerning the Belarusian-Lithuanian lands (1796–1797) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 152

    Алексей Макиенко. Формирование архивной службы в системе земских учреждений на тер-ритории Украины (вторая половина XIX – на-чало XX в.) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 157

    Aleksej Makienko. The forming of archives service in the system of zemstvo’s institutions on the territory of Ukraine (second half of 19th – beginning of 20th century) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 157

    Наталля Новік. Чыгунка як фактар сацыяль-на-культурнага развіцця Беларусі (другая па-лова XIX – пачатак XX ст.). . . . . . . . . . . . . . . . . 164

    Natallia Novik. Railroad as factor of welfare development of Belarus (the second half of the 19th – the beginning of the 20th century) . . . . . . . . 164

    Юлия Латушкова. Денежное обращение и ко-тировки валют в Минске (август 1919 – июль 1920 г.): по материалам городской прессы . . . . 170

    Yuliya Latushkova. Monetary circulation and currency quotations in Minsk (August 1919 – July 1920): on materials of city press . . . . . . . . . . . . . . 170

    Вольга Бароўская. Праблемы стварэння і дзей-насці Польска-расійска-ўкраінскай ваеннай узгадняльнай камісіі (кастрычнік 1920 – сака-вік 1921 г.) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 180

    Olga Borovskaya. The problem of creation and functioning of the Polish-Russian-Ukrainian mili-tary reconciliation commission (October 1920 – March 1921) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 180

    Светлана Лясковская. Социальная структура советского общества 20-х гг. ХХ в.: по мате-риа лам органов ГПУ УССР . . . . . . . . . . . . . . . . 184

    Svitlana Lyaskovskaya. Soviet social structure in the 20s of the 20th century: on materials of the GPU of the Ukrainian SSR organs . . . . . . . . . . . . 184

    Ирина Воронкова. Участие белорусов в осво-бодительной борьбе Китая против японских оккупантов (1937–1941 гг.) . . . . . . . . . . . . . . . . . 189

    Irina Voronkova. Participation of representatives of the Belarusian people in liberation struggle of China against Japanese invaders (1937–1941) . . . 189

    Дмитрий Толочко. Социально-экономиче-ская ситуация в восточных областях БССР (сентябрь 1939 – март 1940 г.) . . . . . . . . . . . . . . 196

    Dzmitry Talochka. Social and economic situa - tion in the BSSR east areas (September 1939 – March 1940) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 196

    Мікалай Несцяровіч. Эканамічнае становішча Беларусі (1970-я – першая палова 1980-х гг.) . . . 201

    Mikalai Nestsiarovich. Belorussian economy (1970s – the first half of the 1980s) . . . . . . . . . . . 201

    Филипп Матюшонок. Лейбористская партия Великобритании (1979–1994 гг.) . . . . . . . . . . . . . 209

    Filip Matsyushonak. UK labour party (1979–1994) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 209

    Мікалай Смяховіч. Сельская гаспадарка БССР – спробы рэфармавання (1986–1991 гг.) . . . . . . . . 219

    Mikalay Smiakhovich. Agriculture in BSSR: attempts to reform (1986–1991) . . . . . . . . . . . . . . 219

    Алена Грос. Міжнародная дзейнасць грамад-скіх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь: крыні-цы даследавання . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 231

    Alena Gross. The international relations of the non-governmental organizations of the Republic of Belarus: the sources of the history . . . . . . . . . . 231

    Кацярына Крывічаніна. Рэспубліка Бела-русь і Міжнародны навукова-тэхнічны цэнтр: станаўленне супрацоўніцтва . . . . . . . . . . . . . . . 236

    Katsiaryna Kryviechanina. The Republic of Be-larus and the International science and technology center: emergence of cooperation . . . . . . . . . . . . . 236

    Виктор Тригубович, Вячеслав Шатько. От-бор и подготовка командиров младшего звена управления: опыт зарубежных армий . . . . . . . . 242

    Viktar Tryhubovich, Viachaslaw Shatsko. Col-lection and preparation of commanders junior managers: experience of foreign armies . . . . . . . . 242

    А Р Х Е А Л О Г І Я

    Вадзім Лакіза. Гісторыя выратавальных ар-хеалагічных даследаванняў першабытных помнікаў Беларускага Панямоння . . . . . . . . . . . 249

    Vadzim Lakiza. The history of rescue archaeolo-gical research of primitive monuments in Belarus Ponemanje . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 249

    Наталья Дубицкая, Леонид Поболь . Стек-лянные бусы из археологического комплекса Тайманово . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 267

    Natalia Dubitskaya, Leonid Pobal . Glass beads from the archaeological complex Taimanovo . . . . 267

    Олег Перзашкевич. К вопросу о связи некото-рых археологических культур Средней Азии 3–2-го тыс. до н. э. с ариями (на примере Мар-гуша) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 276

    Oleg Perzashkevich. To the problem of connec-tion of some archeological complexes of Mid-dle Asia of 3–1st half of 2 millennium BC with Aryans . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 276

  • 5ЗМЕСТ

    А Н Т РА П А Л О Г І Я

    Ольга Марфина. Антропологические иссле-дования древнего и современного населения Беларуси . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 307

    Volha Marfina. Anthropological studies of the Ancient and Modern Belarusian population . . . . . 307

    Аляксандра Зуева. Гісторыя археалагічнага вывучэння крэменеапрацоўчых майстэрань Беларускага Панямоння . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 281

    Aliaksandra Zuyeva. The history of archaeologi-cal investigation of flint workshops in the upper Neman river region . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 281

    Сяргей Ліневіч. Вытворчасць каменных свід-раваных вырабаў эпохі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 286

    Sergej Linevich. The production of stone shaft-hole artifacts of Neolithic, Bronze and Iron Age periods . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 286

    Анастасия Костюкевич. Бусы из курганных могильников в зоне Друцких волоков: класси-фикация и хронология . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 293

    Anastasiya Kostukevich. The beads from burial mounds on the territory of Drutsk portages: clas-sification and chronology . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 293

    Андрей Войтехович, Сергей Дернович. Кур-ганные могильники в районе поселенческого комплекса на р. Менка . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 300

    Andrei Voitehovich, Serhei Dernovich. Burial mounds by the settlement complex on the river Menka . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 300

    Р Э Ц Э Н З І І

    Константин Аверьянов. Рецензия на «Вялi-кi гiстарычны атлас Беларусi». Том 1. Мiнск: Белкартаграфiя, 2009; Том 2. Мiнск: Белкарта-графiя, 2013. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 320

    Kоnstantin Averyanov. Review of the «Big His-torical Atlas of Belarus». Volume 1. Minsk: Bel-kartagraphiya, 2009; Volume 2. Мinsk: Belkarta-graphiya, 2013. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 320

