shosty dzen 8

8
Дадатак да “Настаўніцкай газеты” 21 студзеня 2012 года Сёння: Сёння: Сёння: СУБОТА Старонкі 6 6 10 7 Лідар, асоба, суб’ект Якая роля сёння адводзіцца члену маладзёжнага аб’яднання? Меcца, дзе… выхоўваюць! Развагі былой настаўніцы Сучасная школа без музея немагчымая, лічаць удзельнікі круглага стала Асновы прадпры- мальніцкай дзейнасці — пачынаем з псіхалогіі! П едагог дадатковай адукацыі і метадыст Мазырскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў Святлана Рыгораўна Сліва кіруе гурт- ком “Стэндавы мадэлізм” ужо дзесяць гадоў. Столькі ж дагэтуль адпрацавала ў дзіцячым садку, пэўны час сумяшчаючы працу з вучобай у Мазырскім дзяржаў- ным педагагічным універсітэце. Прый- шоўшы на першыя заняткі ў гурток, яна адразу спытала ў дзяцей: “Што вам ці- кава? Што будзем вырабляць уласны- мі рукамі?”. Так з’явіліся першыя рабо- ты — мадэлі аўтатранспарту, самалётаў і нават халоднай зброі! “Мы ж не адра- зу пачалі ствараць тое, што так уразіла вас на выставе! Мы да гэтага прыйшлі паступова! — расказвае Святлана Ры- гораўна. — І я не той педагог, які вы- кладае дзецям тое, чым сам захапіўся яшчэ некалі ў дзяцінстве. Суднамадэ- ліраваннем мяне захапілі дзеці, да якіх я прыйшла працаваць! Разам з імі вучу- ся ўсяму і дагэтуль”. ▶ ▶ ▶ 12 стар. Упершыню з работамі выхаванцаў гуртка “Стэндавы мадэлізм” Мазырскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў мы пазнаёміліся ў Мінску на адкрыцці рэспубліканскай выставы “Прарыў у будучыню”. Дакладныя копіі марскіх суднаў мінулых стагоддзяў заваражылі і дзяцей, і дарослых! Літаральна з першага позірку на іх стала зразумела, што наступнай кропкай на карце Беларусі, куды мы адправімся ў камандзіроўку, будзе менавіта горад над Прыпяццю! Нават уяўляць сабе пачалі, як кіраўнік гуртка — гэтакі “марскі воўк”, зразумела ж, мужчына, з дзяцінства ўлюблёны ва ўсё, што звязана з караблямі, — будзе распавядаць нам пра тое, як прывівае гэтае пачуццё сваім навучэнцам. Ведалі б мы, наколькі памыляліся! У Мазыры на сустрэчу з намі разам са сваімі лепшымі гурткоўцамі прыйшла… маладая жанчына! Вялікім караблям Вялікім караблям вялікае плаванне! вялікае плаванне!

Upload: nastaunickaja-hazeta

Post on 10-Mar-2016

243 views

Category:

Documents


14 download

DESCRIPTION

Shosty dzen 8

TRANSCRIPT

Page 1: Shosty dzen 8

Дадатак да “Настаўніцкай газеты”

21 студзеня

2012 года

Сёння:Сёння:Сёння:

СУ

БО

ТА

Ст

ар

он

кі

6

6

��

��

��

10

��

7

Лідар,асоба, суб’ектЯкая ролясённяадводзіццачленумаладзёжнага аб’яднання?

Меcца, дзе…выхоўваюць!Развагі былой настаўніцы

Сучаснаяшколабез музеянемагчымая,лічацьудзельнікікруглага стала

Асновыпрадпры-мальніцкайдзейнасці —пачынаемз псіхалогіі!

Педагог дадатковай адукацыі і метадыст Мазырскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў

Святлана Рыгораўна Сліва кіруе гурт-ком “Стэндавы мадэлізм” ужо дзесяць гадоў. Столькі ж дагэтуль адпрацавала ў дзіцячым садку, пэўны час сумяшчаючы працу з вучобай у Мазырскім дзяржаў-ным педагагічным універсітэце. Прый-шоўшы на першыя заняткі ў гурток, яна адразу спытала ў дзяцей: “Што вам ці-кава? Што будзем вырабляць уласны-мі рукамі?”. Так з’явіліся першыя рабо-

ты — мадэлі аўтатранспарту, самалётаў і нават халоднай зброі! “Мы ж не адра-зу пачалі ствараць тое, што так уразіла вас на выставе! Мы да гэтага прыйшлі паступова! — расказвае Святлана Ры-гораўна. — І я не той педагог, які вы-кладае дзецям тое, чым сам захапіўся яшчэ некалі ў дзяцінстве. Суднамадэ-ліраваннем мяне захапілі дзеці, да якіх я прыйшла працаваць! Разам з імі вучу-ся ўсяму і дагэтуль”.

▶ ▶ ▶ 12 стар.

Упершыню з работамі выхаванцаў гуртка “Стэндавы мадэлізм” Мазырскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў мы пазнаёміліся ў Мінску на адкрыцці рэспубліканскай выставы “Прарыў у будучыню”. Дакладныя копіі марскіх суднаў мінулых стагоддзяў заваражылі і дзяцей, і дарослых! Літаральна з першага позірку на іх стала зразумела, што наступнай кропкай на карце Беларусі, куды мы адправімся ў камандзіроўку, будзе менавіта горад над Прыпяццю! Нават уяўляць сабе пачалі, як кіраўнік гуртка — гэтакі “марскі воўк”, зразумела ж, мужчына, з дзяцінства ўлюблёны ва ўсё, што звязана з караблямі, — будзе распавядаць нам пра тое, як прывівае гэтае пачуццё сваім навучэнцам. Ведаліб мы, наколькі памыляліся! У Мазыры на сустрэчу з намі разам са сваімі лепшымі гурткоўцамі прыйшла… маладая жанчына!

Вялікім караблямВялікім караблям —— вялікае плаванне!вялікае плаванне!

Page 2: Shosty dzen 8

6 Выхаваўчая прастора

Я ўжо некалькі гадоў не працую настаўнікам (пайш-ла на пенсію), але гэта не значыць, што я не ў курсе школьных спраў: былыя калегі, унучка-трэцяклас-

ніца не даюць далёка адысці ад прафесіі. І, можа, цяпер нешта бачыцца нават лепей, чым раней: як кажуць, збо-ку лепш відаць.

Я абедзвюма рукамі за тое, каб сучасныя інфарма-цыйныя тэхналогіі дапамагалі школьнікам. Хаця, шчы-ра прызнаюся, з камп’ютарам я не на “ты” і нават не на “вы”. Я згодна, што сусветная павуціна ў вучэбным пра-цэсе можа саслужыць добрую службу, але ці не захапіліся мы занадта дабываннем ведаў на шкоду выхаванню? Трэ-ба прызнаць, не ўсё так гладка ў нашым “педагагічным ка-ралеўстве”…

Усім добра вядома, хто павінен займацца выхаваннем з аднаго боку, хто — з другога, а хто — з трэцяга, але што мы бачым на практыцы? Размовы аб праблеме суадносін выхавання і адукацыі вяліся даўно. Не будзем удавацца ў тонкасці пытання, відавочна адно: выхаваннем і навучан-нем у школе займаецца настаўнік.

Амаль усе настаўнікі-прадметнікі атрымліваюць клас-нае кіраўніцтва. Класны кіраўнік павінен сачыць за паспя-ховасцю і паводзінамі вучняў, прысутнасцю іх на ўроках, праводзіць класныя і інфармацыйныя гадзіны, трымаць сувязь з бацькамі, пісаць шматлікія справаздачы... Дзе сярод гэтага і многага іншага знайсці час для адсочвання духоўнага станаўлення і развіцця асобы? Не ў адной на-стаўніцкай галаве спее жаданне аддаць класнае кіраўніц-тва “ў добрыя рукі”. І часта атрымліваецца так: на паперы ўсё добра, а ў жыцці — пустыя вочы школьнікаў.

Класным кіраўніком можа быць далёка не кожны. Ня-дрэнным варыянтам, на мой погляд, было б вярнуць у школу класных дам (а яшчэ лепш класных мужчын), аб якіх многія ведаюць па кнігах і фільмах і якія маглі б справіцца з выхаваўчай работай больш паспяхова, чым занадта за-гружаны настаўнік. А ўрокі, безумоўна, і так павінны быць выхаваўчымі!

У энцыклапедычным слоўніку сказана: выхаванне — працэс сістэматычнага і мэтанакіраванага ўздзеяння на духоўнае і фізічнае развіццё асобы, цесна звязаны з аду-кацыяй і навучаннем. Ці можа адзін чалавек паспяхова су-мяшчаць усе гэтыя функцыі?..

У адносінах да нашага часу пушкінскія радкі “Мы все учились понемногу чему-нибудь и как-нибудь. Так вос-питаньем, слава богу, у нас немудрено блеснуть” гучаць

зусім не аптымістычна. На жаль, сёння многім бліснуць асабліва і няма чым.

Чаму нашы дзеці сталі горш вучыцца? Адбываецца паніжэнне матывацыі да вучобы, а як яе сфарміраваць? Якім чынам выхаванне павінна паўплываць на матывы, каб гэта было карысна як для грамадства, так і для само-га чалавека?

Адной фразай немагчыма адказаць на гэтыя склада-ныя пытанні. Выхаванне акрэслівае ўсе бакі нашага жыц-ця. Рабіндранат Тагор пісаў: “Я веру, што ўсе праблемы чалавецтва знаходзяць сваё галоўнае вырашэнне ў выха-ванні”. Мы жывём у няпросты час (а калі жыць было про-ста?). Хаця мне здаецца, што школа — гэта адзіны аст-равок у акіяне жыццёвых бур, дзе стараюцца сур’ёзна, па-сапраўднаму падыходзіць да праблем выхавання. Трэба ўмацоўваць школу! Тэхнічны прагрэс часцей за ўсё недзе побач з ёй, а вучні штодзень бачаць перад са-бой нагляднасці, якія не адпавядаюць часу, і настаўнікаў з простай указкай у руках…

А адкуль узяцца ў школах добрым маладым педаго-гам? Прэстыж прафесіі падае, вось і ў гэтым навучаль-ным годзе ў педагагічных універсітэтах былі свабодныябюджэтныя месцы. Многія маладыя настаўнікі не разуме-юць, што можна валодаць пэўнай сістэмай ведаў, але ра-зам з тым быць такімі далёкімі ад таго, што называецца выхаваннем.

Мне здаецца, што апошнім часам мы не столькі вы-хоўваем, колькі праводзім выхаваўчыя мерапрыемст-вы. Дома — гэта рэдкія наведванні тэатра, заапарка, ды-ялогі на хаду, што складаюцца з паспешлівых пытанняў дарослых і сціслых адказаў дзяцей; у школе — адрэпе-ціраваныя класныя гадзіны, з якіх часам знікаюць усе “вы-хаваўчыя вітаміны”, як з няправільна прыгатаванай ага-родніны і фруктаў.

Дзяржава і грамадства разглядаюць пытанні выхаван-ня як прыярытэты педагагічнай дзейнасці. Маленькі ча-лавечак засвойвае ў сценах школы законы, па якіх жы-вуць дарослыя. Паўнацэнны сацыяльны вопыт дзіця можа набыць толькі ў канкрэтнай дзейнасці, а не ў яе імітацыі. Таму працаваць у школе павінны не выпадковыя людзі, а сапраўдныя спецыялісты.

Сёння ў сем’ях адбываецца пераарыентацыя на но-выя каштоўнасці. А школа, на думку многіх, не ўпісваецца ў гэтую сістэму каштоўнасцей. Таму на бацькоўскія сходы ходзяць нямногія. А навошта? Размовы аб справядлівас-

ці, дабрыні, бескарыслівасці зараз не ў модзе. Калісьці (з цеплынёй успамінаю той час) бацькі, адчыніўшы дзверы класа, цікавіліся, як тут справы ў іх сына ці дачкі. Цяпер та-кую карцінку рэдка ўбачыш. І намагаецца педагог часам у адзіночку лавіраваць у велізарным акіяне выхавання. А можа, як кажа вядомая скорагаворка, і не вылавіраваць.

