4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка...

22
4 - 2018 СЦЭНАРЫЙ ПАСЯДЖЭННЯ ПЕДАГАГІЧНАЙ НАРАДЫ НА ТЭМУ ДЗЕЙНАСЦЬ ПЕДКАЛЕКТЫВУ ПА РАЗВІЦЦІ ДАСЛЕДЧАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ НАВУЧЭНЦАЎ ЯК ДЗЕЙНАСНАЙ АСНОВЫ КІРАВАННЯ ІХ РАЗВІЦЦЁМКалпінская Наталля Станіславаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Лідскі каледж УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” Анатацыя. У артыкуле прыведзены сцэнарый пасяджэння педагагічнай нарады “Дзейнасць педкалектыву па развіцці даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як дзейнаснай асновы кіравання іх развіццём”. Адной з актуальных задач адукацыі з'яўляецца авалоданне навучэнцамі спосабамі здабывання і перапрацоўкі інфармацыі шляхам самастойнай даследчай практыкі ў рамках кампетэнтнаснага падыходу. Такая задача патрабуе мэтанакіраванага развіцця іх даследчай кампетэнцыі, якая спрыяе вызваленню дзейнаснага пачатку ў чалавеку, умацаванню яго патрэбы ў пазнанні. Ключавыя словы: веды, вопыт даследчай дзейнасці, даследчая дзейнасць, даследчыя кампетэнцыі, здольнасці да даследавання, уменні і навыкі. Метадычная работа каледжа накіравана на захаванне і развіццё кадравага патэнцыялу шляхам павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, актывізацыю іх самастойнай працы па павышэнні свайго педагагічнага майстэрства праз развіццё даследчай кампетэнтнасці суб'ектаў адукацыйнага працэсу. Прадстаўляем вашай увазе сцэнарый пасяджэння педагагічнай нарады “Развіццё даследчай кампетэнтнасці суб'ектаў адукацыйнага працэсу як дзейнаснай асновы эфектыўнага кіравання іх развіццём”. Форма правядзення педнарады – калектыўнае думанне – прадугледжвае сумесную дзейнасць педагагічных работнікаў для вызначэння шляхоў арганізацыі працы па фарміраванні і развіцці даследчых кампетэнцый навучэнцаў; выпрацоўцы сістэмы агульнага погляду на ролю і месца вучэбна-даследчай дзейнасці ў арганізацыі адукацыйнага працэсу. Задачы педнарады: стварыць умовы для прадуктыўных дзелавых зносін калег;

Upload: others

Post on 12-Jul-2020

5 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

СЦЭНАРЫЙ ПАСЯДЖЭННЯ ПЕДАГАГІЧНАЙ НАРАДЫ

НА ТЭМУ “ДЗЕЙНАСЦЬ ПЕДКАЛЕКТЫВУ ПА РАЗВІЦЦІ

ДАСЛЕДЧАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ НАВУЧЭНЦАЎ

ЯК ДЗЕЙНАСНАЙ АСНОВЫ КІРАВАННЯ ІХ РАЗВІЦЦЁМ”

Калпінская Наталля Станіславаўна,

намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце

Лідскі каледж УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Янкі Купалы”

Анатацыя. У артыкуле прыведзены сцэнарый пасяджэння педагагічнай нарады

“Дзейнасць педкалектыву па развіцці даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як дзейнаснай

асновы кіравання іх развіццём”. Адной з актуальных задач адукацыі з'яўляецца

авалоданне навучэнцамі спосабамі здабывання і перапрацоўкі інфармацыі шляхам

самастойнай даследчай практыкі ў рамках кампетэнтнаснага падыходу. Такая задача

патрабуе мэтанакіраванага развіцця іх даследчай кампетэнцыі, якая спрыяе вызваленню

дзейнаснага пачатку ў чалавеку, умацаванню яго патрэбы ў пазнанні.

Ключавыя словы: веды, вопыт даследчай дзейнасці, даследчая дзейнасць,

даследчыя кампетэнцыі, здольнасці да даследавання, уменні і навыкі.

Метадычная работа каледжа накіравана на захаванне і развіццё

кадравага патэнцыялу шляхам павышэння кваліфікацыі педагагічных

работнікаў, актывізацыю іх самастойнай працы па павышэнні свайго

педагагічнага майстэрства праз развіццё даследчай кампетэнтнасці

суб'ектаў адукацыйнага працэсу. Прадстаўляем вашай увазе сцэнарый

пасяджэння педагагічнай нарады “Развіццё даследчай кампетэнтнасці

суб'ектаў адукацыйнага працэсу як дзейнаснай асновы эфектыўнага

кіравання іх развіццём”. Форма правядзення педнарады – калектыўнае

думанне – прадугледжвае сумесную дзейнасць педагагічных работнікаў

для вызначэння шляхоў арганізацыі працы па фарміраванні і развіцці

даследчых кампетэнцый навучэнцаў; выпрацоўцы сістэмы агульнага

погляду на ролю і месца вучэбна-даследчай дзейнасці ў арганізацыі

адукацыйнага працэсу.

Задачы педнарады:

– стварыць умовы для прадуктыўных дзелавых зносін калег;

Page 2: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

– вызначыць шляхі ўдасканалення работы па фарміраванні і развіцці

даследчай кампетэнцыі навучэнцаў;

– удасканальваць даследчую кампетэнтнасць выкладчыкаў. План падрыхтоўкі да педагагічнай нарады ўключае дыягнастычную

работу з навучэнцамі і выкладчыкамі, метадычнае суправаджэнне (выпуск інфармацыйна-метадычных часопісаў, правядзенне дэкад адкрытых урокаў, мерапрыемстваў метадычнай накіраванасці, індывідуальных кансультацый), а таксама самаадукацыйную дзейнасць выкладчыкаў па накірунках і падрыхтоўку матэрыялаў да педагагічнай нарады, якія дапамогуць арганізаваць прадуктыўную дзейнасць у ходзе пасяджэння. Падрабязны план падрыхтоўкі да нарады прадстаўлены ў дадатку 1.

