Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

190
Сшытак італьянскі Андрэй Дзмітранок

Upload: dzmitranok

Post on 24-Jul-2016

244 views

Category:

Documents


10 download

DESCRIPTION

Па Італіі праз Беларусь. Балонья, Фларэнцыя, Верона, Серэга Аліг'еры, Чэнта, Ферара. Энца Ферары, Феруча Ламбаргіні, Брэд Піт, Мікалай Капернік, Дантэ Аліг'еры, Петрарка, Францыск Скарына, Азынелі, Папа Рымскі, Нептун, Лаўрэці, Галілей, Марлі, Вольскі, Глобус, да Вінчы, Мікеланджэла, Гібэрдзі, Ларэнца Цудоўны Медычы, Брунелескі, Рафаэль, Батычэлі, Юрый Мільнер, Маркес, Гітлер, Каліноўскі, Гарыбардзі, Калодзі, Бураціна, Стэндаль, Шэкспір, Берлусконі, Катані, Саванарола.

TRANSCRIPT

Page 1: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

Сшытак італьянскіАндрэй Дзмітранок

Page 2: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"
Page 3: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"
Page 4: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

Маме і ўсім блізкім мне людзям

Page 5: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

5

Беларусь - гэта бацькі, якіх паважаеш і любіш. Але ў жыцці здараецца каханне, і ты проста губляеш розум, ідэалізуеш аб’ект захаплення. Пачуцце цябе апаноўвае, засцілае вочы туманам шчасця. У мяне - гэта Італія, вытанчаная прыгажуня, яна зачароўвае колерам, атмасферай, густам і прагай салодкага жыцця. Яе хочацца любіць, пісаць вершы і марыць. Вядома, калі б на ёй ажаніўся (застаўся там жыць), пасля першай шлюбнай начы пабачыў яе без касметыкі (штодзённымі праблемамі звычайнага жыцця), я б засумаваў і можа нават змяніў бы ёй з кузінай Іспаніяй, але я турыст і я закаханы. Каханне ж робіць нас лепшымі: мужнымі, прыгажэйшымі, дзеля яго мы кідаем кепскія звычкі і ўрэшце змяняемся самі. Не становімся падобнымі да каханага, бо копію не любіць ніхто, а паляпшаем сябе і як вынік - сваю краіну Беларусь, дзе жывуць нашы дзеці, якія, спадзяюся, нас паважаюць і любяць.

Page 6: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

БАЛОНЬЯ

Page 7: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"
Page 8: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

8

***

Колькі б загадзя не знаёміўся з месцам будучай вандроўкі, на ўласныя вочы заўсёды бачу іншае. Самыя жывыя відэанарасы ці найпрыгажэйшыя здымкі не перадаюць сутнасць месца. Гэта як слухаць музыку ў выкананні аркестра і тое самае атрымліваць у фармаце скампрэсаванага mp3. Калі ж ты на месцы, вугал гледжання, высвятляецца, іншы, а кругагляд значна шырэйшы. Ты адчуваеш подых ветра, пахі казычуць твой нос. Жорсткая спёка ці, наадварот, люты мароз нацягваюць на вочы каляровыя фільтры, нібы ў instagramе - толькі тут успрыманне месца фарміруецца ўсімі пяццю пачуццямі і яно рэальнае. У Балоньі горача, стракочуць цыкады. Мы прыляцелі.

***

Аэрапорт Балоньі адметны дзвюма рэчамі - простай, але геніяльнай формулай на развітанне “kiss and fly” і суперкарам Ламбаргіні. Вымаўляць трэба менавіта так, а не з блізкім кожнаму беларусу “дж”. Аўтамабіль стаіць у зале прылёту і з’яўляецца сапраўдным гонарам сталіцы Эміліі-Раманьі. Ён невялікі ў вышыню, з адмысловай пасадкай, настолькі нізкай, што вашу модную кашулю могуць нават не заўважыць, а жорсткая падвеска прымусіць пазнаёміцца з усімі хібамі трасы. Ён можа сабе дазволіць такое аскетычнае аздабленне салона, што BMW і Mercedes побач з ім пададуцца палацамі шэйха Мансура. Lamborghini ўсё дазволена, бо ён - суперкар, шырокі ў плячах, і моцы ў ім столькі, што закіпае асфальт. Стаіць бычок (на лагатыпе залатога колеру раз’юшаны бык) не дзеля рэкламы, а транслюе простую думку - тут робяць рэчы з прыстаўкаю супер. Чаму б і нам замест таго, каб ствараць вобраз краіны-казіно, не выставіць у Мінск-2 суперкары Белазы ці прынамсі трактары

Page 9: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

9

Беларус? Дарэчы і ў Балоньі, калі аўтамабіль замяніць на трактар, то гэта будзе цалкам слушна. Нават марку мяняць не прыйдзецца. Эмілія-Раманья - сельскагаспадарчы цэнтр краіны, а трактары Lam-borghini, з якіх і пачыналася кампанія, у значнай ступені спрыялі развіццю рэгіёна. Суперкары ж узніклі выпадкова з-за фанабэрыстасці Энца Ферары, які не жадаў прыслухоўвацца да парад свайго сталага кліента Феруча Ламбаргіні. Заснавальнік Lamborghini цікавіўся тэхнікай і патрабаваў, каб яна была такой жа дасканалай як і яго трактары. Выпраўляць недахопы ды ўвогуле слухаць нейкага там “трактарыста” ганарлівы сіньор Энца не жадаў, чым спарадзіў сабе канкурэнта. Словы Зорга з фільма “5 элемент”: “Калі хочаш зрабіць нешта добра, зрабі гэта сам,” - былі спраўджаны Феруча Ламбаргіні. Так узнікла легенда, галоўным колерам быў абраны жоўты - любімы колер фундатара, а сапраўды годныя рэчы - тыя, што падабаюцца аўтару.

***

Што рабіць, калі пасярод ціхага раёна, на вуліцы, дзе дзвюм машынам не размінуцца, вісіць светлафор і гарыць чырвоны? Руху няма, але ёсць цяжкія заплечнікі. Нездарма кажуць, што беларусаў у Маскве адразу відаць, бо толькі мы пераходзім вуліцу па правілах. Дробязь, але красамоўная, бо сапраўды вольныя дэманстрацыі 90-х скончыліся тады, калі людзі пачалі пераходзіць па святлу светлафора, бо ў звязку з прагай парадку з’явіўся страх. Вось і зараз, навокал нікога няма, але ж вісіць светлафор, значыць так трэба ці ёсць нейкі падвох. Стаім мы такія прыгожыя, быццам герой Брэда Піта ў фільме “Мексіканец”, які пасярод пустыні знайшоў светлафор і ледзьве не трапіў у дтз, вагаемся і ўрэшце ідзем. Мы ж беларусы - вольныя людзі і часам нават смелыя.

Page 10: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

10

***

Каму цяжка ў Балоньі так гэта гандлярам капелюшоў і парасонаў. Увесь горад аблытаны галерэямі-порцікамі, якія выратоўваюць у спякотны жнівень такіх валацуг, як мы. Галерэі з’явіліся дзякуючы студэнтам мясцовага універсітэта, як кажуць, найстражытнейшага ў свеце (1088 г.). Што цікава, сталае памяшканне універсітэт атрымаў толькі ў 1565, а да гэтага часу выкладалі па кватэрах, нібы заняткі коласаўскага ліцэя ўзору 2015 года. Не было, вядома ж, і інтэрнатаў, студэнты здымалі кватэры ці пакоі ў мясцовых жыхароў, які скарысталіся шчылінай у законах, што нерухомасць, якая “завісае” над зямлёй, не абкладаецца падаткамі. Так і ўзніклі галерэі, а былі б інтэрнаты, можа і сусветная гісторыя склалася іншым чынам. Мікалай Капернік заявіў, што думка пра кручэнне Зямлі паўстала ў яго ўпершыню ў 1497 годзе, калі ён вучыўся ў Балонскім універсітэце, а ўсе наступныя гады ён усяго толькі правяраў сваю здагадку. Хто ведае, можа жыў бы ён у інтэрнаце, спаткаў бы якую-небудзь прыгажуню ды іншыя думкі апаноўвалі б яго. Шмат хто тут навучаўся, сярод іх Дантэ, Петрарка, наш славуты Францыск Скарына. Здымалі свой кут, вучылі канспекты, напэўна гаспадыні бурчалі, што свечак шмат паляць ды ўвогуле водзяць сяброў. Жыццё ва ўсе часы аднолькавае, а моладзі ўсё роўна, што там на вуліцы, спёка ці дождж.

