Газета "Настаўнік"

8
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Серада, 30 снежня 2015 г. № 16–17 (1171–1172 ) Наш сайт: Наш сайт: bspu.by bspu.by. Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17 . Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17 Сардэчна запрашаем у БДПУ! Сардэчна запрашаем у БДПУ! Рэктар БДПУ, прафесар Аляксандр ЖУК Шаноўныя абітурыенты! Аддаючы перавагу той ці іншай прафесіі, вы робіце адзін з най- важнейшых жыццёвых выбараў. Упэўнены, што сярод вас шмат тых, хто хоча рэалізаваць сябе ў педагагічнай дзейнасці. Калі ваша мэта – вучыць і выхоўваць маладое пакаленне, стаць вы- сакакласным спецыялістам, запатрабаваным на рынку працы, развіваць свае дзелавыя, творчыя, камунікацыйныя здольнасці, то Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – гэта ваша навучальная ўстанова! Сёння БДПУ – найбуйнейшы вучэбна-навукова-інавацыйны цэнтр педагагічнай адукацыі рэспублікі, які вось ужо 101 год рыхтуе лепшыя настаўніцкія кадры краіны. І гэты статус устано- вы падтрымліваецца высокай якасцю адукацыі, пастаянным абнаўленнем яе зместу, моцным практычным складнікам, эфектыўным выкарыстаннем найноўшых інфармацыйных тэх- налогій. Спасцігаць тонкасці прафесійных ведаў і кампетэнцый студэн- там дапамагае прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ – а гэта вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі спецыялісты. Іх педагагічны і жыццёвы вопыт знаходзіць свой працяг у дасягненнях вучняў. Так, у мінулым навучальным годзе студэнты БДПУ за поспехі ў вучобе, навукова-даследчай рабоце, грамадскім і культурным жыцці ўніверсітэта, сталіцы, краіны атрымалі 53 персанальныя стыпендыі, 13 з якіх – стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Бела- русь. Мы таксама ганарымся і тым, што лепшым настаўнікам краіны ў 2014 г. стаў выпускнік менавіта нашай ВНУ. БДПУ падтрымлівае сувязі з 69 зарубежнымі адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з 20 краін бліжняга і да- лёкага замежжа – Азербайджана, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і інш. У адпаведнасці з заключанымі дагаворамі аб супрацоўніцтве адбываецца абмен студэнтамі і выкладчыкамі, ажыццяўляецца шэраг міжнародных праграм, у тым ліку ўключанага навучання. Асаблівая ўвага ў БДПУ надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі, якія ад- стойваюць гонар нашай краіны на міжнароднай арэне. Так, пера- можцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы за апошнія тры гады станавіліся больш за 40 студэнтаў БДПУ, а 50 увайшлі ў склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па роз- ных відах спорту. Быць чэмпіёнам дадзена не кожнаму, але магчы- масць весці здаровы лад жыцця БДПУ дае ўсім сваім навучэнцам. Нашы студэнты рэалізуюць свае таленты і творчы патэнцыял у сямі народных калектывах, шматлікіх ансамблях, тэатрах, студыях. Некаторым з вас, шаноўныя абітурыенты, напэўна за- хочацца далучыцца да руху КВЗ БДПУ. Тым больш, што вашымі партнёрамі ў гэтай справе стануць чвэрцьфіналісты Вышэй- шай лігі Міжнароднага саюза КВЗ каманда «Лепшыя сябры». Паважаныя абітурыенты! Ад імя калектыву супрацоўнікаў і ад сябе асабіста сардэчна запрашаю вас у Беларускі дзяржаў- ны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – установу аду- кацыі са сталымі традыцыямі, высокай акадэмічнай культурай і непаўторнай атмасферай студэнцкага жыцця. БДПУ – гэта ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР!

Upload: sergey-sh

Post on 12-Apr-2017

28.328 views

Category:

Education


2 download

TRANSCRIPT

Page 1: Газета "Настаўнік"

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Серада, 30 снежня 2015 г. № 16–17 (1171–1172 )

Наш сайт: Наш сайт: bspu.bybspu.by. Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17. Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17

Сардэчна запрашаем у БДПУ!Сардэчна запрашаем у БДПУ!

