nastaunik 13(1062)

4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 8 кастрычніка 2009 года № 13 (1062) Стар. 2 Стар. 2 Стар. 4 ЯК ЭКАНАМІСТЫ ПЕДАГОГАЎ ВІНШАВАЛІ ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ! Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка! Наша прафесійнае свята сімвалізуе глыбокую па вагу да педагагічнай працы і асобы педагога. Школа заўсёды была галоўным маральным і інтэлектуаль ным фундаментам любога грамадства, ад яе зале жаў лёс будучых пакаленняў. Адукацыя адыгрывае ў сучасным свеце значную ролю. Яна ў большай ступені становіцца асновай сацы яльнага прагрэсу і развіцця чалавечага патэнцыялу. Ад узроўню адукацыі ў краіне залежыць і якасць жыц ця, і эканамічныя перспектывы, і дабрабыт народа. Пры гэтым нязменным застаецца прызначэнне педа гога ў грамадстве — вучыць, выхоўваць, фарміраваць асобу, быць прыкладам высокай духоўнасці і гуманізму. Жадаю вам, дарагія калегі, каб ваша прафесійная дзейнасць заўсёды была асветлена мудрасцю, палы мянай энергіяй і творчай занепакоенасцю. Будзьце заўсёды на піку свайго педагагічнага майстэрства! Моцнага вам здароўя, душэўнага спакою, аптымі зму, асабістага шчасця і сямейнага цяпла! З павагай, рэктар БДПУ, прафесар П.Дз. Кухарчык Паважаны Пётр Дзмітрыевіч! Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць за цёплы прыём нашай дэлегацыі, а таксама за аказаны мне давер — абранне Ганаровым пра фесарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Мак сіма Танка. Са свайго боку я буду рабіць усё для таго, каб супрацоўні цтва паміж нашымі універсітэтамі ўмацоўвалася і пашыралася. Дазвольце пажадаць Вам, а таксама ўсяму калектыву універсітэта поспехаў і перамог на прафесійнай ніве, невычэрпнай энергіі для рэа лізацыі ўсяго задуманага, здароўя, шчасця, усяго найлепшага! З павагай, рэктар Нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя М. П. Драгаманава В. П. Андрушчанка А Б ХОДЗЕ выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у складаных сем’ях” у частцы вядзення эфектыўнай прафілактычнай работы ў арганізацыях г.Мінска з абавязанымі асо бамі»— такая тэматыка чарговага Дня інфармавання, які адбудзец ца 15 кастрычніка. Д А ДНЯ маці ўдзельнікі студэнцкіх валанцёрскіх клубаў і на родных калектываў прымеркавалі шэраг дабрачынных акцый, якія пройдуць у дамах дзіцяці, інтэрнатах і медыцынскіх установах з 8 да 16 кастрычніка. Навіны БДПУ У гэты дажджлівы шэры ве чар пад наш гасцінны дах прыйшлі студэнты эканамічна га універсітэта, якія і прад ставілі на суд гледачоў сваю яр кую песеннатанцавальную праграму. Адбылося гэта не вы падкова. Справа ў тым, што ча тыры месяцы таму творчыя сілы нашай alma mater былі задзей нічаны ў віншаванні БДЭУ з днём нараджэння. Ведаючы гэ тыя самыя «сілы» не па чутках, магу сцвярджаць, што свята ў эканамістаў удалося. Грандыёзнасць таго, што на лежала ўбачыць, была заяўле на адразу: па заканчэнні перша га нумара на сцэне з’явілася дзяўчына ў вобразе Еўфрасінні Полацкай. Яна данесла да нас словы знакамітай суайчынні цы, якая адмовілася ад радас цяў княжацкага жыцця дзеля народнага асветніцтва. Затым прагучала жывое выкананне ма нументальнага музычнага твора Карла Орфа. Баланс настрояў быў ураўнаважаны, калі слуха ча разварушыў бадзёры жаночы ЯК ЭКАНАМІСТЫ ПЕДАГОГАЎ ВІНШАВАЛІ У першы дзень кастрычніка ў актавай зале нашага універсітэта адбыўся канцэрт, прысвечаны самаму блізкаму для нас святу — Дню настаўніка. Прычым самім педа гогам і тым, хто рыхтуецца імі стаць, працаваць асабліва не давялося: мы проста сядзелі ў крэслах і атрымлівалі асалоду. « вакал. Гэта і стала вызначальнай рысай канцэрта: нумары, будучы дыяметральна рознымі па сваім характа ры, пераплята ючыся, стваралі гармонію. Так, мадэрн ішоў за класікай і тра дыцыяй, псіха лагізм — за ня стрымнай ра дасцю і запа лам, элегантны джазавы вакал саступаў месца шчыльна збітаму масаваму мілітарытанцу. Эканамістам і тут удалося «збіць» баланс! БДЭУ, як і наш універсітэт, мае абгрунтаваную рэпутацыю жаночай ВНУ. Аднак нягледзя чы на колькаснае адставанне, моцны пол выглядаў ярчэй. Творчыя ўдары мужчынартыс таў былі надзвычай даклад нымі. Так, прымусіў усіх аб’яд нацца ў цішыні прачытаны сту дэнтампяцікурснікам маналог Габрыэля Гарсія Маркеса; ма гутны энергетычны пасыл на кіраваў у аўдыторыю Андрэй Макарэй, які выканаў песню ў модным сёння стылі электра фольк. Зале наогул сумаваць не да вялося. А калі на сцэну ўзнялі ся рэктаргосць і рэктаргаспа дар, шквал апладысментаў выдаў сапраўды сур’ёзныя дэ цыбелы. У сваёй прамове Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык, акрамя іншых святочных слоў, прыга даў «мост сяброўства», пабуда ваны паміж нашымі універсі тэтамі, доказам якога ўласна і стаў канцэрт у актавай зале БДПУ. Дзякуй за віншаванне, БДЭУ, бо яно само стала сапраўдным святам! Аляксей Н. КАВАЛЕНКА ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ З У. ЛІПСКІМ ЛЕПШЫЯ НАСТАЎНІКІ — У БДПУ ТРЫУМФ ГЕРОЯЎ СПОРТУ У нумар! Фота М. Пучка Злева ад рэктара БДПУ П.Дз. Кухарчыка — рэктар БДЭУ У.М. Шымаў