***

У мяне ёсць такая забаўка - глядзець мясцовую тэлевізію. Нават, калі нічога не разумею, мне тое цікава, быццам праз мову лаўлю туташні рытм. Ток-шоў, навіны, кіно ці футбол - не істотна, гляджу

Page 11: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

11

Page 12: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

12

быццам оперу, дзе мова дарэчы таксама італьянская. “Карцінка”, што тут, што у Іспаніі ці Грэцыі адна і тая ж. Іншая справа - прагноз надвор’я, у Італіі ён асаблівы - пра тэмпературу і магчымыя дажджы распавядае не мясцовая прыгажуня, а чалавек у вайсковым строі. Я першы раз, калі пабачыў, вырашыў, што ў краіне адбыўся пераварот і вайскоўцы ўзялі пад свой кантроль усё, не выключаючы атмасферныя франты. З чым гэта звязана я так і не даведаўся, італьянцы ж ціскаюць плячыма, быццам так было спрадвеку. Мабыць словы вайскоўца гучаць больш упэўнена і калі ён сказаў, што дажджа не будзе, то так таму і быць. Не хоча ж ён трапіць пад трыбунал.

***

Не праца зрабіла з малпы чалавека, а амбіцыі, жаданне быць лепшым за суседа сагнала нашага прашчура з галіны дрэва на сцежку канкурэнцыі. Тым і займаемся ўвесь час. Хто хутчэй вогнішча развядзе, хто большага маманта заваліць, а ў Балоньі, хто найвышэшую вежу пабудуе. Перамагала сям’я Азынелі, іх гонар меў 97,2 метраў вышыні, з якога яны з задаваленнем назіралі за тымі, хто прайграў, чые вежы мала таго што ніжэйшыя, да таго ж яшчэ і нахіснуліся. Зараз засталося 20 вежаў, на Азэліні можна ўзняцца, а ў Прындэпарце - нават пажыць. Уся шасцідзесяцімятровая вежа - гэта гатэль з адзіным нумарам, дзе любое эга будзе цалкам суцешана. А жаданне пабудаваць у Балоныі сабор большы за ватыканскі, што гэта, калі не гардыня? Быццам у большым храме і вера сапраўдней. Толькі вось жаданне Папы Рымскага, перадухіліць гэта было мацней, таму і стаіць сабор святога Пятронія да гэтага часу недаабліцаваны. Кожны ведае, як цяжка раніцой уставаць на працу, а вось жаданне нешта даказаць яшчэ як бадзёрыць і вымушае рухацца наперад.

Page 13: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

13

Page 14: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

14

Page 15: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

15

Page 16: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

16

Page 17: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

17

Page 18: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

18Эталоны вымярэння

Page 19: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

***

Невыносна Нептуну ў Балоньі. Птушкі назаляюць, турысты віснуць у жаданні зрабіць сэлфі, алё ўсё гэта нішто ў параўнанні з тымі пакутамі, што давялося перажыць ўладару ўсіх марэй і акіянаў. Пабудаваны ў сярэднявечныя часы помнік памерамі свайго чэлеса баламуціў тагачасныя розумы мацней за “Дэкамерон”. Трэба было нешта рабіць, бо жанчыны думалі не пра тое, як смачна прыгатаваць рагу па-балонску, а марамі былі на П’яца Маджора. Спачатку вырашылі начапіць на Нептуна майткі, але тое выглядала смешна. Тады прымусілі архітэктара Тамаза Лаўрэці зрабіць Нептуну “абразанне”. Толькі вось майстра ўсіх падмануў. Знешне прыстойны Нептун, калі зірнуць на яго з патрэбнага месца, вяртае сабе страчаны гонар.

Page 20: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

20

Page 21: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

21

Page 22: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

22

Page 23: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

23

Page 24: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

24

***

“Osteria Del Sole” - мясцовая славутасць. Бар у якім прынцыпова не прадаюць ежу, але дазваляюць прыносіць сваю, пачаў сваю працу ў 1465 годзе. За трыццаць год да адкрыцця Амерыкі, задоўга да таго як навучацца рабіць піцу і спаляць апошнюю вядзьмарку. “Не было Галілея, ні Боба Марлея...”, а “Астэрыя Дель Соле” была. Толькі не цягніце свае гітары і бубны, граць і танчыць вам там не дазволяць, як і гуляць у шашкі ці “тысячу”. Усё гэта строга забаронена, што там ваш wi-fi, кіньце! Тут размаўляюць і п’юць віно. Адшукаць астэрыю даволі складана, доўга блукаючы паміж вуліц, мы ўрэшце знаходзім яе сярод крамаў, што гандлююць ведлавінай і сырамі - яна зачынена. Месяц жнівень у Італіі - гэта месяц вакацый і як жартуюць самі італьянцы, яны пакідаюць свае гарады турыстам, а самі едуць на мора. Уладальнік бара Нікалас выкарыстаў гэты час, каб прывезці ў належны стан сваю ўстанову. Нам пашанцавала, нас запрасілі ўвайсці і нават пачаставалі віном. Пакуль мы дэгуставалі фірмовае “Дель Соле” у залі працягваліся працы. Робяць усё акуратна без ніякага “еўрарамонту”, каб не разбураць легенду. Чалавеку, які шукае шыку, там рабіць няма чаго - драўляныя сталы і адзінае ўпрыгожванне інтэр‘еру там шыльды ды гравюры на сценах. Але адчуванне, што сутыкаецеся з жывой сапраўднай гісторыяй робіць сваё. Адна справа, калі ты проста брындаеш па музеях і табе ў адно вуха залятае інфармацыя пра славутых майстроў і змешваецца з масівам інфармацыі пра незразумелую табе эпоху, іншая рэч, калі ты сам п’еш віно, як некалі тры чарапахі, што па-ранейшаму цягнуць зямлю.

Page 25: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

25Сіньор Нікалас, уладальнік “Osteria del Sole”

Page 26: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

26“Osteria del Sole”

Page 27: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

27

Page 28: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

Сіньор Нікалас, уладальнік “Osteria del Sole”

Page 29: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

29

Page 30: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

30“Osteria del Sole”

Page 31: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

31

Page 32: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

32

***

Ведаеце аб чым мараць італьянскія дзеці? Не пра піцу Маргарыту колераў італьянскага сцяга ні пра любыя усім дзецям на планеце спагеці. Не, гэта яны маюць і так. Іх мары пра Макдональдс. “Вось вырасцем”, - думаюць яны - “Будзем есці толькі там”. Мара, мабыць, не тое слова, але жаданне вялікае. Калі ж насамрэч становяцца дарослымі, густы іх ужо сфарміраваны і прыходзіць разуменне, што луста хлеба з памідорам і аліўкавым алеем лепш за любы гамбургер. “Не рабі з ежы культу,” - кажуць некаторыя. Хіба пра высокае лепш думаецца, калі кепска паесці. Проста набіць страўнік і пры гэтым казаць, мы жывем не дзеля ежы. Непадобна на аскетызм манахаў, а выглядае хутчэй як самападман. Можа лепш прыгожа жыць і смачна есці? І гэта зусім не пытанне коштаў, бо ў аснове італьянскай кухні - майстэрства спалучаць простыя прадукты, раскрываць іх патаемны смак. У Італіі амаль немагчыма знайсці рэстаран, дзе дрэнна гатуюць. Адзінае варта пазбягаць турыстычных месцаў, дзе даражэй і, як кажуць, могуць падмануць. А яшчэ лепш гуляйце ды згубіцеся сярод вузкіх вуліц, як некалі мы ў Рыме. Можа вам пашанцуе і вы таксама трапіце ў траторыю без шыльды і меню, дзе шэф-кухар гатуе выключна па натхненню. Ён спытае, які ў вас сёння настрой і будзе вам мора, будуць вам горы. Ды і, дарэчы, марце аб нечым высокім, бо бургеры даступны ў макдаках, а піцы ў Італіі. Вось вам паліто.

