Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі...

26

Upload: others

Post on 01-Sep-2020

47 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»
Page 2: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

17 сакавіка 1949 медыка-санітарны Савет аддзела аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта прыняў рашэнне аб адкрыцці абласной бальнщы. Гэта рашэнне было ўзаконена загадам № 222 ад 13 кастрычніка 1949 года. Цяпер Гродзенская абласная клінічная бальніца найбуйнейшая шматпрофільная установа аховы здароўя рэгіёну, дзе працуе 1961 чалавек, з ix 362 урача-спецыяліста, 4 правізары, 77 урачоў-інтэрнаў i 774 медыцынскіх работнікаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Кваліфікацыйныя катэгорыі маюць 322 урача, што складае 89,1 % ад агульнай колькасцi, 617 сярэдніх медыцынскіх работнікаў - 85,7%.

Ва ўстанове за 2017 год зарэгістравана і ўкаранёна 372 запазычаных методык, 135 рацыяналізатарскіх прапаноў, выдадзена 98 друкаваных прац.

У жніўні 2016 года ўстанова атрымала міжнародны сертыфікат адпаведнасці. Афіцыйна падцверджана, што сістэма менеджменту якасці у дачыненні да аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі у УАЗ «ГАКБ» адпавядае патрабаванням СТБ ISO9001-2009.

Установа у 2017 годзе атрымала міжнародны сертыфікат па ахове працы, які сведчыць, што сістэма кіравання аховай працы у дачыненні да аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі адпавядае патрабаванням СТБ 180001-2009.

У адпаведнасці з пратаколам ад 2017/12/20 г. № 1 пасяджэння рэспубліканскай конкурснай камісіі па падвядзенню вынікаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2017 установа з’яуляецца пераможцам (лаўрэатам) конкурсу у намінацыі «Паслугі насельніцтву» - аказанне спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

Установа аховы здароўя«Гродзенская абласная клінічная бальніца»

БВ

А

2

Page 3: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

BALTIC SEA

MALTA

Page 4: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

УСТАНОВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ «Гродзенская абласная клінічная бальніца»

бульвар Ленінскага Камсамола, 52Гродна, Беларусь

53.694631, 23.794953

бульвар Ленінскага Камсамола, 52Гродна, Беларусь

53.694631, 23.794953

Page 5: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

Г

5

Асноўныя Вехі гісторыі«Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

Page 6: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

На працягу першых пяці пасляваенных гадоў функцыі абласно-га стацыянара выконвалі бальнщы горада Гродна, пераважна 2-я га-радская. Для шпіталізацыі хворых, якія паступаюць з сельскіх раёнаў вобласці, у 2-гім гаршпіталю спецыяльна вылучаліся хірургічныя койкі. Таксама 15 ложкаў адводзілася для лячэння хворых з захворваннем вачэй i столькі ж для хворых з захворваннем ЛОР органаў. У тыя гады ўсе віды спецыялізаванай медыцынскай дапамогі насельніцтва Гродзенскай воб-ласці магло атрымаць толькі у абласным цэнтры. 17 сакавіка 1949 года медыка-санітарны Савет абласнога аддзела аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама прыняў рашэнне аб адкрыцці абласной бальніцы. Гэта рашэнне было ўзаконена загадам № 222 загадчыка аблздраўаддзела ад 13 кастрычніка 1949 года. Практычна функцыі абласной бальніцы былі ўскладзены на ўжо існуючую другую гарадскую бальніцу. Першапачат-ковая яе магутнасць склала 115 ложкаў, з іx: тэрапеўтычных - 2 0, хірур-гічных - 60, афтальмалагічных - 15 i аталарынгалагічных - 20. Першым галоўным урачом быў xipypг Іван Нічыпарук, заслужаны ўрач БССР. Ас-ноўная частка ўрачэбных кадраў была прадстаўлена ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод ix былі М.В. Селіванчык - намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы i паліклініцы, В.А. Старасціна - заг. тэ-рапеўтычнага аддзялення, А.Л. Тэйтэльбаўм - заг. афтальмалагічнага аддзялення, 3.І. Кандрычын - заг. ЛОР-аддзялення, СМ. Марголін - заг. xipypriчнara аддзялення.