У ходзе падрыхтоўчай работы вызначаны складнікі даследчай кампетэнцыі навучэнцаў (веды; здольнасці да даследавання, уменні і навыкі; вопыт даследчай дзейнасці), класіфіцыраваны даследчыя ўменні і навыкі, віды даследчай кампетэнцыі, выдадзены інфармацыйна-метадычны часопіс “Даследчая кампетэнтнасць: сутнасць, змест, педагагічныя ўмовы”, памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як дзейнаснай асновы кіравання іх развіццём”. З мэтай удасканалення праектнай і даследчай культуры выкладчыкаў, развіцця іх канструктыўна-праекціровачных, даследча-эксперыментальных кампетэнцый, згодна плана, прайшлі пасяджэнні цыклавых камісій, часовых метадычных фарміраванняў.

У ходзе падрыхтоўкі педнарады перад намі стаяла задача пошуку шляхоў фарміравання і развіцця даслечых кампетэнцый педагогаў і навучэнцаў на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай рабоце рознай прадметнай накіраванасці.

Ход правядзення педагагічнай нарады Усе ўдзельнікі педнарады рассаджваюцца па тых творчых групах, у

складзе якіх яны працавалі па прапанаваных накірунках. Загадзя рыхтуецца месца для правядзення педнарады: сталы растаўляюцца такім чынам, каб было зручна працаваць у творчых групах па накірунках: “Веды”, “Здольнасці да даследавання, уменні і навыкі”, “Вопыт даследчай дзейнасці”; размяшчаецца раздатачны матэрыял: “Вузельчык на памяць”; лісткі настрою (дад. 3); шаблон “Карта будучага”. Перад пачаткам работы прапануецца ўдзельнікам педнарады выбраць лісткi настрою, якія надрукаваны на рознакаляровых лістах паперы (каляровая дыягностыка дапамагае зразумець настрой чалавека, адлюстроўвае яго накіраванасць на пэўную дзейнасць, актыўнасць і камунікатыўныя здольнасці). На кожным з іх напісана выказванне, якое тычыцца тэмы педнарады. Падчас або напрыканцы пасяджэння можна ажыццяўляць рэфлексію шляхам аналізу выказвання, напісанага на лістку настрою. Кожная група ў адпаведнасці з

Page 3: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

абранай тэмай для самаадукацыі ў ходзе работы педагагічнай нарады запаўняе “Карту будучага”. Пры правядзенні педнарады працуе “адкрыты” мікрафон. Выкладчыкі дзеляцца сваім каштоўным вопытам па напрамках:

– даследчая дзейнасць як сродак фарміравання сістэмных ведаў па вучэбнай дысцыпліне;

– адукацыйны патэнцыял даследчага, часткова-пошукавага і

праблемнага метадаў навучання для развіцця даследчых уменняў і

навыкаў, творчага мыслення навучэнцаў;

– даследчая дзейнасць як адзін са спосабаў дасягнення асобасных

вынікаў.

Пасяджэнне педнарады можна ўмоўна раздзяліць на тры часткі (па

накірунках самаадукацыйнай дзейнасці):

I група – даследчая дзейнасць як сродак фарміравання сістэмных

ведаў па вучэбнай дысцыпліне;

II група – адукацыйны патэнцыял даследчага, часткова-пошукавага і

праблемнага метадаў навучання для развіцця даследчых уменняў і

навыкаў, творчага мыслення навучэнцаў;

III група – даследчая дзейнасць як адзін са спосабаў дасягнення

асабістых вынікаў.

Перад кожнай часткай пасяджэння прадстаўляюцца вынікі

дыагностыкі пачатковага ўзроўня сфарміраванасці даследчых

кампетэнцый навучэнцаў па раздзелах: веды, уменні, вопыт. Асноўныя

даследчыя кампетэнцыі навучэнцаў па вышэйуказаных раздзелах

прадстаўлены ў падрыхтаваных да педнарады метадычных матэрыялах –

“Вузельчык на памяць” па тэме педнарады. Пасля кожнай часткі

падводзяцца вынікі метадамі “адкрыты” мікрафон, карціравання і прыём

“Кагнітыўная графіка”. З дапамогай прыёму “Кагнітыўная графіка” добра

вывучаць розныя навуковыя тэорыі, погляды на важныя пытанні

педагагічнай практыкі. Падмурак дома – гэта факты, якія паслужылі

падставай для распрацоўкі той ці іншай тэорыі. Зруб – схема, якая

адлюстроўвае асноўныя яе палажэнні. Дах – прыклад практычнага

прымянення гэтай тэорыі. Выкарыстанне такога прыёму дазваляе развіваць

метадалагічную культуру выкладчыкаў. Тэхналогія правядзення метада

“Карціраванне” (распрацоўка карты будучага) дазваляе стварыць вынік, які

мы жадаем атрымаць, адлюстроўваючы ўзаемадзеянне тых ці іншых

фактараў, рызык, абазначыць неабходныя дзеянні. Мадэратар прадстаўляе

аналіз кантэксту будучага ў вобласці пытання, якое даследуецца. У якасці

аналітычнай рамкі выкарыстоўваецца “Карта будучага”.

Гарызонт Трэнд Магчымасці (М)

і пагрозы (П)

Фармат

спецыяліста

Тэхналогіі

падрыхтоўкі

Page 4: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Гарызонт Трэнд Магчымасці (М)

і пагрозы (П)

Фармат

спецыяліста

Тэхналогіі

падрыхтоўкі

Блізкі

(2018–2019)

М.:

П.:

М.:

П.:

М.:

П.:

Сярэдні

(2018–2021)

М.:

П.:

М.:

П.:

М.:

П.:

Далёкі

(2021–2025)

М.:

П.:

М.:

П.:

Тэхналогія работы для запаўнення карты будучага апісана ў артыкуле А.В. Пазняк, Ю.М. Ягоравай, А.В. Баранавай (навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопіс “Адукацыя і выхаванне”) [4].

