чытанне

Post on 21-Jun-2015

409 Views

Category:

Documents

3 Downloads

Preview:

Click to see full reader

TRANSCRIPT

Метады і прыёмы работы па фарміраванні ў вучняў уменняў і навыкаў звязнага маўлення на ўроках беларускай літаратуры

Паляшчук Галіна Анатольеўна,настаўніца беларускай мовы і літаратурыпершай катэгорыіДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы”

Жыццё яно такое: не спыніцца, не стане, Прыводзіць за сабою ўсё новыя пытанні.

Ул. Дубоўка

«По кожном чтении новаго нешто научишся»

Метады і прыёмы работы па фарміраванні

ў вучняў уменняў і навыкаў звязнага

маўлення на ўроках беларускай літаратуры

Метад рэканструкцыі тэксту

Дапамагае сфарміраваць структурнае бачанне тэксту вучнямі, развіць уменне інтэрпрэтацыі тэксту.

Прыёмы:

“Калі б…”;

“Недахоп інфармацыі”;

“Пазіцыя іншага

чалавека”.

Метад асацыяцыіСпрыяе развіццю вобразнага мыслення школьнікаў.Прыём сімвалічнага бачання

В. Карамазаў “Дзяльба кабанчыка”, 8 клас

Дочкі Вера і Ніна

Зяць Коля Сын Сцяпан

Сімвал Сімвал Сімвал Сімвал Сімвал

Пчолка, натруджаныя, з мазалямі рукі

Іголка Авечкі Поўная торба, мяшок

Сэрца

МаціСусед Лёнік

Метад канструявання пытанняў

Накіраваны на дакладнае разуменне тэксту, на ўменне фармуляваць пытанні.

Прыёмы:

“Пытанне з умовай”;“Тоўстае і тонкае пытанне”.

“Пытанне з умовай”

“Песня ляснога жаваранка” (з трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”), 5 клас1.Ты абмяркоўваеш з сябрамі геаграфічны бок гэтага ўрыўка.

2.Размова ідзе пра музычнае гучанне падзей.3.Пытанне датычыцца часу (пара года, час

сутак).4.Пытанне датычыцца стану экалогіі.5.Размова ідзе пра колеравую палітру твора.

“Тоўстае і тонкае пытанне”Іван Мележ “Людзі на балоце”,

10 клас “Тоўстыя пытынні”:1. Чаму свой раман пісьменнік назваў “Людзі

на балоце”, а не “Васіль і Ганна”?2. Што, вы лічыце, ужо ўстарэла ў гэтым

рамане, а што застаецца сучасным?

“Тонкія пытанні”:1. Пра якую мастацкую дэталь пісьменнік

паказвае, як нарадзілася каханне паміж Васілём і Ганнай?

2. Якую мянушку мела Хадоська?

Метады інтэрактыўнага навучання

“Інтэлектуальныя арэлі”

“Сінквейн”“Скончы фразу”

Метад “Скончы фразу”

Тэма ўрока Скончы фразу (у пачатку ўрока)

Змітрок Бядуля “На Каляды к сыну”

1. Мае бацькі для мяне – гэта…

2. Няўдзячны сын горш за чужога чалавека, бо …

Якуб Колас “Дзядзька-кухар”

1. Дарослыя адрозніваюцца ад дзяцей тым, што яны…

2. Узаемаадносіны дарослых і дзяцей павінны быць…

Сінквейн

Янка Брыль “Momento mori”, 10 клас

Пячнік.

Сумленны, мужны.

Любіць, ахвяруе, перамагае.

Ён загінуў, але жыве.

Герой.

Метад “Кінастудыя” мэтазгодна прымяняць пры вывучэнні невялікіх празаічных твораў.Алена Васілевіч “Сябры”, 6 класВучням прапануецца “зняць” фільм па апавяданні.

Клас дзеліцца на некалькі творчых груп: сцэнарысты;рэжысёры;акцёры;мастакі. Кожная група атрымлівае заданне.Такі метад дазваляе прымяніць як традыцыйныя прыёмы працы: чытанне, пераказ, аналіз, вуснае маляванне, ілюстраванне, характарыстыка вобразаў, так і ствараецца шырокае поле для развіцця творчых здольнасцей.

Чалавек, які любіць і ўмее чытаць, - шчаслівы чалавек. Ён акружаны мноствам разумных, добрых сяброў. Сябры гэтыя – кнігі.

К. Паўстоўскі

top related