Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

20
Пад Чарнобыльскім попелам Віртуальны агляд літаратуры

Upload: novgimn

Post on 16-Jan-2017

140 views

Category:

Education


4 download

TRANSCRIPT

Page 1: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Пад Чарнобыльскім

попеламВіртуальны агляд літаратуры

Page 2: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Чорнае слова, як чорнае сонца, Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна ўскацілася бязлітасна ўскацілася на беларускі небасхіл. на беларускі небасхіл. Яно, нібы чорнае зацьменне,Яно, нібы чорнае зацьменне,усё пачарніла: усё пачарніла: і зялёную траву, і зялёную траву, і празрыстую ваду, і празрыстую ваду, і блакітнае неба.і блакітнае неба. Янка Сіпакоў

Page 3: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Дзень 26 красавіка 1986 года ўвайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адзін з самых трагічных дзён ХХ стагоддзя. Чарнобыль нібы ў апошні раз папярэдзіў сучасную тэхнізаваную цывілізацыю, падвёў яе да бездані самазнішчэння і завастрыў пытанне: быць ці не быць на зямлі чалавеку і жыццю? У выніку разбурэння ядзернага рэактара чацвёртага энергаблока 70% усіх радыеактыўных рэчываў, выкінутых у атмасферу, выпала на землі Беларусі, дзе ў зону забруджвання трапіла 3668 населеных пунктаў. Толькі ў Беларусі на забруджанай тэрыторыі пражывала 2,2 млн. чалавек.

Page 4: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Паважаныя чытачы! Прапануем Вам творы беларускіх пісьменнікаў, якія прысвечаны тэме аварыі на ЧАЭС.

Пасля 1986 года тэма Чарнобыля становіцца адной з самых актуальных у творах беларускіх аўтараў. Вершы, аповесці, раманы, драматычныя творы – дакументальна-мастацкі летапіс гераічна-трагічных падзей Чарнобыля, старонкі якога пранізаны боллю і горыччу ад страт, а таксама гонарам за самаахвярныя і гераічныя здзяйсненні людзей ў барацьбе з «белай смерццю».

Яшчэ доўга будуць звяртацца пісьменнікі да Чарнобыля, таму што хто ж, калі не яны, абавязаны быць не толькі летапісцамі свайго часу, але і ва ўвесь голас перасцярагаць чалавецтва ад паўтарэння чарнобыльскай трагедіі.

Page 5: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Башлакоў, М. Палын. Чарнобыль =Полынь. Чернобыль=Chernobyl: паэтычна-графічны дыялог / М. Башлакоў, М. Барздыка; пер. на рус.: А. Цяўлоўскага; на англ.: Т. Акушэвіч. – Мінск: Мінская фабрыка каляровага друку, 2005. – 160с.: іл.

Выданне было прымеркавана да 20-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, праз графічныя сродкі і паэзіію ідзе гаворка аб найбуйнейшай у свеце тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя.Прарочыя словы святога Іаана Багаслова пра зорку Палын лейтматывам праходзяць праз усю кнігу, знітоўваючы ў адзінае цэлае яе структуру і змест. Своеасаблівая споведзь паэта – Міхася Башлакова, які з’яўляецца ўдзельнікам ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС і мастака-графіка - Міхася Барздыкі – гэта не толькі напамін аб жахлівай трагедыі, але і вера ў тое, што чалавечыя пакуты, колькі б яны не доўжыліся, у рэшце рэшт спасылаюць нам надзею і любоў….

Page 6: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Мятліцкі, М. М. З кніг «Палескі смутак», «Бабчын», «Замкнёны дом» /М.М.Мятліцкі // Сучасная беларуская паэзія / уклад.: А. Лесавік.- Мінск: Мастацкая літітаратура, 2009.- С. 251-277. - (Школьная бібліятэка).

Мікола Мятліцкі аднойчы сказаў, што паэтам яго зрабіў Чарнобыль. Напэўна, гэта так. Паслячарнобыльскія кнігі паэзіі - гэта памяць жывога жыцця на зямлі. Іх шчымлівыя вершы асабліва кранаюць і трывожаць, бо да драбніц уваскрашаюць страчанае, вяртаюць у родныя мясціны. Гаворка пра чарнобыльскую бяду стала балючай, вярэдлівай тэмай для паэта. Яго родная вёска Бабчын на сённяшні дзень - мёртвая, адзічэлая зона, дзе сярод пустых хат і двароў галоўныя гаспадары - вецер або цішыня. Развітанне з роднымі мясцінамі выклікала ў душы паэта невымерную горыч пакуты. Ён не жадае мірыцца з няўдзячным, суровым прысудам лёсу. Кнігі М. Мятліцкага «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Бабчын» (1996), «Хойніцкі сшытак»(1999) - балючы летапіс паэтавага сэрца, паэтычная хроніка чарнобыльскай трагедыі.

Page 7: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Законнікаў, С. Чорная быль: паэма /С.Законнікаў // Родная песня: зб. бел. сучас. Паэзіі /С.Законнікаў; уклад.: У. А. Дзіско.- Мінск: Ураджай, 1997.- С.216-243.- (Школьная бібліятэка).