Мама другакласніка заявіла са старонак адной папу-лярнай газеты: “Менавіта з настаўнікамі самая вялікая бяда. Таму што з сённяшнімі вучнямі яны, як камп’ютары розных пакаленняў, несумяшчальныя. Нават першаклаш-кам цікавыя мабільнікі і кампы, а настаўнікі могуць рас-казаць ім аб з’явах прыроды. Не кожная Мар’я Іванаўна ўмее эсэмэскі адпраўляць і не кожная была ў інтэрнэце. Трэба нешта рабіць. А то прападзём”. Не прападзём, мі-лая. У выхаванні ўменне карыстацца навамоднай тэхнікай не самае галоўнае.

Ацаніць выхаваўчую работу ў школе — справа нялёг-кая, апошнім часам гэта стала модна рабіць пры дапамозе маніторынгаў. Тут шмат нюансаў. Маніторынгі, напрыклад, не ўлічваюць, што ў выхаванні ўдзельнічаюць некалькі ча-лавек, а за памылкі вучня расплачваецца класны кіраўнік. Правяраючым лягчэй праверыць афармленне папер, чым саму работу. Мы выхоўваем цяпер, а вынік з’яўляецца паз-ней. Як гэта ўлічыць у маніторынгу? У правяраючых не паві-нен запальвацца ў вачах нядобры агеньчык, як у паляўніча-га, які ўбачыў здабычу. Пасля заўваг у настаўніка павінна захавацца жаданне працаваць, выпраўляць памылкі. На практыцы часта бывае зусім іначай.

Давайце ўсе разам вернем слову “выхаванне” сап-раўдны сэнс. Гэта не чытанне натацый, а цяжкая праца. Малады настаўнік, пераступаючы парог школы, часта за-клапочаны тым, каб хаця не страціць свой аўтарытэт. Ён пачынае крычаць, “закручваць гайкі”, ціснуць, абмяжоў-ваць, наіўна думаючы, што гэта і ёсць выхаванне. Яму ніх-то і ніколі на шматлікіх нарадах не казаў аб методыцы пяш-чотнага дотыку. Аб гэтым многія кіраўнікі не кажуць таму, што часта і самі не валодаюць гэтай методыкай. Мала-дых педагогаў не вучаць таму, каб падысці да дзіцяці і па-гладзіць яго па галаве, пакласці руку на плячо. Настаўнікі складаюць справаздачы, малююць графікі, якія часам не-зразумелыя ім самім. Лічбы ў справаздачах толькі ства-раюць ілюзію выхавання. Вярніце ў выхаваўчую работу душэўнасць!

Мы часта гаворым: дзеці — наша будучыня. За гэтым агульным лозунгам стаяць канкрэтныя дзеці, і ад нас за-лежыць, якімі яны стануць. За няправільнае выхаванне нашых дзяцей будуць расплачвацца тыя, з кім яны будуць мець зносіны ў далейшым.

Не, шаноўныя, не ўсё так дрэнна ў нашым “педагагіч-ным каралеўстве”. І калі б мне прапанавалі скончыць вы-раз “Школа — гэта месца, дзе...”, то на першае месца я ўсё роўна паставіла б дзеяслоў “выхоўваюць”.

Тамара АДАМОВІЧ,настаўніца-пенсіянерка.

Бабруйск.

Месца, дзе… Месца, дзе…

выхоўваюць!выхоўваюць!

Аб ролі, пазіцыях і перспектывах су-часнага дзіцячага і маладзёжнага руху на адкрыцці семінара расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Нацыянальнага цэнтра мастацкай твор-часці дзяцей і моладзі Кацярына Анатоль-еўна Кузьменка.

— Мы заўсёды падтрымлівалі і бу дзем падтрымліваць і развіваць дзіцячыя і ма-ладзёжныя грамадскія аб’яднанні, прычым не толькі буйныя, але і з невялікай колькас-цю ўдзельнікаў, бо, як вядома, галоўнае не колькасць, а якасць. Разам з імі наш цэнтр рэалізоўвае сумесныя праекты, праграмы, праводзіць мерапрыем ствы, накіраваныя на развіццё сацыяльна актыўнай асобы, на павышэнне якасці навукова-метадычна-га суправаджэння і інфармацыйную пад-трымку дзейнасці аб’яднанняў. Дарэчы, асаблівую ўвагу мы ўдзяляем праблеме духоўнага, грамадзянска-патрыятычнага і прававога выхавання дзяцей і моладзі, — падкрэсліла Кацярына Анатольеўна.

Спецыялісты ў галіне дзіцячага і ма-ладзёжнага руху краіны абмеркавалі ак-

туальныя тэарэтычныя пытанні. Старшы выкладчык кафедры педагогікі Мінска-га дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэ-та Віктар Рыгоравіч Літвіновіч спыніў-ся на тэорыі і практыцы фарміравання суб’ектнай пазіцыі асобы.

— Асноўная праблема піянерскіх ар-ганізацый у тым, што за масавасцю не бачна суб’ектнасці, — лічыць Віктар Ры-горавіч. — У савецкія часы, напрыклад, у піянерскай арганізацыі налічвалася каля 25 мільёнаў піянераў. Здаецца, піянерская пазіцыя была, аднак яна насіла больш аба-гулены характар. Справа ў тым, што гэта толькі фармальная колькасць, бо ў боль-шасці акцый, якія праводзіліся, частка пія-нераў зусім не ўдзельнічала. На жаль, гэ-тая карціна назіраецца і сёння. Аднак ёсць і іншыя прыклады, калі, наадварот, аргані-зацыі з невялікай колькасцю ўдзельнікаў добра бачныя і суб’ектная пазіцыя ў іх вы-датна заяўлена.

Разгледзець лідарства як праяўлен-не суб’ектнай пазіцыі прапанавала ў сваім выступленні старшы выкладчык кафедры

зместу і метадаў выхавання Акадэміі пас-лядыпломнай адукацыі Надзея Міхайлаў-на Бяляева. Завяршыў пленарнае пася-джэнне Барыс Генадзьевіч Закаблукоўскі, старшы выкладчык кафедры філасофіі і гу-манітарных праблем адукацыі Мінскага га-радскога інстытута развіцця адукацыі, вы-ступленнем па тэме “Дзіцячае грамадскае аб’яднанне як фактар сацыяльнага развіц-ця асобы”.

У майстэрню вопыту запрасіў удзель-нікаў семінара відэатрэнінг “Дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб’яднанні: мой шлях да самарэалізацыі” пад кіраўніцтвам трэнераў В.Р.Літвіновіча і Н.М.Бяляевай. Аднак самай цікавай і прадукцыйнай атрымалася выязная пляцоўка вопы-ту “Дзейнасць дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў па фарміраванні суб’ектнай пазіцыі асобы”, якая праводзілася на базе Беларускай асацыяцыі клубаўЮНЕСКА. Аб фарміраванні суб’ектнай пазіцыі асобы, а таксама дзейнасці сваёй арганізацыі, якая налічвае ў краіне больш за тысячу чалавек, расказаў старшыня гэтага аб’яднання Дзмітрый Юр’евіч Суб-цэльны. Акрамя таго, вопытам работы ў гэтым кірунку падзяліліся і іншыя лідары Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, Асацыяцыі беларускіх гай-даў, а таксама Беларускай рэспубліканс-кай скаўцкай асацыяцыі.

Другі дзень рэспубліканскага семіна-ра стаў днём рэгіянальнага вопыту, пад-час якога ўдзельнікі з усіх абласцей краіны і Мінска маглі не толькі падзяліцца сваімі напрацоўкамі, але і ўзняць праблемныя пытанні па фарміраванні суб’ектнай пазі-цыі асобы ў грамадскім аб’яднанні. Аб дзейнасці піянерскай прыёмнай раска-

зала ўдзельнікам семінара метадыст Па-лаца дзяцей і мола дзі Наваполацка Ала Міхайлаўна Янулёнак. Намеснік дырэкта-ра па выхаваўчай рабоце школы № 1г.п. Рось Гродзенскай вобласці Тацця-на Аляксандраўна Газізава падзяліла-ся вопытам выкарыстання прынцыпу “роўны навучае роўнага” ў фарміраван-ні суб’ектнай пазіцыі сродкамі валанцёр-скай дзейнасці. Культарганізатар па рабоце з дзіцячымі і маладзёжнымі ар-ганізацыямі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна Гомеля Наталля Людвігаўна Мамрукова пазнаёміла пры-сутных з методыкай правядзення трэнін-гу “Лідар і яго каманда”. Тэму лідарства і дзейнасці маладзёжнага парламен-та таксама закранулі Алена Сяргееўна Шапавалава, загадчык аддзела Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысава, і Васіль Дзямідчык, вучань 11 класа школы № 3 Барысава, старшыня Мала дзёжнага гарадскога парламента.

Акрамя таго, удзельнікі семінара сталі членамі арганізацыйна-дзейснай гуль-ні “Мадэліраванне ўмоў фарміраван-ня суб’ектнай пазіцыі ў дзіцяча-юнацкім грамадскім аб’яднанні”, а таксама змаглі прыняць удзел у рабоце кансультатыўнай пляцоўкі па пытаннях метадычнага супра-ваджэння дзейнасці дзіцячых і маладзёж-ных грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый-ных аспектах правядзення рэспубліканскіх выстаў-конкурсаў па праблемах дзіцячага руху.

— Праграма нашага семінара была разлічана на тое, каб спецыялісты ў галі-не дзіцячага руху атрымалі тэарэтычныя веды і знайшлі штосьці карыснае ў практы-цы сваіх калег. Здаецца, чаканы вынік мы атрымалі, а ў хуткім часе будуць распраца-ваны навукова-метадычныя рэкамендацыі па гэтай тэме, — адзначыла К.А.Кузьменка. Зразумела, немагчыма дабіцца таго, каб кожны з удзельнікаў семінара выкарыстаў атрыманую праграму дзеяння на месцах, аднак, калі гэта зробіць хаця б невялікая колькасць кіраўнікоў дзіцячых і маладзёж-ных арганізацый, для нас гэта ўжо будзе добры вынік.

Людміла ГУРСКАЯ[email protected]

Лідар, асоба, суб’ект,Лідар, асоба, суб’ект,або Якая роля сёння адводзіцца або Якая роля сёння адводзіцца

члену маладзёжнага аб’яднання?члену маладзёжнага аб’яднання?Арганізатары дзіцячага маладзёжнага руху, а таксама

лідары дзіцячых маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў усіх рэгіёнаў краіны 17—18 студзеня сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага семінара “Фарміраванне суб’ектнай пазіцыі асобы ў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднаннях”, які праходзіў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Якую ролю адыгрывае ў маладзёжным руху кожная асоба і як яна адчувае сябе на гэтым месцы, хто такі лідар і як сфарміраваць у моладзі лідарскія якасці — гэтыя і многія іншыя пытанні сталі на семінары тэмай развагі абмеркавання паміж удзельнікамі сустрэчы.

Page 3: Shosty dzen 8

7Круглы стол

— Кожная эпоха характарызуец-ца адметнымі ідэалагічнымі кірун-камі ў рабоце школьных музеяў. У савецкія часы асноўны ўпор рабіў-ся на папулярызацыю подзвігу на-рода ў гады Вялікай Айчыннай вай-ны, таму актыўна адкрываліся музеі баявой славы, канец 1980-х — пачатак 1990-х — час імклівага стварэння гісторыка-краязнаўчых, этнаграфічных музеяў. Чым харак-тарызуецца дзейнасць музеяў на су-часным этапе? Задачы засталіся тыя ж?

А.У.Ануфровіч: Галоўная задача,

якая стаіць перад любым музеем, як

сістэмы адукацыі, так і сістэмы куль-

туры, гэта захаванне фондаў. Аднак

у параўнанні з дзяржаўнымі музея-

мі, падпарадкаванымі Міністэрству

культуры, у музеяў устаноў адукацыі

свая спецыфіка дзейнасці. Мы, ка-

нечне, памятаем, што неабходна бе-

ражліва ставіцца да экспанатаў. Але

нашы музеі ў першую чаргу выхоў-

ваюць, пашыраюць веды вучняў па вучэбных прадме-

тах. Выхаванне і навучанне — галоўная функцыя музеяў

устаноў адукацыі.

