Вiльня 2008 - pawetpawet.net/files/homo_historicus_2008.pdf · тым гістарычнай...

506
ЕўрапЕйскI гуманIтарны унIвЕрсIтэт Вiльня 2008 pawet.net

Upload: others

Post on 20-Aug-2020

11 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

  • ЕўрапЕйскi гуманiтарны унiвЕрсiтэт

    Вiльня2008

    pawet.net

  • Institute for Historical Research of Belarus

    Homo Historicus 2008The Annual of Anthropological History

    Edited by A.F. Smaliančuk, Doctor of Historical Studies

    In association with Iryna Dubianetskaya, Doctor of Sacred Theology (Ph.D., S.T.D.)

    Consultants:A.K. Kraŭcevič, Doctor of Historical StudiesS.V. Marozava, Doctor of Historical Studies

    pawet.net

  • Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі

    Homo Historicus 2008Гадавiк антрапалагічнай гісторыі

    Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук А.Ф. Смаленчуказ удзелам доктара сакральнай тэалогii I.М. Дубянецкай

    Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук А.К. Краўцэвічдоктар гістарычных навук С.В. Марозава

  • УДК 93/99ББК 63.3 Н76

    Р э ц э н з е н т ы :Краўцэвіч А.К., доктар гістарычных навук; Марозава С.В., доктар гістарычных навук

    European Humanities UniversityCenter for Advanced Studies and Education (CASE),

    the project «Social Transformations in the Borderland: Belarus, Ukraine, Moldova»

    EHU expresses its sincere gratitude for assistance and financial support of the project to Carnegie Corporation, New York

    Homo historicus 2008. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А.Ф. Смаленчука з удзелам I.М. Дубянецкай – Вiльня : ЕГУ, 2008. – 520 с.

    ISBN 978-9955-773-16-0.

    Гадавік Homo historicus 2008 змяшчае навуковыя тэксты і дакументы, якія дэман-струюць магчымасці антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі. Матэрыялы зборніка датычаць гістарычнай біяграфістыкі, гісторыі ментальнасці, даследавання сям’і, вуснай гісторыі, гістарычнай памяці, палітыкі гісторыі ды інш.

    Аўтары большасці публікацый імкнуліся вызваліць Чалавека беларускай гісторыі з палону навязаных стэрэатыпаў і генералізаваных схем.

    УДК 93/99ББК 63.3

    ISBN 978-9955-773-16-0

    Н76

    © ЕГУ, 2008© Center for Advanced Studies and Education (CASE), 2008

    pawet.net

  • 5

    Змест сontents

    Замест прадмовыАнтрАпАлАгічнАя гісторыя і белАрускАя гістАрыягрАфія .................................................................................................... 11

    Гісторыя, антрапалоГія, этналоГія, філасофія History, AntHropology, EtHnology, pHilosopHy

    Алесь Смалянчук (Вільня – Гродна)рАДкеВіч versus кАліноўскі? ..................................................................... 16

    Alieś smaliančuk (vilnia – Hrodna)Radkievič versus kalinoŭski? ................................................................... 16

    Вольга Бабкова (Мінск)сВет пАчуццяў i сВет рэчАў: ШляХецкія тэстАМенты ДругоЙ пАлоВы Хvi ст. ....................... 57

    voĺha Babkova (Minsk)The WoRld of emoTions and The WoRld of Things: The Wills fRom The 16-17 cent. RegisTeRs as a souRce foR The eveRyday hisToRy............................................................................ 57

    Наталля Сліж (Гродна – Вільня)як Вярнуць збеглую жонку: прыгоДы з жыцця ульяны гАрнАстАеВАЙ з роДу бАгАВіцінАВічАў (?–1575) .......... 78

    Natallia sliž (Hrodna – vilnia)hoW To ReTuRn a RunaWay Wife: The advenTuRes of ulliana haRnasTajeva of The Bahavicinavičy family ................................................................... 78

    Уладзіслаў Іваноў (Вільня – Віцебск)прА белАрускі ўплыў нА ВіцебскіХ стАрАВерАў ........................... 92

    uladzislaŭ Ivanoŭ (vilnia – viciebsk)The BelaRusian influence on The vicieBsk sTaRavieRy ........... 92

    Ірына Раманава, Сяргей Хоміч (Мінск)АДАптАцыя былыХ рэпрэсiрАВАныХ ДА ВольнАгА жыцця ......................................................................................105

    Iryna ramanava and siarhiej Chomič (Minsk)The foRmeR RepRessed peRsons’ adapTaTion To social life .........................................................................105

  • 6

    Владимир Лявшук (Гродно)происХожДение иезуитскоЙ систеМы обрАзоВАния .......128

    uladzimir Liaŭšuk (Hrodna)The oRigin of The jesuiT educaTional sysTem .............................128

    Аляксей Дзермант (Мінск)генезіс прАВАсВяДоМАсці як фАктАр сАцыяльнА-гістАрычныХ перАўтВАрэнняў ................................155

    Аliaksiy Dzermant (Міnsk)The oRigin of laW aWaReness as a facToR of social and culTuRal TRansfoRmaTion ............................................................155

    Ірына Дубянецкая (Мінск – Вільня)сьцяжыны пАзнАньня: прыроДА Міту і функцыi МітАлогіі ў стАрАжытныМ сьВеце .............................168

    Iryna Dubianetskaya (Minsk – vilnia)RouTes of peRcepTion. The naTuRe of myTh and The funcTion of myThology in The ancienT WoRld .......................168

    З гісторыі навукі From the History of science

    Владзімеж Паўлючук (Беласток)белАрусы як этнічнАя групА (спроба сацыялагічнай інтэрпрэтацыі) .............................................................199

    Włodzimierz Pawluczuk (Białystok)The BelaRusians as a disTincT eThnic gRoup ...............................199

    Гістарычная біяГрафістыкаHistoricAl BiogrApHiEs

    Ганна Энгелькінг (Варшава)юзАф АбрэМбскі (1905–1967): ДА біягрАфіі АнтрАполАгА .........217

    Anna engelking (Warsaw)józef oBRęBski (1905–1967): ToWaRds The anThRopologisT’s BiogRaphy .................................217

    Рімас Мікніс (Вільня)МіХАл роМэр (1880–1945): ШтрыХі ДА пАлітычнАЙ біягрАфіі крАёўцА ....................................236

    rimas Miknys (vilnia)some michal RomeR’s (1880–1945) BiogRaphy TRaiTs ...................236

    М.Доўнар-Запольскі: штрыхі да партрэта навукоўца M. Doŭnar-Zapoĺski: Drafts for the scholar’s portrait

    Валянціна Лебедзева (Гомель)МiтрАфАн ДоўнАр-зАпольскі ў 1888-1892 гг.: нАрАДжэнне белАрускАгА нАВукоўцА ...........................................261

    Змест

  • 7

    valiancina Liebiedzieva (Homieĺ)m. doŭnaR-zapoĺski in 1888-1892: The BiRTh of a BelaRusian scholaR .....................................................261

    Алесь Смалянчук (Вільня – Гродна)М. ДоўнАр-зАпольскі: перШыя публікАцыі і перШыя ВоДгукі (1888–1891) .....................283

    Alieś smaliančuk (vilnia – Hrodna)doŭnaR-zapoĺski: fiRsT puBlicaTions and fiRsT ReacTions ..........................................283

    Александр Карский (Санкт-Петербург)скАнДАл Вокруг оДноЙ рецензии ......................................................296

    Alexander Karski (st. Petersburg)The scandal aRound one RevieW .........................................................296

    Митрофан Довнар-Запольскийбелорусское проШлое (МинскиЙ листок. 1888) .......................304

    Mitrafan Doŭnar-ZapoĺskiBelaRusian pasT (minskij lisTok, 1888) .................................................304

    Гісторыя і паМяць History AnD MEMory

    Міраслаў Грох (Прага)нАцыянАльнАя гісторыя як кАнструкцыя: чэШскАе Выключэнне ці еўрАпеЙскАя норМА? .......................337

    Miroslav Hroch (Praha)naTional hisToRy as consTRucTion: The czech excepTion oR The euRopean noRm? ............................337

    Другая сусветная вайна ў гісторыі і памяці World War ii in History and Memory

    Крыстаф Клесман (Патсдам)пАлітыкА гісторыі і кАлектыўны ўспАМін: пАняцці, прАблеМы і гістАрычныя прыклАДы ..........................350