Паэма «Чорная быль» складаецца з 13 міні-частак: «Выбух», «Зона маўчання» і іншыя. Колькасць раздзелаў, як думаецца, сімвалічная. 13 - лічба ракавая, д'ябальская, яна нібы сама чарнобыльская бяда-навала, якая абрынулася на наш народ. Паэт увасабляе злавесны воблік Чарнобыля, які атруціў усё жывое, асудзіў на выгнанне людзей, адабраў у іх будучыню. I ў той жа час ён яскрава высвечвае заганы нашага грамадства, выказвае ўласную грамадзянскую пазіцыю, звяртаючыся да беларусаў:

Калі ж і зараз ты не загукаеш,

А будзеш жыць пад страхам і прынушай,

Чарнобыль не такі яшчэ чакае

Тваю зямлю, тваіх дзяцей і ўнукаў.

Page 8: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Сіпакоў, Я. Одзіум / Я.Сіпакоў //Сіпакоў, Я. Веча славянскіх балад: паэмы ў прозе / Я.Сіпакоў.- Мінск: Беларуская навука, 1988.- С. 257-274.- (Школьная бібліятэка).

Адметная ў сваёй будове паэма Я. Сіпакова “Одзіум”. Чытач нібыта чуе думкі лірычных герояў, якія моляцца Богу. Пачынаюць малітву “Ойча наш” і перапыняюцца, бо думкі міжволі мкнуцца да таго, што непакоіць – чарнобыльскай трагедыі. Моліцца старая жанчына, бабка Параска, якая не можа зразумець, чаму яе цялятка раптам стала бруднае, і яго трэба забіць. У роспачы яна пытае:

Дык што ж тады, людцы, здарылася?!Хіба чыстая вада можа быць бруднаю?Хіба чыстая трава можа быць нячыстаю?Хіба цялятка можа быць забруджаным, каліяно п’е чыстую вадзіцу і скубе чыстую травіцу? І праз усю паэму рэфрэнам гучаць словы:

Чорная быль. Чарнобыль.Чорны баль. Чарнобаль.Чорная бель. Чарнобель.Чорны боль. Чарноболь.

Паэма заканчваецца надзеяй, што чалавек усё ж вернецца ў родныя вёскі. Вернецца – праз 24 тысячы год.

Page 9: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Барадулін, Р. І. Міласэрнасць плахі: кніга паэзіі / Р.І.Барадулін.- Мінск: Мастацкая літаратура, 1992.- 302 с.:іл. Ці не стане чарнобыльская бяда ракавой, апошняй для беларусаў? Гэта пытанне робіцца эпіцэнтрам у паэзіі Рыгора Барадуліна, у яго зборніку «Міласэрнасць плахі». У вершы «Жалоба» паэт абвінавачвае людзей, што стварылі атамныя станцыі і паставілі пад пагрозу жыцці мільёнаў людзей. У вершы «Новыя святцы» паэт супрацьпастаўляе беларускія імёны і назвы радыёактыўных элементаў. Беларусь паэт паказвае як пакутніцу, заложніцу бяды, асуджаную на смяротныя выпрабаванні. У вершы «Дазвол» паэт задае нам сурова-горкае пытанне, якое трывожыць свядомасць, прымушае сціскацца сэрца ад усведамлення няскончанасці жудасных наступстваў:

Ад радыяцыі

Беларусь гарыць.

Ці будзе, наогул,

Каму гаварыць?

Page 10: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Панчанка, П. Выбранае: вершы, паэмы/ П. Панчанка.- Мінск: Мастацкая літаратура, 1993.- 542 с.: іл.

Маштабы экалагічнай катастрофы выразна ўяўляе паэт Пімен Панчанка ў вершы «Аб самым слачным…». Ён даводзіць, што Чарнобыль нясе смерць і малому, і вялікаму. Забруджаныя радыяцыяй воды Прыпяці, плынь шматлікіх рачулак, атручаныя крыніцы, ручаі нанеслі смяротны яд генафонду прыроды:

Тут пахне Хірасімай.

Няма слядоў бусліных

І ласіных:

Над Прыпяццю –

Нябачнай смерці след.

Палескі край,

Як пазмарнеў твой свет.

Page 11: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Зуёнак, В.В. Чорная лесвіца: вершы, паэма / В. В.Зуёнак.- Мінск: Мастацкая літаратура, 1992.- 159 с.

Сёння трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Перад тварам космасу Васіль Зуёнак успрыняў здарэнне на ЧАЭС. Лёс роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму ў вершы «Касмічная вестка» паэт узіраецца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль». Але гэтае адчуванне нарадзілася тады, калі душу ахапіла праўда пра трагедыю.

Page 12: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Пташнікаў, І. М. Львы / І.М.Пташнікаў // Пташнікаў, І.М. Пагоня [Тэкст]: аповесць, апавяданні: для сярэд. і ст. шк. узросту / І. Пташнікаў; прадм.: С.Андраюка. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. - С. 332-350.- (Школьная бібліятэка).