Традыцыйна у гicтopыі бальніцы на пасаду галоўнага ўрача пад-біраліся вопытныя арганізатары i добрыя клініцысты. Плеяду галоўных урачоў узначальвалі I.B. Нічыпарук (1949-1950 г.г.), С.Г. Дулаеў (1950-1965 гг.), У.М. Гарыенка (1965-1977 г.г), М.П. Роўба (1977-1986 гг.), В.А.

ДДжДз

Её6

Асноўныя Вехі гісторыі«Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

Page 7: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

Ж

Кй І

З

7

Ражко (1986-2002 гг.), С.Э Савіцкі (2002-2014 гг.), з 2014 г. - Ю.У. Пяцельскі.

У снежні 1952 года абласная бальніца была пераведзена ў будынак былога жаночага манастыра па вул. К. Маркса. Галоўным урачом ГАКБ быў прызначаны галоўны ўрач Поразаўскага раёна С.Г. Дулаеў. Будынак манастыра быў пераабсталяваны, будаваліся падсобныя памяшканні, падлучана цэнтральнае ацяпленне. У той час у шпіталі было 200 ложкаў, з ix: тэрапеўтычных - 30, xipypгiчных - 40, афтальмалагічных - 80, аталарынгалагічных - 20, неўралагіч-ных - 20, дзіцячых - 50 i анкалагічных - 20.

Для арганізацыі метадычнай дапамогі адкрыты аргметаддзел.Значнай падзеяй у гісторыі бальніцы з’явілася адкрыццё ў г.

Гродна Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.Загадам абласнога аддзела аховы здароўя ад 30 жніўня 1961

г. № 115 бальніца была перайменавана у Гродзенскую абласную клінічную бальніцу. Стала відавочным, што наспела неабходнас-ць пашырэння ложкавага фонду, адкрыцця новых аддзяленняў, стварэння ўмоў для навуковай і выкладчыцкай працы.

У 1985 годзе скончана будаўніцтва 300-ложкавага хірургіч-нага корпуса. У цяперашні час у шпіталі функцыянуюць 27 спецы-ялізаваных аддзяленняў, паліклініка, больш за 40 дапаможных ад-

Page 8: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

М ЛН

8

дзяленняў і службаў. На базе бальніцы разгорнута 7 кафедраў i 5 дацэнтскіх курсаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універ-сітэта. Сёння ўрачы ГАКБ забяспечваюць высокакваліфікаванай ста-цыянарнай i кансультатыўна-паліклінічнай медыцынскай дапамогай насельніцтва нашай вобласці.

Сіламі самых дасведчаных урачоў вядзецца вялікая арганіза-цыйна-метадычная работа, накіраваная на павышэнне якасці лячэб-на-дыягнастычнага працэсу ва ўcix лячэбна-прафілактычных устано-вах вобласці, на працоўных месцах арганізавана навучанне i курсы павышэння кваліфікацыі ўрачоў, сярэдняга медперсаналу сельскіх амбулаторый, гарадскіх паліклінік i стацыянараў.

