Млекакормячыя альбо сысуны. Класіфікацыя
Post on 25-Jan-2017
240 Views
Preview:
TRANSCRIPT
Як вызначыць млекакормячае?Нягледзячы на разнастайнасць відаў, іх памераў і асяроддзя
пасялення ўсе млекакормячыя маюць 5 агульных прыкметаў:1. Цеплакроўныя. Маюць пастаянную тэмпературу цела, якая не
залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя. Каб падтрымліваць тэмпературу жывёлы павінны рэгулярна есці.
2. Поўсць. Адныя маюць шыкоўную доўгую поўсць, іншыя толькі рэдкія валаскі. У некаторых жывёлаў гэтыя валаскі выконваюць
функцыю органаў дотыку.3. Дыханне з дапамогай лёгкіх.
4. Нараджаюць дзіцянятаў. Выключэнне толькі яхідна і
качканос.5. Выкормліваюць дзетак малаком. Гэта прыкмета
з'яўляецца галоўнай. Малако выпрацоўваецца спецыяльнымі
малочнымі залозамі.
ЛАСТАНОГІЯ
Усё ластаногія створаныя для жыцця ў вадзе: у іх
падоўжанае абцякальнае цела, а ўсе чатыры
канечнасці пераўтвораныя ў ласты. Гэтыя жывёлы
хутка і грацыёзна плаваюць у вадзе, а на сушы
нязграбна перасоўваюцца, поўзаючы на пузе.
Харчуюцца рыбай, марскімі птушкамі, ракападобнымі і
малюскамі. Морж
Марскі коцік
Цюлень
КІТАПАДОБНЫЯМенавіта водным млекакормячым належыць рэкорд па велічыні. Самы
вялікі жыхар Зямлі – сіні кіт. Яго даўжыня дасягае 33 метраў, а важыць
ён каля 150 тон.Бог стварыў гэтых млекакормячых для жыцця ў вадзе. На галаве яны маюць спецыяльную адтуліну – дыхала, якім
набіраюць паветра ў лёгкія, калі ўсплываюць. У марскіх звяроў гладкае
цела і моцны хвост, які рухаецца ўверх-уніз. Кіты маюць зубы, як
дэльфін, касатка, кашалот, і харчуюцца рыбай. Таксама ёсць група
вусатых кітоў, якія харчуюцца планктонам і маленькімі рачкамі. Яны
працэджваюць іх з вады праз свае зубы-вусы, якія падобныя на грэбень.
У дзень сіні кіт з’ядае 3600 кг маленькіх рачкоў – крыля.
Дэльфін
Гарбаты кіт
Касатка
НЕПАЎНАЗУБЫЯГэты атрад на першы погляд аб’ядноўвае зусім непадобных
адзін на аднога звяроў – мураўедаў, браняносцаў і ляніўцаў.
Ляніўцы харчуюцца лісцем, мураўеды толькі мурашкамі і
тэрмітамі. Мураўеды і ляніўцы пакрытыя поўсцю, а браняносцы – тоўстымі рагавымі пласцінамі. Але
ёсць адна прыкмета, якая дазволіла навукоўцам аб’яднаць
гэтых дзіўных жывёл у адну групу – гэта няпоўны набор зубоў, а ў
мураўеда іх увогуле няма. Ляніўцы, да рэчы, самыя павольныя
млекакормячыя і спяць яны 18 гадзін на суткі. А браняносцы
могуць скручвацца ў клубок, як вожыкі.
Браняносец
Лянівец
Мураўед
АДНАПРАХОДНЫЯ Гэты атрад аб'ядноўвае ўсяго два сямействы – качканосавых і яхіднавых.
Яны адзіныя млекакормячыя, якія размнажаюцца, адкладаючы яйкі. Яны выкормліваюць сваіх дзетак малаком і
таму іх адносяць да класа млекакормячых. У самак яхіднаў і
качканосаў няма саскоў, і дзіцяняты злізваюць малако, якое
выпрацоўваецца малочнымі залозамі, проста з поўсці на пузе маці. Качканосы і яхідны – небяспечныя звяры. На задніх
лапах у іх ёсць касцяная шпора з атрутнай вадкасцю. Цуда-звер качканос
быццам сабраны з частак розных жывёл: нос у яго ад качкі, плоскі хвост
ад бабра, лапы як ласты, але з кіпцюрамі. Яхідна, як і качканос,
выдатна плавае, але робіць гэта толькі для задавальнення: ныраць і здабываць
ежу пад вадой яна не ўмее.
Яхідна
Качканос
СУМЧАТЫЯАтрад сумчатых аб'ядноўвае больш 250 відаў жывёлаў.