    Эмануіл Іoфе. Прыклад інавацый у бела-рускай гістарычнай навуцы . . . . . . . . . . . . . . . . 326

    Emanuil Iofe. The example of innovation in the Belarusian historical science . . . . . . . . . . . . . . . . . 326

    ВУ Ч О Н Ы Я І Н С Т Ы Т У Т А – Л Е Т А П І С Ц Ы Б Е Л А Р У С К А Й Г І С Т О Р Ы І

    Вядомы вучоны, педагог і грамадскі дзеяч (да 100-годдзя з дня нараджэння Ніны Ва-сільеў ны Каменскай) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 333

    Famous scientist, teacher and public figure (100th anniversary of Nina Vasilievna Kamen-skaya) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 333

    Аляксандр Мiкалаевiч Мацко: грамадзянiн, вучоны, педагог (да 90-годдзя з дня нараджэн-ня) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 335

    Aliaksandr Matsko: citizen, researcher, pedago-gue (to 90th anniversary) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 335

    Юбілеі 2014 года . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 338 Jubilees of 2014 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 338

    Х Р О Н І К А

    Важнейшыя падзеі Інстытута гісторыі На-цыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2013–2014 гг. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 340

    The most important events of the Institute of His-tory of the National Academy of Sciences of Be-larus in 2013–2014 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 340

    Выданні дзяржаўнай навуковай установы «Ін-стытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ў 2012–2014 гадах . . . . . . . . . . . . . . . . 344

    The publications of the SSI «The Institute of His-tory of the National Academy of Sciences of Be-larus» in 2012–2014 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 344

    Правілы для аўтараў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 353 Rules for authors . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 353

  • ГІСТАРЫЧНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ ЗБОРНІК. ВЫП. 296

    П Р Ы Н Я Т Ы Я С К А РАЧ Э Н Н І

    ААНД ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» – Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі»АВП РФ – Архив внешней политики Российской ФедерацииАрхіў МЗС Рэсп. Беларусь – Архіў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі БеларусьБГАТУ – Белорусский государственный аграрный технический университетБГПУ – Белорусский государственный педагогический университет имени Максима ТанкаБГУ – Белорусский государственный университетБДПУ – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма ТанкаБДУ – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэтБДУІР – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікіБелНДІДАС – Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справыБелНИИДАД – Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного делаБРФФИ – Белорусский республиканский фонд фундаментальных исследованийГАВО – Государственный архив Витебской областиГАЗ – Гістарычна-археалагічны зборнікГАОО Гомел. обл. – Государственный архив общественных объединений Гомельской областиДАГАГВ – Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласціДКПНД – Дзяржаўная комплексная праграма навуковых даследаванняўИИМК РАН – Институт истории материальной культуры Российской академии наукКСИА – Краткие сообщения Института археологииМАБ – Матэрыялы па археалогіі БеларусіМГУ – Московский государственный университетМГУ им. А. А. Кулешова – Могилевский государственный университет им. А. А. КулешоваМИА – Материалы и исследования по археологии СССРМЭСИ – Московский государственный университет экономики, статистики и информатики НАРБ – Нацыянальны архіў Рэспублікі БеларусьНГАБ – Нацыянальны гістарычны архіў БеларусіНИАБ – Национальный исторический архив БеларусиРГАСПИ – Российский государственный архив социально-политической историиРДАСПГ – Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыіУІЖ – Український історичний журналЦГАВО Украины – Центральный государственный архив высших органов власти и управления УкраиныЦНА НАН Беларуси – Центральный научный архив Национальной академии наук БеларусиЦНА НАН Беларусі – Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    AGAD – Archiwum Główne Akt DawnychAR – Archiwum RadziwiłłówLMABRS – Lietuvos Mokslu Akademijos Bibliotekos Rankrašciu SkyriusLVIA – Lietuvos Vastybes Istorijos ArchyvasVUBRS – Vilniaus universiteto biblioteka Rañkraščių skỹrius

  • Беларускі народ мае багацейшую гісторыю, у якой не толькі безліч цяжкіх выпрабаванняў, што выпалі ў працэсе фарміравання нацыі і дзяржаўнай неза-лежнасці, але і веліч непаўторнай духоўна-культур-най спадчыны, якая назапашана за многія стагоддзі і зʼяўляецца не толькі нацыянальным гонарам, але ўпрыгожвае і ўзбагачае сусветную цывілізацыю. Нез дарма ў першых радках Асноўнага закона нашай дзяржавы – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – за-яўлена: «Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусi)… абапiраючыся на шматвяковую гiсторыю развiцця беларускай дзяржаўнасцi…», чым выразна падкрэс-лена вечная значнасць і глыбінная ідэйна-палітычная сутнасць нацыянальнай гісторыі.

    Вопыт пераканаўча сведчыць, што ўстойлівасць грамадскай сістэмы спрадвеку звязана з гістарыч-най памяццю і гістарычнай свядомасцю людзей, якія прама ці апасродкавана ўплываюць на сацыяль-на-палітычную практыку. Гэтыя ўзаемна ўплывовыя працэсы маюць складаны механізм узаемадзеяння і адлюстроўваюць як рэальны гістарычны вопыт, так і міфатворчыя ідэі. Іх шырокае ўкараненне ў ду-хоўна-культурнае жыццё людзей адыгрывае вызна-чальную ролю ў фарміраванні ідэнтычнасці народа. Гістарычная памяць як феномен грамадскай свядо-масці фарміруецца шляхам распаўсюджвання ў маса-вай свядомасці здабытых гістарычнай навукай ведаў у працэсе спецыялізаванага пазнання гістарычнага працэсу. Гістарычнае пазнанне як працэс навуковага асэнсавання рэчаіснасці і гістарычныя веды як вынік гэтага працэсу зʼяўляюцца важнейшымі элементамі структуры гістарычнай свядомасці ў цэлым.

    Сёння адной з найбольш важных задач гістарыч-най навукі зʼяўляецца фарміраванне гістарычнай свя- домасці народа, якая ўяўляе сабой складаную і шмат-гранную духоўную зʼяву. Пад гістарычнай свядома-сцю ў навуцы разумеецца сістэма ведаў, сукупнасць уяўленняў, поглядаў, традыцый, абрадаў, звычаяў, ідэй, канцэпцый, з дапамогай якіх у сацыяльных групах людзей, класах, народах, нацыях фарміруецца асэн-саванае і ўстойлівае ўяўленне аб сваім паходжанні, найважнейшых падзеях нацыянальнай гісторыі, вы-датных дзеячах мінулага, аб суадносінах нацыяналь-

    най гісторыі з гісторыяй іншых супольнасцей людзей і ўсёй чалавечай супольнасці. Тым самым супольна-сці людзей (народы, нацыі), асэнсоўваючы сваё міну-лае, могуць яго ўявіць у прасторы і часе ва ўсіх яго трох станах – мінулым, сучаснасці і будучыні. Ад-ным словам, гістарычная свядомасць – гэта духоўны мост, перакінуты праз бездань часоў і падзей, мост, які вядзе чалавека з мінулага ў будучыню, каб станоў-ча спрыяць умацаванню сувязі часоў і пакаленняў, устойліваму ўсведамленню чалавекам яго прыналеж-насці да пэўнай супольнасці людзей – народу альбо нацыі.

