Download - 08. Культура нашых продкаў
Культура нашых продкаў
Узнікненне вераванняўЗмена дня і ночы, пораў года,
маланка, гром і іншыя прыродныя з’явы, хваробы
Людзі не маглі гэта растлумачыць
Уяўленне аб звышнатуральных сілах, якія выклікалі гэтыя з’явы
Пачатак рэлігіі
Шанаванне прыродыЧалавек шанаваў:• Сонца;• Зямлю;• Ваду;• Агонь.
Тое, ад чаго залежыла яго жыццё
Адушаўленне прыроды
• Вера ў духаў зямлі, сонца, грома і г.д.;• Вера ў душы дрэваў, у іх
пачуцці і магчымую дапамогу.
Вераванні, звязаныя з чалавечай душойСон, непрытомнасць, смерць
Выхад душы з цела
Вера ў замагільнае жыццё
МіфалогіяМіф – старажытнае народнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні розных з’яў прыроды.Функцыя міфа (для старажытных людзей):Растлумачыць навакольны свет.Функцыя міфа (для сучасных людзей):Вывучэнне культуры, вераванняў і
звычаяў нашых продкаў.
Сюжэты беларускіх міфаў:• Пра дрэвы (дуб, бярозу);• Пра папараць-кветку(хто знойдзе – шчаслівы);• Пра паходжанне рэк, азёр,
балот;• Пра русалак, лесавікоў,
дамавікоў.
Легенда пра БялунаЛегенда пра стварэнне Сусвету.Прачытайце легенду (с. 30) і адкажыце на пытанні:1. Дзе быў вязнем чорт?2. Якія гукі ён прамаўляў, пакуль быў вязнем?3. Хто яго вызваліў?4. Куды Бялун загадаў спусціцца чорту?5. Навошта трэба было туды спусціцца?6. Навошта чорт схаваў частку зямлі?
Легенда пра БялунаЛегенда пра стварэнне Сусвету.Прачытайце легенду (с. 30) і адкажыце на пытанні:7. Дзе ён яе схаваў?8. Куды ён паклаў зямлю для Бялуна?9. Як, паводле гэтай легенды, утварылася суша?10. Якая праблема напаткала чорта пасля слоў “Зямля, расці!”?11. Як, паводле гэтай легенды, утварыліся горы і пагоркі?12. Што стала з зямлёй у роце чорта, калі ён дабег да Палесся?13. Што гэта азначае для рэльефа Палесся?
Пахавальныя абрадыПрычына ўзнікнення:Вера ў існаванне чалавечай душы пасля смерці чалавека.Найбольш распаўсюджаныя віды:• Закопванне цела ў зямлю;• Спальванне цела (бо агонь
– свяшчэнная сіла).
Рэчы ў пахаванняхВера ў замагільнае жыццё
На тым свеце нябожчыку спатрэбяцца рэчы
Яму клалі яго прылады працы, упрыгожанні, зброю
і г.д.
Пахаванне ў курганах
Курган – насып з пяску ці іншага грунту над магілай памерлага.Сярдняя вышыня: 1-2 м.Найбольш курганоў на Беларусі – у Віцебскай і Гомельскай абласцях.
Першабытнае мастацтваУжо ў каменным веку – фігуркі людзей і жывёл з дрэва, каменю.Скульптура – від мастацтва, звязаны са стварэннем аб’ёмнага вобраза.Прыклад: 2 статуэткі людзей са стаянкі Асавец (Бешанковіцкі р-н, Віцебская вобл.)
Статуэткі з стаянкі Асавец1) Драўляная. Вобраз
мужчыны каменнага веку.
2) З рогу. Вобраз мужчыны з выцягнутым тварам, высокім ілбом, вострай барадой.
Упрыгожванні• З зубоў ваўка ці
мядзведзя;• Насілі на шыі і вопратцы;• Функцыя –амулет (супраць небяспекі, наданне моцы).
АрнаментацыяКанец каменнага веку – росквіт арнаментацыі глінянага посуду.Часткі арнамента:• Круг;• Ромб;• Крыжападобныя
фігуры.
Сімвалы Сонца, плоднасці, кругазвароту ў прыродзе