20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
TRANSCRIPT
электронная выстава
Без павагі да гістарычнага мінулага няма акрэсленай будучыні. Глыбокае веданне сваіх каранёў, павага да спадчыны, якая засталася нам ад продкаў, спрыяюць умацаванню нацыянальнай ідэнтыфікацыі і самааднаўленню нацыі.
Дыск уключае матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і складаецца з двух раздзелаў: «Даўняя беларуская літаратура, XI–першая палова XVIII cтагоддзя» і «Новая беларуская літаратура, другая палова XVIII–сярэдзіна XX стагоддзя».
Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. - Мн. : Нац. б-ка Беларусi, 2004.
Спірыдон Міронавіч Собаль, — вялікалітоўскі друкар, асветнік і літаратар. Заснаваная ім у 1630 годзе пад Оршай Куцейская друкарня стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. На тытульным аркушы Актоіха (1628) упершыню ва ўсходнеславянскім кнігадрукаванні ўжыў гравюру на медзі.
Начало славных дел : хроникал.-докум. фильм / авт. сценария Ю. Цветков, В. Мехов ; реж. Ю. Цветков ; опер. В. Куприянов. - Мн. : Бел. видеоцентр, 2010.
Электроннае выданне, прысвечанае бібліятэцы Храптовічаў, прадстаўляе бібліяграфічнае апісанне і копіі тытульных лістоў інкунабул (XV ст.), выданняў другой паловы XVI–XVII ст. і тыпаграфій Вялікага княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэцы Украіны ім. У. І. Вернадскага.
Библиотека Хрептовичей / Нац. б-ка Беларуси. - Мн. : Нац. б-ка Беларусi, 2010.
Дыск прапануе ўвазе каталог выданняў грамадзянскага друку пятроўскага часу. Уключае апісанне кніг, захаваных у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У каталог уключана апісанне 12 выданняў у 11 пераплётах (13 экз.), выдадзеных у Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскіх тыпаграфіях з 1710 года па 1726 год.
Издания Петровского времени в фонде Национальной библиотеки Беларуси : Книги гражданской печати (1708-1725) : Каталог коллекции / Сост. Н.И.Романова ; Ред. Т.И.Рощина. - Мн. : НББ, 2002.
Электроннае выданне змяшчае цыфравыя копіі калекцыі Памятных кніг Віцебскай губерніі, якія друкаваліся з 1861 па 1914 гады. Дадаткова прадстаўлены справачна-інфармацыйны і ілюстраваны матэрыял, які адлюстроўвае асаблівасці эпохі развіцця рэгіёна і спецыфіку Памятных кніг беларускіх губерній. Прагляд цыфравых копій суправаджаецца музычнымі апавяданнямі XIX ст.
Памятные книжки Витебской губернии, (1861-1914) / Нац. б-ка Беларуси. - Мн. : Нац. б-ка Беларуси, 2011.
Летапiсная гiсторыя Полаччыны пачынаецца з 862 года. Полацк – равеснік і сапернік Кіева і Ноўгарада, з'яўляўся сталiцай аднаго з буйнейшых ў Еўропе княстваў, Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасцi, адна з крынiц фармiравання нацыянальнай культуры, асветнiцтва, мастацтва i навукi.
Гісторыя асветы і педагагічнай думкі на Полацкай зямлі. - Наваполацк : ПДУ, 2004.
ГІСТОРЫЯ АСВЕТЫІ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДУМКІ
НА ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ
На дыску прадстаўлены матэрыял сумеснага навуковага праекта Нацыянальнай бібліятэкі і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі «Слуцкае Евангелле (XVI ст.), як помнік моўнай спадчыны беларускага народа».
Слуцкае евангелле : бел. рукапіс ХVI ст. / Нац. б-ка Беларусі ; Ін-т мовазнаўства ім. Я. Коласа НАН Беларусі ; Бел. рэсп. фонд фундамент. даследаванняў ; аўт. Н. В. Паляшчук [і інш.]. - Мн. : Нац. б-ка Беларусi, 2008.
Электроннае выданне змяшчае паўнатэкставую электронную копію знакамітага альбома гравюр, апублікаванага ў 1875 годзе, з партрэтамі рода Радзівілаў «Icones Familiae Ducalis Radzivilianae». Ствараецца ў рамках праграмы «Памяць Беларусі» і міжнароднага праекта «Radziviliana».
Radziviliana; Перэгрынацыя : дакум. помнікі з фондаў НББ : творы прадстаўнікоў роду Радзівілаў / Нац. б-ка Беларусі ; аўт. арт.: В. Д. Бажэнава, Г. Я. Галенчанка-Кароткая ; склад. Т. І. Рошчына. - Мн. : Нац. б-ка Беларусi, 2009.
ЦГДБ им. Н.А. Островского г. Минск
2008 г.
Падарожжа па сталіцах беларускай пісьменнасці. Змяшчаецца матэрыял пра гісторыю свята, інфармацыя пра гісторыка-культурнае жыццё. Адкуль прыйшла традыцыя святкавання дзён пісьменнасці і культуры, шырокая бібліяграфія.
Вяртанне да вытокаў : падарожжа па сучасных сталіцах бел. пісьменства : версия 2.0. - Мн. : ЦГДБ им. М. Островского, 2007.
Возвращение к истокам
Цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага вул. Калініна, 1. Зал электронных дакументаў.