    Тым самым гісторыя арганічна ўплятаецца ў свя-домасць грамадства. Усе элементы, якія складаюць у сукупнасці свядомасць грамадства (погляды, ідэі, культура, палітыка, этыка, мараль, рэлігія, мастацтва, навука), маюць сваю гісторыю. Яны могуць быць зра-зумелымі і асэнсаванымі толькі на аснове гістарыч-нага падыходу (прынцыпу гістарызму), які разгля-дае кожную зʼяву з пункту гледжання канкрэтных умоў і акалічнасцей яго ўзнікнення, умоў развіцця. Прынцып гістарызму ў даследаванні соцыуму да-зваляе пазбегнуць аднабаковасці ў ацэнцы падзей, зʼяў, паглядзець на грамадства ў цэлым, убачыць у яго развіцці заканамернасці, вылучыць спецыфіч-ныя рысы, здольныя актывізаваць некаторыя невя-домыя тэндэнцыі і вызначыць вектар сацыяльнага развіцця. Гэта мае важнае значэнне для разумення прычын сучаснага сацыяльнага развіцця і служыць асновай для навуковага прагназавання, распрацоўкі стратэгіі будучых сацыяльных змен. Менавіта з гэтай нагоды зварот да мінулага пастаянна ўтрымліваецца ў дыскусіях па кардынальных праблемах сучасна-сці, на аснове ацэнак мінулага распрацоўваюцца су-часныя сацыяльныя тэорыі і ідэалагічныя сістэмы. Такім чынам, падтрымліваецца непарыўная сувязь і пераемнасць мінулага і сучаснасці.

    Варта падкрэсліць, што ў сучасным развіцці гра-мадства актыўна дзейнічаюць працэсы глабаліза-цыі, мадэрнізацыі, інфарматызацыі і медыятызацыі, якія, пераплятаючыся, значна абцяжарваюць фармі-раванне жыццёвых стратэгій субʼектаў грамадства. У гэтых умовах вартасць гістарычнага светапогля-

    Д А 8 5 - Г О Д Д З Я І Н С Т Ы Т У Т А Г І С Т О Р Ы І Н А Н Б Е Л А Р У С І

    Аляксандр Каваленя,акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў,

    доктар гістарычных навук, прафесар (Мінск, Беларусь)

    ФАРМІРАВАННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ СВЯДОМАСЦІ ГРАМАДСТВА – ВАЖНЕЙШАЯ ЗАДАЧА ГІСТАРЫЧНАЙ НАВУКІ

  • ГІСТАРЫЧНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ ЗБОРНІК. ВЫП. 298

    ду асобы і грамадства неверагодна ўзрастае, мінулае можа выступіць своеасаблівым структураўтвараль-ным каркасам сацыяльнага развіцця, які супраць-стаіць дэзарганізацыі жыцця грамадства і асобных людзей. Дакладнасць прадбачання вызначаецца перш за ўсё тым, наколькі глыбока і ўсебакова вывучаны мінулае, сучасны стан і заканамернасці змены соцыу-му. Без ведання гэтых момантаў у іх адзінстве немаг-чыма і само навуковае прадбачанне.

    Сучасны стан беларускага грамадства сведчыць аб абʼектыўных магчымасцях пошуку шляхоў сацыяль-на-эканамічнай мадэрнізацыі і дынамічнай актывіза-цыі духоўнага развіцця соцыуму. Менавіта адзінства абʼектыўнага і субʼектыўнага, агульнага і адзінкава-га, заканамернага і спантаннага абумоўлівае творчае ўключэнне энергіі беларускіх людзей. Вядома, у гра-мадстве няма фатальнай прадвызначанасці, адназнач-най дэтэрмінацыі паводзін людзей. Усё гэта сведчыць, што ў Беларусі існуе неабходны выбар дзеля паступо-вага эвалюцыйнага ўдасканалення сацыяльна-экана-мічнай мадэлі развіцця. Абапіраючыся на гістарычны вопыт, неабходна распрацоўваць сістэму дзеянняў, якія б уключалі творчую энергію людзей, што абумо-віць станоўчую дынаміку грамадскага працэсу. Любы народ, як і дзяржава, могуць паспяхова развівацца, калі кожны здольны ахвяраваць сабой дзеля грамад-скага дабра. І наадварот, калі грамадства распадаецца на прагных індывідаў, нічога добрага не адбываецца, распальваюцца супрацьстаянне і канфлікты.

    Нельга не заўважыць таго, што ў сучасным свеце, на жаль, пераважае іншая мадэль ладу грамадства – гэта мадэль канфлікту і процістаяння. У яе аснову пакладзена сістэма перманентнага супрацьстаяння, канкурэнцыі і барацьбы, якія нібыта непазбежныя і неабходныя для грамадскага прагрэсу. Наш на-цыянальна-дзяржаўны вопыт сведчыць, што нашым ідэалам, наадварот, зʼяўляецца салідарнае грамад-ства, грамадства сацыяльнай гармоніі, дзе розныя сацыяльныя, рэлігійныя і нацыянальныя пласты беларускага народа, яго палітычныя, эканамічныя і ідэалагічныя плыні зʼяўляюцца не ворагамі, а супра-цоўнікамі будаўніцтва багатай і незалежнай Беларусі.

    Вопыт сведчыць, што ў перыяды трансфарма-цыйных пераходаў ад адной мадэлі грамадства да іншай разгортваюцца бурныя працэсы ў грамадскім і духоўным жыцці. Канец ХХ – пачатак ХХІ стагод-дзя характарызуецца абуджэннем цікавасці да нацыя-нальнай гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народа. Нацыянальная эліта заўсёды імкнецца асэнсаваць пройдзены шлях, паглыбіцца ў вытокі нацыянальна-дзяржаўных працэсаў, каб атрымаць урокі для будучыні. Наперадзе грамадскага асэнсавання мінулага заўсёды выступала перыёдыка. Менавіта ў першых нацыянальных выданнях «Го-ман» (1884), «Наша доля» (1906), «Наша ніва» (1906) акрэсліваліся гістарычныя здабыткі беларускага на-рода, фармулявалася ідэя беларускай дзяржаўнасці, разгортвалася нацыянальна-культурнае і грамад-ска-палітычнае абуджэнне народа.

