Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497kb may 10 2012 06

79
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ кафедра сучаснай беларускай мовы БЕЛАРУСКАЯ МОВА ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКЗАМЕН Вучэбная праграма для студэнтаў спецыяльнасцей 1-21.05.01 ―Беларуская філалогія‖, 1-21.05.02 ―Руская філалогія‖, 1-21.05.04 ―Славянская філалогія‖ МІНСК 2010

Upload: duongmien

Post on 14-Feb-2017

285 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

кафедра сучаснай беларускай мовы

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКЗАМЕН

Вучэбная праграма для студэнтаў спецыяльнасцей

1-21.05.01 ―Беларуская філалогія‖,

1-21.05.02 ―Руская філалогія‖,

1-21.05.04 ―Славянская філалогія‖

МІНСК

2010

Page 2: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

2

С к л а д а л ь н ік і :

З.І. Бадзевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры сучаснай

беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ

С.А. Важнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай

мовы філалагічнага факультэта БДУ

Г.К. Чахоўскі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай

мовы філалагічнага факультэта БДУ

І.А. Гапоненка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай

мовы філалагічнага факультэта БДУ

С.М. Запрудскі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай

мовы філалагічнага факультэта БДУ

Г.К. Кулеш, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы

філалагічнага факультэта БДУ

Г.К. Ціванова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай

мовы філалагічнага факультэта БДУ

Page 3: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

3

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

У адпаведнасці з Законамі ―Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь‖ (1990, 1998) і ―Аб

адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь‖ (1991) адукацыя павінна грунтавацца на

нацыянальна-культурнай аснове. Законы аб мовах прадугледжваюць шырокае

функцыянаванне беларускай мовы як дзяржаўнай ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. З

гэтых і іншых дакументаў вынікае неабходнасць якаснай падрыхтоўкі

высокакваліфікаваных спецыялістаў па беларускай мове і літаратуры для

агульнаадукацыйных школы, а таксама для ліцэяў, гімназій, спецыяльных сярэдніх

навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Будучыя настаўнікі-філолагі павінны

набыць трывалыя веды па розных дысцыплінах лінгвістычнага цыкла і выпрацаваць

адпаведныя ўменні і навыкі.

Дзяржаўны экзамен на філалагічным факультэце БДУ застаецца самым адказным і

аўтарытэтным відам праверкі ведаў і навыкаў па беларускай мове. Падчас падрыхтоўкі

да экзамену студэнт павінен не толькі паўтарыць вывучаны за гады вучобы матэрыял,

але і глыбей яго асэнсаваць і сістэматызаваць.

Вопыт падрыхтоўкі настаўнікаў-філолагаў беларускай мовы прывѐў да

неабходнасці праводзіць як дзяржаўны экзамен па беларускай мове, так і абарону

дыпломнай працы па абранай навукова-даследчай тэме ў межах спецыяльных курсаў,

што таксама вымагае грунтоўнай маўленчай падрыхтоўкі Такі комплекс форм

атэстацыі выпускнікаў-філолагаў скіраваны на іх высокую прафесійную кваліфікацыю.

З мэтай выяўлення лінгвістычнай кампетэнцыі студэнтаў-выпускнікоў, іх

падрыхтаванасці да працы ў агульнаадукацыйнай школе і іншых навучальных

установах (ліцэях, гімназіях), а таксама далейшым працягу навучання ў магістратуры і

аспірантуры ў праграму да дзяржаўнага экзамену ўключаюцца пытанні з наступных

вучэбных курсаў, засвоеных студэнтамі: ―Сучасная беларуская мова‖, ―Гістарычная

граматыка беларускай мовы‖, ―Беларуская дыялекталогія‖,, ―Гісторыя беларускай

літаратурнай мовы‖, ―Гісторыя беларусазнаўства‖.

Зразумела, у праграму дзяржаўнага экзамену нельга ўключыць увесь вучэбны

матэрыял, прадугледжаны тыпавой праграмай па вучэбнай дысцыпліне, а таму ў яе

ўключаюцца найбольш важныя тэмы, якія складаюць абавязковы філалагічны мінімум

ведаў.

―Сучасная беларуская мова‖ – гэта асноўны курс у сістэме лінгвістычнай

падрыхтоўкі студэнта-філолага, таму ў змесце экзаменацыйных білетаў яму адводзіцца

асаблівае месца. Першае пытанне білета – гэта пытанне з курса ―Сучасная беларуская

мова‖ або іншых лінгвістычных курсаў (―Гістарычная граматыка‖, ―Гісторыя

беларускай літаратурнай мовы‖, ―Беларуская дыялекталогія‖). Некаторыя пытанні з

курса ―Сучасная беларуская мова‖ могуць уключаць гістарычныя каментарыі. Так, не

выдзяляюцца асобным пытаннем гістарычныя даведкі па тыпах скланення назоўнікаў,

утварэнні складаных лічэбнікаў, утварэнні асобных дзеяслоўных форм – дзеепрыслоўя

Page 4: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

4

і дзеепрыметніка і інш., паколькі даведачны матэрыял з’яўляецца часткай таго ці іншага

моўнага пытання.

Праграма змяшчае спіс вучэбнай літаратуры да дзяржаўнага экзамену. Новыя

выданні, не адзначаныя ў спісе вучэбнай літаратуры, рэкамендуюцца выкладчыкам

падчас правядзення аглядных лекцыйных заняткаў.

На экзамене -- падчас падрыхтоўкі адказу па сучаснай беларускай мове -- студэнт

карыстаецца толькі праграмай экзамену.

У змест экзаменацыйнага білета, акрамя тэарэтычных пытанняў, уключаецца і

выкананне практычнай часткі. Для аналізу бярэцца ўрывак з тэксту, як правіла

аўтэнтычнага. Студэнт павінен вызначыць стыль і тып тэксту, растлумачыць

пастаноўку знакаў прыпынку ў выдзеленым сказе (гэта складаны сказ або просты

ўскладнены), растлумачыць напісанне прапушчаных літар у тэксце і сфармуляваць да

іх правілы. Акрамя таго, зрабіць дадаткова 2 --3 віды іншага аналізу выдзеленых

моўных адзінак (фанетычны, лексічны, марфемны, словаўтваральны, марфалагічны).

Парадак разбору моўных адзінак таксама змяшчаецца ў канцы праграмы.

Page 5: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

5

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА

УВОДЗІНЫ

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Беларуская мова як

найважнейшы элемент нацыянальнай культуры, духоўны скарб нацыі.

Роля роднай мовы ў працэсе станаўлення асобы і ў развіцці цывілізацыі. Мова як

сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці. Роля і месца беларускай мовы ў

сучасным грамадстве.

Сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя беларускай нацыянальнай мовы:

літаратурная мова, тэрытарыяльныя дыялекты, сацыялекты, мова горада і інш.

Беларуская літаратурная мова, яе прыметы: наддыялектнасць, унармаванасць,

кадыфікаванасць, поліфункцыянальнасць, стылявая разгалінаванасць, вусная і

пісьмовая формы ўжывання, жанравая разнастайнасць, сістэмная ўстойлівасць і

маўленчая зменлівасць. Размежаванне норм пісьмовай і вуснай мовы. Фарміраванне

норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кадыфікацыя літаратурнай нормы ў

граматыках, даведніках і слоўніках. Сістэма функцыянальных стыляў і падстыляў

літаратурнай мовы. Пісьмовая і вусная формы рэалізацыі стыляў.

Беларуская мова сярод моў свету. Генетычная і тыпалагічная характарыстыка

беларускай мовы. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы. Асноўныя этапы

станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай мовы.

Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе.

ФАНЕТЫКА

Мова як сродак камунікацыі. Роля гукавога боку мовы ў працэсе камунікацыі.

Фанетыка як навука аб гукавым ладзе мовы. Прадмет фанетыкі. Агульная і

прыватная фанетыка, апісальная (дэскрыптыўная) і гістарычная фанетыка. Метады

вывучэння гукавога ладу мовы. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

Асноўныя фанетычныя адзінкі: гук, склад, фанетычнае слова, маўленчы такт

(сінтагма), фраза, фонаабзац; націск, інтанацыя.

Гукі мовы. Аспекты вывучэння гукаў: артыкуляцыйны, акустычны,

перцэптыўны, функцыянальны. Гук і фанема.

Артыкуляцыйны аспект вывучэння гукаў. Будова маўленчага апарату; актыўныя

і пасіўныя органы маўлення. Асноўныя фазы артыкуляцыі. Артыкуляторныя

(фізіялагічныя) метады даследавання гукаў.

Акустычны аспект вывучэння гукаў. Агульныя акустычныя ўласцівасці гукаў.

Частата ваганняў галасавых звязак і вышыня гука. Сіла і гучнасць гука. Спектр гука і

тэмбр. Фармантная структура гука. Асноўныя метады акустычнага аналізу гукаў.

Page 6: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

6

Перцэптыўны аспект вывучэння гукаў. Універсальныя і спецыфічныя

перцэптыўныя характарыстыкі гукаў. Асноўныя метады вывучэння ўспрымання

гукаў.

Функцыянальны аспект вывучэння гукаў. Функцыі гукаў у мове. Паняцце

фанемы.

Прынцыпы класіфікацыі гукаў. Зычныя і галосныя гукі. Паняцце аб

артыкуляцыйнай і акустычнай класіфікацыях гукаў.

Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных: падзел зычных на групы паводле ўдзелу

голасу і шуму, месца і спосабу ўтварэння, адсутнасці ці наяўнасці дадатковай

артыкуляцыі (палаталізацыі). Санорныя і шумныя, звонкія і глухія. Губныя (губна-

губныя і губна-зубныя) і язычныя: пярэднеязычныя (зубныя і пярэднепаднябенныя),

сярэднеязычныя (сярэднепаднябенныя), заднеязычныя (заднепаднябенныя). Змычныя

(выбухныя), шчылінныя (фрыкатыўныя), змычна-шчылінныя (афрыкаты), змычна-

праходныя. Цвѐрдыя (парныя і няпарныя) і мяккія (парныя і няпарныя) зычныя.

Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў. Галосныя лабіялізаваныя і

нелабіялізаваныя. Галосныя верхняга, сярэдняга і ніжняга пад’ѐму. Галосныя

пярэдняга, сярэдняга і задняга рада.

Адметнасць артыкуляцыйнай базы беларускай мовы.

Акустычная класіфікацыя гукаў. Асноўныя класы гукаў паводле акустычных

прымет.

Склад як фанетычная адзінка. Склада-марфемная арганізацыя слова. Тэорыі

складападзелу (склада): экспіраторная, санорная, тэорыя мускульнага напружання.

Тыпы складоў: аднакампанентныя і шматкампанентныя, адкрытыя і закрытыя,

прыкрытыя і непрыкрытыя. Структура беларускага склада (слабае прымыканне,

тэндэнцыя да адкрытага і прыкрытага склада). Рухомасць складовай структуры слова.

Прасадычныя фанетычныя адзінкі (націск, інтанацыя, паўзы), іх роля ў

арганізацыі моўнай плыні.

Акцэнтная структура слова. Фанетычная прырода націску. Функцыі націску.

Тыпы націску. Акустычныя характарыстыкі беларускага націску. Рознамясцовасць,

рухомасць слоўнага націску. Асноўны і пабочны націск у складаных словах.

Праклітыкі і энклітыкі.

Акустычныя характарыстыкі інтанацыі. Кампаненты інтанацыі. Асноўныя

функцыі інтанацыі: камунікацыйная, вылучальная, арганізавальная, эмацыянальная.

Фарміраванне інтанацыйных адзінак. Дыферэнцыяльныя прыметы

інтанацыйных адзінак. Асноўныя камунікацыйныя тыпы выказванняў: апавядальны,

пытальны, клічны. Паняцце інтанацыйнай канструкцыі (ІК) і інтанацыйнай

структуры. Асноўныя тыпы ІК у беларускай мове.

Транскрыпцыя. Віды транскрыпцыі (фанетычная, інтанацыйная, фанематычная).

Сістэма транскрыпцыйных знакаў.

Page 7: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

7

Фанетыка тэксту. Тэкст і фонаабзац. Змены гукаў у моўнай плыні. Паняцце

сінтагматыкі і парадыгматыкі на фанетычным узроўні. Дыяхранічныя і сінхранічныя

фанетычныя законы. Паняцце фанетычных працэсаў і фанетычных адносін. Асноўныя

фанетычныя працэсы: асіміляцыя, дысіміляцыя, метатэза, сцяжэнне, падаўжэнне,

пратэза, эпентэза, дыярэза, акамадацыя, рэдукцыя, гаплалогія.

Пазіцыйныя чаргаванні гукаў як вынік фанетычных працэсаў. Пазіцыйныя

чаргаванні зычных гукаў: звонкіх і глухіх, цвѐрдых і мяккіх, зубных (свісцячых) і

пярэднепаднябенных (шыпячых), выбухных і афрыкат. Чаргаванні галосных у

націскных і ненаціскных складах. Гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў.

ФАНАЛОГІЯ

Фаналогія як раздзел мовазнаўства. Фанетычная і фаналагічная сістэмы сучаснай

беларускай мовы. Дыстрыбуцыя фанем. Паняцце фанемы. Сталыя і зменныя прыметы

гукавых адзінак. Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем. Сігніфікатыўна і

перцэптыўна моцныя і слабыя пазіцыі фанем. Асноўны алафон, варыянт і варыяцыя

фанемы. Гіперфанема і архіфанема. Нейтралізацыя фанемных супрацьпастаўленняў.

Фаналагічная сістэма беларускай мовы. Паняцце аб фаналагічнай падсістэме

запазычаных і рэдкаўжывальных слоў. Адметнасць фаналагічнай сістэмы беларускай

мовы як мовы кансанантнага тыпу.

Сістэма зычных фанем у беларускай мове. Роля карэляцый у кансанантызме.

Карэляцыі фанем па глухасці-звонкасці. Няпарныя фанемы па глухасці-звонкасці.

Карэляцыя цвѐрдых-мяккіх зычных. Няпарныя цвѐрдыя (зацвярдзелыя) зычныя.

Карэляцыя шыпячых-свісцячых. Карэляцыя выбухных-афрыкат. Фаналагічны статус

фанемы j . Фаналагічны статус падоўжаных (гемінатыўных) зычных.

Сістэма галосных фанем у беларускай мове. Гукавыя рэалізацыі галосных фанем

у моцных і слабых пазіцыях. Формула акання.

Сінтагматычныя адносіны ў фанетыцы і фаналогіі. Спалучэнні зычных з

наступнымі галоснымі гукамі (фанемамі). Спалучэнні зычных з наступнымі зычнымі

гукамі (фанемамі). Абмежаванні ў парадыгматыцы галосных фанем, выкліканыя

сінтагматыкай. Абмежаванні ў сінтагматыцы зычных фанем, выкліканыя

парадыгматыкай.

АРФАЭПІЯ

Прадмет і задачы арфаэпіі. Арфаэпія як правілы рэалізацыі фанетычнай сістэмы.

Практычнае значэнне арфаэпіі.

Асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення: вымаўленне націскных і

ненаціскных галосных, вымаўленне зычных (у моцных і слабых пазіцыях). Правілы

Page 8: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

8

вымаўлення гукаў на стыку слоў. Вымаўленне гукаў у запазычаных словах.

Праблемы варыянтнасці на фанетычным узроўні. Арфаэпічная варыянтнасць у

вакалізме і кансанантызме. Прычыны, характар і літаратурныя межы арфаэпічнай

варыянтнасці ў беларускай мове.

Арфаэпічная норма і культура маўлення.

Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення і іх прычыны.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця арфаэпічнай нормы на сучасным этапе.

Даведнікі па беларускай арфаэпіі.

ГРАФІКА

Прадмет і задачы графікі. Графічная сістэма сучаснай беларускай мовы. Літарныя

графічныя сродкі. Алфавіт як аснова графікі. Нялітарныя графічныя сродкі: апостраф,

злучок (дэфіс), націск, пунктуацыйныя знакі і інш. Гісторыя станаўлення беларускай

графікі.

Суадносіны паміж літарамі (графемамі) і гукамі (фанемамі) у беларускай графіцы.

Складовы і гукавы прынцыпы беларускай графікі. Адназначныя і двухзначныя

літары.

АРФАГРАФІЯ

Арфаграфія, яе прадмет і задачы. Арфаграма і апорнае напісанне. Асноўныя

прынцыпы беларускай арфаграфіі: фанетычны, фанематычны (марфалагічны),

традыцыйнае і дыферэнцыйнае напісанні.

Правілы правапісу галосных, заснаваныя на фанетычным прынцыпе.

Фанематычныя і традыцыйныя напісанні галосных.

Правілы правапісу зычных, заснаваныя на фанематычным прынцыпе. Правапіс

зычных паводле фанетычнага прынцыпу.

Прынцыпы і правілы напісання слоў злітна, асобна, праз злучок. Ужыванне

вялікай літары.

Напісанне абрэвіятур і ўмоўных скарачэнняў. Правілы пераносу.

Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі. Тэндэнцыя развіцця арфаграфічнай

нормы на сучасным этапе.

ЛЕКСІКАЛОГІЯ

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы лексікалогіі. Семасіялогія і

лексікалогія. Аспекты лексічнай семантыкі. Паняцце семы. Інтэгральныя і

дыферэнцыяльныя семы. Семантычная структура слова. Суадносіны семы і лексемы.

Page 9: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

9

Сінтагматычныя і парадыгматычныя адносіны ў лексіцы. Шляхі фарміравання і

развіцця лексічнага складу беларускай мовы. Асноўны слоўнікавы склад беларускай

мовы.

Слова як асноўная адзінка мовы. Абагульняльны характар слова. Сэнсавая

структура слова. Функцыі слова. Лексічнае і граматычнае значэнні слова, іх

узаемаабумоўленасць. Дэнататыўнае, сігніфікатыўнае і ўнутрымоўнае значэнні слова.

Канататыўны кампанент значэння слова. Тыпы лексічных значэнняў у залежнасці ад

адносін да прадметаў і з’яў рэчаіснасці (прамыя-пераносныя, канкрэтныя-

абстрактныя); у залежнасці ад адносін да свядомасці (агульныя-тэрміналагічныя,

эмацыянальныя-неэмацыянальныя); у залежнасці ад сувязей значэнняў паміж сабой у

мове (матываваныя-нематываваныя, вытворныя-невытворныя); у залежнасці ад

асаблівасцей рэалізацыі ў маўленні: свабодныя-звязаныя (фразеалагічна звязаныя і

сінтаксічна абумоўленыя).

Лексіка-стылістычная сінтагматыка. Значэнне слова і канкрэтнае ўжыванне

слова.

Семантычная структура мнагазначнага слова. Сутнасць полісеміі. Прамыя

(асноўныя) і пераносныя (вытворныя) значэнні, дынаміка іх узаемаадносін.

Метафарычныя, метанімічныя і сінекдахальныя сувязі значэнняў мнагазначнага слова.

Амонімы. Структурныя тыпы амонімаў. Прычыны ўзнікнення амонімаў

(сацыялінгвістычныя, фанетычныя, словаўтваральныя, звязаныя з распадам

мнагазначнасці). Крытэрыі размежавання аманіміі і мнагазначнасці. Міжмоўныя

амонімы ў беларускай мове. Апазіцыі семантычнай тоеснасці.

Сінонімы. Класіфікацыя сінонімаў. Сінанімічны рад, дамінанта як ідэнтыфікатар

членаў сінанімічнага рада. Кантэкстуальныя сінонімы.

Антонімы. Структурная і семантычная класіфікацыя антонімаў. Кантэкстуальныя

антонімы. Фармальна-семантычныя апазіцыі.

Паронімы. Крытэрыі вызначэння і шляхі ўзнікнення паронімаў.

Дыферэнцыяцыя слоўнікавага складу: паводле паходжання (уласнабеларуская

лексіка, запазычаная лексіка); паводле наяўнасці / адсутнасці гістарычнай

перспектывы (устарэлая лексіка, неалагізмы); паводле сферы ўжывання

(агульнаўжывальная лексіка, лексіка абмежаванага ўжывання; навуковая, прафесійная,

паэтычная, дыялектная лексіка); паводле эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі

(міжстылявая, або нейтральная, і стылістычна афарбаваная лексіка: кніжная,

гутарковая, прастамоўная); паводле характару функцыянавання (актыўная і пасіўная

лексіка, патэнцыяльныя словы, аказіяналізмы).

Спецыфіка стылістычнага выкарыстання лексічных адзінак. Стылістычныя

Сацыяльныя і ўнутрымоўныя фактары развіцця лексічнага складу беларускай мовы.

Page 10: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

10

ЛЕКСІКАГРАФІЯ

Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы лексікаграфіі.

Тэарэтычная і практычная лексікаграфія. Асноўныя паняцці практычнай лексікаграфіі:

слоўнік, слоўнікавы артыкул, семантызацыя, граматычны і фанетычны каментарый да

слова (вакабулы), экземпліфікацыя, памета. Праблематыка тэарэтычнай лексікаграфіі.

Слоўнікі-тэзаўрусы і нарматыўныя слоўнікі. Тлумачальныя, дыялектныя,

перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя, фразеалагічныя, слоўнікі новых слоў і

значэнняў, іншамоўных слоў, сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў,

асацыятыўныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя,

марфемныя, граматычныя, тэрміналагічныя, частотныя, адваротныя, слоўнікі мовы

пісьменнікаў, слоўнікі эпітэтаў і перыфраз. Энцыклапедычныя даведнікі.

ФРАЗЕАЛОГІЯ

Фразеалогія як лінгвістычная дысцыпліна. Прадмет і задачы фразеалогіі.

Адрозненне слова і фразеалагізма, спалучэнняў слоў і фразеалагізмаў, сказаў і

фразеалагізмаў. Семантыка-граматычныя асаблівасці фразеалагізма.

Паняцце фразеалагічнага зварота. Спецыфіка і характэрныя прыметы:

узнаўляльнасць, кампанентны склад, структурная фіксаванасць, цэласнасць семантыкі.

Віды значэнняў фразеалагізмаў у залежнасці ад спосабу суадносін з рэчаіснасцю

(намінатыўна-цэласныя і намінатыўна-расчлянѐныя).

Суадносіны фразеалагізмаў з часцінамі мовы. Субстантыўныя, дзеяслоўныя,

ад’ектыўныя, прыслоўныя, выклічнікавыя фразеалагізмы. Марфалогія кампанентаў

фразеалагізма (суадносныя формы ліку, склону, трывання і інш.) Марфалагічная

нязменнасць некаторых фразеалагізмаў.

Структурныя тыпы фразеалагічных зваротаў (фразеалагізмы, адпаведныя сказу;

фразеалагізмы, адпаведныя спалучэнню слоў; фразеалагізмы-канструкцыі з адмоўем

не).

Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў з пункту гледжання семантычнай

злітнасці. Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы, выразы і спалучэнні. Крытэрыі іх

размежавання: вобразнасць, матываванасць значэння, характар сувязі кампанентаў.

Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў паводле паходжання. Крыніцы

беларускай фразеалогіі. Уласнабеларускія фразеалагізмы, этнамоўны кампанент іх

семантыкі. Запазычаныя фразеалагізмы. Фразеалагічныя калькі ў беларускай мове.

Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Міжстылѐвыя фразеалагізмы.

Размоўна-гутарковыя і кніжныя фразеалагізмы, дыяпазон іх экспрэсіўна-стылістычнай

афарбоўкі, сфера ўжывання. Сінанімія, антанімія, аманімія і мнагазначнасць

фразеалагізмаў у беларускай мове.

Page 11: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

11

ФРАЗЕАГРАФІЯ

Фразеаграфія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фразеаграфіі.

Тэарэтычная і практычная фразеаграфія. Асноўныя паняцці практычнай фразеаграфіі.

Будова фразеалагічнага і парэміяграфічнага артыкулаў.

Даведнікі па беларускай фразеалогіі.

МАРФЕМІКА

Марфеміка: тэрмін і паняцце. Сувязь марфемікі з іншымі раздзеламі мовазнаўства

(фанетыкай і фаналогіяй, лексікалогіяй, словаўтварэннем, марфалогіяй, сінтаксісам).

Марфеміка як сістэма марфем мовы. Марфема як мінімальная значымая частка

слоў (словаформ). Месца марфемы ў сістэме адзінак розных узроўняў мовы: фанема і

марфема, склад і марфема, слова і марфема, словазлучэнне і марфема, сказ і марфема.

Агульныя (інтэгральныя) і адметныя (дыферэнцыяльныя) прыметы марфемы ў

параўнанні з іншымі адзінкамі мовы.

Сістэма марфем у мове. Класіфікацыя марфем паводле іх ролі, значэння, функцыі,

месца ў складзе слова (словаформы) і паходжання. Каранѐвыя і афіксальныя марфемы,

іх асаблівасці і адрозненне. Свабодныя і звязаныя (радыксоіды) карані.

Афікс: тэрмін і паняцце. Класіфікацыя афіксальных марфем паводле месца ў

складзе слова (словаформы) адносна кораня: перадкаранѐвыя і паслякаранѐвыя

афіксальныя марфемы. Характарыстыка афіксальных марфем: прэфікс (прыстаўка),

суфікс, постфікс, інтэрфікс, конфікс (цыркумфікс), флексія (канчатак). Пытанне аб

інтэрфіксах, постфіксах і конфіксах (цыркумфіксах) у лінгвістычнай літаратуры.

Класіфікацыя афіксальных марфем паводле значэння і функцыі:

словаўтваральныя (дэрывацыйныя), формаўтваральныя (словазменныя, рэляцыйныя)

і словаформаўтваральныя (сінкрэтычныя) афіксы.

Рэгулярныя і нерэгулярныя, прадуктыўныя і непрадуктыўныя афіксы.

Афіксоіды як марфемы пераходнага тыпу. Разнавіднасці афіксоідаў: прэфіксоіды,

суфіксоіды. Пытанне пра афіксоіды ў сучаснай лінгвістыцы.

Тыпы афіксальных марфем паводле фанемнага выражэння: матэрыяльна

выражаныя (пазітыўныя) і нулявыя марфемы. Нулявыя марфемы і спосабы іх

вылучэння ў словах (словаформах).

Адзінкавыя (унікальныя) структурныя часткі слоў (словаформаў), іх уласцівасці.

Унірадыксоіды і уніфіксы.

Аснова: тэрмін і паняцце. Аснова як абавязковы кампанент структуры слова.

Прынцыпы выдзялення асновы слова і асновы словаформы ў сучаснай лінгвістыцы.

Тыпы асноў: аснова словаформы, аснова слова. Члянімыя / нечлянімыя, вытворныя /

невытворныя асновы. Перарывістая і неперарывістая асновы. Асновы простых і

Page 12: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

12

складаных слоў. Суплетыўны тып асноў.

Гістарычныя змены ў марфемнай структуры слова: апрошчанне,

перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя. Прычыны змен у будове слова.

Марфемаграфія: марфемныя слоўнікі.

МАРФАНАЛОГІЯ

Марфаналогія: тэрмін і паняцце. Сувязь марфаналогіі з фанетыкай, фаналогіяй,

арфаэпіяй, марфемікай, словаўтварэннем, марфалогіяй, сінтаксісам, стылістыкай.