    Kristof Klessmann (Potsdam)poliTics of hisToRy and collecTive memoRy: noTions, pRoBlems, and hisToRical examples .............................350

    Альвідас Нікжэнтайціс (Вільня)ДругАя сусВетнАя ВАЙнА ў культурнАЙ пАМяці жыХАроў цэнтрАльнА-усХоДняЙ еўропы: ДАМінАнтнАя і ДыскрыМінАВАнАя пАМяцi.................................361

    Aĺvydas Nikžentaitis (vilnia)WoRld WaR ii in The culTuRal memoRy of The cenTRal-easTeRn euRopeans: The dominanT and discRiminaTed memoRy ..................................361

    Змест

  • 8

    Алесь Смалянчук (Вільня – Гродна)Школьны пАДручнік гісторыі белАрусі як “МесцА пАМяці / МесцА зАбыцця” прА Другую сусВетную ВАЙну ..............................................................370

    Alieś smaliančuk (vilnia – Hrodna)school-Books of BelaRusian hisToRy as The «place of RememBeRing»/ «place of foRgeTTing» The WoRld WaR ii ........................................370

    Воля Шаталава (Мінск)цені ВАЙны: пАліцэЙскія і пАртызАны ў пАМяці нАсельніцтВА белАрускАЙ Вёскі ..................................384

    volia Šatalava (Minsk)The shadoWs of The WaR: The policemen and The paRTisans in The BelaRusian villageRs’ memoRy ..............384

    Арунас Бубніс (Вільня)белАрусы ў генерАльнАЙ Акрузе “літВА” (1941–1944 гг.) ............390

    Arunas Bubnys (vilnia)The BelaRusians’ posiTion and acTiviTies duRing The nazi occupaTion of liThuania (1941–1944) ..............................390

    Ян Ежы Мілеўскі (Беласток)польскАя пАМяць прА Другую сусВетную ВАЙну: нАцыянАльнАя ці грАМАДзянскАя? (на прыкладзе падляскага ваяводства) ..............................................................403

    Jan Jerzy Milewski (Białystok)The polish memoRy of The WoRld WaR ii: The naTional and social memoRy? (on the podlaskie wojewodztwo example) .............................................................403

    Ірэна Шуцінене (Вільня)ДругАя сусВетнАя ВАЙнА ў кАлектыўнАЙ пАМяці жыХАроў літВы .......................................411

    Irena Šutinieniė (vilnia)WoRld WaR ii in The liThuanians’ collecTive memoRy .........411

    Евгений Розенблат (Брест)юДенрАты В белАруси: проблеМА еВреЙскоЙ коллАборАции ..............................................426

    Jauhien razienblat (Brest)The judenRaTs in BelaRus: pRoBlems of The jeWish collaBoRaTionism ..................................426

    Змест

  • 9

    крыніцы, бібліяГрафія sourcEs, BiBliogrApHy

    Айда Грибене (Вильнюс)белорусскАя печАть МежВоенного ВреМени В коллекции отДелА стАроЙ периоДики библиотеки Ан литВы (издания Вильнюса и каунаса) ............................................................................435

    Aida Grybieniė (vilnia)BelaRusian peRiodicals of The inTeRWaR peRiod fRom The old peRiodicals depaRTmenT aT The liBRaRy of The academy of science of liThuania (published in vilnius and kaunas) ..........................................................................435

    рэплікА з нАгоДы АДнАго ВыДАння (А. сМАлянчук) ..................................................................................................462

    a RejoindeR on The occasion of one puBlicaTion (By a. smaliančuk) ...........................................................................................462

    ДакуМенты DocuMEnts

    прАблеМА цыВільнАЙ улАДы ВА ўМоВАХ няМецкАЙ АкупАцыі (усХоДняя белАрусь, 1941 г.) (падрыхтоўка да друку В. Шаталавай) ................................................................466

    The pRoBlem of The civil auThoRiTies duRing The nazi occupaTion (easTeRn BelaRus, 1914), (edited by v. Šatalava) ................................................................................................466

    фАМА iллiч ВячоркА (пінск). у крАiне проДкАў (падрыхтоўка да друку і.чарнякевіч) .................................................................485Thomas viačoRka (pinsk). in The land of The ancesToRs (edited by i. čarniakievič) ........................................................................................485

    “рАМястВо Мяне ВырАтАВАлА…” успАМіны АляксАнДрА сцяпАнАВічА ШпАкА (падрыхтоўка да друку і. раманавай і і.Махоўскай) .......................................501

    ‘my TRade has saved me…’ aliaksandR Špak (edited by i. Ramanava and i. machoŭskaja) .........................................................501

    Змест

    pawet.net

  • 11

    Прадметам гісторыі з’яўляецца чалавек.Марк Блок

    Даць дакладнае вызначэнне антрапалагічнай гісторыі (або гістарычнай антрапалогіі) даволі складана. Прад-мет з цяжкасцю паддаецца апісанню ў некалькіх словах. Па сутнасці, гэта новы накірунак гістарычнай навукі, які адрозніваецца ад іншых як пастаноўкай арыгінальных пра-блем, так і своеасаблівымі даследчымі метадамі. Гісторык Арон Гурэвіч часта падкрэсліваў якраз навізну і мала-досць гэтага накірунку. На думку даследчыка, гістарычная антрапалогія знайшла такія моцныя імпульсы развіцця і прапанавала такія эўрыстычныя магчымасці, пра якія не магла марыць традыцыйная, пераважна пазітывісцкая, гістарыяграфія.

    Перамены ў гістарыяграфіі ў вялікай ступені былі абумоўлены поспехамі сацыялогіі і сацыяльна-культурнай антрапалогіі. Ужо на пачатку ХХ ст. у гістарычнай навуцы стала адчувальнай патрэба ў абнаўленні даследчых метадаў і праблематыкі. Першай рэакцыяй на яе стала заснаванне групай французскіх гісторыкаў на чале з Маркам Блокам і Люсьенам Феўрам часопіса “Аналы” (1929). Яму было на-канавана стаць свайго роду лабараторыяй новага даслед-чага кірунку. Пры гэтым прэтэнзіі заснавальнікаў “Аналаў” былі скіраваныя на пераўтварэнне гісторыі ў фундамен-тальную шматдысцыплінарную навуку пра Чалавека. Яны адмовіліся ад падзелу гісторыі на вузкія спецыяльныя дысцыпліны. Узнікла канцэпцыя “татальнай” гісторыі.

    Замест прадмовы

    АнтрАпАлАгічнАя гісторыя і белАрускАя гістАрыягрАфія

  • 12

    Замест прадмовы

    Аднак толькі ў 1970-я гг. у энцыклапедычных выданнях упершыню з’явіўся артыкул “Гістарычная антрапалогія”. Фактычна толькі тады і распачалася рэ-альная “антрапалагізацыя” гістарычнай навукі. Яе неад’емнай рысай стала міждысцыплінарнасць, а дакладней, шматдысцыплінарнасць. Актыўнымі “суразмоўцамі” гісторыі сталі сацыялогія, антрапалогія, этналогія, лінгвістыка і дэмаграфія. Пры гэтым найбольш карысным выявіўся дыялог гісторыі і антрапалогіі. Як заўважыў гісторык Міхаіл Кром, “сустрэча” гісторыі і антрапалогіі спрыяла вызваленню першай ад еўропацэнтрызму, ад асветніцкіх уяўленняў пра універсальны і адналінейны прагрэс. Антрапалагічная гісторыя прызнала альтэрнатыўнасць і шматлікасць формаў, якія набывае гістарычны працэс у розных рэгіёнах свету.

    Галоўным прыярытэтам антрапалагічнай гісторыі стала вывучэнне ча-лавека і той карціны свету, якая існавала ў яго свядомасці (mentalite) і мела пэўныя сацыякультурныя падставы. Гісторыкі ўбачылі ў мінулым не толькі сацыяльна-эканамічныя схемы, але ў першую чаргу чалавека з думкамі і пачуццямі і пачалі тлумачыць гісторыю праз разуменне матывацыі ўчынкаў. Ад фактаграфічнай гісторыі яны перайшлі да гісторыі канцэптуальнай, за-мест аповеду пра “тое, што было на самой справе” (Леапольд Ранке), заняліся інтэрпрэтацыяй мінулага.

