o 1 24

14

Upload: budzma

Post on 16-Jun-2015

702 views

Category:

Marketing


5 download

TRANSCRIPT

Page 1: O 1 24
Page 2: O 1 24

Што такое openbelarus.by?

- альтэрнатыўны турыстычны даведнік для людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй- створаны мінчанамі, якія любяць свой горад- для гасцей і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Мінска- праект, які ўвесь час развіваецца: наперадзе - іншыя гарады Беларусі

Page 3: O 1 24

Чым мы адметныя? - нас не цікавяць “пасіўныя” турысты, якія хочуць арганізаваных тураў- парады, якія мы даем, разлічаныя на бэкпэкераў, студэнтаў, неабыякавых да прыгод падарожнікаў- мы праводзім па Мінску сталкерскаму і Мінску гістарычнаму - знаёмім з беларускай lacinkaj і распавядзем, за што ў Мінску можна атрымаць штраф - робім гэта на трох мовах з адаптацыяй тэкстаў “для сваіх” пад успрыняццё замежнікамі

Page 4: O 1 24

Нашыя тэмыКожны чалавек мае сваю гісторыю, свае зацікаўленні і ўпадабанні. Свой звыклы лад жыцця. Мы разбілі Мінск на тэмы. Вы

можаце ўвайсці ў Мінск праз той уваход, які вам больш падабаецца.

Для творчых людзей гэта можа быць Мінск мастацкі, літаратурны, тэатральны або музычны.

Для аматараў спорту – Мінск спартыўны. Для аматараў успрымаць наш горад як “запаведнік таталітарызму” – Мінск

савецкі, індустрыяльны аборэвалюцыйны.

Сяргей Харэўскі падрыхтаваў для нас сваё бачанне гісторыі Мінска.

Севярын Квяткоўскі – сваё бачанне таго, як трэба ўваходзіць у Мінск. Які – нагадаем пашыранае выказванне – “гэта

найперш людзі”.

Мы стварылі адмысловую вялікую рубрыку “Мінск рэлігійны”, бо заўважылі, што часта людзям лягчэй інтэгравацца ў чужы

асяродак праз супольную малітву.

Таксама ў нас ёсць некалькі рубрык, традыцыйных для турыстычных даведнікаў: ежа ў Мінску, жытло ў Мінску, транспарт

у Мінску і сувеніры ў Мінску. Хоць, як вы зможаце пераканацца, напоўнілі мы іх не зусім традыцыйна.

Page 5: O 1 24

Нашыя тэмы

Page 6: O 1 24

Мінчукі і замежныя госці сталіцы маюць дыяметральна супрацьлеглы інтарэс да Мінска. Мінчуку вельмі дарагія рэшткі архітэктуры, якія нагадваюць еўрапейскае мінулае Беларусі, часы да канца XVIII стагоддзя (менавіта тады землі сучаснай Беларусі акупавала Расія). Касцёлы, цэрквы, ратуша, некалькі свецкіх дамоў. Але нават будынкі ХІХ і пачатку ХХ стагоддзя – дасавецкія, але зробленыя ў агульнаеўрапейскім дызайнерскім трэндзе. Усяго гэтага ў Мінску засталося мала, яго любяць мінчукі і не цэняць госці з Еўропы.

Зразумела, Еўропа збольшага захавалася без кардынальных архітэктурных эксперыментаў. А вось пабачыць такі цэласны і маштабны сталінскі ампір можна, відаць, толькі ў Мінску. Сярэдне- і познесавецкія барэльефы і помнікі вусцішныя і тым больш прыцягальныя.

Тое, што турысту падаецца экзотыкай, для беларуса – штодзённы напамін пра тое, што Савецкі Саюз нікуды не падзеўся, што ён побач і савецкая сімволіка ды ідэалогія дагэтуль кіруюць краінай. Гэта тое, ад чаго беларусу вельмі карціць пазбавіцца. Хай сабе пакуль у нестабільнай прасторы паралельнай рэчаіснасці.

Page 7: O 1 24
Page 8: O 1 24

Размоўнік

Page 9: O 1 24
Page 10: O 1 24
Page 11: O 1 24
Page 12: O 1 24

Праваднік? Праваднік!Мы вельмі ўзрадаваліся, калі падабралі новы пераклад ангельскаму слову “guide” – праваднік.

Мы не спрабуем стварыць падрабязны інфармацыйны партал, ахапіўшы ўсё, што ёсць у нашым горадзе, – такія праекты ўжо даўно існуюць без нас і паспяхова развіваюцца. Але мы спрабуем падказаць напрамак, задаць пэўнае ўспрыманне той ці іншай рэчы, якое здаецца нам прыдатным для самастойнага спасціжэння Мінска і ў перспектыве – Беларусі.

Карацей, даем не рыбу, а вудачку.

Page 13: O 1 24

Хто мы?Творчая ініцыятыва “Лабірынты” ў супрацы з шэрагам аўтараў (у алфавітным парадку):

Алена Пятровіч (Лянкевіч), Аляксандр Русаковіч, Антон Мартысевіч, Віталь Сыч, Георгій Барташ, Дар'я Ліс, Дзяніс Марціновіч, Ева Вайтоўская, Ігар Назаранка, Марына Шода, Марыя Садоўская-Камлач, Руслан Гарбачоў, Севярын Квяткоўскі, Сяргей Камлач, Сяргей Харэўскі, Уладзімір Лянкевіч, Яўген Карпаў...

І шэраг іншых :)

Page 14: O 1 24

Дзе нас знайсці?

openbelarus.by