Upload: nastaunik-gazeta

Post on 11-Mar-2016

266 views

Category:

Documents


6 download

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

TRANSCRIPT

Page 1: nastaunik 13(1062)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 8 кастрычніка 2009 года № 13 (1062)

Стар. 2 Стар. 2 Стар. 4

ЯК ЭКАНАМІСТЫПЕДАГОГАЎ ВІНШАВАЛІ

ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ!

Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка!Наша прафесійнае свята сімвалізуе глыбокую па%

вагу да педагагічнай працы і асобы педагога. Школазаўсёды была галоўным маральным і інтэлектуаль%ным фундаментам любога грамадства, ад яе зале%жаў лёс будучых пакаленняў.

Адукацыя адыгрывае ў сучасным свеце значнуюролю. Яна ў большай ступені становіцца асновай сацы%яльнага прагрэсу і развіцця чалавечага патэнцыялу.Ад узроўню адукацыі ў краіне залежыць і якасць жыц%ця, і эканамічныя перспектывы, і дабрабыт народа.Пры гэтым нязменным застаецца прызначэнне педа%гога ў грамадстве — вучыць, выхоўваць, фарміравацьасобу, быць прыкладам высокай духоўнасці і гуманізму.

Жадаю вам, дарагія калегі, каб ваша прафесійнаядзейнасць заўсёды была асветлена мудрасцю, палы%мянай энергіяй і творчай занепакоенасцю.

Будзьце заўсёды на піку свайго педагагічнагамайстэрства!

Моцнага вам здароўя, душэўнага спакою, аптымі%зму, асабістага шчасця і сямейнага цяпла!

З павагай,рэктар БДПУ, прафесар П.Дз. Кухарчык

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч!

Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць за цёплы прыём нашайдэлегацыі, а таксама за аказаны мне давер — абранне Ганаровым пра*фесарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Мак*сіма Танка. Са свайго боку я буду рабіць усё для таго, каб супрацоўні*цтва паміж нашымі універсітэтамі ўмацоўвалася і пашыралася.

Дазвольце пажадаць Вам, а таксама ўсяму калектыву універсітэтапоспехаў і перамог на прафесійнай ніве, невычэрпнай энергіі для рэа*лізацыі ўсяго задуманага, здароўя, шчасця, усяго найлепшага!

З павагай, рэктар Нацыянальнага педагагічнага універсітэтаімя М. П. Драгаманава В. П. Андрушчанка

АБ ХОДЗЕ выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай

абароне дзяцей у складаных сем’ях” у частцы вядзення эфектыўнайпрафілактычнай работы ў арганізацыях г.Мінска з абавязанымі асо*бамі» — такая тэматыка чарговага Дня інфармавання, які адбудзец*ца 15 кастрычніка.

ДА ДНЯ маці ўдзельнікі студэнцкіх валанцёрскіх клубаў і на*родных калектываў прымеркавалі шэраг дабрачынных акцый,

якія пройдуць у дамах дзіцяці, інтэрнатах і медыцынскіх установахз 8 да 16 кастрычніка.

•Навіны БДПУ

У гэты дажджлівы шэры ве*чар пад наш гасцінны дахпрыйшлі студэнты эканамічна*га універсітэта, якія і прад*ставілі на суд гледачоў сваю яр*кую песенна*танцавальнуюпраграму. Адбылося гэта не вы*падкова. Справа ў тым, што ча*тыры месяцы таму творчыя сілынашай alma mater былі задзей*нічаны ў віншаванні БДЭУ зднём нараджэння. Ведаючы гэ*тыя самыя «сілы» не па чутках,магу сцвярджаць, што свята ўэканамістаў удалося.

Грандыёзнасць таго, што на*лежала ўбачыць, была заяўле*на адразу: па заканчэнні перша*га нумара на сцэне з’явілася

дзяўчына ў вобразе ЕўфрасінніПолацкай. Яна данесла да нассловы знакамітай суайчынні*цы, якая адмовілася ад радас*цяў княжацкага жыцця дзелянароднага асветніцтва. Затымпрагучала жывое выкананне ма*нументальнага музычнага твораКарла Орфа. Баланс настрояўбыў ураўнаважаны, калі слуха*ча разварушыў бадзёры жаночы

ЯК ЭКАНАМІСТЫПЕДАГОГАЎ ВІНШАВАЛІ

У першы дзень кастрычніка ў актавай зале нашага універсітэта адбыўся канцэрт,прысвечаны самаму блізкаму для нас святу — Дню настаўніка. Прычым самім педа гогам і тым, хто рыхтуецца імі стаць, працаваць асабліва не давялося: мы простасядзелі ў крэслах і атрымлівалі асалоду.