    На мяжы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, як і ў пачат-ку ХХ стагоддзя, грамадскасць актыўна ўключылася ў абуджэнне нацыянальнай гістарычнай думкі. Пры гэтым патрэбна зазначыць, што пакуль акадэміч-ная гістарычная навука скрупулёзна шукала «новыя падыходы» да асэнсавання мінулага, у гэты працэс ак-тыўна ўключылася публіцыстыка, асабліва яе палітыч-ная плынь. Аматарскі пошук гісторыка-культурнай спадчыны прыводзіў да пераацэнкі гістарычных зʼяў, падзей і фактаў. Адбывалася адвольная дыскрэдыта-цыя многіх падзей і асоб. Запаўненне лакун гістарыч-най памяці суправаджалася масіраваным «укідам» у перыядычныя выданні дакументаў і матэрыялаў, якія падаваліся ў сенсацыйным ключы. Паток негатыўных матэрыялаў закрануў многія ключавыя па дзеі, этапы і персаналіі айчыннай гісторыі. Некаторыя дзеячы не-заслужана былі ўзня ты на гістарычны алімп, адбыва-лася дэгераізацыя гісторыі. Пакуль змагаліся з аднымі міфамі, ствараліся іншыя, нават больш небяспечныя. Вядома, усе гэтыя «перапісванні» і «пераацэнкі» гіс-торыі мелі небяскрыўдныя наступствы. Як паказ-ваюць сацыялагічныя даследаванні, публікацыі ў СМІ негатыўных матэрыялаў на гістарычную тэматыку прывялі да росту негатывізму ў адносінах да мінулага краіны і народа.

    Вядома, што роля літаратуры і мастацтва, асаб-ліва СМІ, вельмі вялікая ў фарміраванні гістарыч-най свядомасці людзей. Тым не менш, як сведчыць вопыт, газеты, радыё, тэлебачанне могуць актыўна ўплываць і нават змяняць грамадскую думку, фармі-раваць пэўныя сімпатыі і антыпатыі, але не могуць зʼяўляцца крыніцай сістэмных гістарычных ведаў. На ўзроўні ўздзеяння мастацкай літаратуры, мас-тацтва, тэатра, жывапісу, кіно, радыё, тэлебачання гістарычная свядомасць яшчэ не ператвараецца ў сіс-тэмнае веданне гістарычнага працэсу. Гэтыя веды, вядома, ствараюць пэўныя ўражанні ў асобы, але маюць адрывачны, хаатычны і не ўпарадкаваны хра-налагічна характар, яны лагічна не звязаныя з іншы-мі эпізодамі гісторыі. Гэтую важную функцыю можа вырашыць толькі высокапрафесійная гістарычная навука, якая грунтуецца на важнейшым прынцыпе – прынцыпе гістарызму.

    Чалавек, вядома, – істота гістарычная, і гэта ад-носіцца не толькі да яго сацыяльнай прыроды, але і да яго духоўнага стану, бо толькі ў працэсе гісторыі і з дапамогай гісторыі ён спазнае навакольны свет і сябе ў ім. Таму ў кожнай краіне надаецца вялікая ўвага фарміраванню гістарычнай свядомасці народа. З гэтай нагоды ствараюцца спецыяльныя навуковыя цэнтры, якія спецыяльна займаюцца арганізацыяй навуковых гістарычных даследаванняў. Заснаванне і развіццё нацыянальнай гістарычнай школы – працэс грамадска значны і складаны. Для Беларусі важнай падзеяй стала адкрыццё 15 кастрычніка 1929 года Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук. Сён-ня Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 15 кастрычніка 2014 года адзначае свой

  • 9АЛЯКСАНДР КАВАЛЕНЯ. ФАРМІРАВАННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ СВЯДОМАСЦІ ГРАМАДСТВА...

    85-гадовы юбілей. Навуковая ўстанова трывала зай-мае пазіцыю «генеральнага штаба гістарычнай на-вукі» нашай краіны. Гэта аўтарытэтны навуковы цэнтр, які мае сталыя даследчыцкія традыцыі, што сфарміраваліся пад уплывам адметных арганізатараў гістарычнай навукі і плеядай таленавітых вучоных-гісторыкаў, якія складаюць гонар беларускага народа.

    У розны час Інстытут гісторыі ўзначальвалі апан- таныя арганізатары навукі, таленавітыя даследчы-кі, якія шмат зрабілі дзеля развіцця беларускай гістарычнай навуковай школы. Першым дырэкта-рам быў У. М. Ігнатоўскі, які ўзначальваў навуковую ўстанову ў перыяд яе станаўлення з 1929 па 1931 год. З 1931 па 1936 год на чале Інстытута стаяў П. В. Горын (Каляда). Нядоўгі час, з 1936 па 1937 год, Інстытутам кіраваў В. К. Шчарбакоў. Значны перыяд дырэктарамі працавалі М. М. Нікольскі – 1937–1953 гады, а з 1953 па 1965 год – І. С. Краўчанка. З 1965 па 1969 год Інстытут узначальвала Н. В. Каменская. У 1969–1975 гадах дырэктарам працаваў І. М. Ігнацен-ка, а з 1975 па 1988 год – П. Ц. Петрыкаў. У складаны перыяд, з 1989 па 1999 год, узначальваў навуковую ўстанову М. П. Касцюк, а з 1999 па 2004 год абавяз-кі дырэктара выконваў М. С. Сташкевіч. З 2004 па 2009 год дырэктарам Інстытута творча працаваў А. А. Каваленя, а сёння ўстанову ўзначальвае малады, таленавіты вучоны і арганізатар навукі В. В. Даніловіч.

    Аўтарытэт кожнай навуковай установы заўсёды вызначаецца дзейнасцю яго творчых асоб. За вялікі ўклад у развіццё гістарычнай навукі 11 прадстаў-нікоў Інстытута гісторыі былі абраны акадэмікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сярод іх Д. Ф. Жылуновіч, У. М. Ігнатоўскі, С. Ю. Матулай-ціс, А. М. Ясінскі, П. В. Горын, М. М. Нікольскі, В. А. Сербента, В. К. Шчарбакоў, І. С. Краўчан-ка, І. М. Ігнаценка, М. П. Касцюк, яшчэ 4 вучоныя былі абраны членамі-карэспандэнтамі НАН Белару-сі: Н. В. Каменская, К. І. Шабуня, П. Ц. Петрыкаў, І. Я. Марчанка.

    У нашы дні актыўна і плённа працуе высокапра-фесійны калектыў апантаных вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі, сярод якіх 6 лаўрэатаў Дзяр-жаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (П. Ф. Лысенка, Г. В. Штыхаў, Л. І. Тэгака, І. І. Салівон, В. У. Марфіна, Н. І. Поліна). Цяжка назваць вобласць гістарычнай на-вукі, якая б не закраналася ў даследаваннях вучоных Інстытута. Толькі за апошнія гады былі праведзены беспрэцэдэнтныя па сваім значэнні і размаху праек-ты па падрыхтоўцы і выданні «Вялікага гістарычна-га атласа Беларусі», калектыўных фундаментальных работ «Беларусь. Народ. Дзяржава. Час», «Полацк», «Археалагічная спадчына Беларусі = Archaeological Heritage of Belarus», «Гісторыя Беларускай чыгункі. З стагоддзя ХІХ – у стагоддзе ХХІ», «Гісторыя Пін-ска. Ад старажытнасці да сучаснасці».