Page 33: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

33

Page 34: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

*** Балонья чырвоная, сытная. Цікава назіраць, з якім імпэтам італьянцы абмяркоўваюць рэгіянальная асаблівасці прыгатавання якой-небудзь стравы. Столькі слоў захаплення прадуктам не пачуеш нават ад прыхільнікаў кампаніі Apple, калі ім прэзэнтуюць новы дэвайс. Італьянцы будуць нахвальваць свой рэгіянальны хлеб, рызота, піцу і, што сапраўдны смак гэтай стравы зведаеш выключна ў іх весцы і нідзе больш. Толькі вось ніхто не можа аспрэчыць статус Балоньі як кулінарнай Мекі, бо пармезан, прашута, рагу баланьезэ, лазанья і разнастайныя каўбасы кшталту салямі і мартадэлы паходзяць адсюль. Таму Балонья сытная і смачная. А чырвоная, бо навокал усё чырвонае: чарапічныя дахі, драпіроўка, цагляныя сцены і, у дадатак, тут самы вялікі ў краіне камуністычны электарат. Кулінарная сталіца Італіі, дзе пралетарыі ўсіх краін аб’ядналіся ў сваёй любові да Ламбаргіні.

Page 35: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

35

Page 36: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

36Trattoria “Tamburini”, дзе на кухню не дапускаюць нават RAI

Page 37: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

37

Page 38: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

38

Page 39: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

39

Page 40: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

40

Page 41: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

41

Page 42: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

42Гарадскі кірмаш Балоньі

Page 43: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

43

Page 44: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

44Гарадскі кірмаш Балоньі

Page 45: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

45

Page 46: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

46Archiginnasio, тут праводзілі першыя анатамічныя вопыты

Page 47: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

47

Page 48: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

48Archiginnasio

Page 49: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

49

Page 50: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

50Бібліятэка “Sala Borsa”

Page 51: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

51

Page 52: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

52Разарваны мур - напамін пра

неафашысцкі тэракт (1980 г.)Героі антыфашысцкага

супраціву

Page 53: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

53Героі антыфашысцкага

супрацівуPalazzo Re Enzo, усе ўзоры на

калонах непаўторныя.

Page 54: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

54

***

Начное кіно. Увесь ліпень і жнівень на П’яца Маджорэ паказваюць італьянскую кінакласіку. Сеансы адбываюцца ноччу, сіньёры ўжо паспелі павячэраць, вымыць посуд і замест начнога шпацыру ідуць глядзець кіно. Для сталага пакалення гэта самы зручны час, бо хутка вернецца неспакойнае студэнцтва і горад ізноў атрымае порцыю адрэналіну маладосці з яго дыскатэкамі, матацыкламі, бясконцым вяселлем. Для нас гэта магчымасць спыніцца і крыху адпачыць, бо за дзень столькі ўбачана, з’едзена, выпіта, што хочацца проста перавесці дух. Сёння паказваюць фільм 63-га года “Таварышы” пра цяжкую долю простых італьянцаў. Гэта нават карысна для нас, турыстаў, бо сёй-той палічыць, што ўвесь той дабрабыт, усе гэтыя мартыні ды фіаты зваліліся італьянцам з нябёсаў. У аснове фільма цяжкая праца турынскіх рабочых і галоўнае - іх барацьба за правы і годнасць, але без разумення дыялогаў кіно робіцца плоскім і хутка стамляешся. Ужо відавочна асноўная думка і чым усё скончыцца, толькі невядома як сысці. Нас выратоўвае тое, што пасярэдзіне фільма рвецца стужка і гэта дае нам шанец нясорамна пакінуць плошчу.

Page 55: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

55

Page 56: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

56

ФЛАРЭНЦЫЯ

Page 57: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

57

Page 58: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

58П’яца Санта Марыя Навэла

Page 59: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

59Аптэка Санта Марыя Навэла, 1242 г.

Page 60: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

60

***

Фларэнцыя сустракае крыніцай вады для паліву газона. Яна стрыкае, верціцца, запырсквае ўсё навокал. Мы, стомленыя балонскай спёкай, з асалодай сунемся пад кроплі, чакаем новага вітка. Наш гатэль побач з Домам правасуддзя - справядлівасць ёсць.

***

Калі прыляцелі ў Балонью, разанула, што ў аўтобусе мужчыны не саступілі месца жанчынам. Не проста сядзелі, а яшчэ паклалі чамаданы на вольныя месцы. Ужо потым мы ўпэўніліся, што па першых уражаннях нельга рабіць высновы, бо італьянцы ў большасці сваёй ветлівыя і галантныя, а тое была недарэчнасць - з кім не бывае. У Фларэнцыі мы сталі сведкамі іншай карціны. У грамадскі аўтобус увайшоў пажылы мужчына, які на ўсе прапановы прысесці, катэгарычна адмаўляўся. Бачыць тое было цяжка - сядзець пры ім немагчыма: дзядулю хістала, ён амаль што валіўся з ног, але сядаць не жадаў. Так і даехаў да свайго прыпынку, дзе выйшаў сапраўдным пераможцам: ён яшчэ шмат чаго варты, ды наогул ніякі ён не стары.

***

Ля ўваходу ў адну з галоўных сусветных скарбніц мастацтва - Галерэю Уфіцы, Саша чытае “Казкі пра дарослых” ад Адама Глобуса, пісьменніка і мастака.

Page 61: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

61

Page 62: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

62

***

- Я на ўласныя вочы бачыў, як подых Зефіра прыносіць Вясну.- І што? Мяне не цікавіць палітыка.- Я адчуў пах пяціста розных кветак, пакуль Хларыда ператваралася ў Флору.- І што? Рубель стаў нішто.- У дрыжыкі кідае ад таго, як намаляваў Леанарда да Вінчы ваду.- І што? Дажджу не было, суседзі павесілі на калодзеж замок.- Ды там сіенцы паказалі фларэнтыйскім, што існуе перспектыва!- І што? Мая перспектыва - увосені збожжа.- Ты ведаеш, што лагатып Нокіа - гэта дотык Мікеланджэла?- Дзякуй, што нагадаў. У цябе МТС? Дай пазваніць.

Так, “Стварэнне Адама” Мікеланджэла знаходзіцца ў Ватыкане, у Галерэі Уфіцы ёсць толькі адна праца майстра - “Мадонна Доні”. Але няхай “Адам” крыху павісіць і ў фларынтыйскім музеі, вам не прынцыпова, а мне тое патрэбна для дыялога. Сам Мікеланджэла лёгка абыходзіўся з фактамі: у Давіда занадта вялікая рука, а на скульптурах Медычы больш прыгожыя, чым былі пры жыцці. У мяне ж была задумка паказаць сучаснае ўспрыманне мастацтва. Прастаяць шматчасавую чаргу, каб потым зрабіць сэлфі з Венерай - вось місія значнай часткі наведнікаў музеяў. Яны не бяруць аўдыёгіды, не чытаюць тлумачальныя запісы, а фатаграфуюць іх, быццам пацікавяцца потым. “Я тут быў” - запісам у сацыяльную сетку з тэгам на геалакацыю. Бегчы, бегчы, бегчы, замест таго, каб

Page 63: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

63

спыніцца і паглядзець. Што ж рабіць, калі вас не цікавіць мастацтва, але вы тут апынуліся, бо жонка хацела пабачыць “Вясну”? Не сумуйце, проста звярніце ўвагу на музейных наглядчыкаў, год за годам вымушаных глядзець на адныя і тыя ж рубенсы ды рафаэлі. Калі і ёсць нехта сумны ў зале Батычэлі, дык гэта чалавек з бэйджыкам на кашулі. Бачыце, не ўсё так кепска ў вас, бо ў адрозненне ад наглядчыкаў, вы можаце ў любы момант сыйсці на вуліцу, дзе робяць самы смачны ў свеце гарачы шакалад.

***

“Т-с-с-с-с! Цішыня!” - аўтаінфарматар голасам настаўніцы патрабуе парадку ў Санта Марыя дэі Ф’ёрэ. Мабыць, калі б пачуў камандны роў вайскоўца, рэакцыя была б іншай. А тут спакойныя, але ўпэўненыя ноткі “Марыі Іванаўны” абуджаюць забытыя моманты пачатковай школы. Супакойвае імгненна - і вось я ізноў васьмігадовы, моўчкі гляджу на незвычайны італьянскі гадзіннік.