Асноўныя адзінкі марфаналогіі, іх характарыстыка. Морфы, аламорфы, варыянты

марфемы. Марфанема. Субморф і яго адносіны да морфа. Марфаналагічны рад.

Фанемная структура каранѐвых і афіксальных марфем. Марфаналагічныя з’явы:

чаргаванні (альтэрнацыя) гукаў у межах марфемы, чаргаванні фанем на стыку марфем,

усячэнне асновы, нарашчэнне асновы (інтэрфіксацыя), накладанне (інтэрферэнцыя,

аплікацыя, гаплалогія) морфаў, сцяжэнне.

СЛОВАЎТВАРЭННЕ

Словаўтварэнне: тэрмін і паняцце. Сувязь словаўтварэння з лексікалогіяй,

фанетыкай, марфалогіяй і сінтаксісам. Сінхранія і дыяхранія ў словаўтварэнні.

Вытворнае (матываванае) слова – аб’ект вывучэння ў словаўтварэнні.

Уласцівасці вытворных слоў, іх фармальныя і семантычныя сувязі з утваральнымі

словамі. Словаўтваральны фармант як адзінка словаўтваральнай сістэмы.

Словаўтваральная і марфемная структура слова. Суадносіны паняццяў

падзельнасці (члянімасці) і вытворнасці слова.

Словаўтваральнае значэнне як асобы тып моўнага значэння. Адрозненне

словаўтваральнага значэння ад лексічнага і граматычнага. Сродкі выражэння

словаўтваральнага значэння вытворнага слова. Тыпы словаўтваральных значэнняў:

транспазіцыйнае, мадыфікацыйнае, мутацыйнае.

Комплексныя адзінкі словаўтваральнай сістэмы, іх характарыстыка:

словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральная парадыгма,

словаўтваральнае гняздо.

Словаўтваральны тып і яго паняцце. Фармальныя і семантычныя прыметы

словаўтваральнага тыпа. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа. Сінанімія,

аманімія, антанімія словаўтваральных тыпаў.

Паняцце словаўтваральнай (марфаналагічнай) мадэлі.

Спосаб словаўтварэння: тэрмін і паняцце. Спосабы сінхроннага словаўтварэння,

іх класіфікацыя паводле характару словаўтваральных фармантаў: афіксальныя,

бязафіксныя і змешаныя (камбінаваныя) спосабы словаўтварэння.

Афіксальныя спосабы словаўтварэння, іх разнавіднасці. Некамбінаваныя

Page 13: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

13

афіксальныя спосабы словаўтварэння: прэфіксальны, суфіксальны, нульсуфіксальны,

постфіксальны.

Камбінаваныя афіксальныя спосабы словаўтварэння: прэфіксальна-суфіксальны

(конфіксны, цыркумфіксны), прэфіксальна-нульсуфіксальны, прэфіксальна-

постфіксальны, суфіксальна-постфіксальны, прэфіксальна -суфіксальна-постфіксальны.

Бязафікснае словаўтварэнне, яго асаблівасці.

Складанне як спосаб словаўтварэння і яго разнавіднасці: асноваскладанне,

словаскладанне, складанасуфіксальны спосаб. Абрэвіяцыя, яе асаблівасці і віды

абрэвіятур.

Змешаныя спосабы словаўтварэння як узаемадзеянне афіксальных і бязафіксных

словаўтваральных сродкаў. Разнавіднасці змешаных спосабаў словаўтварэння:

суфіксальна-складаны, скарачэнне (універбацыя, семантычная кандэнсацыя) з

суфіксацыяй.

Адваротнае словаўтварэнне (рэдэрывацыя).

Прадуктыўнасць сінхронных спосабаў словаўтварэння.

Дыяхроннае словаўтварэнне ў беларускай мове. Спосабы дыяхроннага

словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфалагічна-сінтаксічны.

Разнавіднасці марфалагічна-сінтаксічнага словаўтварэння: субстантывацыя,

ад’ектывацыя, адвербіялізацыя, пранаміналізацыя, нумералізацыя,

прэпазіцыяналізацыя і інш. Прадуктыўнасць дыяхронных спосабаў словаўтварэння.

Словаўтваральныя слоўнікі. Адваротныя слоўнікі.

ГРАМАТЫКА

Граматыка як раздзел мовазнаўства. Марфалогія і сінтаксіс – часткі граматыкі.

МАРФАЛОГІЯ

Марфалогія як раздзел граматыкі, яе прадмет і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі

раздзеламі мовазнаўства (фанетыкай і фаналогіяй, лексікалогіяй і словаўтварэннем,

сінтаксісам). Паняцце граматычнай катэгорыі, граматычнага значэння і формы.

Паняцце словаформы. Паняцце парадыгмы (сукупнасці граматычных формаў слова).

Спосабы і сродкі выражэння граматычных катэгорый і значэнняў.

ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення і

размежавання часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай

Page 14: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

14

мове. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Дыскусійныя пытанні класіфікацыі

часцін мовы ў навуковай літаратуры. Пераходныя з’явы ў сістэме часцін мовы.

Назоўнік

Назоўнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне,

марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.

Назоўнікі агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлѐныя і

неадушаўлѐныя, асабовыя (адзінкавыя), зборныя, рэчыўныя.

Сістэма граматычных катэгорый назоўніка: катэгорыі роду, ліку і склону.

Катэгорыя роду назоўнікаў. Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў

мужчынскага, жаночага і ніякага роду. Назоўнікі агульнага род. Граматычны род

абрэвіятур. Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Несупадзенне роду некаторых

назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Катэгорыя ліку назоўнікаў, яе граматычнае выражэнне. Адзіночналікавыя і

множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў сучаснай беларускай мове.

Несупадзенне ў граматычным ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў назоўнікаў у сучаснай беларускай

мове, асноўныя значэнні склонаў. Сродкі выражэння склонавых значэнняў у

беларускай мове. Роля прыназоўнікаў у выражэнні склонавых значэнняў. Форма

клічнага склону ў беларускай мове.

Скланенне назоўнікаў. Тыпы скланення. Назоўнікі першага, другога і трэцяга

скланенняў, рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі; назоўнікі ад’ектыўнага і

змешанага тыпаў скланення. Залежнасць склонавых канчаткаў назоўнікаў ад

прыналежнасці да лексіка-граматычнага разраду і ад характару асноў. Склонавыя

канчаткі назоўнікаў розных тыпаў скланення. Варыянты склонавых канчаткаў

назоўнікаў. Асаблівасці выкарыстання назоўнікаў і іх склонавых форм у тэкстах розных

стыляў.

Утварэнне назоўнікаў.

Прыметнік

Прыметнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне,

марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Несамастойнасць катэгорый роду, ліку,

склону прыметнікаў, іх залежнасць ад адпаведных катэгорый назоўніка. Лексіка-

граматычныя разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх

значэнне і граматычныя формы. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання прыналежных

прыметнікаў. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў другі. Поўныя і кароткія формы

якасных прыметнікаў, іх ужыванне і сінтаксічная роля. Сцягнутыя формы прыметнікаў

і іх роля ў мастацкім тэксце.

Page 15: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

15

Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэнне і ўтварэнне. Пытанне аб

граматычным статусе катэгорыі ступеней параўнання прыметнікаў у беларускай мове.

Асаблівасці катэгорыі ступеней параўнання прыметнікаў у беларускай мове ў

параўнанні з рускай мовай.

Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. Варыянтнасць

склонавых канчаткаў прыметнікаў.

Утварэнне прыметнікаў.

Лічэбнік

Лічэбнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне,

марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Разрады лічэбнікаў паводле значэння і

структуры. Колькасныя (уласна-колькасныя і зборныя) лічэбнікі, асаблівасці іх

сінтаксічнай спалучальнасці з назоўнікамі. Дробавыя лічэбнікі, іх семантычныя і

структурныя асаблівасці. Пытанне аб парадкавых лічэбніках і іх месцы ў сістэме часцін

мовы, асаблівасці семантыкі і ўтварэння. Простыя, складаныя і састаўныя лічэбнікі, іх

структура. Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў.

Няпэўна-колькасныя словы.

Асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі.

Утварэнне лічэбнікаў. Ужыванне лічэбнікаў у ролі іншых часцін мовы.

Займеннік

Займеннік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне,

марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Пытанне аб месцы займеннікаў у сістэме

часцін мовы.

Семантычная класіфікацыя займеннікаў. Разрады займеннікаў паводле лексічнага

значэння: асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя,

адносныя, адмоўныя, няпэўныя (неазначальныя).

Марфалагічная класіфікацыя займеннікаў. Разрады займеннікаў паводле

суадносін з іншымі часцінамі мовы. Займеннікі-назоўнікі. Катэгорыя роду,

адушаўлѐнасці-неадушаўлѐнасці ў займенніках-назоўніках. Займеннікі-прыметнікі.

Займеннікі-лічэбнікі. Займеннікі-прыслоўі.

Скланенне займеннікаў розных разрадаў. Варыянты склонавых форм

займеннікаў.

Займеннік як сродак сінтаксічнай арганізацыі тэксту.

Дзеяслоў

Дзеяслоў як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне,

марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Граматычныя катэгорыі і граматычныя

Page 16: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

16

формы дзеяслова. Пытанне адносна аб’ѐму дзеяслоўнай парадыгмы ў сучаснай

лінгвістыцы.

Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае

значэнне, марфалагічныя адзнакі і сінтаксічныя функцыі.

Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага) часу. Аснова

прошлага часу. Спосабы вызначэння асноў дзеясловаў. Роля асноў дзеясловаў ва

ўтварэнні дзеяслоўных формаў.

Класы дзеяслова. Прадуктыўныя і непрадуктыўныя класы дзеясловаў.

Пераходныя (прама-пераходныя і ўскосна-пераходныя) і непераходныя

дзеясловы, асаблівасці іх семантыкі і спалучэння са склонавымі формамі назоўніка.

Непрэдыкатыўныя катэгорыі дзеяслова.

Катэгорыя трывання дзеяслова. Дзеясловы закончанага і незакончанага

трывання. Асаблівасці ўтварэння суадносных (карэлятыўных) трывальных пар

деясловаў. Аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы.

Зваротныя дзеясловы, іх утварэнне і лексіка-граматычная адметнасць. Разрады

зваротных дзеясловаў паводле значэння: уласна-зваротныя, узаемна-зваротныя,

агульна-зваротныя, ускосна-зваротныя, пасіўна-якасныя, зваротна-пасіўныя,

зваротна-залежныя.

Катэгорыя стану дзеяслова. Пытанне пра стан дзеяслова ў сучаснай лінгвістыцы.

Незалежны і залежны стан дзеяслова, спосабы і сродкі выражэння станавых

значэнняў. Стан і зваротнасць-незваротнасць дзеясловаў. Суадноснасць парадыгм

дзеясловаў незалежнага і залежнага стану. Аднастанавыя дзеясловы.

Прэдыкатыўныя катэгорыі дзеяслова.

Катэгорыя ладу дзеяслова як словазменная дзеяслоўная катэгорыя. Граматычнае

значэнне катэгорыі ладу. Сродкі выражэння мадальнага значэння рэальнасці-

ірэальнасці дзеяння. Граматычныя формы абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу.

Абвесны лад, яго значэнне, формы і асаблівасці ўжывання. Аналітычныя формы

ў сістэме дзеясловаў абвеснага ладу.

Загадны лад, яго значэнні, утварэнне і ўжыванне. Граматычныя сродкі

выражэння значэнняў загаднага ладу. Аналітычныя формы загаднага ладу. Варыянты

граматычных форм загаднага ладу.

Умоўны лад дзеяслова і яго граматычнае значэнне. Спосабы ўтварэння

граматычных форм умоўнага ладу. Аналітычныя формы ўмоўнага ладу.

Катэгорыя часу дзеяслова. Формы дзеясловаў цяперашняга, прошлага і будучага

(простага і складанага) часу і іх значэнне. Утварэнне і ўжыванне форм даўно мінулага

часу. Ужыванне форм аднаго часу ў значэнні другога. Сувязь катэгорыі часу дзеяслова

з катэгорыяй трывання ў беларускай мове.

Page 17: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

17

Катэгорыі роду і ліку дзеясловаў, іх формы і спецыфіка функцыянавання ў сістэме

форм абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу, цяпершняга, будучага і прошлага часу.

Суадноснасць катэгорыі роду і катэгорыі асобы дзеяслова.

Катэгорыя асобы дзеяслова. Граматычныя значэнні першай, другой і трэцяй

асобы адзіночнага і множнага ліку, іх выражэнне і ўжыванне. Суадноснасць катэгорыі

асобы з катэгорыямі часу і ладу дзеяслова. Марфалагічныя сродкі выражэння асобы.

Значэнні форм асобы і сінтаксічныя ўмовы іх ужывання. Безасабовыя дзеясловы, іх

значэнне, граматычныя формы і ўжыванне. Выкарыстанне ў мове форм адной асобы

са значэннем другой.

Спражэнне дзеясловаў. Сістэма асабовых канчаткаў дзеясловаў першага і

другога спражэння. Спосабы вызначэння спражэнняў дзеясловаў. Рознаспрагальныя

дзеясловы.

Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Граматычная характарыстыка

дзеепрыметнікаў. Семантычная, граматычная і сінтаксічная суадноснасць

дзеепрыметнікаў з дзеясловамі і прыметнікамі. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага

стану, цяперашняга і прошлага часу, іх значэнні, спосабы ўтварэння, асаблівасці

ўжывання ў сучаснай беларускай мове (у параўнанні з рускай).

Пераходнасць/непераходнасць дзеясловаў і асаблівасці ўтварэння дзеепрыметнікаў

розных разрадаў. Поўныя і кароткія формы дзеепрыметнікаў залежнага стану і іх

ужыванне. Ад’ектывацыя і субстантывацыя дзеепрыметнікаў. Пытанне аб месцы

дзеепрыметнікаў у сістэме часцін мовы.

Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Граматычная характарыстыка дзеепрыслоўя.

Суадноснасць дзеепрыслоўяў з дзеясловамі і прыслоўямі. Дзеепрыслоўе і інфінітыў.

Супрацьпастаўленне дзеепрыслоўяў спрагальным (асабовым) формам дзеяслова.

Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўяў. Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага і

закончанага трывання. Ужыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай літаратурнай

мове. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.

Прыслоўе

Прыслоўе як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне,

марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Тыпы прыслоўяў у залежнасці ад

характару выражэння лексічнага значэння: знамянальныя і займеннікавыя прыслоўі.

Групы займеннікавых прыслоўяў.

Лексіка-граматычныя разрады прыслоўяў: азначальныя і акалічнасныя.

Азначальныя прыслоўі і іх падразрады: якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння,

параўнання, сумеснасці. Акалічнасныя прыслоўі і іх падразрады: месца, часу,

прычыны, мэты. Ужыванне прыслоўяў адных разрадаў са значэннем другіх.

Ступені параўнання (вышэйшая і найвышэйшая) якасных прыслоўяў, іх

утварэнне і ўжыванне. Марфаналагічныя з’явы пры ўтварэнні форм ступеней

Page 18: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

18

параўнання прыслоўяў. Суадноснасць ступеней параўнання якасных прыслоўяў і

ступеней параўнання якасных прыметнікаў.

Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы (назоўнікаў, прыметнікаў,

лічэбнікаў , займеннікаў, дзеясловаў).

Безасабова-прэдыкатыўныя словы

Пытанне аб безасабова-прэдыкатыўных словах (словах катэгорыі стану) у

лінгвістычнай літаратуры. Безасабова-прэдыкатыўныя словы як асобны лексіка-

граматычны клас і іх адметнасці: семантычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя,

сінтаксічныя. Безасабова-прэдыкатыўныя словы і прыслоўі: агульныя і адметныя

адзнакі.

Разрады безасабова-прэдыкатыўных слоў паводле значэння.

Ступені параўнання безасабова-прэдыкатыўных слоў, іх формы, утварэнне і

адрозненне ад форм ступені параўнання прыслоўяў і прыметнікаў.

Мадальныя словы

Пытанне аб мадальных словах у мовазнаўстве. Сінтаксічная аснова выдзялення

мадальных слоў у асобную групу. Месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы.

Іншыя часціны мовы як крыніца папаўнення групы мадальных слоў у беларускай

мове. Адрозненне мадальных слоў ад слоў іншых часцін мовы. Разрады мадальных

слоў паводле значэння, іх роля ў тэксце.

Службовыя часціны мовы

Агульная характарыстыка службовых слоў. Семантычны і сінтаксічны

прынцыпы як асноўныя для вызначэння службовых часцін мовы.

Супрацьпастаўленне службовых слоў паўназначным на аснове функцыі ў сказе.

Класіфікацыя службовых слоў паводле граматычных значэнняў і функцый у

сказе. Прыназоўнікі і злучнікі як непаўназначныя службовыя часціны мовы.

Прыназоўнікі

Прыназоўнікі як службовыя словы, іх семантычныя, марфалагічныя і

сінтаксічныя адзнакі. Функцыі прыназоўнікаў. Класіфікацыя прыназоўнікаў паводле

паходжання і структуры. Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі. Асаблівасці

вытворных прыназоўнікаў, іх суадноснасць з іншымі часцінамі мовы. Адпрыслоўныя,

адыменныя, аддзеяслоўныя вытворныя прыназоўнікі.

Page 19: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

19

Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі.

Значэнні прыназоўнікаў. Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі

назоўнікаў. Варыянты прыназоўнікаў. Сінаніміка прыназоўнікаў.

Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Спосабы ўтварэння прыназоўнікаў. Пераход паўназначных слоў у прыназоўнікі

(прэпазіцыяналізацыя).

Прыназоўнікі як база для ўтварэння прэфіксаў, злучнікаў.

Злучнікі

Злучнікі як службовыя словы, іх семантычныя і граматычныя адзнакі.

Класіфікацыя злучнікаў паводле функцыянальнага значэння: злучальныя і

падпарадкавальныя злучнікі. Разнавіднасці злучальных злучнікаў, іх ужыванне.

Падпарадкавальныя злучнікі, іх асаблівасці і разнавіднасці. Адрозненне

падпарадкавальных злучнікаў ад злучальных слоў (займеннікаў і прыслоўяў).

Разрады злучнікаў паводле паходжання, саставу, спосабу ўжывання.

Вытворныя злучнікі, спосабы іх утварэння.

Ужыванне іншых часцін мовы (займеннікаў, прыслоўяў, часціц, мадальных

слоў) у функцыі злучнікаў.

Звязкі

Пытанне аб звязках у лінгвістычнай літаратуры. Пераход у разрад звязак

дзеясловаў з аслабленым лексічным значэннем.

Тыпы звязак паводле лексіка-граматычнага значэння: абстрактныя

(незнамянальныя), паўабстрактныя (паўзнамянальныя), знамянальныя.

Часціцы

Часціцы як непаўназначная часціна мовы. Семантычныя і граматычныя

асаблівасці часціц. Месца часціц у сістэме часцін мовы.

Разрады часціц паводле іх функцыянальнага значэння: семантычныя, мадальныя

і мадальна-валявыя, эмацыянальна-экспрэсіўныя. Словаўтваральныя і

формаўтваральныя часціцы.

Разрады часціц паводле паходжання. Суадносіны вытворных часціц з

паўназначнымі словамі (займеннікамі, дзеяслоўнымі формамі, прыслоўямі) і

выклічнікамі. Структура часціц. Састаўныя часціцы як сродак экспрэсіі. Утварэнне

састаўных часціц.

Развіццѐ мадальнага значэння ў часціцах. Пераход у часціцы слоў іншых часцін

мовы. Роля часціц у тэксце.

Page 20: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

20

Выклічнікі

Месца выклічнікаў у сістэме часцін мовы, іх адрозненне ад паўназначных і

непаўназначных слоў.

Разрады выклічнікаў паводле значэння: эмацыянальныя, волевыяўленчыя

(пабуджальныя, імператыўныя) і моўнага этыкету.

Разрады выклічнікаў паводле пажоджання. Невытворныя і вытворныя

выклічнікі. Суадносіны вытворных выклічнікаў з назоўнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі.

Выклічнікі-запазычанні з іншых моў. Структурныя тыпы выклічнікаў.

Словаўтварэнне выклічнікаў. Ужыванне выклічнікаў у вуснай і пісьмовай мове.

Пераход у выклічнікі слоў з іншых часцін мовы (інтэр’ектывацыя).

Гукаперайманні

Гукаперайманні, іх функцыі ў сказе і тэксце. Падабенства і адрозненне

гукаперайманняў ад выклічнікаў. Пытанне аб статусе гукаперайманняў як лексічных

адзінак (слоў). Лексічная, марфалагічная і сінтаксічная характарыстыка

гукаперайманняў.

СІНТАКСІС

Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Асноўныя аспекты апісання сінтаксісу:

структурны, камунікацыйны, функцыянальны, семантычны, структурна-семантычны,

прагматычны, стылістычны.

Словазлучэнне і сказ – асноўныя аб’екты сінтаксісу.

Словазлучэнне

Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Дыферэнцыяльныя прыметы

словазлучэння. Адрозненні словазлучэння ад слова і сказа. Будова, значэнне і функцыі

словазлучэнняў. Структурная схема і парадыгма словазлучэнняў. Асноўныя падыходы

да разумення граматычнай прыроды словазлучэння.

Класіфікацыя словазлучэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры: свабодныя і

несвабодныя; прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя; простыя і складаныя. Лексіка-

граматычныя тыпы словазлучэнняў: назоўнікавыя, прыметнікавыя, лічэбнікавыя,

займеннікавыя, дзеяслоўныя і прыслоўныя. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў

сучаснай беларускай мове: структура, значэнне, функцыі.

Сінтаксічная сувязь кампанентаў непрэдыкатыўных словазлучэнняў: злучальная

(паратаксічная) і падпарадкавальная (гіпатаксічная).

Дыферэнцыяльныя прыметы злучальнай сувязі: адкрытасць / закрытасць.

Разнавіднасці злучальнай сувязі: з’яднанне, раз’яднанне, перараз’яднанне.

Page 21: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

21

Дыферэнцыяльныя прыметы падпарадкавальнай сувязі: прадказальнасць /

непрадказальнасць, абавязковасць / неабавязковасць. Разнавіднасці

падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне (поўнае і няпоўнае); склонавы паралелізм;

кіраванне (беспрыназоўнікавае і прыназоўнікавае; моцнае і слабае); прымыканне

(уласнае і іменнае). Размежаванне выпадкаў слабага кіравання і іменнага прымыкання.

Асаблівасці і нацыянальная адметнасць дапасавання і кіравання ў беларускай

літаратурнай мове.

Тыпалогія семантыка-сінтаксічных адносін паміж кампанентамі

падпарадкавальнага (гіпатаксічнага) словазлучэння: аб’ектныя, суб’ектныя,

азначальныя (атрыбутыўныя), акалічнасныя (сітуацыйныя), камплетыўныя.

Сінкрэтызм семантыка-сінтаксічных адносін на ўзроўні падпарадкавальнага

словазлучэння. Сродкі выражэння семантыка-сінтаксічных адносін.

Сінтаксічная сінаніміка сучаснай беларускай мовы.

Сказ

Паняцце сказа. Дыферэнцыяльныя прыметы сказа: камунікацыйнасць,

прапазіцыйнасць, прэдыкатыўнасць, граматычная і інтанацыйная аформленасць,

сэнсавая закончанасць і самастойнасць. Прэдыкатыўнасць як асноўная сінтаксічная

катэгорыя сказа. Субкатэгорыі прэдыкатыўнасці: мадальнасць, тэмпаральнасць,

персанальнасць. Монапрэдыкатыўнасць і поліпрэдыкатыўнасць як адрознівальныя

прыметы простага і складанага сказа. Простыя поліпрэдыкатыўныя адзінкі.

Класіфікацыя сказаў: паводле будовы – простыя і складаныя; паводле

мадальнасці – сцвярджальныя і адмоўныя; паводле мэты выказвання – апавядальныя,

пытальныя і пабуджальныя; паводле інтанацыі – няклічныя і клічныя; паводле

структурнай арганізацыі – члянімыя і нечлянімыя; паводле колькасці саставаў –

аднасастаўныя і двухсастаўныя; паводле наяўнасці / адсутнасці пашыральнікаў

прэдыкатыўнай асновы сказа – развітыя і неразвітыя; паводле наяўнасці / адсутнасці

структурна неабходных кампанентаў – поўныя і няпоўныя; паводле наяўнасці /

адсутнасці элементаў ускладнення – ускладненыя і няўскладненыя.

Аспекты вывучэння сказа: структурны, семантычны, структурна-семантычны,

камунікацыйны, прагматычны і інш.

Просты сказ

Просты сказ. Паняцце простага сказа. Дыферэнцыяльныя прыметы простага

сказа. Просты сказ як монапрэдыкатыўная адзінка. Суадносіны плана зместу

(глыбіннай структуры) і плана выражэння (паверхневай структуры) простага сказа.

Фармальная арганізацыя простага сказа. Традыцыйнае вучэнне аб членах сказа.

Галоўныя і даданыя члены сказа як канструктыўныя кампаненты фармальнай

Page 22: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

22

структуры сказа. Сучасны стан вучэння аб членах сказа. Праблема вылучэння

галоўных і даданых членаў сказа ў сучаснай лінгвістыцы.

Прэдыкатыўная аснова простага сказа. Суадносіны дзейніка і выказніка ў

фармальнай структуры сказа. Структурныя тыпы дзейніка і выказніка і спосабы іх

выражэння. Сувязь выказніка з дзейнікам, яе віды і рэалізацыя ў сказе. Праблема

аднародных дзейнікаў і выказнікаў.

Даданыя члены сказа: дапаўненне (прамое / ускоснае); азначэнне (дапасаванае /

недапасаванае); акалічнасць (месца, часу, прычыны, мэты і пад.). Марфалагізаваныя і

немарфалагізаваныя, дэтэрмінаваныя і недэтэрмінаваныя даданыя члены сказа.

Сінкрэтызм у сістэме членаў сказа.

Аднасастаўныя сказы. Лінгвістычны статус аднасастаўных сказаў. Традыцыйная

класіфікацыя аднасастаўных сказаў, крытэрыі іх размежавання. Дзеяслоўна-

адвербіяльныя (выказнікавыя) сказы: пэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя,

няпэўна-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя. Субстантыўныя (дзейнікавыя) сказы:

намінатыўныя, назыўныя, вакатыўныя, генітыўныя, канструкцыі з ―назоўным

уяўлення‖.

Ускладненне простага сказа як спосаб пашырэння яго структурнай схемы.

Ускладненне і катэгорыя прэдыкатыўнасці. Семантычныя і сінтаксічныя аспекты

ўскладненых сказаў. Адметныя ўласцівасці ўскладненага сказа на ўзроўні сінтаксічных

пазіцый, сінтаксічных сувязяў і сродкаў выражэння. Інтанацыйнае афармленне

ўскладнення.

Сказы з аднароднымі членамі: арганізацыя, семантыка-сінтаксічныя адносіны

паміж кампанентамі аднароднага рада, функцыі аднародных членаў сказа. Сінтаксічная

сувязь паміж аднароднымі членамі: адкрытая / закрытая, злучнікавая / бяззлучнікавая.

Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа.

Сказы з адасобленымі членамі сказа. Умовы адасаблення членаў сказа:

семантычныя, граматычныя, камунікацыйныя. Сінтаксічная сувязь пры адасабленні:

паўпрэдыкатыўная, паясняльная. Тыпы адасобленых кампанентаў.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Структура, тыпы, значэнне, функцыі

параўнальных зваротаў у сказе.

Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, іх структура і функцыі.

Размежаване пабочных і ўстаўных канструкцый. Агульнае і адрознае паміж пабочнымі

і ўстаўнымі канструкцыямі.

Сказы са звароткам. Структура, функцыі і значэнне зваротка ў сказе.

Сказы з мадальнымі часціцамі і выклічнікамі. Значэнне і функцыі сцвярджальных,

адмоўных, пытальных і эмацыянальных слоў у сказе.

Камунікацыйная арганізацыя простага сказа. Сказ і выказванне. Актуальнае

чляненне выказвання. Кампаненты актуальнага члянення. Сродкі актуальнага

члянення і актуалізацыі выказвання (парадак слоў, інтанацыя, лагічны націск,

Page 23: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

23

службовыя словы і інш.). Парадак слоў і актуальнае чляненне. Прамы і адваротны

(інверсійны) парадак размяшчэння кампанентаў у выказванні. Спосабы выражэння

тэмы і рэмы ў простым сказе. Асноўныя камунікацыйна-сінтаксічныя тыпы

выказванняў у беларускай мове. Тыпалогія выказванняў: нейтральныя / экспрэсіўныя,

расчлянѐныя / нерасчлянѐныя (з нулявой тэмай), сінтагматычна незалежныя /

сінтагматычна залежныя (абумоўленыя).

Складаны сказ

Паняцце складанага сказа. Семантычная, фармальная і камунікацыйная

арганізацыя складанага сказа. Дыферэнцыяльныя рысы складанага сказа

(поліпрэдыкатыўнасць, поліпрапазіцыйнасць і інш.). Ізамарфізм складанага сказа і

словазлучэння. Граматычнае значэнне і граматычная форма складаных сказаў.

Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаных сказаў,

сродкі іх выражэння (інтанацыя, злучнікі і злучальныя словы).

Прынцыпы класіфікацыі складаных сказаў. Асноўныя падыходы да класіфікацыі

складаных сказаў. Структурна-семантычны падыход: злучнікавыя сказы

(складаназлучаныя, складаназалежныя) і бяззлучнікавыя сказы.

Складаназлучаны сказ. Паняцце складаназлучанага сказа. Дыферэнцыяльныя

прыметы складаназлучаных сказаў: адносная аўтаномнасць, адносная раўнапраўнасць

прэдыкатыўных частак, наяўнасць злучальных сродкаў сувязі. Складаназлучаныя

сказы са спалучальнымі, размеркавальнымі, супраціўнымі, далучальнымі злучнікамі.

Складаназлучаныя сказы аднароднага і неаднароднага складу, адкрытай і закрытай

структуры. Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі

складаназлучаных сказаў і спосабы іх выражэння. Складаназлучаныя сказы

ўскладненай будовы. Складаназлучаныя сказы згрупіраванай і незгрупіраванай

будовы. Складаназлучаныя сказы і актуальнае чляненне.

Складаназалежны сказ. Паняцце складаназалежнага сказа. Дыферэнцыяльныя

прыметы складаназалежных сказаў: характар сінтаксічнай сувязі – гіпатаксіс,

іерархізаванасць будовы складаназалежных сказаў, наяўнасць падпарадкавальных

сродкаў сувязі (злучнікаў і злучальных слоў). Падыходы да класіфікацыі

складаназалежных сказаў: функцыянальны, марфалагічны, фармальны, структурна-

семантычны.

Функцыянальны падыход да класіфікацыі складаназалежных сказаў.

Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі, выказнікавымі, дапаўняльнымі,

азначальнымі і акалічнаснымі часткамі. Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж

галоўнай і даданай часткамі складаназалежных сказаў і спосабы іх выражэння.

Структурна-семантычны падыход да класіфікацыі складаназалежных сказаў. Тып

складаназалежных сказаў паводле структуры: складаназалежныя сказы расчлянѐнай,

нерасчлянѐнай, кантамінаванай структуры. Асноўныя сродкі сувязі:

Page 24: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

24

падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы (рэляты), указальныя словы

(карэляты), апорныя словы. Праблема размежавання злучнікаў і злучальных слоў у

складаназалежных сказах.

Складаназалежныя сказы нерасчлянѐнай (прыслоўнай) структуры, асаблівасці іх

арганізацыі. Структурна-семантычныя тыпы складаназалежных сказаў нерасчлянѐнай

структуры: прысубстантыўна-атрыбутыўныя, тлумачальна-аб’ектныя,

прыкампаратыўна-аб’ектныя, прызайменнікава-суадносныя. Складаназалежныя

сказы расчлянѐнай (прысастаўнай, прыфразавай) структуры, асаблівасці іх арганізацыі.

Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі такіх сказаў,

спосабы іх выражэння. Тыпалогія складаназалежных сказаў расчлянѐнай структуры.

Складаназалежныя сказы кантамінаванай будовы, асаблівасці іх арганізацыі.

Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя

сказы ўскладненай будовы: з некалькімі галоўнымі і некалькімі даданымі часткамі.

Тыпы падпарадкавання на ўзроўні шматчленных складаназалежных сказаў:

паслядоўнае падпарадкаванне; сузалежнае падпарадкаванне: аднароднае і

неаднароднае; камбінацыя розных тыпаў падпарадкавання.

Складаназалежныя сказы і актуальнае чляненне.

Бяззлучнікавы складаны сказ. Паняцце бяззлучнікавага складанага сказа.

Бяззлучнікавыя сказы аднароднага і неаднароднага складу, адкрытай і закрытай

структуры. Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі

бяззлучнікавых сказаў і спосабы іх выражэння. Бяззлучнікавыя сказы ўскладненай

будовы. Бяззлучнікавыя сказы згрупіраванай і незгрупіраванай будовы. Бяззлучнікавыя

сказы і актуальнае чляненне.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя) сказы. Камбінаваныя

складаныя сказы. Дыферэнцыяльныя прыметы камбінаваных складаных сказаў:

наяўнасць розных відаў сувязі; больш за два ўзроўні члянення; згрупаванасць

структуры. Паняцце генеральнай сувязі. Разнавіднасці камбінаваных сказаў, іх

структура і значэнне. Сувязь прэдыкатыўных частак у камбінаваных складаных сказах.

Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі камбінаваных сказаў і спосабы іх

выражэння. Камбінаваныя складаныя сказы і актуальнае чляненне выказвання.

Складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ)

Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства, празаічная страфа) як

мінімальная адзінка тэксту. Асноўныя крытэрыі вылучэння ССЦ: лагічны,

семантычны, граматычны. Паняцце мікратэмы. ССЦ і абзац. Суадносіны ССЦ і

абзаца. Асноўныя функцыі абзаца.

Сродкі міжфразавай сувязі на ўзроўні ССЦ: уласна лексічныя, лексіка-

граматычныя, граматычныя. Віды сувязі ў ССЦ: ланцужковая, паралельная,

Page 25: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

25

далучальная, змешаная. Тыпы рэматычнай дамінанты ССЦ: прадметная, якасная,

статальная, акцыянальная, статальна-дынамічная, імпрэсіўная, сінкрэтычная.

Семантычная і структурная арганізацыя складанага сінтаксічнага цэлага.

Камунікатыўная арганізацыя складанага сінтаксічнага цэлага. Тэма-рэматычная

структура складанага сінтаксічнага цэлага. Тыпы тэма-рэматычных ланцужкоў:

простая лінейная паслядоўнасць, паслядоўнасць са скразной тэмай, паслядоўнасць з

вытворнымі тэмамі, паслядоўнасць з расшчэпленай тэмай.

Тэкст

Тэкст як сінтаксічная адзінка. Паняцце тэксту і дыскýрсу. Падыходы да

даследавання граматычнай прыроды тэксту: структурны (граматычны), семантычны,

стылістычны, камунікацыйны, псіхалінгвістычны, семіятычны, прагматычны,

кагнітыўны і інш. Катэгорыі тэксту. Структура тэксту, тыпы сувязі ў ім, сродкі яе

рэалізацыі. Асаблівасці арганізацыі тэкстаў розных стыляў.

Функцыянальна-сэнсавая тыпалогія тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне.

Семантыка-сінтаксічная адметнасць іх арганізацыі.

Тэкст і актуальнае чляненне. Камунікацыйная арганізацыя тэксту.

Чужая мова

Чужая мова, яе віды (простая (прамая), ускосная і няўласна-простая) і спосабы

ўвядзення ў кантэкст. Сінтаксічныя асаблівасці разнавіднасцей чужой мовы. Чужая

мова і словы аўтара, сувязь і ўзаемаадносіны паміж імі.

Рэпліка, маналог, дыялог, палілог, цытата як акт камунікацыі. Іх арганізацыя,

функцыі і стылістычная роля.

Пунктуацыя

Прадмет і задачы пунктуацыі. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы.

Значэнне пунктуацыі.

Асновы сучаснай пунктуацыі. Пунктуацыя і граматычная будова сказа.

Пунктуацыя, семантычная структура сказа і яго сэнс. Пунктуацыя і актуальнае

чляненне выказвання. Пунктуацыя і інтанацыйнае афармленне сказа.

Нарматыўнасць сучаснай пунктуацыі. Прынцыпы беларускай пунктуацыі.

Пунктуацыйныя варыянты і іх значэнне.

Класіфікацыя знакаў прыпынку. Раздзяляльныя і выдзяляльныя знакі прыпынку.

Агульная характарыстыка знакаў прыпынку і асноўных правіл іх пастаноўкі ў

пісьмовым тэксце.

Page 26: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

26

ЛІТАРАТУРА

1. Беларуская граматыка: У 2 ч. Мн., 1985.

2. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія.

Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія.

Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мн., 1994.

3. Беларуская мова: хрэстаматыя /аўт.-склад. З.І. Бадзевіч і інш. Мн., 2005.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. Мн., 1994.

5. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мн., 1987.

6. Выгонная Л.Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія. Мн., 1991.

7. Граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Мн., 1962, Ч. 2. Мн., 1966.

8. Зборнік тэкстаў для лінгвістычнага аналізу: для студэнтаў філал. фак. / аўт.-

склад.: З.І. Бадзевіч [і інш.]. Мн., 2005.

9. Камароўскі Я.М., Красней В.П., Лазоўскі У.М., Сямешка Л.І., Шчарбакова

І.М. Сучасная беларуская мова. Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка.

Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. 2-е выд. Мн., 1995.

10.Камароўскі Я.М., Сямешка Л.І. Сучасная беларуская мова: Фанетыка і

фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Мн., 1985.

11.Кароткая граматыка беларускай мовы. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія.

Ч. 1. Мн., 2007.

12.Кароткая граматыка беларускай мовы. Сінтаксіс. Ч. 2. Мн., 2009.

13.Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі. Гродна, 1993.

14.Крывіцкі А.А., Падлужны А. І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

15.Лексікалогія сучаснай беларускай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова. Мн., 1994.

16.Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. Мн., 1998.

17.Лукашанец А.А. Словаўтварэнне і граматыка. Мн., 2001.

18.Малажай Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту. Мн., 1992.

19.Рамза Т.Р. Сінтаксіс. Просты сказ: Курс лекцый. Мн., 2002.

20.Рамза Т.Р. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: Вучэб. дапаможнік. Мн., 2003.

21.Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай мовы. Мн., 2003.

22.Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія.

Мн., 1984.

23.Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія / Пад рэд. М.С. Яўневіча.

Мн., 1997.

24.Сямешка Л.І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік. Мн., 1999.

25.Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

26.Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.І. Падлужнага. Мн.,

1989.

27.Цікоцкі М.Я. Стылістыка тэксту. Мн., 2002.

28.Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978.

Page 27: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

27

29.Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

30.Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. Мн., 1976.

31.Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Мн., 2006.

Page 28: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

28

ГІСТАРЫЧНАЯ ГРАМАТЫКА

УВОДЗІНЫ

1. Гісторыя мовы як навука. Падзел навукі аб гісторыі беларускай мовы на

гістарычную граматыку і гісторыю літаратурнай мовы. Прадмет і задачы гістарычнай

граматыкі як асобнай лінгвістычнай дысцыпліны гістарычнага цыкла. Умоўнасць

назвы гэтай дысцыпліны, паколькі яна вывучае гісторыю ўсіх узроўняў моўнай

сістэмы. Агульныя і спецыфічныя рысы гістарычнай граматыкі і гісторыі літаратурнай

мовы як розных раздзелаў навукі аб гісторыі беларускай мовы. Праблема сінтэтычнага

курса гісторыі беларускай мовы.

Адносіны гістарычнай граматыкі да іншых лінгвістычных дысцыплін

гістарычнага цыкла (параўнальна-гістарычнай граматыкі славянскіх моў,

стараславянскай мовы, гістарычнай дыялекталогіі), а таксама тых, якія вывучаюць

сучасны стан мовы (сучаснай дыялекталогіі, апісальнай граматыкі сучаснай

літаратурнай мовы і г.д.). Гістарычная граматыка і іншыя навукі аб гісторыі беларускага

народа (сацыяльная гісторыя, археалогія, этнаграфія).

2. Галоўныя крыніцы вывучэння гістарычнай граматыкі. Пісьмовыя помнікі,

разнастайнасць іх тыпаў і неаднароднасць з пункту гледжання інфармацыйнасці для

гістарычнай граматыкі. Агляд найбольш каштоўных помнікаў старажытнага

пісьменства. Агульнанародная беларуская мова ў яе дыялектах і літаратурна

апрацаванай форме як матэрыял для гістарычнай граматыкі. Выкарыстанне фактаў

роднасных моў і іх дыялектаў у гістарычным і сучасным аспекце.

Дапаможныя крыніцы: анамастыка (тапаніміка, асабліва гідраніміка,

антрапаніміка), адметнасці ў форме асобных запазычаных слоў, сведчанні

старажытных філалагічных распрацовак і інш.

З. Асноўныя метады вывучэння гістарычнай граматыкі. Параўнальна-

гістарычны метад. Метады ўнутранай і знешняй рэканструкцыі, тыпалагічнага

супастаўлення, сінхранічнага

вывучэння мовы (сінхронных зрэзаў) у дыяхраніі і інш. Магчымасці і межы

прымянення розных метадаў; іх суадносіны.

4. Праблема перыядызацыі гісторыі беларускай мовы ў сувязі з гісторыяй

беларускага народа і з улікам найбольш важных інтралінгвістычных фактараў

(эвалюцыі моўнай структуры).

Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы. Драбленне

агульнаславянскага моўнага адзінства і моўнае вылучэнне ўсходніх славян (VI – IX

стст.). Старжытныя ўсходнеславянскія плямѐны і пытанне аб іх дыялектах. Узнікненне

дыялектных аб’яднанняў у сувязі з узвышэннем асобных феадальных фарміраванняў

Page 29: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

29

на ўсходнеславянскіх землях (у прыватнасці, Полацкага княства – на тэрыторыі

сучаснай Беларусі). Канчатковае афармленне беларускай мовы ў часы Вялікага княства

Літоўскага.

5. Структурнае падабенства і галоўныя адметныя рысы ўсходнеславянскіх моў як

вынік агульных і спецыфічных працэсаў у іх развіцці. Месца беларускай мовы сярод

іншых славянскіх моў.

ГІСТАРЫЧНАЯ ФАНЕТЫКА

1. Прадмет і задачы гістарычнай фанетыкі як гісторыі гукавых змяненняў і

фаналагічных адносін. Узнаўленне гукавой сістэмы мовы ў той ці іншы перыяд яе

развіцця на падставе сведчанняў пісьмовых помнікаў. Методыка фанетычнай

інтэрпрэтацыі фактаў, выяўленых у пісьмовых помніках шляхам карэктыруючага

супастаўлення з данымі сучаснай мовы і лінгвістычнай геаграфіі.

2. Гукавая сістэма ўсходнеславянскіх гаворак дапісьмовай пары. Структура

склада: прынцып нарастаючай гучнасці, адсутнасць закрытых складоў; складовы

сінгарманізм – тэндэнцыя да спалучэння ў адным складзе гукаў аднароднай

артыкуляцыі (цвѐрды зычны + непярэдні галосны, няцвѐрды зычны + пярэдні

галосны). Пытанне аб складападзеле і словаўтваральнай ролі галосных і плаўных у

складзе перад зычнымі. Развіццѐ пратэтычных зычных у сувязі з тэндэнцыяй да

прыкрытасці пачатковага склада ў розных праславянскіх дыялектах.

Адметнасць старажытнага славянскага націску: адрозненні ў націску з акутавай

(узыходнай) і цыркумфлекснай (зыходнай) інтанацыяй.

Сістэма вакалізму. Класіфікацыя галосных паводле рада і пад’ѐму, удзелу губ

пры ўтварэнні (наяўнасці або адсутнасці лабіялізацыі). Супрацьпастаўленне галосных

паводле пярэдняй – непярэдняй зоны ўтварэння.

Галосныя пярэдняга і непярэдняга ўтварэння ў пачатку слова і пасля

памякчоных і непамякчоных зычных.

Чатыры ступені пад’ѐму языка пры ўтварэнні галосных і шматчленнае

супрацьпастаўленне іх на гэтай падставе.

Колькаснае адрозненне галосных як асноўная рыса тагачаснага вакалізму ў

параўнанні з вакалізмам сучаснай беларускай мовы. Страта супрацьпастаўлення

пярэдніх – непярэдніх галосных пасля памякчэння зычных. Галосныя поўнага

ўтварэння і рэдукаваныя. Моцная і слабая пазіцыя рэдукаваных [ь] і [ъ].

Пазіцыйнае змяненне моцных / слабых рэдукаваных. Рэдукаваныя ў спалучэннях

з плаўнымі [р] і [л] у каранях слоў паміж зычнымі. Рэдукаваныя перад [j]; з’яўленне

напружаных [ыˇ] і [иˇ].

Насавыя галосныя і іх гісторыя. Адсутнасць насавых галосных ва

ўсходнеславянскіх гаворках у сувязі са змяненнем [ọ] > [у] і [ę] > [ä]. Паўмяккасць

Page 30: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

30

зычных перад [ä] (а-пярэднім). Сведчанні аб часе страты насавых усходнеславянскімі

гаворкамі. Гукавое значэнне і гісторыя ўжывання ва ўсходнеславянскім пісьменстве

літар @ (юс вялікі) і # (юс малы). Гістарычныя чаргаванні, звязаныя з дэназалізацыяй

насавых галосных.

Фанема ‹ĕ›, што на пісьме абазначалася літарай h (яць), якасць яе ў розных

усходнеславянскіх дыялектах.

Сістэма кансанантызму. Класіфікацыя зычных паводле месца і спосабу

ўтварэння. Зычныя звонкія і глухія. Сінтагматычная спалучальнасць зычных.

Дысіміляцыя і спрашчэнне груп зычных. Страта [j] у пачатку слова.

Характарыстыка зычных па цвѐрдасці – мяккасці. Палатальныя зычныя,

супрацьпастаўленыя губным, зубным і заднеязычным зычным. Зычныя

непамякчоныя, напаўпамякчоныя (перад галоснымі пярэдняга рада) і спрадвечна

мяккія. Пазіцыйная мена зычных: цвѐрдасць або паўмяккасць непамякчоных.

Адсутнасць суадноснасці зычных паводле цвѐрдасці – мяккасці і звонкасці – глухасці

(акрамя магчымасці аглушэння канцавога [з] у прыназоўніках-прыстаўках без-, въз-, из-

, роз-/раз-) як спецыфічная асаблівасць кансанантызму старажытнай пары ў

параўнанні з кансанантызмам сучаснай беларускай мовы.

Залежнасць зычных ад наступных галосных. Абмежаванасць спалучэнняў

зычных. Асноўныя тыпы спалучэнняў зычных, адрозных паводле месца і спосабу

ўтварэння. Адсутнасць зычных на канцы слоў у сувязі з адкрытасцю склада.

Вакалістычны характар гукавой сістэмы ўсходнеславянскіх гаворак дапісьмовай пары.

3. Адлюстраванне вынікаў фанетычных працэсаў ва ўсходнеславянскіх гаворках

дапісьмовай пары. Пераходныя памякчэнні заднеязычных у суседстве з галоснымі

пярэдняга рада (першая, другая і трэцяя палаталізацыі). Пераходнае памякчэнне

спалучэнняў заднеязычных з зубнымі зычнымі (*gt, *kt) перад [і]. Змяненне

спалучэнняў *gv, *kv перад [ĕ]. Асаблівасці спалучэння зычных і груп зычных з [j].

Своеасаблівы лѐс спалучэнняў *ort, *olt. Канчатковае афармленне спалучэнняў *torоt,

*terеt, *tolоt, *telоt (першае поўнагалоссе).

Чаргаванні галосных у межах марфемы. Чаргаванні, абумоўленыя

манафтангізацыяй дыфтонгаў.

4. Усходнеславянскія дыялектныя адрозненні ў гукавой сістэме Адрозненні ў

якасці звонкага заднеязычнага зычнага ([g], [γ]). Неаднолькавая якасць звонкага

губнога спіранта (губна-зубны [v] і губна-губны [w]). Адрозненні ў якасці зычных,

суадносных з праславянскімі *zdj, *zgj. Слабае супрацьпастаўленне зубных і

альвеалярных зычных і выкліканае гэтым цоканне, неадрозненне мяккіх свісцячых і

шыпячых.

5. Фанетычныя змяненні пісьмовай пары. Другаснае памякчэнне зычных як

вынік далейшага ўздзеяння галосных пярэдняга рада на папярэднія зычныя

(палаталізацыя напаўмяккіх зычных); храналогія гэтага працэсу і яго частковае

Page 31: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

31

адлюстраванне ў пісьмовых помніках ХІ – ХІІ стст. Уплыў другаснага памякчэння

зычных на далейшае збліжэнне зычных і галосных склада паводле зоны ўтварэння,

з’яўленне памякчоных губных [б'], [п'], [м'], [в'] і зубных [д'], [т'], супадзенне другасна

памякчоных [з'], [с'], [л'], [н'], [р'] з палатальнымі (спрадвечна мяккімі) [з'], [с'], [л'], [м'],

[р']. Пашырэнне словаформаў з палатальнымі зычнымі.

Страта рэдукаваных. Знікненне рэдукаваных у слабай пазіцыі і вакалізацыя ў

моцнай: [ъ] > [о], [ь] > [е]. Адхіленні ад гэтай заканамернасці і іх прычыны.

Адлюстраванне страты рэдукаваных у пісьмовых помніках ХІ – ХІІІ стст.

Неаднолькавая храналогія працэсаў знікнення слабых і вакалізацыі моцных

рэдукаваных. Неадначасовасць старты рэдукаваных у розных усходнеславянскіх

дыялектах.

Лѐс спалучэнняў [ъ] і [ь] з плаўнымі [р] і [л] паміж зычнымі. Гісторыя

спалучэнняў тыпу *tъrt, з’ява другога поўнагалосся, яе дыялектны характар. Сляды

гэтай з’явы ў сучаснай беларускай мове. Своеасаблівае развіццѐ спалучэнняў тыпу

*trъt у асобных дыялектах і вынікі яго ў сучасных усходнеславянскіх мовах.

Гісторыя напружаных [ыˇ] і [иˇ] у моцнай і слабой пазіцыях. Неаднолькавае

змяненне гэтых галосных у дыялектах і яго вынікі ў сучасных усходнеславянскіх мовах.

Змяненні ў гукавой сістэме, выкліканыя стратай рэдукаваных. Змяненне

складовай структуры. Узнікненне новых закрытых складоў. Страта пазіцыйнай мены

моцных і слабых рэдукаваных, пераўтварэнне яе ў чаргаванне [о] і [е] з нулѐм гука

(бегласць галосных). Чаргаванні ўстаўных галосных з нулѐм гука. З’ява бегласці

галосных па аналогіі. Чаргаванні пачатковага [і] з [ы] пасля страты рэдукаваных.

З’яўленне разнастайных спалучэнняў зычных у складзе (неаднародных паводле зоны

артыкуляцыі, размешчаных не па нарастаючай гучнасці, падвоеных зычных і інш.);

асіміляцыйныя і дысіміляцыйныя змяненні ў гэтых спалучэннях зычных. Змяненне

складовай мяжы пры словазмяненні і словаўтварэнні. Магчымасць міжскладовых

пазіцыйных змяненняў. Падаўжэнне галосных [о] і [е] у новых закрытых складах ва

ўкраінскай мове і некаторых гаворках беларускай мовы.

6. Фарміраванне гукавой сістэмы беларускай мовы.

Карэляцыя зычных па цвѐрдасці / мяккасці як асноўная тэндэнцыя развіцця

беларускай фанетычнай сістэмы. Магчымасць парнага супрацьпастаўлення цвѐрдых –

мяккіх зычных пасля другаснага памякчэння (да страты рэдукаваных); роля страты

рэдукаваных у станаўленні сучаснай катэгорыі суадносных па цвѐрдасці – мяккасці

зычных (у становішчы на канцы слова і перад зычнымі).

Змяненне груп [гы], [кы], [хы] у [г'и], [к'и], [х'и] і яго адносіны да гісторыі парнага

супрацьпастаўлення цвѐрдых – мяккіх зычных.

Асіміляцыйнае памякчэнне і зацвярдзенне зычных перад зычнымі. З’яўленне

перакрыжаванага тыпу пазіцыйнай мены зычных, парных па цвѐрдасці – мяккасці.

Page 32: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

32

Афармленне суадноснага рада цвѐрдых і мяккіх зычных. Значнае павелічэнне

колькасці зычных, абумоўленае развіццѐм суадноснасці па цвѐрдасці – мяккасці.

Спецыфічныя з’явы ў развіцці карэляцыі цвѐрдых / мяккіх зычных у беларускай

мове параўнальна з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.

Зацвярдзенне губных на канцы слова і перад зычнымі.

Гісторыя зычных, няпарных па цвѐрдасці / мяккасці. Зацвярдзенне шыпячых і [ц]

у беларускай мове. Дыялектныя адрозненні ў вымаўленні шыпячых і [ц]. Развіццѐ

афрыкаты [дж] у беларускай мове; тлумачэнне гэтай з’явы і яе храналогія.

Зацвярдзенне [р] у беларускай мове. Своеасаблівае памякчэнне [д] і [т] у беларускай

мове (дзеканне і цеканне).

Канчатковае афармленне пасля страты рэдукаваных суадноснага рада зычных,

парных па звонкасці / глухасці. Асіміляцыя па звонкасці / глухасці (прыпадабненне

глухіх зычных да звонкіх перад звонкімі; прыпадабненне звонкіх зычных да глухіх

перад глухімі). Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова. Пытанне аб часе

ўзнікнення гэтых працэсаў і асаблівасцях іх працякання ў розных умовах перад

зычнымі і на канцы слова. З’яўленне перакрыжаванага тыпу пазіцыйнай мены

парных глухіх і звонкіх зычных.

