ФУТБОЛ З...

13
Леанід Левановіч ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI Апавяданні Гумарэскі Фельетоны Жартаўлівыя дыялогі МІНСК ВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ» 2019

Upload: others

Post on 23-Jun-2020

7 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

Леанід Левановіч

ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI

АпавяданніГумарэскі

ФельетоныЖартаўлівыя дыялогі

МІНСКВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ»

2019

Page 2: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

УДК 821.161.1(476)-1ББК 84(4Беи)-5 Л34

Серыя заснавана ў 2014 годзе

Рэдакцыйны савет:М. В. Шабовіч, А. М. Зэкаў, К. В. Камейша, Л. Ф. Анцух, В. А. Губараў, А. В. Кубышкіна

Левановіч, Л. К.Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі, фелье­

тоны, жартаўлівыя дыялогі / Леанід Левановіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. — 120 с. — (Несур’ёзна пра сур’ёзнае).

ISBN 978-985-581-292-1.

У кнігу «Футбол з пацалункамі» ўвайшлі гумарэскі, аповеды, напісаныя ў розныя гады. Усе яны насычаны дасціпным гумарам. Кожны, хто прачытае гумарэску «Нечаканы таўхяль, альбо Як заяц чалавека пабіў», будзе доўга смяяцца. А калі чалавек смяецца, ён маладзее душой, у яго разгладжваюцца зморшчыны, выпроства-ецца спіна, разгінаюцца плечы. Яму хочацца жыць, працаваць, радавацца жыццю.

Разлічана на тых, хто мае пачуццё гумару.

УДК 821.161.1(476)-1 ББК 84(4Беи)-5

ISBN 978-985-581-292-1 © Левановіч Л. К., 2019 © Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”», 2019

Л34

Page 3: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

АпавяданнI

Page 4: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

4

Свiшчы, сынок...

У вялізным светлым пакоі панавала цішыня. Быў чуцён толькі шоргат алоўкаў: архітэктары шчыравалі над распластанымі ватманамі. Раптам пачуўся тонкі далікатны свіст. Нехта паціху выводзіў «Зорку Венеру».

— Пачынаецца, — уздыхнула смуглявая дзяўчы­на і зіркнула з­пад акуляраў на стол цераз праход. — Зноў, Міхась, узышла твая зорка. Надоўга, ці не?

Але Міхась Стратановіч, альбо проста «Стратон», нічога не адказаў.

—  Стратон, калі свішча, нічагуткі не чуе, як раз’юшаны цецярук, — усміхнуўся дзяўчыне сусед. — А свістаць ён можа доўга.

У пакой зайшоў галоўны інжынер. Пачуўшы свіст, насцярожыўся, прыслухаўся, спрабуючы запе­ленгаваць самадзейнага салаўя.

«Няўжо Стратановіч? Лепшы архітэктар!» — галоў­ны інжынер падышоў бліжэй да Міхася, а той быццам нічога не чуў і не бачыў, шчыраваў над паперай. Гус­ты рыжаваты чуб навіс над ілбом, на шчацэ, ля носа, цямнелася плямка ад алоўка, а скрозь вусны, складзе­ныя ў трубачку, цадзілася пяшчотная мелодыя.

— Міхась Пятровіч, з якой нагоды канцэрт? Вы ж не ў лесе!

— Даруйце, Генадзь Сяргеевіч, захапіўся, — Стра­тановіч сумеўся, пачырванеў.

Сярдзіты шэф доўга глядзеў на чарцёж, але не знайшоў, да чаго б прычапіцца: усё было бездакорна.

— Калі ж вы паспелі зрабіць? — здзівіўся шэф.

Page 5: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

5

ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI

— Свіст дапамагае, Генадзь Сяргеевіч. Натхняе…— Але ж свістунам сёння зарплаты не будзе. І пра­

грэсіўкі таксама!Вакол засмяяліся. Адно Стратановіч быццам не

чуў смеху і сур’ёзна тлумачыў:— Свістаць мяне навучыла маці. Ці ведаеце вы,

Генадзь Сяргеевіч, што такое жлукта? Не? Гэта боч­ка без дна. Яе выдзёўбвалі са старога таўшчэзнага дрэва. Вось у такой бочцы запарвалі бялізну, сыпалі туды попел, «жлукцілі», як тады казалі. Уявіце сабе: на беразе ракі гарыць цяпельца. Маці грэе ваду ў чы­гунках. Калі ветру няма, вогнішча ледзьве курыцца. Вось маці і казала мне: «Свішчы, сынок, каб прач­нуўся вецярок…» І сама свістала скрозь зубы, тонень­ка, далікатна. А мне здавалася, што яна шырока ўсміхаецца летняму сонейку, роднай чыстай рачул­цы, далёкаму сіняму бору… І я свістаў, заліваўся, як малады шпачок. Вецер прачынаўся, полымя шуга­ла, вада кіпела… Так і прывык свістаць. За работай. Дзеля натхнення. Так што, выбачайце…

— Ну што ж, у такім разе дазваляю, — пасмяяўся Генадзь Сяргеевіч. — Вядома, калі суседзі не супраць.

