Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове xiv – xv ст

16
Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове XIV – XV ст.

Upload: daniel-clemons

Post on 01-Jan-2016

99 views

Category:

Documents


1 download

DESCRIPTION

Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове XIV – XV ст. План. Гаспадарчае жыццё ВКЛ. 2. Становішча гарадоў. Гаспадарчае жыццё ВКЛ. Герб Гальшанскіх. - PowerPoint PPT Presentation

TRANSCRIPT

Page 1: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове XIV – XV

ст.

Page 2: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

1. Гаспадарчае жыццё ВКЛ

План

2. Становішча гарадоў

Page 3: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

1. Гаспадарчае жыццё ВКЛ

Многія з іх уладальнікаў мелі княжацкія тытулы, напрыклад Радзівілы, Гальшанскія, Слуцкія. Буйных землеўладальнікаў называлі панамі. Яны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, уваходзячы ў склад паноў-рады. Самых буйных землеўладальнікаў называюць магнатамі.

Гаспадарчае жыццё ВКЛ характарызавалася існаваннем і пэўнымі суадносінамі паміж рознымі саслоўямі – групамі насельніцтва, якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі. Вырашальную ролю адыгрывалі буйныя феадалы – землеўладальнікі. У іх асабістай уласнасці знаходзіліся прыватныя землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць. Колькасць такіх зямель пастаянна расла.

Герб Гальшанскіх

Page 4: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

З цягам часу баяры маглі выслужыць або выкупіць свае часовыя ўладанні ў асабістую ўласнасць. У гэтых выпадках зямельнае ўладанне станавілася вотчынай – уладаннем, якое перадавалася ад бацькі да сына ў спадчыну.

Большасць феадалаў з XVI ст. стала называцца шляхціцамі. Гэта назва выцесніла слова баярын – служылы чалавек, які першапачаткова атрымліваў зямлю (памесце) ад князя або буйнога феадала толькі па месцы ваеннай службы і за саму службу.

Шляхта

Page 5: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Даходы ад гэтых зямель ішлі ў дзяржаўную казну, якой распараджаўся таксама князь.

Вялікі князь быў найбуйнейшым уладальнікам дзяржаўных зямель. Іх колькасць пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ новых тэрыторый.

Багатыя шляхціцы

Княгіня, княжыч і князёўна

Page 6: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне, якія ў XIX – XV стст. з землеўласнікаў сталі землекарыстальнікамі.

Сяляне падзяляліся на:• пахожых (вольных) – мелі права свабодна пераходзіць ад аднаго феадала да другога• непахожых (прыгонных) – пераход да іншага феадала забараняўся.

Page 7: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

У 1447 г. вялікі князь Казімір выдаў прывілей, што даў пачатак афармленню залежнасці сялян ад феадалаў, якім забяспечвалася, у адрозненне ад сялян, валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці.

У 1468 г. быў складзены Судзебнік Казіміра – першы зборнік юрыдычных законаў ВКЛ. Згодна з ім, сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога, г.зн. яны прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян – старты імі права ўласнасці на зямлю і ператварэння іх у залежныхх ад феадала.

Page 8: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

афармленне права поўнай уласнасці

феадалаў на зямлю

Этапы запрыгоньвання сялян

Прывілей Казіміра 1447 г. Судзебнік Казіміра 1468 г.

забарона свабоднага пераходу сялян ад

аднаго гаспадара да другога

Беларуская вёска

Page 9: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Асноўныя віды сялянскіх павіннасцей

адпрацоўка пэўнай

колькасці дзён на зямлі

феадала

Паншчына Дзякла

натуральная даніна

сельскагаспа-дарчымі

прадуктамі

Чынш

грашовы аброк

(падатак)

Сяляне на паншчыне

Page 10: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Існаваў цэлы шэраг дадатковых павіннасцей: • талокі – сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы• гвалты ці згоны – агульныя тэрміновыя работы (будаўніцтва дарог, мастоў і г.д.).

Сялян, якія не мелі сваёй уласнай гаспадаркі і жылі пры двары феадалаў, выконваючы працу ў яго гаспадарцы, называлі дваровымі (слугамі).

Стагаванне сена

Мыццё авечак

Page 11: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

У XIV – XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ складалі жыхары гарадоў, якія ўносілі свій уклад у гаспадарчае развіццё краіны. У беларускіх гарадах жылі купцы, рамеснікі, шляхта з прыслугай і нават сяляне.

Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі, г.зн. жыхарамі места – горада. Побач з гарадамі існавалі мястэчкі – невялікія паселішчы гарадскога тыпу.

ШляхціцКупец

Page 12: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г.зн. знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных і дзяржаўных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, што праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў.

З канца XIV ст. вялікія князі сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права (права на самакіраванне). Яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права.

2. Становішча гарадоў

Прывілей Менску на магдэбургскае

права

Page 13: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свій орган улады – магістрат, які з’яўляўся выбарным органам гарадскога самакіравання. Для магістрата ў гарадах пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынкі – ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ёй.

Рэканструкцыя Мінскай ратушы

Магістрат

бурмістр

Рада(выбіралі

гараджане)

Лава(орган па

судовых справах)

войт

Page 14: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце. Сучасная сталіца Беларусі – Мінск – атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г. Герб Вільні

Герб Мінска

Герб Берасця

Page 15: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Гарады ўXV – XVI стст. паступова ператвараліся ў рамесна-гандлёвыя цэнтры. Тут існавала шмат розных відаў рамёстваў, працавалі рынкі – месцы, дзе гандлявалі прадуктамі і вырабамі рамяства. Адзін раз у год праводзіліся сезонныя кірмашы, у якіх удзельнічалі як мясцовыя, так і замежныя купцы.

Page 16: Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове  XIV – XV   ст

Зрабіце тэст па тэме