Спецыфічныя з’явы ў станаўленні суадносных радоў парных звонкіх – глухіх

зычных у беларускай мове параўнальна з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.

Гісторыя [ў] (у нескладовага). Умовы з’яўлення ў на месцы [в], [л]. Пераход [л] у

[ў] паводле граматычнай аналогіі. Гук [ў] у беларускай і ўкраінскай мовах; аглушэнне

[в] у [ф], [в'] у [ф'] перад глухімі зычнымі і на канцы слова ў рускай мове.

Асаблівасці развіцця [г] у беларускай мове.

Асіміляцыйныя і дысіміляцыйныя змяненні ў новых (пасля страты рэдукаваных)

групах зычных у беларускай мове. Прыпадабненне свісцячых зычных да шыпячых і

шыпячых зычных да свісцячых. Спрашчэнне новых груп зычных у выніку розных,

пераважна асіміляцыйных, працэсаў.

Лѐс спалучэнняў ―санорны + шумны зычны‖ ў пачатку слова ў беларускай мове

(з’яўленне пратэтычных галосных [а], [і]).

Падоўжаныя і падвоеныя зычныя. Фанетычнае падаўжэнне зычных у

беларускай і ўкраінскай мовах. Падваенне зычных (галоўным чынам на стыку марфем)

ва ўсіх усходнеславянскіх мовах.

Своеасаблівае развіццѐ пратэтычных зычных [в], [г] у беларускай мове.

Гісторыя галоснага, што абазначаўся літарай h (яць). Змяненне гэтага галоснага ў

розных усходнеславянскіх дыялектах (у [ê] або [ie]). Паступовае развіццѐ яго ў

беларускай і рускай мовах у галосны [е]. Выкарыстанне літары h на пісьме ў

дакастрычніцкі час.

Page 33: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

33

Змяненне [е] > [о] у становішчы пасля мяккага зычнага перад цвѐрдым. Пытанне

аб часе і ўмовах узнікнення гэтай з’явы. Характар яе сувязі з працэсам страты

рэдукаваных і спецыфіка ў розных усходнеславянскіх літаратурных мовах і дыялектах.

Фаналагізацыя адносін паміж гукамі [e] і [о] на канцы слова і паміж мяккімі

зычнымі. Афармленне супрацьпастаўлення галосных ‹е› – ‹о› па нелабіялізаванасці –

лабіялізаванасці.

Памяншэнне колькасці галосных фанем, кампенсаванае развіццѐм суадносных

пар цвѐрдых і мяккіх зычных. Устанаўленне сучаснай пяціфанемнай сістэмы вакалізму

ў беларускай мове.

Гісторыя акання. Агульнае паняцце праакнне і яго тыпы. Гіпотэзы адносна

прычын і часу ўзнікнення акання, тэрыторыі, на якой яно першапачаткова развівалася.

Адлюстраванне акання ў помніках пісьменства (прамое і гіпернармальнае). Аканне

(яканне) як норма сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

МАРФАЛОГІЯ

1. Прадмет і задачы гістарычнай марфалогіі як часткі навукі аб развіцці

граматычнага ладу мовы.

2. Агульная характарыстыка марфалагічнага ладу старажытных

ўсходнеславянскіх гаворак. Сродкі ўтварэння слоў і словаформаў, гістарычная сувязь

словазмянення і словаўтварэння. Дыяхранічныя сувязі фанетыкі і граматыкі. Адносіны

марфемнага члянення слоў да гукавога ладу. Марфалагізацыя старажытных

фанетычных чаргаванняў (выкарыстанне іх у якасці марфалагічнага сродку

словаўтварэння і словазмянення). Пераўтварэнне старажытных чаргаванняў у выніку

змяненняў фанетычных нормаў, узнікнення новых чаргаванняў і выкарыстанне іх як

марфалагічнага сродку; выпадкі адсутнасці чаргавання, абумоўленыя дзеяннем

граматычнай аналогіі.

3. Часціны мовы як марфалагічныя падсістэмы, узаемазвязаныя і адносна

аўтаномныя ў сваѐй гісторыі. Размежаванне часцін мовы ў старажытныя часы.

Супрацьпастаўленне імені і дзеяслова ў сістэме паўназначных часцін мовы. Ступень

дыферэнцыяцыі розных часцін мовы ў межах імені.

4. Назоўнік. Універсальныя катэгорыі (род, лік, склон) і неўніверсальныя

(зборнасць, асоба, адушаўлѐнасць/неадушаўлѐнасць) катэгорыі назоўнікаў.

Род як асноўная класіфікацыйная граматычная катэгорыя назоўнікаў. Прычыны

хістанняў у граматычным родзе назоўнікаў. Адносіны граматычнага роду назоўнікаў

да іх размеркавання па тыпах скланення.

Гісторыя катэгорыі ліку і зборнасці. Страта парнага ліку ў выніку развіцця

граматычнай супрацьпастаўленасці адзіночнага і множнага лікаў. Рэшткі парнага ліку ў

сучаснай беларускай мове.

Page 34: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

34

Адметнасці ўжывання назоўнікаў са значэннем асобы ў

агульнаўсходнеславянскіх помніках пісьменства. Гісторыя катэгорыі

адушаўлѐнасці/неадушаўлѐнасці назоўнікаў (формаў вінавальнага склону).

Мнагатыпнасць скланення назоўнікаў. Умоўнае абазначэнне тыпаў скланення ў

залежнасці ад характару індаеўрапейскіх іменных асноў (на падставе гукаў, якімі

калісьці заканчвалася аснова слова).

Змены ў скланенні назоўнікаў. Страта старых клічных формаў. Рэлікты старой

клічнай формы ў беларускай мове (дружа! коню!). З’яўленне новай клічнай формы ў

эмфатычным ужыванні (з асаблівым напружаннем у вымаўленні) ў некаторых

усходне-славянскіх гаворках (мам! Вань!). Адлюстраванне ў пісьмовых помніках

працэсу разбурэння старажытных (праславянскіх) тыпаў скланення, сфарміраваных на

базе індаеўрапейскіх іменных асноў. Праблематычнасць рэгулярнасці скланенняў на

зычныя і на *ŭ ва ўсходнеславянскіх гаворках перыяду найбольш ранніх пісьмовых

помнікаў.

Перагрупоўка тыпаў скланення назоўнікаў у адзіночным ліку. Значэнне

катэгорыі роду ў працэсе гэтай перагрупоўкі. Аб’яднанне ў адным тыпе скланення

(так званым мужчынскім) назоўнікаў мужчынскага роду, акрамя назоўнікаў з былымі

асновамі на *ā/jā. Страта старажытнага скланення на *ŭ як асобнага тыпу і захаванне

некаторых яго склонавых формаў у скланенні назоўнікаў з былымі асновамі на *ŏ/jŏ.

Уніфікацыя словазмянення назоўнікаў ніякага роду на базе скланення назоўнікаў з

былымі асновамі на *ŏ/jŏ. Разбурэнне скланення на зычныя (пераход назоўнікаў з

асновамі на зычныя ў іншыя тыпы скланення). Рэлікты старажытнага скланення на

зычныя ў сучаснай беларускай мове. Разбурэнне скланення назоўнікаў жаночага роду

на *ū з асновай ускосных склонаў на -в. Змены ў скланенні на *ĭ (пераход назоўнікаў

мужчынскага роду ў скланенне на *jŏ). Сучасная тыпалогія скланення назоўнікаў і яе

адносіны да старажытных тыпаў іменнага скланення.

Узаемадзеянне цвѐрдай і мяккай разнавіднасцей скланення. Гісторыя склонавых

формаў назоўнікаў на заднеязычныя. Змены ў канчатках назоўнікаў у назоўным

склоне множнага ліку. Гісторыя формаў роднага склону ў множным ліку. Уніфікацыя

формаў давальнага, творнага і меснага склонаў множнага ліку назоўнікаў усіх трох

родаў. Страта назоўнікамі адрознення па тыпах скланення ў множным ліку.

5. Займеннік. Сістэма займенных слоў старажытнага перыяду. Разрады

займеннікаў і марфалагічныя асаблівасці некаторых разрадаў (адсутнасць катэгорый

роду і ліку). Сінтаксічная і марфалагічная супрацьпастаўленасць асабовых (і

зваротнага) і неасабовых займеннікаў. Словаўтварэнне займеннікаў. Скланенне

асабовых і зваротнага займеннікаў. Асаблівасці ўжывання формаў 1-й асобы ў

назоўным склоне адзіночнага ліку (азъ, "зъ, "). Суплетывізм асноў асабовых

займеннікаў; традыцыйнакніжныя і ўласна ўсходнеславянскія адрозненні асобных

Page 35: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

35

склонавых формаў (мънh – мьнh, тебh – тобh, себh – собh). Энклітычныя формы,

характэрныя для кніжнапісьмовай мовы, і адсутнасць іх рэфлексаў у сучасных

усходнеславянскіх гаворках.

Гісторыя займенніка 3-й асобы. Абагульненне ў беларускай мове асновы

назоўнага склону займенніка 3-й асобы з ускоснымі (jон, jано – як jаго, jаму, jаjе, jоj

і г.д.). Граматычная адметнасць гэтага займенніка сярод іншых асабовых займеннікаў,

абумоўленая яго паходжаннем з указальнага займенніка: захаванне катэгорыі роду і

змяненне па так званым займенным скланенні, адсутнасць суадноснага прыналежнага

займенніка (развіццѐ яго ў гаворках: ягоны, іхні і г.д.).

Скланенне неасабовых займеннікаў (займеннае скланенне) у старажытныя часы.

Асаблівасці марфалагічнага выражэння родавых адрозненняў у гэтых займенніках.

Змены ў складзе неасабовых займеннікаў.

Гісторыя склонавых формаў неасабовых займеннікаў. Страта родавых

адрозненняў у множным ліку і асаблівасці абагульнення канчаткаў назоўнага і

вінавальнага склонаў неасабовых займеннікаў у беларускай мове. Узаемадзеянне

цвѐрдай і мяккай разнавіднасцей скланення. Развіццѐ формаў тыпу той у родным і

творным склонах адзіночнага ліку жаночага роду (на месцы тоh, тою). Абагульненне

формаў творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку ў беларускай мове як вынік больш

паслядоўнага праяўлення агульнай тэндэнцыі да уніфікацыі склонавых формаў

займеннікаў. Развіццѐ членных (поўных) формаў займеннікаў тыпу той, тая, тое,

нашая, нашыя і г.д. Гісторыя скланення займеннікаў къто, чьто. Пытанне аб

паходжанні [г] у займенніку гэты (гэтая і г.д.). Пытанне аб прычынах адсутнасці [н] у

беларускіх формах тыпу аб ім (руск. о нем), пры ѐй (руск. при ней) і г.д. Іншыя

спецыфічныя з’явы ў фанетычным развіцці формаў займеннікаў у беларускай мове.

6. Прыметнік. Асноўныя катэгорыі прыметніка як адной з груп імѐнаў і іх

адрозненне ад адпаведных катэгорый назоўніка. Разрады прыметнікаў па значэнні.

Сістэма формаў якасных прыметнікаў. Адносныя (суфіксальныя) прыметнікі.

Папаўненне за іх кошт якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі, іх

словаўтваральная сінаніміка.

Іменныя (кароткія) і займенныя (поўныя) прыметнікі. Заканамернасці

функцыянавання тых і другіх формаў прыметнікаў у старэйшых помніках

усходнеславянскага пісьменства.

Скланенне іменных прыметнікаў. Ранняя страта іменных формаў адноснымі

прыметнікамі. Ужыванне іменных формаў якасных прыметнікаў у прэдыкатыўнай

функцыі і страта імі ўскосных склонаў. Працэс уніфікацыі родавых канчаткаў у

множным ліку. Выпадкі ўжывання іменных формаў якасных прыметнікаў у сучаснай

беларускай мове. Пазнейшае пранікненне займенных формаў у скланенне

прыналежных прыметнікаў. Ужыванне прыналежных прыметнікаў у беларускай мове

ва ўскосных склонах у займенных формах.

Page 36: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

36

Гісторыя займенных прыметнікаў. Адлюстраванне ў старэйшых помніках

усходнеславянскага пісьменства працэсу пераўтварэння першапачатковых формаў

займенных прыметнікаў; іх скланенне. Паступовае замацаванне займенных формаў у

атрыбутыўнай функцыі і збліжэнне іх з формамі неасабовых займеннікаў (страта

родавых адрозненняў у множным ліку, абагульненне асобных склонавых формаў і

г.д.). Пашырэнне ў беларускай мове займенных формаў і ў прэдыкатыўнай функцыі і

паступовае выцясненне імі з ужытку іменных формаў.

Сцягнутыя (злітныя) формы прыметнікаў і іх гісторыя.

Гісторыя формаў ступеней параўнання прыметнікаў. Іменныя і займенныя

формы ступеней параўнання. Замацаванне іменных формаў вышэйшай ступені ў

прэдыкатыўнай функцыі з двухбаковай сінтаксічнай

сувяззю (параўн. ѐн дужэй за брата) і страта імі катэгорый склону, роду і ліку.

Асаблівасці ўжывання такіх формаў у беларускай мове. Пашырэнне ў беларускай мове

дапасаваных формаў вышэйшай ступені займенных прыметнікаў (тыпу вышэйшы дом,

вышэйшага дома і г.д.). Гісторыя формаў найвышэйшай ступені. Развіццѐ апісальных

(аналітычных) формаў ступеней параўнання прыметнікаў і асаблівасці іх ужывання ў

беларускай мове.

7. Фарміраванне лічэбніка як часціны мовы. Лічыльныя словы ў найбольш

ранніх помніках усходнеславянскага пісьменства. Сувязь гэтых слоў з рознымі класамі

імѐнаў – назоўнікамі, прыметнікамі, займеннікамі. Асаблівасці скланення асобных груп

лічыльных слоў. Складаныя і састаўныя лікавыя назвы (11 і далей) і іх паходжанне.

Працэс семантьічнага пераўтварэння лічыльных слоў у назвы адцягненых лікаў (

колькасныя лічэбнікі) і звязаныя з ім граматычныя змены ў гэтых словах:

нейтралізацыя граматычных катэгорый роду і ліку, уніфікацыя скланення ўнутры

асобных груп (2 – 4, 5 – 10 і далей), абагульненне сінтаксічнай спалучальнасці з

назоўнікамі і інш. Сувязь перабудовы скланення лічыльных слоў і фарміраванне

катэгорыі лічэбніка як асобнай часціны мовы са стратай парнага ліку. Спецыфічныя

з’явы ў развіцці некаторых колькасных лічэбнікаў у беларускай мове.

Гісторыя парадкавых, дробавых і зборных лічэбнікаў, іх суад-носнасць з іншымі

часцінамі мовы і словаўтваральныя асаблівасці.

8. Дзеяслоў. Агульная характарыстыка спецыфічных катэгорый дзеяслова (лад,

час, трыванне). Дапасавальныя катэгорыі ліку і асобы. Лексіка-граматычная катэгорыя

стану. Спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова.

Гісторыя спрагальных дзеяслоўных формаў.

Сістэма спрагальных формаў дзеяслова перад узнікненнем пісьменства ва

ўсходніх славян. Асноўныя граматычныя катэгорыі старажытнага дзеяслова:

трыванне, стан, час, лад, асоба. Сістэма формаў часу і трывання. Аўтаномнасць

значэнняў трывання і часу ў перыяд найбольш ранніх усходнеславянскіх пісьмовых

помнікаў. Пытанне аб ступені размежавання трыванняў у гэты перыяд. Структурныя

Page 37: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

37

сродкі такога размежавання. Простыя і складаныя (ана-літычныя) формы часу.

Супрацьпастаўленасць рэальнага (абвеснага) ладу ірэальным, што не валодалі

марфалагічным паказчыкам часавых значэнняў. Асаблівасці катэгорыі асобы і ліку

спрагальных формаў. Адсутнасць граматычна выражанай дыферэнцыяцыі стану ў

спрагальных формах.

Тыпы формаўтваральных дзеяслоўных асноў інфінітыва і цяперашняга часу.

Тэматычныя і нетэматычныя асновы цяперашняга часу.

Класы дзеясловаў у старажытны перыяд.

Гісторыя трывальна-часавай сістэмы дзеяслова.

Гісторыя формаў цяперашняга (будучага простага) часу. Нетэматычнае

спражэнне ў гісторыі беларускай мовы. Гісторыя тэматычнага спражэння. Зліццѐ

тэматычных галосных з асабовымі канчаткамі і формаўтваральнымі суфіксамі.

Асаблівасці развіцця формаў тэматычнага спражэння (3-й асобы адзіночнага і

множнага ліку і некаторых іншых) у беларускай мове.

Гісторыя формаў будучага часу. Дыферэнцыяцыя часавага значэння формаў

цяперашняга часу незакончанага і закончанага трыванняў (марфалагічнае афармленне

будучага простага часу). Развіццѐ фармальных сродкаў (афіксацыі) супрацьпастаўлення

значэнняў цяперашняга і будучага простага часу. Дзве складаныя формы будучага часу

старажытных усходнеславянскіх дзеясловаў: будучы першы (з інфінітывам) і будучы

другі (ранейбудучы), іх значэнне і спосабы выражэння. Канкурэнцыя дапаможных

дзеясловаў у спалучэнні з інфінітывам. Захаванне ў гаворках рэштак будучага першага

часу з формамі дапаможнага дзеяслова иму. Разбурэнне будучага другога. Замацаванне

дапаможнага дзеяслова буду пры інфінітыве і афармленме сучасных форм будучага

складанага часу.

Гісторыя формаў прошлага часу. Сістэма формаў прошлага часу ў старэйшых

помніках усходнеславянскага пісьменства: формы простыя (аорыст, імперфект) і

складаныя (перфект, плюсквамперфект); іх утварэнне, спражэнне, часавае значэнне і

адносіны да значэнняў трывання. Праблематычнасць імперфекта як часавай формы ва

ўсходнеславянскіх дыялектах. Два рады формаў плюсквамперфекта. Распад

старажытнай сістэмы прошлага часу ў сувязі з развіццѐм адрозненняў закончанага і

незакончанага трыванняў. Розны лѐс мнагачленнай сістэмы прошлага часу ў

кніжнапісьмовай і ў вуснагутарковай мове. Ранняя страта гутарковай мовай простых

формаў прошлага часу; сведчанне лінгвістычнай геаграфіі аб завяршэнні перабудовы

старажытнай славянскай сістэмы формаў прошлага часу ва ўсходнеславянскіх

гаворках да XVII ст. Пашырэнне функцый перфекта і пераўтварэнне форм на -л- ва

універсальны выразнік агульнага значэння прошлага часу; сувязь гэтага працэсу са

стратай дапаможнага дзеяслова есмь. Здольнасць формаў на -л-, утвораных ад асноў

розных трыванняў, выражаць разнастайныя прыватныя значэнні прошлага часу.

Page 38: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

38

Гісторыя формаў плюсквамперфекта. Рэшткі яго ў сучасных гаворках і ў беларускай

літаратурнай мове.

Гісторыя формаў ірэальных ладоў: загаднага і ўмоўнага.

Гісторыя іменных (неспрагальных) формаў дзеяслова.

Сістэма іменных формаў старажытнага дзеяслова: інфінітыў, супін,

дзеепрыметнік; спецыфіка дзеяслоўных катэгорый у сістэме іменных формаў.

Гісторыя формаў інфінітыва і пашырэнне яго функцый.

Гісторыя супіна. Выцясненне яго інфінітывам у канструкцыях са значэннем

мэты. Захаванне супіна ў некаторых гаворках.

Гісторыя формаў дзеепрыметніка. Утварэнне і скланенне іменных і займенных

дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану цяперашняга і прошлага часу ў

старажытных помніках пісьменства. Ужыванне іменных дзеепрыметнікаў незалежнага

стану ў прэдыкатыўнай або паўпрэдыкатыўнай функцыі (другараднага выказніка),

праблематычнасць атрыбутыўнай функцыі іменных дзеепрыметнікаў на -уч, -ач- ва

ўсходнеславянскіх гаворках. Дзеепрыметнікі залежнага стану як асноўны сродак

афармлення пасіўных канструкцый (залежнага стану). Захаванне іменных

дзеепрыметнікаў залежнага стану ў ролі выказніка ў пасіўных канструкцыях і страта

гэтымі дзеепрыметнікамі формаў ускосных склонаў. Пашырэнне займенных

дзеепрыметнікаў залежнага стану ў прэдыкатыўнай функцыі ў беларускай мове.

Замацаванне іменных дзеепрыметнікаў незалежнага стану ў функцыі другараднага

выказніка і паслабленне іх залежнасці ад дзейніка, страта імі формаў словазмянення і

пераўтварэнне ў дзеепрыслоўі. Формаўтваральныя і сінтаксічныя рысы

дзеепрыслоўяў, абумоўленыя іх гістарычнай сувяззю з дзеепрыметнымі формамі ў

паўпрэдыкатыўнай функцыі. Асаблівасці развіцця дзеепрыметных формаў у

дзеепрыслоўі ў беларускай мове. Заняпад займенных дзеепрыметнікаў, акрамя форм

прошлага часу залежнага стану і незалежнага стану на -л, і абмежаванне іх ва ўжытку.

Ад’ектывацыя (пераход у прыметнікі) займенных дзеепрыметнікаў.

9. Прыслоўе. Асаблівасці фарміравання прыслоўя як часціны мовы. Падзел

старажытных усходнеславянскіх прыслоўяў паводле ўтварэння і значэння. Ступені

параўнання прыслоўяў. Змены ў сістэме прыслоўя на працягу развіцця беларускай

мовы.

10. Службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) у гісторыі беларускай

мовы.

11. Выклічнікі і іх гісторыя.

Page 39: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

39

ЛІТАРАТУРА

Асноўная літаратура

1. Граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Мн., 1962

2. Янкоўскі Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф. М. Янкоўскі.

3-е выд. Мінск, 1989.

3. Горшкова К. В., Хабургаев Г. А. Историческая грамматика русского языка.

М., 1981.

4. Иванов В.В. Историческая грамматика русского языка. 3-е изд. М., 1990.

5. Борковский В. И., Кузнецов П. С. Историческая грамматика русского языка.

2-е изд. М.,1965.

6. Янович Е. И. Историческая грамматика русского языка. Мінск, 1986.

Дадатковая літаратура

1. Абабурка М. В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў. Мінск,

1992.

2. Анічэнка У. В. Гістарычная лексікалогія ўсходнеславянскіх моў. Гомель,

1978.

3. Анічэнка У. В. Мовы ўсходніх славян. Мінск, 1989.

4. Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія

беларускай мовы. Мінск, 1979.

5. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы / пад рэд. А. І. Жураўскага.

Мінск, 1970.

6. Карский Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа. М., 1955. Вып. 1;

1956. Вып. 2-3.

7. Мечковская Н.Б., Плотников Б. А., Супрун А. Е. Общее языкознание:

Сущность и история языка. 2-е изд. Мінск, 1993.

8. Мова беларускай пісьменнасці ХІV–ХVІІІ стст. / пад рэд. А. І. Жураўскага.

Мінск, 1988.

9. Стеценко А. Н. Исторический синтаксис русского языка. М., 1972.

10.Анічэнка У. В., Прыгодзіч М. Р. Гістарычная граматыка беларускай мовы.

Зборнік практыкаванняў. Мінск, 1999.

11.Булахаў М. Г. Практыкаванні і матэрыялы па курсу гісторыі беларускай

мовы. 2-е выд. Мінск, 1969.

12.Памецька Н. К. Гістарычная марфалогія беларускай мовы: практыкум.

Гродна, 2002.

Page 40: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

40

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ

УВОДЗІНЫ

1. Гісторыя літаратурнай мовы як асобная лінгвістычная дысцыпліна

гістарычнага цыкла аб фарміраванні і функцыянаванні ў розныя гістарычныя перыяды

замацаванай у літаратуры нармалізаванай пісьмовай разнавіднасці мовы народа.

Прадмет і задачы курса гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

Паняцце літаратурнай мовы і гістарычная зменлівасць яго зместу ў розныя эпохі

развіцця грамадства. Нарматыўна-стылістычны падыход да моўных з’яў пры

вывучэнні гісторыі літаратурнай мовы. Гістарычнасць літаратурна-моўнай нормы;

праблема кадыфікацыі нормы. Паняцце стылістычнай сістэмы літаратурнай мовы ў

гістарычным аспекце. Суадносіны паняццяў ―літаратурная мова‖ і ―мова мастацкай

літаратуры‖, ―стыль мовы‖ і ―індывідуальны стыль‖ (―стыль пісьменніка‖, ―стыль

твора‖) у гісторыі літаратурнай мовы.

Адносіны курса гісторыі беларускай літаратурнай мовы да курса гістарычнай

граматыкі і іншых раздзелаў навукі аб беларускай мове; яго месца сярод тых

лінгвістычных дысцыплін, што вывучаюць ужыванне мовы (у адрозненне ад іншых

лінгвістычных дысцыплін, якія вывучаюць лад мовы).

Культурна-пазнавальнае і навукова-практычнае значэнне курса гісторыі

беларускай літаратурнай мовы для падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, для

вывучэння мовы і літаратуры ў сярэдняй школе.

2. Сувязь гісторыі літаратурнай мовы з гісторыяй народа, яго культуры

і літаратуры. Непасрэдная абумоўленасць перыядызацыі гісторыі

беларускай літаратурнай мовы найбольш важнымі пад зеямі ў грамадска-

культурным жыцці беларускага народа. Вылучэнне ў гісторыі беларускай

літаратурнай мовы трох асноўных храналагічных зрэзаў (перыядаў): 1) XI –

пачатак XIV ст. – часы, з якіх пачынаецца літаратурна -моўная гісторыя

ўсходніх славян (рускіх, украінцаў і беларусаў); 2) XIV – XVIII стст. – часы

фарміравання і развіцця старабеларускай літаратурнай мовы; 3) ХІХ – ХХ

стст., на працягу якіх склалася новая (сучасная) беларуская літаратурная

мова як кадыфікаваная (нармалізаваная) сістэма. Праблема вылучэння

асобных этапаў унутры асобных перыядаў у гісторыі беларускай

літаратурнай мовы.

3. Крыніцы вывучэння гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Творы (тэксты)

розных жанраў старажытнай і сучаснай беларускай літаратуры (у шырокім сэнсе) як

галоўная з гэтых крыніц; прынцыпы адбору і прыѐмы навуковай інтэрпрэтацыі іх.

Іншыя крыніцы (філалагічныя распрацоўкі розных часоў, выказванні сучаснікаў пра

развіццѐ літаратурнай мовы на пэўным гістарычным этапе і г.д.).

Page 41: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

41

4. Кароткія звесткі пра вывучэнне гісторыі беларускай літаратурнай мовы ў

дакастрычніцкі і паслякастрычніцкі час і афармленне яе ў асобную галіну беларускага

мовазнаўства. Асноўныя працы па гісторыі беларускай літаратурнай мовы і іх ацэнка.

СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА

1. Канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Фарміраванне беларускай народнасці і яе

мовы ў часы Вялікага княства Літоўскага.