Д.Г.Шляхцін: Так, як і некалькі дзесяцігоддзяў таму,

музей павінен захоўваць прадметы даўніны дзеля бу-

дучых пакаленняў і ствараць тым самым умовы для іх

папулярызацыі, прыцягнення як мага большай коль-

касці наведвальнікаў у музей, што ў значнай ступені

будзе спрыяць стварэнню пазітыўнага вобразу і іміджу

краіны. Самае галоўнае: музей павінен жыць, яго су-

працоўнікі павінны займацца пошукавай работай, ак-

тыўна выкарыстоўваць сабраны матэрыял.

С.С.Мітраховіч: Калі ж гаварыць пра ідэалагічны

аспект музейнай справы, то сёння адбыліся значныя

змены. Напрыклад, у савецкі час структура школьных

музеяў была прадстаўлена ў асноўным музеямі баявой

славы, менш увагі ўдзялялася нацыянальнай спадчы-

не. Таму і назва, і тэматыка музеяў іншым часам была

адарвана ад мясцовага краязнаўчага матэрыялу. На-

прыклад, калісьці ў некаторых установах адукацыі Бе-

ларусі працавалі музеі маладагвардзейцаў. Вучням,

канечне, не шкодзіла ведаць, хто такія маладагвардзей-

цы, аднак толькі некаторыя з гэтых герояў, і тое ўскос-

на, мелі адносіны да Беларусі. Думаю, лёс сам падка-

заў адказ на гэтае пытанне: музей павінен асноўвацца

на мясцовым краязнаўчым матэрыяле, дапамагаць на-

вучэнцам даследаваць родны край, больш глыбока вы-

вучаць яго гісторыю, культуру і прыроду. Таму сён-

ня з амаль паўтары тысячы музеяў, якія дзейні чаюць

ва ўстановах адукацыі, большасць — гэта гісторыка-

края знаўчыя і этнаграфічныя.

— Наколькі ведаю, былі нават часы, калі школьныя музеі ствараліся пад прымусам. ▶ ▶ ▶ 8—9 стар.

— Кожная эпоха характарызуец-ца адметнымі ідэалагічнымі кірун-камі ў рабоце школьных музеяў. У

і ў ў біў

Ці магчыма сучасная Ці магчыма сучасная школа без музея?школа без музея?

Сярод сучаснага інфармацыйнага патоку карот-кія рэпартажы пра дзейнасць школьных музе-яў, якія зрэдку гучаць у эфіры радыёстанцый або

мільгаюць на экранах тэлевізараў, успрымаюцца намі з асаблівай душэўнай цеплынёй. Мы па-добраму зайз-дросцім і настаўніку-музейшчыку, і вучням і, канечне, шкадуем, што ў нашым жыцці не хапае часу, каб за-няцца падобнай справай. Аднак за прыгожай тэлевізій-най карцінкай стаіць адказная, напружаная праца. У

дзейнасці кіраўніка школьнага музея дастаткова як ра-мантыкі, так і праблем, нявырашаных пытанняў. Ра-забрацца ў гэтых пытаннях нам дапамогуць удзельнікі круглага стала, які прайшоў у рэдакцыі “Настаўніцкай газеты”. Тэма мерапрыемства была наступнай: “Дзей-насць музеяў устаноў адукацыі на сучасным этапе”. Які ён — сучасны школьны музей? Якіх правіл у сваёй дзей-насці варта прытрымлівацца педагогам-музейшчыкам?Адказы на гэтыя пытанні будзем шукаць разам з:

Сяргеем Сцяфанавічам МІТРАХОВІЧАМ,дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі;

Аленай Уладзіміраўнай АНУФРОВІЧ,вядучым інспектарам упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адука цыі Рэспублікі Беларусь;

Дзмітрыем Генадзьевічам ШЛЯХЦІНЫМ,галоўным спецыялістам упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэр-ства культуры Рэспублікі Беларусь;

Аляксандрай Яўгенаўнай КРАВЕЦ,загадчыцай аддзела краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі;

Алінай Казіміраўнай ПАХВАЛЁНАЙ,кіраўніком народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Невычэрпная крыніца гісторыі” гімназіі № 25 Мінска.

С.С.Мітраховіч: Сапраўды, быў перыяд, калі Мініс-

тэрства адукацыі патрабавала, каб у кожнай школе быў

музей. Мы даўно адышлі ад такой практыкі і лічым, што

гэта не самы лепшы варыянт, паколькі такія музеі ад-

крываліся, але вялі фармальную работу. Таму сённяш-

няя пазіцыя міністэрства (яе мы пастаянна агучваем і

яе падтрымліваюць педагогі) заключаецца ў наступ-

ным: школьны музей павінен выспець. Гэта значыць, у

школе павінен быць калектыў аднадумцаў, аб’яднаных

жаданнем стварэння музея. Работа такога калектыву

абавязкова павінна падтрымлівацца адміністрацыяй

уста новы адукацыі, добра, калі не толькі маральна, але

і матэрыяльна. У стварэнні музея варта задзейнічаць як

мага больш настаўнікаў і вучняў. Калі музей ствараец-

ца агульнымі намаганнямі, калі ёсць энтузіясты, то такі

музей потым будзе плённа працаваць. Калі наведваеш

такія музеі, то адразу заўважаеш, што вучні-экскурсаво-

ды праводзяць цікавую экскурсію, выдатна валодаюць

інфармацыяй і свабодна адказваюць на пытанні, падчас

экскурсіі агучваюць свой пункт гледжання адносна таго

ці іншага пытання.

— Прапаноўваю ўзгадаць мінулагодняе пашыранае па-сяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адука-цыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэ-се, на якім абмяркоўваліся некаторыя дапаўненні ў Закон “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Бела-русь”. Тады вы, Сяргей Сцяфанавіч, пераконвалі прад-стаўнікоў Міністэрства культуры ў тым, што ў на-зве школьных музеяў абавязкова павінна захавацца слова “музей”. Што змянілася за гэты год на закана-даўчым фронце?

С.С.Мітраховіч: Паколькі ў камісіі працуюць былыя

кіраўнікі ўстаноў адукацыі, то наша пазіцыя падтрым-

лівалася дэпутатамі, у тым ліку і старшынёй камісіі Ула-

дзімірам Мацвеевічам Здановічам. Агучу яшчэ раз нашу

пазіцыю. Вельмі важна, каб дзеці і настаўнікі ведалі, што

ў іх школе ёсць МУЗЕЙ. Не музейны куток, не музейны

пакойчык, а менавіта МУЗЕЙ. І добра, што нам удало-

ся адстаяць гэтую пазіцыю, інакш вынікі былі б не са-

мымі суцяшальнымі. Не магу дакладна гаварыць якімі,

але стымулу для далейшай працы педагогаў гэта б не

дабавіла дакладна. І яшчэ: некаторыя школьныя музеі

па колькасці і ўнікальнасці экспанатаў не саступаюць,

а часам і пераўзыходзяць раённыя музеі сістэмы куль-

туры. Узяць для прыкладу музеі сярэдняй школы № 3

Мёраў, створаныя настаўнікам гісторыі Вітаўтам Анто-

навічам Ермалёнкам, які, дарэчы, з’яўляецца лаўрэатам

прэміі за духоўнае адраджэнне. Або ўнікальны музей

айчыннай вылічальнай тэхнікі, які працуе ў гімназіі-ін-

тэрнаце Мядзела. І такія прыклады можна прыводзіць

вельмі доўга.

Д.Г.Шляхцін: Пазіцыя Міністэрства адукацыі для

нас зразумелая. Пазіцыя ж Міністэрства культуры заў-

сёды грунтавалася на двух асноўных прынцыпах: мэ-

тазгоднасць і абгрунтаванасць стварэння дзяржаўнага

музея і выкананне дзяржаўным музеем патрабаванняў

Закона “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Бе-

ларусь”, Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь,

іншых актаў заканадаўства. Можа, для маіх суразмоў-

цаў гэта прагучыць і не надта прыем-

на, але ў пазіцыі Міністэрства куль-

туры няма істотных змен. Музей

сістэмы культуры і школьны музей —

гэта дзяржаўныя музеі, якія камп-

лектуюць і захоўваюць прадметы,

уключаныя ў Музейны фонд Рэспуб-

лікі Беларусь. Праблемныя ж пытан-

ні, які паўстаюць падчас практычнай

дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, у

апошні час актыўна абмяроўваюцца

і вырашаюцца двума міністэрства-

мі. Пацвярджэннем таму стаў рэс-

публіканскі семінар кіраўнікоў му-

зеяў устаноў адукацыі, праведзены ў

лістападзе ў Пінску. Праектам паста-

новы Міністэрства культуры “Аб за-

цвярджэнні Інструкцыі аб парадку

камплектавання музейных фондаў,

захоўвання і вядзення музеямі ўлі-

ку музейных прадметаў, уключаных

у Музейны фонд Рэспублікі Бела-

русь” вызначана спецыфіка работы

музеяў устаноў адукацыі, што даз-

воліць ім выканаць асноўныя патра-

баванні заканадаўства. У прыватнас-

ці, прадугледжваецца чатыры сістэмы ўліку прадметаў,

прычым для музеяў сістэмы адукацыі такая сістэма

будзе спрошчанай.

А.Я.Кравец: Дапаўненні ў закон ужо ўнесены, і, на

жаль, канкрэтна пра дзейнасць музеяў устаноў адука-

цыі там няма ніводнага слова. Тым не менш у адпа-

веднасць з унесенымі дапаўненнямі прыводзяцца ўсе

дакументы, што рэгулююць дзейнасць дзяржаўных му-

зеяў, да якіх належаць і школьныя музеі. Ужо прыня-

ты папраўкі ў Палажэнне аб музейным фондзе Рэс-

публікі Беларусь, распрацоўваецца інструкцыя, якую

ўзгадаў Дзмітрый Генадзьевіч. Мы спадзяёмся, што гэ-

тая інструкцыя дазволіць нашым музеям працаваць

больш свабодна. Дарэчы, спецыяльнае Палажэнне аб

дзейнасці музеяў устаноў адукацыі было прынята яшчэ

ў 2002 годзе, і яго змест нас цалкам задавальняў. Ад-

нак яно страціла сваю юрыдычную сілу. Тым не менш

мы неаднаразова звярталіся ў Міністэрства культуры

з прапановай стварэння сумеснага нарматыўна-пра-

вавога акта, які б рэгуляваў дзейнасць музеяў устаноў

адукацыі. Такі праект ужо распрацаваны і накіраваны

ў Міністэрства культуры.

— Звернемся да яшчэ адной праблемы ва ўзаемаад-носінах паміж музеямі сістэмы адукацыі і культуры. З 2006 года музеямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры, праводзіцца электронны ўлік экспанатаў. Паколькі, згодна з заканадаўствам, дзяржаўнымі му-зеямі з’яўляюцца і школьныя, то такая інвентарыза-цыя павінна праводзіцца і ва ўстановах адукацыі. Але ж гэта значныя фінансавыя выдаткі…

Page 4: Shosty dzen 8

8 Круглы стол

А.У.Ануфровіч: Сапраўды так. Адна камп’ютарная

праграма каштуе некалькі соцень долараў, не гавора-

чы пра тое, што ў кожным нашым музеі павінен быць

камп’ютар. Мэтазгоднасць правядзення школьнымі

музеямі такой інвентарызацыі можна паставіць пад

сумненне, паколькі пераважная большасць нашых

экспанатаў не ўяўляюць навуковай каштоўнасці.

Так, яны могуць быць каштоўнымі, аднак толькі для

канкрэтнай установы адукацыі (напрыклад, пер-

шы класны журнал, заведзены ў пасляваенны час).

Апошнім часам у гэтым плане мы пачалі знаходзіць

агульную мову з Міністэрствам культуры. Ужо вы-

значана, што ў самы найбліжэйшы час з’явіцца да-

кумент, у якім будзе пазначана, якім чынам павінен

ажыццяўляцца ўлік найбольш каштоўных экспана-

таў. Задумка такая: у кожным раёне ёсць дзяржаў-

ны музей, ён і будзе адказваць за музейную работу

на тэрыторыі ўсяго адміністратыўнага раёна, у тым

ліку ва ўстановах адукацыі. Гэта будзе правільна і

дазволіць не толькі вылучыць найбольш каштоўныя

экспанаты, але і пазбавіць школьныя музеі немалых

грашовых выдаткаў.