    Вучоныя Інстытута паспяхова ажыццяўляюць комплексныя археалагічныя даследаванні помнікаў, размешчаных у зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС на

    р. Нёман, Полацкай ГЭС, Беларускай АЭС, гарадзіш-ча Обчын Любанскага раёна і іншых помнікаў даў-ніны. У 2012 годзе Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Упраўленнем фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама прыняў удзел у стварэнні міжнароднага трансгранічнага турыстыч-нага маршруту для экскурсійнага тура «Па слядах бітваў вайны 1812 года ў Віцебскай і Смаленскай гу-бернях».

    Уражваюць вынікі выканання інавацыйнага пра-екта па Нацыянальным парку «Прыпяцкі»: адкрыццё ўлетку 2012 г. новага музея парка, стварэнне поўна-га рэестра археалагічных старажытнасцей рэгіёна, падрыхтоўка турыстычнага даведніка па археалагіч-ных помніках, распрацоўка прапаноў па пашырэнні геаграфіі аграэкатурызму на тэрыторыі нацыянальна-га парка. Думаю, што аб гэтых і многіх іншых праек-тах на старонках нашага зборніка больш падрабязна раскажуць кіраўнікі цэнтраў і структурных падраз-дзяленняў Інстытута.

    Ці можна сцвярджаць, што Інстытутам здзейс-нены істотны рывок у вывучэнні гісторыка-куль-турнай спадчыны, шматвяковай гісторыі беларуска-га народа? Несумненна, паколькі асноўныя вынікі фундаментальных і прыкладных навуковых пошу-каў, якія праводзяцца Інстытутам гісторыі, паказалі перспектыўнасць абранай стратэгіі даследаванняў – комплекснага міждысцыплінарнага падыходу, су-меснай працы гісторыкаў, археолагаў, археографаў, архівістаў, цеснага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі органаў кіравання і вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, замежных навуковых цэнтраў.

    Сёння місія Інстытута гісторыі значна пашыра-ецца і фарміруе новае перспектыўнае праблемнае поле. Феноменам сучаснай эпохі, які атрымлівае ўсё большае распаўсюджанне, стала фарміраванне гістарычных міфаў, якія трансліруюцца, у першую чаргу, новаму пакаленню. Побач з навукова-даслед-чымі распрацоўкамі перад супрацоўнікамі Інстытута паўстае задача экспертна-аналітычнага забеспячэння фарміравання ў краіне дзяржаўна-гістарычнай сама-свядомасці. Што можа быць больш значным, чым ак-тыўны ўдзел у працэсе нацыянальнай кансалідацыі і патрыятычнага выхавання, развіцця высокай гра-мадзянскасці. Бо менавіта гістарычная свядомасць зʼяўляецца ключом да самаідэнтыфікацыі, дазваляе бачыць сваё месца ў часе і сваю сувязь з гісторыяй і сучаснасцю ўсяго чалавецтва. І менавіта на гэтым кірунку дзейнасці, на наш погляд, вырашальнае зна-чэнне належыць акадэмічнай традыцыі, якая здольна ўзважана і абгрунтавана сфарміраваць ідэйныя асно-вы дзяржаўнай палітыкі.

    Нам уяўляецца, што вывучэнне і захаванне куль-турнай ідэнтычнасці беларусаў магчыма пры знач-ным узмацненні ўвагі да рэгіянальнай гісторыі і культуры, у якой прадстаўлена сукупнасць культур-ных зʼяў рэгіёна як сацыяльна-гістарычнага вопыту лю дзей, што жывуць на канкрэтнай тэрыторыі, прад-

  • ГІСТАРЫЧНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ ЗБОРНІК. ВЫП. 2910

    стаўнікоў розных сацыяльных груп, нацыянальна-сцей, веравызнанняў. На працягу многіх стагоддзяў на рэгіянальным узроўні ідзе працэс узаемаўплыву і ўзае - маўзбагачэння разнастайных культур. Важную ролю ў далучэнні маладых людзей да рэгіянальнай гісторыі закліканы адыграць навукова-практычныя канферэн-цыі, якія ў апошнія гады сталі прыярытэтным кірун-кам дзейнасці. Таму будзе апраўданым прадаўжаць, сумесна з мясцовымі органамі ўлады і краязнаўцамі, правядзенне рэгіянальных навуковых канферэнцый. Яны падтрымліваюць цікавасць мясцовых жыхароў да гісторыі Малой Радзімы, будуць спрыяць развіц-цю культурнага турызму і аднаўленню ладу жыцця сельскіх і гарадскіх жыхароў рознага часу. У кож-нага чалавека акрамя бацькоў павінны быць родная гісторыя, родная зямля, родная мова, родная культу-ра. Менавіта нацыянальная гісторыя і духоўна-куль-турная спадчына фарміруюць грамадска-палітычныя перакананні асобы, яе лепшыя грамадзянскія якас-ці. Чалавек, які не ведае мінулага, не здольны асэн-соўваць і разумець сучаснасць, зазіраць у будучыню.

    Толькі дзякуючы глыбокім ведам гісторыі мож-на зразумець духоўны свет продкаў, зразумець мову і культуру народа. Гэты пасыл зʼяўляецца празмерна важным для ўсіх пластоў грамадства, асабліва для па-літычнай і духоўна-культурнай эліты краіны. Абапі-раючыся на глыбокія гістарычныя веды, комплекснае асэнсаванне духоўна-культурнай спадчыны, на ўсю веліч нацыянальнага багацця, палітычныя дзеячы могуць уяўляць верагоднасць прыняцця стратэгіч-ных рашэнняў, адчуць сваю адказнасць перад сучас-нікамі і будучымі пакаленнямі і пазбегнуць памылак, пралікаў і злачынстваў. Гістарычны светапогляд мае вялікую значнасць для кіруючых кадраў, прадпры-мальнікаў, эканамістаў. Мінулы вопыт дапаможа прадухіліць іх ад памылак у сучаснасці і будучыні ў працэсе прыняцця важных рашэнняў дзеля аргані-зацыі дзяржаўных спраў, дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый і кампаній. Для людзей мастацтва міну-

    лае народа – невычэрпная скарбонка натхнення, якая захоўваецца ў легендах і апавяданнях мінулых часоў, зʼяўляецца важнейшай рухаючай сілай іх творчасці. Развіццё навукі таксама немагчыма без асэнсаван-ня гістарычнага вопыту, у якім зафіксаваны працы, здзейсненыя вучонымі ўсіх часоў і народаў. З досле-даў і высноў папярэднікаў вучоныя яскрава ўяўляюць магчымыя кірункі далейшага развіцця навукі.