2. Літаратурна-пісьмовыя помнікі XIV ст., створаныя на тэрыторыі сучаснай

Беларусі, працяг у іх традыцый усходнеславянскага пісьменства папярэдніх часоў.

Адлюстраванне ў помніках (асабліва ў полацкіх, віцебскіх, смаленскіх гандлѐвых

дагаворах і граматах) беларускіх моўных рысаў.

3. Складванне старабеларускай літаратурнай мовы ў яе функцыянальна-

стылістычных разнавіднасцях ва ўмовах фарміравання беларускай народнасці.

Выпрацоўка і замацаванне ў пісьмова-літаратурнай практыцы ХІV – ХVІІ стст.

граматычна-правапісных асаблівасцей старабеларускай літаратурнай мовы,

спецыфічных сродкаў і прыѐмаў літаратурнага выказвання. Папаўненне лексікі і

фразеалогіі старабеларускай літаратурнай мовы на ўласнай базе, а таксама праз

запазычанне з іншых моў (асабліва польскай). Паступовае паслабленне ў

старабеларускай літаратурнай мове царкоўнаславянскага ўплыву і адмежаванне яе ад

царкоўнаславянскай мовы. Абазначэнне сучаснікамі старабеларускай літаратурнай

мовы назвамі ―русский язык‖, ―русская мова‖, пазней – ―простая мова‖ (―простый

русский диалект‖) для адрознення яе ад іншых моў (г.зн. і ад царкоўнаславянскай).

Узнікненне і распаўсюджанне на Беларусі кнігадрукавання. Значэнне

выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага і іншых дзеячаў

тагачаснай беларускай культуры для ўдасканалення сродкаў і прыѐмаў літаратурнага

выказвання, граматычна-правапіснага афармлення старабеларускай літаратурнай

мовы, збліжэння яе з жывой гаворкай народа.

4. Грамадскія функцыі старабеларускай літаратурнай мовы ў Вялікім княстве

Літоўскім і Рэчы Паспалітай і адносіны яе да літаратурнай мовы ўкраінскай

народнасці. Асноўныя этапы развіцця старабеларускай літаратурнай мовы.

5. Агульная характарыстыка структуры старабеларускай літаратурнай мовы на

розных гістарычных этапах з пункту гледжання:

а) выкарыстання сродкаў жывой народнай гаворкі з яе дыялектнымі

асаблівасцямі; б) захавання традыцый усходнеславянскага пісьменства (графічных,

граматычна-правапісных, лексіка-стылістычных і г.д.); в) запазычання іншамоўных

элементаў.

6. Функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці старабеларускай літаратурнай

мовы.

Page 42: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

42

Асаблівасці мовы юрыдычна-дзелавых беларускіх помнікаў (у прыватнасці

―Літоўскай метрыкі‖, ―Літоўскага статута‖) і значэнне так званага ―дзелавога‖

пісьменства для выпрацоўкі і замацавання фанетычных і граматычных рыс

старабеларускай літаратурнай мовы, а таксама ўзбагачэння яе лексіка-фразеалагічных

сродкаў.

Моўна-стылістычныя асаблівасці арыгінальнай і перакладной вершаванай і

празаічнай мастацкай літаратуры, палітычнай сатыры, летапісаў, навуковай і

гістарычна-мемуарнай прозы, палемічных твораў, перакладаў і арыгінальных помнікаў

рэлігійнай літаратуры, а таксама іншых твораў ХІV – ХVIIІ стст., напісаных на так

званай ―рускай‖, або ―простай‖, мове.

Спецыфічныя ў розных помніках сродкі і прыѐмы літаратурнага выказвання як

праяўленне стылістычнай разнастайнасці старабеларускай літаратурнай мовы.

Значэнне асобных твораў арыгінальнай і перакладной беларускай літаратуры ў

гісторыі старабеларускай літаратурнай мовы.

7. Царкоўнаславянская кніжна-літаратурная мова (так званы ―словенский‖,

―славяноросский язык‖) на Беларусі ў ХІV – ХVІІІ стст.; сферы яе выкарыстання і

паступовае ператварэнне ў культавую мову праваслаўнай царквы. Пытанне аб

беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы.

Заняпад царкоўнаславянскай мовы на Беларусі ў перыяд знаходжання яе ў

складзе Рэчы Паслалітай; прычыны гэтага заняпаду.

Роля царкоўнаславянскай мовы ў развіцці беларускай літаратурнай мовы.

Буквары і граматыкі ХVІ – ХVІІ стст. і роля іх (асабліва граматыкі

М.Сматрыцкага) ва ўстанаўленні норм літаратурна-кніжнай мовы і ў пазнейшай

граматычнай распрацоўцы ўсходнеславянскіх моў. ―Граматыка словенская‖ Івана

Ужэвіча – першая спроба апісання старабеларускай літаратурнай мовы XVI-XVII стст.

Лексікаграфічныя працы гэтага часу.

8. Пагаршэнне ўмоў для развіцця пісьменства на беларускай мове пасля

Люблінскай уніі 1569 г. Шырокае нематываванае пранікненне ў творы беларускага

пісьменства канца ХVІ – ХVІІ стст. паланізмаў і лацінізмаў; выкарыстанне

тагачаснымі беларускімі пісьменнікамі стылістычных прыѐмаў польска-лацінскага

пісьма. Заняпад пісьменства на беларускай мове пад канец XVII ст.

Забарона польскімі ўладамі ў канцы XVII ст. выкарыстоўваць беларускую мову ў

справаводстве. Паступовае выцясненне старабеларускай літаратурнай мовы з

афіцыйнай перапіскі і іншых відаў пісьменства. Абмежаваная колькасць вядомых у наш

час помнікаў, створаных на беларускай мове ў XVIII ст.

9. Беларускія інтэрмедыі ХVІІ – ХVІІІ стст. Характар выкарыстання ў гэтых

творах жывой гаворкі беларускага народа. Адыход у іх ад традыцый старабеларускай

літаратурнай мовы і зараджэнне новых формаў і прыѐмаў літаратурнага выказвання.

Page 43: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

43

10. Канчатковы заняпад старабеларускай літаратурнай мовы ў неспрыяльных

гістарычных умовах; спыненне яе далейшага развіцця.

НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА

1. Далучэнне Беларусі да Расіі ў канцы XVIII ст. у выніку трох падзелаў Рэчы

Паспалітай. Працяглае і своеасаблівае развіццѐ беларускай культуры, літаратуры і

мовы ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці.

2. Адсутнасць друкаванай літаратуры на беларускай мове ў першыя гады пасля

далучэння Беларусі да Расіі. Ужыванне на Беларусі рускай мовы як мовы дзяржаўнай у

справаводстве, ва ўстановах, у школах.

3. Мастацкая літаратура як галоўная сфера фарміравання і развіцця новай

(сучаснай) беларускай літаратурнай мовы.

Арганічная сувязь ананімных твораў беларускай літаратуры першай палавіны

XIX ст. (вершаваных апавяданняў, так званых ―гутарак‖, паэм ―Энеіда навыварат‖,

―Тарас на Парнасе‖) з жывым маўленнем і вусна-паэтычнай творчасцю народа.

Графіка-арфаграфічныя асаблівасці, фанетычныя і граматычныя з’явы, лексічны склад

гэтых твораў.

Моўныя асаблівасці беларускіх твораў пісьменнікаў першай палавіны XIX ст.

(Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага, Я.Чачота і інш.).

Ступень літаратурнай апрацоўкі мовы твораў беларускай мастацкай літаратуры

першай палавіны XIX ст., адсутнасць у іх непасрэдных сувязей з моўна-

стылістычнымі традыцыямі старажытнай літаратуры, дыялектная аснова

моватворчасці тагачасных беларускіх пісьменнікаў, жарганізмы і іншамоўныя

запазычанні ў іх мове.

Значэнне твораў беларускай мастацкай літаратуры першай палавіны XIX ст. у

станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы.

4. Беларуская мастацкая літаратура другой палавіны XIX ст. і далейшае

складванне новай беларускай літаратурнай мовы. Роля тагачасных пісьменнікаў

(В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча і іншых) у яе фарміраванні. Развіццѐ

літаратурнай мовы гэтымі пісьменнікамі на аснове жывога беларускага маўлення;

прынцыпы выкарыстання імі моўных скарбаў вуснай народнай творчасці, розных

іншамоўных сродкаў (запазычаных галоўным чынам з рускай і польскай літаратурных

моў). Дыялектныя рысы ў мове твораў беларускай мастацкай літаратуры другой

палавіны XIX ст.

Публіцыстыка на беларускай мове ў другой палавіне XIX ст. (так званыя

―гутаркі‖, нелегальная друкаваная газета К.Каліноўскага ―Мужыцкая праўда‖ і іншыя

творы); яе моўна-стылістычныя асаблівасці; значэнне ў развіцці літаратурнай мовы.

Page 44: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

44

Папаўненне лексікі і фразеалогіі ў другой палавіне XIX ст. новымі словамі і

зваротамі з розных сфер вытворчасці і побыту, узбагачэнне сродкаў і прыѐмаў

літаратурнага выказвання ў сувязі з далейшым развіццѐм беларускай літаратуры.

Моўна-стылістычная аднастайнасць твораў беларускай літаратуры другой

палавіны XIX ст., абмежаванасць іх слоўніка, асабліва ў галіне кніжнай абстрактнай і

навуковай лексікі. Граматычна-правапісныя асаблівасці беларускіх выданняў другой

палавіны XIX ст., адсутнасць сталых агульнапрынятых граматычных і арфаграфічных

нормаў у тагачасным беларускім кнігадрукаванні; выкарыстанне пры публікацыі

твораў на беларускай мове дзвюх графік: польскай і рускай.

5. Ажыўленне беларускай літаратуры ў пачатку XX ст., абумоўленае

ўзмацненнем рэвалюцыйнага руху ў Расіі, уздымам нацыянальна-вызваленчай

барацьбы беларускага народа і вымушаным дазволам царскіх улад друкаваць

арыгінальныя творы на беларускай мове. Прыход у беларускую літаратуру Я.Купалы,

Я.Коласа, Цѐткі, М.Багдановіча і іншых пісьменнікаў. Пашырэнне кнігадрукавання на

беларускай мове, з’яўленне першых беларускіх выдавецкіх арганізацый і беларускай

легальнай прэсы. Далейшае развіццѐ мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, зараджэнне

новых жанраў у беларускай літаратуры і значэнне гэтых фактараў для ўдасканалення

літаратурнай мовы.

Узбагачэнне слоўніка і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX

ст., выкліканае развіццѐм грамадска-палітычных адносін, тэхнікі і мастацтва,

пашырэнне друкаванага беларускага слова.

Графічныя і граматычна-правапісныя асаблівасці беларускіх выданняў пачатку

XX ст.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця і ўдасканалення марфалагічнай і сінтаксічнай

сістэм беларускай нацыянальнай літаратурнай мовы ў розных жанрах мастацкай

літаратуры і публіцыстыкі. Паступовая выпрацоўка граматычных і арфаграфічных

нормаў.

Стылістычная абмежаванасць беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.

6. Навуковая распрацоўка беларускай мовы ў дакастрычніцкі час; яе значэнне

для ўзбагачэння выяўленчых сродкаў і нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы.

7. Узнікненне новых сацыяльна-палітычных умоў для развіцця беларускай

літаратурнай мовы пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г.

Пашырэнне яе грамадскіх функцый у выніку абвяшчэння савецкімі ўладамі

раўнапраўя існуючых у Савецкім Саюзе моў і фармальнага надання ім статуса

дзяржаўных. Узрастанне ролі беларускай літаратурнай мовы як найважнейшага сродку

будаўніцтва нацыянальнай культуры беларускага народа, асабліва ў сувязі з працэсамі

беларусізацыі грамадскага жыцця ў БССР у 20-я гады. Пашырэнне сфер выкарыстання

беларускай літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай формах.

8. Змены ў структуры беларускай літаратурнай мовы ў паслякастрычніцкі час.

Page 45: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

45

Далейшае развіццѐ і ўдасканаленне стыляў мастацкай літаратуры і публіцыстыкі

беларускай літаратурнай мовы. Складванне новых стыляў: навуковага, прафесійна-

тэхнічнага, афіцыйна-справаводнага і інш. Выпрацоўка ўнармаванага вуснага

маўлення.

Рост слоўніка і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы ў сувязі з

выкарыстаннем яе ў розных сферах грамадскай дзейнасці і карэннымі пераўтварэннямі

ў жыцці беларускага народа. Узнікненне неалагізмаў і развіццѐ новых значэнняў у

асобных словах, змены ў эмацыянальнай і стылістычнай афарбоўцы шэрагу слоў і

выразаў. Павелічэнне пласта інтэрнацыянальнай лексікі, шырокае пранікненне ў

беларускую літаратурную мову лексічных запазычанняў з іншых моў, галоўным чынам

з рускай літаратурнай мовы. Дадатныя і адмоўныя бакі гэтага працэсу. Стварэнне

беларускай нацыянальнай тэрміналогіі і шляхі далейшага папаўнення тэрміналагічных

сродкаў.

Замацаванне нормаў словаўжывання ў беларускай літаратурнай мове.

Адлюстраванне працэсаў развіцця і ўзбагачэння лексікі і фразеалогіі беларускай

літаратурнай мовы ў лексікаграфічных працах паслякастрычніцкага часу.

Кадыфікацыя граматычных нормаў і стварэнне адзінага дзяржаўнага правапісу.

Замацаванне адзінай графічнай сістэмы і арфаэпічных нормаў.

Першыя нарматыўныя граматыкі беларускай мовы. Роля лексікаграфічных і

граматычных распрацовак у стандартызацыі і далейшым удасканаленні беларускай

літаратурнай мовы.

9. Роля мастацкай літаратуры ў развіцці сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Погляды Я. Купалы і Я. Коласа на мастацкае слова, на ролю беларускай

літаратурнай мовы ў нацыянальна-культурным развіцці. Словатворчасць Я. Купалы і

Я. Коласа. Узбагачэнне імі слоўніка, фразеалогіі і стылістычных сродкаў беларускай

літаратурнай мовы. Барацьба Я. Купалы і Я. Коласа за адзіныя нормы беларускай

літаратурнай мовы, за яе чысціню і выразнасць.

Развіццѐ літаратурнай мовы новым пакаленнем беларускіх пісьменнікаў на

аснове, закладзенай Я. Купалам і Я. Коласам. Значэнне мастацкай літаратуры для

замацавання і пашырэння новых моўных з’яў, што ўзнікаюць у публіцыстыцы,

навуцы, жывой гаворцы.

10. Роля публіцыстычных і іншых стыляў у стабілізацыі агульналітаратурных

моўных нормаў, ва ўзбагачэнні і ўдасканаленні сродкаў і прыѐмаў літаратурнага

выказвання.

11. Фактычнае замацаванне за рускай мовай функцый дзяржаўнай мовы ў

былым Савецкім Саюзе. Паступовае ўзмацненне курса на ―зліццѐ‖ моў народаў

Савецкага Саюза і асімілятарская роля рускай мовы ў ажыццяўленні гэтага курса.

Няўхільнае звужэнне сфер выкарыстання беларускай літаратурнай мовы, асабліва ў

апошнія гады існавання Савецкага Саюза. Дэфармацыя яе нацыянальнай

Page 46: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

46

самабытнасці ва ўмовах усѐ нарастаючай русіфікацыі. Пастанова ўрада БССР ―Аб

зменах і спрашчэнні беларускага правапісу‖ (1933) як сведчанне павароту ў

дзяржаўнай палітыцы на ―зліццѐ‖ моў. Адлюстраванне гэтай тэндэнцыі ў наступных

распрацоўках правапісу і граматыкі беларускай мовы, яе лексіка-фразеалагічных

сродкаў і стылістыкі, у моўнай практыцы беларускага друку.

12. Перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах дзяржаўнага

суверэнітэту Беларусі і прызнання за ѐй функцый дзяржаўнай мовы (―Закон аб мовах у

БССР‖ і прынятая на яго аснове ў верасні 1990 г. ―Дзяржаўная праграма развіцця

беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР‖). Дзве канцэпцыі

абнаўлення літаратурных нормаў.

13. Новыя сацыяльна-палітычныя ўмовы для развіцця беларускай літаратурнай

мовы, што ўзніклі ў выніку надання рускай мове на Беларусі статуса дзяржаўнай пасля

рэферэндуму 1995 г. Зніжэнне сацыяльнай ролі беларускай мовы ва ўмовах двухмоўя,

звужэнне сфер яе выкарыстання. Новая рэдакцыя ―Закона аб мовах у Рэспубліцы

Беларусь‖.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная літаратура

1. Жураўскі А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1967. Т. 1.

2. Крамко І. І., Юрэвіч А. К., Яновіч А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай

мовы. Мн., 1968. Т.2.

3. Шакун Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1984.

4. Красней В. П., Шакун Л. М. Практыкум па гісторыі беларускай мовы. Мінск,

1986.

5. Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы / пад рэд. А. І. Жураўскага. Мінск,

1961. Ч. 1.; 1962. Ч. 2.

Дадатковая літаратура

1. Карский Е. Ф. Белорусы. Пг., 1921. Т. З. Кн. 2.

2. Шакун Л. М. Карані роднай мовы . Мінск, 2001.

3. Беларуская мова / А. А. Лукашанец, М. Р. Прыгодзіч, Л. І. Сямешка. – Opole,

1998.

4. Беларуская мова: энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск, 1994. – 655 с.

5. Булыка А. М., Жураўскі А. І., Свяжынскі У. М. Мова выданняў Францыска

Скарыны. Мінск, 1990.

6. Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мінск, 1997.

Page 47: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

47

7. Плотнікаў Б. А. Кароткая гісторыя беларускай мовы і мовазнаўства. Мінск,

2002.

8. Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум.

Мінск, 2003.

9. Яскевіч А. А. Старабеларускія граматыкі. Мінск, 1996.

Page 48: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

48

БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯЛЕКТАЛОГІЯ

УВОДЗІНЫ

Літаратурная i дыялектная формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя

адрозненні паміж імі. Мясцовыя разнавіднасці беларускай дыялектнай мовы.

Азначэнні мясцовай гаворкі, дыялектнай групы гаворак, дыялекту.

Прадмет i задачы дыялекталогіі. Сувязь дыялекталогіі з лінгвістычнымі

дысцыплінамі: дыялекталогія i гісторыя мовы, дыялекталогія i сучасная беларуская

літаратурная мова, дыялекталогія i тапаніміка. Сувязь дыялекталогіі з нелінгвістычнымі

дысцыплінамі: дыялекталогія i гісторыя, дыялекталогія i этнаграфія, дыялекталогія i

літаратуразнаўства, дыялекталогія i археалогія, дыялекталогія i фалькларыстыка i інш.

Роля беларускіх дыялектаў у фарміраванні cyчаснай беларускай літаратурнай

мовы.

ФАНЕТЫКА

Вакалізм. Націскны вакалізм i яго асноўныя акустыка-артыкуляцыйныя

характарыстыкі. Тыпы гаворак па складу галосных фанем. Націскныя галосныя

паўночна-ўсходняга дыялекту. Націскныя галосныя паўднѐва-заходняга дыялекту.

Адрозненні ў націскным вакалізме паміж дыялектамі беларускай мовы.

Ненаціскны вакалізм. Асаблівасці артыкуляцыі i вымаўлення ненаціскных

галосных у беларускіх гаворках. Аканне як тып ненаціскнога вакалізму беларускіх

народных гаворак. Сутнасць дысімілятыўнага акання. Сутнасць недысімілятыўнага

акання. Поўнае i няпоўнае недысімілятыўнае аканне.

Оканне ў беларускіх гаворках.

Яканне як тып ненаціскнога вакалізму. Дысімілятыўнае яканне i тэрыторыя яго

пашырэння. Асаблівасці віцебскага дысімілятыўнага якання. Сутнасць

недысімілятыўнага якання. Поўнае i няпоўнае недысімілятыўнае яканне, адрозненне

паміж імі.

Еканне ў беларускіх гаворках. Тэрыторыя распаўсюджання екання.

Кансанантызм. Склад зычных фанем у гаворках i ix характарыстыка.

Цвѐрдаэрыя і мяккаэрыя беларускія гаворкі. Дзеканне i цеканне ў гаворках і гаворкі з

адсутнасцю гэтых з’яў. Цвѐрдыя і мяккія фанемы ‹ж›, ‹ш›, ‹ч›, ‹дж›, ‹ц› у гаворках.

Цоканне ў гаворках Беларусі. Губныя фанемы, супрацьстаўленыя па

цвѐрдасці/мяккасці, і зацвярдзелыя губныя. Губна-зубныя фанемы ‹ф›-‹ф'› у гаворках.

Змены зычных у гаворках. Асіміляцыя i яе віды. З'ява дысіміляцыі. Эпентэза,

метатэза, пратэза як віды змен зычных гукаў. Падаўжэнне зычных у гаворках.

Page 49: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

49

МАРФАЛОГІЯ

Назоўнік. Дыялектныя адрозненні ў катэгорыі роду. Несупадзенні граматычнай

катэгорыі роду паміж рознымі гаворкамі, а таксама паміж гаворкамі i літаратурнай

мовай, прычыны гэтых несупадзенняў.

Дыялектныя адрозненні ў граматычнай катэгорыі ліку. Рэліктавыя формы

парнага ліку ў беларускіх гаворках.

Катэгорыя склону ў гаворках. Клічны склон назоўнікаў.

Скланенне назоўнікаў адзіночнага ліку. Асаблівасці I скланення назоўнікаў.

Назоўнікі ніякага роду з канчаткам -о ў назоўным i вінавальным склонах. Пашыранае

ўжыванне канчатка -у ў назоўніках роднага склону ва ўcix беларускіх гаворках.

Ужыванне канчатка -ові ў давальным склоне назоўнікаў у некаторых гаворках.

Неадушаўлѐныя назоўнікі мужчынскага роду вінавальнага склону з канчаткам -а ў

гаворках. Асаблівасці ўжывання канчаткаў назоўнікаў творнага склону. Канчаткі

назоўнікаў у месным склоне.

Асаблівасці ІІ скланення назоўнікаў. Канчаткі -е (-э, -у) назоўнікаў роднага

склону ў беларускіх гаворках. Канчаткі -е, -ie (-ыэ), -i, -ы, -а назоўнікаў давальнага i

меснага склонаў у гаворках. Канчаткі -ой (-ай), -ъй (-ый) назоўнікаў творнага склону

ў асобных гаворках.

Асаблівасці ІІІ скланення назоўнікаў. Канчатак -ы (-i) назоўнікаў давальнага,

роднага i меснага склонаў у дыялектнай мове. Канчаткі -ою (-эю), -аю, -ай, -эй, -ой

назоўнікаў творнага склону ў некаторых гаворках.

Скланенне назоўнікаў множнага ліку. Націскны канчатак -е (-ê, -ie, -ыэ) i

ненаціскныя канчаткі -i (-ы), -а назоўнікаў назоўнага склону ў гаворках. Націскны

канчатак -оў (-уоў), ненаціскны канчатак -аў (-оў, -ув, -уў), а таксама канчатак -эй

назоўнікаў творнага склону ў гаворках. Канчатак -ом (-ôм) назоўнікаў давальнага

склону некаторых беларускіх гаворак. Канчатак -ы (-i) вінавальнага склону

адушаўлѐных назоўнікаў у сярэднебеларускіх i паўднѐва-заходніх гаворках. Канчаткі -

амы (-ам) назоўнікаў творнага склону ў гаворках. Архаічныя канчаткі -ох (-ôх, -

уох), -ех назоўнікаў меснага склону паўднѐва-заходняга дыялекту.

Прыметнік. Поўныя i кароткія формы прыметнікаў i асаблівасці ix ўжывання ў

дыялектнай мове. Сцягнутыя формы прыметнікаў назоўнага і вінавальнага склонаў.

Адрозненне кароткіх прыметнікаў ад сцягнутых форм. Канчаткі прыметнікаў роднага,

давальнага, творнага i меснага склонаў у беларускіх гаворках. Скланенне прыметнікаў

множнага ліку ў гаворках.

Суфіксальныя i аналітычныя спосабы ўтварэння ступеняў параўнання

прыметнікаў у дыялектнай мове.

Дзеяслоў. Формы інфінітыва ў беларускіх гаворках. Дыялектныя асаблівасці ў

аснове дзеясловаў. Чаргаванне заднеязычных з шыпячымі ў дзеясловах цяперашняга i

Page 50: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

50

будучага часу з асновай на [г], [к]. Чаргаванне цвѐрдых зубных зычных асновы на [с],

[з], [д], [т], [н] з адпаведнымі мяккімі. Аснова дзеясловаў на губныя [б], [п], [м], [в].

Спражэнне дзеясловаў цяперашняга (будучага простага) часу ў гаворках.

Разнастайнасць канчаткаў трэцяй асобы адзіночнага i множнага ліку дзеясловаў.

Канчаткі дзеясловаў множнага ліку першага спражэння ў першай асобе i ix залежнасць

ад пазіцыйных змен галосных. Канчаткі дзеясловаў першага i другога спражэнняў

другой асобы множнага ліку ў гаворках.

Граматычныя формы будучага складанага часу дзеясловаў у гаворках. Складаная

(аналітычная) форма будучага часу з дапаможнымі дзеясловамі быць, буду, мець (маю,

маеш, мае), мецца і інфінітыва асноўнага дзеяслова. Злітная (сінтэтычная) форма

будучага часу з інфінітывам асноўнага дзеяслова са старажытным дапаможным

дзеясловам иму (иметь, имет). Формы прошлага часу дзеясловаў у дыялектнай мове.

Формы загаднага ладу дзеясловаў у гаворках. Утварэнне другой асобы

адзіночнага ліку дзеясловаў загаднага ладу. Утварэнне другой асобы множнага ліку

дзеясловаў загаднага ладу. Утварэнне першай асобы множнага ліку дзеясловаў

загаднага ладу. Ужыванне элементаў -ка, -тка, -ма (-мо) ў формах дзеясловаў

загаднага ладу.

Зваротныя формы дзеяслова з рознымі варыянтамі часціцы -ся ў беларускіх

гаворках.

СІНТАКСІС

Тыпы дыялектных сінтаксічных адрозненняў. Прычыны дыялектных

сінтаксічных адрозненняў. Дыялектныя сінтаксічныя канструкцыі, уласцівыя ўсім

гаворкам i толькі некаторым з ix.

Словазлучэнне. Тыпы дыялектных беспрыназоўнікавых словазлучэнняў:

словазлучэнні з родным прыналежнасці, з родным часу, з давальным прыналежнасці і

інш. Тыпы дыялектных прыназоўнікавых словазлучэнняў: словазлучэнні з дзеясловамі

руху i мэтанакіраванага дзеяння, з дзеясловамі маўлення і мыслення, з дзеясловамі

смяяцца, рагатаць, жартаваць i інш., дзеяслоўна-імянныя канструкцыі з

прасторавымі адносінамі, з прычыннымі адносінамі.

Просты сказ. Аднасастаўныя сказы ў беларускіх гаворках: намінатыўныя,

безасабовыя сказы i спосабы выражэння ў ix галоўнага члена. Двухсастаўныя сказы ў

дыялектнай мове, спосабы выражэння дзейніка i выказніка ў ix.