А.Я.Кравец: Статус асабліва каштоўнага таму ці

іншаму музейнаму прадмету будзе надаваць спе-

цыяльная камісія, створаная з прадстаўнікоў сістэ-

мы адукацыі і сістэмы культуры. Пры гэтым галоў-

нае слова будзе за музейшчыкамі-прафесіяналамі.

Шляхам падзаконных актаў, пісьмаў разам з Міні-

стэрствам культуры мы рухаемся наперад і адстой-

ваем свае інтарэсы, пры гэтым улічваючы агульна-

дзяржаўныя.

— Не так даўно супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзілі ў музеях устаноў адукацыі правер-кі, падчас якіх канфіскоўвалі выбухованебяспечныя прадметы. У асноўным гэта была зброя, міны, гра-наты, артылерыйскія снарады часоў Вялікай Ай-чыннай вайны, сустракаліся нават авіяцыйныя бомбы. Безумоўна, такім прадметам не месца ў бу-дынку навучальнай установы, таму канфіскацыя апраўдана. Але з іншага боку, шкада і настаўнікаў: многія экспанаты збіраліся імі на працягу дзесяці-годдзяў і сталі сапраўднымі школьнымі рэліквіямі. Што рабіць, каб падобныя выпадкі больш не паўта-раліся? Якую дапамогу музеям сістэмы адукацыі тут могуць аказаць музеі сістэмы культуры?

Д.Г.Шляхцін: Такія праверкі рэгулярна право-

дзяцца і ў музеях сістэмы культуры. Таму пэўны во-

пыт у дадзеным кірунку ў нас ёсць. Па-першае, для

таго каб школьны музей мог камплектаваць свае ка-

лекцыі зброяй і боепрыпасамі, у яго павінна быць

спецыяльная ліцэнзія, якую выдае Міністэрства

ўнутраных спраў. Па-другое, нават музейныя пра-

фесіяналы, якія адпрацавалі на сваіх пасадах не-

калькі дзесяцігоддзяў, не скажуць вам, выбухова-

небяспечная тая ці іншая граната або бомба ці не.

Для гэтага ёсць іншыя органы. Таму пры зборы ма-

тэрыялаў падчас экспедыцый неабходна крытычна

падыходзіць да кожнага прадмета, каб пазбегнуць

няшчасных выпадкаў, а таксама праблем з супра-

цоўнікамі органаў унутраных спраў. А пазіцыя кож-

нага збіральніка зразумелая.

С.С.Мітраховіч: Часам узнікае і такая прабле-

ма. Ствараецца, напрыклад, музей сістэмы куль-

туры. Гэтая справа пачынаецца, як кажуць, з нуля.

Су працоўнікі такіх музеяў прыходзяць у школы і на-

магаюцца неабходныя экспанаты, мякка кажучы, за-

браць. Хоць такія выпадкі адзінкавыя, але яны ёсць.

Узяць, напрыклад, Рагачоў. Дзякуючы намаганням

Рэспубліканскага цэнтра турызму і края знаўства на-

вучэнскай моладзі і Рагачоўскай раённай арганіза-

цыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў,

удалося адстаяць найбольш каштоўныя экспа наты

музея “Лёс салдата”, які працуе на базе Рагачоўска-

га раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і

моладзі пад кіраўніцтвам дырэктара Гена дзя Васіль-

евіча Цітовіча. Калі ж пэўныя экспанаты са школь-

ных музеяў перадаюцца ў музеі сістэмы культуры, то

ў такім выпадку, і гэтую думку падтрымлівае Міні-

стэрства культуры, дзяржаўныя музеі абавязаны

прадаставіць музею ўстановы адукацыі муляж экс-

паната. А выбухованебяспечныя прадметы, безу-

моўна, неабходна захоўваць у належных умовах або

здаваць.

А.У.Ануфровіч: Дарэчы, у адпаведных дакументах

гаворыцца, што зброя і боепрыпасы павінны знахо-

дзіцца ў ізаляваных, спецыяльна абсталяваных па-

мяшканнях, у металічных шафах ці скрынях або драў-

ляных скрынях, абабітых жалезам, што зачыняюцца на

замок. Памяшканні павінны быць абсталяваны ў два

рубяжы ахоўна-пажарнай сігналізацыяй і перададзены

пад пазаведамасную ахову органаў унутраных спраў з

падключэннем сігналізацыі на пульты цэнтралізавана-

га назірання.

— Якія могуць быць шляхі стымулявання працы педа-гога-музейшчыка? Ці даюцца прэферэнцыі кіраўнікам народных музеяў?

Д.Г.Шляхцін: Вопыт у нас розны, рознай у сферы

культуры і адукацыі з’яўляецца і сістэма стымулявання.

Кіраўнік музея ва ўстанове адукацыі — гэта перш за ўсё

педагог, асноўнай працай якога з’яўляецца вучэбны і

выхаваўчы працэс. Статус народнага музея прадугледж-

вае магчымасць выдзялення дадатковай стаўкі, але гэта

цалкам залежыць ад магчымасцей мясцовых органаў у

фінансавым плане і зусім не значыць, што адразу пас-

ля прыняцця калегіяй Міністэрства культуры станоў-

чага рашэння па наданні таму ці іншаму музею статусу

народнага райвыканкам увядзе штатныя адзінкі. У лю-

бым выпадку ўсё залежыць ад зацікаўленасці кіраўніц-

тва школы і вышэйстаячых органаў.

А.К.Пахвалёная: Напрыклад, я, дзякуючы намаган-

ням дырэктара гімназіі Таццяны Уладзіміраўны Дым-

ковай, за кіраўніцтва музеем кожны месяц атрымліваю

50-працэнтную надбаўку ад стаўкі.

А.У.Ануфровіч: Яшчэ ў 1989 годзе Міністэрства аду-

кацыі накіравала ліст ва ўстановы адукацыі з рэкамен-

дацыяй увесці ў тых школах, дзе працуюць народныя

музеі, у штатны расклад стаўку аглядальніка фондаў му-

зея. У апошні час нарматыўная база значна пашырыла

правы кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі. Так, у паста-

нове № 733 гаворыцца, што ў структуру народнага музея

ўводзіцца адна ці больш штатных адзінак. Усе кіраўнікі

народных музеяў маюць даплаты за сваю працу (дзесь-

ці больш, дзесьці менш). Кіраўнікоў ненародных музе-

яў адміністрацыя ўстаноў адукацыі таксама намагаецца

грашова заахвоціць (прэміі і г.д.). Мы лічым, што калі

даплату атрымлівае кіраўнік кабінета, то даплату аба-

вязкова павінен атрымліваць і кіраўнік музея, які нясе

адказнасць за захаванне пэўных прадметаў.

— Цяпер пра самае балючае, што толькі можа быць у жыцці педагога-музейшчыка, гэта ліквідацыя музея, знішчэнне вынікаў шматгадовай працы. Такое можа адбывацца, напрыклад, пасля закрыцця школы. Як за-хаваць у такім выпадку экспанаты?

Д.Г.Шляхцін: Для музеяў сістэмы культуры такой

праблемы не існуе. Пунктам 4 артыкула 10 Закона “Аб

музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь” пра-

дугледжана, што заснавальнік дзяржаўнага музея пры

яго ліквідацыі абавязаны забяспечыць захаванасць му-

зейных прадметаў і перадаць іх іншаму дзяржаўнаму

музею ці музеям.

— Але ж бываюць розныя выпадкі. Напрыклад, на-стаўнік пайшоў на пенсію, а з новай адміністрацыяй школы ў яго асабістыя непаразуменні.

А.Я.Кравец: У такім выпадку былы кіраўнік музея не

павінен хвалявацца. У адпаведнасці з заканадаўствам

адказнасць за захаванне музея цалкам нясе дырэктар

установы адукацыі. Калі ж, напрыклад, школа закры-

ваецца і музей, адпаведна, прыпыняе сваю дзей насць,

то экспанаты павінны перадавацца па ўзгад ненні ў ін-

шыя музеі з абавязковым складаннем актаў прыёму і

перадачы. Калі пэўныя экспанаты былі аднесены спе-

цыяльнай камісіяй да асабліва каштоўных, то толькі

гэтая камісія павінна даць дазвол на перадачу экспа-

натаў.

— Адносна супрацоўніцтва музеяў сістэмы адукацыі і сістэмы культуры ў нашай размове агучваюцца ў ас-ноўным негатыўныя моманты. Але ж, напэўна, ёсць прыклады і плённага супрацоўніцтва?

Д.Г.Шляхцін: Свой вопыт музеі сістэмы культуры

могуць перадаць па кожным кірунку музейнай дзей-

А.У.Ануфровіч: Сапраўды так. Адна камп’ютарная

праграма каштуе некалькі соцень долараў, не гавора-

чы пра тое, што ў кожным нашым музеі павінен быць

’ М і

А.У.Ануфровіч: Дарэчы, у адпаведных дакументах

гаворыцца, што зброя і боепрыпасы павінны знахо-

дзіцца ў ізаляваных, спецыяльна абсталяваных па-

і ф і б ў

Ці магчымаЦі магчыма

школашкола

◀ ◀ ◀ 7 стар.

А.К.Пахвалёная: “У нашым музеі вы не знойдзеце шыльдачку“Рукамі не чапаць”.

А.Я.Кравец: “Адказнасць за захаванне музея цалкам нясе дырэктар установы адукацыі”.

Д.Г.Шляхцін: “Не павінна быць падзелуна “нашы” і “не нашы” музеі”.

Page 5: Shosty dzen 8

9Круглы стол

Ці магчыма

школанасці. А вось інтэрпрэтацыя такога вопыту ў школь-

ным музеі — гэта ўжо справа яго супрацоўнікаў. У ідэ-

але, канечне, не павінна быць падзелу на “нашы” і “не

нашы” музеі. Зараз мы гаворым пра дзяржаўныя музеі,

у кожнага з якіх ёсць свая спецыфіка. Таму спадзяюся,

што ў найбліжэйшы час супрацоўнікі дзяржаўных музе-

яў розных сфер адчуюць сваё адзінства і будуць праца-

ваць на карысць агульнай справы сістэмна, прыкладаю-

чы агульныя намаганні.

С.С.Мітраховіч: У адносінах паміж міністэрствамі

адукацыі і культуры былі і ўзлёты, і падзенні. Нас, ка-

нечне, не задавальняе, што часам музеі сістэмы культу-

ры ставяцца да ўстаноў адукацыі па-спажывецку, маў-

ляў, прыходзьце на экскурсію, набывайце білеты. Трэба

ад гэтага пазбаўляцца. Паняцце “музей і школа” больш

шырокае, яно прадугледжвае правядзенне сумесных ме-

рапрыемстваў, аказанне метадычнай дапамогі, стварэн-

не агульных праектаў, што знаходзіць адлюстраванне ў

адносінах паміж музеямі сістэмы адукацыі і культуры на

рэгіянальным узроўні.

— Ці праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў-музейшчыкаў? Ці ёсць падобны вопыт у сіс-тэме культуры?

С.С.Мітраховіч: Міністэрства адукацыі сумесна з

Міністэрствам культуры раз у два ці тры гады ла дзяць

курсы для маладых настаўнікаў, якія толькі пачынаюць

кіраваць музеямі. Аднак значная роля тут адводзіцца са-

маадукацыі настаўнікаў. Што тычыцца слова “курсы”,

то, напэўна, у дадзеным выпадку яго не варта выкары-

стоўваць, паколькі курсы павышэння кваліфікацыі ла-

дзяцца для прафесіяналаў, напрыклад для настаўнікаў

гісторыі, фізікі і г.д., а пасада кіраўніка школьнага му-

зея не прадугледжана штатным раскладам устаноў аду-

кацыі.

— А калі педагог кіруе народным музеем, у якім, згод-на з заканадаўствам, абавязкова павінна быць штат-ная адзінка?

С.С.Мітраховіч: У гэтым выпадку, відаць, прафесія.

