камяні ў горадзе_alovak

12
Камяні ў горадзе!

Upload: -

Post on 16-Aug-2015

97 views

Category:

Art & Photos


12 download

TRANSCRIPT

Камяні ў горадзе!

ALOVAK – online-часопіс пра творчасць і для творчых людзей.ALOVAK – гэта арыгінальныя аўтарскія матэрыялы, прыгожыя ілюстра- цыі і фатаграфіі, сучасны дызайн.

ПРА ШТО ПІША ALOVAK:- Пра творчасць, рамяство, мастацтва, ручную працу;- Пра людзей усялякіх творчых прафесій;- Пра майстэрні, спецыялізаваныя крамы, кірмашы, выставы і іншыя месцы, дзе будзе цікава творчаму чалавеку;- Пра майстар-класы, гурткі, студыі і курсы, дзе творчы чалавек можа навучыцца нечаму новаму.

НАША МЭТА: натхняць чытача на новыя здзяйсненні, на пошук сябе і сваёй творчай індывідуальнасці. Мы за тое, каб творчасць прысутнічала ў жыцці кожнага чалавека, незалежна ад яго роду дзейнасці і адукацыі.

АБ'ЁМ ЧАСАПІСА: 120-150 палос.

ПЕРЫЯДЫЧНАСЦЬ ВЫХАДУ: адзін раз у сезон.

МОВА ЧАСАПІСА: ALOVAK выходзіць у дзвюх версіях, на беларускай і рускай мовах.

alovakmag.by

Хто мы?

ЧАС РАСКІДВАЦЬ КАМЯНІУ ліпені ўбачыць свет другі нумар часопіса, тэмай якога мы абралі камяні. Да выхаду нумара мы запусцілі рэкламную кампанію “Камяні ў горадзе”. Мы збіраем камяні і размалёўваем іх з аднаго боку, а на другім пазначаем адрас сайта часопіса, alovakmag.by. Пасля – раскладваем камяні ў праходных месцах горада.

На сённяшні дзень мы размалявалі і раскідалі ў горадзе 220 камянёў.Размаляваныя камяні ALOVAK будуць з’яўляцца ў горадзе аж да верасня. Да гэтага часу мы плануем размаляваць больш 500 камянёў.

МЭТА:

ЗАДАЧА:

- Упрыгожыць горад і паказаць прыклад, што для гэтага не патрэбна шмат, дастаткова жадання, каменьчыка і нязмыўных маркераў;

- Выклікаць у мінакоў усмешку.

- Прыцягнуць увагу неабыякавых людзей да часопіса.Мы заклікаем: гуляйце, адрывайце вочы ад мабільных прылад і планшэтаў, назірайце і… глядзіце пад ногі! Камень можна ўзяць сабе на памяць, а можна перакласці і пакінуць у іншым месцы.

Мы расказалі пра кампанію “Камяні ў горадзе” на сайце, у сацыяльных сетках (facebook, instagram, vkontakte)…

ЧАС ЗБІРАЦЬ КАМЯНІ

…і ўжо збіраем фотаздымкі камянёў, зробленыя патэнцыяльнымі чытачамі часопіса.

1. Знаходзьце камяні alovakmag.by на вуліцах Мінску

2. Фатаграфуйце іх

3. Размяшчайце свае фотаздымкі ў сацыяльных сетках

з хэштэгам #каменьalovak

КАМЯНІ Ў ГОРАДЗЕ!

ШТО АТРЫМОЎВАЕЦЦА

3 821челавек прачыталі навіну пра "Камяні ў горадзе!"

426 - столькі "падабаек" атрымала навіна

ў 5,6 разоў павялічылася колькасць наведвальнікаў сайта alovakmag.by

за 10 дзён існавання рэкламнай кампаніі "Камяні ў горадзе!"*

*- рэкламная кампанія "Камяні ў горадзе!" будзе доўжыцца да верасня.

Пра навіну "Камяні ў горадзе!" напісалі:

http://citydog.by/post/zaden_0806/

http://sputnik.by/lifestyle/20150608/1015622001.html

Глядзіце пад ногі ;-)

Дзякуй за ўвагу!