Праект рашэння педагагiчнай нарады фарміруецца з прапаноў творчых груп. Рашэння педнарады зацвярджаюцца загадам дырэктара і з’яўляецца абавязковым для выканання кожным членам педагагічнага калектыва.

І. Уступная частка/ “І стварылі школу так ... Дзіця любіць прыроду, таму яго замкнулі ў

чатырох сценах. Дзіцяці падабаецца ўсведамляць, што яго праца мае нейкі сэнс, таму ўсё наладзілі так, каб яго актыўнасць не прыносіла ніякай карысці. Ён не можа заставацца без руху – яго прымусілі да нерухомасці. Ён любіць працаваць рукамі, а яго сталі навучаць тэорыям і ідэям. Ён любіць гаварыць – яму загадалі маўчаць. Ён імкнецца зразумець – яму загадалі вучыць на памяць. Ён хацеў бы сам шукаць веды – яны яму даюцца ў гатовым выглядзе ... І тады дзеці навучыліся таму, чаму б яны ніколі не навучыліся б у іншых умовах. Яны навучыліся хлусіць і прыкідвацца”, – так пісаў у сярэдзіне ХХ-га стагоддзя швейцарскі педагог і публіцыст Адольф Фер’ер.

Рэаліі сённяшняга дня такія: адной з асноўных задач выкладчыка з’яўляецца выхаванне творча думаючага спецыяліста, спецыяліста, які валодае сучаснымі метадамі пошуку, здольнага творча падыходзіць да ра-шэння праблем, папаўняць свае веды шляхам самаадукацыі, умее актыўна і прадуктыўна аналізаваць фактычную інфармацыю, ствараць і выбіраць новыя больш эфектыўныя алгарытмы, рэсурсы, тэхналогіі, планаваць і паспяхова рэалізоўваць свае жыццёвыя праекты. Навучанне праз рашэнне

Page 5: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

даследчых задач разглядаецца не проста як права і жаданне выкладчыка, але і як яго прафесійны абавязак. Усе вышэйпералічаныя патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі сучаснага выпускніка занатаваны ў адукацыйных стандартах Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях у раздзелах:

агульныя патрабаванні;

патрабаванні да псіхічных і прафесійна-значымых якасцей асобы;

патрабаванні да сацыяльна-асобасных кампетэнцый;

патрабаванні да прафесійных кампетэнцый па розных відах

дзейнасці:

канструктарска-тэхналагічнай;

арганізацыйна-кіраўнічай;

камунікатыўнай;

праектна-канструктарскай;

аналітыка-статыстычнай;

рамонтна-эксплуатацыйнай.

Кампетэнцыі – патрабаванні, якія прад’яўляюцца да падрыхтоўкі

навучэнца, нарматыўнае поле.

Тэма педнарады актуальна. Дыфіцыт нестандартных рашэнняў,

ініцыятыў, новых праектаў, прарыўных рашэнняў – гэта ўсё наследдзе

фарміравання стэрыатыпнага мыслення навучэнцаў у адукацыі.

Ці можна ўявіць сітуацыю, калі для лячэння хворага запрашаюць

чалавека, які не мае медыцынскай адукацыі, толькі таму, што ён калісьці

лячыўся ў шпіталі? Хто пусціць за штурвал самалёта старонняга чалавека,

на падставе таго, што ён часта лётаў на самалёце ў якасці пасажыра?

Якімі ведамі і ўменнямі ў галіне ажыццяўлення навукова-даследчай і

інавацыйнай дзейнасці неабходна валодаць выкладчыку, каб развіваць

ідэю ад вучэбнай задачы да даследчай праблемы, будаваць навучанне на

аснове даследаванняў розных узроўняў і формаў:

1. Веданне:

асноўных адукацыйных рэсурсаў і выкарыстанне іх матэрыялаў у

сваёй працы;

актуальнай інфармацыі аб даследаваннях у галіне методыкі

выкладання вучэбнай дысцыпліны ў кантэксце фарміравання вучэбна-

пазнавальных кампетэнцый.

2. Уменне:

праектаваць разам з навучэнцамі траекторыю развіцця на аснове

арганізацыі пралангаванай даследчай дзейнасці;

вызначаць магчымасці выканання даследчых праектаў навучэнцамі

пры вывучэнні канкрэтных тэм;

ацэньваць эфектыўнасць выкананага даследавання.

Page 6: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Аб узроўні даследчых кампетэнцый педагогаў сведчаць

распрацаваныя вучэбныя праграмы па вучэбных дысцыплінах, вучэбна-

метадычныя комплексы; навучанне ў магістратуры; “вырошчванне”

эфектыўнага педагагічнага вопыту на аснове вядучых ідэй сучаснай

псіхалогіі, педагогікі і прыватных методык; публікацыі ў педагагічным

друку матэрыялаў з вопыту работы; метадычнае суправаджэнне ходу

рэспубліканскага эксперыментальнага праекту “Апрабацыя педагагічнай

сістэмы фарміравання прадпрымальніцкай кампетэнтнасці будучых

педагогаў дашкольнай адукацыі ў каледжах”; супрацоўніцтва з

факультэтамі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”,

УА РІПА, міжнароднае супрацоўніцтва з ДККП “Гуманітарны каледж” г.

Астана (Рэспубліка Казахстан), Вільнюскім цэнтрам прафесійнага і

камерцыйнага навучання (Літоўская Рэспубліка).

Параўнальны аналіз вынікаў дыягностыкі (2–3 гады) прафесійных

патрэб і цяжкасцей выкладчыкаў. Па выніках дыягностыкі прафесійных

патрэб і цяжкасцей выкладчыкаў былі вызначаны накірункі ўдасканалення

прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў каледжа праз работу метадычных

фарміраванняў, самаадукацыйную дзейнасць.

Зварот да памяткі “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

дзейнаснай асновы кіравання іх развіццём”.