    Працы Марка Блока, Люсьена Феўра, Фернана Брадэля, Жака Ле Гофа ды інш. ператварылі гісторыю “вялікіх людзей і вялікіх падзеяў” у навуку пра Чалавека ў часе і прасторы. Прыхільнікі гэтага кірунку паспрабавалі весці дыялог з мінулым з пазіцыі “чалавечага вымярэння гісторыі”. Увага пачала ак-цэнтавацца таксама на гэтак званых “людзях без архіваў”, якія ў межах трады-цыйнай гістарыяграфіі заставаліся па-за гісторыяй. Як некалі заўважыў Ле Гоф, гісторыка павінен цікавіць не толькі Юлій Цэзар, але і салдаты яго легіёнаў і не толькі Калумб, але і матросы на яго каравеле. Даследчыкі распачалі дыялог з тымі, каго невыпадкова акрэслілі “маўклівай большасцю гісторыі”. Пры гэ-тым гістарычнай крыніцай станавілася ўсё, што чалавек казаў і пісаў, усё, што ён зрабіў і да чаго дакранаўся.

    Беларускую гістарычную навуку азначаныя перамены амаль не закранулі. У эпоху БССР дамінаваў савецкі варыянт неапазітывізму. Вынікі даследаванняў не мелі права разыходзіцца з ідэалагічнымі ўстаноўкамі КПСС. Палітычныя перамены другой паловы 1980-х гг. істотна змянілі сітуацыю ў гістарычнай навуцы. Нават не паспеўшы асэнсаваць уласныя даследчыя метады, гісторыкі кінуліся актыўна запаўняць гэтак званыя “белыя плямы” нашай гісторыі. Месца савецкай ідэалогіі заняла “нацыянальна-дзяржаўная пазіцыя”.

  • 13

    Антрапалагічная гісторыя і беларуская гістарыяграфія

    У факталагічнай гісторыі беларускія навукоўцы дасягнулі значных по-спехаў. Яны апісвалі “невядомыя войны”, камуністычныя рэпрэсіі, друкавалі дакументы, якія пралівалі святло на многія вырваныя або фальсіфікаваныя старонкі беларускай мінуўшчыны, і г.д. Але ў галіне метадалогіі і напры-канцы першага дзесяцігоддзя ХХІ ст. сітуацыя амаль не змянілася. Част-кова гэта звязана з тым, што поўнага разрыву з савецкімі традыцыямі ідэалагічнага кантролю над гуманістыкай так і не адбылося. Палітычны рэ-жым А. Лукашэнкi вельмі хутка прымусіў згадаць часы СССР, а “ідэалагічная рэвалюцыя” апошніх гадоў ізноў запатрабавала ідэалагічных лакеяў. Але фак-тычная самаізаляцыя большасці айчынных гісторыкаў ад развіцця сусветнай гуманістыкі абумоўлена не толькі намаганнямі дзяржаўных ідэолагаў. Іншай прычынай стала элементарнае нежаданне вучыцца.

    У межах неапазітывісцкага дыскурсу гісторыкі па-ранейшаму шукаюць “ісціну ў апошняй інстанцыі”, назапашваюць факты, якія часта трактуюцца як аб’ектыўная рэчаіснасць. Вось толькі атрыманая гістарычная карцінка больш нагадвае міфалагічнае царства Аіда, у якім ад жывога чалавека застаўся толькі цень. Паводзіны і светапогляд герояў гэтага “царства ценяў” уражваюць па-дабенствам з людзьмі той эпохі, да якой належыць сам гісторык. Гэта зака-намерны вынік адсутнасці цікавасці да праблемы свядомасці, да ўнутранага свету людзей мінулага.

    Між тым у межах антрапалагічнай гісторыі мінулае ўспрымаецца як цікавы суразмоўца, а яго вывучэнне ператвараецца ў дыялог. Пры гэтым пытанні, з якімі гісторык звяртаецца да мінулага, звычайна падказвае сучаснасць. Не-прыкметна гісторыя ператвараецца ў навуку пра сённяшні дзень, які мінулае павінна дапамагчы зразумець. Якраз гэта прымушае задумацца над абмежа-ванасцю гістарычнага пазнання, абумоўленага комплексам наяўных крыніц, метадалагічнай падрыхтаванасцю даследчыка і, нарэшце, той карцінай свету, якая існуе ў яго свядомасці. Прыходзіць разуменне, што людзі мінулага не з’яўляюцца дакладным падабенствам сучасных жыхароў Беларусі, прынамсі, у псіхалагічным і ментальным плане. Яны Іншыя, і патрэбныя спецыяльныя намаганні і новыя даследчыя метады, каб іх зразумець.

    Новае разуменне рамяства гісторыка патрабуе самарэфлексіі, прымушае аналізаваць уласны даследчы метад і разважаць над праблемай гістарычнага факту. Пры гэтым даследаванне іншым разам ставіць больш пытанняў, чым дае адказаў.

    Варта адзначыць, што першыя крокі ў накірунку антрапалагічнай гісторыі ўжо зробленыя. Прычым да ліку беларускіх “айцоў-заснавальнікаў” гэтага накірунку можна аднесці Мітрафана Доўнар-Запольскага і Міколу Улашчыка.

  • 14

    Замест прадмовы

    Што датычыць сучасных даследчыкаў, то, фактычна, у рэчышчы антрапалагіч-най гісторыі працуюць тыя, каго цікавіць вусная гісторыя (oral history), гісторыя штодзённасці, біяграфістыка, мікрагісторыя, гістарычная памяць. Некаторыя з іх прысутнічаюць сярод аўтараў гадавіка.

    Хочацца выказаць надзею, што антрапалагічная гісторыя стане моцным імпульсам развіцця ўсёй айчыннай гістарыяграфіі. Прынамсі, яна дае шанс вызваліць Чалавека беларускай гісторыі з палону навязаных стэрэатыпаў і генералізаваных схем, а таксама дапамагае даследчыкам зразумець уласнае ра-мяство як дыялог з мінулым.

    Гадавік Homo historicus бачыцца свайго роду майстэрняй развіцця бела-рускай антрапалагічнай гісторыі. Рэдакцыя будзе заахвочваць да распрацоўкі праблем мікрагісторыі, гісторыі сям’і, гістарычнай біяграфістыкі, гісторыі штодзённасці, праблем гістарычнай памяці/забыцця, вуснай гісторыі, гісторыі ментальнасці, ідэяў, міфаў, folk theories ды інш.

    Да прыярытэтаў належыць таксама распрацоўка праблем палітычнай, культурнай і сацыяльнай гісторыі. Даследаванне мінулага з’яўляецца важ-ным элементам усіх значных сацыяльных і палітычных тэорый ад М. Вебера і Н. Эліаса да Н. Лумана і М. Фуко. Адна з задач гадавіка – выправіць адсут-насць глыбокіх сацыяльных і палітычных даследаванняў мінулага ў беларускіх палітычных і сацыяльных дысцыплінах. Апошняе будзе адбывацца шляхам кааперацыі намаганняў айчынных гуманітарыяў і замежных калегаў.

    Гадавік Homo historicus з’яўляецца часткай праекта арганізацыі і дзейнасці Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі (Вільня, ЕГУ).

    Апроч таго, Homo historicus – гэта:– пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага, з ха-

    рактэрнай для яго канцэнтрацыяй увагі на трансфармацыях у галіне куль-туры, палітыкі і сацыяльных адносінаў;

    – міждысцыплінарнасць і метадалагічнае разняволенне даследаванняў па гісторыі праз выкарыстанне напрацовак сучаснай гуманістыкі – антрапалогіі, этналогіі, сацыялогіі, паліталогіі, псіхалогіі і г.д.;

    – рэфлексія даследчыка над уласнымі даследчымі метадамі і значэннем тых ведаў, якія ён здабывае/стварае з іх дапамогай.

    Урэшце, гэта кожнае даследаванне мінулага з пазіцый чалавека, праз чала-века, дзеля чалавека; інакш – ачалавечванне гісторыі.