«

вакал. Гэта і стала вызначальнайрысай канцэрта: нумары, будучыдыяметральнарознымі пасваім характа*ры, пераплята*ючыся, стваралігармонію. Так,мадэрн ішоў закласікай і тра*дыцыяй, псіха*лагізм — за ня*стрымнай ра*дасцю і запа*лам, элегантныджазавы вакал саступаў месцашчыльна збітаму масавамумілітары*танцу. Эканамістам ітут удалося «збіць» баланс!

БДЭУ, як і наш універсітэт,мае абгрунтаваную рэпутацыюжаночай ВНУ. Аднак нягледзя*чы на колькаснае адставанне,моцны пол выглядаў ярчэй.Творчыя ўдары мужчын*артыс*таў былі надзвычай даклад*нымі. Так, прымусіў усіх аб’яд*нацца ў цішыні прачытаны сту*дэнтам*пяцікурснікам маналогГабрыэля Гарсія Маркеса; ма*

гутны энергетычны пасыл на*кіраваў у аўдыторыю Андрэй

Макарэй, які выканаў песню ўмодным сёння стылі электра*фольк.

Зале наогул сумаваць не да*вялося. А калі на сцэну ўзнялі*ся рэктар*госць і рэктар*гаспа*дар, шквал апладысментаўвыдаў сапраўды сур’ёзныя дэ*цыбелы. У сваёй прамове ПётрДзмітрыевіч Кухарчык, акрамяіншых святочных слоў, прыга*даў «мост сяброўства», пабуда*ваны паміж нашымі універсі*тэтамі, доказам якога ўласна істаў канцэрт у актавай залеБДПУ.

Дзякуй за віншаванне, БДЭУ,бо яно само стала сапраўднымсвятам!Аляксей Н. КАВАЛЕНКА

ЛІТАРАТУРНАЯГАСЦЁЎНЯ

З У. ЛІПСКІМ

ЛЕПШЫЯНАСТАЎНІКІ —

У БДПУ

ТРЫУМФГЕРОЯЎСПОРТУ

•У нумар!

Фота М. Пучка

Злева ад рэктара БДПУ П.Дз. Кухарчыка —рэктар БДЭУ У.М. Шымаў

Page 2: nastaunik 13(1062)

2 8 кастрычніка 2009 г.

30 верасня ў чарговы, ужо сёмы раз факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУпрымаў гасцей з розных гарадоў Беларусі, а таксама гуманітарыяў з Расіі, Польшчы,КНР. Сёлетні навуковы форум быў прысвечаны яшчэ адной важнай даце — 95*годдзюнашага універсітэта, які вось ужо чатырнаццаць гадоў асветлены іменем вялікага паэ*

та. На мерапрыемства са*браліся людзі, якія быліасабіста знаёмыя з ЯўгенамІванавічам, якім пашчасці*ла сябраваць або працавацьразам з ім, а таксама даслед*чыкі яго творчасці, вядо*мыя навукоўцы і студэнты,што робяць толькі першыякрокі ў спасціжэнні красымастацкага слова.

Канферэнцыю адкрыўпершы прарэктар БДПУ

А.І. Андарала, які ад імя рэктара і асабіста сябе павіншаваў прысутных з гэтай падзе*яй. У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч адзначыў актуальнасць правядзення «Тан*каўскіх чытанняў» у год святкавання 95*годдзя універсітэта. Дэкан факультэтаФ.С. Шумчык вітаў усіх, хто прыйшоў падзяліцца часцінкай свайго досведу, паслу*хаць выступленні аўтарытэтных людзей, яшчэ раз прасякнуцца глыбінёй паэтычнайдумкі Максіма Танка. У навуковых дакладах загадчыка кафедры беларускай літарату*ры Г.Я. Адамовіч, а таксама гасцей мерапрыемства М.І. Мішчанчука, А.С. Ліса,Г.К. Тычко і іншых былі закрануты розныя аспекты творчасці паэта: стыль яго вер*шаў, літаратурная спадчына, празаічныя набыткі і г.д. Старшы навуковы супрацоўнікДзяржаўнага літаратурна*мемарыяльнага музея імя Якуба Коласа Т.Л. Макаранка расказа*ла і з дапамогай мультымедыйных сродкаў прэзентавала лісты, дарчыя надпісы і прысвя*чэнні, якія ў розныя часы адрасаваў нарачанскі пясняр свайму сябру і настаўніку ЯкубуКоласу. Звярталіся да вершаванага слова Максіма Танка і ўдзельнікі секцыйных пасяджэн*няў, у прыватнасці ў секцыі «Сучаснае прачытанне літаратурнай спадчыны Максіма Тан*ка». Іншыя навукоўцы згрупаваліся для абмеркавання наступных праблем: перспекты*вы развіцця беларускай літаратуры на мяжы тысячагоддзяў; пераклад і інтэрпрэтацыямастацкага тэксту; нацы*янальная мова ў куль*турна*гістарычным пра*цэсе; міжкультурная ка*мунікацыя.

