adnak g1-dudarski-klub

19
Назва: Вечарыны Дударскага Клубу Намінацыя: G. Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры. Час рэалізацыі: 2010–2012

Upload: sergey-skorokhod

Post on 22-Jan-2018

6.015 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Adnak g1-dudarski-klub

Назва: Вечарыны Дударскага Клубу

Намінацыя: G. Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры.

Час рэалізацыі: 2010–2012

Page 2: Adnak g1-dudarski-klub

ПРАДГІСТОРЫЯ: «КОРЧ»ПРАДГІСТОРЫЯ: «КОРЧ»У 2003 з ініцыятывы дудовага майстра Юрася Панкевіча ў адным з паркаў Менску для вытоптвання газонаў пачала збірацца суполка музыкаў і танцораў. Музыкі гралі народныя і сярэднявечныя танцы. На дудах. Танцоры тыя танцы таньчылі. На нагах. Ад самага пачатку сустрэчы мелі на мэце папулярыза-цыю перадусім беларускіх народных дудаў і танцаў. Змяніўшы некалькі пляцовак (Купалаўскі сквер, Няміга), тусоўка ў 2006 годзе асела ля сухога карча ў яблыневым садзе непадалёк ад метро Ўсход. З таго часу ў цёплы сезон танцы адбываліся штосераду, з вясны па раннюю восень. За некалькі год вы-тапталі пляцоўку ды разнесьлі на трэскі сухі корч, ад якога засталася толькі назва месца — "Коряга", "Корч".

Хутка месца стала папулярным і словы «Корч», «Коряга» стала ўвайшлі ў слэнг менскай нефармальнай моладзі. Паглядзець, паслухаць, паскакаць ці проста папіць піва пад дуды прыходзілі ня толькі аматары народных танцаў, але і металісты, панкі, ралевікі, байкеры, готы і іншыя эма… Людзі прыводзілі на Корч сваіх сяброў і замежных знаёмцаў, паказвалі ўнікальную зьяву — нязмушаныя народныя танцы на палянцы. Пра корч здымалі сюжэты для тэлеканалаў, пісалі сацыялагічныя даследванні...

Page 3: Adnak g1-dudarski-klub

ПРАДГІСТОРЫЯ: КЛУБПРАДГІСТОРЫЯ: КЛУБУ 2007 з патрэбы працягваць сустрэчы ня толькі ўлетку быў утвораны Дударскі Клуб — нефармальнае аб’яднанне дудовых майстроў, музыкаў і аматараў дудаў. І з тых часоў рэгулярныя танцавальныя вечарыны пад дуды сталі адбывацца і ў халодны сэзон:

• 2007-2008 — кавярня „Катакомбы“• 2008-2009, 2009-2010 — кавярня „Бастыён“

З’ява, феномэн! Асфальтавая гарадская моладзь сама, без прымусу і пафасу збіраецца таньчыць народныя танцы пад народныя дуды! Такога няма нідзе, нават у краінах, дзе дударская традыцыя неперарваная! Але пытанне візуальнага стылю заставалася адкрытым…

Page 4: Adnak g1-dudarski-klub

КАМУНІКАЦЫЯКАМУНІКАЦЫЯКлубны фармат вечарын вымушаў разлічвацца за памяшканне, што ў сваю чаргу прывяло да патрэбы ў рэкламе мерапрыемстваў, выпрацоўцы адпаведнага візуальнага стылю і ўвогуле да фармулявання агульнай канцэпцыі мерапрыемстваў.

ЗАДАЧЫ КАМУНІКАЦЫІ•Папулярызаваць сярод сучаснай моладзі народныя інструменты і танцы пад іх як актуальны і па сёння спосаб баўлення часу

•Сфарміраваць прывабны сучасны вобраз вечарын народных танцаў, парушыць стэрэатыпы адсталага і «калхознага» ў дачыненні да традыцыйнай беларускай культуры

•Праз апалітычнае і негвалтоўнае далучэнне да народнай танцавальнай і музычнай культур паказаць багацце традыцыйнай беларускай культуры, сфарміраваць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, адметнасці і гонару

Page 5: Adnak g1-dudarski-klub

ПАДЫХОДЫПАДЫХОДЫДля рэалізацыі задач камунікацыі былі прынятыя насутпныя падыходы:

•У візуальным аздабленні адмовіцца ад сантыментаў у бок народных строяў, арнаментаў і іншых «замыленых» элементаў, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў кантэксце народнай культуры

•Дзеля еўрапейскага кантэксту паказваць дудовыя і танцавальныя традыцыі іншых еўрапейскіх народаў, але галоўны акцэнт рабіць усё ж на беларускіх дудах і танцах

•Каб падкрэсліць актуальнасць, акцэнтаваць увагу на клубным фармаце вечарынаў, якія па сутнасці не адрозніваюцца ня толькі ад распаўсюджаных раней вячорак у корчмах, але і ад сучаснасных дыскатэк з сафітамі і барам

•Па магчымасці і набліжэнні пэўных датаў, як гэта звычайна робіцца ў сучасных клубах, рабіць вечарыны тэатычнымі, але з яркім беларускім акцэнтам (напрыклад, святкаваць Каляды замест Новага Году, а Гуканне вясны замест 8 сакавіка)

•Максімальна захаваць фармат сяброўскіх нефармальных вечарын, арыентацыю на моладзевую аўдыторыю і даступнасць вечарын для студэнтаў.

•Заахвочваць дудароў да публічных выступаў, прадстаўляць пляцоўку для маладых праектаў і выступоўцаў

Page 6: Adnak g1-dudarski-klub

Клуб SFERAСезон 201Сезон 20100-201-20111

Page 7: Adnak g1-dudarski-klub

У сезоне 2010-2011 вечарыны адбываліся ў клубе «Сфера» .

Адбылося восем вечарын, з іх некалькі тэматычных. На некаторых вечарынах гралі адмыслова запршаныя гурты:

•15.12.2010 Адкрыцьцё клубнага сезону. «Cornucopia» •05.01.2011 Каляды. «Irdorath» •26.01.2011 «Капэля з карчмы Жарптушанскай» •09.02.2011 «Testamentum Terrae» •23.02.2011 Дударскі клуб: БІТВА на ДУДАХ! •16.03.2011 ВЯСНА на Дударскім клубе! Выступы ДУДАРАК! •30.03.2011 «Ветах» •20.04.2011 Закрыццё клубнага сезону. «Бона Сфорца»

Сезон 2010-2011Сезон 2010-2011

Page 8: Adnak g1-dudarski-klub

Бітва на дудах – бадай, самая ўда-лая вечарынаў сезону. Адбылося «спаборніцтва» дудароў, што гра-юць сярэднявечныя танцы, су-праць дудароў з этнаграфічнай «фракцыі». Гледачы-танцоры самі вызначалі пераможцаў, галасуючы… выпітым півам!

На веснавой вечарыне не было ані слова пра міжнародны жано-чы дзень, за тое разам з запро-шанымі спеўнымі дзявочымі гуртамі гукалі вясну, сьпявалі вяснянкі і канечне слухалі выс-тупы гламуных дзяўчын-дударак.

Тыповая афіша сезону для вечарыны з запрошаным гуртом. Такія афішы адрозніваліся колера-вай гамай у залежнасці ад параві-ны году. Шэсьць вечарын з васьмі адбыліся пры ўдзеле гуртоў, якія паказвалі сваю праграму, і толькі потым пачынаўся традыцыйныя дударскія джэмы

Сезон 2010-2011Сезон 2010-2011

Page 9: Adnak g1-dudarski-klub

Клуб RE:PUBLICСезон 2011-2012Сезон 2011-2012

Page 10: Adnak g1-dudarski-klub

З маленькага бара за пяць год вечарыны дараслі да фармата вялікага клуба, і ў сезоне 2011-2012, традыцыйна праз сераду, сустрчы адбываліся ўжо ў клубе RE:PUBLIC — з вялікім танцполам і двума барамі!

Былі створаныя спрыяльныя умовы для маладых музыкаў, каб заахвоціць іх да выступаў і развіцця — некалькі чалавек выйшлі на вялікую сцэну ўпершыню.

Упершыню актыўна дапамагалі інфармацыйныя партнеры, сярод якіх моладзевыя музычныя і інфармацыйныя парталы, а таксама буйныя парталы афіш.

Як і ў папярэднім сезоне, адбылося восем вечарын, у тым ліку і тэматычных.