    Запрашаем да супрацоўніцтва.Рэдактар

  • гісторыя, АнтрАпАлогія, этнАлогія, філАсофія

    History, Anthropology, ethnology, Philosophy

  • 16

    SummaryThe article presents an attempt at studying from an historical-

    anthropological perspective the murder by the insurgents of a vil-lage woman Klara Radkievič from Novy Dvor in 1863. Her widower, Vosip Radkievič, over almost 20 years blamed the Novy Dvor dwell-ers for their helping the insurgents. The author uses both archive documents and the oral history data in order to understand the mo-tivations of the major characters in this drama. A glimpse into the local world of the town dwellers with all their interpersonal relation-ships, has resulted in the abandoning of the initial hypothesis about an ideologically based clash between Radkievič and the insurgents of Kalinoŭski. The Novy Dvor conflict was rather of a local nature, rooted in the natives’ xenophobia towards the newcomers and their families. The 1863 uprising highlighted this conflict, which the op-posing sides tried to use in their own interests.

    рАдкевіч versus кАліноўскі?

    Алесь Смалянчук(Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі, ЕГУ, Вільня – Гродна)

  • 17

    Радкевіч versus Каліноўскі?

    Дзеянні людзей абумоўленыя каштоўнасцямі і ідэаламі іх эпохі і асяроддзя. Без уліку каштоўнасных арыентацый і крытэрыяў, якімі вольна

    ці не вольна кіраваліся людзі [...] мы не можам прэтэндаваць на разуменне іх паводзінаў і, адпаведна, на навуковае тлумачэнне гістарычнага працэсу.

    Арон Гурэвiч

    У цэнтры даследчыцкай увагі – трагічнае здарэнне ліпеня 1863 г. у мя-стэчку Новы Двор Поразаўскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, калі паўстанцамі была павешана мясцовая жыхарка Клара Радкевіч. Наступствы гэтага забойства для новадворцаў былі звязаныя з асобай удаўца Восіпа Радкевіча. У шматлікіх зваротах да ўлады, “прошениях” і даносах ён нястомна нагадваў, што ў 1863 г. быў “доносчиком со стороны для содей-ствия Правительству”, падкрэсліваў уласную “преданность Правительству” і “неблагонадежность” новадворцаў, якія нібыта ўдзельнічалі ў забойстве яго жонкі. У выніку Новы Двор амаль на 20 гадоў аказаўся ўцягнутым у судовыя ды чыноўніцкія разбіральніцтвы.

    Зыходзячы з пазіцыі “нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі”, мы маем прыклад здрады змагароў “За нашу і вашу вольнасць!”, “цёмнага” чала-века, якога падманулі ўлады. Але ці пацвердзіць такую выснову гістарычна-антрапалагічнае даследаванне? Паспрабуем прааналізаваць гэтае здарэнне з пазіцыі “чалавечага вымярэння гісторыі”.

    Нам важна адказаць на наступныя пытанні: Што сабой уяўляла асоба Восіпа Радкевіча? Што было характэрна для міжасабовых адносінаў у Новым Двары ў дру-

    гой палове ХІХ ст.? Якім было стаўленне новадворцаў да паўстання? Ці сапраўды галоўнай прычынай зваротаў адстаўнога салдата В. Радкевіча

    да “начальства” было ідэалагічнае непрыняцце паўстання і яго мэтаў? Паспрабуем зазірнуць ва ўнутраны свет мястэчка і яго жыхароў, закрануць

    праблему менталітэту беларускіх сялян 1860-х гг., зразумець матывы дзеянняў прыхільнікаў паўстання, а таксама тых, што засталіся ўбаку ад барацьбы або дапамагалі знішчаць паўстанцкія атрады. Урэшце, тагачасная Беларусь – гэта не толькі Каліноўскі і паўстанцы яго атрадаў, гэта таксама і Восіп Радкевіч…

    Рэпліка гісторыка (і жыхара ХІХ ст.): “Нет ничего труднее, чем разбирать чужую душу и выворачивать ее наи-знанку, особенно же трудно проследить за душой нашего крестьянина, во-обще, как известно, весьма скрытного в беседах с интеллигентом, да еще

  • 18

    Алесь Смалянчук

    приехавшим издалека, с какою-то ему непонятною целью […] Крестьянин так недоверчив, так мало привык беседовать с кем-нибудь кроме евреев и на-чальников, миссия которых ему представляется вполне понятно – первых, что они должны доставлять им в кредит водку, деньги, покупать в полцены хлеб, нанимать на сплавные работы, а второго, что оно имеет своей обя-занностью наказывать, собирать подати и вообще наводить на население благоговейный трепет”1.

    Крыніцамі даследавання сталі пераважна дакументы Нацыяналь-нага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь у Гродне, менавіта матэры-ялы фондаў гродзенскага губернатара, губернскай канцылярыі, Гродзен-скай Палаты крымінальнага суда, Губернскай вайскова-следчай камісіі па палітычных справах, люстрацыйныя акты ХІХ ст., запісы метрычных кніг, а таксама этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя і апублікаваныя Паўлам Шэй-нам, даследаванні і этнаграфічныя назіранні Мітрафана Доўнар-Запольскага, успаміны Адама Багдановіча ды інш. Важную ролю ў спробе зразумець унутраны свет новадворцаў адыгралі дзве аднадзённыя экспедыцыі па вус-най гісторыі у в. Новы Двор Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласцi (21 кастрычніка і 18 снежня 2007 г.)2.

    Новы Двор і яго жыхары ў прасторы і часе На працягу большай часткі сваёй гісторыі Новы Двор быў невялікім мя-

    стэчкам, якое больш нагадвала вёску. Яно знаходзілася пры дарозе з Пружан у Ваўкавыск на беразе рэчкі Мядзянкі, прытока Росі. Навакольныя землі былі пясчаныя і багністыя, але якраз яны давалі галоўныя сродкі да жыцця. Гэта было мястэчка з земляробчым насельніцтвам.

    Новы Двор, верагодна, быў заснаваны яшчэ ў часы вялікага князя Вітаўта як сядзіба ў Белавежскай пушчы. Напэўна, ён існаваў прынамсі на пачатку XVI ст. Вядомы гісторык Міхаіл Любаўскі паведамляў пра Новы Двор з воласцю, якія згадваліся ў 1518 г.3 Пазней Новы Двор наведваў Жыгімонт ІІ Аўгуст. Апошні раз гэта здарылася ў 1551 г., калі праз мястэчка прайшла пахавальная працэсія з целам Барбары Радзівіл4.

    Дакументальныя згадкі дазволілі Міхаілу Спірыдонаву пазначыць Новы Двор на карце “Беларусь напрыканцы XVI ст.”5. Заўважым таксама, што бліжэйшым значным населеным пунктам было мястэчка Поразава.

    Гісторык Аляксей Шаланда адшукаў петыцыю новадворскіх мяшчан да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у якой яны прасілі вызвалення ад

  • 19

    Радкевіч versus Каліноўскі?

    павіннасцей і перадачы ім ва ўласнасць сямі валокаў. Падставай для гэтага быў прывілей караля і вялікага князя Стэфана Баторыя ад 12 жніўня 1578 г., якім Новаму Двару надавалася магдэбургскае права6. Таксама захаваўся канфірмацыйны прывілей караля і вялікага князя Аўгуста ІІІ ад 14 лістапада 1744 г. Гэта было чарговае пацверджанне правоў і вольнасцей новадворцаў. Раней яны пацвярджаліся каралямі і вялікімі князямі Янам Казімірам Вазам (1661), Міхалам Карыбутам Вішнявецкім (1670), Янам ІІІ Сабескім (1679), Аўгустам ІІ (1718). Апошні раз правы і вольнасці пацвердзіў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1774 г. Такім чынам, у Рэчы Паспалітай новадворцы былі мяшчанамі, а значыць, свабоднымі людзьмі і мелі ўласнае самакіраванне. На гербе Новага Двара змяшчалася выява збройнага Архангела Міхаіла, які правай рукой абапіраўся на меч, а ў левай трымаў вагі. Пад нагамі яго ляжаў пераможаны д’ябал.