У рамках VII «Тан*каўскіх чытанняў» прай*шла творчая сустрэча згалоўным рэдактарамчасопіса «Вясёлка»,пісьменнікам У.С. Ліп*скім. Уладзімір Сцяпа*навіч з цеплынёй успа*мінаў гады працы ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, калі яго старшынёй быў Я.І. Скур*ко, увесь час падкрэсліваў мудрасць і дабрыню гэтага чалавека.

Я хацеў бы, каб песню маю,Што заўсёды стаяла ў страю […]Не забылі ніколі сябры,Не занеслі пяскамі вятры…

Сёння мы з гонарам можам сказаць, што паэтычная спадчына Максіма Танка інадалей застаецца для нас найвялікшай духоўнай каштоўнасцю. І адно са сведчан%няў таму — традыцыйныя «Танкаўскія чытанні». Давайце ж яшчэ раз далучымсяда творчай асобы аднаго з лепшых беларускіх сыноў, наноў адчуем гаючую сілутанкаўскага вобразнага слова.

«Самае галоўнае, што я вынесла з наву*чання ў БДПУ, сказала Ірына Станіславаў на, — вялікая тэарэтычная база. Мая спе*цыяльнасць “Педагогіка і методыка па�чатковай адукацыі. Музыка і спевы” даевялікія магчымасці для самаразвіцця. Явыкарыстоўваю музыку на самых розных

уроках — чытання, пісьма, матэматыкі...Вучылася я выдатна і таму атрымала дып*лом з адзнакай. Аднак акрамя вучобы, па*спявала і на гастролі са студэнцкім аркест*рам з’ездзіць. Вельмі цікава вярнуцца амальпраз дзесяць год у родныя сцены. Шмат штозмянілася, студэнты сталі больш самастой*нымі, упэўненымі ў сабе. Але засталося са*мае галоўнае — незвычайная атма*сфера дабрыні і цеплыня, з якой цябезаўсёды сустракае педагагічны універ*сітэт. Падчас візіту мы, канкурсан*ты, чыталі лекцыі для студэнтаў.Мне было надзвычай прыемна паба*чыць на сваёй В.І. Аляксеева, вык*ладчыка баяна. Дзякуючы такімлюдзям, як Валерый Іванавіч, я істала сур’ёзна займацца музыкай».

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОРна падрыхтоўку кандыдатаў і дактароў навук

у форме суіскальніцтва

Падрыхтоўка кандыдатаў і дактароў навук у форме суіскальніцтва ажыццяўля*ецца на ўмовах аплаты за навучанне.

Дакументы для падрыхтоўкі кандыдатаў навук у форме суіскальніцтва прыма*юцца з 1 кастрычніка па 30 кастрычніка 2009 года.

Дакументы для падрыхтоўкі дактароў навук у форме суіскальніцтва прымаюц*ца на працягу навучальнага года.

Пералік неабходных дакументаў, патрабаванні да паступаючых на навучанне ўформе суіскальніцтва можна знасці на сайце БДПУ http://www.bspu.unibel.by

Дакументы накіроўваць на адрас:220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аспірантура і дактарантура (каб. 98).

Тэлефон для даведак: (8017) 227�82�04.

Восень —час чытанняўВосень, напэўна, як ніякая іншая пара года, спрыяе творчасці. Не

здарма яе так любяць паэты: задумліва меланхалічны настрой у пры родзе схіляе да самарэфлексіі, прымушае задумацца, заглянуць углыбсвайго «Я». Восень — гэта яшчэ і час збору плёнаў, своеасаблівага пад сумавання вынікаў працы за год. Адным словам, золатавалосая прыга жуня песціць таленавітых і працалюбівых — такіх, якім, без сумнення,быў чалавек, чыё імя з гонарам носіць наша alma mater. Максім Танкнарадзіўся ўвосень, 17 верасня 1912 года, і гэта бачыцца мне не выпад ковым, а заканамерным. Як і тое, што правядзенне Міжнароднай наву ковай канферэнцыі пад назвай «Танкаўскія чытанні» прыпадае мена віта на гэту пару года.

Вераніка МАНДЗІК

Напрыканцы верасня БДПУ прымаў у сябе фіналістаў конкурсу«Настаўнік года». Лепшыя выкладчыкі краіны спачатку сустрэлісяз рэктарам, прафесарам П.Дз. Кухарчыкам, а пасля сабраліся за круг лым сталом, дзе абмеркавалі шэраг важных пытанняў сучаснай аду кацыі.

Сярод канкурсантаў былі і тыя, хто не ўпершыню адчыніў дзверынашага універсітэта. Ірына Станіславаўна МІХАЙЛОЎСКАЯ і Ва лянцін Мікалаевіч КАНАПЛЁЎ, былыя выпускнікі БДПУ, а сёння —адны з лепшых настаўнікаў Беларусі, падзяліліся з карэспандэнтам«Н» успамінамі пра свае студэнцкія гады.

Валянцін Мікалаевіч Канаплёў распа*вядае: «З БДПУ я ніколі не губляў сувя*зей. Студэнцкія гады запомніліся паезд*камі на навуковыя канферэнцыі, днямінавукі, што ладзіліся на белфіле. Заразпастаянна наведваюся ва універсітэт, негубляю сувязей са сваімі выкладчыкамі,

цікаўлюся, чым жыве факультэт.Штогод да нас у школу прыхо*дзяць на практыку студэнты, тамуя знаёмы са многімі яго выхаван*цамі. Мне здаецца, сённяшнія тан*каўцы амаль нічым не адрозніва*юцца ад студэнцтва ў мае гады.Можа, сталі больш самастойнымі.Аднак гэта толькі на карысць абра*най прафесіі. У школу трэба ісці здобрым настроем, як на свята — у

гэтым сакрэт поспеху. І яшчэ адна пара*да: заўжды працуйце над сабой, смеларушце наперад, і тады ўсё атрымаецца».