    Як бачна, зразумець сутнасць падзей, спецыфі-ку сучаснага стану грамадскай сістэмы і зазірнуць у будучыню магчыма толькі на аснове вывучэння разнастайнасці сацыяльных адносін, якія злучаюць розныя ступені развіцця сацыяльнай сістэмы, на ас-нове вывучэння мінулага як падмурка для буду ча - га развіцця. Гэта асабліва важна ў наш час, калі адбы-ваюцца глабальныя працэсы, разбурэнне традыцый, сацыяльных укладаў і грамадскіх асноў. У сувязі з гэтым відавочна, што ў далейшым з ускладнен-нем сацыяльнай карціны і размываннем контураў сучаснага грамадства значэнне фактару звароту да мінулага будзе ўзрастаць, і асэнсаванне гістарычна-га працэсу на ўзроўні штодзённай свядомасці будзе адыгрываць больш значную ролю ў працэсах фар-міравання групавых і асобасных ідэнтычнасцей са-цыяльных субʼектаў. Гісторыка-культурная спадчына зʼяўляецца галоўным каштоўнасна-нацыянальным і агульначалавечым набыткам, які адыгрывае выра-шальную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці грамадства і духоўным жыцці кожнага чалавека. Не-здарма мудрацы вучаць: хто кантралюе мінулае, той кантралюе будучыню. Мінулае павінны кантраляваць мы – нашчадкі тых, хто ў часы цяжкіх выпрабаванняў адстаяў свабоду і незалежнасць, здабыў магчымасць будаваць незалежную Рэспубліку Беларусь.

    Ад імя Бюро Аддзялення гуманітарных навук і мас тацтваў НАН Беларусі віншую творчы калектыў Інстытута гісторыі НАН Беларусі з 85-гадовым юбі-леем, жадаю плённых здабыткаў і ЎСІМ асабістага шчасця!

  • Нацыянальная гістарычная думка кожнага народа, у тым ліку і беларусаў, мае глыбокія карані. Інстытуа-лізацыя ж айчыннай гістарычнай навукі непарыўна звязана з Беларускай акадэміяй навук, у складзе якой 85 гадоў таму назад, 15 кастрычніка 1929 г., быў ство-раны Інстытут гісторыі. Знамянальна, што яго пер-шым дырэктарам стаў акадэмік Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі – першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук.

    За 85 гадоў у Інстытуце змянілася не адно пака-ленне вучоных. Шмат гадоў жыцця і творчай энергіі аддалі і працягваюць аддаваць Інстытуту гісторыі такія мэтры айчыннай гістарычнай навукі, як Геор- гій Якаўлевіч Галенчанка, Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, Алена Генадзьеўна Калечыц, Міхаіл Паў-лавіч Касцюк, Аляксей Міхайлавіч Літвін, Пётр Фё-даравіч Лысенка, Вольга Мікалаеўна Ляўко, Георгій Ва - сільевіч Штыхаў і інш.

    І сёння Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзякуючы плённай працы яго калек-тыву, працягвае заставацца вядучай навуковай уста-новай краіны ў сферы гістарычнай навукі.

    Вучоныя Інстытута ажыццяўляюць фундамен-тальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні па трох важнейшых кірунках:

    айчыннай і ўсеагульнай гісторыі;археалогіі;антрапалогіі.Навукова-даследчая дзейнасць накіравана на вы-

    рашэнне трох асноўных задач:1) арганізацыя фундаментальных і прыкладных

    навуковых даследаванняў;2) забеспячэнне захавання нацыянальнага гіс то-

    рыка-культурнага здабытку;3) шырокая трансляцыя вынікаў навуковых дасле-

    даванняў.Структура Інстытута гісторыі ўключае вучоны са-

    вет, дырэкцыю, 3 цэнтры і 12 аддзелаў. Пры Інстыту-це дзейнічае Цэнтральны навуковы архіў НАН Бела-русі, у 108 фондах якога захоўваецца больш за 52 тыс. спраў, а таксама адзіны ў краіне Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі, які налічвае звыш 3 тыс. справаздач аб палявых даследаваннях.

    На сённяшні дзень у Інстытуце гісторыі працуе 101 чалавек, з іх 89 – вучоныя, сярод якіх 12 дактароў (у тым ліку 1 акадэмік) і 50 кандыдатаў навук, 8 пра-

    фесараў і 21 дацэнт. Маладыя навукоўцы ва ўзросце да 35 гадоў складаюць 22 %.

    Эфектыўнае развіццё любой навукі немагчыма без наяўнасці кадравага патэнцыялу. Важнай фор-май падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай ква-ліфікацыі зʼяўляюцца аспірантура і дактарантура Інстытута, дзе вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасцях 07.00.02 – айчынная гісторыя; 07.00.06 – археалогія; 07.00.07 – этнаграфія, этна-логія, антрапалогія; 07.00.09 – гістарыяграфія, кры-ніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання; 03.03.02 – антрапалогія. На 1 студзеня 2014 г. у аспі-рантуры і дактарантуры навучаліся 26 чалавек. Пры гэтым падрыхтоўка навуковых кадраў вядзецца не толькі для Інстытута, але і для іншых арганізацый (музеяў і навучальных устаноў).

    Пры Інстытуце гісторыі дзейнічаюць 2 саветы па абароне дысертацый: Д 01.40.01 па спецыяльнасцях 07.00.02 – айчынная гісторыя, 07.00.06 – археалогія, 07.00.09 – гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання; К 01.40.01 па спецыяль-насці 03.03.02 – антрапалогія. За 2006–2010 гг. супра-цоўнікі Інстытута абаранілі 3 доктарскія і 6 кандыдац-кіх дысертацый, а за 2011–2013 гг. – 1 доктарскую і 6 кандыдацкіх дысертацый.

    Інстытут гісторыі НАН Беларусі зʼяўляецца галаў - ной арганізацыяй-выканаўцам падпраграмы «Гіс то-рыя, духоўная і матэрыяльная культура беларускага народа» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследа-ванняў на 2011–2015 гг. «Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаў-най ідэалогіі». У рамках выканання заданняў падпра-грамы аддзелы Інстытута зʼяўляюцца каардыную-чымі цэнтрамі даследаванняў у сферы гісторыі, археалогіі і антрапалогіі для ўсёй нашай краіны. Пад-праграма ўключае 16 заданняў, 9 з якіх выконваюцца Інстытутам гісторыі.

