"Кірмаш праектаў" у Магілёве: Марыя Лук’янава –...
Post on 16-Apr-2017
514 Views
Preview:
TRANSCRIPT
Фестываль традыцыйнай культуры“Зялёныя святкі”
Фестываль - праект РМГА “Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства”
• Моладзь, якая вывучае і папулярызуе традыцыйную культуру Беларусі
• Каля 2 тыс. прыхільнікаў, сярод якіх вядомыя навукоўцы, музыканты, грамадскія дзеячы
• 16 год існавання і больш за 20 этнаграфічных экспедыцый
• Святы, лекцыі , гурткі, канцэрты , выдавецкая дзейнасць
• Супраца з навукова-даследчымі і навучальнымі ўстановамі Беларусі
• Актыўныя суполкі ў Мінску, Магілёве, Гродна і Віцебску
• Статус эксперта пры канвенцыі ЮНЭСКА “Аб абароне нематэрыяльнай культурнай спадчыны”
Лепшыя маладыя этна-музыканты, танцоры і рамеснікі, сабраныя на адной пляцоўцы
Інтэрактыўнасць. У праграме прэзентацыі, майстар-класы па спевах, традыцыйных танцах і рамёствах
Нязмушаная і здаровая атмасфера. На свяце не прадаецца алкаголь, у нас толькі жывая музыка
Што такое “Зялёныя святкі”?
Упершыню фэст адбыўся 29 чэрвеня 2013 г. на тэрыторыі этна-комплекса ў мікрараёне “Спадарожнік”
• На арганізацыю пайшло 15 мілліёнаў рублёў (2 тыс. у. а.)
• Свята наведалі каля 1,5 тысяч гараджан
• Прынялі ўдзел 16 гуртоў і некалькі дзесяткаў рамеснікаў з Мінску, Віцебску, Гомелю, Магілёву
• Праект атрымаў выключна станоўчыя водгукі ў СМІ
• Фестываль падтрымалі гарадскія ўлады, прапанавалі дапамогу ў правядзенні свята ў 2014 годзе
“Зялёныя святкі” - першы магілёўскі фолк-фестываль
Галоўныя мэты праекта:Чаго мы хочам?
Пазнаёміць гараджан і гасцей горада з творчасцю музычных калектываў, якія мала фігуруюць у афіцыйных СМІ
Стварыць альтэрнатыву звыклым гарадскім гулянням. Хочам зладзіць свята для людзей, якім падабаецца інтэлегентны і пазнавальны адпачынак
Дапамагчы знайсці аднадумцаў людзям, якія цікавяцца беларускай культурай і традыцыяй і хочуць развівацця ў межах сваіх захапленняў
Мэта № 1 – асвета• Нашы ўдзельнікі – калектывы, якія абапіраюцца на традыцыі, але ствараюць сучасную музыку: жывую і якасную.
• У Магілёў прыедуць: спеўныя гурты GUDA, Горынь, “Кудмень” капэла “На Таку”, танцавальны клуб “СіТА” і іншыя
Мэта №2 – свята для тых, хто не любіць шашлыкі і пафас
Мэта № 3 – новыя знаёмствы і стасункі
•У нас няма выразнага падзялення на “артыстаў” і “гледачоў”
•Усе госці свята адкрытыя для стасункаў
Мы зробім акцэнт на інтэрактыў: майстар-классы і прэзентацыі будуць адбывацца напрацягу ўсяго фестывалю
Наладзім сістэму харчавання гасцей свята (шапікі з гатовай ежай і напоямі, марожанае)
Сямейнае свята. Асобная пляцоўка для дзяцей: гульні, майстар-класы па рамёствах, выступы дзіцячых танцавальных і спеўных калектываў
Вечаровая праграма стане больш яскравай: вялікі канцэрт і танцавальная вечарынка для моладзі
Як зменяцца “Зялёныя святкі” у 2014 годзе?
Што мы маем?
Творчы складнік (згода на ўдзел большасці гуртоў і рамеснікаў)
Выпрабаваная пляцоўка
Зацікаўленасць гарадскіх уладаў і абяцанне дапамагаць маральна і матэрыяльна
Арганізацыйны досвед
Шчыры імпэт і гатоўнасць шмат працаваць
Што мы шукаем?Грошы на правядзенне свята. Мінімальны
бюджэт фэста складае 3 тыс. у. а. 500 у. а. – гукаўзмацняльная тэхніка і праца гукарэжысёра 500 у. а. – рэклама (распрацоўка афіш , друкаваная
прадукцыя) 1, 5 000 у. а. – праезд і харчаванне ўдзельнікаў, ганарары 500 у. е – транспарт для арганізатараў і ўдзельнікаў свята з
Мінску (арэнда на суткі)
Валанцёраў, якія будуць дапамагаць ў падрыхтоўцы і правядзенні свята
Дзякуй за ўвагу!Да сустрэчы на свяце!
Контакты:+375( 29) 126-
16-37(Марыя)
vk.com/ethno_by
top related