Адно не сказаў Стратановіч, што маці ніколі не дазваляла свістаць у хаце. Калі ж ён забываўся і па­чынаў трэлі, лаялася: «Зараз жа сціхні, пустадом!»

На другі дзень у кабінет галоўнага інжынера за­вітаў усхваляваны старшыня прафкама.

— Генадзь Сяргеевіч, што гэта робіцца? Ідзіце па­слухайце! Не пакой, а чорт ведама што! Свішчуць, як шпакі вясновым ранкам.

Page 6: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

Леанід Левановіч

6

—  Не чапайце іх, Іван Мацвеевіч. Заказ тэрмі­новы. Хай шчыруюць… Ці чулі вы такі жарт? Муж і жонка спяць у розных пакоях. Жонка і кажа свайму чалавеку: «Калі захочаш — свісні. Тады я прыйду». Неяк яна прыходзіць, калі муж яе не чакаў: «Мне па­далося, што ты свістаў…» Давялося мужу свістаць, — зарагатаў галоўны інжынер. Смяяўся за кампанію і прафсаюзны лідар.

1972

ФутэркаБез смеху народ —Што зямля без дажджу…А вынік каму невядомы?

Яўген Гучок

Ці ведаеш, даражэнькі чытач, што такое футэр­ка? Не, мусіць, не ведаеш, як не ведаў гэтага і мой герой, ветэран працы Аўхім Іванавіч. Мабыць, і не пачуў бы ён гэтага слоўца, калі б не прыехаў да свата Антося ў Ліду. Сват мае трохпакаёўку, у якой жыве і Аўхімава дачка з мужам і двума сынамі. Дзед Ан­тось з жонкаю летуюць у вёсцы, а на зіму вяртаюцца ў горад.

Прыехаў Аўхім на імяніны малодшага ўнука: яму споўнілася два гады, а дзед і  не бачыў яго. Летась ездзіла баба Прося, а сёлета сам выбраўся ў дарогу.

Page 7: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

7

ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI

Шлях няблізкі, бо жыве Аўхім ля самай мяжы з Бран­шчынай, а гэта ўжо Расія.

Дзень народзінаў унука адсвяткавалі весела. Было і чаркаванне, і шчырае частаванне, і вясёлыя спевы. Але сядзелі за сталом не дужа доўга: уранні меркавалі ехаць у вёску выбіраць бульбу. На дварэ — верасень, журавы панеслі ўжо нашае лета на сваіх крылах у вырай. А да вяскоўцаў «пастукаліся» во­сеньскія клопаты, і  самы турботны з іх  — уборка бульбы. Праўда, Аўхім неўзабаве пераканаўся, што для некаторых вяскоўцаў у верасні наступаюць зала­тыя дзянькі. А менавіта для тых, хто мае каня. Меў каньчо і  дзядзька Бронісь, з якім дамовіліся раза­раць плугам бульбяны палетак.

Як толькі выкацілася сонца з­за хмурнага маўк­лівага лесу, Бронісь завітаў на падворак. Тут жа ху­ценька прычапілі плуг. Кіраваць ім узяўся Антось.

—  Ну што, я правяду для пачатку. А далей вы самі, — сказаў Бронісь і ўзяў за цуглі гнядую кабыл­ку. — Но, Футэрка! Паехалі!

Кабылка матлянула доўгім цёмна­рудым хвас­том, напружылася, і  з­пад плуга выкаціліся круг­лыя, жаўтлявыя, нібы малыя сонейкі, першыя клуб­ні. Кабылка часта спынялася, Бронісь тузаў за аброць, зычна крычаў:

— Но, Футэрка! А то дубчыкам пачастую. Усыплю па першы нумар.

Футэрка паслухмяна тупала па сярэдзіне градкі. Калі спынялася, араты Антось і  гаспадар кабылкі азіраліся — што там, за плугам, ці ўрадзіла бульба?