ІІ. Сацыялізацыя вынікаў самаадукацыйнай дзейнасці

выкладчыкаў па тэме “Даследчая дзейнасць як сродак фарміравання

сістэмных ведаў па вучэбнай дысцыпліне”.

Аналіз дыягнастычных дадзеных, прадстаўленых на дыяграме

“Пачатковы ўзровень (валодае слаба) сфарміраванасці даследчых

кампетэнцый навучэнцаў каледжа” (раздзел “Веды”).

Дыягностыку мэтазгодна правесці ў вучэбных групах 1, 4 курсаў. Для

нагляднай дэманстрацыі вынікаў дыягностыкі лепш за ўсё выкарыстаць

графікі. Крытэрыямі для аналізу могуць выступаць наступныя паказчыкі:

веданне асноў навук (тэрміналогія, асноўныя законы); асноўных тэрмі-

наў даследавання (аб'ект, прадмет даследавання, мэта, задачы,

актуальнасць, гіпотэза, метады, практычнае значэнне працы і г. д.);

асноўных напрамкаў даследаванняў сучаснай навукі (на ўзроўні ССА);

этапаў даследчай дзейнасці; відаў прадстаўлення вынікаў даследавання;

крытэрыяў ацэнкі даследавання; этыкі маладога (юнага) вучонага. Метад “адкрыты” мікрафон (выкладчыкі дзеляцца прагрэсіўным

вопытам педагагічнай дзейнасці па дадзенаму накірунку).

Магчымыя тэмы выступленняў падчас работы “адкрытага” мікрафона:

“Даследчая дзейнасць як сродак фарміравання сістэмных ведаў па

вучэбнай дысцыпліне”;

Page 7: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

“Кіраванне вучэбна-даследчай дзейнасцю навучэнцаў як сродак

фармавання паспяховай асобы”;

“Фарміраванне даследчых кампетэнцый навучэнцаў па фізіцы ва

ўрочны і пазаўрочны час”;

“Кіраванне развіццём даследчых кампетэнцый у рамках вучэбнай

дысцыпліны “Эканоміка арганізацыі”.

Метад карціравання. Мадэратар групы “Веды” прадстаўляе вынікі

работы групы.

Работа са структурнай схемай.

Што з'яўляецца крыніцай вучэбнага зместу, з якім выкладчык

ўваходзіць у групу? Вучэбная праграма, падручнік? Правільна будзе

сказаць – той сацыяльны вопыт, тая культура, якая стаіць за гэтым

навучальным зместам. І сам выкладчык апынецца, магчыма, адзіным у

жыцці навучэнца пасярэднікам паміж ім, навучэнцам і дадзенай вобласцю

культуры.

Дык вось, калі педагог уваходзіць у групу носьбітам не толькі

вучэбнага зместу, закладзеным у вучэбнай праграме (там, сапраўды, толькі

веды і ўменні), а транслятарам нейкага сацыякультурнага вопыту, то

задамося пытаннем: “З чаго ён складаецца?”.

Вопыт руху да ведаў

Сацыякультурны вопыт

Вучэбныя планы, адукацыйны стандарт,

вучэбныя праграмы, падручнікі,

навучальныя дапаможнікі

Page 8: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Першы кампанент – веды пра свет і пра спосабы дзейнасці ў ім. З

педагагічнага пункту гледжання, каштоўна не само веданне, а рух да яго.

Ацэначная функцыя ведаў мае самую непасрэдную сувязь з

светапогляднай функцыяй. Вось чаму дасведчаны і разумны выкладчык,

калі гаворка заходзіць пра важныя светапоглядныя пытанні, заўсёды

знойдзе на занятку час на аповед аб лёсе навукоўца, пра тое, як робіцца

навуковае адкрыццё, на добры навучальны фільм ці сустрэчу з разумным,

цікавым чалавекам, урэшце аб сваім асабістым жыццёвым вопыце

спасціжэння асноў навукі.

Другі кампанент зместу адукацыі – сацыякультурны вопыт. Многія

выкладчыкі ў размове называюць гэты элемент зместу адукацыі проста

“ўменні”. Гэта не зусім правільна: уменні – вынік авалодання гэтым

вопытам, а калі такога вопыту навучэнцу не даць, то вынікам будуць веды

пра спосаб дзейнасці, але не ўменні.

ІІІ. Сацыялізацыя вынікаў самаадукацыйнай дзейнасці выклад-

чыкаў па тэме “Адукацыйны патэнцыял даследчага, часткова-пошукавага

і праблемнага метадаў навучання для развіцця даследчых уменняў і

навыкаў, творчага мыслення навучэнцаў”.

Фарміраванне ці развіццё навыкаў – доўгі працэс, які забяспечваецца

метадычнай і тэхналагічнай падрыхтоўкай выкладчыка.

Работа са структурамі часткова-пошукавага, даследчага,

праблемнага метадаў навучання (дад. 2). У час работы са структурамі

робіца вывад аб мэтазгоднасці выкарыстання таго ці іншага метада ў

структуры вучэбнага занятку ў залежнасці ад мэты ўрока, задач

выкладчыка, патрэб навучэнца, прыёмаў выкладання і навучання.

Метад “адкрыты” мікрафон.

Магчымыя тэмы выступленняў падчас работы “адкрытага” мікрафона:

“Творча-пошукавая дзейнасць на ўроку як умова развіцця

даследчых уменняў навучэнцаў”;

“Фарміраванне навыкаў сацыяльнага ўзаемадзеяння будучых

спецыялістаў па сродках арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці”;

“Рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні хіміі як умова

развіцця агульна-інтэлектуальных і даследчых уменняў навучэнцаў”;

“Навучанне праз адкрыццё: практыка рэалізацыі тэхналогіі

эўрыстычнага навучання”.

Метад карціравання. Мадэратар групы “Здольнасці да даследавання,

уменні і навыкі” прадстаўляе вынікі работы.