У апавяданні I. Пташнікава «Львы» (1987) глыбока выпісаны пакуты ад радыяцыі і яе наступстваў сабакі Джукі. Аўтар тут выступае як пісьменнік, які ўмее чуйна, пранікліва ўяўляць і перадаваць перажыванні жывога стварэння. Чарнобыль змусіў людзей пакінуць радзіму. Увесь трагізм гэтага вымушанага расстання раскрыты ў сцэне, калі малады гаспадар развітваецца з Джукі: «Перад тым гаспадар пусціў яго ў хату і доўга гладзіў па галаве, гледзячы ў вочы. Пасля сам лізнуў яго, Джукі, у нос і заплакаў». Палічылі, што сабакі ў забруджанай зоне нібыта разносяць радыяцыю, таму іх адстрэльваюць. З гэтых жывых стварэнняў лезе поўсць, яны становяцца падобнымі на львоў. Джукі паўстае ў творы як істота з адкрытай і відушчай душой, якой вельмі цяжка, балюча, трывожна.

Page 13: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Прайсці праз зону: проза, паэзія, публіцыстыка / уклад.: І. Бутовіч; маст.: В. Шкаруба. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 558 с.: іл. 26 красавіка 2016 года спаўняецца 30 год з самай трагічнай катастрофы ХХ стагоддзя – аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Яе радыёактыўная пакута крыжовай дарогай выгнання лягла на беларускія землі: у зоне адчужэння засталіся многія населеныя пункты паўднёвых раёнаў Беларусі. Усе гэтыя гады многіх літаратараў творча вабіла трагічна вядомая зона. Іх сумленнае таленавітае слова знайшло глубокі водгук у сэрцах чытачоў. Кнігу склалі арыгінальныя творы, напісаныя пад уражаннем знаходжання ў чарнобыльскай зоне.

Page 14: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Шамякін, І. П. Злая зорка: раман / І.П.Шамякін.- Мінск: Ураджай, 2000.- 351 с.: іл.- (Школьная бібіліятэка). Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Увесь цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Пыльчанкі, якому прыходзіцца высяляць людзей з атручанай зоны. Крытычна аўтар паказвае кіруючую сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі. Трагедыя Чарнобыля ў рамане Шамякіна раскрыта на прыкладзе лёсаў сямей Пустаходаў і Пыльчанкаў. Вяселле ў першыя паслячарнобыльскія дні, якое гуляюць абедзве сям'і, нагадвае свята ў час чумы. Але няма ў тым віны людзей, бо ніхто тады ў краіне не біў у звон трывогі, жорсткая праўда пра ядзерную катастрофу замоўчвалася. Пісьменнік паказвае, што Чарнобыль пачаўся са страты грамадствам духоўнасці, чалавечнасці, адказнасці за жыццё і лёс чалавека.

Page 15: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

Шамякін, І. П. Зона павышанай радыяцыі: аповесць [Тэкст] / І. П. Шамякін // Шамякін, І. П. Палеская мадонна [Тэкст] : аповесці / І. П. Шамякін.- Мінск: Юнацтва, 1998.- С.358-467.

Працяг асэнсавання трагічных падзей чарнобыльскай аварыі І. Шамякін паказаў у аповесці “Зона павышанай радыяцыі” (1997). Вайна ў Афганістане і выбух на Чарнобыльскай АЭС у жыцці Паўла Вятрэнкі і яго жонкі Галіны. Мастацкае даследаванне часу праз лёс канкрэтнага чалавека і сям’і.

Page 16: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ ТРАГЕДЫЯЎ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ

Page 17: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

След чорнага ветру. Вачыма дзяцей [Тэкст]: / рэд.-склад.: В. Ц. Якавенка; маст.: П. Я. Кухта. – Мінск: БелСаЭС «Чарнобыль», 1995. - 336с.: іл.

Кніга напісана дзецьмі тых, па волі лёсу апынуўся на забруджанай зямлі, хто выпрабоўваў і працягвае выпрабоўваць на сабе апрамяненне радыяцыі. Яна складаецца з лепшых сачыненняў школьнікаў Беларусі, дасланыя на конкурс «Чарнобыль у маім лёсе», напісаны яны ў свабоднай літаратурнай форме на беларускай і рускай мовах.

Page 18: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

У ліквідацыі наступстваў катастрофы

на Чарнобыльскай АЭС прынялі ўдзел 600 тысяч чалавек.

На сённяшні дзень у Гродзенскай вобласці

пражывае больш за 3600 удзельнікаў ліквідацыі,

з іх 94 - жыхары Навагрудскага раёна.

Page 19: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

… … Маўчыць, нібы камень, зямля,Маўчыць, нібы камень, зямля, Палын невядомасцю свеціць… Палын невядомасцю свеціць…

Што будзе, Што будзе,Што будзе пасля?...Што будзе пасля?...

Не скажа ніхто ў гэтым свеце.Не скажа ніхто ў гэтым свеце.

Page 20: Чарнобыльскай трагедыі - 30 год

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