Page 9: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

27 стацыянарных аддзяленняў,магутнасцю 1051 ложкаў

магутнасць naліклінікі на 410 наведванняў у змену

больш за 40 дапаможных аддзяленняў i кабінетаў

Кадравы патэнцыял

Працуе 362 урача i 77 інтэрнаў,

89,1% урачэй маюць катэгорыі

774 сярэдніх медыцынскіх работнікаў

85,7% маюць кваліфікацыйныя катэгорьі

Асноўныя паказчыкідзейнасці за 2017 год

Пралечана 39 500 чалавек, праведзена 23415 аперацый

Сярэдні тэрмін лячэння 8,3 дзён

У пaліклініцы выканана 142 255 кансультацый,

У анкадыспансерным аддзяленні - 77 871 кансультацый

О Хірургічная служба

9

Cтруктура«Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

Page 10: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

Хірургічная служба

10

Хірургічная служба Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы з’яўляецца вядучай у вобласцi, прадстаўлена практычна ўciмі актуальнымі напрамкамі сусветнай i айчыннай xipypгіi.

Вузкая спецыялізацыя хірургічных аддзяленняў i наяўнасць высокапрафесійных спецыялістаў дазваляюць болыш эфектыўна ўкараняць самыя сучасныя метады лячэння i выконваць сотні высокатэхналагічных аперацый, аказваць дапамогу пацыентам на ўзроуні самых высокіх стандартаў. Штодня праводзіцца каля 50 высокатэхналагічных i складаных xipypriчных аперацый. Высокакваліфікаваныя ўрачы xipypгічных аддзяленняў штодня вядуць кансультатыўны прыём пацыентаў. За год у хірургічны стацыянар паступае больш за 15 000 пацыентаў, аперацый выконваецца больш за 12 000. Штогод у клініцы выконваецца 3500 эндаскапічных умяшанняў. Актыўна развіваецца рэнтгенэндаваскулярная хірургія, эндарэнтгенуралогія, эндаскапічная i видэалапараскапічная хірургія.

Хірургічная служба УАЗ «ГАКБ» шматпрофільная i ўключае 10 спецыялізаваных аддзяленняў.

Перадавыя метады лячэння i дыягностыкі, забеспячэнне стацыянара сучасным медыцынскім абсталяваннем i шматгадовы вопыт спецыялістаў хірургічнай службы дазваляюць звесці да мінімуму траўматычнасць умяшання i рызыку ўзнікнення ўскладненняў, паспяхова аперыраваць пацыентаў сталага ўзросту i пацыентаў, якія раней лічыліся «неаперабельнымі».

Анкалагічная службаАнкалагічная служба УАЗ «Гродзенская абласная клінічная

бальніца» прадстаўлена 7 спецыялізаванымі анкалагічнымі аддзяленнямі, а таксама ўключае анкадыспансарнае аддзяленне з кабінетам амбулаторнай хіміятэрапіі, аддзяленне анастэзіялогіі і рэанімацьі для анкалагічных пацыентаў, аддзяленне радыёнукліднай дыягностыкі i цыталагічную лабараторыю.

У анкалагічным аддзяленні № 1 (абдамінальнае) выконваецца ўвесь спектр лапараскапічных радыкальных аперацый на тоўстай i прамой кішцы, аперацьі пры пухлінах страўнікава-кішачнага тракту.

Page 11: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

У анкалагічным аддзяленні № 1 выконваецца ўвесь комплекс дыягнастычных даследаванняў: RRS, каланаскапія пад наркозам, іррыгаскапія, МСКТ з кантраставаннем, МРТ. Усё гэта дазваляе ў кароткія тэрміны ўстанавіць дакладны дыягназ i прыступіць да лячэння захворвання. Апарат LigaSure дапамагае дасягаць хуткі і надзейны гемастаз пры шырокіх паласных аперацыях. Аператыўныя ўмяшаннi праходзяць практычна бяскроўна i ў сціснутыя тэрміны.

Выкарыстанне сучасных унікальных методык i навейшага абсталявання, наяўнасць высокакваліфікаванага персаналу, індывідуальны падыход да кожнага пацыента дазваляюць аказваць кваліфікаваную i своечасовую анкалагічную дапамогу як грамадзянам Рэспублікі Беларусь, так i замежным грамадзянам.