Віншуем Ірыну Міхайлоўскую і Валян%ціна Канаплёва з Днём настаўніка і ў іхасобе выпускнікоў БДПУ розных гадоў.

Ганна БАГУМІНСКАЯ

Прафесар І. І. Цыркун і фіналісты конкурсу

ЛЕПШЫЯНАСТАЎНІКІ –

У БДПУ!

Фота А. Скорыкавай

ЛЕПШЫЯНАСТАЎНІКІ –

У БДПУ!

Page 3: nastaunik 13(1062)

8 кастрычніка 2009 г. 3

Настаўніцай я вырашыла стаць яшчэ ў дзяцінстве, а марам, як вядома, здраджвацьнельга. Так што выбар навучальнай установы быў зроблены даўно і свядома. Маёй almamater мог стаць толькі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка.Акрамя таго, у дзесятым класе я прайшла па конкурсе і стала наведваць гурток журна*лістыкі ў Доме дзіцячай творчасці горада Наваполацка. Тады ж упершыню сустрэлася зМарынай Сяргееўнай СТРАЛЬЦОВАЙ, выпускніцай БДПУ 2007 года. Яна стала длямяне не толькі настаўніцай у галіне журналістыкі, але і сябрам, вучыла не толькі прафе*сійнаму майстэрству, але і жыццёвай мудрасці. Дзякуючы ёй я паверыла ў свае сілы ісёння з’яўляюся студэнткай першага курса факультэта беларускай фiлалогii i культуры(спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Журналiстыка»).

У нас, гурткоўцаў, было вельмі цікавае і насычанае жыццё. Разам з МарынайСяргееўнай мы выпускалі газету «Пазашкольны веснік», прыязджалі ў сталіцу навыставу «СМІ ў Беларусі», удзельнічалі ў розных конкурсах, і ў адным з іх — «Пяробусляняці» — занялі другое месца. Падарункам для гурткоўцаў стаў адпачынак улетніку «Лідэр», што на Мядзельшчыне. Тут мы мелі магчымасць наведваць май*стар*класы, што праводзілі вядомыя журналісты з аўтарытэтных рэспубліканскіхвыданняў.

Марына Сяргееўна часта расказвала пра факультэт беларускай філалогіі і культуры,на якім яна вучылася, пра цудоўных выкладчыкаў і творчую атмасферу, якая там пануе.І хутка я зразумела, што хачу вучыцца менавіта тут, бо прафесіі педагога і журналістадля мяне сталі аднолькава блізкімі. Лёс склаўся так, што я паўтараю шлях сваёй настаў*ніцы. І, мне здаецца, гэта не выпадкова. Дзякуй вялікі за дапамогу, Марына Сяргееўна!Жадаю вам толькi зацiкаўленых i разумых вучняў.

Адгаманіла цудоўнае свята — Дзень настаўнiка. А ці павiншавалі вы сваiхпедагогаў%натхнiцеляў, якія, я ўпэўнена, у вас таксама ёсць?!

Пра аднаго такога чалавека хацелася брасказаць сёння. І справа не ў юбілейнайдаце, якая па волі лёсу набліжана да пра*фесійнага свята педагогаў, а ў сапраўднайадпаведнасці ладу жыцця гэтай неарды*нарнай асобы настаўніцкай справе якпрызванню. Гэтыя словы датычаць Ліза*веты Аляксандраўны ПАНЬКО, прафеса*ра кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі.Пералік узнагарод і рэгалій ЛізаветыАляксандраўны зойме не адну старонку,а таму адзначым толькі, што яе ведаюцьдалёка за межамі Беларусі. З’яўляючысяадной з распрацоўшчыкаў Нацыянальнайпраграмы развіцця, выхавання і навучан*ня дзяцей у дашкольных установах «Пра*леска», Л.А. Панько стала ўзорам педаго*га для вялікай колькасці работнікаў сістэ*мы дашкольнай адукацыі. Так, напрык*лад, дэкан факультэта дашкольнай аду*кацыі Л.М. Варанецкая называе ЛізаветуАляксандраўну сваім першым правадні*ком у навуковым жыцці.

Зыходзячы са свайго вопыту, ЛізаветаАляксандраўна лічыць, што найлепшыялекі ад стрэсу — любімая праца, а даклад*ней, выкладанне сваіх думак на паперы.

— Хочаце — верце, хочаце — не,але і навучальную установу, і спе*цыяльнасць я выбіраў самастой*на. І ў маім рашэнні няма нічогадзіўнага: фізіку я ведаў лепш, чымастатнія школьныя прадметы. Аяк жа іначай: яе выкладала маямама, Тэрэса Станіславаўна! Небыло ніводнага разу, каб я прый*шоў на ўрок непадрыхтаваным.Бацькі ніколі не навязвалі мне сва*ёй думкі, не агітавалі паступаць

ВЫКЛАДАЮЧЫЖЫЦЦЁ

Прынята лiчыць, што ўсё ў жыццi залежыць ад нас саміх. І па вялікімрахунку гэта сапраўды так. Але нярэдка на нашым шляху сустракаюццалюдзі, якiя дапамагаюць абраць правільны шлях, зразумець, у чым за ключаецца тваё сапраўднае прызванне, уласнай працай паказваюцьпрыклад адданасці справе, запальваюць у душы агеньчык творчага не спакою. На шчасце, я сустрэла такога чалавека. Але пра ўсё па парадку.