Д.Г.Шляхцін: Так, пэўныя прыклады тут можна

агучыць, але дадзенае пытанне неабходна прапрацоў-

ваць. Можна, напрыклад, зрабіць правядзенне курсаў

для кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі на базе Інстыту-

та культуры Беларусі больш сістэмным. Што тычыцца,

напрыклад, метадычнай дапамогі школьным музеям, то

музеі сістэмы культуры так ці інакш аказваюць такую

дапамогу. У выпадку зацікаўленасці з боку Міністэр ства

адукацыі мы гатовы разгледзець канкрэтныя прапано-

вы і надаць рабоце ў гэтым напрамку больш арганіза-

ваны характар, у прыватнасці запрашаць педагогаў на

семінары для супрацоўнікаў музеяў сістэмы культуры.

А.Я.Кравец: Самая распаўсюджаная форма павы-

шэння кваліфікацыі — гэта абмен вопытам, напрыклад,

падчас семінараў кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі,

краязнаўчых чытанняў. Рэспубліканскія семінары пра-

водзяцца штогод у розных рэгіёнах. Нядаўні семінар

праходзіў у Пінску, на папярэднім у Мінску гаварыла-

ся пра сучасныя падыходы ў рабоце музея ўстаноў аду-

кацыі. Рэгулярна праводзяцца і абласныя, і занальныя,

і раённыя семінары, на якія абавязкова запрашаюцца

прадстаўнікі сістэмы культуры. На днях падобны семі-

нар праводзіўся ў Шчучынскім раёне, дзе абмяркоў-

валіся пытанні дзейнасці школьных музеяў у адпавед-

насці з дапаўненнямі, унесенымі ў Закон “Аб музеях і

Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”. Для вучняў,

удзельнікаў саветаў музеяў, такімі своеасаблівымі кур-

самі з’яўляецца адпачынак у НДЦ “Зубраня”, які кож-

ны год ладзіцца для актыўных удзельнікаў рэспублікан-

скай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым

ганаруся”.

А.У.Ануфровіч: Дарэчы, калі ў педагогаў ёсць ціка-

выя тэмы для такіх семінараў, жаданне ўдзельнічаць у

іх, то, калі ласка, тэлефануйце ва ўпраўленне сацыяль-

най і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі або ў

аддзел краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра турызму

і краязнаўства навучэнскай моладзі.

— На адным з такіх семінараў, які праходзіў у 2009 годзе ў Оршы, кіраўнік музея “Героі і подзвігі” сярэд-няй школы № 12 Алена Вадзімаўна Мяцельская выка-зала наступную думку: сучасны школьнік — гэта не вучань 70-х або 80-х гадоў, які падрабязна ведаў пра

падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Ці згодны вы з гэ-тымі словамі?

А.К.Пахвалёная: Гэта, канечне, дрэнна, калі

дзеці маюць павярхоўнае ўяўленне пра падзеі Вялі-

кай Айчыннай вайны, адсюль і ўзнікае перагляд гіс-

торыі, інтэпрэтацыя фактаў. Таму яшчэ адной з га-

лоўных задач (звяртаючыся да першага пытання)

дзейнасці школьнага музея з’яўляецца асвета, пе-

радача вучням элементарных ведаў па мінулым на-

шай краіны. Гэта сказана не ў крыўду настаўнікам

гісторыі. Але не ўсё так дрэнна. У параўнанні, на-

прыклад, з прадстаўнікамі майго пакалення, сён-

няшнія школьнікі выдатна ведаюць, хто такі Язэп

Драздовіч, Напалеон Орда, Ефрасіння Полацкая.

Высокаму ўзроўню нацыянальнай самасвядомас-

ці спрыяюць і тыя конкурсы, што праводзіць Міні-

стэрства адукацыі ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі

і тым ганаруся”, у якой, дарэчы, нашы вучні прыма-

юць актыўны ўдзе л.

— Каб сучасныя навучэнцы эфектыўна засвойвалі інфармацыю, якая даецца ім падчас экскурсій, звычайнага аповеду экскурсаводаў, напэўна, ужо недастаткова?

А.К.Пахвалёная: Так, таму мы з калегамі звяр-

таемся да разнастайных форм навучання, у пер-

шую чаргу інтэрактыўных. Напрыклад, калі дзяў-

чаты расказваюць пра маслабойку, то ў гэты час

яны б’юць масла, падчас экскурсіі вучні могуць

ва жыць на бязмене, прайграваць вінілавыя плас-

цінкі. Можа, па гэтай прычыне ў нашым музеі вы

не знойдзеце шыльдачку “Рукамі не чапаць”. Му-

зей становіцца месцам, дзе забаўкі сумяшчаюцца з

пазнаннем, месцам, якое дапамагае па-новаму па-

глядзець на рэчы, дзе матэрыял успрымаецца зусім

па-іншаму, а ўрокі па беларускай мове і літаратуры,

гісторыі, геаграфіі праходзяць надзвычай цікава.

Напрыклад, да 120-годдзя з дня нараджэння Мак-

сіма Багдановіча мы разглядалі верш “Зімой”. Урок

праходзіў з элементамі краязнаўчага калейдаскопа.

Калі я гаварыла, што Максім Багдановіч нарадзіўся

на вуліцы Аляксандраўскай, то ў гэты момант бра-

ла кнігу-каляндар Мінскай губерні за 1907 год і пра-

паноўвала вучням вызначыць месца былой вуліцы

Аляксандраўскай. Напрыклад, у вершы ёсць такія

словы: “І рызай срэбнаю раздолле снягоў сінеючых

пакрыў”. Каб вучні ўявілі, што такое рыза, я папрасіла

ў айца Алега, настаяцеля праваслаўнага прыхода Дабра-

вешчання Прасвятой Багародзіцы, з якім мы актыўна

супрацоўнічаем, рызу. Экскурсіі праводзяцца і ў фор-

ме спектакля. А яшчэ мы стварылі электронную кнігу

памяці, якая складаецца з трох раздзелаў і прысвечана

вучням былой 25-й школы. Акрамя таго, зусім нядаў-

на мы самі пачалі рабіць валёнкі. Але гэта ўжо асобная

тэма для размовы.

— Вернемся да тэмы народных музеяў. Ці прыхільна ставіцца Міністэрства культуры да таго, каб нада-ваць школьным музеям такое ганаровае званне? Якія існуюць праблемы ў дзейнасці народных музеяў.

Д.Г.Шляхцін: Пытанне аб прысваенні школьнаму

музею статусу “народны” разглядаецца ў адпаведнас-

ці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

ад 10.06.2006 № 733. Калі музей выконвае ўсе неабход-

ныя патрабаванні, то справа залежыць не ад прыхіль-

насці міністэрства. Рашэнне прымаецца ў адпаведнасці

з заканадаўствам. Народныя музеі сутыкаюцца ў сваёй

дзейнасці з тымі ж праблемамі, што і музеі, якія не ма-

юць такога статусу. Канечне, дадатковая праблема для

іх — гэта ўвядзенне штатнай адзінкі. Але паўтаруся: тут

усё вырашаюць магчымасці бюджэту ўстановы адука-

цыі забяспечыць гэтыя дадатковыя адзінкі.

— З чаго пачынаць стварэнне школьнага музея? На чым трэба засяроджваць увагу, каб не дапускаць па-мылак?

Д.Г.Шляхцін: Пачынаць трэба са знаёмства з зака-

надаўствам і кансультацый са спецыялістамі, пасля пра-

працаваць усе арганізацыйныя пытанні з кіраўніцтвам

школы, аддзелам адукацыі. Увагу трэба засяродзіць на

парадку стварэння дзяржаўнага музея, навуковым пра-

екце музея і яго канцэпцыі, якія будуць абгрунтаваннем

неабходнасці яго стварэння. І з самага пачатку трэба ра-

зумець, што прадметы, якія будуць захоўвацца ў музеі,

з’яўляюцца часткай Музейнага фонду Рэспублікі Бела-

русь, а значыць, неад’емнай часткай культурнай спад-

чыны краіны.

— Калі б вам сказалі, што выхаванне і навучанне ма-ладога пакалення можна ажыццяўляць і без дапамо-гі музеяў, то які аргумент у абарону музеяў вы пры-вялі б?

А.К.Пахвалёная: Музей — гэта візітоўка любой уста-

новы адукацыі.

А.У.Ануфровіч: Гэта дадатковы адукацыйна-выха-

ваўчы рэсурс установы адукацыі, інтэрактыўная пля-

цоўка, дзе можна атрымліваць веды, замацоўваць іх на

практыцы. Музей — гэта першая прыступка да выха-

вання асобы.

Д.Г.Шляхцін: Музей — гэта важны сацыяльна-куль-

турны інстытут, які прымае актыўны ўдзел у выхаван-

ні моладзі і павышэнні ўзроўню духоўнага развіцця

грамадства. Музей — гэта адно са сховішчаў культур-

най спадчыны краіны. Музей — гэта адзін з сімвалаў

дзяржавы, установы ў залежнасці ад яго статусу. Наогул,

уявіць сучаснае грамадства без музеяў немагчыма.

Удзельнікі круглага стала пастараліся даць максімаль-на змястоўныя і грунтоўныя адказы на найбольш актуаль-ныя пытанні, што хвалююць кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі. Праблемы дзейнасці школьных музеяў на сучас-ным этапе абавязкова будуць вырашацца і надалей падчас семінараў, экскурсій, дзелавых і сяброўскіх су стрэч педа-гогаў. Але гэта ўжо тэмы для іншых матэрыялаў.

Ігар ГРЭЧКА[email protected]

Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

прэтацыя такога вопыту ў школь-насці. А вось інтэрп

жо справа яго супрацоўнікаў. У ідэ-ным музеі — гэта ўж

нна быць падзелу на “нашы” і “не але, канечне, не паві

нашы” музеі. Зараз мы гаворым пра дзяржаўныя музеі, ” і З

у кожнага з якіх ёсць свая спецыфіка Таму спадзяюся

падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Ці згодны вы з гэ-тымі словамі?

А.К.Пахвалёная: Гэта, канечне, дрэнна, калі

дзеці маюць павярхоўнае ўяўленне пра падзеі Вялі

сучаснаясучасная

без музея?без музея?

С.С.Мітраховіч: “Школьны музейпавінен выспець”.

А.У.Ануфровіч: “Музей — гэта першая прыступка да выхавання асобы”.

Page 6: Shosty dzen 8

10 Практыкум

1 заняткі (знаёмства)МАСТАЦТВА БЫЦЬ ПРАДПРЫ-

МАЛЬНІКАМКлючавыя паняцці: поспех, прад-

прымальнік, прадпрымальны чалавек,

індывідуальны прадпрымальнік, іні-

цыятыўнасць, мэтанакіраванасць, ак-

тыўнасць.

Мэта: пашырэнне і канкрэтызацыя

ведаў аб прадпрымальніцтве, прад-

прымальніцкай дзейнасці, фарміра-

ванне разумення неабходных асобас-

ных характарыстык прадпрымальніка.

Задачы:� знаёмства членаў групы паміж

сабой;

� актуалізацыя індывідуальных за-

дач вывучэння курса (ці ўсведамленне

кожным членам групы сваіх задач вы-

вучэння курса);

� фарміраванне ўяўленняў аб ас-

ноўных псіхалагічных характарысты-

ках, неабходных для прадпрымальніц-

кай дзейнасці;

� стымуляванне імкнення да сама-

актуалізацыі;

� зняцце бар’ераў у дасягненні пос-

пеху;

� фарміраванне навыкаў работы ў

калектыве, набыццё вопыту прыняц-

ця групавых рашэнняў;

� назапашванне эмацыянальна-

станоўчага вопыту самавыяўлення ў

індывідуальнай і групавой творчай

дзейнасці, павышэнне самаацэнкі, са-

мапавагі.

Неабходныя матэрыялы: ватман А1,

алоўкі, фарбы акварэльныя ці гуаша-

выя, васковая крэйда, часопісы з кар-

цінкамі, клей, нажніцы, пэндзлі для

малявання.

Першыя заняткі традыцыйна па-

чынаюцца са знаёмства. З гэтай мэтай

прапаноўваецца ўсім па чарзе адказаць

на наступныя пытанні:

— імя, клас;

— чым хочаш займацца ў жыцці,

кім стаць па прафесіі; кола інтарэсаў;

— што прывяло на заняткі;

— што чакаеш ад курса.