Рэктар БДПУ, прафесар Аляксандр ЖУК

Шаноўныя абітурыенты!Аддаючы перавагу той ці іншай прафесіі, вы робіце адзін з най-

важнейшых жыццёвых выбараў. Упэўнены, што сярод вас шмат тых, хто хоча рэалізаваць сябе ў педагагічнай дзейнасці. Калі ваша мэта – вучыць і выхоўваць маладое пакаленне, стаць вы-сакакласным спецыялістам, запатрабаваным на рынку працы, развіваць свае дзелавыя, творчыя, камунікацыйныя здольнасці, то Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – гэта ваша навучальная ўстанова!

Сёння БДПУ – найбуйнейшы вучэбна-навукова-інавацыйны цэнтр педагагічнай адукацыі рэспублікі, які вось ужо 101 год рыхтуе лепшыя настаўніцкія кадры краіны. І гэты статус устано-вы падтрымліваецца высокай якасцю адукацыі, пастаянным абнаўленнем яе зместу, моцным практычным складнікам, эфектыўным выкарыстаннем найноўшых інфармацыйных тэх-налогій.

Спасцігаць тонкасці прафесійных ведаў і кампетэнцый студэн-там дапамагае прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ – а гэта вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі спецыялісты. Іх педагагічны і жыццёвы вопыт знаходзіць свой працяг у дасягненнях вучняў. Так, у мінулым навучальным годзе студэнты БДПУ за поспехі ў вучобе, навукова-даследчай рабоце, грамадскім і культурным жыцці ўніверсітэта, сталіцы, краіны атрымалі 53 персанальныя стыпендыі, 13 з якіх – стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь. Мы таксама ганарымся і тым, што лепшым настаўнікам краіны ў 2014 г. стаў выпускнік менавіта нашай ВНУ.

БДПУ падтрымлівае сувязі з 69 зарубежнымі адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з 20 краін бліжняга і да-лёкага замежжа – Азербайджана, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і інш. У адпаведнасці з заключанымі дагаворамі аб супрацоўніцтве адбываецца абмен студэнтамі і выкладчыкамі, ажыццяўляецца шэраг міжнародных праграм, у тым ліку ўключанага навучання.

Асаблівая ўвага ў БДПУ надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі, якія ад-стойваюць гонар нашай краіны на міжнароднай арэне. Так, пе ра-можцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы за апошнія тры гады станавіліся больш за 40 студэнтаў БДПУ, а 50 увайшлі ў склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па роз-ных відах спорту. Быць чэмпіёнам дадзена не кожнаму, але магчы-масць весці здаровы лад жыцця БДПУ дае ўсім сваім навучэнцам.

Нашы студэнты рэалізуюць свае таленты і творчы патэнцыял у сямі народных калектывах, шматлікіх ансамблях, тэатрах, студыях. Некаторым з вас, шаноўныя абітурыенты, напэўна за-хочацца далучыцца да руху КВЗ БДПУ. Тым больш, што вашымі партнёрамі ў гэтай справе стануць чвэрцьфіналісты Вышэй-шай лігі Міжнароднага саюза КВЗ каманда «Лепшыя сябры».

Паважаныя абітурыенты! Ад імя калектыву супрацоўнікаў і ад сябе асабіста сардэчна запрашаю вас у Беларускі дзяржаў-ны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – установу аду-кацыі са сталымі традыцыямі, высокай акадэмічнай культурай і непаўторнай атмасферай студэнцкага жыцця.

БДПУ – гэта ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР!