Складаны сказ. Складаназлучаныя сказы ў беларускіх гаворках. Тыпы

сінтаксічных адносінаў: спалучальныя, супастаўляльныя, cyпpaцiўнa-абмежавальныя,

чыста супраціўныя, пералічальна-размеркавальныя, далучальныя.

Складаназалежныя сказы ў дыялектнай мове. Віды складаназалежных сказаў:

сказы з даданымі часу, з даданымі месца, з даданай азначальнай часткай, з даданай

Page 51: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

51

дапаўняльнай часткай, з даданай часткай умовы, з даданай часткай прычыны, з

даданай часткай мэты, з даданай уступальнай часткай, з даданай часткай спосабу

дзеяння, з даданай параўнальнай часткай. Сказы са злучнікамі. Сказы са злучальнымі

словамі.

Бяззлучнікавыя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі.

ЛЕКСІКА

Слоўнікавы склад беларускіх гаворак. Агульнанародная, дыялектная i размоўная

лексіка ў складзе беларускіх гаворак. Гістарычныя групоўкі слоў у лексіцы сучасных

беларускіх гаворак.

Асноўныя прыметы дыялектнага слова.

Тыпы дыялектных лексічных адрозненняў. Супрацьстаўленыя двухчленныя i

мнагачленныя лексічныя адрозненні. Несупрацьстаўленыя дыялектныя адрозненні.

ГРУПОЎКА ГАВОРАК НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Асноўны мaciў беларускай дыялектнай мовы i палескія гаворкі. Асаблівасці

гаворак асноўнага масіву беларускай мовы. Моўныя ўласцівасці палескай групы

беларускіх гаворак.

Паўднѐва-заходні i паўночна-ўсходні дыялекты беларускай мовы i тэрыторыя ix

пашырэння. Супрацьстаўленыя фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя i лексічныя

адрозненні гэтых дыялектаў.

Сярэднебеларускія гаворкі, ix моўныя ўласцівасці i тэрыторыя пашырэння.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная літаратура

1. Беларуская i руская дыялекталогія. Мінск, 1992.

2. Блінава Э. Д., Мяцельская Е. С. Беларуская дыялекталогія. 2-е выд.

Мінск, 1980.

3. Гапоненка І. А., Трайкоўская В. П. Беларуская дыялекталогія. Вучэбна-

метадычны комплекс. Мінск, 2008.

4. Гапоненка І. А., Тайкоўская В. П. Беларуская дыялекталогія ў табліцах і

схемах. У дзвюх частках. Ч. 1. Фанетыка. Мінск, 2005.

5. Гапоненка І. А., Трайкоўская В. П. Беларуская дыялекталогія ў табліцах і

схемах. У дзвюх частках. Ч. 2. Марфалогія. Мінск, 2008.

Page 52: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

52

6. Гапоненка І. А., Трайкоўская В. П. Тэставыя заданні па беларускай

дыялекталогіі. Мінск, 2002.

7. Крывіцкі А. А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003.

8. Мяцельская Е. С., Блінава Э. Д. Беларуская дыялекталогія: Практыкум.

Мінск, 1991.

Дадатковая літаратура

1. Блінава Э. Д. Беларуская дыялекталогія: кантрольныя працы. Мінск,

1987.

2. Мяцельская, Е. С., Камароўскі Я. М. Беларуская дыялекталогія:

Хрэстаматыя. Мінск, 1979.

3. Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Мінск, 1962.

4. Дыялектная мова Гродзеншчыны: хрэстаматыя / аўт.-склад.:

М. А. Даніловіч, Н. К. Памецька. Гродна, 2007.

5. Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мінск, 1969.

6. Крывіцкі А. А. Сучасная беларуская літаратурная мова і народныя

гаворкі. Мінск, 1961.

7. Крывіцкі А. А. Што такое лексікаграфія. Мінск, 1986.

8. Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны

кампендыум. Мінск, 2003.

9. Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963.

10. Лексічны атлас беларускай мовы. У 5 тамах. Мінск, 1993-1997.

11. Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона. Мінск,

2009.

Page 53: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

53

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА

УВОДЗІНЫ

Прадмет і задачы гісторыі беларускага мовазнаўства. Значэнне курса, яго сувязь з

іншымі навуковымі дысцыплінамі. Змест паняцця ―беларускае мовазнаўства‖.

Перыядызацыя гісторыі беларускага мовазнаўства. Крыніцы вывучэння гісторыі

беларускага мовазнаўства. Бібліяграфіі і агляды прац па беларускім мовазнаўстве.

Перадгісторыя беларускага мовазнаўства. Развіццѐ лінгвістычнай думкі ў

антычным свеце.

РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА

Ў ДАКАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРЫЯД

Развіццё граматычнай думкі ва ўсходніх славян старажытнай пары.

Тлумачэнне асобных слоў і тэрмінаў у кнігах ΧΙ — ΧΙΙΙ стст. —Ізборніку Святаслава

1073 г., богаслужбовых кнігах тыпу Псалтыра, Апостала, Чэццяў і інш. Пераклад і

тлумачэнне незразумелых слоў на палях і ў тэксце ўсходне (беларуска) славянскіх

старадрукаў (Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Іван Фѐдараў,

Мялецій Сматрыцкі). Старажытныя лексікаграфічныя дапаможнікі (―Лексіс‖ Лаўрэнція

Зізанія, ―Лексікон славенароскі‖ Памвы Бярынды і інш.). Буквары, граматыкі і іншыя

вучэбныя дапаможнікі (Іван Фѐдараў, Спірыдон Собаль, Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій

Сматрыцкі, Іван Ужэвіч). Юрый Крыжаніч як даследчык беларускай мовы .

Нараджэнне параўнальна-гістарычнага мовазнаўства (Франц Боп, Расмус

Хрысціян Раск, Вільгельм Гумбальт, Йозеф Добраўскі, Павел Шафарык, Аўгуст

Шлейхер, Франц Міклашыч, Ватраслаў Ягіч, Аляксандр Вастокаў, Ізмаіл Сразнеўскі і

інш.).

Вывучэнне беларускай мовы ў першай палавіне ΧΙΧ ст. Адносіны

грамадскасці да беларускай мовы. Погляды К. Калайдовіча, Ф. Галатузава,

П. Шпілеўскага на характар мовы беларусаў. Першыя працы аб беларускай мове (С.-

Б. Ліндэ, А. Міцкевіч, К.Калайдовіч, П. Шафарык, І. Грыгаровіч). Ян Чачот як

даследчык беларускай мовы. Беларускі матэрыял у шматмоўным слоўніку

Ф. Шымкевіча.

Вывучэнне беларускай мовы ў другой палавіне ΧΙΧ ст. Тагачасныя ўмовы

навуковай распрацоўкі беларускай мовы. Роля К. Каліноўскага і Ф. Багушэвіча ў

абуджэнні цікавасці да мовы беларускага народа. Этналінгвістычнае апісанне жыцця і

побыту народа. Вывучэнне мясцовых гаворак (П. Шэйн, Е. Раманаў, М. Янчук,

А. Сержпутоўскі, М. Федароўскі, М. Нікіфароўскі, С. Мікуцкі і інш). Іван Насовіч як

Page 54: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

54

мовазнавец, значэнне яго ―Слоўніка беларускай гаворкі‖ для далейшага збору і

сістэматызацыі лексічнага багацця беларускай мовы. Вывучэнне гісторыі беларускай

мовы (А. Шахматаў, У. Даль, А. Сабалеўскі, Ф. Буслаеў, П. Уладзіміраў і інш.).

Вывучэнне беларускай мовы ў пачатку ХХ ст. Распрацоўка агульных

пытанняў беларускага мовазнаўства. Пытанні мовы ў працах рускіх і замежных

лінгвістаў (І. Агіенка, В. Багародзіцкі, М. Карпінскі, С. Пташыцкі, А. Шахматаў і інш.).

Зрухі ў вызначэнні статуса беларускай мовы, што адбываліся пад уздзеяннем

грамадска-палітычных абставін.

Пытанні развіцця беларускай літаратурнай мовы, яе нармалізацыі, ролі ў

грамадскім жыцці, у адраджэнні нацыянальнай культуры на старонках газет ―Наша

ніва‖, ―Наша доля‖, ―Гоман‖, ―Дзянніца‖, розных перыядычных і неперыядычных

выданняў. Першыя беларускія чытанкі: ―Беларускі лемэнтар, або Першая навука

чытання‖ (1906), ―Першае чытанне для дзетак беларусаў‖ (1906) Цѐткі, ―Другое

чытанне для дзяцей беларусаў‖ (1910) Якуба Коласа.

Вывучэнне вусна-гутарковай мовы. ―Этнографическая карта белорусского

племени‖ (1903) Яўхіма Карскага. Этналінгвістычныя і дыялекталагічныя распрацоўкі

беларускай мовы ў пачатку ХХ ст. (А. Сержпутоўскі, І. Сербаў, А. Сабалеўскі,

Д. Зяленін, М. Доўнар-Запольскі). ―Смоленский областной словарь‖ (1914) Уладзіміра

Дабравольскага, беларуска-польска-рускі слоўнік Язэпа Ціхінскага.

Вывучэнне гісторыі беларускай мовы. Працы па гісторыі ўсходніх славян,

дыялекталогіі, гістарычнай фанетыцы і граматыцы А. Шахматава, С. Пташыцкага,

У. Ператца.

Яўхім Карскі — заснавальнік беларускага мовазнаўства. Агульныя звесткі пра

навуковую дзейнасць Я. Карскага. Працы Я. Карскага па дыялекталогіі і гісторыі

беларускай мовы. ―Беларусы‖ як энцыклапедыя беларусазнаўства.

РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА

З 1918 ПА 1941 гг.

Спецыфіка савецкага перыяду ў развіцці беларускай лінгвістыкі. Традыцыі і

наватарства ў параўнанні з лінгвістычнай навукай папярэдніх гадоў.

Перыядызацыя гісторыі беларускага мовазнаўства 1918–1941 гг. Арганізацыйнае

афармленне першых беларускіх навуковых устаноў. Беларускае навуковае таварыства

(БНТ) у Вільні.

Першыя арганізацыйныя захады беларускага савецкага мовазнаўства. Стварэнне

Навукова-тэрміналагічнай камісіі (люты 1921 г.) і Інстытута беларускай культуры

(студзень 1922 г.).

Распрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Зыходная база пры

стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі. Першыя публікацыі Навукова-

Page 55: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

55

тэрміналагічнай камісіі. Пошукі канцэпцыі распрацоўкі беларускай нацыянальнай

тэрміналогіі. Выданні серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія» і іншыя

тэрміналагічныя слоўнікі 20-х — пачатку 30-х гадоў.

Стварэнне ў 1920-я гады практычных перакладных слоўнікаў. Зыходная база

пры стварэнні першых беларускіх слоўнікаў савецкага часу. ―Сямімоўны слоўнік‖

(Лейпцыг, 1918). Лексікаграфічныя працы, падрыхтаваныя з удзелам М. Гарэцкага.

Лексікаграфічная дзейнасць М. Байкова. Падрыхтоўка слоўніка жывой беларускай

мовы. ―Беларуска-расійскі слоўнік‖ 1926 г. і ―Расійска-беларускі слоўнік‖ 1928 г. М.

Байкова і С. Некрашэвіча. ―Падручны беларуска-польскі слоўнік‖ Б. Друцкага-

Падбярэскага (Вільня, 1929). ―Яўрэйска-беларускі слоўнік‖ С. Плаўніка і Н.

Рубінштэйна (1932).

Распрацоўка фанетыкі і граматыкі. ―Беларуская граматыка для школ‖ Б.

Тарашкевіча як зыходная база арфаграфічнага рэгулявання ў 1920-я гады. Першыя

правапісныя дапаможнікі Я. Лѐсіка і праца ―Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм‖ С.

Некрашэвіча. Артыкулы Я.Лѐсіка і арфаграфічная дыскусія сярэдзіны 20-х гадоў.

Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. як

навуковая і палітычная падзея. Дзейнасць правапіснай камісіі Інбелкульта ў 1927 —

1929 гадах. Праект беларускага правапісу 1930 года.

Усталяванне граматычных нормаў і распрацоўка фанетыкі беларускай мовы

(1920-я гады). ―Беларуская граматыка для школ‖ як зыходная база граматычнага

рэгулявання ў 1920-ыя гады. Дапаможнікі па фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісу

Я. Лѐсіка. Падручнік ―Беларуская мова‖ А. Багдановіча (1927). Граматычныя дыскусіі

другой паловы 20-х гадоў.

Распрацоўка ў 20-я гады канцэпцыі фарміравання беларускай літаратурнай

мовы. Зыходная база пры стварэнні канцэпцыі беларускай літаратурнай мовы.

Арыентацыя на народную мову як асноўны падыход у працэсе ўсталявання

літаратурных нормаў. Працы ―Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы‖ Я.

Лѐсіка (1924 — 1925) і ―Да пытання аб укладанні слоўніка жывой беларускай мовы‖

С. Некрашэвіча (1925). Даклад ―Пра некаторыя важнейшыя недахопы беларускай

літаратурнай мовы‖ І. Воўка-Левановіча (1929).

Вывучэнне моўна-стылістычных асаблівасцей мастацкіх твораў. Назіранні

над асаблівасцямі мовы мастацкіх твораў як спосаб вывучэння гісторыі беларускай

літаратурнай мовы. Артыкулы П. Бузука ―Мова і правапіс твораў Якуба Коласа‖,

―Галоўныя асаблівасці мовы Ц.Гартнага‖, ―Мова і правапіс Ц. Гартнага‖. Даследаванне

Я. Лѐсіка ―Граматычны склад мовы Ц. Гартнага‖.

Працы ў галіне культуры мовы. Удзел вядучых мастакоў слова ў вырашэнні

надзѐнных мовазнаўчых задач. Пытанні культуры мовы ў артыкулах Кузьмы Чорнага.

Уладзімір Дубоўка як мовазнавец. Лінгвістычныя погляды Якуба Коласа.

Мовазнаўчыя праблемы ў асвятленні часопісаў ―Полымя‖ (―Полымя рэвалюцыі‖),

Page 56: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

56

―Маладняк‖ і ―Узвышша‖. Удзел пісьменнікаў у зацвярджэнні рэформы беларускай

мовы 1933 года. Зборнік ―Пісьменнік і мова‖. Пачатак лінгвістычнай дзейнасці Пятра

Глебкі і Кандрата Крапівы.

Дыялекталагічныя даследаванні. Праграма вывучэння беларускіх гаворак Я.

Карскага і яго падручнік ―Русская диалектология‖ (1924). Дзейнасць у галіне

беларускай дыялекталогіі П. Растаргуева. Даследаванні беларускіх гаворак С.

Некрашэвіча і І. Воўка-Левановіча. ―Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі‖ П. Бузука

(1928) як адзін з першых дыялекталагічных атласаў у славістыцы. Дыялектная

лексікаграфія 20-ых гадоў (М. Каспяровіч, М. Шатэрнік і інш.).

Вывучэнне гісторыі беларускай мовы. Другі выпуск трэцяга тома манаграфіі Я.

Карскага ―Белорусы‖. ―Лекцыі па гісторыі беларускай мовы‖ (1927) і іншыя працы І.

Воўка-Левановіча. Даследаванне праблемы паходжання беларускай мовы.

Падрыхтоўка гістарычнага слоўніка беларускай мовы. Распрацоўка праблем гісторыі

беларускай мовы за межамі Беларусі (Х. Станг, А. Мартэль).

Рэфармаванне правапісу. Падрыхтоўка праектаў правапісу беларускай мовы ў

1932 — 1933 гадах. Рэформа беларускай мовы 1933 года. Уплыў структурных,

асяроддзевых, культурных і сітуацыйных фактараў на правядзенне рэформы.

Дзейнасць палітычнай правапіснай камісіі ЦК КПБ. Дэкрэт СНК БССР ―Аб зменах і

спрашчэнні беларускага правапісу‖ ад 26 жніўня 1933 года як паваротны пункт у

гісторыі беларускай мовы.

Палітычная лінгвістыка 1930-х гг. Пастанова ЦК КП(б)Б ―Вынікі дыскусіі аб

мовазнаўстве‖ 1930 г. Калектыўная праца ―Мовазнаўства‖ шматтомнага выдання

―Навука‖ на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі‖. Рэзалюцыя пленума ЦК і

Мінскага гаркома КП(б)Б ад 12–15 сакавіка 1933 г. і яе значэнне для мовазнаўства 30-х

гадоў. Зборнік ―Пісьменнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы‖ і артыкулы

зборніка ―Пісьменнік і мова‖. Дыскусія вакол артыкула П. Глебкі ―Праца над словам‖.

Ліст сакратара ЦК КПБ П. Панамарэнкі ―Аб беларускай мове, літаратуры і

пісьменніках‖ у ЦК ВКП(б).

Славістычныя і этымалагічныя даследаванні. Леў Цвяткоў як славіст.

Славістычныя зацікаўленні П. Бузука і І. Воўка-Левановіча. Этымалагічныя

даследаванні М. Когена.

Развіццё мовазнаўства ў Заходняй Беларусі. Распрацоўкі па тэрміналогіі і

лексікаграфіі. ―Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік‖

і ―Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі‖ В. Ластоўскага. Мовазнаўства на старонках

часопісаў ―Крывіч‖, ―Калоссе‖, ―Шлях моладзі‖.

Я. Станкевіч і часопіс ―Родная мова‖.

Лінгвістычная дзейнасць віленскага Беларускага навуковага таварыства.

Беларускае мовазнаўства пасля 1933 года. ―Змена вех‖ у моўным будаўніцтве.

Працы па фанетыцы і марфалогіі сярэдзіны 30-х гадоў. ―Руска-беларускі слоўнік‖ пад

Page 57: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

57

рэдакцыяй А. Александровіча. Нявыдадзены двухтомны руска-беларускі слоўнік.

Правапісная дыскусія і абмеркаванне шляхоў развіцця беларускай мовы ў канцы 30-х

гадоў. Граматычныя працы канца 30-х — пачатку 40-х гадоў. Ц. Ломцеў як даследчык

беларускай мовы.

Паланістыка і ідышыстыка. Паланістыка ў Беларусі ў 1920–1930-я гг.

Ідышыстыка ў Беларусі. ―Дыялекталогія ідыш‖ М. Вэйнгера (1929). ―Моўны атлас ідыш

Савецкага Саюза‖ Л. Віленкіна (1931).

РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА

ПАСЛЯ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Распрацоўка правапісу і граматычных нормаў

сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Пасляваенныя акадэмічныя граматыкі і агульныя курсы сучаснай беларускай

літаратурнай мовы. Пытанне аб прынцыпе беларускага правапісу. Дзейнасць

арфаграфічнай камісіі на чале з Якубам Коласам (дзяржаўнае рэгуляванне правапісу і

арфаграфіі, пастанова Савета Міністраў БССР ―Аб удакладненні і частковых зменах

існуючага беларускага правапісу‖ 1957 г.). ―Правілы беларускай арфаграфіі і

пунктуацыі‖ 1959 г. Выданне падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай

мове для сярэдняй і вышэйшай школы, арфаграфічных слоўнікаў (працы Л. Бурака,

Я. Камароўскага, У. Куліковіча, М. Лобана, М. Судніка Л. Сямешкі і інш.).

Пасляваенныя акадэмічныя граматыкі і агульныя курсы сучаснай беларускай

літаратурнай мовы.

Дзейнасць Ц. Ломцева (Белорусский язык. М., 1951; Грамматика белорусского

языка. М., 1956). ―Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі‖

П. Юргелевіча (Мн.,1974). ―Беларуская мова‖ М. Булахава, М. Гурскага, М. Марчанкі

(Мн., 1955–1958). Манаграфічныя даследаванні М. Булахава, М. Жыдовіч,

А. Крывіцкага, Ю. Мацкевіч, Д. Лявончанкі, А. Наркевіча, П. Шубы і інш.

Спецыяльныя і вучэбныя дапаможнікі для універсітэтаў. Даследаванне беларускай

мовы ў працах замежных лінгвістаў (Н. Амельянюк, Г. Бідэра, Р.Г.А. дэ Брэя,

П. Вэкслера, К. Гутшміта, Дж. Дынглі, А. Золтана, П. Дж.Мэѐ, Т. Рота-Жэброўскага,

Л. Шнэйдэра і інш.). Дыскусіі аб беларускім правапісе ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.

Page 58: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

58

Распрацоўка фанетыкі і граматыкі сучаснай беларускай літаратурнай

мовы

Вывучэнне фанетычных сродкаў мовы. Зараджэнне эксперымен-тальнай

фанетыкі. Манаграфія А. Падлужнага і В. Чэкмана ―Гукі бела-рускай мовы‖ (Мн., 1973).

Калектыўная праца ―Галосныя гукі беларускай мовы‖ (Мн., 1975). Дзейнасць

Л. Выгоннай, А. Крывіцкага, А. Падлужнага, В. Чэкмана і інш. Вывучэнне

прасадычных сродкаў беларускай мовы. Асвятленне пытанняў, звязаных з націскам,

інтанацыяй і іншымі фанетычнымі сродкамі, у даследаваннях М. Бірылы,

Л. Вардамацкага, Л. Выгоннай, Я. Івашуціч, Г. Мятлюк, В. Русак, Э. Якушава і інш.

Працы польскіх лінгвістаў М. Аляхновіча, І. Савіцкай, Э. Смулковай і інш. Пытанні

арфаэпіі ў працах М. Бірылы, А. Падлужнага, Ф. Янкоўскага і інш.

Вывучэнне словаўтваральных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай

мовы. Новы ўзровень словаўтваральных даследаванняў у акадэмічных граматыках і

агульных курсах сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Манаграфіі М. Васілеўскага,

П. Вярхова, Т. Гнеўкі, А. Лукашанца, В. Мартынава, М. Паўленкі, М. Прыгодзіча,

Л. Шакуна, П. Шубы, М. Ярмаш і інш. Стварэнне дапаможнікаў для вывучэння

марфемнага складу слоў і словаўтварэння.

Вывучэнне марфалагічнага ладу сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Дзейнасць М. Булахава, П. Вярхова, М. Жыдовіч, Ю. Мацкевіч, А. Наркевіча,

Т. Сцяшковіч, П. Шубы і інш. Марфалагічнае апісанне часцін мовы ў параўнанні з

іншымі мовамі (даследаванні У. Анічэнкі, М. Затаўканюка, І. Кісялѐва, Г. Піўтарака,

Д. Станішавай, А. Супруна, А. Шаранды і інш.). Апісанне асобных з’яў марфалагічнага

ладу сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў манаграфіях Л. Антанюк, Я. Івашуціч,

С. Кечык, А. Рудэнка і інш.

Вывучэнне сінтаксісу сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пашырэнне

тэматыкі сінтаксічных даследаванняў. Даследаванне словазлучэнняў у манаграфіях

Г.Арашонкавай і В. Лемцюговай, Т. Бандарэнкі, А. Міхневіча, А. Наркевіча,

Л. Падгайскага, М. Яўневіча і інш. Вывучэнне сінтаксічных адзінак у працах

М. Аўласевіча, Г. Базыленкі, Л. Бурака, Н. Гаўрош, З. Данільчык, Т. Рамзы.

Супастаўляльна-параўнальнае апісанне сінтаксічных з’яў сучаснай беларускай

літаратурнай мовы ў манаграфіях М. Канюшкевіч, Б. Нормана і інш. Тэарэтычныя і

практычныя пытанні вывучэння сінтаксісу ў школе ў працах В. Протчанкі.

Page 59: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

59

Праца ў галіне лексікалогіі і лексікаграфіі, фразеалогіі і фразеаграфіі

Стварэнне перакладных і іншых філалагічных слоўнікаў. Выданне

акадэмічных перакладных слоўнікаў, ―Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы‖ (Мн.,

1977 – 1982). Ацэнка ТСБМ у перыядычным друку. Выданне і перавыданні

―Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы‖. ―Слоўнік беларускай мовы‖

пад рэд. М.В. Бірылы (Мн., 1987). Слоўнікі для школ (А. Баханькова, І. Гайдукевіча,

П. Шубы; С. Грабчыкава; К. Кобызевай, Г. Хаткевіч; М. Шчарбун і інш.). Выданне

―Слоўніка мовы ―Нашай Нівы‖ ў 5 тамах, ―Слоўніка мовы Янкі Купалы‖ ў 8 тамах.

Стварэнне лексікаграфічных дапаможнікаў, прысвечаных праблемам параніміі і

аманіміі; выданне двухмоўных размоўнікаў. З’яўленне слоўнікаў эпітэтаў, сінонімаў і

блізказначных слоў, частотнага слоўніка, слоўніка антонімаў, асацыятыўнага слоўніка і

інш. Выданне іншых перакладных і шматмоўных слоўнікаў. Тэорыя і гісторыя

лексікаграфіі ў працах М. Гуліцкага, В. Шчэрбіна і інш.

Распрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Стварэнне ў 1979 г.

Тэрміналагічнай камісіі пры АН БССР. Выданне ―Беларускай энцыклапедыі‖ ў 18

тамах, пяцітомнай ―Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі‖, спецыяльных

тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі. Вывучэнне асаблівасцей

станаўлення і развіцця тэрміналагічных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай

мовы ў даследаванні ―Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі‖ (Мн., 1999), у

працах В. Краснея. Даследаванне асобных тэрмінасістэм у працах Л. Антанюк,

Г. Гваздовіч, І. Германовіча, М. Дабрыян, А. Лапкоўскай і інш.

Распрацоўка лексікалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пытанні

лексікалогіі ў пасляваенных граматыках і агульных курсах сучаснай беларускай

літаратурнай мовы. Дапаможнікі для сярэдняй школы (М. Абабуркі, В. Краснея і інш.).

Выданне спецыяльных зборнікаў прац па розных пытаннях беларускай лексікалогіі.

―Лексікалогія беларускай літаратурнай мовы‖ (Мн., 1994). Пытанні фарміравання

беларускай лексікі ў манаграфіі А. Баханькова. Праблемы развіцця і ўдасканалення

лексічных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў манаграфічных

даследаваннях М. Булахава, М. Крукоўскага. Праблемы ўзаемаадносін беларускай і

рускай лексічных сістэм у працах А. Супруна. Пытанні выкарыстання лексічных

сродкаў у тэкстах мастацкай літаратуры ў працах М. Абабуркі, Г. Малажай і інш.

Актуальныя пытанні і перспектывы развіцця лексікалогіі сучаснай беларускай

літаратурнай мовы.

Анамастычныя даследаванні. Фарміраванне на Беларусі нацыянальнай

анамастычнай школы. Навукова-тэарэтычнае асвятленне праблем беларускай

анамастыкі ў даследаваннях М. Бірылы, М. Грынблата, В. Лемцюговай і інш.

Page 60: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

60

Вывучэнне разрадаў тапанімічнай лексікі ў працах В. Жучкевіча, Я. Адамовіча,

Г. Мезенка, А. Рогалева, В. Шура і інш. Працы польскіх даследчыкаў па тапаніміцы

беларуска-польскага пагранічча. Вывучэнне антрапаніміі на матэрыяле помнікаў

беларускага пісьменства. Слоўнікі Я. Рапановіча, І. Яшкіна. Выданне ―Анамастычнага

слоўніка твораў Якуба Коласа‖. Перспектывы развіцця беларускай анамастыкі.