***

Вымярэнне часу - рэч увогуле бессэнсоўная. Зразумела, патрэбен будзільнік, каб не спазніцца на працу, дзе наканавана працаваць у рэжыме таймера на 8 гадзін плюс абед. Зімой мы марым пра спёку, летам пра мароз. А ўвогуле ўсё жыццё гартаем каляндар, дзе пазначаны ўвесь наш накірунак: сад (3 гады) - школа (6) - войска ці ВНУ (18) - праца (18+) - пенсія (60 ці 65). Толькі пытанне, як скарысталіся часам, чаму колькасцю вымяралі якасць, што ўвогуле застанецца пасля? Скульптар Ларэнца Гібэрдзі 50 год са сваіх 77 рабіў адну працу - паўночныя і ўсходнія дзверы баптыстэрыя Санта Марыя дэі Ф’ёрэ. Мікеладжэла

Page 64: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

64

заўважыў: «Яны такія прыгожыя, што падышлі б для дзвярэй раю». Праца жыцця, адзіная, на ўсе часы.

***

Суровыя рынкавыя законы вымушаюць вулічных гандляроў быць спрытнымі і адпаведнымі моманту. Хвіліну таму прапаноўвалі палкі для сэлфі, закапаў дождж і палка ператвараецца... ператвараецца ў парасон.

***

Не шукайце гэта месца ў трыпадвайзерах ці на старонках “Адзінокай планеты”. Пра яго вам не распавядзе ніводны гід, нават парцье не дапаможа, колькі грошай яму ні давай. Але яно таго вартае, нібы адмыслова створанае для рамантычнай вячэры, яго наведванне стане незабыўным успамінам для расповедзі будучым унукам. Там няма назвы, афіцыянтаў і нават кухні з шэф-кухарам, а на вячэру будзе тое, што прынесяце з сабой. Гэта месца - ферма маста Святой Троіцы, што насупраць Понтэ Век’ё. Дастаткова спаўзці ці прыгнуць на прыступку памерам у некалькі квадратных метраў і вы часовы ўладальнік унікальнага месца. Віно, хлеб, сыр і эксклюзіўныя сонца закаты - выключна вашы, як і зайздрасць усяго наваколля, не дасягальная ніякімі мішленаўскімі зоркамі лепшых ф’ярэнтыйскіх траторый. Галоўнае не зваліцеся ў Арно, бо там плаваюць метровыя нутрыі. І не кажыце пра гэтае месца нікому, хай гэта застанецца паміж намі.

Page 65: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

65

Page 66: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

66

Page 67: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

67

***

Капэла валхвоў - знакамітая фрэска Беноца Гоцалі на сюжэт прыбыцця валхвоў у Віфлеем. У вобразе валхвоў выступілі члены сям’і Медычы, узначальвае працэсію сам Ларэнца Цудоўны. Думка, што гісторыю робяць людзі, як-нідзе моцна адчувацца ў Фларэнцыі. Амаль тысячагоддзе Еўропа знаходзілася ў стане 35-гадовага бэйбуса, які моцна пагуляў у маладосці (антычны перыяд), а потым нарасціў бруха, і адзінае, што рабіў - гэта разбіраўся ў сваім унутраным свеце (інквізіцыя ў барацьбе за чысціню, вогнішчы з кнігаў і нязгодных і г.д.). Дазмагаліся да таго, што не ведалі як будаваць, бо недзе згубіўся рэцэпт цэмента. На антычнае глядзелі як на недасягальную вяршыню творчасці, быццам тое зрабілі не людзі, а іншапланецяне. Але крызіс сярэдняга ўзросту ўсё змяніў, імя яму было Медычы. Бізнесоўцы, палітыкі, Рымскія Папы, але галоўнае мецэнаты, яны падтрымалі людзей мастацтва і навукі, чым спарадзілі абуджэнне Еўропы. Брунелескі, Рафаэль, Батычэлі, да Вінчы, Мікеланджэла, Галілей - вось некаторыя імёны тых, што атрымалі дапамогу Ларэнца Цудоўнага і яго сям’і. Можна спрачацца, рабілі яны тое дзеля ўласнага піяра ці была нейкая іншая выгода, галоўнае ж вынік. Тое, што праз фразу Галілея “і ўсё ж такі яна круціцца”, да гагарынскай “Паехалі”, чалавецтва крочыла ў космас, ёсць у гэтым частка заслугі сям’і Медычы. Багатыя людзі вольныя як заўгодна распараджацца сваімі капіталамі, але ў гэтым і праяўляецца сапраўдны маштаб фігуры. Пампаваць нафту і гуляцца ў чэлсі ці, як Юрый Мільнер, фінансаваць тэлескопы ў пошуках новых форм жыцця - у кожнага свой выбар. Пакуль адныя глядзяць у будучыню, другіх чакае сум забыцця.

Page 68: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

68

Page 69: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

69

***

І на радзіме сярод сваіх не з усімі паразумеешся, а што казаць пра чужыну: іншы менталітэт, звычкі, традыцыі. Людзі, калі падаюцца ў эміграцыю, ахвяруюць сённяшнім днём дзеля будычыні сваіх дзяцей, самі ж жывуць, як давядзецца. Пры гэтым ад змены краіны ніхто не мяняецца: песіміст не становіцца аптымістамам нават пад пяшчотным сонцам Італіі. - Вы, можа, ведаеце, дзе тут побач добра паесці? - пытаемся ў рускамоўнай жанчыны, з якой сутыкнуліся ў краме- Ды нідзе, наогул, нідзе добра не гатуюць, - выносіць вердыкт. Цяжка ёй жывецца, і нічога з гэтым не зробіш, хіба што пашкадуеш, бо ўласна мы зведалі Фларэнцыю цікавай і смачнай. Можа таму, што “гэта - усяготкі выспа, а свята трэба прывозіць з сабой.”

***

- Шэф, усё прапала! Наш лепшы агент рассакрэчаны італьянцамі?- Што? Вы ж яго некалькі год рыхтавалі: лепшая фанетыка, граматыка, знаўца культуры і розных там футбалістаў Ювентусу! - Усё так. Ён быў лепшым.- Што ж такое?

Page 70: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

70

- Банальная кава, дакладней капучына, мой генерал. Ён замовіў яе пасля абеду.

Паўднёвыя еўрапейцы як і іх суродзічы з Лацінскай Амерыкі не ўяўляюць сябе без філіжаначкі кавы зранку, глытка ў дзень і абавязковага паўтору ўвечары. Без хлеба яны пражывуць, без алкаголю стрываюць, без кавы - ні дню. Як апісваў Маркес беднасць сям’і ў “Палкоўніку ніхто не піша”? Менавіта праз адсутнасць пражанага зерня. Гэта мы, паўночныя таварышы, калі п’ем раніцай каву, невядома, робім тое з жадання прачнуцца ці каб проста аб кубак рукі сагрэць. Хасэ, Марыі, Антоніо ды Альфонсы з Джульетамі знаходзяць у каве магчымасць сустрэцца ды абмеркаваць хто палітыку, хто незабіты пенальці, а хто проста новую спадніцу, што заўважылі на Ізольдзе, калі тая здраджвала мужу з Радрыга. Некалі ў Мадрыдзе, я бачыў простых рабочых, што ў 4 гадзіны раніцы пілі каву ў бары. Ля грэцкага Афона я ішоў фатаграваць світанак, а незнаёмы мне рыбак сталага ўзросту выходзіў у мора. Праз некалькі гадзінаў яго я сустрэў у кавярні, дзе стары пад эспрэса нешта тлумачыў сябрам. Якія там крызісы? Кавярні і кава будуць апошнім, чым ахвяруюць гэтыя людзі. Калі з віном французы ды іспанцы неяк могуць канкураваць з італьянцамі, у справах кавы - роўных жыхарам Апенінаў няма. Кава з яскрава насычаным смакам, атрымліваецца моцнай і выразнай настолькі, што часам, здаецца, сэрца з душою вырвуцца і самастойна пойдуць у скокі. Каву тут любяць і ведаюць, дзе і як яе піць. З агентам ж усё было проста - капучына, макіята ды іншыя віды кавы з малаком італьянцы п’юць выключна зранку.