ПРЫЗВАННЕ БЫЦЬ ЛЕПШАЙ

Сцены роднага універсітэта прымуць вас у любы дзень — сонечны абопахмурны, сагрэюць і пры неабходнасці схаваюць ад непагадзі. Чамусьцітак цягне вярнуцца да родных пенатаў, удыхнуць атмасферу няўрымсліва га студэнцкага жыцця, акунуцца ў кругаварот бясконцага патоку лекцый,залікаў, экзаменаў… Няўжо менавіта гэтага нам усё яшчэ не стае ў самас тойным дарослым жыцці? З кожным годам мы ўсё больш выразна разумеемнепаўторнасць роднай ВНУ, і ў першую чаргу яе педагогаў навукоўцаў, штодалі нам духоўную аснову для няпростага жыццёвага выбару.

Багатае навуковае жыццё не перашкодзілаёй рэалізаваць сябе і ва ўсіх астатніх сфе*рах чалавечага жыцця. Жонка, маці, кла*патліваяб а б у л япадраста*ю ч ы хунукаў іп р о с т аўсмешлі*вая пры*г а ж у н я(у вольнычас яназаймаец*ца яшчэ і ўсходнімі танцамі) — вось у чымзаключаецца для яе гармонія быцця. Ме*навіта гэтага жадае Лізавета Аляксандраў*на сённяшнім педагогам: «Прафесійнага іфізічнага здароўя, веры ў сябе і абранышлях, творчасці ў пошуках ісціны».

А мы, у сваю чаргу, віншуем нашаганастаўніка з юбілеем і спадзяёмся, штобудзем ісці разам па жыцці яшчэ многія,многія гады…

Выпускнікі факультэтадашкольнай адукацыі

ФІЗІКА Ў СПАДЧЫНУМой сённяшні суразмоўца, на першы погляд, нічым не вылучаецца сярод аднакурснікаў —

студэнтаў фізфака. Вучыцца добра, але не выдатнік, уваходзіць у склад зборнай факультэтапа валейболе, але не чэмпіён. Вось толькі ёсць у біяграфіі Максіма СЯМЁНАВА адзін момант,які зацікавіў рэдакцыю «Н». Справа ў тым, што Максім з’яўляецца прадаўжальнікам сямей най дынастыі педагогаў. Яго мама і тата — выпускнікі фізічнага факультэта 1988 года — пасённяшні дзень працуюць у школе. Менавіта падчас вучобы ва універсітэце яны знайшлі аса бістае шчасце і стварылі сям’ю. Мне здаецца, гэта знакава і сімвалічна, штоіх сын і спадкаемца абраў прафесію настаўніка і ідзе па слядах сваіхбацькоў. А як лічыць сам Максім? Такім было маё першае пытанне.

менавіта ў педагагічны універсітэт,хоць, напэўна, падсвядома хацелігэтага. Проста я зразумеў, што нехачу быць фізікам*тэарэтыкам,мяне больш прываблівае магчы*масць выкладання гэтай дысцып*ліны ў школе. Дарэчы, цікавае су*падзенне: я не толькі атрымоўваютую ж спецыяльнасць, што і маебацькі, але і паўтараю іх жыллё*вую адысею. Падчас навучанняяны жылі спачатку ў інтэрнаце

№2, а пасля ўпятым. Такі жсамы шляхпрайшоў і я.

— Максім,р а с к а ж ытрошкі прасваё дзяцін%ства. Ці лёг%ка быць сы%нам настаў%нікаў?

— Я лічу,што з баць*камі мне па*шанцавала.Вядома, мно*гае мне, сынупедагогаў, недазвалялася,трэба былоп а к а з в а ц ьузор у паво*дзінах. Аднак такое выхаваннебыло для мяне карысным. Тымбольш што, нягледзячы на ўсеабмежаванні, я ўсё роўна паспя*ваў і правініцца, і набедаку*рыць… А ўвогуле, я сваімі баць*камі ганаруся. Мой тата, Аляк*сандр Уладзіміравіч, у 2007 го*дзе быў узнагароджаны значком«Выдатнік адукацыі РэспублікіБеларусь», мама на сённяшнідзень займае пасаду намеснікадырэктара па выхаваўчай рабо*

це Ходасаўскай СШ Мсціслаў*скага раёна. Гэта сапраўдныя пе*дагогі і вельмі шчырыя і адкры*тыя людзі.

— Напэўна, твае бацькі часад часу расказвалі пра сваё сту%дэнцкае жыццё. Як думаеш, за%раз вучыцца стала цікавей?