    Гісторыя вольных жыхароў мястэчка з магдэбургскім правам закончылася пасля далучэння беларускай зямлі да Расiйскай імперыі. Ужо на пачатку “расiйскага перыяду” новадворцы былі пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. У Беларусі ХІХ ст. сяляне, якія карысталіся казённымі землямі і знаходзіліся ў залежнасці ад дзяржавы, лічыліся асабіста вольнымі. Тым не менш гэтыя перамены былі недаспадобы новадворцам. Як сведчаць дакументы, на працягу ўсяго ХІХ ст. яны ўпарта называлі сябе “мяшчанамі”. Згадкі новадворцаў пра колішнюю вольнасць, атрыманую ад каралёў і вялікіх князёў, фіксуюцца ў дакументах прынамсі да пачатку ХХ ст. Пазней гэтую вольнасць захоўвала толькі памяць мясцовага насельніцтва.

    ХІХ ст. стала эпохай вялікіх перамен. Войны і паўстанні перамяжоўваліся канфесійнымі катаклізмамі, якія трансфармавалі сялянскую ідэнтычнасць. Гэта быў досыць балючы працэс. Назаўсёды адыходзіў у мінулае няпісаны закон тутэйшага жыцця: “старыны не рушыць”. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя рэформы паступова ўцягвалі традыцыйнае грамадства Беларусі ў працэс мадэрнізацыі, які адбываўся ва ўмовах вострага нацыянальна-культурнага і палітычнага польска-расiйскага супрацьстаяння. Апошняе таксама моцна ўплывала на ідэнтычнасць “тутэйшых”. У эпіцэнтры ўсіх гэтых пераменаў знаходзіўся чалавек, вымушаны так ці інакш рэагаваць на выклікі часу.

    Як жа выглядалі асноўныя вехі гісторыі Новага Двара і жыццё яго жыхароў на фоне “стагоддзя перамен”?

    Ужо першыя статыстычныя апісанні Новага Двара як мястэчка Поразаўскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернi сведчаць пра выключны сялянскі вобраз жыцця асноўнай масы жыхароў мястэчка, які

  • 20

    Алесь Смалянчук

    спалучаўся з мяшчанскай самасвядомасцю. Прамысловае і гандлёвае жыццё тут не віравала. Галоўным заняткам і адзіным годным сапраўднага гаспадара лічылася земляробства. Вельмі востра стаяла зямельнае пытанне. Новы Двор быў заціснуты паміж неўрадлівымі пясчанымі глебамі на поўначы і белавежскімі багнамі на поўдні.

    Адна з першых у ХІХ ст. згадак мястэчка датычыла канфлікту новадворцаў з памешчыкамі Быхаўцам і Сухадольскім, якія захапілі частку іх зямель7. Інтарэсы Новага Двара прадстаўляў “мяшчанін” Якаў Раманоўскі. У сакавіку 1818 г. ён звярнуўся ў губернскае праўленне з прашэннем вярнуць захопленае. Пры гэтым спасылаўся на прывілеі “каралёў польскіх” і інвентары часоў Рэчы Паспалітай. Гродзенскі грамадзянскі губернатар пасля разбіральніцтва загадаў землі, якія фігуравалі ў люстрацыйных інвентарах 1775 і 1783 гг., вярнуць жыхарам мястэчка. Аднак справа зацягнулася і яшчэ больш ускладнілася, калі ўлетку 1819 г. сем моргаў новадворскай зямлі, ужо засеяных жытам, былі захоплены памешчыкам Андрэйковічам. Справядлівасць патрабаванняў жыхароў мястэчка не выклікала сумненняў. Гродзенскі межавы суд выказаўся на іх карысць, але новадворцы не мелі сродкаў, каб атрымаць копію рашэння гэтага суда. Нарэшце, летам 1822 г. губернатар Міхаіл Анджэйковіч загадаў пераслаць копію рашэння ў Ваўкавыскі межавы суд і прыняць усе меры дзеля хуткага завяршэння ўсёй справы. Трэба адзначыць, што ў тэксце судовай справы Новы Двор фігуруе ўжо як “казённае мястэчка”.

    Паводле статыстычнага апісання 1829 г., падрыхтаванага прафесарам Арсеньевым (яго подпіс стаіць пад дакументам), у мястэчку знаходзілася драўляная царква і 98 двароў. Усяго пражывала 399 чалавек (216 мужчын і 183 жанчыны). Сярод мужчынскага насельніцтва перапіс адзначыў двух без-зямельных шляхціцаў, аднаго уніяцкага святара і 18 “мяшчан-габрэяў”. Усе астатнія трапілі ў катэгорыю “мяшчане-сяляне”8. Можна меркаваць, што за гэ-тым незвычайным тэрмінам стаяла якраз упартая нязгода новадворцаў прыз-наваць сябе сялянамі.

    Падзеі паўстання 1830–1831 гг. непасрэдна закранулі мястэчка і яго жыхароў. Улетку 1831 г. праз Новы Двор праходзіў паўстанцкі атрад Ген-рыка Дэмбіньскага, які пасля няўдалага штурму Вільні выводзіў свае войскі ў Каралеўства Польскае9. Паблізу мястэчка ў Белавежскай пушчы знаходзіліся базы паўстанцаў, у тым лiку атрада ўладальніка Свіслачы графа Тадэвуша Тышкевіча.

    Рэха тых падзей прагучала нават у 1865 г. у паказаннях адстаўнога салдата Восіпа Радкевіча, які імкнуўся давесці “неблагонадёжность” жыхароў мястэчка.

  • 21

    Радкевіч versus Каліноўскі?

    Ён заявіў, што пасля паўстання 1830 г. у Новым Двары доўгі час хаваліся паўстанцы, а адзін з іх (Андрэй Катлоў) усё яшчэ жыве ў мястэчку (!?)10.

    Падобна на тое, што вялікага значэння для жыцця новадворцаў паўстанне не мела. Прынамсі, дэмаграфічная сітуацыя амаль не змянілася. Праўда, у 1832–1833 гг. колькасць двароў у мястэчку трохі скарацілася да 90, затое насельніцтва нязначна павялічылася. У мястэчку пражывала 409 чалавек (206 мужчын, 203 жанчыны). Аўтар новага апісання канстатаваў адсутнасць каменных дамоў, купцоў, а таксама навучальных устаноў, фабрык і заводаў, лавак і корчмаў11.

    Статыстыка 1837 г., якая фіксавала не толькі колькасць насельніцтва, але таксама і яго веравызнанне, засведчыла пражыванне ў Новым Двары ўжо 714 чалавек, з якіх 652 трапілі ў катэгорыю “сялян, што не належаць да маёнтку”, а 49 аказаліся мяшчанамі і габрэямі, якія мелі маёмасць. Адзін шляхціц з жонкай, два адстаўныя афіцэры і два уніяцкія святары з сем’ямі маёмасці не мелі12.

    Новы Двор быў пераважна уніяцкім мястэчкам. Напярэдадні Полацкага сабора да уніяцкай царквы належалі 650 чалавек, у тым лiку адстаўныя афіцэры з сем’ямі. Але пераважную большасць вернікаў складалі дзяржаўныя сяляне. Апроч уніятаў у Новым Двары пражывалі іўдзеі (49 чалавек), якія належалі да мяшчанскага саслоўя, і каталікі (17 чалавек). Сярод апошніх таксама пераважалі сяляне. Наступныя звесткі пра канфесійны склад новадворцаў датычаць толькі 1857 г. У гэтым годзе ў Новым Двары пражывала пераважна праваслаўнае насельніцтва (899 чалавек)13. А на пачатку 60-х гг. ХІХ ст. пры-ход новадворскай царквы Св. Міхаіла налічваў ужо 1012 вернікаў14.

    На жаль, не знойдзены дакументы пра тое, як адбывалася канфесійна-свядомасная “рэвалюцыя” ў Новым Двары. Можна толькі меркаваць, што мясцовы святар падтрымаў рашэнні Полацкага сабора і пераканаў новадворскіх уніятаў перайсці ў праваслаўе. Аднак тыя, каго ў афіцыйнай тэрміналогіі акрэслілі “новоправославные”, рэлігійнай “благонадежностью” не адрозніваліся. З прыходам да ўлады імператара Аляксандра ІІ у былых уніяцкіх вёсках сталі хадзіць чуткі пра адраджэнне уніяцтва. У 1856–1857 гг. у розных мясцовасцях Беларусі мелі месца спробы легалізацыі таемнага жыцця уніі. У прыватнасці, у 1857 г. пра сваю вернасць уніі заявілі каля 100 мяшчан Поразава. У вынiку ў мястэчка быў уведзены вайсковы атрад, які падверг мяшчан-уніятаў фізічнаму пакаранню. Іх “секлі” розгамі да “поўнага вяртання” ў лона праваслаўнай царквы15. “Новоправославные” новадворцы павінны былі зрабіць належныя высновы з лёсу бліжэйшых суседзяў.