Page 71: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

71

Page 72: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

72

***

“Всё таки город грЯзноватый” - з адмысловым расейскім “ря” мы чуем ад маладой дзяўчыны. Разань? Ці можа яна, як і мы, з самага чыстага горада ў свеце? Хочацца думаць, што тое будзе не адзіным яе ўражаннем ад Фларэнцыі. Цікава, што мае белыя кеды так і засталіся белымі, як і тое, што італьянцы ходзяць па доме неразутыя. Саша кажа, што гэта праз тое, што мала дрэваў на вуліцах і, як вынік, не пыльна. Адно ведаю, мае дарагія разанцы, “если вы все еще кипЯтите, тогда мы идем к вам!”

***

Апошняе лета выдалася даволі спякотным, фларэнтыйская рэчка Арно значна абмялела, і бачна, як лодачнікі датыкаюцца дна, каб адштурхнуўшыся, плыць. Гэта безумоўна не Венецыя, але турысты і тут не супраць пракаціцца на лодцы. Тым часам дзве шэрыя качкі і бялюткая чапелька жывуць сваім жыццём. Яны ціха слізгацяць ля беражку побач з Понтэ Век’ё, ім няма ніякай справы да разявак з усіх канцоў свету. Птушкі чысцяць пёры, і адзіная іх турбота - аграмадная нутрыя, якая раз-пораз спрабуе да іх дабрацца, але птушкі смела шыкаюць і даюць бой. Паўметровы баязлівец панура цягне прэч свой доўгі хвост і адплывае бервяном у ноч.

Page 73: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

73

Page 74: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

74

Page 75: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

75

Page 76: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

76

***

Цікавяць людзі. Безумоўна, ёсць прыгожыя нерукатворныя краявіды, і, як вядома, на небе толькі і размоваў, што пра мора. Толькі ж на зямлі ўсё для ці пра людзей. Гісторыя, культура, нават навука з яе тэорыямі адноснасці - усе гэта нішто іншае як спроба зразумець, знайсці чалавека. Без нас гэта былі б проста камяні ды Н2О. Мы зусім не ідэальныя і можам нават знішчыць усю гэтую прыгажосць, але менавіта мы надаем усяму гэтаму сэнс. Што такое Фларэнцыя, калі не людзі Адраджэння, як і закінутая вёска на Міншчыне, калі б не была радзімай маіх дзядоў, - проста каардынаты на мапе, але за імі стаіць гісторыя, лёсы. Чэнта - гэта Света. Таня і Света - нашы сяброўкі, што звязалі сябе з Італіяй. Палюбілі, сталі яе часткай, навучыліся рабіць пасту і настойваць пэста, але ж раз-пораз вараць халаднік, які італьянцы называюць супам колеру фуксіі. Смажаць і родныя дранікі, дзеля чаго набываюць адмысловую горную бульбу, бо іншая не падыходзіць. Усім гэтым дапаўняюць жыццё, пішуць сваю італьянскую старонку. Фларэнцыя - гэта супрацоўнікі цудоўнага гатэля “Diva”, якія не ўзялі з нас грошы за тое, што мы з’ехалі раней. Фларэнцыя - гэта і жанчына, якая намагалася “развесці” нас, упарта прадаючы нам дарагія квіткі на цягнік, але мы ведалі з сайту мясцовай чыгункі, што ёсць танныя, і былі настырнымі. Усё гэта людзі, адзін на аднаго не падобныя, мабыць дзеля таго, каб на карціне былі розныя колеры.

Page 77: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

77

Page 78: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

78

Page 79: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

79

Page 80: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

80

Page 81: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

81

Page 82: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

82

Page 83: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

83

***

Ф’ярэнцінай клічуць мясцовую футбольную каманду і знакаміты фларэнційскі стэйк. Падаецца ён памерам не менш за кіло з Т-падобнай косткай. У меню можна сустрэць порцыі ў 500 г., але мяса там зусім іншае. Кавалак смажаць па 3-6 хвіліны з кожнага боку, у выніку чаго стэйк атрымліваецца звонку - падрумянены, нават абгарэлы, але ўнутры застаецца далікатным, ружовага колеру. Ніякай солі ды перца, ужо потым, у талерцы, мяса можна апырснуць аліўкавым алеем. Увогуле, адсутнасць солі ці яе малая колькасць - адметнасць фларынтыйскай кухні, бо з-за высокіх падаткаў не кожны мог сабе яе дазволіць. Але ж вярнемся да нашых кароваў. Стэйк гатуюць з рэдкага віду ялавічыны - к’яніны, прызнанай гурманамі адной з лепшых у свеце. Парода, вядомая яшчэ з 4 стагоддзя да н.э., гадуецца выключна ў тасканскай даліне К’ян, можа дасягаць 2 метраў ў вышыню і мець вагу большую за 1700 кг. Бялюткія, нібы фарфоравай афарбоўкі каровы раней выкарыстоўваліся для прац у полі, зараз жа ўсё накіравана, каб задаволіць аматараў стэйка. Акрамя Фларэнцыі вы нідзе больш такога не пакаштуеце, бо за межы Тасканы нічога не ідзе. Таму, калі вам пашанцуе трапіць у Фларэнцыю, ахвяруйце частку вашага бюджэту на бутэлечку К’янці і замоўце добры стэйк (ад 40 еўра за кг.) - не пашкадуеце, яно таго вартае. Калі ж вы абаронца белых кароваў ды ўвогуле мяса не ясце… Ведаеце, Гітлер быў вегетарыянцам, і паглядзіце, да чаго яно давяло.

Page 84: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

84Trattoria “Da Garibardi”

Page 85: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

85

Page 86: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

86

Page 87: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

87

Page 88: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

88

***

Мы не ведаем, чым адгукнецца нашае слова, пагатоў у іншай краіне ды калі размаўляеш на незразумелай тубыльцам мове.- Глядзі, якія “фігі” нясуць гэтыя хлопцы.А тыя ажно кіснуць ад смеху. Маглі б раззлавацца, і бойкі не мінуць, а яны проста рагочуць. Як потым растлумачыла Света, “фіга” па-італьянску - жаргонная назва жаночых полавых органаў. Такі вось, спадарства, італьянскі “інжыр”. Вучыце мову. А, Бі, Чы…

***

Як бы вы растлумачылі іншаземцу, які зусім не ведае замежных моў, хто такі Кастусь Каліноўскі? Відавочна праз словы, зразумелыя ўсюды, напрыклад, што ён быў рэвалюцыянерам.- Хто такі Джузэпэ ГарыбаРдзі? - спыталіся мы ў афіцыянткі, што працуе ў аднайменным рэстаране.Яна падумала і мовіла:- Гладыятар, які аб’яднаў Італію.- Чаму ж праз “р”, мы ж ведаем такога героя як ГарыбаЛьдзі?- Гэта тасканскі варыянт правапісу, - растлумачыла дзяўчына і пабегла, бо такіх цікаўных як мы была поўная зала. Гладыятар, дык гладыятар, шкада толькі, што ў яго сучасніка і калегі рэвалюцыянера Яські, гаспадара з-пад Вільні, не атрымалася рэалізаваць задуманае.

Page 89: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

89

Page 90: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

90

Page 91: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

91

***

Пінокіё - хлапец тасканскі. Менавіта тут Карла Калодзі прыдумаў гісторыю пра драўлянага чалавечка, якая потым была перакладзена на 300 моваў. Блізкі нам з дзяцінства Бураціна, нават такі геніальны з Беларусьфільма - есць нішто іншае як адаптацыя, калі заўгодна, імпартазамяшчэнне. Кажучы мовай сучасных рэалій - Пінокіё быў затрыманы на мяжы і чакаў яго лёс санкцыйнай ежы. Далей па краіне паехаў Бураціна, як вы напэўна здагадаліся, на Fiat Жыгулях. Імпартазамяшчэнне - слізкае слова з вуснаў палітыкаў ўрэшце вартае самога грамадства, што з захапленнем унцерафіцэрскай удавы ліха сябе высякае. Арыгінал не патрэбен, ён для эліты, якая нават падчас блакады будзе есці эклеры. Лямант нязгодных, што паленне ежы - бесчалавечна, і не замяшчаць, а ствараць трэба уласны ўнікальны прадукт, тоне ў гвалце. Цікава, што ў “Прыгодах Бураціна” малады гарэза так і застаўся драўляным у адрозненне ад Пінокіё, які праз маральныя ды фізічныя высілкі стаў чалавекам. Імпартазамяшчэнне не прадугледжвае чалавечнасці? Пытанне без адказу, казка на ўсе часы.