Яны часта зусім не падобныя адзін на аднаго. У гэты атрад
уваходзяць і мірныя траваядныя, такія як кенгуру ці каала, і насякомаядныя,
напрыклад, сумчатыя краты ці намбаты, і драпежнікі, такія як тасманскі д'ябал. Аб'ядноўвае гэтых жывёл тое, што ў іх нараджаюцца
недаразвітыя дзіцяняты, якіх маці працяглы час даношвае
ў сумцы на сваім пузе.
Кенгуру
ХОБАТНЫЯЁсць толькі два віды сланоў: афрыканскі і азіяцкі або індыйскі
слон. Сланы – самыя буйныя з сучасных наземных насельнікаў. Яны мірныя вегетарыянцы, але
дзякуючы сваім вялікім памерам могуць пастаяць за сябе. У
дарослага слана практычна няма ворагаў у прыродзе. Сланы
незвычайна разумныя жывёлы і з даўніх пор служаць чалавеку.
Галоўнае, што адрознівае сланоў ад астатніх звяроў – гэта хобат. Але, на
самай справе, хобат – гэта не ўнікальная асаблівасць слана.
Падоўжаныя рухомыя хабаткі ёсць у многіх жывёл, але ні для каго хобат не мае такога важнага значэння, як
для слана.
Афрыканскія сланы
Індыйскія сланы
РУКАКРЫЛЫЯНазва атрада гаворыць сама за сябе. Пярэднія канечнасці ў гэтых
млекакормячых ператварыліся ў крылы. Рукакрылыя – адзіныя з жывёл, якія ўмеюць лётаць. Яны
дзеляцца на два падатрады: крыланы і кажаны. Менавіта гэтым жывёлам
чалавек абавязаны адкрыццём эхалакацыі. Кажаны арыентуюцца ў
прасторы, выпускаючы гукі і ловячы іх адбітак. З дапамогай эхалакацыі
вымяраюць глыбіні акіяна. Рукакрылыя вядуць начны лад жыцця,
а днём адпачываюць, схаваўшыся ў кронах дрэў ці ў нежылых пабудовах.
Усе рукакрылыя адпачываюць ўніз галавой, трымаючыся заднімі лапкамі
за галінку ці які-небудзь выступ.Кажан
НАСЯКОМАЯДНЫЯГэта звяркі сярэдняй і маленькай велічыні з выцягнутай пыскай,
якая заканчваецца хабатком. Гэта вожыкі, краты, хахулі,
землярыйкі, буразубкі. Хахуля – самы буйны прадстаўнік – даўжынёй да 22 см. Ва ўсіх
насякомаядных, акрамя вожыкаў, кароткая поўсць. Сэрца гэтых малюхаў б’ецца 700 разоў у хвіліну, а пакуль чалавек зробіць 1 удых – яны паспеюць зрабіць 10! Каб падтрымліваць такое
актыўнае жыццё, землярыйка з’ядае за дзень ежы ў 4 разы
больш за сваю вагу.Крот
Хахуля
Землярыйка
ДРАПЕЖНЫЯДрапежнікі – гэта жывёлы, якія палююць на іншых жывёл.
Драпежныя звяры – гэта тыгры, ільвы, гіены, ваўкі, а таксама
ўсяедных жывёлы – мядзведзі, яноты.
Драпежныя могуць быць не падобнымі адзін на аднаго. І ўсё ж
наяўнасць агульных прыкметаў дазволіла навукоўцам аб'яднаць
усіх іх у адзін атрад. Галоўная прыкмета – наяўнасць драпежніцкіх зубоў на верхняй і ніжняй сківіцах. У
гэтых зубоў вострыя разцы, якімі зручна раздзіраць мяса. Разцы ў
драпежных дробныя, але затое іклы вялікія і вострыя, як кінжалы. Такімі
ікламі можна моцна ўчапіцца ў ахвяру і забіць яе. Воўк
Леў
Леапард
НЯПАРНАКАПЫТНЫЯЖывёлы, якія маюць капыты, ходзяць на кончыках пальцаў,
бо капыты – гэта рагавыя ўшчыльненні на пальцах.У атрад няпарнакапытных
ўваходзяць такія непадобныя адзін на аднаго жывёлы, як
грацыёзныя коні, нязграбныя тапіры і цяжкія насарогі.
Аб'ядноўвае ўсіх гэтых жывёл будова ног. У іх няцотная ці
няпарная колькасць пальцаў на нагах. У каня на кожнай назе
ўсяго па адным капыту – пальцу, у насарога – па тры, столькі ж і на задніх нагах
тапіра.
Насарог
Зебра
Кабаны ПАРНАКАПЫТНЫЯАтрад парнакапытных аб'ядноўвае 8 сямействаў
жывёлаў, сярод якіх стройныя і хуткія алені і антылопы, магутныя быкі і кабаны, нязграбныя бегемоты і
жырафы. Атрад парнакапытных адзін з самых
багатых па ліку відаў і падзяляецца на два
падатрады: жвачных і няжвачных. Усіх
парнакапытных аб'ядноўвае падобная будова канечнасцяў: у іх парны лік пальцаў. Кожны палец заканчваецца капытом.