Тэрапеўтычная службаУ УАЗ «Гродзенская абласная клінічная бальніца» -

шматпрофільны тэрапеўтычны стацыянар. Тэрапеўтычная служба прадстаўлена 8 спецыялізаванымі аддзяленнямі, а таксама шырокім спектрам дыягнастычных службаў i напрамкаў дзейнасці.

У аддзяленнях тэрапеўтычнай службы ўкаранёны навейшыя метады дыягностыкі i лячэння захворванняў. У бальніцы створана магутная лабараторна-дыягнастычная база, якая ўключае дапаможныя аддзяленні i службы: кабінет рэнтгенаўскай камп’ютэрнай дыягностыкі, кабінет магнітна-рэзананснай тамаграфіі, рэнтгенаўскае аддзяленне, аддзяленне ўльтрагукавой, функцыянальнай, эндаскапічнай дыягностыкі, фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, наймагутную ў галіне клініка-дыягнастычную лабараторыю. У комплексным лячэнні пацыентаў ва ўcix аддзяленнях тэрапеўтычнага профілю шырока ўжываюцца метады фізіятэрапіі i ncixaтэpапіі. Для кожнага пацыента ствараецца індывідуальная праграма лячэння i рэабілітацыі.

11

Page 12: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

Калектыў УАЗ «ГАКБ» ставіць сваёй галоўнай мэтай – стаць лідэрам у Рэспубліцы Беларусь сярод медыцынскіх устаноў. Ажыццяўляючы пастаўленую мэту, мы, дзейнічаючы адной згуртаванай камандай, маем намер:

задавальняць патрэбы пацыентаў у спецыялізаванай і высокак-валіфікаванай медыцынскай дапамозе на аснове павышэння якасці і аб’ёму паліклінічных і стацыянарных паслуг, своечасовага ўкаранення дасягненняў медыцынскай навукі, паляпшэння якасці медыцынскага дагляду і ўмоў знаходжання пацыентаў;

пастаянна падтрымліваць высокую культуру абслугоўвання па-цыентаў;

развіваць і паляпшаць сістэму менеджменту якасці УАЗ «ГАКБ» у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2009, а таксама пастаян-на павышаць яе выніковасць на аснове навуковага падыходу і стратэ-гічнага кіравання;

выконваць сваю працу на кожным этапе прафесійна і адказна, павышаючы ўзровень кваліфікацыі шляхам пастаяннай (сталай) самаа-

дукацыі, навучання на курсах павышэн-ня кваліфікацыі, удзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, семінарах і сімпозіўмах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў;

развіваць прафесійны і асабовы патэнцыял супрацоўнікаў, далучаць іх да ўдасканалення менеджменту і дзейнасці, накіраванай на павышэнне якасці;

арганізаваць цеснае ўзаемадзеян-не ўсіх удзельнікаў працэсаў з выразным размеркаваннем адказнасці і паўнамо-цтваў на ўсіх этапах дзейнасці;

забяспечваць здаровыя і бяспеч-ныя ўмовы пацыентам і супрацоўнікам, захоўваць сацыяльныя гарантыі і льготы;

вывучаць і аналізаваць усю дзей-насць з мэтай пастаяннага паляпшэння якасці медыцынскай дапамогі;

Палітыка ў галіне якасці

СРП

12

Page 13: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

ўсталяваць ўзаемавыгадныя і доўгатэрміновыя адносіны з медыцынскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, для забеспячэння пераемнасці ў аказанні своечасовай і якаснай медыцынскай дапа-могі, а таксама з пастаўшчыкамі, забяспечваючы выразныя і рыт-мічныя пастаўкі сыравіны, матэрыялаў і паслуг;

вывучаць і аналізаваць вопыт аказання медыцынскіх паслуг вядучымі ўстановамі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнымі медыцынскімі ўстановамі.