Page 92: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

92

Page 93: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

93

Page 94: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

94

Page 95: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

95

Page 96: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

96

Page 97: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

97

***

Час развітання. На прыпынку аўтобуса нас вітае незнаёмец і ветліва ўсміхаецца. У гэты момант хочацца застацца тут назаўжды. Падзяляць з гэтымі людзьмі спёку жніўня, вільгаць зімы, пад пеннае белае есці кветкі цукіні, не чакаючы, калі яны стануць памерамі падобнымі на гарбузы, атрымліваць асалоду ад Сярэднявечча, якое, як высветлілася бывае лёгкім, светлым. Вось ён сіндром Стэндаля. Француз пад уражаннем ад Фларэнцыі некалькі тыдняў не мог размаўляць. У мяне словы ёсць, галоўнае з іх “чао”. Застацца. У анкеце прычынай эміграцыі пазначыць, што ў Беларусі не вітаюцца суседзі, што бацькі ў дзіцячым садку сустракаюць дзяцей з выглядам, што жыццё гэта боль і нават прадаўцы модных буцікоў адным сваім існаваннем кажуць, што ты ўжо нешта ім вінен. Я ведаю, што мы беларусы знешне варожыя і няветлівыя, а калі трапіць ў “блізкае кола” - няма лепшых людзей за нас. Гэта як брыдкія пад’езды дамоў з прыгожымі кватэрамі ўнутры. Усё гэта ведаю, але усё роўна хочацца застацца, да таго ж ранішнія аўтобусы ў горадзе Дантэ ходзяць са спазненнем. Увесь час да гэтага былі пунктуальныя, а сёння фанабэрацца, і нават валідатары не працуюць. Кіроўца, паціскае плячыма і на поўным сур’ёзе прапануе нам самім напісаць на квітку час і нумар аўтобуса. Потым кажа, што “тутто бэнэ”, і можам ехаць так. Мы спяшаемся на цягнік на Балонью, дзе нас чакаюць Света і Таня.

Page 98: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

98

Page 99: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

99

Page 100: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

100Cappelle Medicee.Cappelle Medicee

Page 101: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

101

Page 102: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

102Cappelle MediceeCappelle Medicee

Page 103: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

103

Page 104: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

104Cappelle Medicee

Page 105: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

105

Page 106: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

106

Page 107: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

107

Page 108: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

108Trattoria “Mangiafuoco Bracerie”

Page 109: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

109

Page 110: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

110Mercato Centrale. Гарадскі кірмаш.

Page 111: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

111

Page 112: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

112Mercato Centrale. Гарадскі кірмаш.

Page 113: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

113

Page 114: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

114Mercato Centrale. Гарадскі кірмаш. Mercato Centrale. Гарадскі кірмаш.

Page 115: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

115

Page 116: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

116

Page 117: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

117

Page 118: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

118

Page 119: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

119

Page 120: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

120

Page 121: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

121

Page 122: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

122

Page 123: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

123

Page 124: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

ВЕРОНА

Page 125: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

125

Page 126: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

126

Page 127: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

127

Page 128: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

128

***

Знакамітай Верону зрабіў англічанін Шэкспір, амерыканец беларускага паходжання Ды Капрыё актуалізаваў яе для сучаснікаў. Усё гэта дзякуючы самай сумнай аповесці на свеце - той, што “аб Рамэо і Джульеце”. Не цудоўная каларыстыка горада, не старэйшая за рымскі Калізей Арэна, а менавіта гэта прыдуманая гісторыя вабіць турыстаў. Вам пакажуць дом, дзе нібыта жыла Капулецці, балкон пад якім быццам сумаваў яе Мантэккі, усе разумеюць, што гэта казка, але гуляюць у гэтую гульню. Робім гэта і мы, як некалі кідалі манеткі ў фантан Трэві ў спадзяванні вярнуцца ў Рым, быццам з вады зараз выйдзе Нептун са словамі “вось вам квіткі на самалёт, аплачаны гатэль з уключаным шчасцем”. Разумелі, але манеткі ляцелі ў ваду, бо мабыць без казкі ў жыцці немагчыма. Так і тут не верым, але пагаджаемся, што гэта той самы дом Джульеты і, абняўшы яе статую, жадаем, каб мары спраўдзіліся.

Page 129: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

129Двор Джуліеты

Page 130: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

130

Page 131: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

131

Page 132: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

132

Page 133: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

133

Page 134: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

134

Page 135: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

135

Page 136: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

136

Page 137: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

137

Page 138: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

138

Page 139: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

139

Page 140: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

140

Page 141: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

141

Page 142: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

142

Page 143: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

143

Page 144: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

СЕРЭГА АЛІГ’ЕРЫ

Page 145: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

145

Page 146: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

146

***

У кіламетрах 20 ад Вероны наведваем знакамітыя вінаграднікі сям’і Дантэ Аліг’еры. Аўтар “Камедыі” быў не толькі геніяльным паэтам, але і актыўным грамадзянінам, не баяўся пайсці супраць абсалютнай большасці, адстойваючы сваю пазіцыю. Быў выгнаны з Фларэнцыі, і больш ніколі туды не вярнуўся. Калі ж памёр, удзячныя землякі запатрабавалі, каб яго пахавалі ў Фларэнцыі, толькі вось жыхары Равены, дзе Дантэ знайшоў апошні прытулак, адмовілі. “Не цанілі, калі быў жывы, чаго ж вы зараз лямантуеце?” Ужо потым да назвы “Камедыя” дададуць слова “боская”, а твор стане самай вялікай крыніцай для вывучэння жыцця Сярэднявечча і асновай для сучаснай італьянскай мовы. А пры жыцці цкавалі, гналі прэч. Першыя гады выгнання паэт правёў у Вероне, дзе ўрэшце і застаўся яго сын П’ятра, фундатар вінакурні. Праз дваццаць адно пакаленне яна па-ранейшаму належыць сям’і, і, як на мой погляд, паэзію нашчадкі не кінулі, проста ствараюць яе праз віно. Гармонія сонца, зямлі і вінаграда разліваецца харэямі і ямбамі па бакалах. Спалучэнне некалькі разоў ферментаванага віна з падсушаным вінаградам, водар чарэшні, дуба немагчыма апісаць словамі, гэта трэба пакаштаваць. Гэтаксама як і хараство краявідаў, дзе на фоне гор з кіпарысамі вінаградная лаза казыча неба.

Page 147: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

147

Page 148: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

148

Page 149: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

149

Page 150: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

150

Page 151: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

151

Page 152: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

152

Page 153: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

153

Page 154: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

ЧЭНТА

Page 155: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

155

Page 156: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

156

***

Пасля вандровак па залітых промнямі сонца палях, дэгустацыі віна ад сям’і самаго Дантэ Аліг’еры, прыемная стома гасіцца кроплямі душа, што сагрэліся праз сонечныя батарэі дома Рыкарда і Светы. Гармонія - яна такая.

***

Некалі ў Мінску вісела рэклама рэстарацыі са слоганам “Смачна, як у мамы”. Адной фразай ствараўся вобраз сям’і, дома, дзе заўсёды табе рады, дзе мама накорміць смачней за ўсе рэстараны. У Італіі прынята пазначаць, што іх бізнес сямейны, як адзнака таго, што якасці надаецца асаблівая ўвага, бо тое гонар сям’і. Сям’я ж у Італіі - аснова ўсяго. Бізнес, палітыка, спорт ды ўсе мафіі ёсць праявы сям’і. Быць яе часткай - гэта ўтульна: сям’я заўсёды цябе абароніць, будзе намагацца быць справядлівай да кожнага сына, дачкі. Італьянцы не спяшаюцца сыходзіць з дому, вялікі працэнт жыве з бацькамі амаль да 40 год. Нават калі заводзяць свае сем’і, застаюцца жыць у адным доме з бацькамі проста на розных паверхах. Рэальная вертыкальная структура, але справядлівая. Калі сталася так, што Света з мужам Рыкарда і 2-я дзеткамі займалі меншую плошчу, чым сястра мужа з дзіцём, бацькі вырашылі памяняць іх паверхамі, каб даць прасторы тым, каго больш. Увогуле наконт прыняцця рашэнняў у сям’ях, як мне казалі самі італьянцы: “У нас у сям’і галоўны тата, а хто тата, вырашае мама”. Так ці не - гэта іх “cosa nostra”, мая справа - проста пра тое вам напісаць.

