Правінцыя. 34mag

Post on 19-Feb-2017

3.257 Views

Category:

Education

6 Downloads

Preview:

Click to see full reader

TRANSCRIPT

«Правінцыя»Медыяпраект

У 2014 годзе на сайце моладзевага часопіса 34mag.net з’явілася рубрыка «Правінцыя» пранедаследаваныя нетры Беларусі. Мы адразу пачалі атрымоўваць лісты з прапановамі тэм і герояў і фідбэк ад чытачоў. Так хутка стала зразумела, што зараз існуе вялікі попыт на інфармацыюпа Беларусі. Таму мы вырашалі пераўтварыць паспяховую рубрыку ў асобныспецпраект.

5 траўня 2015 года мы перазапусцілі «Правінцыю».

Гэта спецпраект пра ўсё дзіўнае, незвычайнае, міфічнае і натхняльнае, што хаваецца ў нетрах нашах прыгожай, але дрэннадаследаванай Радзімы. Нас цікавяць неардынарныя людзі, фантастычныя мясціны, крутыя вопыты і проста прыгожыя рэчы з несталічнай прапіскай.За год свайго існавання для «Правінцыі» мы знайшлі 100

гісторый такога кшталту, якія пераўтварыліся ў 100 артыкулаў.

Ідэі праекта

• Пераадкрыць Беларусь для саміх беларусаў у прывабныммедыяфармаце• Даследваць сапраўднае жыццё рэгіёнаў праз гісторыі герояў і з’яваў• Стварыць пазітыўны імідж грамадскіх актывістаў• Сістэматызаваць турыстычныя цікавосткі ў грунтоўныя гайды• Стварыць наяўную мапу жыццёвых артэфактаў Беларусі

Структура АктывістыПрафайлы актывістаў з розных мясцін і сфераў дзейнасці, якія змяняюць

жыццё вакол сабе.ГайдыГрунтоўныя гайды па гарадах Беларусі і па тэматычных маршрутах

ГісторыіРэпартажы з самых нетраў краіны пра людзей і з’явы, якія фарміруюць

аблічча новай БеларусіМапаІнтэрактыўная мапа з пазначаннымі на ёй матэрыяламі з «Правінцыі»

Актывісты

Наша мэта - стварыць пазітыўны імідж маладых актывістаў, якіяпрацуюць у сферы грамадскай адукацыі, экалогіі, права, мастацтва, праз інтэрв’ю і фота. Персанальны аповед ад першага ліца дазваляедазнацца пра задачы і цяжкасці працы актывістаў, а таксама даепрастор для асабістых гісторый, якія набліжаюць героя да чытача.На дадзены момант мы стварылі 47 прафайлаў актывістаў, 23 з

іх працуюць у рэгіёнах, 24 – у Менску. Прыемна адзначыць, штомы пагутарылі з 24 дзяўчынамі і з 23 хлопцамі.

Некаторыя актывісты

• Алена Агарэлышава з Менску, стваральніца форум-тэатру для анкалагічных пацыентаў

• Лена Куляшова, прадпрымальніца з Ліды, стваральніцы сэканд-хэнда Flea shop і праекта дапамогі бяздомныжывотным Zoo help

• Дзяніс Васількоў з Магілёва, журналіст, адміністратар незалежнайпляцоўкі Цэнтр «Кола»

• Алесь Крот з Менску, кіраўнікмоладзевай арганізацыі «СтудэнцкаяРада»

Гайды

Гайды – гэта спроба сістэматызавацьвялікую колькасць інфармацыі па Беларусі ў якасным і зразумелым для моладзі фармацеЗ дапамогай мясцовых журналістаў і

фатографаў мы стварылі 15 гайдаў па самым буйных рэгіянальных гарадахБеларусіА таксама 11 тэматычных гайдаў: па

могілках, арт-пляцоўках, закінутыхцікавостках і г.д.

ГісторыіГэта рэпартажы пра людзей і з’явы,

якія ствараюць воблік сучаснайБеларусі. Мы шукаем тых, хто ззяеярка, і натуем характэрныя з’явы, па каторых потым будуць успамінацьБеларусь у сярэдзіне 2010-х.Напрыклад, гісторыя травесці-шоў з

Бабруйску, альбо фільм прастрыптызёра-пачаткоўца з невялікагагарадка, які сабраў больш за 17 тыс. праглядаў на Youtube, альбо гісторыяхасіда з Пінску, які стварае рэггі. Мы з’ездзілі да панкаў у Горадню ды на аўтадэрбі ў Пінск, і зрабілі шмат чагоіншага цягам мінулага году – усягоназбіралася на 27 вялікіх рэпартажаў.

МапаГэта інтэрактыўная

мапа Беларусі на базе сервісу google maps. На ёйпазначаны ўсе месцыдзеянняў нашыхматэрыялаў. Гэта –візуальны доказ таго, что казаць «У Беларусі нічогане адбываецца» ужо немагчыма.

Праект працягваецца.

top related