Пасля трэба пазнаёміць вучняў

з групавымі нормамі і абмерка ваць

іх.

Групавыя нормы:а) “Тут і цяпер”. Прадметам аналі-

зу і абмеркавання з’яўляюцца тыя

працэсы, якія адбываюцца ў групе ў

цяперашні момант. Гэты ж прынцып

распаўсюджваецца на пачуцці, дум-

кі і перажыванні. Важна тое, што ад-

бываецца цяпер. Гэта дазволіць за-

сяродзіць увагу на сабе, садзейнічае

развіццю навыкаў самааналізу і рэф-

лексіі.

б) Шчырасць і адкрытасць. Удзель-

нікі бяруць на сябе абавязацельствы не

крывадушнічаць і не хлусіць у зносінах

паміж сабой. Самараскрыццё, накіра-

ванае на іншага, дазваляе атрымаць і

прадаставіць шчырую зваротную су-

вязь.

в) Прынцып “Я”. Гаварыць аб сабе,

сваіх пачуццях, думках. Асноўная ўва-

га засяроджана на самапазнанні, са-

мааналізе, рэфлексіі. Ацэнка інша-

У 2011 годзе па заказе Мінскага абласнога выканаўчага камітэта інкубатарам малога прадпрымальніцтва і закрытым акцыянерным таварыствам “МАП ЗАО” былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі для выкладчыкаў факультатыўнага курса “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці для моладзі”. Дапаможнік быў перададзены бібліятэчным фондам устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Але знаёмства старшакласнікаў з азамі прадпрымальніцтва адбываецца па ўсёй краіне, таму лагічным было наша рашэнне падзяліцца пэўнымі рэкамендацыямі і распрацоўкамі дапаможніка са сваімі чытачамі — педагогамі з усіх абласцей. Што такое прадпрымальніцтва і хто такі прадпрымальнік? Асноўныя якасці паспяховага прадпрымальніка. Стратэгіі паспяховых паводзін. Мастацтва прыняцця рашэнняў… Дапамагчы школьнікам авалодаць гэтымі і многімі іншымі паняццямі падчас факультатыву педагогам дапамогуць уводныя заняткі ў свет прадпрымальніцкай дзейнасці, распрацаваныя аўтарамі дапаможніка — дырэктарам інкубатара малога прадпрымальніцтва, эканамістам і прафесійным бухгалтарам Марынай Мікалаеўнай НАЙДОВІЧ, сямейным псіхолагам Дзіянай Цімафееўнай КАЛМАЧ, юрыстам і адвакатам Нінай Кірылаўнай НАВУМОВІЧ.

га ажыццяўляецца праз выказванне

ўласных пачуццяў і перажыванняў.

г) Актыўнасць. Пажаданы актыўны

ўдзел усіх.

д) Канфідэнцыяльнасць. Інфарма-

цыя, якая тычыцца ўдзельнікаў групы,

не выносіцца за межы групы, — гэта

ўмова псіхалагічнай бяспекі і самарас-

крыцця.

Асноўнае заданне.Кожны ўдзельнік у сшытку ці на

аркушы паперы піша: “Прадпрымаль-

ны чалавек — гэта…”. Далей кожны

самастойна запісвае ў сшытку свае

думкі, асацыяцыі, усё тое, што, на яго

думку, характарызуе паняцце “прад-

прымальны чалавек”.

Затым удзельнікі на адваротным

баку аркуша пішуць: “Прадпрымаль-

нік — гэта…”. Далей яны гэтак жа

дакладна запісваюць свае думкі і аса-

цыяцыі, што тычыцца пытання, хто

такі прадпрымальнік.

Пасля гэтага вядучы на дошцы

запісвае ўсе азначэнні і характа-

рыстыкі, што далі ўдзельнікі. Пра-

ходзіць іх абмеркаванне і ўдаклад-

ненне. Вядучы разам з удзельнікамі

разводзіць паняцці “індывідуальны

прадпрымальнік” і “прадпрымаль-

нік (прадпрымальны чалавек)”, пы-

таючыся ў іх: “У чым адрозненні

паміж гэтымі паняццямі і якое з іх

шырэйшае?”.

Затым удзельнікам прапаноўва-

ецца стварыць групавую кампазіцыю

на тэму “Прадпрымальнік”. Прасто-

ра для работы арганізавана так, каб

кожны мог падысці да стала з роз-

нымі выяўленчымі матэрыяламі і да

месца стварэння групавой кампазі-

цыі.

Вядучы: “Зараз, выкарыстоўваючы

прапанаваныя матэрыялы, вы ство-

рыце групавую кампазіцыю на тэму

“Прадпрымальнік”. Удзельнічаць у гэ-

тай рабоце павінен кожны”. Час на ра-

боту — 30—35 хвілін. Да гатовай ра-

боты ўдзельнікі разам прыдумваюць

дэвіз і выбіраюць аднаго-двух чала-

век для прадстаўлення сваёй работы.

Можна прыдумаць песню, прыпеўкі,

вершы, афарызмы і інш. (ці пада браць

з вядомых).

Абмеркаванне.Удзельнікі садзяцца ў круг. Прад-

стаўляюць сваю работу. Зачытваюць

дэвіз, вершы, песню і інш.

Завяршэнне.Кожны з удзельнікаў па чарзе рас-

казвае аб тым, як яму працавалася;

што, на яго думку, удалося, а што не;

што было важна ўлічваць у рабоце ў

камандзе; што новага ён даведаўся на

занятках, што возьме з сабой.

2 заняткіБЫЦЬ ПАСПЯХОВЫМКлючавое паняцце: паспяхо васць.

Мэта: знаёмства з паняццем пас-

пяховасці, фарміраванне матывацыі

да дасягнення поспеху.

Задачы:� усведамленне ўласнага разумен-

ня паспяховасці;

� пераадоленне стэрэатыпаў у ра-

зуменні паспяховасці, зняцце бар’ераў

у дасягненні поспеху, раскрыццё сваіх

рэсурсаў;

� назапашванне эмацыянальна-

станоўчага вопыту самавыяўлення ў

індывідуальнай творчай дзейнасці, па-

вышэнне самаацэнкі, самапавагі;

� стымуляванне цікавасці да сябе,

да іншых, імкненне да пазнання сябе,

выяўленне ўласнага патэнцыялу.

Неабходныя матэрыялы: папера для

малявання, алоўкі, фарбы акварэль-

ныя ці гуашавыя, васковая крэйда, ча-

сопісы з карцінкамі, клей, нажніцы,

пэндзлі для малявання, скотч.

Уводная частка.Практыкаванне “А ты хто?”. Кож-

ны ўдзельнік па крузе вітае іншых,

называе сваё імя і якасць на пер-

шую літару свайго імені. Напрыклад:

“Прывітанне. Я — творчая Таццяна. А

ты хто?”. Напрыканцы вядучы паказ-

вае па чарзе на ўсіх удзельнікаў і пыта-

ецца: “Хто гэта?”. І ўсе разам паўтара-

юць: “Гэта — …”.

Асноўныя заняткі.Кожны ўдзельнік адказвае ў сшытку

на пытанне: “Быць паспяховым для

мяне — гэта…”. Затым усе па чарзе

расказваюць аб сваім падарожжы, за-

чытваюць тое, што атрымалася.

Калаж ці малюнак “Мой поспех”

(ці “Я і поспех”, ці “Я паспяховы ча-

лавек”). Удзельнікам прапаноўваец-

ца выразаць з часопісаў карцінкі, ло-

зунгі, словы, часткі тэксту і з іх скласці

кампазіцыю на зададзеную тэму ці на-

маляваць малюнак.

Калі для завяршэння кампазіцыі не

хапае матэрыялу (яго не знайшлося ў

прапанаваных часопісах), тады дазва-

ляецца дамаляваць яе фламастарамі і

алоўкамі. Кожны ўдзельнік прыдум-

вае сваёй рабоце назву, а таксама пад-

бірае слоган, верш, музыку (музычны

інструмент, кампазіцыю, выканаўца).

Ён расказвае, які яго поспех на смак,

колер, навобмацак; якія выклікае аса-

цыяцыі. Час работы — 30 хвілін.

Абмеркаванне.Усе ўдзельнікі садзяцца ў круг і

прадстаўляюць свае работы. Прадстаў-

ленне можна правесці ў выглядзе экс-

курсіі. Для гэтага ўдзельнікі прыклей-

ваюць пры дапамозе скотча работы на

сцяне. Затым вядучы запрашае ўсіх

удзель нікаў наведаць музей паспяхо-

вых людзей, дзе ўсе па чарзе будуць эк-

скурсаводамі, падводзячы да сваёй ра-

боты і прадстаўляючы яе. Добра, калі

ўдзельнікі раскрыюць значэнне кож-

нага сімвала ў сваёй рабоце.

Завяршэнне.Кожны з удзельнікаў па крузе рас-

казвае аб тым, як яму працавалася;

што, на яго думку, удалося, а што не;

што новага ён даведаўся на занятках,

што возьме з сабой.

3 заняткіСТРАТЭГІЯ ПАСПЯХОВЫХ

ПАВО ДЗІНКлючавое паняцце: пераадоленне

перашкод.

Мэта: асвойванне стратэгій, навы-

каў паспяховых паводзін.

Задачы:� фарміраванне навыку правільна-

га рэагавання на перашкоды;

� знаёмства з варыянтамі пераадо-

лення перашкод;

� уменне ўсведамляць і асвойваць

назапашаны вопыт;

� разуменне перашкод як рухомай

сілы развіцця;

� фарміраванне варыятыўнасці

мыслення ў сітуацыі неабходнасці пе-

раадолення перашкоды;

� зварот да ўнутранага рэсурсу;

� павышэнне самаацэнкі і павагі да

сябе, веры ў свае сілы;

� назапашванне эмацыянальна-

станоўчага вопыту зносін, атрыманне

зваротнай пазітыўнай сувязі.

Неабходныя матэрыялы: папера для

малявання фармату А3, алоўкі, васко-

вая крэйда.

Уводная частка.Кожны ўдзельнік па чарзе называе

тры свае якасці, якія дапамагаюць яму

ў жыцці, і расказвае, як яны дапамага-

юць.

Асноўнае заданне.Вядучы: “Мы працягваем пада-

рожжа па краіне пад назвай “Паспя-

ховасць”. Але на шляху чалавека, які

імкнецца да мэты, да поспеху, часта

сустракаюцца перашкоды. Гэта ка-

зачнае падарожжа. Якія ў казках бы-

ваюць перашкоды?”. (Тут удзельнікі

прапаноўваюць розныя варыян-

ты перашкод.) Я прапаноўваю вам

па дзяліцца на пары і ўзяць аркуш

А3, алоўкі ці крэйду. Адзін з вас бу-

дзе маляваць перашкоды на дарозе,

а другі ператвараецца ў падарожні-

ка, які павінен схематычна паказаць,

як ён будзе іх пераадольваць. Ва-

рыянтаў можа быць неабмежаваная

коль касць. Калі падарожнік дой дзе

да мэты, вы памяняецеся месцамі,

ПсіхалогіяПсіхалогія

Page 7: Shosty dzen 8

11Практыкумперавернеце гэты аркуш, і той, хто

быў падарожнікам, малюе перашко-

ды, а той, хто маляваў перашкоды,

ідзе ў падарожжа”.

Час работы — 25—30 хвілін.

Затым удзельнікі выходзяць па па-

рах перад групай і прадстаўляюць свае

работы, расказваюць, як яны падарож-

нічалі, якія былі перашкоды, як яны іх

пераадольвалі.

Абмеркаванне.� Ці ўсім удалося пераадолець пе-

рашкоды?

� Што такое перашкода?

� Што дае чалавеку перашкода?

� Што дае чалавеку пераадоленне

перашкод?

� Якія ёсць спосабы пераадолення

перашкод?

� Як працавалася ў парах?

� Што новага адкрылі для сябе?

