Насенне

12
Як распаўсюджваецца насенне

Upload: volhas

Post on 14-Aug-2015

38 views

Category:

Science


4 download

TRANSCRIPT

Page 1: Насенне

Як распаўсюджваецца

насенне

Page 2: Насенне

Старая прыказка кажа, што яблык ад яблыні недалёка коціцца. На самай справе плод і

насенне часам апыняюцца вельмі далёка ад матчынай расліны. Якім чынам так

адбываецца?

Жывёлы і чалавек

Вецер

Вада

Птушкі

Page 3: Насенне

Распаўсюджванне ветрам

дзьмухавец

Ветрам распаўсюджваюцца плады дзьмухаўца, сасны, клёна, ліпы і некаторых іншых. Плады такіх раслінаў сухія, лёгкія і

маюць прыстасаванні для палёту: парашуцікі, пушыстыя валаскі або крылцы.

расянка

грушанка

Page 4: Насенне

лотас

З дапамогай вады распаўсюджваецца

насенне лотасу, ясеню, какосавай пальмы, чароту.

Насенне трапляе ў раку або мора і плыве да іншага берага, дзе з яго вырастае

новая расліна.

мячэўнік алешына

трыпутнік

Распаўсюджванне вадой

Page 5: Насенне

Плады какосавай пальмы падарожнічаюць па берагах трапічных мораў. Калі марскія хвалі прыб'юць іх да берага і плод патрапіць на

пясок, то з яго могуць вырасці новыя пальмы.

Page 6: Насенне

Распаўсюджванне чалавекам і жывёламі

Page 7: Насенне

Сухія плады некаторых раслін маюць чаплялкі. Паспрабуйце восенню прайсці па полю або па

беразе ракі, які парос быллём, і ў вас атрымаецца сабраць цэлую калекцыю чэпкіх калючкаў –

насення лапуха і ваўчкоў. Гэтыя расліны чапляюцца таксама да поўсці жывёл, пёраў

птушак, і, такім чынам, пераносяцца на новыя месцы.

лапух ваўчкі

Page 8: Насенне

.

Часам насенне знаходзіцца ў сакавітым плодзе. Яркія, смачныя плады чаромхі, маліны, каліны

прыцягваюць жывёл і птушак. Яны ядуць плады, а разам з імі і насенне. Плод пераварваецца, а

насенне – не. Яны выходзяць неператраўленымі. Так насенне апыняецца ў глебе.

Page 9: Насенне

Насенне многіх раслін разносяць насякомыя. Напрыклад, мурашак прыцягваюць сакавітыя кветкі чыстацела і фіялкаў. Мурашы заносяць

плады ў мурашнік, а насенне, застаючыся няз'едзеным, выносіцца вонкі.

Page 10: Насенне

Распаўсюджванню пладоў і насення спрыяюць жывёлкі – вавёркі, бурундукі – якія рыхтуюць іх на

запас. Нез’едзенае або страчанае насенне пры спрыяльных умовах нярэдка прарастае.

вавёрка

бурундук

Page 11: Насенне

У прыродзе сустракаецца нямала раслін, якія могуць самі рассейваць сваё насенне. Пры

выспяванні іх плады раскрываюцца і насенне разлятаецца ў розныя бакі. Такім спосабам

адбываецца распаўсюджванне насення ў фіялкі, гарошку, акацыі.

акацыя

мышыны гарошак

шалёны гурок

Самастойнае распаўсюджванне

Page 12: Насенне

Малайцы!