Page 2: Газета "Настаўнік"

30 снежня 2015 г.2

ПЕРАЛІК ПЕРАЛІК па якіх будзе ажыццяўляцца па якіх будзе ажыццяўляцца

БДПУ прымае на педагагічныя спецыяльнасці БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ пераможцаў (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадско-га) этапу рэспубліканскай алімпіяды, а таксама асоб, што ўзнагароджаны зала-тым, сярэбраным медалём або скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай, таму ў 2014 г. нашымі студэнтамі сталі 100, а ў 2015 г. – 132 лепшыя выпускнікі краіны!

Мы забяспечваем усіх іншагародніх першакурснікаў, якія маюць патрэбу ў жыллі, месцам у інтэрнаце, таму да нас смела прыязджаюць абітурыенты нават з самых аддаленых куткоў Беларусі!

БДПУ – вядучы ўніверсітэт у нацыянальнай сістэме педагагічнай адукацыі, таму нашы студэнты атрымліваюць стыпендыю на 15 % вышэйшую, чым у іншых ВНУ краіны!

БДПУ рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў, таму нашым выпускнікам заўсёды гарантавана першае працоўнае месца!

Мы ператвараем вучобу ў задавальненне, бо наш універсітэт, нягледзячы на свой 101-гадовы ўзрост, – маладая, сучасная і высокатэхналагічная навучаль-ная ўстанова!

БДПУ дае веды вышэйшай якасці, бо нашы выкладчыкі – сапраўдныя пра-фесіяналы!

Мы – вялікая дружная сям’я, у якой кожны знаходзіцца ў цэнтры ўвагі!

БДПУ генерыруе інавацыйныя ідэі і ажыццяўляе задуманае, бо ў нас працуюць самыя вядомыя вучоныя і створаны самыя перспектыўныя навуковыя школы Беларусі!

Мы мадэліруем будучае, таму што настаўнік – самая ўплывовая прафесія ў свеце!

БДПУ: будучае пачынаецца тут!БДПУ: будучае пачынаецца тут!

Фізіка-матэматычны факультэтДзённая форма атрымання адукацыі:

– Матэматыка і інфарматыка– Фізіка і інфарматыкаЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Матэматыка і інфарматыка

Факультэт прыродазнаўстваДзённая форма атрымання адукацыі:

– Біялогія і хімія– Біялогія і геаграфіяЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Біялогія і геаграфія

Гістарычны факультэтДзённая форма атрымання адукацыі:

– Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны– Гісторыя і сусветная мастацкая культура– Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работаЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны

Факультэт дашкольнай адукацыіДзённая форма атрымання адукацыі:

– Дашкольная адукацыяЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Дашкольная адукацыяЗавочная форма атрымання адукацыі,

скарочаны тэрмін навучання:

– Дашкольная адукацыя

Факультэт эстэтычнай адукацыіДзённая форма атрымання адукацыі:

– Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка

– Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы

– Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія– Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая

культураЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы

Завочная форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:

– Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія

Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогійДзённая форма атрымання адукацыі:

– Сацыяльная педагогіка– Сацыяльная работа (сацыяльна-педага-

гічная дзейнасць)– Сацыяльная і псіхолага-педагагічная да-

памогаЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Сацыяльная педагогіка– Сацыяльная работа (сацыяльна-педага-

гічная дзейнасць)Завочная форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:

– Сацыяльная работа (сацыяльна-педа-гагічная дзейнасць)

Факультэт спецыяльнай адукацыіДзённая форма атрымання адукацыі:

– Лагапедыя– Алігафрэнапедагогіка– Сурдапедагогіка

…права прадстаўляць выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі краіны на Рэспубліканскім балі ў Палацы Неза-лежнасці ўдастоіліся 10 выхаванцаў нашага ўніверсітэта.

...у БДПУ да заняткаў прыступіла 220 замежных грама-дзян. Гэта на 60 % больш, чым у мінулым годзе. Для некаторых з іх – слухачоў факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, якія толькі пачалі вывучаць рускую мову, дысцыпліны вы-кладаюцца на англійскай. Рэалізацыя англамоўных праграм упершыню ў гісторыі БДПУ пачалася сёлета і для беларускіх магістрантаў. Першыя лекцыі студэнтам другой ступені вы-шэйшай адукацыі прачыталі выкладчыкі факультэта псіхалогіі.