Распрацоўка беларускай фразеалогіі і выданне фразеалагічных слоўнікаў.

Фразеалагічныя слоўнікі П. Ахрыменкі і М. Буцько, В. Ліцвінкі і Л. Царанкова,

С. Майхровіча, Я. Рапановіча, Р. Шкрабы і І. Шкрабы; Ф. Янкоўскага і інш. Выданне

шматтомнай працы ―Беларуская народная творчасць‖. Дзейнасць Ф. Янкоўскага.

Выданне ―Слоўніка беларускай народнай фразеалогіі‖ Е. Мяцельскай і

Я. Камароўскага, слоўнікаў устойлівых спалучэнняў Г. Юрчанкі. Фразеалагічныя

слоўнікі для школьнікаў. Новыя напрамкі фразеаграфіі. Дзейнасць І. Лепешава,

Г. Малажай. Стварэнне перакладных (двухмоўных) фразеалагічных слоўнікаў

(І. Кісялѐў; Л. Корсак і Л. Марціновіч; З. Санько і інш.). Праблемы станаўлення

фразеалогіі як галіны мовазнаўства (працы А. Аксамітава, Г. Базыленкі, Ф. Янкоўскага і

інш.). Беларуска-іншамоўныя сувязі ў галіне фразеалогіі ў артыкулах К. Гюлумянц.

Пытанні фразеалагічнай стылістыкі і дыялектнай фразеалогіі ў манаграфіях

М. Даніловіча, У. Коваля, І. Лепешава, Ф. Янкоўскага. Вывучэнне мастацкіх моўных

сродкаў і праблем функцыянавання фразеалагізмаў у тэксце.

Лінгвастылістычныя даследаванні.

Распрацоўка стылістыкі і пытанняў культуры мовы. Абмеркаванне

пытанняў культуры мовы беларускімі пісьменнікамі (выказванні Я. Коласа,

К. Крапівы, К. Чорнага і інш.). Даследаванні па пытаннях культуры мовы М. Абабуркі,

Г. Арашонкавай і В. Лемцюговай, А. Каўруса, П. Сцяцко, Р. Шкрабы, У. Юрэвіча,

Ф. Янкоўскага, А. Яскевіча і інш. Складванне стылістыкі як асобнай галіны беларускага

мовазнаўства. Стварэнне першых вучэбных дапаможнікаў па стылістыцы беларускай

мовы. Дзейнасць А. Каўруса, А. Юрэвіч, М. Цікоцкага. Культура маўлення як аб’ект

вывучэння. Выданне вучэбных дапаможнікаў І. Лепешава, Т. Тамашэвіча. Праблемы

лінгвістычнага аналізу тэксту ў працах І. Лепешава, Г. Малажай і інш.

Назіранні над моўна-стылістычнымі асаблівасцямі мастацкіх твораў і

іншых тэкстаў. Манаграфічныя даследаванні пра моватворчасць пісьменнікаў

(М. Абабурка, А. Адамовіч, А. Каўрус, І. Лепешаў, В. Рагаўцоў, В. Рагойша,

Т. Сцяшковіч, Т. Трыпуціна і інш.). Пашырэнне тэматыкі лінгвастылістычных

даследаванняў мастацкіх тэкстаў. Актуальнасць лінгвастылістычных даследаванняў.

Дыялекталагічныя даследаванні.

Вывучэнне дыялектнага ландшафту Беларусі. Лінгвістычная геаграфія,

манаграфічнае апісанне дыялектаў, дыялектная лексікаграфія – новыя напрамкі

Page 61: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

61

пасляваенных дыялекталагічных даследаванняў. Стварэнне ―Дыялекталагічнага атласа

беларускай мовы‖. Выданне ―Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак‖,

―Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак‖ у 5 тамах. Падрыхтоўка

Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа. Першыя вучэбныя дапаможнікі па

беларускай дыялекталогіі. Стварэнне дыялектнай хрэстаматыі ―Вусная беларуская

мова‖. Роля праведзеных даследаванняў і новыя напрамкі развіцця дыялекталогіі.

Вывучэнне структурных асаблівасцей дыялектаў. Манаграфіі, прысвечаныя

дыялектнай фанетыцы (Т. Вайтовіч, Ф. Клімчук, І. Яшкін і інш.) і граматыцы

(Ю. Мацкевіч, С. Прохарава, А. Чабярук і інш.). Рэгіянальная лексікалогія і

лексікаграфія. Дзейнасць А. Станкевіч. Стан і перспектывы дыялекталагічных

даследаванняў.

Вывучэнне гісторыі беларускай мовы.

Распрацоўка агульных пытанняў беларускага гістарычнага мовазнаўства.

Вывучэнне гістарычнай фанетыкі і граматыкі беларускай мовы. Гісторыя часцін

мовы ў даследаваннях лінгвістаў (манаграфіі М. Булахава, М. Жыдовіч, Д. Лявончанкі).

Вывучэнне марфалагічных катэгорый (працы А. Груцы, І. Крамко, Т. Ясіньскай-Сохі і

інш.). Стварэнне вучэбных дапаможнікаў па беларускай гістарычнай фанетыцы і

граматыцы (А. Бірала, М. Булахаў, А. Булыка, П. Вэкслер, А. Жураўскі, Ф. Янкоўскі і

інш.).

Вывучэнне гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы. Апісанне тэматычных

груп старабеларускай лексікі на матэрыяле пісьмовых помнікаў (манаграфіі

І. Козырава, Л. Малчанавай, К. Скурата і інш.). ―Гістарычная лексікалогія беларускай

мовы‖ (Мн., 1970). Пытанні фарміравання старабеларускай лексікі і іншамоўных

уплываў у працах А. Булыкі. Выданне гістарычнага і этымалагічнага слоўнікаў

беларускай мовы. Актуальныя праблемы гістарычнай лексікалогіі.

Вывучэнне гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Выданне ―Хрэстаматыі

па старажытнай беларускай літаратуры‖ А. Коршунава (Мн., 1959). Перавыданне

пісьмовых помнікаў. ―Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы‖, складзеная

У. Анічэнкам, П. Вярховым, А. Жураўскім і Я. Рамановіч. Вывучэнне мовы асобных

помнікаў старажытнага пісьменства ў працах У. Анічэнкі, А. Булыкі, Н. Вайтовіч,

І. Гапоненка, А. Дзядовай, I. Клiмава, В. Несцяровіча, М. Новiка, Н. Перавалавай,

М. Свістуновай, У. Свяжынскага і інш. Стварэнне вучэбных дапаможнікаў і

манаграфій па гісторыі беларускай літаратурнай мовы (А. Жураўскі, Л. Шакун,

І. Крамко, А. Юрэвіч, А. Яновіч і інш.).

Page 62: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

62

Параўнальнае вывучэнне беларускай мовы.

Даследаванні ў галіне ўсходнеславянскай кампаратывістыкі. Апісанне

беларускай мовы ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі ў энцыклапедычных

даведніках і вучэбных дапаможніках. Вывучэнне кантактаў паміж мовамі і іх вынікаў.

Працы параўнальна-гістарычнага характару ў беларускім мовазнаўстве (У. Анічэнка,

А. Булыка, М. Гурскі, І. Козыраў, Ц. Ломцеў і інш.). Даследаванні В. Баркоўскага,

Л. Вардамацкага, П. Вярхова, А. Гіруцкага, М. Канюшкевіч, А. Манаенкавай,

А. Міхневіча, Г. Цыхуна і інш.

Параўнальнае вывучэнне беларускай мовы і іншых моў. Даследаванне

беларускай мовы ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі (працы У. Жураўля,

С. Запрудскага, А. Кожынавай, І. Лекава, В. Маславай, Н. Мячкоўскай, Г. Пальцава,

Б. Плотнікава, І. Роўды, А. Супруна, Г. Цыхуна і інш.). Параўнанне беларускай мовы з

неславянскімі мовамі (працы В. Няхай і Т. Паплаўскай; В. Паўлоўскага і М. Шараметы;

А. Шаранды і інш.). Перспектывы супастаўляльна-тыпалагічнага вывучэння

беларускай мовы.

Беларускае мовазнаўства пачатку ХХІ ст. Асноўныя напрамкі лінгвістычных

даследаванняў. Лінгвакультуралагічныя працы беларускіх мовазнаўцаў. Сацыяльная

лінгвістыка. Камп’ютэрная лінгвістыка. Працы па гісторыі беларускага мовазнаўства

(Г. Кулеш, С. Запрудскi. Гiсторыя беларускага мовазнаўства (1918–1941):

хрэстаматыя).

Page 63: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

63

МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

1.Агульныя пытанні методыкі беларускай мовы ў школе

Методыка беларускай мовы як навука аб навучанні і выхаванні школьніка

як моўнай асобы; аб’ект, прадмет, змест, задачы, фундаментальныя паняцці і катэгорыі

(мэты і змест моўнай адукацыі, працэс навучання мове, заканамернасці засваення

мовы і заканамернасці навучання мове, прынцыпы і метады навучання мове, формы

навучання, моўнае ядро асобы школьніка, моўная, маўленчая, сацыякультурная

кампетэнцыі).

Сувязь методыкі з іншымі навукамі. Філасофія як метадалагічная аснова

методыкі. Логіка і МВБМ. Сувязь МВБМ з лінгвістыкай. Залежнасць зместу

навучання ад узроўню развіццяя лінгвістыкі. Тэрміналогія. Адлюстраванне ў

методыцы выкладання беларускай мовы і яе вывучэння размежавання лінгвістычных

дысцыплін, якія вывучаюць моўную сістэму: 1) па моўных ярусах (узроўнях), па

храналагічным прынцыпе (гісторыя мовы і сучасная беларуская мова); 2) ужыванне

мовы, яе функцыянаванне (культура маўлення, стылістыка, рыторыка, лінгвістыка

тэксту і інш.). Пытанне аб мэтазгоднасці асвятлення ў агульнадукацыйных

навучальных установах розных прынцыпаў, падыходаў, паняццяў з розных

лінгвістычных школ. Патрабаванне адпаведнасці школьнага зместу навучання мове і

маўленню палажэнням сучаснай філалагічнай навукі.

Сувязь МВБМ з псіхалогіяй: выкарыстанне ў працэсе навучання звестак з

агульнай , узроставай і педагагічнай псіхалогіі аб працэсах успрымання, засваення

ведаў школьнікамі, асаблівасцях памяці, цікавасці да вучобы і інш.

Сувязь МВБМ з педагогікай і дыдактыкай. Выкарыстанне ў практыцы

выкладання беларускай мовы агульнадыдактычных прынцыпаў (прынцыпы

навуковасці, пераемнасці і перспектыўнасці, даступнасці, трываласці, нагляднасці,

развіццѐвага навучання, індывідуальнага падыходу да вучняў, уліку іх узроставых

асаблівасцей і інш.) і прыватнаметадычных (спецыяльных метадычных) прынцыпаў

(прынцып практычнай накіраванасці навучання мове з на практычныя веды,

прынцып камунікатыўнасці, навучанне мове як сродку маўленчай дзейнасці,

прынцып сістэмнасці і сістэматычнасці, прынцып сінхроннасці ў апісанні моўных

узроўняў і інш.).

Сувязь МВБМ з псіхалінгвістыкай, сацыялінгвістыкай,

літаратуразнаўствам і інш.

Агульная характарыстыка псіхолага-педагагічнага даследавання.

Тэарэтычныя асновы і праблематыка сучасных псіхолага-педагагічных даследаванняў.

Крыніцы і ўмовы даследчага пошуку. Арганізацыя вопытна-пошуковай даследчай

працы. Характарыстыка метадалагічных прынцыпаў псіхолага-педагічных

даследаванняў.

Page 64: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

64

Лагічная структура навукова-метадычнага даследавання: вызначэнне аб’екта і

прадмета даследавання; мэты і задачы даследавання, ідэя, задума і гіпотэза як

тэарэтычнае ядро даследавання; правядзенне канстатавальнага, навучальнага і

кантрольнага эксперыментаў; крытэрыі паспяховасці даследавання і маніторынг

працэсу і яго вынікаў.

Метады псіхолага-педагагічнага даследавання: вывучэнне метадычнай

спадчыны, тэарэтычны аналіз, назіранне за вучэбным працэсам, навукова-

педагагічны эксперымент (канстатавальны, навучальны, кантрольны), аналіз

вучнѐўскіх прац, анкетаванне, тэсціраванне, мадэліраванне і інш.

Вытлумачэнне, апрабацыя і афармленне вынікаў даследвання: інтэрпрэтацыя

вынікаў даследвання, апрабацыя работы, афармленне вынікаў пошуку.

Спецыфіка методыкі выкладання беларускай мовы як дзяржаўнай (беларуская

мова ў школах з беларускай і рускай мовамі навучання). Сацыялінгвістычныя і

псіхалінгвістычныя перадумовы адбору зместу навучання мовам у беларускай школе.

1.2.Станаўленне і развіццё метадычнай думкі на Беларусі

Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны. Аўтары першых славянскіх буквароў і

граматык (І.Ужэвіч, Л. і С.Зізаніі, М. Сматрыцкі, С. Собаль, С. Полацкі). Роля

Б. Тарашкевіча (―Беларуская граматыка для школ‖), П. Пачобкі, А. Смоліч, Я. Лѐсіка

(―Пачатковая граматыка‖ і ―Школьная граматыка беларускай мовы‖, І. Самковіча і

І. Пратасевіча (―Рабочая кніга па беларускай мове‖), Н. Шэўчыка, В. Самцэвіча,

А.В. Багдановіча (―Самавучыцель беларускай мовы‖) і інш. у станаўленні і развіцці

методыкі роднай мовы. Метадычная спадчына К. Міцкевіча і В. Тэпіна ( ―Методыка

роднай мовы‖,1926; ―Методыка роднай мовы‖,1930).

Праграмы па беларускай мове (1920-1921, 1926, 1932, 1935, 1944, 1961). Тэзісы

ЦК КПСС і СМ СССР ―Аб умацаванні сувязі школы з жыццѐм і аб далейшым развіцці

народнай адукацыі ў краіне‖ (1958).

Актывізацыя метадычнай думкі у 60-70 і 80-90 гады XX стагоддзя: роля

Л. П. Падгайскага, В. У. Протчанкі, У. К. Андрэенкі, М. С. Яўневіча, Я. М. Лаўрэля,

З.Б.,Варановіч М. Г. Яленскага, С. А. Язерскай і інш. у развіцці методыкі выкладання

беларускай мовы як навукі.

Беларускія педагагічныя часопісы, іх роля ў асэнсаванні і распаўсюджанні

педагагічнай тэорыі і перадавога педагагічнага вопыту.

Асноўныя напрамкі ў методыцы выкладання беларускай мовы: методыка

выкладання беларускай мовы ( упачатковай і агульнаадукацыйнай школе), методыка

выкладання беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання), методыка

выкладання беларускай мовы як замежнай.

1.3.Сучасная сістэма сярэдняй адукацыі ў Беларусі і ўдасканаленне

вучэбнага працэсу ў школе. Разнастайнасць сучасных адукацыйных устаноў з

беларускай і рускай мовамі навучання. Сярэднія агульнаадукацыйныя

Page 65: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

65

ўстановы.Агульнаадукацыйныя вучэбныя ўстановы: гімназіі, ліцэі, каледжы

павышанага і прафесійна арыентаванага ўзроўню навучання, іх спецыфіка. Пошукі

альтэрнатыўных формаў навучання, новыя педагагічныя тэхналогіі.

Асноўныя напрамкі педагагічных і метадычных плшукаў. Уклад настаўнікаў-

наватараў ва ўдасканаленне вучэбнага працэсу: В.М.Туркевіч, М.Жуковіч,

С.М.Цыбульская, З.П.Бацькова і інш.

Лінгваметадычная кампаратывістыка: моўная адукацыя ў перадавых краінах

свету і школах Беларусі.

1.4. Беларуская мова як вучэбны прадмет у сучаснай школе. Родная мова –

прадмет вывучэння, сродак навучання, фарміравання і развіцця асобы школьніка.

Канцэпцыя моўнай адукацыі ў Рэспублікі Беларусь. Адукацыйны стандарт па

беларускай мове: прызначэнне, змест, структура.

Мэта навучання беларускай мове ў школе і іншых сярэдніх вучэбных

установах розных тыпаў – фарміраванне моўнай асобы, сапраўднага грамадзяніна

Рэспублікі Беларусь, удумлівага чытача, адукаванага суразмоўніка, спагадлівага,

высакароднага чалавека.

Задачы, якія неабходна вырашыць для рэалізацыі дадзенай мэты:

развіццѐ і выхаванне школьнікаў сродкамі беларускай мовы;

авалоданне імі беларускай мовай як сродкам зносін і пазнання свету;

засваенне ведаў пра будову і функцыянаванне беларускай мовы;

фарміраванне здольнасці эфектыўна выкарыстоўвасць беларускую мову

ў розных сферах сваѐй дзейнасці;

набыццѐ моўнай, лінгвістычнай, камунікатыўнай і

лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі.

Спецыяльныя і агульнапрадметныя мэты навучання мове ў сучаснай школе.

Спецыяльныя мэты навучання беларускай мове:

а) п а з н а в а л ь н ы я:

фарміраванне ў школьнікаў лінгвістычнага светапогляду (лінгвістычная

кампетэнцыя, у склад якой уваходзіць і лінгвакультуразнаўчая кампетэнцыя);

узбраенне школьнікаў асновамі ведаў аб мове і маўленні (моўная

кампетэнцыя);

эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі беларускай мовы як вучэбнага

прадмета (у пэўнай меры – этнакультурная кампетэнцыя);

б) п р а к т ы ч н ы я м э т ы:

фарміраванне арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў;

узбраенне школьнікаў нормамі літаратурнай мовы;

удасканаленне маўленчай дзейнасці школьнікаў: навучанне гаварэнню,

слуханню, чытанню, пісьму; навучанне зносінам, камунікацыі.

Page 66: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

66

Агульнапрадметныя мэты навучання беларускай мове:

выхаванне школьнікаў сродкамі беларускай мовы;

развіццѐ лагічнага мыслення;

навучанне школьнікаў самастойнаму папаўненню ведаў аб мове.

Асноўныя канцэпцыі навучання беларускай мове: лінгвацэнтрычная і

антрапацэнтрычная (асобасна арыентаваная).

1.5.Асноўныя заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання

мове.Асноўныя заканамернасці засваення мовы як роднай і другой:

авалоданне мовай пачынаецца з авалодання яе гукавой матэрыяй;

мовай авалодваюць тады, калі засвойваюць моўныя значэнні;

семантычная бесканфліктнасць рэцэпцыі;

унутраная міжмоўная ідэнтыфікацыя;

узаемаўплыў пісьмовай і вуснай мовы пры фарміраванні маўленчых

навыкаў;

вызначальная роля спецыяльна створанага развіццѐвага маўленчага

асяроддзя.

Асноўныя прынцыпы навучання мове. Асноўныя дыдактычныя

прынцыпы навучання мове:

развіццѐвага і выхаваўчага характару;

навуковасці зместу навучання і метадаў вучэбнага працэсу;

сістэматычнасці і паслядоўнасці ў авалоданні ведамі пры фарміраванні

уменняў і навыкаў;

свядомасці, творчай актыўнасці і самастойнасці школьнікаў;

прынцып нагляднасці, адзінства канкрэтнага і абстрактнага,

рацыянальнага і эмацыянальнага, рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага пры арганізацыі

вучэбнага працэсу;

даступнасці навучання;

трываласці вынікаў навучання;

рацыянальнага спалучэння калектыўных і індывідуальных формаў

вучэбнай дзейнасці школьнікаў;

пераемнасці і перспектыўнасці;

сувязі вывучэння мовы і літаратуры.

Сучасныя дыдактычныя прынцыпы арганізацыі адукацыйнай дзейнасці

вучняў:

антрапалізацыя адукацыі;

успрыманне вучэбнага прадмета з пазіцый асобасных патрэб;

педагагічнай кангеніяльнасці і свабоды ў развіцці асобы.

Лінгвадыдактычныя прынцыпы навучання беларускай мове :

увагі да матэрыі мовы;

Page 67: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

67

ацэнкі выразнасці мовы;

развіцця ― моўнай чуйнасці‖;

каардынацыі вуснай і пісьмовай мовы;

структурна-семантычны;

апора на этнакультуру;

функцыянальна-камунікатыўнай накіраванасці;

накіраванасці працэсу навучання на паўнавартаснае фарміраванне і

развіццѐ моўнай асобы школьніка;

уліку фактару бікультурнага развіцця дзіцяці;

скіраванасці навучання на асэнсаванне беларускай мовы як

этнакультурнага гістарычнага асяроддзя;

арыентацыі працэсу навучання на засваенне літаратурнай нормы з

мэтай фарміравання асобы вучня як моўна-эстэтычнага ідэалу;

прынцып забеспячэння інтэлектуальнага і індывідуальнага развіцця

школьнікаў;

прынцып апераджальнага развіцця рэцэптыўных здольнасцей дзіцяці.

Спецыфічныя (спецыяльныя) прынцыпы, якія ўлічваюць асаблівасць

зместу навучання.

1.6.Змест і структура школьнага курса беларускай мовы. Склад сучаснага

школьнага курса беларускай мовы: веды аб мове і маўленні, моўныя і маўленчыя

ўменні і навыкі, спосабы дзейнасці з вучэбным матэрыялам.

Адпаведнасць мэце моўнай адукацыі, забяспячэнне цэласнага развіцця асобы

школьніка, практычная значнасць, адпаведнасць рэальным узроставым магчымасцям,

адпаведнасць аб’ѐму зместу навучання вучэбнаму плану, структурнае адзінства на

розных этапах навучання і інш.

Прынцыпы мінімізацыі навуковага курса беларускай мовы для школы:

светапоглядны, сістэмны, функцыянальны, эстэтычны, камунікатыўны, практычны,

гістарычны і міжпрадметны; улік функцыянальна-семантычных асаблівасцей і

значнасці моўнай з’явы для маўленчай дзейнасці; улік тэкстаўтваральнай ролі моўнага

і маўленчага матэрыялу; улік ролі моўнай з’явы у стварэнні тэкстаў розных жанраў і

тыпаў маўлення і інш.

Прынцыпы фарміравання складу ўменняў і навыкаў для школьнага курса

мовы: логіка-пазнавальны, частотна-нарматыўны, адноснай арфаграфічнай і

пунктуацыйнай пісьменнасці, логіка-функцыянальны і інш.

Структура сучаснага курса беларускай мовы.

Сучасныя праграмы па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з

беларускай і рускай мовамі навучання.

Склад праграм: тлумачальная запіска, уласна праграма. Структура праграм ў

цэлым: сукупнасць пакласных праграм. Узровень праграмы кожнага класа. Структура

Page 68: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

68

моўнай і маўленчай часткі школьнага курса. Асноўныя лінгвістычныя і

маўленчазнаўчыя паняцці курса беларускай мовы.

1.7.Метады навучання беларускай мове: класіфікацыя і характарыстыка.

Тыпалогія метадаў навучання: традыцыйна-класічныя (славесныя, практычныя і інш.) і

асобасна арыентаваныя (эўрыстычныя, крэатыўныя, кагнітыўныя, прадуктыўныя і

інш.) метады.

Асновы для тыпалогіі метадаў навучання: паступовае ўзрастанне актыўнасці

і самастойнасці школьнікаў (дагматычныя, рэпрадуктыўныя, тлумачальна-

ілюстратыўныя, прадуктыўныя, эўрыстычныя, часткова-пошукавыя, праблемныя,

даследчыцкія), па этапах вучэбнага працэсу (метады, якія прымяняюцца на этапе

матывацыі і стымулявання; метады, што прымяняюцца на этапе засваення новага

матэрыялу; метады замацавання; метады кантролю і ацэнкі і інш). Метады

практычныя і тэарэтычныя; метады, што прымяняюцца толькі ў адным з раздзелаў

курса (метады развіцця маўлення, метады навучання арфаграфіі і інш).

Характарыстыка метадаў навучання:

лекцыя , паведамленне настаўніка, гутарка, назіранне і моўны аналіз (оўны

аналіз тэксту; сінтаксічны аналіз у межах сказа; марфалагічны аналіз часціны мовы і яе

формаў; марфемны і словаўтваральны аналіз; аналіз ці характарыстыка лексікі;

фанетычны аналіз: фанемы, гукі, літары, націскі; элементы стылістычнага аналізу,

ацэнкі культуры маўлення); самастойны аналіз вучнямі матэрыялу; самастойная

работа з падручнікам і другімі крыніцамі і інш.;

пытанні, канспектаванне, складанне плана, тэзісаў, моўных табліц, разгорнуты

адказ па граматыцы, алгарытмы, вуснае паведамленне, даклад на лінгвістычную тэму і

інш.;

знаходжанне вывучаемай моўнай з’явы, класіфікацыя, дыферэнцыяцыя,

сістэматызацыя, падбор прыкладаў і інш.;

розныя віды спісвання, пісьмо па памяці, розныя віды дыктантаў (;

метады слоўнікавай працы, метады фарміравання граматычнага ладу маўлення

і навучання нормам літаратурнай мовы; метады функцыянальна-стылістычнай працы,

метады навучання звязным выказванням.

Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы. Асноўныя

патрабаванні да арганізацыі кантролю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па беларускай

мове. Дзесяцібальная сістэма і нормы ацэнкі вучэбных дасягненняў школьнікаў па

беларускай мове. Віды, функцыі, метады кантролю і вызначэнне якасці моўнай

адукацыі.

Page 69: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

69

1.8.Сродкі навучання беларускай мове. Вучэбна-метадычны

комплекс па беларускай мове, яго асноўныя кампаненты.

Падручнік – асноўны сродак навучання роднай мове. Псіхолага-педагагічныя

(змястоўныя, інтэгратыўныя і метадычныя) і санітарна - гігіенічныя патрабаванні да

школьнага падручніка: адпаведнасць адукацыйнаму стандарту і вучэбнай праграме,

сучаснаму стану развіцця навукі, практычная накіраванасць, структурная цэласнасць,

выразнасць і дакладнасць мовы, даступнасць фармулѐвак, ілюстраванасць,

адпаведнасць патрабаванням санітарных правілаў і нормаў, зацверджаных

Міністэрствам аховы здароўя.

Функцыі падручніка: інфармацыйная, трансфармацыйная, сістэматызавальная,

навучальная, развіццѐвая, выхаваўчая.

Структурныя кампаненты падручніка па мове для школ: тэкставы (навукова-

тэарэтычны, практычны матэрыял), пазатэкставы (апарат арганізацыі засваення

матэрыялу, ілюстрацыі, малюнкі, схемы, табліцы, памяткі і інш.), даведачны (слоўнікі),

апарат арыенціроўкі (умоўныя абазначэнні, змест). Дапаможнікі па развіцці маўлення

школьнікаў: тэмы і планы сачыненняў, зборнікі тэкстаў для пераказаў, узоры і інш.;

слоўнікі, даведнікі энцыклапедычнага тыпу; кнігі для дадатковага чытання і інш.)