Адміністрацыя, з’яўляючыся лідэрам у рэалізацыі сапраўд-най палітыкі, абавязваецца забяспечваць сваіх супрацоўнікаў пад-трымкай і неабходнымі рэсурсамі для яе рэалізацыі і заклікае кож-нага члена калектыву прытрымлівацца дадзенай палітыкі.

Галоўны ўрач Ю.У. Пяцельскі

13

Page 14: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

1. Выкананне Дзяржаўных, Нацыянальнай, галіновых і тэры-тарыяльных праграм у ахове здароўя вобласці.

2.Выкананне ўстаноўленага тэрытарыяльнай праграмай дзяржаўных гарантый арганізацыі медыцынскага забеспячэннянасельніцтва аб’ёму бясплатнай даступнай медыцынскай дапамогі.

3. Забеспячэнне высокага ўзроўню кваліфікаванай і спецы-ялізаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву вобласці.

4. Далейшае ўдасканаленне лячэбна-дыягнастычнага прац-эсу за кошт тэхнічнай мадэрнізацыі, інавацыйнай дзейнасці і па-вышэння ўзроўню кваліфікацыі персаналу.

5. Павелічэнне аб’ёмаў і развіццё відаў аказання платныхмедыцынскіх паслуг грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежнымграмадзянам / экспарт паслуг.

6. Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы бальніцы.7. Забеспячэнне і далейшае развіццё электроннага дакумен-

таабароту (індывідуальная карта амбулаторнага хворага, меды-цынская карта стацыянарнага хворага і інш.).

8. Правядзенне клiнiчных выпрабаванняў з прыцягненнемсупрацоўнікаў кафедраў УА «ГрДзМУ».

9. Прыцягненне спонсарскай дапамогі, удзел у праектахЕўрасаюза з мэтай прыцягнення інвестыцый у ахову здароўя Грод-зенскай вобласці і абмену вопытам супрацоўнікаў.

10. Рацыянальнае правядзенне кадравай палітыкі, сталае ўдасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі супра-цоўнікаў. Фарміраванне і падрыхтоўка рэзерву кадраў.

11. Фарміраванне ў насельніцтва прыхільнасці да здаровагаладу жыцця.

12. Рацыянальнае выкарыстанне ложкавага фонду бальніцыі яго рэструктурызацыя па выніках аналізу працы.

13. . Рацыянальнае і эканомнае выкарыстанне фінансавых рэсурсаў.

14. Ідэалагічная праца ў калектыве. Праца грамадскіх аб’яд-нанняў: прафсаюзнай арганізацыі, БРСМ, ГА «Белая Русь», Белару-ская асацыяцыя ўрачоў, Саюз жанчын і інш.

Асноўныя задачыТ

Ў

ХФ

У

14

Page 15: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

У адпаведнасці з пратаколам ад 2017/12/20 г. №1 пасяджэн-ня рэспубліканскай конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2017 ўстанова з’яўляецца пераможцам (лаўрэатам) конкурсу ў намінацыі «Паслугі насельніцтву» - аказанне спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

Ва ўстанове працуюць вельмі таленавітыя супрацоўнікі, штодаказвае ўдзел у Рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе творчасці працоўных калектываў «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ 2018».Супрацоўнікі бальніцы сталі прызёрамі і пераможцамі конкурсу ўнамінацыях «Вакал-сола», «Этнахарэаграфія», «Арыгінальны жанр»,і «Тэатральнае Мастацтва».