…у БДПУ пад кіраўніцтвам вядучых вучоных створаны і дзейнічаюць 17 навуковых школ, што робіць наш універсітэт прызнаным лідарам сярод устаноў вышэйшай адукацыі і дае магчымасць пазіцыянавацца ў якасці даследчага цэнт-ра нацыянальнай і міжнароднай адукацыйнай прасторы.

…у адпаведнасці з патрабаваннямі Балонскага пагад-нення расце прафесійная мабільнасць выкладчыкаў і сту-дэнтаў БДПУ. Сярод форм акадэмічнага абмену – адкры-тыя лекцыі вядучых вучоных Маскоўскага дзяржаўнага і гарадскога педагагічнага ўніверсітэтаў, Расійскага дзяр-жаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (С.-Пе-цярбург), Фларэнтыйскага ўніверсітэта (Італія), універ-сітэта Fontus (Нідэрланды), Стакгольмскага ўніверсітэ-та (Швецыя), Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта і інш., удзел студэнтаў у міжнародных праектах, алімпіядах, лет-ніх школах і маладзёжных праграмах.

…навучанне ў БДПУ максімальна набліжана да практыкі. Для апрабацыі і дапрацоўкі новых адукацыйных тэхналогій універсітэт адкрывае на базе школ, гімназій, дзіцячых садкоў эксперыментальныя і інавацыйныя пляцоўкі, якія затым ста-новяцца месцам правядзення студэнцкіх педагагічных практык.

…каманда КВЗ «Лепшыя сябры»– зборная студэнтаў, выпускнікоў і супрацоўнікаў БДПУ пад кіраўніцтвам Аляк-сандра Камароўскага выйшла ў 1/4 фіналу Вышэйшай лігі МС КВЗ і прыняла ўдзел у музычным фестывалі «Голосящий

КиВиН-2015» у Светлагорску Калінінградскай воблас-ці (РФ).

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО Ў 2015 ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО Ў 2015 гг..

БДПУ – правільны выбар!БДПУ – правільны выбар!

Page 3: Газета "Настаўнік"

Мы перамаглі ў намінацыі «Самы масавы забег» Мін-скага Polo Марафону! Пад універсітэцкімі сцягамі, з сім-волікай alma mater, у адзінай форме, на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком – больш за 1000 чалавек, студэнтаў і вы-кладчыкаў, а таксама членаў іх сем’яў... Мы былі самай хуткай і знітаванай камандай карпаратыўнага забегу на 5 км!

Першыя месцы па футзале і гандболе сярод мужчынскіх каманд і па вольнай барацьбе сярод жаночых зборных, другое месца па гандболе сярод жаночых каманд і яшчэ два агульнакамандных «срэбры» па таэквандо і дзюдо сярод мужчынскіх і жаночых каманд, першае і трэцяе месцы ў жаночай і мужчынскай зборных па самба, «бронза» ў пляжным футболе… Гэта вынік бліскучых выступленняў спартсменаў БДПУ на самых прэстыжных студэнцкіх спаборніцтвах – Рэспубліканскай універсіядзе-2015.

У 2015 г. паказвалі яркія выступленні на міжнароднай арэне і займалі запаветныя прыступкі п’едэстала гона-ру студэнты факультэта фізічнага выхавання: Дзмітрый Макарэвіч –пераможца міжнароднага турніру па боксе на прызы Заслужанага майстра спорту Георгія Кандэ-лакі; Уладзіслаў Бурдзь – чэмпіён першынства свету па самба, сярэбраны прызёр гэтага ж турніру Мікалай Ба-радзінаў, а таксама бронзавыя – Юлія Іванчык, Вале-рыя Смугунава, Таццяна Дземчанка; Павел Дзялендзік – мацнейшы кікбаксёр на спаборніцтвах Кубку свету; Аляксандра Раманоўская – чэмпіёнка свету па фры-стайле сярод юніёраў у раздзеле лыжнай акрабатыкі; сту-дэнтка факультэта дашкольнай адукацыі Алена Мішчук – бронзавы прызёр Першага чэмпіянату свету сярод сту-дэнтаў па тайскім боксе. Ведай нашых!