— Відаць, для кожнага чалаве*ка універсітэцкая пара — самаялепшая і непаўторная. Ёсць рэчы,якія пераходзяць ад аднаго пака*лення студэнтаў да другога амальнязменна. Мама, напрыклад, уз*гадвае: «Я вельмі любіла сесіі, бомне заўжды шанцавала: выцягва*ла той білет, які лепш за ўсё веда*ла. Часам даводзілася карыстац*ца шпаргалкамі — хавалі, хтокуды мог. Цяпер разумеем, штовыкладчыкі здагадваліся пра на*

шыя хітрыкі, таму і задавалі пы*танні на кемлівасць». Пагадзіце*ся, гэта класіка студэнцкага жан*ру. Бацька любіць расказваць праспартыўнае жыццё (ён быў фізор*гам на факультэце), спаборніцт*вы, зборы. Фізфак на той час зай*маў першыя месцы ў спартакія*дах, пастаянна супернічаючы зфакультэтам прыродазнаўства.Тата пабываў у многіх гарадах Бе*ларусі, Расіі і іншых рэспублікбылога СССР. Сёння такія паездкікаштуюць грошай. Я таксамалюблю падарожнічаць, але па*куль абмяжоўваюся Беларуссю.На бліжэйшыя выходныя збіра*емся з сябрамі завітаць у Нясвіж.

— Днямі мы адзначалі сваёпрафесійнае свята. Якім ты ба%чыш сапраўднага настаўніка?

— Я на першае месца стаўлю аса*бістыя, чалавечыя якасці педаго*га. Настаўнік павінен быць сябрам,а не наглядчыкам, які сочыць, цівыканаў вучань хатняе заданне.Калі ты не адчуваеш у сабе здоль*насцей знаходзіць кантакт, на*ладжваць пазітыўныя ўзаемаад*носіны з дзецьмі, — не варта мар*наваць час у педагагічнай навучаль*най установе. Усім настаўнікам яжадаю пабольш дабрыні і разумен*ня. Няхай на вашых тварах якмага часцей свеціцца ўсмешка!

Вераніка МАНДЗІК

Вольга ПРЫГУН

Тэрэса і Аляксандр Сямёнавы

ВЫКЛАДАЮЧЫЖЫЦЦЁ

Page 4: nastaunik 13(1062)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557.

220809, г. Мінск 50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226 40 19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 1000.Падпісана ў друк 08.10.2009 г. у 9.00.

Усіх, хто сябруе са спортам і неабыяка*вы да свайго здароўя, аб’яднала свята«Трыумф*2009». Урачыстае адкрыццё 55*йспартакіяды БДПУ папярэднічла яшчэадной важнай падзеі — дзевяностапяці*годдзю нашай alma mater, якой, безумоў*на, прысвячаюцца ўсе спартыўныя дасяг*ненні студэнтаў і трэнераў універсітэта.

Святочную цырымонію адкрыў рэктарБДПУ, прафесар П.Дз. Кухарчык. ПётрДзмітрыевіч нагадаў прысутным, што міну*лы год быў для нас насамрэч паспяховым —на Рэспубліканскай універсіядзе*2008 мысталі трэцімі сярод сарака шасці ВНУ краі*ны. Вялікая заслуга ў гэтым людзей, чыеімёны сёння на слыху далёка за межамі уні*версітэта і нават краіны, у прыватнасці,чэмпіёна XXV Сусветнай летняй універсія*ды Мікалая Шубянка. Мікалай павінша*

ваў студэнтаў і выкладчыкаў са святам іпадзякаваў кіраўніцтву універсітэта за пад*трымку студэнцкага спартыўнага руху.

Услед за ўрачыстай часткай мерапрыем*ства пачаліся спаборніцтвы. У эстафецеўдзельнічалі тры каманды: матэматычна*га факультэта, выкладчыкаў фізічнай куль*туры і зборная студэнтаў, якія ўваходзяцьу склад грамадскіх арганізацый. Прад*стаўнікі каманд выкладчыкаў і матфакабылі на вышыні і прадэманстравалі цудоў*ную фізічную падрыхтоўку ў бегу ў абру*чах, перадачы і вядзенні мяча. Менавітаяны падзялілі паміж сабой першае месца.Члены зборнай грамадскіх арганізацый зне меншым энтузіязмам забівалі «шайбы»ў імправізаваным спаборніцтве па хакеі,віртуозна маніпуліравалі са спартыўнымінвентаром, але сталі толькі другімі. У та*варыскай сустрэчы па валейболе зборнаяБДПУ ўступіла зборнай выкладчыкаў і су*працоўнікаў з лікам 1:2. А вось у эстафетахна вадзе, што праводзіліся ў басейне спарт*комплексу, сярод шасці каманд не былороўных плыўцам з факультэта фізічнага

Аздараўленчае плаванне (адно наведванне) будзе каштаваць:√ √ √ √ √ для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі — 3220 руб.;√ √ √ √ √ для студэнтаў завочнай і вячэрняй формы атрымання адукацыі, а таксама для

супрацоўнікаў БДПУ — 4030 руб.;√ √ √ √ √ для ўсіх астатніх жадаючых — 8060 руб.Кошт наведвання аднаго занятку па навучанні плаванню складае:√ √ √ √ √ для студэнтў і супрацоўнікаў — 7150 руб.;√ √ √ √ √ для ўсіх жадаючых — 13000 руб.Расцэнкі на заняткі аквааэробікай наступныя:√ √ √ √ √ для студэнтаў і супрацоўнікаў — 7150 руб. за наведванне;√ √ √ √ √ для ўсіх жадаючых — 11910 руб.Дадаткова нагадваем! Пры наведванні басейна пры сабе неабходна мець: квіток аплаты за заняткі (аплата ажыццяўляецца ў аддзяленні 333 АСБ «Бела*

русбанк», вучэбны корпус БДПУ № 2); медыцынскую даведку (форма №1); фотаздымак памерам 3× 4.