Аналіз дыягнастычных дадзеных, прадстаўленых на дыяграме

“Пачатковы ўзровень (валодае слаба) сфарміраванасці даследчых

кампетэнцый навучэнцаў каледжа” (раздзел “Уменні”).

Page 9: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Крытэрыямі для аналізу могуць выступаць наступныя паказчыкі:

здольнасць да даследавання, уменні, навыкі вылучыць праблему;

вызначыць аб'ект і прадмет даследавання; вызначыць тэму даследавання;

сфармуляваць мэты і задачы даследавання; сфармуляваць гіпотэзу і

вызначыць план яе пацвярджэння або абвяржэння; скласці план

правядзення даследавання; падабраць крыніцы інфармацыі для тэмы;

генераваць ідэі, шляхі вырашэння праблем, варыянтаў праектаў; меркаваць

прычыны з'яў і працэсаў; аналізаваць, параўноўваць, рабіць абагульненыя

высновы; суаднесці дасягнутае з раней пастаўленымі мэтамі і задачамі.

Як паказвае практыка, на 3–4 курсах фарміруюцца стабільныя навыкі

пошуку, аналізу, супастаўлення, прадстаўлення выніку сваёй дзейнасці.

Навучэнцы могуць напісаць работу для ўдзелу ў канферэнцыі, скласці

тэзісы, артыкул, прэзентацыю, умела прадставіць яе аўдыторыі, акрамя

таго, крытычна ацаніць, знайсці сродкі для ўдасканалення. І вельмі

важнымі даследчыя ўменні і навыкі ў падрыхтоўцы да выніковай

атэстацыі.

Зварот да структурнай схемы.

Мы разгледзелі два кампаненты зместу адукацыі як адлюстравання

сацыякультурнага вопыту. Але калі б у працэсе сацыяльнага ўзнаўлення

пакаленняў перадаваліся бы толькі яны, то наўрад ці мы далёка

Вопыт здабыцця

ўменняў, навыкаў

Вопыт руху да ведаў

Сацыякультурны вопыт

Вучэбныя планы, адукацыйны стандарт,

вучэбныя праграмы, падручнікі,

навучальныя дапаможнікі

Page 10: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

прадзвінуліся б ад каменнай сякеры. Відавочна, што кожнае пакаленне ў

працэсе адукацыі павінна авалодваць яшчэ і вопытам стварэння чагосьці

новага а без асобы з сфарміраванымі і развітымі даследчымі

кампетэнцыямі, які ўмее нестандартна мысліць, гэта немагчыма.

“Прызначэнне настаўніка – дапамагчы нарадзіцца думцы вучня”.

Сакрат

ІV. Сацыялізацыя вынікаў самаадукацыйнай дзейнасці выклад-

чыкаў па тэме “Даследчая дзейнасць як адзін са спосабаў дасягнення

асабістых вынікаў”.

Аналіз вынікаў ўдзелу ў канференцыях рознага ўзроўню, творчых

конкурсах, конкурсах тэхнічнай творчасці, публікацыйнай актыўнасці

педагогаў і навучэнцаў у дынаміцы за тры гады. Метад “адкрыты” мікрафон. Магчымыя тэмы выступленняў падчас работы “адкрытага” мікрафона:

“Арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў у рамках работы гуртка тэхнічнай творчасці”;

“Фарміраванне ўніверсальных навучальных дзеянняў як псіхалагічнага складніку адукацыйнага працэсу”;

“Выкарыстанне разнастайных арганізацыйных форм і ўлік індывідуальных асаблівасцяў кожнага навучэнца як сродак забяспечэння росту творчага патэнцыялу, пазнавальных матываў”.

Метад карціравання. Мадэратар групы “Вопыт даследчай дзейнасці” прадстаўляе вынікі работы.

Аналіз дыягнастычных дадзеных, прадстаўленых на дыяграме “Пачатковы ўзровень (валодае слаба) сфарміраванасці даследчых кампетэнцый навучэнцаў каледжа” (раздзел “Вопыт”).

Паказчыкі для аналізу вопыту даследчай дзейнасці: праца з рознымі крыніцамі ведаў, ІКТ; падборка метадаў для правядзення канкрэтнага даследавання; праца з самымі простымі прыборамі; арганізацыя сацыялагічнага апытання, анкетавання, інтэрв'ю і г. д.; праца ў камандзе і індывідуальна; фіксаванне і апрацоўка вынікаў даследавання; афармленне вынікаў даследавання і прадстаўленне іх да абароны (навукова-даследчая работа, даклад, тэзісы, публікацыя, прэзентацыя і г. д.); выступленне; знаходжанне практычнага значэння з вынікамі даследавання.

Вывад: вопыт творчай дзейнасці – абавязковы элемент зместу адукацыі. Зачытваецца даведка па выніках унутранага кантролю. V. Падвядзенне вынікаў работы педагагічнай нарады. У выніку даследчай дзейнасці навучэнцы, якія авалодалі даследчай

кампетэнцыяй, знаходзяць неабходную інфармацыю, вылучаюць гіпотэзу, ўмеюць бачыць праблемы, мадэлююць, складаюць план дзейнасці, ставяць эксперыменты, класіфікуюць і ўяўляюць атрыманы вынік, робяць

Page 11: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

высновы, прапануюць практычнае прымяненне свайго прадукта. Вельмі важна арганічная сувязь ведаў, дакладней, яе ацэначнай

функцыі, з такім кампанентам зместу адукацыі як вопыт эмацыйна-каштоўнасных адносін. Веданне, напоўненае асобасным сэнсам, якое стала асабістым вопытам – досведам суб'ектыўных перажыванняў, і ёсць па-сапраўднаму засвоенае веданне.

Фарміраванне каштоўнасцяў асобы – ювелірны па складанасці працэс, аднак прафесіянал, які бярэцца канструяваць змест адукацыі на ўзроўні вучэбнай дысцыпліны не можа не аддаваць сабе справаздачы ў тым, што ён нясе на вучэбны занятак і як у залежнасці ад гэтага будуецца адукацыйны працэс. А ёсць яшчэ ўзроўні адукацыйных стандартаў, вучэбнага плана, вучэбных праграм, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў. Усё гэта нішто іншае, як розныя ўзроўні ўвасаблення ў канкрэтных матэрыяльных носьбітах тэарэтычных палажэнняў. У нашым “доміку” – гэта дах, што значыць, прыкладное значэнне тэорыі.