Завяршэнне.Удзельнікі сядзяць у крузе. Вядучы

прапаноўвае кідаць адно аднаму мяч па

чарзе, гаварыць аб моцных баках таго,

каму накіраваны мяч. Мяч павінен па-

бываць у кожнага. Гэтае практыкаван-

не створыць станоўчы эмацыянальны

настрой напрыканцы заняткаў і даз-

воліць кожнаму атрымаць асобасную

зваротную сувязь.

4 заняткіМАСТАЦТВА АБЫХОДЖАННЯ З

ГРАШАМІКлючавыя паняцці: грошы, багацце,

дабрабыт, дастатак.

Мэта: спасціжэнне мастацтва ўзае-

мадзейнічання са светам грошай.

Задачы:� знаёмства са светам грошай;

� усведамленне ўласных адносін да

грошай;

� дапамога ў фарміраванні разум-

ных адносін да грошай;

� фарміраванне навыку самапрэ-

зентацыі;

� атрыманне станоўчай зваротнай

сувязі.

Уводная частка.“Самапрэзентацыя”. На праця-

гу адной хвіліны кожны ўдзельнік па

чарзе расказвае пра сябе тое, што ён

лічыць патрэбным, уяўляючы, быц-

цам ён трапіў у сітуацыю, дзе яго ніх-

то не ведае, напрыклад яму трэба ўлад-

кавацца на работу і расказаць аб сабе і

сваіх якасцях.

Асноўнае заданне.“Грошы — гэта…”. Кожны ўдзель-

нік у сшытку працягвае гэтую фразу,

запісвае ўсе думкі, пачуцці, асацыяцыі,

звязаныя з грашамі. Затым кожны за-

чытвае і расшыфроўвае напісанае.

Медытацыя “Грошы”. Вядучы:

“Уявіце сабе, што вы знаходзіцеся

дома. І тут вы чуеце званок у дзверы,

глядзіце ў вочка і бачыце, што да вас у

госці прыйшлі грошы ў выглядзе лю-

дзей. Што вы будзеце рабіць? Калі вы

адчыняеце дзверы, грошы заходзяць

да вас. Колькі іх чалавек? Вы застаяце-

ся стаяць у калідоры ці запрашаеце іх

прайсці ў пакой? Што адбываецца да-

лей? Як вы сябе адчуваеце ў прысут-

насці грошай? Як грошы адчуваюць

сябе ў вас дома? Пафантазіруйце, што

адбываецца далей. Можа, вы пап’яце

чаю, пагутарыце, і прыйдзе час гра-

шам сыходзіць. Як вы сябе адчуваеце

пры гэтым? Ці дазволіце вы сваім гас-

цям свабодна пайсці, ці будзеце пе-

рашкаджаць ім? Што адчуваеце, калі

грошы пайшлі?”.

Абмеркаванне.Удзельнікі па чарзе расказваюць,

што было, як паводзілі сябе яны, як

паводзілі сябе госці. Вядучы можа за-

даць пытанне: “Як вы думаеце, калі б

вы замкнулі дзверы на замок і не ха-

целі выпускаць сваіх гасцей, як бы яны

адчувалі сябе пры гэтым? Ці захацела-

ся б ім прыйсці яшчэ раз?”. І г.д.

Завяршэнне.Практыкаванне “Пакажы паль-

цам”. Удзельнікі садзяцца ў круг. Вя-

дучы просіць кожнага падняць угору

любую руку з выцягнутым пальцам.

Затым ён прапаноўвае паказаць паль-

цам на таго, хто, з пункта гледжання

кожнага, быў самым актыўным сёння;

затым самым вясёлым; самым абаяль-

ным; таго, хто сёння здзівіў; таго, хто

сёння дапамог; таго, хто быў зоркай

групы; таго, хто асабліва многа жарта-

ваў, і г.д.

5 заняткіУМЕННЕ РАСПАРАДЖАЦЦА ЧА-

САМКлючавыя паняцці: час, жыць у нагу

з часам, тут і цяпер.

Мэта: фарміраванне навыкаў

структуравання часу і рацыянальнага

яго выкарыстання.

Задачы:� усведамленне ўласных адносін

з часам, свайго становішча ў часавай

прасторы;

� разуменне каштоўнасці часу;

� усведамленне ўплыву ўзаемаад-

носін з часам на эмацыянальны, ду-

хоўны, фізічны дабрабыт, на паспяхо-

васць;

� арыентацыя на неабходнасць і

важнасць жыць у сучаснасці;

� атрыманне станоўчай зваротнай

сувязі, павышэнне самаацэнкі.

Неабходныя матэрыялы: папера для

малявання фармату А4, алоўкі, фарбы

акварэльныя ці гуашавыя, васковая

крэйда, пэндзлі для малявання.

Асноўныя заняткі.Вядучы: “Сёння мы з вамі ад-

праўляемся ў падарожжа па краіне

пад назвай “Час”. Што такое час?”.

Кожны ўдзельнік піша ў сшытку

“Час — гэта…” і дапаўняе гэтую фра-

зу сваімі думкамі, пачуццямі, асацы-

яцыямі. Затым кожны малюе час і

вызначае, дзе знаходзіцца ён сам. Час

работы — 30 хвілін.

Абмеркаванне.Удзельнікі па чарзе зачытваюць

свае асацыяцыі, звязаныя з часам, і

прадстаўляюць свае работы. Пры гэ-

тым можна звярнуць увагу, з якой

стыхіяй (зямля, вада, паветра, агонь)

больш асацыіруецца час. Добра, калі ў

вызначэнні часу і ў рабоце прысутні-

чаюць элементы розных стыхій.

� Якія адносіны з часам?

� Час рухаецца ці статычны?

� Ці ёсць напрамак руху часу?

� Ці ў адным напрамку з часам ру-

хаецеся вы?

� Што можна зрабіць, каб жыць у

сучасным моманце?

� Калі чалавек губляе час?

Завяршэнне.Усе садзяцца ў круг. Вядучы: “Зараз

мы ўсім па чарзе будзем рабіць камплі-

менты. Пачнём з… Паглядзіце на яго.

Успомніце яго дзеянні, думкі, тое, як

ён гаворыць, смяецца. А цяпер мы ўсе

па чарзе зробім яму камплімент”.

Практыкаванне праводзіцца па

крузе, пакуль кожны ўдзельнік не ат-

рымае сваю норму кампліментаў. Гэтае

практыкаванне дае цудоўны эмацы-

янальна-станоўчы настрой і падымае

самаацэнку.

Дамашняе заданне. Дапоўніць фра-

зы:

Я хачу…

Мне трэба…

Я павінен…

Рэкамендацыі для выкладчыкаў.Зрабіць акцэнт на важнасць таго,

каб жыць у сённяшнім часе, тут і ця-

пер. Самае складанае — жыць сучас-

насцю, прысутнічаць у ёй, усведам ляць

тое, што перажываеш у цяперашні мо-

мант, не адлятаючы ў мінулыя пера-

жыванні ці ў будучыя фантазіі.

Звярнуць увагу на важнасць таго,

каб жыць уласным жыццём. У кожна-

га свая чаша жыцця.

6 заняткіМЭТАПАЛЯГАННЕКлючавыя паняцці: мэта, дасягнен-

не, ставіць мэту.

Мэта: фарміраванне навыкаў мэта-

палягання.

Задачы:� уменне ставіць перад сабой мэту,

выбіраць значныя мэты і рухацца ў на-

прамку да пастаўленай мэты;

� стварэнне ўмоў для свядомага

прафесійнага выбару (адштурхоўваю-

чыся ад сваіх рэальных магчымасцей,

схільнасцей і інтарэсаў);

� актывізацыя імкнення да са-

марэалізацыі;

� стымуляванне імкнення да са-

маўдасканалення.

Уводная частка.Кожны ўдзельнік расказвае, якія

ў яго ёсць тры якасці, што будуць ка-

рысныя яму ў яго будучай прафесіі, і

як гэтыя якасці дапамогуць яму дабіц-

ца поспеху ў жыцці.

Асноўнае заданне.Медытацыя “Машына часу. Я праз

10 гадоў”. Вядучы прапаноўвае ўдзель-

нікам заплюшчыць вочы і перамясціц-

ца на дзесяць гадоў наперад. Ён кажа:

“Уявіце, што зараз 20… год. Кожны з

вас на 10 гадоў старэйшы. Колькі вам

будзе гадоў? Як вы выглядаеце? Чым

вы займаецеся? З кім вы? Якія людзі

вакол вас?”.

Абмеркаванне.Удзельнікі расказваюць, што яны

ўбачылі падчас медытацыі. Як тое, што

яны хочуць, супадае з тым, што яны

ўбачылі. Вядучы прапаноўвае ўдзель-

нікам адказаць на пытанні.

� Што я павінен зрабіць цяпер, каб

праз 10 гадоў дасягнуць таго, што хачу,

планую?

� Што мне перашкаджае?

� Як я магу справіцца з тым, што

перашкаджае?

Рэкамендацыі для выкладчыкаў.Важны акцэнт трэба зрабіць на

тое, што для таго, каб праз 1, 5, 10 га-

доў дабіцца нечага, трэба ўжо цяпер

рабіць няхай невялікія, але канкрэт-

ныя крокі. Для таго каб дайсці да вяр-

шыні гары, трэба зрабіць першы крок,

за ім — другі і г.д. Усё вялікае пачына-

лася з малога і складаецца з малых, але

канкрэтных спраў.

7 заняткіЗАКЛЮЧНЫЯКлючавыя паняцці: мінулае, сучас-

насць, будучыня.

Мэта: інтэграцыя жыццёвага вопы-

ту, пабудова жыццёвай перспектывы.

Задачы:� сувязь вопыту мінулага з су-

часным і пабудова перспектывы бу-

дучыні;

� пераадоленне ролевага змяшан-

ня;

� дасягненне эга-ідэнтычнасці;

� рэфлексія зробленага.

Неабходныя матэрыялы: папера А4,

алоўкі, фарбы акварэльныя ці гуаша-

выя, васковая крэйда, часопісы з кар-

цінкамі, клей, нажніцы, пэндзлі для

малявання, скотч, клубкі рознакаля-

ровых нітак.

Уводная частка.Практыкаванне “Лабірынт”.

Удзель нікі становяцца ў круг, узяўшы-

ся за рукі. Праз плячо вядучага перакі-

нуты круг з карсажнай стужкі (памер

стужкі: шырыня 1,5—2 см, даўжыня

2 м 20 см, канцы сшыты ці звязаны

моцным вузлом).

Вядучы: “Цяпер мы будзем пада-

рожнічаць па лабірынце. Не разніма-

ючы рук неабходна прайсці праз гэты

круг. Толькі дапамагаючы адно аднаму

мы зможам справіцца з гэтым задан-

нем. Калі нехта разніме рукі, падарож-

жа па лабірынце пачнецца спачатку”.

Другі этап гульні можна зрабіць

больш складаным, склаўшы стужку

ўдвая, такім чынам звузіўшы праход

лабірынта.

Асноўнае заданне.Трыпціх “Акно”. Кожны ўдзель-

нік атрымае 3 аркушы паперы, на

якіх павінен стварыць тры малюн-

кі ці кампазіцыі, што ілюструюць

яго мінулае, сучаснасць і будучы-

прадпрымальніцкай дзейнасціпрадпрымальніцкай дзейнасціню. Першым малюецца мінулае, за-

тым — сучаснасць, затым — будучы-

ня. Потым яны змацоўваюцца паміж

сабой у гэтым парадку, каб атрымаў-

ся трыпціх.

Вядучы: “Перад вамі тры аркушы

паперы. Уявіце, што гэта тры шыбы

аднаго акна. Вы глядзіце праз кожнае

шкло і бачыце сябе ў розныя перыяды

свайго жыцця: у мінулым, у сучасным,

у будучым. Для кожнай шыбы трэба

стварыць сваё абрамленне. Пачніце з

мінулага. Звярніцеся да сваёй памяці

і фантазіі. Потым угледзьцеся ў сваю

сучаснасць і адлюструйце яе. Затым —

будучыня. Карціна, што складаец-

ца з трох частак, называецца трыпціх.

Кожную частку трыпціха неабходна

падпісаць”.

Абмеркаванне.Пасля заканчэння работы пра-

водзіцца выстава трыпціхаў. Кож-

ны ўдзель нік падарожнічае па музеі і

мае магчымасць пазнаёміцца з рабо-

тамі іншых удзельнікаў. Затым кожны

становіцца часова гідам і прадстаўляе

сваю работу, спыняючыся на кожнай

яе дэталі.