    Даследаванні вучоных Інстытута, многія выні-кі якіх не маюць аналагаў у айчыннай і замежнай гістарычнай навуцы, зʼяўляюцца выключна важны-мі для прагрэсіўнага развіцця Рэспублікі Беларусь, дзейнасці яе дзяржаўных органаў, бо ажыццяўляюц-ца на абʼектыўнай навуковай аснове ў адпавед - на сці з нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіяй Рэспуб-лікі Беларусь; фарміруюць уласна беларускі погляд на гісторыю Беларусі і нацыянальную ідэнтычнасць;

    УДК 930:001.89:005.71(476)Вячаслаў Даніловіч,

    дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Мінск, Беларусь)

    У АВАНГАРДЗЕ СУЧАСНАЙ АЙЧЫННАЙ ГІСТАРЫЧНАЙ НАВУКІ

  • ГІСТАРЫЧНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ ЗБОРНІК. ВЫП. 2912

    садзейнічаюць умацаванню беларускай дзяржаў-насці.

    Толькі за апошнія пяць гадоў навукоўцамі Ін-стытута адкрыты і даследаваны дзясяткі археалагіч-ных абʼектаў па ўсёй краіне, уведзены ў навуковы зварот сотні раней невядомых дакументальных кры-ніц, што дазволіла не толькі значна пашырыць тэма-тычныя сюжэты навуковых даследаванняў, але і ўда-кладніць ранейшыя звесткі і ўяўленні па шматлікіх праблемах гісторыі, археалогіі і антрапалогіі.

    З кожным годам расце колькасць выяўленых ар-хео лагамі Інстытута новых помнікаў археалогіі роз-ных гістарычных перыядаў, павялічваецца плошча даследаваных раскопкамі культурных напластаван-няў, здабываюцца новыя ўнікальныя артэфакты. Археалагічныя даследаванні праводзяцца ва ўсіх аб-ласцях Беларусі. Суцэльнае абследаванне асобных рэгіёнаў пакідае на археалагічнай карце краіны ўсё менш «белых плям».

    У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Бе-ларусь па ахове нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны1 Інстытут гісторыі НАН Беларусі каарды-нуе і кантралюе правядзенне археалагічных даследа-ванняў па ўсёй тэрыторыі краіны.

    Кожны год Палявы камітэт Інстытута выдае архео лагам каля 100 «дазволаў» на права правядзен-ня палявых даследаванняў, а Архіў археалагічнай на-

    1 Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. № 98-З «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны», Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 651 ад 22.05.2002 г. «Па-лажэнне аб ахове археалагічных абʼектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ» і № 762 ад 15 чэрвеня 2006 г. «Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны».

    вуковай дакументацыі папаўняецца такой жа колька-сцю справаздач.

    У навуковых публікацыях акадэмічных археолагаў узняты на новы ўзровень пытанні першапачатковага асваення людзьмі прастораў Беларусі ў палеаліце і ме-заліце, асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры, храналогіі і перыядызацыі этнакультурных працэсаў, пачынаючы ад жалезнага веку і Вялікага перасялення народаў да рассялення па тэрыторыі Беларусі славян, станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці.

    Археолагі Інстытута актыўна выкарыстоўваюць новыя методыкі ахоўных комплексных раскопак; рас-працоўваюць пытанні захавання археалагічнай спад-чыны, інвентарызацыі помнікаў археалогіі і стварэн-ня зон іх аховы, а таксама практычнага выкарыстання вынікаў даследаванняў і саміх археалагічных абʼектаў (музеефікацыя, турыстычныя маршруты і буклеты, навукова-папулярныя брашуры, фотаальбомы і інш.).

    Яскравым прыкладам гэтага зʼяўляецца комп-лекснае вывучэнне археалагічнай спадчыны Нацыя-нальнага парка «Прыпяцкі», якое ажыццяўлялася на працягу 2010–2012 гг. У выніку адкрыты новыя помнікі археалогіі, выяўлены тысячы артэфактаў, самыя каштоўныя з якіх ужо экспануюцца ў «Музеі прыроды» ў адміністрацыйным цэнтры нацыяналь-нага парка – Ляскавічах.

    Нельга не адзначыць выніковую працу Полацкай археалагічнай навуковай экспедыцыі на чале з В. М. Ляў ко. Распачала сваю дзейнасць Брэсцкая комплексная гісторыка-археалагічная экспедыцыя на чале з В. І. Кошманам. Важныя для археалагічнай на-вукі матэрыялы выяўлены экспедыцыямі пад кіраў-ніцтвам М. М. Чарняўскага на паселішчах Крывін-скага тарфяніка і А. В. Вайцяховіча на археалагічным комплексе Бірулі.

    М. Г. Жылінскі, В. І. Шадыра, В. В. Даніловіч, В. Л. Лакіза, В. С. Каткавец знаёмяцца з ходам археалагічных раскопак на гарадзішчы Обчын

  • 13ВЯЧАСЛАЎ ДАНІЛОВІЧ. У АВАНГАРДЗЕ СУЧАСНАЙ АЙЧЫННАЙ ГІСТАРЫЧНАЙ НАВУКІ

    У Аршанскім Падняпроўі на тэрыторыі Друцкага археалагічнага комплексу В. М. Ляўко выяўлены ўні-кальны курган XII ст. з вельмі рэдкім калектыўным адначасовым пахаваннем 38 прадстаўнікоў розных сацыяльных пластоў, у якім спалучаюцца элементы язычніцтва і хрысціянства.

    Асабліва буйныя археалагічныя даследаванні праведзены на месцах будаўніцтва Беларускай АЭС і Гродзенскай ГЭС (В. Л. Лакіза), Полацкай ГЭС (М. В. Клімаў). Упершыню ў айчыннай археалагіч-най навуцы на працягу 2012–2013 гг. пад кіраўніц-твам В. Л. Лакізы і З. А. Харытановіч цалкам дасле-давана гарадзішча мілаградскай культуры ў в. Обчын Любанскага раёна.

    Метадалагічным падмуркам асвятлення падзей гісторыі беларускай дзяржаўнасці стала вылуча-ная і абгрунтаваная калектывам навукоўцаў на чале з М. У. Смяховічам ідэя шматвяковай гісторыі бела-рускай дзяржаўнасці ў дзвюх непарыўна звязаных формах – гістарычнай і нацыянальнай. Прычым, калі адметнасцю гістарычных форм дзяржаўнасці на беларускіх землях была поліэтнічнасць, то ў на-цыянальных формах закладзены нацыянальны змест тытульнага этнасу.

    Аналіз калектывам вучоных на чале з В. В. Яноў-скай на такім метадалагічным грунце ўнутры-палітычных падзей ХІХ – пачатку ХХ ст. даў падставы сцвярджаць пра неабходнасць разгляду іх як імкнен-ня часткі жыхароў былога ВКЛ (галоўным чынам шляхты) абʼяднацца вакол польскага нацыянальнага руху пад уплывам пачуцця згубленай дзяржаўнасці. У выніку польскае пытанне, якое стала асноўным у геапалітыцы Расійскай імперыі, паглынула і нада-лей стрымлівала праяву і самастойнае развіццё бела-рускага нацыянальнага руху.