Другі адкрыты турнір па плаванні на «Кубак БДПУ», пры-свечаны Дню ўніверсітэта, сабраў больш за 130 удзельнікаў, у тым ліку 20 майстроў спорту. За перамогу змагаліся 7 каманд дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, Мінскай абласной школы алімпійскага рэзерву, СШ № 3 г. Салігорска і каманда БДПУ.

У БДПУ створана выдатная спартыўная база. У нас ёсць ста-дыён, басейн, 3 спартыўныя залы, 16 памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай (10 з іх – у інтэрнатах), 3 трэ-нажорныя залы. Ужо адрамантаваны памяшканні пад трэ-нажорную залу і залу фітнесу ў інтэрнаце № 2, закуплены неабходны спартыўны інвентар. Хутка прыме сваіх першых наведвальнікаў зала для заняткаў на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам, адзінаборствамі ў вучэбным корпусе № 3. Поўным ходам ідзе рэканструкцыя стадыёна БДПУ, якая завершыцца да пачатку 2016–2017 навучальнага года.

30 снежня 2015 г. 3

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ,СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ,набор у БДПУ ў 2016 годзенабор у БДПУ ў 2016 годзе

БДПУ – СПАРТЫЎНАЯ ВНУБДПУ – СПАРТЫЎНАЯ ВНУ

– ТыфлапедагогікаЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Лагапедыя– Алігафрэнапедагогіка– Сурдапедагогіка– ТыфлапедагогікаЗавочная форма атрымання адукацыі,

скарочаны тэрмін навучання:

– Лагапедыя

Факультэт фізічнага выхаванняДзённая форма атрымання адукацыі:

– Фізічная культура. Фізкультурна-аздараў-ленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць

– Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культу-ра (аздараўленчая)

– Фізічная культура (лячэбная)– Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спар-

тыўная рэжысура)– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менедж-

мент у турызме)Дзённая форма атрымання адукацыі,

скарочаны тэрмін навучання:

– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менедж-мент у турызме)

Завочная форма атрымання адукацыі:

– Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культу-ра (аздараўленчая)

– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менедж-мент у турызме)

Завочная форма атрымання адукацыі,

скарочаны тэрмін навучання:

– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менедж-мент у турызме)

Факультэт псіхалогііДзённая форма атрымання адукацыі:

– Псіхалогія са спецыялізацыямі: сацыяль-ная псіхалогія, псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці, педагагічная псіхалогія, псіхалогія сямейных адносін

– Практычная псіхалогіяЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Псіхалогія са спецыялізацыямі: педагагічная псіхалогія, псіхалогія прадпрымальніцкай дзей-насці, псіхалогія сямейных адносін

– Практычная псіхалогія

Факультэт пачатковай адукацыіДзённая форма атрымання адукацыі:

– Пачатковая адукацыяЗавочная форма атрымання адукацыі:

– Пачатковая адукацыяЗавочная форма атрымання адукацыі, ска-

рочаны тэрмін навучання:

– Пачатковая адукацыя

Філалагічны факультэтДзённая форма атрымання адукацыі:

– Беларуская мова і літаратура– Беларуская мова і літаратура. Замежная мова– Руская мова і літаратура– Руская мова і літаратура. Замежная мова Завочная форма атрымання адукацыі:

– Беларуская мова і літаратура – Руская мова і літаратура

Хопіць разважаць – час паступаць!Хопіць разважаць – час паступаць!

У. Бурдзь

Page 4: Газета "Настаўнік"

Фізіка-матэматычны фа-культэт – адзін са старэйшых у нашым універсітэце. Пер-шы набор на спецыяльнасці «Фізіка», «Матэматыка»

ажыццяўляўся амаль 70 га-доў таму.