Завяршэнне.Практыкаванне “Каралі пажадан-

няў”. На стале ляжаць загадзя падрых-

таваныя па колькасці ўдзельнікаў

адрэзкі ніткі па 60 см і даволі вялікая

колькасць адрэзкаў ніткі па 10 см роз-

нага колеру. Вядучы прапаноўвае ўзяць

кожнаму па адным адрэзку ніткі, якая

даўжэйшая, і павесіць яе сабе на гру дзі,

завязаўшы вузельчыкам. Гэта будзе ас-

нова пад “Каралі пажаданняў”. Затым

кожны ўдзельнік возьме некалькі ма-

ленькіх адрэзкаў розных колераў, кож-

ны з якіх ён будзе прывязваць да кара-

ляў іншага чалавека, суправаджаючы

сваімі пажаданнямі. Важна пажадаць

чалавеку тое, што яму сапраўды неаб-

ходна.

Практыкаванне дазваляе інтэгра-

ваць эмацыянальна-станоўчы вопыт,

атрыманы на занятках.

Падвядзенне вынікаў.На апошніх занятках неабходна

падвесці вынік усёй работы. Можна

прапанаваць удзельнікам напісаць на

паперы маркерам, чаму яны навучылі-

ся, якімі сталі, што ім далі гэтыя занят-

кі. Добра, калі кожны раскажа аб тым,

з чым ён ідзе з гэтых заняткаў, раскажа

аб сваіх планах на будучыню, выкажа

пажаданні для ўсіх.

Фота БелТА.

Page 8: Shosty dzen 8

12 Дадатковая адукацыя

Эскізы сваіх будучых работ — дакладных мінікопій марскіх суд-наў — педагог з дзецьмі знаходзіць у інтэрнэце. Прычым дзеці самі вы-біраюць карабель, над стварэн-нем мініяцюры якога ім давядзец-ца пакарпець як мінімум паўгода. Кагосьці прываблівае назва, ка-госьці — знешні выгляд, а хтосьці захапляецца гісторыяй таго ці ін-шага судна. Дарэчы, знаёмства з гісторыяй таго карабля, за які ўзяў-ся, — абавязковая ўмова. Яе ве-данне спатрэбіцца падчас абаро-ны сваёй працы на разнастайных конкурсах і выставах.

Асаблівая гордасць педагога, зразумела ж, яго выхаванцы. І калі дзесяць гадоў назад кіраўніку гурт-ка даводзілася прыходзіць у школы горада, каб зрабіць гуртку рэкламу і запрасіць у яго дзяцей, то сёння гурток “Стэндавы мадэлізм” Ма-зырскага цэнтра тэхнічнай твор-часці навучэнцаў у рэкламе не мае патрэбы, прычым не толькі ў гора-дзе, але і ва ўсёй краіне. Святлана Рыгораўна пазнаёміла нас з дву-ма сваімі гурткоўцамі, якімі асаб-

◀ ◀ ◀ 5 стар.

Вялікім караблямВялікім караблям — — вялікае плаванне!вялікае плаванне!

Год — прыкладна столькі спатрэбіцца часу для таго, каб эскіз ператварыўся ў мінісудна.

Выхаванцы гуртка —Аляксандр Бабрэнка,Дзмітрый Патапенкаі Уладзіслаў Мачэня.

ліва ганарыцца, — Аляксандрам Бабрэнкам (вучнем сярэдняй шко-лы № 13 Мазыра) і Дзмітрыем Па-тапенкам (вучнем 9 класа сярэд-няй школы № 14 Мазыра). Саша, напрыклад, займаецца ў гуртку з чацвёртага класа. Сёння ён ужо адзінаццацікласнік, які рыхтуецца паступаць у вышэйшую навучаль-ную ўстанову тэхнічнага профілю.

— Канечне, пачыналі мы з са-мых простых невялікіх мадэляў, якія рабілі з паперы. Крыху пазней нас пазнаёмілі з рубанкам, растлу-мачылі, што з дапамогай яго мож-на зрабіць, навучылі трымаць у ру-ках малаток. Гэта цяпер мы ўжо гартаем падшыўку з эскізамі да-волі складаных суднаў і разважа-ем, цікава нам будзе ствараць тую ці іншую копію ці можна пашукаць яшчэ што-небудзь, — з усмешкай расказвае Аляксандр Бабрэнка. — Мне ў нейкім сэнсе пашанцавала, бо тата працуе на лесапільні, таму з матэрыялам, неабходным для вырабу копій, пытанняў у мяне ні-колі не ўзнікала — мог эксперы-ментаваць колькі заўгодна.

Субяседнікі ўдакладняюць, што стэндавы мадэлізм — гэта стварэн-не копій, якія не спускаюць на ваду. Усё зразумела: куды ж такую пры-гажосць і ў ваду! Стварэнне такіх грандыёзных работ, якія вы, пава-

жаныя чытачы, можаце ўба чыць на фотаздымках, у гуртку распа-чалі тры гады назад. На кожную з іх ішло ў сярэднім па годзе. Але гэта не перашкодзіла гурткоўцам за ад-носна невялікі прамежак часу выра-біць копій столькі, што калі сабраць іх усе разам у адным памяшканні, то атрымаецца даволі вялікі флот! Але сабраць усе зробленыя работы не-магчыма па той простай прычыне, што яны ўвесь час вандруюць па выставах, пачынаючы з гарадской і заканчваючы рэспубліканскай. А некаторыя копіі “адплылі” нават за мяжу. Работы з дазволу бацькоў у дзяцей ку пляюць!

Вось і яшчэ адна нагода для гордасці Святланы Рыгораўны: пераможцу рэспубліканскіх кон-курсаў і выстаў тэхнічнай твор-часці Дзмітрыю Патапенку (зай-маецца ў гуртку трэці год) прасцей пералічыць работы, якія ў яго за-сталіся, чым тыя, якія ў яго купілі. Апошнюю копію ў яго набылі літа-ральна нядаўна: пакупнік убачыў яе на рэспубліканскай выставе і, спытаўшы нумар тэлефона аўта-ра работы ў арганізатараў, звязаў-ся з ім і яго бацькамі. Юнак прызна-

ецца, што развітвацца з работамі, якім прысвяціў столькі часу, яму не шкада, бо задавальненне ёнатрымлівае падчас стварэння ра-бот, а не ад таго, што яны проста ста яць прыгожыя. Ды і мара дзяцін-ства ўзяла верх: на заробленыя ад продажу сваіх работ грошы юнак купіў матацыкл. Цяпер вось чакае, калі дасягне таго ўзросту, калі змо-жа ім кіраваць.

Дарэчы, менавіта Дзіма стаў ініцыятарам таго, каб у гуртку, ак-рамя баявых, гандлёвых і экспеды-цыйных караблёў, пачалі ствараць копіі пірацкіх суднаў XVI—XVII ста-годдзяў. Цяпер тут гэта, як кажуць, апошні піск моды. Нагледзеўшы-ся на старшакласнікаў, на копіі пі-ратскіх суднаў сталі масава “зама-хвацца” і тыя, хто, як жартуюць у гуртку, толькі нядаўна пазнаёміў-ся з рубанкам. Дзіміна ж “Чорная жамчужына” цяпер з’яўляецца на выставах своеасаблівай іскрын-кай сярод мірных суднаў яго ад-нагурткоўцаў. Карабель імгненна прыцягвае да сябе ўвагу не толь-кі памерамі, але і чорнымі ветразя-мі. “Пірацкая” работа яшчэ аднаго гурткоўца Міхаіла Сасаюка “Pirate Ship” таксама ўжо пачала сваё пе-раможнае шэсце: заняла першае месца на раённай выставе тэхніч-най творчасці.

Кажуць, як карабель назавеш, так ён і паплыве. Але разгуляцца фантазіі гурткоўцаў у гэтым пла-не асабліва няма дзе. Як правіла, ва ўсіх караблёў, эскізы якіх яны знахо дзяць, ужо ёсць назвы. Але бываюць зрэдку і без назваў. І што дзіўна, да надання імя свайму ка-раблю юнакі падыхо дзяць з усёй адказнасцю, часта прыдум ваюць вельмі прыгожыя і нават раман-тычныя назвы. Святлана Рыгораў-на за 10 гадоў кіравання гуртком нават не можа ўзгадаць ніводна-га выпадку, калі б караблю была дадзена якая-небудзь жартаўлівая назва, накшталт “Паштальён Печ-кін”. На развагі над назвай буду-чага карабля нярэдка ідзе столь-кі часу, колькі і на яго выраб. Усё ж такі “маракі” — людзі прымхлівыя.

Нярэдкія і такія выпадкі, калі юнакам проста не вераць, што яны зрабілі прадстаўленыя рабо-ты сваімі рукамі. А з іншага боку — гуртком кіруе жанчына, яна проста фізічна не зможа адначасова ра-біць адразу некалькі мінішэдэўраў. І толькі калі хлопцы пачы наюць расказваць пра ўсе дробязі працэ-су вырабу работ, аздабляючы свой аповед гістарычнымі фактамі, то пытанні адпадаюць, саступаючы месца самым прыемным водзы-вам і дыпломам першых ступеняў.

Зусім нядаўна ў гурток прыйшла мода на копіі пірацкіх суднаў.

Юнакі расказваюць, што, зай-маючыся столькі гадоў у гуртку, не страцілі да яго цікавасці не толь-кі дзякуючы педагогу, але і вялі-кай колькасці мерапрыемстваў па-за межамі гуртка. Як правіла, гэта экскурсійныя паездкі і паходы. Святлана Рыгораўна ў сваю чар-гу выказвае словы падзякі баць-кам гурткоўцаў, якія не застаюцца проста назіральнікамі захаплення сваіх дзяцей. Дапамагаюць хто чым можа: хтосьці дапамагае перавезці экспанаты ў іншы горад, хтосьці — сыравінай для новых копій, а хтось-ці і ветразі шые.

Канечне, прыходзячы ў гос-ці да юнакоў, родныя і сябры час-та просяць зрабіць і для іх штось-ці падобнае. Але пагадзіцеся: калі на работу ідзе сама меней паўгода, шмат падарункаў не наробіш. Але і тут юнакі знайшлі выйсце з сітуа-цыі: налаўчыліся рабіць мініяцюр-ныя копіі сваіх работ. Трэба прыз-наць, што ў прыгажосці яны нічым не саступаюць сваім вялікім прата-тыпам.

Напэўна, адзінае, што засму-чае кіраўніка гуртка, — адсутнасць магчымасці знаёміцца з работамі іншых дзяцей, якія таксама зай-маюцца стэндавым мадэлізмам па ўсёй краіне, напрыклад, падчас выстаў. Як правіла, атрымліваецца

так: экспанаты адпраўляюцца на экспазіцыю, выстаўляюцца, а по-тым па пошце прыходзіць дыплом. Дзецям жа было б вельмі цікава па-глядзець, якім суднам аддаюць пе-равагу іх равеснікі з іншых гурткоў пры вырабе копій, чаму менавіта той ці іншай рабоце было прысу-джана першае месца, што ў каго атрымліваецца лепей, чаму можна адзін у аднаго павучыцца. Разам з тым Святлана Рыгораўна Сліва ра-дуецца таму, што работы яе выха-ванцаў высока ацэньваюць на вы-ставах і конкурсах самага рознага ўзроўню. Педагог упэўнена, што дзяцей, якія дораць сваім караб-лям гучныя перамогі, у жыцці так-сама чакае толькі “вялікае плаван-не”. Курс жа зададзены правільны!

Марына ПЫРКОВА[email protected]

Фота Алега ІГНАТОВІЧАі БелТА.

P.S. Паважаныя чытачы, вы кіруеце гуртком, які заслугоўвае ўвагі педагагічнай грамадскас-ці? Гуртку ёсць пра што расказаць і чым ганарыцца? Паведамце нам пра гэта! Мы з задавальненнем пазнаёмімся з вамі і вашымі вы-хаванцамі, а потым раскажам пра нашу сустрэчу на старонках “На-стаўніцкай газеты”. Чакаем!