Page 8: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

Леанід Левановіч

8

Потым давялося вадзіць кабылку Аўхіму. І ён ту­заў за цуглі, гэтак жа зычна, як і Бронісь, крычаў:

— Но, Футэрка! Паехалі!Праўда, дубчыкам Аўхім не пагражаў, бо кабыл­

ка не ягоная.Неўзабаве з кашамі прыйшлі капальшчыкі, а з імі

і малыя ўнукі, бо не пакінеш іх адных. Двухгадовы імяніннік Алёшка тэпаў чырвонымі боцікамі, аку­рат буслік, услед за плугам. Калі кабылка спыня­лася, Аўхім паварочваўся назад, але пазіраў не на свежую разору з бульбаю, а на расчырванелага, нібы гіль­снягір, унука.

— Но, Футэрка! — крычаў араты.Услед за ім паўтараў гэты вокліч і  Аўхім. «Дзіў­

ная клічка. Каньчо як каньчо. Звычайная Гнедка. А тут  — Футэрка. Незразумела»,  — разважаў Аўхім, але вымаўляў гэтае слова са смакам, бо ў яго быў доб­ры настрой. Радавала, што ў дачкі дружная сямей­ка, што зяць не ганяецца за чаркаю, любіць жонку і дзяцей. Аўхім не мог не заўважыць, як Валя ўчора свяцілася ад радасці, калі ён, сказаў тост: «Давайце вып’ем за Алёшавых бацькоў».

—  Дзякуй, тата,  — дачка абняла яго і  пацалава­ла. — Дзякуй, што прыехаў.

Госць гатовы быў пусціць слязу ад радасці і  за­мілаванасці. Гэты настрой панаваў у Аўхімавай душы і  сёння. Дружная праца, пагодлівы дзянёк, бадзёрае ранішняе надвор’е і гнядая кабылка Футэр­ка, якая, цяжка дыхаючы, цягнула плуг, вывароч­ваючы ладныя клубні, — усё радавала старога. «Але

Page 9: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

9

ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI

што ж такое “футэрка”? Можа, якая фанерная скры­начка?» — раздумваў Аўхім, моцна трымаючы за аб­роць разгарачаную кабылку, кіруючы яе ход акурат па сярэдзіне градкі. Часам яна ступала ўбок, тады падаваў голас араты:

—  Да сябе, сваток, да сябе. Што ты круцішся, Футэрка? От зараз дубчыкам агрэю!

Антось махаў тонкаю хлабазінаю, нават не кра­наючыся кабылы, але яна імкліва кідалася наперад. Аўхім ледзь паспяваў за ёю. Хутчэй тэпаў чырвоны­мі боцікамі і Алёшка. Боцікі ўчора падарыў малому дзед Аўхім.

Скончылі разворваць градкі. Антось выпраг Фу­тэрку.

— Ну што, Браніслаў Сымонавіч, зойдзем на хві­лінку.

—  Хіба што на хвілінку, бо мяне ў Забор’і ча­каюць. — Браніслаў злез з воза, дзе сядзеў на мяккай атаве.

—  Пайшлі, сваток, пасядзімо троху,  — запрасіў гаспадар і Аўхіма. — Адсапнемся. Футэрка лёгкая на ход, за ёй не ўгонішся.

Калі прагналі смагу, кульнулі па кілішку, Аўхім не вытрываў, спытаўся:

—  Браніслаў Сымонавіч, а што азначае «футэр­ка»? Што гэта за слова?

—  Ого, браце! Тутака цэлая гісторыя,  — шырока заўсміхаўся гаспадар кабылы. — Давайце перакулім яшчэ па кілішку, тады раскажу. Ну, за нас! Бо мы таго вартыя!

Page 10: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

Леанід Левановіч

10

Бронісь падняў келіх, які ў ягонай чырвонай далоні здаваўся дужа крохкім і  маленькім, хоць і  змяшчаў паўсотню грам гарэліцы. Падчапіў відэльцам кава­лачак варанай каўбасы, потым запіў мінералкай і пачаў аповед.

— Даўней, за польскім часам, дый потым, пры саве­тах ужо, рабілі гэтак: калі кажух паднасіўся, завэдзгаў­ся, яго абцягвалі сукном. Кішэні ўшывалі прамыя і ба­кавыя наўскасяк. — Бронісь мацнуў далонямі па нізе жывата. — І называўся гэты абцягнуты кажух футэр­кай. Дык вось, быў у нашай вёсцы мужык­асілак Стась Міхалюк. Здаравяка несусветны. Пойдзем касіць — за ім не ўгнацца. Каса ў яго — дзясятка. Як махане — дык шырачэзны пракос. А есці сядзе — бохан хлеба ўмне. Не цяперашні, крамны, а бохан хатняй выпечкі, вя­лізны шмандэлак сала, паўтузіна гуркоў умалоціць. Дык у яго была футэрка — не падняць.