    Зыходзячы з актуальнасці і неабходнасці сістэм-най рэканструкцыі ваеннай гісторыі Беларусі для вызначэння яе месца і ролі ў ваеннай гісторыі чала-вецтва ў цэлым, ступені ўплыву ваенных падзей на станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці, на-цыі і нацыянальнай ідэі, прыярытэтнымі кірункамі даследаванняў ваенных гісторыкаў інстытута на чале з А. М. Літвіным сталі:

    выяўленне раней невядомых архіўных крыніц і найноўшых дасягненняў гістарыяграфіі, іх сістэма-тызацыя, навуковы аналіз і сінтэз;

    распрацоўка навукова абгрунтаванай перыядыза-цыі ваеннай гісторыі Беларусі;

    устанаўленне канкрэтных імёнаў беларусаў і ўра- джэнцаў Беларусі – удзельнікаў ваенных падзей і стварэнне адпаведнага электроннага банка даных.

    У выніку ўпершыню выяўлены і ахарактарыза-ваны адзіны комплекс айчынных і замежных даку-ментальных і гістарыяграфічных крыніц, якія ад-люстроўваюць маштабы і ступень удзелу беларусаў і жыхароў Беларусі ў войнах і ваенных канфліктах ХХ ст. Гэта дазволіла выявіць «белыя плямы», вызна-чыць канцэптуальныя падыходы і ацэнкі ваеннага ра-курсу гісторыі Беларусі.

    Узяты за аснову даследаванняў кантэкст удзелу ў ваенных канфліктах ХХ ст. дзяржаўных, палітыч-ных і грамадскіх структур Беларусі, прадстаўнікоў беларускага народа, вайскоўцаў воінскіх фарміра-ванняў, дыслацыраваных на беларускай зямлі, даў магчымасць, з аднаго боку, ацаніць ступень уплыву і ўклад нашых суайчыннікаў у развіццё і вынікі ваенна- гістарычных падзей, а з другога боку, устанавіць сту-пень уздзеяння ваенных катаклізмаў на гістарычнае развіццё беларускай дзяржаўнасці, нацыі і нацыя-нальнай ідэі, месца і ролю Беларусі ў міждзяржаўных адносінах у ХХ ст.

    Вельмі важным вынікам зʼяўляецца тое, што ўпершыню выяўлены і занесены ў электронны банк даных імёны 10 938 (у т. л. 10 460 загінуўшых) бе-ларусаў, выхадцаў з Беларусі, вайскоўцаў Беларускай ваеннай акругі і цяперашніх грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прымалі ўдзел у лакальных войнах і ваенных канфліктах ХХ ст. у Еўропе, Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.

    Вучонымі на чале з М. К. Кошалевым ажыц-цёўлены комплексны навуковы аналіз гістарычнага вопыту і перспектыў развіцця інтэграцыйных працэ-саў у Еўропе і свеце, удзелу ў іх Беларусі. Вывучаны характэрныя рысы розных гістарычных мадэляў, формаў і праектаў інтэграцыйных абʼяднанняў. Да-дзена характарыстыка абʼектыўных і субʼектыўных перадумоў глабалізацыі і яе наступстваў, адлюстра-вана эвалюцыя дзяржаўнасці і культуры Беларусі ва ўмовах інтэграцыі.

    Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі праве-дзена комплекснае вывучэнне гісторыі фарміравання, сучаснага стану і перспектыў развіцця ўзаемаадносін шэрага краін на постсавецкай прасторы. Вылучаны этапы развіцця беларуска-малдаўскіх і беларуска-ка-захстанскіх палітычных, гандлёва-эканамічных, на-вуковых і культурных сувязей на мяжы ХХ–ХХІ стст.

    Па сутнасці, адноўлены (пасля 60-гадовага пе-рапынку) такі важны напрамак у беларускай акадэ-мічнай гістарычнай навуцы, як вывучэнне праблем усеагульнай гісторыі. Больш таго, адкрыты яго новы кірунак – даследаванне гісторыі краін Блізкага і Сярэдняга Усходу.

    Развіваюцца даследаванні па гісторыі беларускай дыяспары як неадʼемнай часткі беларускага народа. Вынікі навуковых напрацовак вучоных Інстытута па дадзенай праблематыцы садзейнічалі распрацоўцы дзяржаўнай палітыкі, вызначэнню канцэптуальных і практычных падыходаў у адносінах да беларускіх ар-ганізацый розных краін замежжа, дыяспары ў цэлым.

    У гісторыка-метадалагічным плане несумнен-ным дасягненнем зʼяўляецца вылучэнне і навуковае абгрунтаванне прынцыпу неабходнасці максімаль-нага ўліку менавіта тых бакоў узаемадачыненняў, якія былі накіраваны не на канфрантацыю, а на па-зітыўныя інтэграцыйныя фактары, збліжалі краіны і народы.

    Навукоўцамі на чале з У. І. Кузьменкам і С. А. Трац-цяком упершыню прааналізаваны тэарэтычныя і ме-

  • ГІСТАРЫЧНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ ЗБОРНІК. ВЫП. 2914

    тадалагічныя аспекты агульнага і асаблівага ў фармі-раванні сучаснай беларускай дзяржаўнасці і працэсе мадэрнізацыі Рэспублікі Беларусь; вылучаны асноўныя этапы станаўлення і развіцця асобных сфер культуры і сістэмы адукацыі, выяўлены станоўчыя і негатыўныя моманты ў развіцці пратэстанцкіх цэркваў і дэнаміна-цый, вызначаны дасягненні і цяжкасці дзяржаўнай кан-фесійнай палітыкі ў сучаснай Беларусі.

    Выяўленне, абагульненне і аналіз новых дакумен-таў і матэрыялаў па гісторыі беларускай навукі і яе персаналій дазваляюць вырашаць актуальныя наву-ковыя задачы, ушчыльную падысці да правядзення комплексных навуковых даследаванняў. Так, калек-тывам вучоных на чале з У. І. Кузьменкам плённа даследуецца гісторыя развіцця аграрнай навукі. Вы-нікам мэтанакіраванай працы апошніх гадоў стала падрыхтоўка і выданне М. У. Токаравым цыкла збор-нікаў дакументаў і матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці прэзідэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Белару-сі – У. М. Ігнатоўскага, П. В. Горына, К. В. Горава, В. Ф. Купрэвіча, зборніка дакументаў і матэрыялаў аб стварэнні і дзейнасці першай комплекснай навуковай установы – Інстытута беларускай культуры.