    Зрэшты, яны яшчэ раней атрымалі магчымасць пазнаёміцца з карнымі акцыямі расійскага войска. Увесну 1839 г. новадворцы катэгарычна адмовіліся

  • 22

    Алесь Смалянчук

    выконваць шарваркавую павіннасць. Пры гэтым яны згадалі пра вольнасці, якія атрымалі “ад былых каралёў польскіх”, і былі гатовыя гэтыя вольнасці адстойваць. Прынамсі, такую выснову можна зрабіць з ліста сакратара Ваўкавыскага земскага суда да гродзенскага губернатара: “[…] без доста-точной военной команды нельзя привести тех крестьян в должное повино-вение, ибо азартность их да такой дошла степени, что опасно даже ехать к ним чиновнику с каким-либо предложением”. У выніку губернатар аддаў загад накіраваць у Новы Двор дзве роты салдат Гродзенскага гарнізона16.

    У 1847 г. у рамках рэформы дзяржаўных сялян, якую ініцыяваў міністр дзяржаўных маёмасцей граф П. Кісялёў, у Новым Двары была праведзена лю-страцыя. Яна папярэднічала пераводу дзяржаўных маёнткаў на аброк. Паводле новага інвентару (Ведомость о количестве угодий Волковысского староства и войтовства), мястэчка мела 1269,91 дз. “бесспорной” зямлі (разам з лесам). 5433,2 дз. зямлі лічылася “спорной” 17. Прэтэнзіі на яе выказвалі памешчыкі Свяжыньскі і Анрэйковіч. (Магчыма, усё яшчэ цягнулася справа, распачатая ў 1818 г.) Усе ворныя землі мястэчка ацэньваліся па ніжэйшай шкале якасці, а менавіта як “худые”. “Бесспорные” землі дзяліліся на “удобные” і “неудоб-ные” (1191,06 дз.). Да іх яшчэ дадаваўся лес (78,85 дз.). “Спорные” землі мелі 4390,15 дз. “удобных” і “неудобных”, а таксама 1042,69 дз. лесу. Апроч сялян землямі ў мястэчку валодалі таксама праваслаўная царква (усяго 66,64 дз.) і карчма (усяго 1,29 дз.).

    Люстрацыя ўступіла ў дзеянне ў 1850 г. І амаль адразу пачаліся праблемы. У 1852 г. жыхары Новага Двара і Поразава падалі прашэнне гродзенскаму губернатару Х. фон Ховэну, у якім адмаўляліся выплачваць аброк, што быў налічаны падчас люстрацыі. У якасці галоўнага аргумента выступалі “прывілеі былых каралёў польскіх”. У прашэнні было адмоўлена. Аднак у 1856 г., калі ў Гродне з’явіўся новы губернатар (Іван Шпеер), новадворцы накіравалі яму аналагічнае прашэнне і адначасна звярнуліся ў Ваўкавыскі павятовы суд. Спа-сылаючыся на былыя прывілеі і інвентары, сяляне сцвярджалі, што ў Новым Двары ніколі не было асабістай паншчыны, што заўсёды яны валодалі землямі на вотчынных правах. Прасілі губернатарскага дазволу не плаціць аброк да вынясення рашэння Ваўкавыскім судом. Аднак і на гэты раз просьба не была задаволена. Чыноўнікі Гродзенскай палаты дзяржаўных маёмасцей заявілі, што новадворцы не маюць ніякіх прывілеяў і павінны плаціць. Адпаведна гу-бернатар загадаў Ваўкавыскаму павятоваму суду тэрмінова закончыць гэтую справу18.

    У 1857 г. закончыўся перавод на аброк дзяржаўных маёнткаў. Іх сітуацыя значна палепшылася ў параўнанні з прыватнаўласніцкімі сялянамі. У

  • 23

    Радкевіч versus Каліноўскі?

    прыватнасці, уводзілася самакіраванне, зніжаўся падатковы ціск і павялічваўся зямельны фонд. У гэтым годзе Новы Двор налічваў 123 гаспадаркі, у якіх пражывалі 889 чалавек (449 мужчын і 450 жанчын). Галоўным заняткам новадворцаў заставалася земляробства. Але ў дакументах таксама згадвалася першае мясцовае прамысловае прадпрыемства, якое было названа “гарбар-ным заводам”19. Люстрацыйны акт, які пачаў складацца ў 1859 г., засведчыў, што Новы Двор ужо з’яўляецца цэнтрам аднайменнага дзяржаўнага маёнтка.

    Цэнтрам культурнага жыцця мястэчка доўгі час была царква (перабуда-ваная ў 1866 г.), і невыпадкова першай навучальнай установай у мястэчку стала царкоўна-прыходская школа. Яна існавала ў 1860 г. Праз некалькі гадоў адкрылася народнае вучылішча, якое на паўстагоддзя стала асноўнай адука-цыйнай пляцоўкай у мястэчку. У 1891 г. у ім вучылася 77 дзяцей20. Народнае вучылішча ў мястэчку фігуравала таксама ў матэрыялах перапісу 1897 г. і ў статыстычным апісанні 1901 г.21

    Рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст. палепшылі становішча сялянства і стварылі новыя магчымасці для развіцця гаспадаркі. Перамены для дзяржаўных сялян распачаліся напрыканцы лета 1863 г. Указам ад 16 жніўня 1863 г. дзяржаўныя сяляне гэтак званых “заходніх губерняў” былі пераведзеныя ў катэгорыю “сялян-уласнікаў”. Люстрацыйнымі камісіямі былі вызначаныя выкупныя плацяжы ў памеры налічанай аброчнай подаці з павышэннем на 10%. Сяляне павінны былі вярнуць гэты доўг за 49 гадоў (да 1.01.1913 г.).

    Відавочна, што сацыяльна-эканамічныя перамены ў жыцці беларускага ся-лянства, у тым лiку дзяржаўных сялян, былі прыспешаныя падзеямі паўстання 1863 г. Гэтае паўстанне стала адной з найважнейшых падзей у гісторыі Новага Двара ў другой палове ХІХ ст. Яно патрабуе асобнай гаворкі.

    Адным з наступстваў паўстання стаўся перавод дзяржаўных сялян у Беларусі на абавязковы выкуп. Іх новы статус “селянін-уласнік” пачаў набываць канкрэтны змест. Хоць на самой справе ўласнікам заставалася дзяржава, а сяляне былі толькі землекарыстальнікамі. За сялянамі замацоўваліся надзелы, якія былі ў пастаянным карыстанні. Памеры надзелаў і выкупных плацяжоў устанаўліваліся люстрацыйнымі камісіямі і люстрацыйнымі актамі. У Гродзенскай губернi ўкладанне гэтых актаў завяршылася да 1870 г. Вызначаныя выкупныя плацяжы былі меншыя, чым у прыватнаўласніцкіх сялян. Але пры гэтым не выдзяляліся дзяржаўныя крэдыты.

    У 1865 г. у Новым Двары пачалася апошняя ў яго гісторыі люстрацыя. Быў складзены спіс 150 “домохозяев”, у якім, дарэчы, адсутнічаў галоўны герой артыкула Восіп Радкевіч. Відавочна, што да ліку новадворскіх “домохозяев” ён не належаў, хоць ужо 18 гадоў жыў у мястэчку.

  • 24

    Алесь Смалянчук

    На пачатку люстрацыі сяляне ў чарговы раз падалі скаргу ў суд і згадалі пра колішнія прывілеі. Пачалося чарговае разбіральніцтва, і ніякага рашэння Люстрацыйная камісія не прыняла. Толькі ў верасні 1865 г. ужо Правячы сенат прыняў рашэнне пакінуць скаргу без наступстваў (“Никаких вотчинных прав не имеют”). Камісія налічыла 654 р. аброку, і новадворцы падалі яшчэ адну скаргу ў Ваўкавыскі суд. Яны прыгадалі, што ў 1798 г. (?!) аброк складаў толькі 180 р. 50 к.22 Дарэчы, абараняючы свае правы, яны ўпершыню спасылаліся на рашэнні царскіх уладаў. Адначасна былі пададзеныя скаргі віленскаму генерал-губернатару, гродзенскаму губернатару, а таксама кіраўніцтву Упраўлення дзяржаўных маёмасцей.