Сістэма адукацыі павінна быць заснавана на тым, каб навучыць

навучэнца ствараць сваё, не адмаўляючы дасягненняў чалавецтва, а параў-

ноўваючы сваё з культурна-гістарычным аналагам.

“Чым далей ты ідзеш ў запазычаным свеце, чым болей пераймаеш,

тым больш ты губляеш. Будзьце самі светам для сябе”. (З кнігі ўсходняй

мудрасці.)

Зварот да лісткоў настрою (дад. 3).

Вопыт даследавання, творчасці

Вопыт

эмацыянальна-

каштоўнасных

адносін

Вопыт здабыцця ўменняў,

навыкаў

Вопыт руху да ведаў

Сацыякультурны вопыт

Вучэбныя планы, адукацыйны стандарт,

вучэбныя праграмы, падручнікі, навучальныя

дапаможнікі

Page 12: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Прыняцце праекта рашэння педагагічнай нарады (дад. 4, 5).

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Король, А.Д. Обучение через открытие: в поисках ученика. Книга для

Учителя и Родителя / А.Д. Король. Минск, 2017.

2. Левитес, Д.Г. Школа для профессионалов, или Семь уроков для тех, кто

учит / Д.Г. Левитес. М. ; Воронеж, 2001.

3. Пирютко, О.Н. Как избежать ошибок и приобрести опыт

исследовательской деятельности? / О.Н. Пирютко // Народная асвета. 2014. № 1.

С. 30–33.

4. Позняк, А.В. Использование форсайт-технологии в процессе

профильного обучения педагогической направленности / А.В. Позняк, Ю.Н.

Егорова, А.В. Баранова // Адукацыя і выхаванне. 2018. № 6. С. 40–42.

Page 13: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Дадатак 1

План падрыхтоўкі да педагагічнай нарады

I. Дыягнастычная работа.

1.1. Дыягностыка “Узровень развіцця інтэлекту навучэнцаў”.

1.2. Дыягностыка “Ступень сфарміраванасці вучэбна-даследчых

уменняў навучэнцаў”.

1.3. Дыягностыка прафесійных патрэбаў і цяжкасцяў выкладчыкаў.

1.4. Дыягностыка “Выяўленне ўзроўню здольнасцяў выкладчыкаў да

даследчай дзейнасці”.

II. Метадычнае суправаджэнне.

2.1. Выпуск інфармацыйна-метадычных часопісаў:

– “Як адначасова навучаць ўсіх па-рознаму”;

– “Коўчынгавы падыход у навучанні як тэхналогія рэалізацыі

сучаснай адукацыі”;

– “Даследчая кампетэнтнасць: сутнасць, змест, педагагічныя ўмовы”.

2.2. Правядзенне дэкады адкрытых урокаў па накірунку “Традыцыі +

Інавацыі”.

2.3. Правядзенне мерапрыемстваў метадычнай накіраванасці:

2.3.1. майстар-клас “Шляхі да поспеху, або Ужыванне коўчынгавага

падыходу ў адукацыі”;

2.3.2. форум метадычных распрацовак выкладчыкаў “Фірменны стыль

педагога-майстра”;

2.3.3. біт-семінар “Даследчы праект або навуковае даследаванне?

Арганізацыйна-змястоўныя праблемы праектнай і даследчай дзейнасці

навучэнцаў”.

2.4. Выстава-кансультацыя па тэме “Развіццё вучэбна-

інтэлектуальных уменняў”.

2.5. Выстава метадычнай літаратуры па тэме “Даследчая

кампетэнтнасць выкладчыка і навучэнца”.

2.6. Рэкамендацыйны спіс літаратуры па тэмах:

– “Развіццё вучэбна-інтэлектуальных уменняў”;

– “Развіццё даследчай кампетэнтнасці суб'ектаў адукацыйнага працэсу

як дзейнаснай асновы эфектыўнага кіравання іх развіццём”.

2.7. Анатаваны спіс літаратуры “Сучасны ўрок: фактары і метады

павышэння якасці адукацыі”.

2.8. Тэзаўрус асноўных паняццяў, азначэнняў па тэме педагагічнай

нарады.

2.9. Індывідуальныя кансультацыі па падрыхтоўцы выступленняў па

тэме педагагічнай нарады.

Page 14: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

III. Самаадукацыйная дзейнасць выкладчыкаў па падрыхтоўцы

да педагагічнай нарады па накірунках:

3.1. Даследчая дзейнасць як сродак фарміравання сістэмных ведаў па

вучэбнай дысцыпліне.

3.2. Адукацыйны патэнцыял даследчых метадаў навучання.

3.3. Даследчая дзейнасць як адзін са спосабаў дасягнення асобасных

вынікаў.

Матэрыялы да педнарады:

– “Вузельчык на памяць” па тэме педнарады;

– лісткі настрою;

– шаблон “Карта будучага”;

– метадычная прадукцыя, распрацаваная выкладчыкамі каледжа па

тэме педнарады;

– выстава метадычнай літаратуры па тэме “Даследчая кампетэнтнасць

выкладчыка і навучэнца”.