Page 157: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

157

Page 158: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

158

Page 159: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

159

***

Чэнта моцна пацярпеў ад 2-х землятрусаў. Амаль стагоддзе ўсё было ціха, а потым зямля ажыла. Першы раз здарылася ноччу і кажуць, што не паспелі нават спужацца, другі раз адбылося ў дзень і тое было жудасна. Дзеці ледзь паспелі выбегчы са школы, як там падала столя, офіс Рыкарда быў зруйнаваны. Да гэтага часу многія будынкі стаяць часткова пашкоджаныя, сярэднявечныя дэкоры як знялі з муроў, так яны і ляжаць на зямлі. У дзяржавы не хапае сродкаў на рэстаўрацыю, таму робяць павольна. Галоўнае, што не было шматлікіх ахвяр. Пасля другога землятрусу людзі некалькі дзён начавалі ў намётах, а потым за кошт мясцовай улады месяц адпачывалі на моры. Цяжкасці збліжаюць людзей, адрываюць ад розных там інтэрнэтаў, нагадваюць пра сапраўднае, вартае. Дзеці згадваюць той час з захапленнем, як вялікую вандроўку з бацькамі, дарослыя разумеюць усе рызыкі і каштоўнасць кожнай хвіліны.

***

Дачка Светы і Рыкарда - Маша, дзяўчынка ветлівая і ёй хочацца размаўляць. Падлеткам, незалежна ад таго, дзе яны жывуць, не стае ўвагі, і больш за ўсё яны хочуць быць пачутымі. Маша разважае пра будучую прафесію і ў якой краіне яна хацела бы жыць і працаваць. Пра магчымыя мінусы і плюсы ёй распавёў Рыкарда і адчуваецца, што яго меркаванне аўтарытэтнае для дачкі. Света сумуе, што да яе дачка прыслухоўваецца менш, але, адчуваецца, што эмацыйна і густамі дачка падобна да маці.

Page 160: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

160

***

Па аўторках у Чэнта ладзяць кірмаш, дзе фермеры гандлююць прадуктамі ўласнай вытворчасці. Кошты тут даволі высокія, бо за якасць і экалагічнасць даводзіцца плаціць. Прымаўка “мы тое, што мы ямо” цалкам спраўджвае вартасць такіх пакупак, бо, напрыклад, калі гатуеш цірамісу, дзе яйкі не падвяргаюцца тэрмаапрацоўкі, пытанне якасці прынцыповае. У любым выпадку заўсёды ёсць выбар паміж таннымі “Е”-прадуктамі з супермаркетаў і прадукцыяй ад фермераў, дзе жывёла гадуецца на волі і спажывае толькі натуральны корм без розных там магічна-біялагічных дадаткаў.

***

Мафія. Пакуль усе жанчыны Савецкага саюзу церлі вочы ад слёз па цяжкай жаночай долі рабыні Ізаўры, мужчынская частка з прыдыханнем назірала за прыгодамі камісара Катані. Хто ведае, магчыма, менавіта пад уплывам серыяла “Спрут” мы і атрымалі знакамітыя бандыцкія 90-я. Стылістыка, метады і галоўнае прынцып, што мафія бессмяротная, сталі мадэллю паводзін для вызваленага з-пад савецкага прыгнёту грамадства. На жаль, мафія існуе не толькі на экране, яна - частка італьянскага жыцця, з якой вымушаны ўсе лічыцца. Рыкарда распавёў пра тое, як яго кампанія набыла невялікую вытворчасць у Неапалі, і сутыкнулася з тым, што частка прадукцыі некуды пастаянна знікала. Накіравалі туды інспектара і высветлілі, што тавар проста перакідвалі праз плот. Але інспектар быў не роўня Катані, на другі дзень, знайшоўшы ў сваім нумары труну, імгненна сабраў рэчы і з’ехаў. Як вынік, кампанія махнула рукою на гэткі “рэвалюцыйны падатак” і

Page 161: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

161

Page 162: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

162

стала лічыць тое сацыяльным укладам у мясцовае жыццё. Паўночныя італьянцы кажуць, што гэта ўсё на поўдні, але чамусьці словы: “Калі я даведаюся, хто з’яўляецца аўтарам “Спрута”, то, клянуся, я прыдушу яго”, належаць чалавеку з поўначы, былому прэм’еру ўсяе Італіі - Сільвіо Берлусконі.

***

На першы погляд італьянская кухня даволі простая. Ну, што там прыгатаваць тую пасту ці, як кажам мы, “зварыць макароны”. Кінуў у ваду, пачакаў - чым даўжэй, тым больш разварацца - ды еш сабе з кетчупам, ну яшчэ сыра мяккага расійскага ці пашахонскага пасып. Толькі чамусьці атрымліваецца не так смачна і да таго ж чамусьці любыя джынсы сталі малымі. Гэта пры тым, што самі італьянцы, хоць клічуць іх макароннікамі, з большага стройныя. Дзіва дзіўнае, але насамрэч усё вельмі проста - трэба ведаць сваю справу. Пасту варыць дакладны час і тады яна не затрымліваецца ў вашым арганізме, выпіраючымі складкамі тлушча, бо цвёрдыя гатункі пшаніцы добра расшчапляюцца. Калі ў рэцэпце пазначана чатыры жаўткі, то гэта менавіта чатыры жаўткі, не два, і нават не тры, а менавіта чатыры. За прастатой з якой гатуюць італьянскія бубулі ды шэф-кухары рэстаранаў стаіць вялікі досвед і дакладная рэцэптура, якой варта прытрымлівацца. На абед мы запрошаны ў дом Тані і Алесандра, дзе нас частуюць пастай пэста. Соўс, аснова якога базілік, кедравыя арэхі, сыр і аліўкавая алея, Таня прыгатавала загадзя, бо ён павінен настаяцца, а складнікі - насыціцца адзін аднаго. Варыць пасту Алесандра, ён дакладна вымярае вагу спагеці на кухонных вагах, гэта прыкладна 80 гр. на чалавека. Таня, да таго як пераехала ў Італію, працавала з італьянцамі, што намагаліся весці

Page 163: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

163

справы ў Беларусі. Адзін вырашыў вырабляць мацарэлу і хутка зразумеў, што не сумна вядомая бюракратыя, а наша абыякавасць да дэталяў з’яўляецца галоўнай перашкодай. Як у анекдоце пра спевы Каруза ў выкананні Рабіновіча беларуская мацарэла не была падобная да італьянскай. Пакуль італьянец быў у Беларусі ўсё ішло добра, калі з’язджаў з краіны, невядома чаму, усё раптам пачынала ісці не так. Ён таемна вяртаўся, набываў у крамах мацарэлу і разумеў сваю неабходнасць знаходзіцца тут заўжды. Узгадваецца наведванне знакамітым італьянскім шэф-кухарам Мінска, дзе ён дэгуставаў піцы лепшых рэстарацый горада. Высветлілася, што з дзесятка замоўленых пазіцый, не было ніводнай піцы ў італьянскім разуменні гэтай стравы. Наша роднае “хутка-смачна” перамагае, як і ў выпадку з тутэйшымі броварамі, якія ганарацца прызамі на сусветных конкурсах, толькі вось само піва чамусьці піць немагчыма: пасля першай паспяховай партыі яно псуецца. У рэстаранах тое ж самае: галоўнае - аформіць “па-багатаму” залу рэстарана, а тое, што “паста баланьезэ” - ці як кажуць у Балоньі “балонскае рагу” - гатуецца з пасты тальятэлі, хіба гэта істотна?