Сезон 2011-2012Сезон 2011-2012

Page 11: Adnak g1-dudarski-klub

Сезон 2011-2012Сезон 2011-2012

У гэтым сезоне для візуальнага аздаблення было абрана два акцэнты:•клубны фармат вечарынаў (праз сафіты, мікрафоны)•важнасць асобаў музыкаў (праз рукі дудароў, без твару)

Для кожнай вечарыны рабіліся варыянты афіш, адаптаваныя пад сацыяльныя сеткі:

Page 12: Adnak g1-dudarski-klub

Частка вечарынаў была прысвечана каляндарнаму цыклу. Як і ў папярэднім сезоне, на Каляды вадзілі казу і спявалі традыцыйныя калядкі.

Сезон 2011-2012Сезон 2011-2012

Page 13: Adnak g1-dudarski-klub

Адметнасцю сезона былі прэзэнтацыі. Так, адна з сустрэчаў была прысвечана перасоўнай выставе «Беларуская дуда» , а на другой быў прадстаўлены публіцы першы выпуск альманаху DUDAR. У выніку інтэрактыўных конкурсаў многія госьці атрымалі альманах у падарунак.

Page 14: Adnak g1-dudarski-klub

Таксама ў рамказ сустрэч Дударскага клубу адбыліся канцэрты гуртоў Testamentum Terrae, Irdorath, Яварына і прэзэнтацыя новай праграмы электроннага праекта PAWA.

Page 15: Adnak g1-dudarski-klub
Page 16: Adnak g1-dudarski-klub

Статыстыка, сацыяльная значнасцьВынікіВынікі

Page 17: Adnak g1-dudarski-klub

ВЫНІКІВЫНІКІНекаторыя вынікі развіцця праекту:

•Апошнія два сезоны кожную вечарыну дударскага клуба наведвае ад 150–300 чалавек, пры чым каля сотні — стала. А дзякуючы сацыяльным сеткам яшчэ каля 500 чалавек актыўна цікавяцца кожнай вечарынай і не выключаюць магчымасці патрапіць туды. Дзякуючы актыўнай працы з сацыяльнымі сеткамі і інфармацыйнымі партнерамі, кожная вечарына мела шырокі грамадскі рэзананс і абмеркаванне. Сведчаннем папулярнасці і патэнцыялу з’яўляецца рост памяшкання для вечарынаў ад маленькай кавярні да аднаго з самых буйных клубаў Менску.

•Пачаў і працягвае фарміравацца станоўчы і прывабны імідж народных дудаў і танцаў і — шырэй — традыцыйнай культуры сярод моладзі і студэнтаў. Элементы традыцыйнай беларускай культуры стала ідэнтыфікуюцца як свае, выклікаюць павагу і гонар.

•Колькасць сяброў суполкі Дударскага Клуба за некалькі год вырасла з некалькіх дзясяткаў чалавек да тысячы. На сёньня колькасць сяброў суполкі падыходзіць да 1200 чалавек і дынаміка застаецца станоўчай: http://vk.com/dudarski_klub

Page 18: Adnak g1-dudarski-klub

ПАДЗЯКІПАДЗЯКІ

•Музыкам — за самаадданасць. А маладым — яшчэ і за смеласць. У вечарынах Дударскага клубу маладыя музыкі атрымалі пляцоўку для выступаў, больш дасведчаныя — для эксперыментаў. Уваход на імпрэзы для музыкаў быў і будзе заставацца вольным. А піва — бясплатным :)

•Танцорам — за цярпенне. Арганізатары і далей плануюць рабіць усё, каб вам было прасторна і блізка да мэтро, а ўваход на імпрэзы быў максіамльна даступны нават для студэнтаў.

•Журналістам і фатографам — за супрацу.

•Адміністрацыі і персаналу клубаў — за паразуменне і адэкватнае стаўленне да нашае апантанасці.

Page 19: Adnak g1-dudarski-klub

Падрыхтавана для трэцяга конкурса беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі AD.NAK!

Дызайнер і куратар праекту: Яўген Барышнікаў

11 чэрвеня 2012

* У аздабленні прэзэнтацыі выкарыстаныя фотаздымкі розных аўтараў з вечарынаў Дударскага клубу за 2006-2012 гг., апублікаваныя на парталах budzma.org, tut.by, navokal.com, belmetal.org, metallscript.net, mens.by і іншых, а таксама з прыватных фотаблогаў.Арганізатары вечарынаў вельмі ўдзячныя ўсім нашым фатографам і не прэтэндуюць на якія кольвек правы на гэтыя фота :)