Page 15: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Дадатак 2

Структура часткова-пошукавага метаду навучання

Прыёмы выкладання Задачы выкладчыка

– эўрыстычная гутарка;

– самастойная праца з

элементамі

даследавання;

– гульня

часткова-пошукавы

метад

(інфармацыйна-

эўрыстычны)

праблемны

падыход

у паведамленні

матэрыялу

узровень

пазнавальнай

дзейнасці –

часткова-

пошукавы

(разуменне і

перанос)

– імкненне да выяўлення

сэнсу вывучаецца

матэрыялу;

– пазнанне сувязей

паміж з'явамі;

– авалоданне спосабамі

прымянення ведаў у

змененых умовах

Мэта вучэбнага занятку: навучанне навучэнцаў элементам творчай

дзейнасці

– самастойнае

абагульненне па

прыватных пытаннях;

– рашэнне пазнавальных

задач;

– складанне плана

самастойнай работы;

– удзел у эўрыстычнай

гутарцы;

– частковы разумовы

эксперымент

Прыёмы навучання Патрэбы навучэнца

Page 16: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Структура даследчага метаду навучання

Прыёмы выкладання Задачы выкладчыка

даследчы метад

навучання

мінімум

інфармацыйных функцый;

максімум кіраўнічай

дзейнасці

супастаўленне з

новымі фактамі;

кансультацыі;

аналіз;

ацэнка;

эксперымент;

кіраванне

даследчай дзейнасцю

Прыёмы навучання Патрэбы навучэнца

узровень

пазнавальнай

дзейнасці –

даследчы

(перанос)

імкненне прымяніць

веды ў новай сітуацыі;

патрэбы ў працэсе

самастойнай работы

вырашыць вучэбную

праблему

Мэта вучэбнага занятку: мэтанакіраванае навучанне пошукавай

дзейнасці

усведамленне

вучэбнай праблемы;

самастойнае

вылучэнне гіпотэзы па

рашэнні задач;

суаднясенне

атрыманых вынікаў са

здагадкамі, якія

меркаваліся;

абагульненне па

праблеме ў цэлым

Page 17: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Структура метаду праблемнага выкладу

Прыёмы выкладання Задачы выкладчыка

метад

праблемнага

выкладу

арганізацыя адэкватных

дзеянняў навучэнцаў

пастаноўка праблемы;

стварэнне праблемнай

сітуацыі;

рашэнне праблемнай

сітуацыі;

аналіз атрыманага

рашэння

Прыёмы навучання Патрэбы навучэнца

узровень

пазнавальнай

дзейнасці –

часткова-

пошукавы

(разуменне)

параўноўваць;

аналізаваць;

выдзяляць галоўнае

Мэта вучэбнага занятку: навучанне навучэнцаў элементам творчай

дзейнасці

выкананне лагічных

аперацый;

прайграванне ведаў і

спосабаў дзейнасці;

аповед;

асэнсаванне

вучэбнага матэрыялу;

складанне плана;

успрыманне

інфармацыі

Page 18: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Дадатак 3

На одной стороне «Листка настроения» написано название

педагогического совета, с другой стороны – высказывание. «Листки

настроения» оформляются на цветной бумаге.

Педагогический совет «Деятельность педколлектива по развитию

исследовательской компетенции учащихся как деятельностной основы

управления их развитием»

Истинное знание состоит не в знакомстве с фактами, которые делают человека лишь

педантом, а в использовании фактов, которое делает его философом.

Г. Бокль

Примеры высказываний для «Листков настроения»:

1. Гораздо труднее увидеть проблему, чем найти ее решение. Для

первого требуется воображение, а для второго только умение. (Дж. Бернал)

2. Нет фантазии, которую воля и разум людей не могли бы

превратить в действительность.( А.М. Горький)

3. Важно не количество знаний, а качество их. Можно знать очень

многое, не зная самого нужного. (Л.Н. Толстой)

4. Старайся работать только с теми, кто сильнее тебя. Именно такие

люди помогают тебе расти. (Уле-Эйнар Бьёрндален)

5. Должно стремиться к знанию не ради споров, не для презрения

других, не ради выгоды, славы, власти или других целей, а ради того,

чтобы быть полезным в жизни. (Ф. Бэкон)

6. Историю цивилизации можно выразить в шести словах: чем

больше знаешь, тем больше можешь. (Э. Абу)

7. Неудивительно, что большое количество знаний, не будучи в силах

сделать человека умным, часто делает его тщеславным и заносчивым.

(Д. Аддисон)

8. Вам не удастся никогда создать мудрецов, если будете убивать в

детях шалунов! (Жан-Жак Руссо)

9. Нам легче приобрести лоск всезнания, чем основательно овладеть

небольшим числом знаний. (Л. Вовенарг)

10. У меня есть шесть верных слуг. Я им обязан всем. Их имена: Кто?

Почему? Когда? Что? Где? и Как? (Р. Киплинг)

11. Учитесь у вчера, живите сегодня, надейтесь на завтра. Главное –

не прекращать задавать вопросы... Никогда не теряйте священной

любознательности. (А. Эйнштейн)

12. Не ошибается лишь тот, кто ничего не делает! Не бойтесь

ошибаться – бойтесь повторять ошибки! (Т. Рузвельт)

Page 19: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

13. Нам кажется, что люди плохо знают как свои возможности, так и

свои силы: первые они преувеличивают, вторые преуменьшают. (Ф. Бэкон)

14. Никто не знает, каковы его силы, пока их не использует. (И. Гёте)

15. Я стою на том, что плохая голова, обладая вспомогательными

преимуществами и упражняя их, может перещеголять самую лучшую,

подобно тому, как ребенок может провести по линейке линию лучше, чем

величайший мастер от руки. (Г. Лейбниц)

16. Важный вопрос, который следует задавать, приступая к работе,

это не вопрос «Что я получу?»; вместо этого вы должны спрашивать себя

«Каким я стану?». (Дж. Рон)

17. Нужно работать изо всех сил, чтобы начать мыслить ясно и

сделать какую-нибудь простую вещь. И когда у вас это получается – вы

становитесь всесильным. (С. Джобс)

18. Всякое настоящее образование добывается только путем

самообразования. (Н. Рубакин)

19. Для достижения счастья необходимы три слагаемых: мечта, вера в

себя и трудолюбие.

20. Сначала неизбежно идут: мысль, фантазия, сказка. За ними

шествует научный расчет, и уже, в конце концов, исполнение венчает

мысль. (К. Циолковский)

21. Самым важным явлением в школе, самым поучительным

предметом, самым живым примером для ученика является сам учитель. (А.