    Неўзабаве камісія аднавіла сваю працу, і ў мястэчка прыехаў выканаўца лю-страцыйных прац. Але новадворцы адмовіліся выбіраць упаўнаважанага. Лю-страцыйны акт быў складзены без удзелу сялян. Толькі пад прымусам міравога пасрэдніка валасны старшына і стараста выдалі пячатку, якой быў завераны Люстрацыйны акт. Сялян пазнаёмілі з ім на агульным сходзе. Але пасля выезду камісіі зноў была пададзена скарга, у якой сцвярджалася, што Люстрацыйны акт не мае законнай сілы, бо быў прыняты без сялянскай згоды. Адначасна працягвалася зямельная спрэчка Новага Двара з памешчыкамі Свяржынскім (632 дз.) і Вяржбінскім (850 дз.), а таксама з лясным ведамствам. Паводле новадворцаў, чыноўнікі гэтага ведамства незаконна забралі сялянскія сена-косы і рэквізавалі 1600 пудаў сена. Дарэчы, нявырашанай засталася даўняя спрэчка з памешчыкам Андрэйковічам. Люстратары нават адмовіліся ставіць у тым месце межавыя знакі (“чтобы не возбуждать бесконечные споры”)23.

    Уражвае ўпартасць новадворскіх сялян у барацьбе за захаванне колішніх прывілеяў, за “спорные” землі і сенакосы. Відавочна нежаданне зразумець, што няма больш дзяржавы, у якой дзейнічалі “прывілеі каралёў польскіх”, і Новы Двор не плаціў падаткаў.

    Гэтыя бясконцыя спрэчкі і судовыя скаргі таксама падкрэсліваюць зна-чэнне зямлі для сялянскага жыцця, прынамсі ў Новым Двары ХІХ ст.

    Рэпліка этнографа: “Земля самый дорогой предмет для белоруса. Во всех его многочисленных об-рядах, песнях, сказках, отличающихся древностью воззрений, проглядывает глубокое чувство почтения к земле. Это вполне понятно, потому что земля много веков питала его и питает теперь. С представлением о земле тесно связывается представление о роде, в смысле прямого продолжения потом-ства. Мы видели, как дорожит белорус тем, чтобы иметь наследника, ко-торый бы сел на его место, обрабатывал бы и почитал ту самую землю, на

  • 25

    Радкевіч versus Каліноўскі?

    которой проливали пот его деды […] Вследствие указанного отношения к земле, мы замечаем постоянное стремление к тому, чтобы она не выходила из рода, понимаемого то в более узком, то в более широком смысле, в значе-нии всей родни вообще”24.

    Урэшце рэшт у 1869 г. у Новым Двары быў падпісаны канчатковы Лю-страцыйны акт25. Ён зафіксаваў у мястэчку 180 двароў і 400 “податных душ” сялян-уласнікаў, прыпісаных да мясцовага “общества”. Паводле гэтага акта, усё мястэчка мела 6179,33 дз. зямлі, у тым лiку “удобной” – 5855,68 дз., а “неудобной” – 323,65 дз. Усе гэтыя землі размяшчаліся ў адным месцы і былі падзеленыя на асобныя надзелы. “Спорные” землі не згадваліся. Магчыма, су-довае разбіральніцтва, якое распачалося яшчэ ў 1818 г., нарэшце закончылася. Люстрацыйны аброк за зямлю склаў 801 р. з гаспадаркі.

    Варта звярнуць увагу, што ў пераліку землеўласнікаў (“хозяев”) ужо фігураваў адстаўны салдат Восіп Астафьевіч Радкевіч. Яго надзел сядзібнай зямлі складаўся з 0,27 дз., якія не трэба было выкупаць. У гэтым сэнсе В. Радкевіч быў выключэннем. Амаль усе гаспадары з Новага Двара мелі сядзібныя надзелы “удобной” зямлі, за якія павінны былі разлічвацца з дзяр-жавай. Памеры гэтых надзелаў вагаліся ад 0,52 (Аляксей Грушэўскі і Рыгор Сакалоўскі) і 0,5 дз. (Філіп Філіповіч) да 0,1 (Антон Шырынга) і 0,08 дз. (Аляксей Сычэўнік). Уся сядзібная зямля складала 38,12 дз. Ворныя землі мя-стэчка налічвалі 3108, 45 дз., сенакосы – 2087,56 дз., выганы – 395,87 дз.

    Уявіць матэрыяльны бок сялянскага жыцця, штодзённы побыт селяніна дапамагаюць матэрыялы Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. На пачатку 1870-х гг. Распараджальны камітэт Тава-рыства разаслаў настаўнікам і святарам апытальнік, які датычыў стану валас-ной прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Апісанне Новадворскай воласці, на жаль, не знойдзена. Затое захавалася апісанне суседняй Поразаўскай воласці, складзенае настаўнікам мясцовага народнага вучылішча Ігнатам Пякарскім26. Яно дазваляе ў агульных рысах уявіць стан сельскай гаспадаркі таксама ў Но-вым Двары, які знаходзіўся на адлегласці каля 10 км. Спосаб гаспадарання на зямлі быў аналагічным. Вось толькі ў адрозненне ад поразаўцаў жыхары Но-вага Двара не мелі цікавасці да развіцця рамёстваў. Усе сілы і намаганні былі звязаныя толькі з земляробствам.

    Паводле І. Пякарскага, у сялянскіх гаспадарках дамінавала трохполле. Праўда, сяляне яго штогод парушалі, засяваючы лепшыя паравыя землі бульбай. Наём сялянамі рабочай сілы абыходзіўся даволі дорага. Так, наём работніка-мужчыны каштаваў ад 20 да 30 р. у год, а работніцы-жанчыны – ад

  • 26

    Алесь Смалянчук

    15 да 20 р. Пры гэтым гаспадар гарантаваў работніку харчаванне і адзенне, што каштавала яшчэ каля 40 р. штогод. Зямлю аралі сахой, якую цягалі валы або коні.

    На сялянскіх палях звычайна раслі жыта, авёс, ячмень, грачыха і бульба, у агародах – капуста, буракі, морква, рэпа, бруква, цыбуля і часнок. Настаўнік сцвярджаў, што сялянскія патрэбы ў хлебе задавальняюцца. Апроч хлеба людзі харчаваліся бульбай, якая ўжывалася сама па сабе, а таксама як дадатак да мукі пры выпечцы хлеба. Сялянскі рацыён дапаўняла згаданая гародніна, а таксама гарох, бабы і чачавіца. Ільняное і канаплянае семя, мак і гарчыца, цыбуля і часнок ужываліся як прыправы. Сады і агароды для вырошчвання на продаж практычна адсутнічалі. Аўтар “Апісання...” налічыў сады толькі пры васьмі сялянскіх дварах у наваколлях Поразава, дзе раслі яблыні і грушы. Пры гэтым уся садавіна ўжывалася ў ежу “без усялякага прыгатавання”. Зборам ягад і грыбоў для продажу сяляне не займаліся.

    Трэцяя частка працоўных рук сям’і займалася назапашваннем сена і са-ломы. Выганы для ската арандаваліся ў памешчыка, а сена касілася на лясных лугавінах. Пуд такога “натуральнага” сена каштаваў 25 к. срэбрам. Пуд са-ломы – 7,5 к. Узімку кароў кармілі ржаной саломай з дадаткам сена, а таксама ячменнай, грэцкай і аўсянай саломай без сена. Цялят і авечак кармілі толькі сенам, а коней – сечкай і сенам. Звычайна сяляне трымалі столькі ската, колькі было неабходна для гаспадаркі і сям’і. На продаж скот ішоў толькі “по старо-сти лет” альбо па іншай прычыне, якая рабіла яго нягодным для гаспадаркі. Кошт каровы дасягаў 60 р. срэбрам, каня – да 100 р., авечкі – да 3 р.