Ўзнагароды і дасягненніЦ Ч

ыШ ь15

Page 16: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

16

Page 17: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

17

Page 18: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

18

Page 19: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

ЭЯ

Ю

19

Кожны год, з надыходам вясны, у нашай Рэспубліцы стартуетрадыцыйны конкурс «БЕЛАРУСКІ МАЙСТАР 2018» па спецыяльнасці «Медыцынская сястра». У гэтым годзе нашу клініку годна прад-стаўляла медыцынская сястра (старэйшая) анкалагічнага аддзялен-ня №5 Яхновіч Алена, заваяваўшы на абласным этапе 1-е месца.Пасля чаго ёй трэба было адстойваць гонар Гродзенскай вобласціна фінальным этапе Рэспубліканскага конкурсу, дзе яна толькі пад-цвердзіла сваё званне прафесіянала, чалавека творчага і рознабаковага, не пакінуўшы абыякавымі ні членаў журы, ні заўзятараў да сваёй візітоўкі і хатняга задання. У выніку суладнай працы каманды наша Алена Лявонаўна ўвайшла ў тройку лепшых з лепшых медыцынскіх сясцёр нашай краіны.

Page 20: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

20

Page 21: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

21

Спартакіяда. (Першае агульнакаманднае месца ў абласной галіновай спартакіядзе работнікаў аховы здароўя.)

Page 22: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

22

Page 23: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

23

«Праца з моладдзю –падмурак будучага развіцця ўстановы»

1 жніўня 2018 года ў вялікі дружны колектыў установы аховы здароўя «Гродзенская абласная клінічная бальніца» прыбыла17 ўрачоў, медыцынскіх сясцёр 21, фельдшараў – лабарантаў 4.

Важным крокам у станаўленні маладога спецыяліста-прафесіянала і замацаванні яго на першым працоўным месцы з’яўляецца арганізацыя настаўніцва.

Вялікая роля ў станаўленні маладога спецыяліста належыць грамадскім арганізацыям, усе прынятыя супрацоўнікі з’яўляюцца членамі прафсаюза, пры прыёме на працу яны азнаёмлены з колектыўным дагаворам, высокі адсотак членства маладых спецыялістаў і ў грамадскай арганізацыіт «Беларускі рэспубліканскиі саюз моладзі». У план тэарэтычнай падрыхтоўкі маладога спецыяліста (курс лекцый) уключаны тэмы калдагаварных адносінаў, жыллёвага заканадаўства, аказання матэрыяльнай дапамогі, праў і абавязкаў супрацоўнікаў пры заключэнні і выкананні кантракта.

Хвалюючая падзея ў жыцці маладых спецыялістаў - посвячэнне ў прафесію. Стала добрай традыцыяй у нашай вобласці праводзіць святочныя мерапрыемствы - пасвячэнне ў прафесію, на якіх надаецца пэўны статус прафесіі. Рытуал пасвячэння ў прафесію маладых спецыялістаў у УЗ «ГАКБ» праводзіцца з удзелам святароў праваслаўнай і каталічнай канфесій. На памяць пра такую важную ў іх жыцці падзею за кошт сродкаў прафсаюзнай арганізацыі удзельнікам уручаюцца сувеніры и памятныя ленты.

Page 24: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

24

Page 25: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

Мая малая РадзімаЛюбы Гродна Родны край

Празрысты Нёман аж за крайСтаіць цудоуная бальніца Наш горад ёю ганарыцца

Колькі розных пакаленняу працавала тут зауждыІ заусёды з добрым сэрцам ,і адкрытаю душой

Хворым мы дапамагаем Да жыцця усіх вяртаем.

А бальніца не прастая,Гэта наша абластная.

Кожны хто у ёй працуе,Тут ніколі не сумуе.

Самадзейнасць высшы класс,інаваціі для вас, Кожны хто сюды прыйшоу ,дапамогу тут знайшоў

Мы заўжды працуем разам як адзіная сям’яІ таму для нас бальніца гэта родны наш куток.

Мы душой сюды імкнёмся І ніколі не здаёмся

І для нас усіх адзінаНаша Малая Радзіма

(Кляпач Вольга Вячаславаўна, медыцынская сястра (старшая) гнойнага аддзялення сківічнай хірургіі і хірургіі твару)

25

Page 26: Установа аховы здароўяgocb.by/assets/files/book.pdf6 Асноўныя Вехі гісторыі «Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы»

26