Кабан
Бегемот
МАЗОЛЯНОГІЯНа нашай планеце жывуць 6 відаў жывёл, якім неабходныя мазалі
на нагах. Калі б не было гэтых мазалёў, яны не змаглі б хадзіць.
Да такіх жывёл адносяцца аднагорбыя і двухгорбыя вярблюды і 2 віды лам.
Мазоляногія вельмі блізкія да жуйных парнакапытных: яны
маюць такі ж складаны страўнік. Галоўнае адрозненне ад
парнакапытных – адсутнасць капытоў. Вярблюды і ламы
абапіраюцца на сярэднія пальцы, якія заканчваюцца пазногцямі.
Пальцы ног абароненыя не капытамі, а мазольнымі
падушкамі.
Двухгорбы вярблюд
Альпака
ГРЫЗУНЫАтрад грызуноў адзін з самых шматлікіх. Да грызуноў адносяць
больш за 1700 відаў жывёл. Грызуны асвоілі амаль усю
планету. Падарожнічаючы па свеце за чалавекам, яны
прыжыліся нават у Аўстраліі, дзе раней не сустракаліся. Многія
грызуны сталі ворагамі чалавека, бо яны знішчаюць ураджай на
палях, аднак большасць з іх цалкам бяскрыўдныя, а нейкія
нават карысныя. У любым выпадку: і карысныя, і шкодныя жывёлы маюць права на жыццё,
бо створаныя Богам.Шыншыла
Вавёрка
Бабёр
ЗАЙЦАПАДОБНЫЯАтрад уключае каля 65 відаў, сярод якіх зайцы, трусы, пішчухі, якія
жывуць на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыкі і Аўстраліі. Для зайцападобных характэрна
наяўнасць дзвюх пар разцоў на верхняй сківіцы, размешчаных у два шэрагі. Даўжыня іх цела – ад 30 да
75 см. Перасоўваюцца скачкамі. Заднія канечнасці крыху даўжэй за
пярэднія, вушы доўгія, хвост кароткі. Усе зайцападобныя
адрозніваюцца незвычайным спрытам і здольнасцю хутка бегаць.
Зайцы навучыліся заблытваць сляды, віхляць, збіваючы з ладу пераследніка. Некаторыя зайцы
змяняюць колер скуркі ў залежнасці ад сезону.
Заяц
Пішчуха
ПРЫМАТЫУ гэты атрад уваходзяць лемуры, руканожкі і малпы. Усіх гэтых жывёл,
гэтак непадобных адзін на аднаго, аб'ядноўвае цэлы шэраг агульных
прыкметаў. Ва ўсіх прыматаў пяціпальцавыя канечнасці, кісць рукі
свабодна згінаецца і разгінаецца, вялікі палец, як правіла,
супрацьпастаўлены астатнім, перасоўваючыся, прыматы
абапіраюцца на ўсю ступню. Амаль ва ўсіх прыматаў добра развіты мозг.
Нюх даволі слабы, але добры слых, а зрок не толькі аб'ёмны, але і каляровы. Прыматы вельмі
адрозніваюцца па памерах. Самыя буйныя прыматы – гарылы: іх рост
дасягае 180 см, а вага 300 кг. Карлікавыя і мышыныя лемуры –
самыя маленькія: даўжыня цела ад 10 да 25 см, а вага каля 50 г.
Насач
Гарыла
УВАГА!
У большасці кніг, якія ты пабачыш у бібліятэцы, будзе напісана, што малпа – гэта бліжэйшы родзіч чалавека, бо яны пайшлі з аднаго продка. Але Біблія кажа нам зусім іншае: Бог стварыў чалавека з пылу зямнога па Свайму вобразу і падабенству, і удыхнуў ў яго Дух. Шмат часу навукоўцы
спрабуюць знайсці доказы таго, што чалавек з’явіўся з малпы, але да гэтага часу няма дакладных сведчанняў. Госпад стварыў усіх жывёл
такімі, якія яны ёсць і цяпер, праўда, многія віды ўжо вымерлі, або былі знішчаныя чалавекам, што працягваецца і зараз.
ХАТНЯЕ ЗАДАНЕ
Выберы млекакормячае, якое б ты хацеў вывучыць падрабязней. У кнігах або ў Інтэрнэце знайдзі адказы на пытанні:1. У якім асяроддзі жыве гэта жывёла і ў якой мясцовасці? 2. Які яе памер? 3. Чым харчуецца? 4. Якіх ворагаў мае? 5. Што цікавага ты ведаеш пра гэту жывёлу?
МАЛАЙЦЫ!
top related