    Гусі і куры разводзіліся на продаж. Іх ахвотна куплялі габрэі. Гусь каштаваў ад 60 к. да 1 р. 5 к., курыца – ад 20 да 30 к. Пара яек прадавалася за 2,5 або 3 к. Рыбалоўства і пчалярства як промыслаў не існавала, а паляванне на жывёлу і птушку было забаронена.

    Ігнат Пякарскі рабіў выснову, што жыццё вясковага насельніцтва за-бяспечвалася пераважна земляробствам. Але поразаўскія мяшчане яшчэ займаліся ганчарным рамяством. А вось у Новым Двары, як адзначалася, ра-мёствы амаль не развіваліся.

    Спецыяльнай увагі заслугоўвае апісанне І. Пякарскім трох тыпаў сялянскіх гаспадарак – багатай, сярэдняй і беднай. Варта засяродзіцца на жыцці беднай гаспадаркі, бо двор Восіпа Радкевіча якраз належаў да гэтага тыпу.

    Тыповая бедная сялянская гаспадарка Поразаўскай воласці, паводле “Апісання…”, складалася з двух асобаў мужчынскага полу і трох жаночага ва ўзросце ад 2 да 40 гадоў. (Заўважу, што да забойства жонкі склад сям’і В. Радкевіча быў амаль такі самы.) Сям’я жыла ў старой хаце, крытай саломаю.

  • 27

    Радкевіч versus Каліноўскі?

    Пакой для жытла быў адзін з земляной падлогай. Маленькія вокны прапускалі не шмат святла. Рамы былі адныя як летам, так і зімой. Гумна гаспадар не меў. Затое на падворку месціліся два хлявы. Сям’я трымала трох кароў, чатырох авец, адну свінню. Каня не мелі. Да асноўных гаспадарчых прылад працы І. Пякарскі аднёс саху, барану, сані і воз з неакованымі коламі. Гаспадар меў адну дзесяціну сядзібнай зямлі, сем дзесяцін ворыва і адну – сенакосу. Не-дахоп зямлі кампенсаваўся яе арэндай у памешчыка. За кожную дзесяціну трэба было адпрацаваць 9 дзён у год. Увесь сабраны ўраджай заставаўся ў сям’і. Работнікі не наймаліся. Будаўнічы лес не купляўся, а дровы каштавалі па 15 к. за воз. На год гаспадар патрабаваў да 20 вазоў дроў. Усё верхняе і ніжняе адзенне выраблялася ўласнымі рукамі і з уласнага матэрыялу. На абу-так і галаўныя ўборы ў год расходавалася да 5 р. Выдаткаў на каваля не было наогул. А “другие жизненные потребности” каштавалі беднай сялянскай сям’і да 1,5 р. у год. Сям’я была вымушана шукаць заробку па-за ўласнай гаспадар-кай. Нормай было штодзённае змаганне за выжыванне.

    І тым не менш сацыяльна-эканамічныя перамены 1860–1870-х гг. пасту-пова давалі плён. Жыхары мястэчка станавіліся больш заможнымі. Адным з вынікаў гэтага стаўся дэмаграфічны рост.

    “Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага ды іншых славянскіх земляў” (1886) паведаміў, што ў Новым Двары пражываюць 1183 чалавекi (563 мужчыны і 620 жанчын), у тым лiку 100 габрэяў. Падароскае “благочи-ние”, да якога належала таксама новадворская царква Св. Міхаіла, налічвала 1068 вернікаў27. Варта звярнуць увагу на адносна невялікую для беларускага мястэчка колькасць габрэяў. Верагодна, гэта тлумачылася дамінаваннем зем-ляробства ў жыцці Новага Двара.

    Паводле статыстычнага апісання 1888 г.,28 у Новым Двары пражывала 1305 чалавек, з якіх болей за 90% жылі з зямлі. 23 жыхары мястэчка займаліся гандлем, шасцёра – рамяством і 21 – паслугамі. Саслоўная структура мястэчка падлічвалася толькі па мужчынскiм насельніцтве і адпавядала галоўным за-няткам яго жыхароў: сяляне – 599 чалавек, мяшчане – 50 чалавек, духавен-ства – 1 чалавек, дваране адсутнічалі. Па канфесійным складзе мястэчка было пераважна праваслаўным. 595 сялян-гаспадароў належалі да праваслаўнага прыходу. Толькі чацвёра былі каталікамі. Дарэчы, дзеля параўнання варта ад-значыць, што ў суседніх мястэчках Поразава і Свіслачы ў гэты час актыўна развіваліся рамёствы (напрыклад, ганчарнае), якія давалі дадатковы прыбы-так. Земляробствам у Свіслачы займалася толькі 35% насельніцтва, а ў По-разаве – 45%.

  • 28

    Алесь Смалянчук

    Напрыканцы 80-х гг. ХІХ ст. у Новым Двары ўсё яшчэ адсутнічала пра-мысловасць. Тут не было заводаў і фабрык, адсутнічалі гандлёвыя лаўкі (у Свіслачы – 35, а ў Поразаве – 49), не праводзіліся базары і кірмашы. Затое мястэчка мела 8 млыноў (у 4 разы болей, чым мелі разам Свіслач і Поразава). Тут адчыніліся два “кабакі”, якія ў год давалі да 300 р. прыбытку. Але і па гэтым паказчыку Новы Двор саступаў суседзям. У Поразаве існавалі 8 “кабакоў” (прыбытак – 4 тыс. р.), а ў Свіслачы – 12 (прыбытак – 5,2 тыс. р.). З улікам таго, што найвялікшыя прыбыткі “кабакі” атрымлівалі падчас базарных дзён і кірмашоў, можна выказаць меркаванне, што грошы новадворцаў часцяком заставаліся ў “кабаках” Свіслачы і Поразава.

    У мястэчку налічвалася 229 дамоў. З іх 211 належала сялянам, 16 – мяш-чанам, адзін – мястэчку і ў адным доме жыў “бацюшка” з сям’ёй. За мя-стэчкам лічылася 2060 дз. зямлі, з якіх 2000 дз. належалі сялянам, а 60 дз. – Святаміхайлаўскай царкве. Варта адзначыць, што большасць сенакосаў і выганаў для ската характарызаваліся як “болотные и худые”.

    Перапіс 1897 г. зафіксаваў у Новым Двары ўжо 271 сялянскую гаспадарку і 1481 жыхара. Перапісчыкі адзначылі краму “дробнага тавару”, збожжавы склад, праваслаўную царкву, народнае вучылішча, два млыны і два “питейных дома”29. Праз чатыры гады (1901) колькасць насельніцтва зменшылася да 1200 чала-век, з якіх 1099 былі ўнесеныя ў чарговае статыстычнае апісанне як сяляне. 100 жыхароў належалі да мяшчанскага саслоўя. Падобна, што ўсе яны былі габрэямі. Сацыяльную структуру дапаўняла асоба праваслаўнага “бацюшкі”. Перапіс так-сама зафіксаваў у мястэчку сінагогу. Яна ж адзначалася ў статыстычным апісанні Новага Двара за 1901 г.30 Гэтую сінагогу згадваюць таксама сучасныя новад-ворцы сталага ўзросту. Яна згарэла падчас пажару 1937 г. і ўжо не аднаўлялася.

    Такім чынам, на працягу ХІХ ст. новадворцы не здрадзілі свайму асноўнаму жыццёваму занятку, і ў ХХ ст. Новы Двор уступіў як земляробчае мястэчка. Менавіта сялянская праца вызначала ўвесь жыццёвы цыкл, звычаі і традыцыі яго жыхароў. Адной з вастрэйшых праблем з’яўлялася зямельная, якая істотна ўплывала на міжасабовыя адносіны.

    Аднак новадворцы другой паловы ХІХ ст. адрозніваліся ад сваіх дзядоў і прадзедаў, прынамсі, больш выразнай прысутнасцю ў сацыяльным і культур-ным жыцці эпохі. Наогул, беларускае сялянства ў апошнюю трэць ХІХ ст. перажывала пэўную сацыялізацыю. Яно пераставала быць “маўклівай боль-шасцю”, а ўсё часцей заяўляла пра свае правы. Да гэтай перамены істотна прычынілася паўстанне 1863–1864 гг.

    Наступнае стагоддзе яшчэ больш змяніла Новы Двор. Але наведванне (21 кастрычніка і 18 снежня 2007 г.) сучаснай вёскі Свіслацкага раёна Гродзен-