Сродкі нагляднасці ў навучанні беларускай мове: сродкі зрокавай нагляднасці,

сродкі слыхавай нагляднасці, зрокава-слыхавыя сродкі навучання. Іх прызначэнне ў

навучальным працэсе.

1.9.Арганізацыя вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе.

Планаванне працы па беларускай мове. Каляндарныя, тэматычныя і

паўрочныя планы работы настаўніка беларускай мовы. Мэты і задачы планавання

вучэбнага матэрыялу.

Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе.

Урок – асноўная форма вучэбнай работы ў школе. Сучасныя патрабаванні да

ўрока беларускай мовы. Структурныя кампаненты ўрока і іх функцыі (арганізацыйны

момант, матывацыя вучэбнай дзейнасці школьнікаў, псіхалагічная падрыхтоўка да

ўспрымання новага матэрыялу, актуалізацыя апорных ведаў, раскрыццѐ сутнасці

пэўнай моўнай з’явы: успрыманне, асэнсаванне,разуменне; паўторнае ўспрыманне

новых ведаў і прымяненне іх у вусным і пісьмовым маўленні; выяўленне меры

засваення і неабходнасці карэкцыі ўспрынятых тэарэтычных звестак, замацаванне,

паўтарэнне, абагульненне вывучанага, падвядзенне вынікаў, заданне на дом). Тыпы

ўрокаў роднай мовы ў залежнасці ад этапаў працы над вучэбным матэрыялам, мэтаў і

задач навучання: урок засваення новых ведаў і фарміравання ўменняў і навыкаў; урок

замацавання ведаў, развіцця ўменняў і навыкаў; урокі паўтарэння матэрыялу і

развіцця ўменняў і навыкаў; урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў, удасканалення

ўменняў і навыкаў; камбінаваны ўрок; урок праверкі ведаў, уменняў і навыкаў; ўрок

развіцця звязнага маўлення; урок аналізу пісьмовых работ (кантрольных дыктантаў,

Page 70: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

70

пераказаў, сачыненняў і інш.). Патрабаванні да сучаснага ўрока мовы. Ацэнка ўрока

мовы: змест урока, яго навуковы ўзровень, методыка правядзення, дзейнасць

настаўніка і вучняў, агульная педагагічная вартасць (дасягненне мэты, выкарыстанне

аптымальнай тэхналогіі, стварэнне ўмоў для арганізацыі пазнавальнай дзейнасці і

інш). Схема аналізу ўрока беларускай мовы. Віды аналізу ўрока: структурны

(паэтапны), аспектны (паэлементны), сістэмны, комплексны (поўны), экспрэс-аналіз.

Іншыя формы арганізацыі навучання: індывідуальныя заняткі (рэпетытарства,

цьютарства, саманавучанне, хатняе навучанне), калектыўна-групавыя заняткі:

нетрадыцыйныя ўрокі (урок-лекцыя, урок-семінар, ўрок-залік, урок-практыкум і інш.),

канферэнцыі, алімпіяды, цэнтралізаванае тэсціраванне і інш.

Альтэрнатыўныя формы навучання: батаўская сістэма, Дальтан-план, план

Трампа, лекцыйна-семінарскія заняткі, групавое навучанне і інш.

Камп’ютарнае навучанне ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі.

Асобасна арыентаваная тэхналогія навучання мове і яе рэалізацыя на

ўроку: праверка дамашняга задання; фарміраванне мэты і матывацыя дзейнасці;

асэнсаванне вучэбнай задачы і яе вырашэнне з дапамогай адпаведных аперацый:

выяўленне супярэчнасці, індывідуальная прагностыка шляхоў вырашэння; прадметна

арыентаванае суразмоўніцтва; усведамленне культурна-гістарычнага ўзоу

(інтэрыярызацыя); практычная дзейнасць, накіраваная на развіццѐ маўленчых

здольнацей (экстэрыярызацыя); самаактуалізацыя (індывідуальная творчасць);

кантроль (ацэнка, рэфлексія); дамашняе заданне. .

Пазакласная праца па беларускай мове.Значэнне і задачы пазакласнай

працы па беларускай мове. Прынцыпы арганізацыі пазакласнай працы. Формы

пазакласнай працы. Віды пазакласных мерапрыемстваў, методыка іх правядзення.

Метадычная праца настаўнікаў беларускай мовы. Кваліфікацыйныя і

прафесійныя патрабаванні да настаўніка беларускай мовы. Настаўнік як моўная асоба.

Значэнне метадычнай працы ў сучаснай школе. Формы ўдасканалення метадычнага

майстэрства настаўнікаў. Змест работы метадычных аб’яднанняў (кафедраў).

Педагагічныя інавацыі. Школьны кабінет беларускай мовы.

2.МЕТОДЫКА РАЗДЗЕЛАЎ ШКОЛЬНАГА КУРСА БЕЛАРУСКАЙ

МОВЫ

2.1. Методыка фанетыкі

Значэнне, мэты, задачы і этапы вывучэння фанетыкі ў школьным курсе

беларускай мовы. Агульнаметадычныя (экстралінгвістычны, функцыянальны,

прынцып міжузроўневых і ўнутрыўзроўневых сувязей, нарматыўна-стылістычны) і

прыватнаметадычныя (апора на маўленчы слых вучняў, прынцып разгляду гука ў

марфеме, прынцып супастаўлення гукаў і літар). Метады навучання фанетыцы. Змест і

Page 71: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

71

будова школьнага курса фанетыкі. Супастаўленне фанетычных сістэм беларускай і

рускай мовы з мэтай папярэджання інтэрферэнцыі. Арфаэпічныя нормы беларускай

мовы.

Асноўныя віды фанетычных практыкаванняў. Фанетыка-графічны разбор і

методыка яго правядзення.

2.2. Методыка лексікі

Значэнне, задачы, месца лексікі ў школьным курсе беларускай мовы.

Прынцыпы вывучэння лексікі (сістэмны, экстралінгвістычны, лексіка-граматычны,

функцыянальны і гістарычны). Лінгвістычныя асновы школьнага курса лексікі, яго

змест.

Лексічная норма. Тыпалогія маўленчых памылак, прычыны з’яўлення, улік.

Метады і прыѐмы вывучэння лексікі і ўзбагачэння слоўнікавага запасу.

Лексічныя і слоўнікавыя практыкаванні.

Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная функцыя лексічных з’яў.

Методыка работы з тлумачальнымі слоўнікамі на ўроках беларускай мовы.

2.3. Методыка вывучэння марфемікі і словаўтварэння

Значэнне, задачы навучання словаўтварэнню. Лінгвістычныя асновы

школьнага курса словаўтварэння, яго змест. Спецыфічныя прынцыпы вывучэння

словаўтварэння (дыяхранічны,, структурна-словаўтваральны і матывацыйны).

Словаўтваральная норма. Методыка работы з марфемным і словаўтваральным

слоўнікамі.

Тыпалогія словаўтваральных практыкаванняў. Марфемны і словаўтваральны

разборы. Методыка правядзення.

Аналіз тэксту пры вывучэнні словаўтварэння. Роля аднакаранѐвых і вытворных

слоў у тэксце.

Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры

вывучэнні словаўтварэння.

Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.

2.4. Методыка навучання арфаграфіі

Значэнне, этапы, мэты і задачы вывучэння арфаграфіі. Змест работы па

арфаграфіі ў школе. Псіхалагічныя і метадычныя асновы арфаграфічнай працы ў школе.

Асаблівасці беларускай арфаграфіі. Залежнасць метадаў і прыѐмаў навучання

арфаграфіі ад прынцыпаў яе пабудовы. Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння

арфаграфіі (сувязь арфаграфіі з фанетыкай і арфаэпіяй, сувязь арфаграфіі з марфемікай і

Page 72: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

72

марфалогіяй, сувязь арфаграфіі з развіццѐм маўлення школьнікаў, свядомасць і

аўтаматызм).

Арфаграфічная норма. Знаѐмства вучняў з арфаграфічным слоўнікам. Роля

арфаграфічнага слоўніка для фарміравання арфаграфічных навыкаў. Методыка работы

над арфаграфічным правілам.

Практычныя метады і прыѐмы навучання арфаграфіі. Арфаграфічны разбор і

методыка яго правядзення.

Папярэджанне арфаграфічных памылак. Улік і класіфікацыя арфаграфічных

памылак. Работа над арфаграфічнымі памылкамі.

2.5. Методыка граматыкі

Мэты, задачы, пазнавальнае і практычнае значэнне навучання граматыцы ў

школе. Спецыфічныя прынцыпы навучання граматыцы (структурна-семантычны,

функцыянальны, камунікатыўнай накіраванасці, нарматыўна-стылістычны,

узаемасувязі вывучэння ўсіх узроўняў беларускай мовы, гістарычны і інш.)

Унутрыпрадметныя сувязі ў працэсе навучання граматыцы: марфалогіі на сінтаксічнай

аснове, марфалогіі і сінтаксісу ў аспекце культуры маўлення і стылістыкі.

2.5.1. Методыка марфалогіі

Значэнне, задачы навучання марфалогіі ў школе. Спецыфічныя прынцыпы

навучання марфалогіі (. Лінгвістычныя асновы школьнага курса марфалогіі. Асноўныя

паняцці марфалогіі (часціны мовы, граматычная катэгорыя, граматычнае значэнне,

словазмяненне) і методыка іх увядзення.

Марфалагічная норма. Улік і класіфікацыя ―марфалагічных‖ памылак. Работа над

памылкамі марфалагічнага ўзроўню.

Тыпалогія марфалагічных практыкаванняў. Аналіз тэксту на ўроках марфалогіі.

Выяўленне сэнсава-стылістычнай і функцыянальнай ролі знамянальных і службовых

часцін мовы.

Марфалагічны разбор, методыка яго правядзення.

Фарміраванне арфаграфічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні марфалогіі.

Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры

вывучэнні марфалогіі.

2.5.2.Методыка сінтаксісу

Значэнне, мэты, задачы вывучэння сінтаксісу ў школе. Змест і спецыфічныя

прынцыпы навучання сінтаксісу (экстралінгвасінтаксічны, функцыянальны,

Page 73: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

73

структурна-семантычны, марфолага-сінтаксічны; асобасны камунікатыўна-дзейнасны

прынцып арыентацыі на тып, стыль і жанр тэксту, прынцып каардынацыі работы па

развіцці сінтаксічнага ладу мовы і маўлення вучняў з вывучэннем усіх раздзелаў

школьнага курса мовы і літаратуры. Спецыяльныя (сінтаксічныя) метады і прыѐмы

навучання сінтаксісу (тэкставая аснова вывучэння сінтаксічнай моўнай з’явы, падбор

апорных (ключавых) словазлучэнняў як сродкаў стварэння тэксту, падбор апорных

(ключавых) граматычных асноў, структураванне апорных (ключавых) словазлучэнняў

як сродкаў стварэння тэксту, структураванне апорных (ключавых) сказаў як сродкаў

стварэння тэксту, сінтаксічны разбор словазлучэнняў, сказаў і тэксту. Прапедэтыўнае і

сістэматычнае вывучэнне сінтаксісу.

Асаблівасці фарміравання сінтаксічных паняццяў і методыка іх увядзення.

Сінтаксічная норма. Фіксацыя, улік і дыферэнцыяцыя ―сінтаксічных‖ памылак.

Методыка работы над імі.

Тыпалогія сінтаксічных практыкаванняў. Сінтаксічны разбор і методыка яго

правядзення.

2.5. Методыка пунктуацыі

Мэты і задачы вывучэння пунктуацыі ў школе. Змест і этапы вывучэння

пунктуацыі. Агульнаметадычныя прынцыпы (прынцып сувязі пунктуацыі з

сінтаксісам, прынцып сувязі пунктуацыі з развіццѐм маўлення і мыслення, сувязь

пунктуацыі з выразным і лагічным чытаннем) і спецыфічныя прынцыпы методыкі

пунктуацыі: назіранне за логіка-прадметнай інфармацыяй сказа, за яго граматычнай

будовай і рытмамелодыкай;.

Пунктуацыйна-сэнсавы адрэзак як адзінка пунктуацыі. Пунктаграма.

Пунктуацыйная норма. Пунктуацыйныя правілы, іх класіфікацыя і методыка работы

над імі.

Практычныя метады і прыѐмы навучання пунктуацыі. Семантычны аналіз сказа

як аснова аналізу пунктуацыйнага. Методыка іх правядзення. Віды практыкаванняў па

пунктуацыі.

Папярэджанне пунктуацыйных памылак, іх фіксацыя, улік. Грубыя і нягрубыя

пунктуацыйныя памылкі. Работа над пунктуацыйнымі памылкамі.

3.МЕТОДЫКА РАЗВІЦЦЯ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ

Развіццѐ маўлення – адна з асноўных задач навучання роднай мове. Навуковыя

асновы методыкі развіцця маўлення (тэорыя маўленчай дзейнасці, тэорыя тэксту,

стылістыка і інш.) Асноўныя прынцыпы методыкі развіцця маўлення: адзінства

развіцця маўлення і мыслення, ўзаемасувязі развіцця вуснага і пісьмовага маўлення,

развіцця маўлення ў сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса роднай мовы,

Page 74: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

74

прынцып актыўнай камунікацыі, прынцып апоры на тэкст у ягожанрава-стылѐвай

разнастайнасці, прынцып сувязі развіцця маўлення з вывучэннем лінгвістычнага

матэрыялу і з вывучэннем літаратуры і інш.

Значэнне, задачы, змест работы па развіцці звязнага маўлення школьнікаў.

Паняцце сістэмы ў працы па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення

школьнікаў: тэкст як камунікатыўная і дыдактычная адзінка развіцця звязнага

маўлення; тыпы маўлення; стылі маўлення; жанры маўлення; асноўныя віды

маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне і пісьмо.

Асноўныя віды маўленчай дзейнасці. Удасканаленне навыкаў слухання

(глабальнага, дэталѐвага і крытычнага) і чытання (праглядальнага, азнаямляльнага і

вывучальнага).

Тэкст як прадукт маўленчай дзейнасці. Фарміраванне ў вучняў паняцця пра

тэкст, яго асноўныя прыметы: мадальнасць (наяўнасць адрасата і адрасанта),

тэматычнае адзінства, звязнасць, ці структурнае адзінства (віды, сродкі структурнай

сувязі), разгорнутасць, паслядоўнасць (кампазіцыя), сэнсавая цэласнасць (спосабы

сэнсавай сувязі сказаў у тэксце), завершанасць.

Методыка азнаямлення з асноўнымі тыпамі маўлення (апавяданне, апісанне,

разважанне), з жанрава-стылістычнымі разнавіднасцямі тэкстаў (апавяданне, нататка,

інтэрв’ю, ліст, нарыс, рэпартаж, характарыстыка , заява, аўтабіяграфія, рэферат,

канспект, анатацыя, водгук, рэцэнзія і інш.).

Сістэма практыкаванняў па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення

школьнікаў.

Пераказы ў сістэме працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Класіфікацыя

пераказаў: па мэце правядзення (навучальныя і кантрольныя), па спосабе перадачы

зместу зыходнага тэксту (падрабязныя, блізкія да тэксту; сціслыя; выбарачныя; з

дадатковым заданнем) і інш. Методыка правядзення навучальных і кантрольных

пераказаў.

Сачыненне як від работы па развіцці звязнага маўлення, сродак

самавыражэння асобы школьніка, яго жыццѐвай пазіцыі, унутранага свету.

Класіфікацыя сачыненняў: па мэце правядзення (навучальныя і кантрольныя), па

месцы выканання (класныя і дамашнія), па крыніцы атрымання ведаў (на аснове

жыццѐвага вопыту, асабістых назіранняў і ўражанняў; па карціне; на літаратурныя і

вольныя тэмы і інш.), па тыпе тэксту (апавяданні, апісанні, разважанні, апавяданні з

элементамі апісання і інш.), па жанры (артыкул у газету, водгук, рэцэнзія, рэпартаж і

г. д.) і інш. Спосабы падрыхтоўкі да сачынення. Методыка правядзення сачыненняў.

Пераклад як від навучальных практыкаванняў па развіцці маўлення.

Навучанне камунікатыўным якасцям маўлення (правільнасць, дакладнасць,

лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць), маўленчаму этыкету. Тыпы

Page 75: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

75

практыкаванняў па фарміраванні камунікатыўных здольнасцей, методыка іх

правядзення.

Праверка і ацэнка творчых прац вучняў . Класіфікацыя, улік, прыѐмы

выпраўлення памылак.

Значэнне, задачы, асаблівасці вывучэння стылістыкі (практычнай і

функцыянальнай). Спецыфічныя прынцыпы навучання стылістыцы (прынцып

узаемасувязі вывучэння стылістыкі з іншымі раздзеламі навукі аб мове, прынцып

кантэкстнага вывучэння стылістычных сродкаў, прынцып уліку стылістычных норма і

дапушчальнасці - недапушчальнасці адступленняў ад іхАрганізацыя працы па

стылістыцы пры вывучэнні асобных раздзелаў школьнага курса беларускай мовы.

Стылістычныя ўменні. Практыкаванні па фарміраванні стылістычных уменняў і

навыкаў.

Методыка азнаямлення вучняў з функцыянальнымі стылямі.

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА

1. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная

лінгвадыдактыка: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія

забяспечваюць атрыманне выш.. адукацыі / М.Г.Яленскі. – Мн. : Адукацыя і

выхаванне, 2005. – 224с.

2. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў

філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М.Г.

Яленскі [і інш.]; пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2007.

3. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы: практыкум :

вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць

атрыманне выш. адукацыі / М.Г.Яленскі, У.П.Саўко, Л.С.Васюковіч; пад рэд. М.Г.

Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2006. – 336 с.

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА

1. Валочка Г. М. Навучанне перакладу ў школе. - Мн., 1999.

2. Валочка Г. М. Развіццѐ звязнага маўлення школьнікаў. - Мн., 2005.

3. Варановіч, З. Б. Практыкум па методыцы выкладання беларускай мовы : для

студэнтаў філалагічнага факультэта. У дзвюх частках. Частка I. Агульныя пытанні

выкладання методыкі / З.Б. Варановіч, Л.М.Гамеза, І.М.Саматыя, С.М.Крылова ; -

Мінск, -1998. –31с.

4. Воителева, Т. М. Теория и методика обучения русскому языку : учеб. Пособие

для вузов / Т.М.Воителева. – М.: Дрофа, 2006. – 319с

Page 76: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

76

5. Выгонная Л. Ц. Фанетыка беларускай мовы ў школе. Мн., 1995.

6. Выкладанне беларускай мовы ў школе ∕ М. Г. Яленскі, Л. С. Васюковіч,

І. М. Саматыя і інш. Мн., 1994.

7. Гамеза,Л. М Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу

школьнікаў / Л.М.Гамеза. Мн., 2002.

8. Даніловіч М. А. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы. Мн., 1991.

9. Ермаловіч А. В. Сачыненні-апісані: тэорыя і практыка. Мн., 2005.

10. Красней В. П. Грані слова: Факультатыўны курс ―Лексіка іфразеалогія

беларускай мовы‖ .Мн., 1986.

11. Лаўрэль Я. М., Новікава Т. Р., Язерская С. А. Вывучэнне марфалогіі ў школе.

Мн., 1991.

12. Литвинко,Ф.М. Методика изучения разделов школьного курса русского языка

(функциональный подход): Курс лекций для студентов филологического факультета. –

Мн. : Бгу, 2001.

13. Литневская, Е.И. Методика преподавания русского языка в школе :учеб.

Пособие для студентов высших учебных заведений / Литневская, Е.И. Багрянцева

В.А. – М. : Акдемический проект, 2006. – 590 с.

14. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : задачы і

практыкаванні. Мн., 1998.

15. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб.

Дапаможнік / В.А.Ляшчынская, З.У.Шведава. – Мінск : РІВШ, 2007. – 252с.

16. Малажай Г. М., Красней В. П. Алімпіяды па беларускай мове. — Мн., 2001.

17. Малажай Г. М., Рачэўскі С. Р. Пазакласная праца па беларускай мове. Мн.,

1990.

18. Методика преподавания русского языка в школе : учебник для студ. Высш.

Пед. учеб. Заведений / М.Т.Баранов [и др.]; под ред. М.Т.Баранова. – М. : Академия,

2000. – 358с.

19. Міцкевіч К., Методыка роднае мовы. — Менск. 1926.

20. Міцкевіч К., Тэпін В. Методыка роднай мовы.—Менск. 1930.

21. Обучение русскому языку в школе: учеб. Пособие для студентов

педагогических вузов / Е.А.Быстрова, СИ. Львова, В.И. Капинос и др. ; под ред.

Е.А.Быстровой. – М.: Дрофа, 2004. – 204 с.

22. Мурина, Л.А. Методика русского язвка в школах Белоруссии: учеб. пособие /

Л.А. Мурина. – Минск : Университетское, 1990. – 320 с.

23. Протчанка В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання

беларускай мове .—Мн., 2001.

24. Протчанка В. У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Словазлучэнне. Просты сказ.

Мн., 1981.

25. Протчанка В. У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Складаны сказ. Мн.,1984.

Page 77: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

77

26. Теория и пракика обучения русскому языку: Учеб. пособие для студ. высш. пед.

учеб. заведений / Е.В.Архипова, Т.М.Воителева, А.Д.Дейкина [ и др.]; Под ред

Р.Б.Саботкоев. – М.: Издательский центр ―Акдемия‖, 2005. — 320 с.

27. Яленскі М. Г. Развіццѐ вуснай мовы вучняў: 4–6 класы. Мн., 1985.

28. Адукцыйны стандарт вучэбнага прадмета ―Беларуская мова‖ (I–XI класы) //

Роднае слова. – 2009. - №8. – С.101–111.(У сааўтарстве).

29. Канцэпцыя вучэбнага прадмета ―Беларуская мова‖ // Роднае слова. – 2009. -

№8. – С.90–95.

30. Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце ―Беларуская

мова‖ // Беларуская мова і літаратура. – 2009. - №7. – С.5–17.

31. Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных

устаноў па вучэбных прадметах // Беларуская мова і літаратура. – 2009. - №7. – С. 3-4.

32. Вучэбная праграма для агульнадукацыйных устаноў з беларускай і рускай

мовамі навучання : Беларуская мова : V-XI класы. – Мінск: НІА, 2009. – С. 3–72.

33. Падручнікі па беларускай мове для агульнадукацыйнай сярэдняй школы.

34. Настаўніцкая газета.

35. Роднае слова.

36. Беларуская мова і літаратура.

37. Русский язык в школе.

38. Русская словесность.

39. Інтэрнэт-рэсурсы.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная літаратура

1. Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.

2. Беларускае мовазнаўства: бібліяграфічны ўказальнік (1825 — 1965). Мн., 1967.

3. Беларускае мовазнаўства: бібліяграфічны паказальнік (1966 — 1975). Мн., 1980.

4. Беларускае мовазнаўства: бібліяграфічны паказальнік (1976 —1985). Мн., 1993.

5. Беларускае мовазнаўства: бібліяграфічны паказальнік (1986 —1991). Мн., 2004.

6. Булахов М. Г. Восточнославянские языковеды: биобиблиографи-ческий

словарь. Т. 1- 3. Мн., 1976-1978.

7. Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: нарысы жыцця і навуковай дзейнасці.

Мн., 1985.

8. Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918–1941). Хрэстаматыя для студэнтаў

філалагічнага факультэта ў 2-х частках / уклад. С. М. Запрудскі, Г. І. Кулеш. Мн.,

2005. Ч. 1.

9. Гуліцкі М.Ф. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі (ХІХ – пачатак ХХ ст.).

Мн., 1978.

Page 78: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

78

10. Жураўскі А. І., Крывіцкі А. А. Беларускае мовазнаўства ў Акадэміі навук БССР.

Мн., 1979.

11. Прыгодзіч М. Р. Беларускае мовазнаўства. Мн., 2006.

12. Рагаўцоў В.І. Гісторыя мовазнаўства. Магілѐў, 2005.

13. Тамашэвіч Т. І. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мн., 1991.

14. Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мн., 1995.

Дадатковая літаратура

1. Античные теории языка и стиля. М.; Л., 1936.

2. Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі ХІХ ст. Мн., 1964.

2. Булахов М. Г. Евфимий Федорович Карский: Жизнь, научная и общественная

деятельность. Мн., 1981.

3. Виноградов В. В. История лингвистических учений. М., 1978.

4. История лингвистических учений: Древний мир. Л., 1980.

5. Запрудскі С. М. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і

азбукі 1926 г. // Веснік БДУ. Сер. 4. 2004. № 3.

6. Запрудскі С. М. Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ

стагоддзі. Даклад на ХІІ Міжнародным з’ездзе славістаў. Мн., 1998.

7. Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993.

8. Кондрашов Н. А. История лингвистических учений. М., 1979.

9. Красней В. П. Пошукі прынцыпаў і шляхоў распрацоўкі беларускай

нацыянальнай тэрміналогіі на пачатку ХХ ст. // Тэрміналагічны бюлетэнь. 1997.

Вып. 1.

10. Мечковская Н. Б. Ранние восточнославянские грамматики. Мн., 1984.

11. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Мн., 1985.

12. Плотнікаў Б. А. Кароткая гісторыя беларускай мовы і мовазнаўства. Мн.,

2002.

13. Працы Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі.

Мн., 1927.

14. Рамановіч Я., Юрэвіч А. П. А. Бузук. Мн., 1969.

15. Хто ѐсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. Мн., 1997.

16. Цыхун Генадзь. Институт белорусской культуры (Инбелкульт) и начало

белорусской славистики // Histoire de la slavistique: le role des institutions. Sous la

direction de Antonia Bernard. Paris, 2003.

Page 79: Беларуская мова_Дзяржаўны экзамен.pdf 497KB May 10 2012 06

79

Дзяржаўны экзамен па беларускай мове

Вучэбная праграма

для студэнтаў спецыяльнасцей

1-21.05.01 ―Беларуская філалогія‖

1-21.05.02 ―Руская філалогія‖

1-21.05.04 ―Славянская філалогія‖

А ў т а р ы – с к л а д а л ь н і к і:

БАДЗЕВІЧ Зінаіда Іванаўна

ВАЖНІК Сяргей Аляксандравіч

ЧАХОЎСКІ Георгій Канстанцінавіч

ЦІВАНОВА Галіна Кузьмінічна

КУЛЕШ Ганна Іванаўна

ГАПОНЕНКА Ірына Алегаўна

ЗАПРУДСКІ Сяргей Мікалаевіч

У аўтарскай рэдакцыі

Адказны за выпуск – Г.К. Чахоўскі, І.А. Гапоненка

Падпісана да друку _._.2010. Фармат 60х84/16. Папера афсетная.

Ум. друк. арк. __. Ул.-выд. арк. __. Тыраж 100 экз. Заказ № 34

Падатковая льгота – Агульнадзяржаўны класіфікатар

Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.600

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

―Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы‖

Ліцэнзія ЛВ № 02330/0133359 ад 29.06.2004 г.

220001, г. Мінск, вул. Маскоўская, 15.

Надрукавана на рызографе РІВШ

220001, г. Мінск, вул. Маскоўская, 15.