Бронісь перавёў дух, зірнуў на гадзіннік:— Паспеем. Зараз самае цікавае. Перад зімою былі

вечарынкі. Моладзь наймала хату ў каго паболей. Дзеўкі прыносілі закусь, хлопцы — гарэлку. Запрашалі музыку і танчылі. Прыйшоў і Міхалюк. Здымае футэр­ку. Адна дзеўка ўзяла, каб павесіць, і не ўтрымала — бац футэрка на падлогу. І  дзяўчына на яе. Падляцеў хла­пец падняць кажух, пасля павесіў на цвік. А тут малы сынок гаспадыні круціўся каля адзення. Міхалюкова футэрка звалілася і накрыла малога. Як заверашчаў той з перапуду! Міхалюк падбег, схапіў кажух, выратаваў малечу, а сам рагоча: «Во, мая футэрка! Ажно цвяк саг­нуўся. Не вытрымаў цяжару». Госці вакол дый зарага­

Page 11: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

117

Пра аўтара

Леанід Кірэевіч Левановіч (Ляво­наў) нарадзіўся ў верасні 1938 г. у в. Клеявічы на Магілёўшчыне. Пас­ля Магілёўскага культасветвучы­лішча працаваў у Дзяржынску інс труктарам раённага Дома куль­туры, загадваў сельскім клубам на Касцюкоўшчыне, быў дырэктарам мясцовага РДК. Тры гады служыў на Балтыйскім флоце і адначасова завочна вучыўся на журфаку БДУ. Пасля заканчэн­ня ўніверсітэта працаваў у газеце «Знамя юности», «Сельской газете», штотыднёвіку «ЛіМ», часопісах «Нёман», «Полымя», у выдавецтве «Мастацкая літа­ратура», быў галоўным рэдактарам літаратурна­дра­матычных праграм Беларускага тэлебачання.

Аўтар кніг прозы і публіцыстыкі, цыкла раманаў «Прыдняпроўская хроніка», у які ўваходзяць сем твораў: «Шчыглы», «Паводка сярод зімы», «Дзікая ружа», «Сіняе лета», «Бесядзь цячэ ў акіян», «Палы­новы вецер», «Міленіум».

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў і  «Залаты Купідон». Ганаровы грамадзянін Касцюковіцкага раёна.

Жыве ў в. Пятрылава на Вілейшчыне. Вясковае жыццё натхняе яго на новыя творы.

Page 12: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

118

змест

АПАВЯДАННI

Свiшчы, сынок... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .4

Футэрка . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .6

Смалу да дуба — не прылепiш . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 13

Футбол з пацалункамi . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 29

Самы вясёлы пасажыр, альбо Анекдоты ў дарозе . . . . . . 42

Цешчын прэзент . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 56

ГУМАРЭСКI

Просiна таямнiца, альбо Як пеўнiк гусака аддубасiў . . . . 62

Калядны баль . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 65

Суседава падказка . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 70

Падводны масаж, альбо Як дзед Аўхiм у санаторыi «працэдурваўся» . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 75

Тутака i тамака . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 81

Нечаканы таўхяль, альбо Як заяц чалавека пабiў . . . . . . 83

Лазня ў Дзень смеху . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 86

Штэкер, альбо Як дзед Аўхiм асвойваў мабiльнiк . . . . . . 90

Каму рулiць? . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 94

Page 13: ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/levanovich_futbol_text.pdf · Футбол з пацалункамі : апавяданні, гумарэскі,

ФУТБОЛ З ПАЦАЛУНКАМI

ФЕЛЬЕТОНЫ

Спланаваныя апладысменты . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 98

Аддай маю куртку, тэрмiнал! . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 100

Пасажыр па разнарадцы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 103

ЖАРТАЎЛIВЫЯ ДЫЯЛОГI

Як ляцiць час! . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 110

Жыву на тры «Д» . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 110

Кожнаму — сваё... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 111

Лепш, чым будзе... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 111

Вясковы Галiвуд . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 112

Жыву адзiн, раблю што хачу . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 113

Лавiся, рыбка! . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 113

Кацька — вундэркiнд . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 115

Кульбаку — кiнь злому сабаку . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 115

Пра аўтара . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 117