Дистервег)

22. Развитие и образование ни одному человеку не могут быть даны

или сообщены. Всякий, кто желает к ним приобщиться, должен достигнуть

этого собственной деятельностью, собственными силами, собственным

напряжением. (А. Дистервег)

23. Будущее отныне принадлежит двум типам людей: человеку мысли

и человеку труда. В сущности, оба они составляют одно целое, ибо

мыслить – значит трудиться. (В. Гюго)

24. Самая великая победа – победа над своим негативным

мышлением. (Сократ)

25. В каждом человеке солнце. Только дайте ему светить. (Сократ)

26. Кто хочет сдвинуть мир, пусть сдвинет себя. (Сократ)

27. Совершеннейшим из людей можно считать того человека,

который стремится к совершенству; счастливейшим же из людей можно

считать того, кто сознает, что он уже достигает своей цели. (Сократ)

28. Бедный человек не тот, у которого нет ни гроша в кармане, а тот, у

которого нет мечты. (Сократ)

Page 20: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Дадатак 4

Праект рашэння педагагічнай нарады

1. З мэтай удасканалення сістэмы работы педагагічнага калектыва па

фарміраванні і развіцці даследчых кампетэнцый навучэнцаў, павышэння яе

эфектыўнасці, развіцця пазавучэбных форм прадстаўлення ўзроўню

інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў:

1.1. Метадычнаму савету каледжа:

1.1.1. Распрацаваць лакальныя дакументы, неабходныя для

арганізацыі сістэмнай работы па фарміраванні і развіцці даследчых

кампетэнтнасцей навучэнцаў.

Тэрмін выканання – ...

1.1.2. Распрацаваць на аснове матэрыялаў педнарады памятку для

выкладчыкаў па тэме “Падрыхтоўка навучэнцаў да навукова-даследчай і

праектнай дзейнасці”.

Тэрмін выканання – ...

1.1.3. Аформіць матэрыял па выніках работы педнарады для выпуска

інфармацыйна-метадычнага часопісу “Новы погляд: навучанне праз

адкрыццё”.

Тэрмін выканання – ...

1.2. Загадчыкам аддзяленняў сумесна са старшынямі ЦК:

1.2.1. Сфарміраваць банк навуковых тэм праектаў па ўсіх абласцях

ведаў.

Тэрмін выканання – ...

1.2.2. Арганізаваць у рамках ЦК работу навуковых секцый для

навучэнцаў.

Тэрмін выканання – ...

2. Старшыням ЦК спланаваць работу па правядзенні тэматычных

навуковых канферэнцый.

Тэрмін выканання – ...

3. Выкладчыкам каледжа:

3.1. З мэтай абагульнення і распаўсюджвання пазітыўнага

педагагічнага вопыту сістэматызаваць матэрыялы па тэме самаадукацыі і

прапагандаваць лепшыя напрацоўкі праз перыядычны друк, удзел у працы

каледжных, рэгіянальных, міжнародных канферэнцый, конкурсах,

мерапрыемствах метадычнай накіраванасці.

Тэрмін выканання – ...

Page 21: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

3.2. Павялічыць удзельную вагу заданняў, накіраваных на

фарміраванне уменняў працаваць з дадатковай літаратурай і іншымі

крыніцамі інфармацыі.

Тэрмін выканання – ...

3.3. Прапаноўваць навучэнцам выконваць вучэбныя даследванні ў ходзе

падрыхтоўкі дамашняга задання: правядзення назіранняў, пастаноўка

вопыту; праблемны аналіз тэксту, падрыхтоўка пытанняў да дыскусій і г. д.

Тэрмін выканання – ...

4. Намесніку дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце сумесна с

загадчыкамі аддзяленняў арганізаваць каледжнае навуковае аб’яднанне

“Даследчык”.

5. Загадчыку сектара інтэрнацыяналізацыі арганізаваць працу летняй

школы з мэтай развіцця даследчых кампетэнцый навучэнцаў.

Тэрмін выканання – ...

6. З мэтай стварэння адукацыйнай зоны:

6.1. Арганізаваць работу даследчай лабараторыі SANфізік.

Адказны: ...

Тэрмін выканання – ...

6.2. Арганізаваць работу творчай лабараторыі на базе гурткоў

тэхнічнай творчасці.

Адказны: ...

Тэрмін выканання – ...

6.3. Арганізаваць узаемадзеянне творчай лабараторыі з Дзяржаўнай

установай адукацыі “Лідскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці”.

Адказны: ...

Тэрмін выканання – ...

Page 22: 4 - 2018 - unibel.byripo.unibel.by/assets/masterstvo_online/docs/17/10-1.pdf · памятка “Развіццё даследчай кампетэнцыі навучэнцаў як

№4 - 2018

Дадатак 5

Праект рашэння педагагічнай нарады

З мэтай удасканалення сістэмы работы педагагічнага калектыва па

фарміраванні і развіцці даследчых кампетэнцый навучэнцаў, павышэння яе

эфектыўнасці, развіцця пазавучэбных форм прадстаўлення ўзроўню

інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў:

1. Арганізаваць каледжнае навуковае аб’яднанне “Даследчык”, работу

яго навуковых секцый для навучэнцаў па ўсіх абласцях ведаў.

Адказныя: ...

Тэрмін выканання – да ...

2. Арганізаваць работу творчай лабараторыі на базе гурткоў тэхнічнай

творчасці і яе ўзаемадзеянне з Дзяржаўнай установай адукацыі “Лідскі

раённы цэнтр тэхнічнай творчасці”.

Адказныя: ...

Тэрмін выканання – да ...

3. Распрацаваць на аснове матэрыялаў педнарады памятку для

выкладчыкаў па тэме “Падрыхтоўка навучэнцаў да навукова-даследчай і

праектнай дзейнасці”.

Адказныя: ...

Тэрмін выканання – да ...