Усе даведкі па тэлефоне: (017) 200*55*42.Прыходзьце! Мы вас чакаем!

•Спартыўны навігатар

«На старт, увага, марш!». Калі пасля прачытання гэтых слоў вы адра зу схамянуліся і адчулі прыліў бадзёрасці — значыць, са спортам васзвязваюць як мінімум сяброўскія адносіны. Нехта ўжо паспеў уявіцьсябе пераможцам, які ўзнімаецца на самую высокую прыступку п’едэс тала, а хтосьці вырашыў зрабіць першыя крокі на шляху да самаўдаска налення і (чаму б не?) пакарэння алімпійскіх вяршынь.

выхавання. Яны пакінулі далёка за сабойасноўных сапернікаў з ФДА і фізічнагафакультэта (2*е і 3*е месцы адпаведна).

Аднак галоўнае дзейства распачалося ве*чарам у актавай зале, дзе прымалі вінша*ванні самыя моцныя, спрытныя, хуткія —адным словам, сапраўдныя зоркі спорту на*шага універсітэта. Час трыумфу настаў длятрох факультэтаў, каманды якіх вось ужодва гады даказваюць сваё лідэрства. Па вы*ніках 53*й і 54*й спартакіяд трэцяе месцазаняў факультэт прыродазнаўства, другоезаваяваў ФДА, а права называцца чэмпіё нам два гады запар адстойваў факультэтфізічнага выхавання. Менавіта ён атрымаўКубак чэмпіёнаў БДПУ, які на працягу годабудзе захоўвацца ў каманды*пераможцы.

Нашы спартыўныя дасягненні, поспехіў спаборніцтвах і чэмпіянатах былі б не*

магчымымі без працы вя*лікай колькасці людзей —таленавітых і адданых сва*ёй справе педагогаў і арга*нізатараў. Іх дзейнасцьтаксама не засталася па*заўвагай кіраўніцтва, і насвяце «Трыумф*2009» пра*гучалі прозвішчы самыхактыўных. Тытул «Лепшыкіраўнік спартыўнай сек�цыі» атрымала Ганна Ха цяновіч (секцыя аэробікі),у намінацыі «Лепшы адказ�

ны па фізічнай культуры на факультэ�це» перамог Юрый Мікалаевіч Павукоў(ФФВ), а трэнерам года стаў Сяргей Ар кадзьевіч Траско. Лепшай зборнай па вы*ніках мінулага навучальнага года назвалізборную БДПУ па таэквандо.

Многім вядома пачуццё спартыўнагаазарту, калі мы хварэем за любімую ка*манду. А вось зведаць пачуццё спартыў*нага гонару шчасціць не кожнаму. Лаўрэ*атамі спецыяльнай намінацыі «Спартыў�ны гонар БДПУ» сталі Анастасія Саму севіч, Мікалай Шубянок, Юрый Шаюноў,Максім Міхалевіч, Марыя Кузняцова. Апрыз рэктара БДПУ «Адкрыццё года» быўуручаны асабіста П.Дз. Кухарчыкам жа ночаму футбольнаму клубу «Мінчанка».

Што ж, вынікі падведзены, кубкі і ўзнага%роды знайшлі сваіх гаспадароў, юбілейная55%я спартакіяда распачата. Мы будзем ча%каць новых перамог і медалёў, а ў тым, штояны будуць, няма ніякага сумнення. Бо ўвачах сёлетніх трыумфатараў можнапрачытаць і ўдзячнасць, і запал, і жаданнепакараць усё новыя і новыя вяршыні.

Студэнт у сталовай робіць заказ:— Дзве сасіскі.Повар:— О, шыкуеш!— І шаснаццаць відэльцаў...

***Студэнт заходзіць у прафесарскую і

кажа надрыўным тонам:— Грамадзяне выкладчыкі! Даруйце, што

я да вас звяртаюся. Сам я не тутэйшы, навакзале скралі залікоўку з усімі адзнакамі.Зрабіце ласку, пастаўце, хто колькі можа!..

***Аб’ява ў студэнцкім інтэрнаце: «У чы*

сты чацвер будзе мяняцца пасцельная бя*

лізна. Трэці паверх мяняецца з чацвёр*тым, першы — з другім».

***Прафесар студэнту*лінгвісту, які «за*

вальвае» чарговы залік:— Добра, так і быць, пастаўлю вам

залік, калі скажаце: якія тры словынайчасцей ужываюць студэнты.

— Я не ведаю.— Абсалютна правільна! Давайце

вашу залікоўку.

***— Што такое экзамен?— Гэта гульня, у якой адзін ведае, але

маўчыць, а другі не ведае, але гаворыць.

ТРЫУМФГЕРОЯЎ СПОРТУ

Вераніка МАНДЗІК

Cпартыўны комплекс універсітэта запрашае ў басейн работнікаў, сту дэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДПУ, а таксама ўсіх, хто клапоціццапра сваё здароўе. Адміністрацыя прапануе шэраг платных паслуг, ся род якіх — аздараўленчае плаванне, навучанне плаванню і заняткі ак вааэробікай!

Зборная матфака

ТРЫУМФГЕРОЯЎ СПОРТУ