***

Італьянская вёска нагадвае польскую: усё засеяна, дагледжана, і не падобна на тое, што яна кінута жыхарамі. Выязджаючы за горад, амаль не бачыш розніцы, хіба дамы сталі ніжэй і зрэдку сустракаюцца каровы. Няма адчування таго, што за спіной застаецца цывілізацыя: асфальт і інтэрнэт паўсюль. Зразумела, што ў горадзе большыя магчымасці, але жыццё там даражэй і экалогія зусім іншая. Звычайна яшчэ кажуць, што ў вёсцы бяспечна, але з гэтым ёсць пэўным цяжкасці. Таня з Алесандра жывуць ва ўласным доме, як бы сказалі ў нас, на хутары, і пакідаць яго без дагляду

Page 164: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

164

Page 165: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

165

баяцца, бо ўжо не аднойчы іх рабавалі. Абараніцца іншым чынам не атрымліваецца, сістэмы бяспекі бандзюкі абыходзяць, а сабаку могуць атруціць. Парадокс у тым, што дом знаходзіцца ў ландшафтнай зоне і за захаваннем яго менавіта ў такім стане ўлада сочыць праз аэракасмічныя здымкі. Немагчыма ні зрабіць перабудову, ні нават спілаваць дрэва, калі загадзя не атрымаеш дазволу. Вялікаму брату няма справы да жыцця простых людзей, іншае пытанне ці варта чакаць той час, калі за кожным фазанам будзе сачыць зоркае вока Вялікага брата?

***

Маё захапленне футболам пачалося крыху раней за кубак свету Італія-90, але менавіта тады я спазнаў сапраўднае заўзенне. Яно супала са з’яўленнем у нас каляровага тэлевізара, толькі не колеры зачароўвалі мяне, а менавіта свята футбола з непадробнымі эмоцыямі, што ліліся з экрана. Шмат чаго ўжо забылася, але перамога каманды Дыега Марадоны над скуадрай адзурай - самы яскравы ўспамін. Здзівіў нават не вынік, а яго наступствы, бо людзі скончвалі самагубствам, сардэчнымі прыступамі і ўчарашні ўлюбёнец Марадона імгненна стаў ворагам нумар адзін. Было відаць, што італьянцы не пойдуць проста піць гарбатку, як мы пасля фіналу 88-га, быццам нічога не адбылося. Яны жылі футболам, з ім і гінулі. Існуе версія, што футбол з’явіўся ў сярэднявечнай Фларэнцыі, а ўжо потым патаемным сцежкамі прабраўся да брытаў. Наколькі гэта так можна пабачыць на ўласныя вочы ў Фларэнцыі, старажытнае “кальчо” і сучасны футбол яднае адно - страсць. Пачуцце ж тое заўсёды з рызыкай, і гэта разумеюць італьянскія бацькі, калі пытаеш іх пра футбол. Света кажа, што зараз у футболе шмат грошай, карупцыі, крыміналу, і дзеці падпадаюць пад вялікі

Page 166: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

166

псіхалагічны ціск. Да таго ж яе Стэфан заўзее тэнісам: кожнаму, як вядома, сваё. Мяне ж уразіў той факт, што, па словах Светы, дзеці ўвогуле не гуляюць у футбол у дварах. Відаць, кубак свету 2030 года, што пройдзе ў Беларусі, выйграюць хлопцы з пяскоў горкі Каменнай.

***

“Bello” перакладаецца з італьянскай як “прыгожа” і з’яўляецца адзінкай вымярэння ўсяго годнага, сапраўднага, вартага. Апранацца, будаваць, рабіць аўтамабілі, піць віно, спажываць ежу - усё трэба рабіць прыгожа, бо іначай тое будзе не па-італьянску.Пасля вяселля з Алясандра, Таня пачала рабіць тое, што ўласціва кожнай жонцы - удасканальваць свой дом. Гэты мы мужчыны думаем, якая цудоўная ідэя была зрабіць тое-сёе ў доме, але ж калі прыглядзецца ды ўзгадаць, усё стане на свае месцы - нас да гэтага падвялі, а мы і радыя. Дык вось Таня надумала пазбавіцца старога стала, і так таму было б і быць, калі б сяброўка ёй не патлумачыла, што стол не стары, а “antico”, бо прыгожы. Антыкварыят жа лепш адрамантаваць, і ён праслужыць шмат яшчэ часу. Так вырашылі і зрабілі Алясандра і Таня.

Page 167: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

167У майстэрні Васка Фартыні, скульптара і мастака

Page 168: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

168

Page 169: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

169

Page 170: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

ФЕРАРА

Page 171: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

171

Page 172: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

172

***

Нягледзячы на назву, Ferrari не вырабляюць у горадзе Ферара. Галоўны офіс і вытворчасць знаходзяцца ў Маранэла, паблізу Мадэны.

***

На плошчы ля замка князёў Д’эстэ, што ў Ферары, стаіць помнік Саванароле. Манах-дамініканец ферарскага паходжання ўвайшоў у гісторыю адным з самых жорсткіх дзеячоў царквы 15 ст. Актыўная пазіцыя ў справах чысціні рэлігіі і норавах тагачаснага грамадства вынесла яго на вяршыню ўлады. Сам Папа Рымскі і сям’я Медычы вымушаны былі лічыцца з дамініканцам. У выпадку з царквой дзейнасць манаха была накіравана на спробу ачысціць яе ад карупцыі і вярнуць да вытокаў, дзе не павінна быць месца індульгенцыі і раскошы клірыкаў. Іншая справа, што за добрымі ідэямі хаваліся фундаменталізм і непрыняцце нічога свецкага. Гэтая барацьба амаль не вытаптала парасткі Рэнесансу, што толькі пачынаў нараджацца ў Фларэнцыі. Уздзеянне ягоных казаняў на тагачасны розум было такім моцным, што, напрыклад, аўтар “Вясны” і “Нараджэння Венеры” Сандра Батычэлі кінуў займацца жывапісам, а Мікеланджэла прысвяціў манаху рымскую П’яту. Аўтарытэт Саванаролы дазваляў яму крытыкаваць нават Папу. Усё скончылася традыцыйна - карная сістэма паглынула свайго лепшага вучня. Ворагі Саванаролы скарысталіся яго канфліктам з францысканцамі, абвінавацілі ферарца ў баязлівасці, і захапленне народу ў адно імгненне знікла. Галава Ватыкана наклаў на манаха анафему, і 23 мая 1498 паборнік сярэднявечных “скрэпаў” быў спярша павешаны,

Page 173: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

173

Page 174: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

174

а потым спалены на плошчы Сіньёрыі, што ў Фларэнцыі. Неадназначная фігура манаха да гэтай пары выклікае спрэчкі даследчыкаў і гісторыкаў. Хто ён, фундаменталіст, што паліў кнігі, ці рэфарматар, прадвеснік пратэстантызму? Праз чатыры стагоддзі на другім канцы Еўропы з’явіцца іншы рэфарматар, які сваімі ідэямі распаліць сусветны пажар рэвалюцыі. Помнік яму паставяць не толькі на яго радзіме, як Саванароле ў Ферары, а на ўсіх цэнтральных плошчах малых і буйных гарадоў імперыі. А пытанне, станоўчыя ці адмоўныя гэта былі персоны, застанецца адкрытым да гэтага часу.

Page 175: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

175

Page 176: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

176

Page 177: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

177

Page 178: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

178

Page 179: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

179

Page 180: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

180

Page 181: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

181

Page 182: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

182

Page 183: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

183

Page 184: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

184

Page 185: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

185

Page 186: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

186

Page 187: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

187

***

Балонья. Раніца. Кава. Амаль не спалося. Света адвозіць нас у аэрапорт, дзе зноў кава і сум развітання пад геніяльна простую формулу шчасця - наяўнасці блізкіх людзей. Kiss and fly. Бязмежна ўдзячныя мы крочылі ў бок самалёта, калі пайшоў дождж, і ледзь чутна гучала яго мармытанне: “Вы ж куртак балоневых не набылі. Мо застанецеся?”

Page 188: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

188

Page 189: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

189

Мая каханая Саша, мае даражэнькія Света Троцкая, Таня Кахоцкая, Света Ісаева і Паўлюк Канавальчык, без вас гэта была бы іншая гісторыя.

Шчыры дзякуй!

Page 190: Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

2015 © Andrei Dzmitranok

Больш здымкаў тут