Кваліфікаваны прафесар-ска-выкладчыцкі склад, аб-ноўленая матэрыяльна-тэх-нічная база (навукова-да-следчыя лабараторыі, сучас-ныя камп’ютарныя класы, ся-род якіх 2 – мультысэрвіс-

ныя), а таксама даўнія і трывалыя традыцыі – вось тыя складнікі, што дазваляюць нам забяспечваць высокі ўзровень навучання і займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных факультэтаў іншых універсітэтаў краіны. Толькі ў нас ёсць адзіны ў Беларусі вучэбны планетарый, дзе праводзяцца заняткі па астраноміі і пазнаваль-ныя экскурсіі па «зорным небе», а таксама ўнікальны маятнік Фуко, які дазваляе эксперыментальна зафіксаваць вярчэнне Зямлі. Дарэчы, маятнік устаноўлены дзякуючы намаганням выпускніка нашага факультэта, дырэктара ААТ «Пеленг» У. І. Пакрышкіна.

На чатырох кафедрах факультэта (матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, фізікі і методыкі выкладання фізікі, інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі) працуюць высокакваліфікаваныя выклад-чыкі, сярод якіх член-карэспандэнт НАН Беларусі, 9 дактароў і 26 кандыдатаў навук. На базе гімназіі № 20 і СШ № 51 г. Мінска створаны і паспяхова функцыянуюць філіялы кафедраў. Пры факультэце арганізавана работа школ юных матэматыкаў і юных фізікаў.

Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчымасць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць фізіку, матэматыку і інфарматыку ў агульна-адукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ВНУ. Многія з выпускнікоў фа-

прадугледжвае педагагічную падрыхтоўку студэнтаў па не-калькіх асноўных напрам-ках: ігра на музычных інстру-ментах, дырыжыраванне, ва-кал, харэаграфія.

Таксама ў 2013 г. адкрылі-ся спецыяльнасці «Выяў-

ленчае мастацтва і камп’ю-

тарная графіка» (толькі дзённая форма навучання, 4 гады) і «Выяўленчае мас-

тацтва, чарчэнне і народ-

ныя мастацкія промыслы» (дзённая (4 гады) і завочная (5 гадоў) формы навучання) з прысваеннем ква-ліфікацыі «Педагог-мастак. Выклад-

чык». Вучэбны працэс па гэтых спецы-яльнасцях прадугледжвае педагагіч-ную падрыхтоўку студэнтаў па наступ-ных напрамках: акадэмічны жывапіс, кампазіцыя, гісторыя мастацтваў, камп’ю-тарная графіка, народныя мастацкія про-мыслы і інш.

У 2016 г. адкрываецца новая спе-цыяльнасць «Музычнае мастацтва

і сусветная мастацкая культура». Яе выпускнікі будуць накіроўвацца ў сярэднія школы, каледжы, гімназіі,дзе змогуць выкладаць прадметы «Ма-

стацтва (айчынная і сусветная ма-

стацкая культура)», «Музыка», ін-шыя вучэбныя прадметы эстэтычнага цыкла, а таксама атрымаюць магчы-масць кіраваць школьнымі творчымі ка-лектывамі.

Выпускнікі факультэта працуюць ва ўстановах адукацыі і культуры настаўніка-мі музыкі, выяўленчага мастацтва і чар-чэння ці кіраўнікамі мастацкіх, харавых, харэаграфічных, фальклорных гурткоў у агульнаадукацыйных школах і школах

культэта працуюць ва ўпраў-леннях адукацыі, навукова-даследчых установах, лабара-торыях камп’ютарнага і псіхо-лага-педагагічнага профілю, кіруюць дзяржаўнымі ўстано-вамі і прадпрыемствамі. Калі хтосьці марыць пра дызай-нерскую ці выдавецкую дзей-насць, ён атрымае неабход-ныя для гэтага навыкі камп’ю-тарнай графікі. Валоданне мовамі праграмавання Pascal

ABC, С#.NET, Visual С#.NET,

JavaScript, PHP дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Да-рэчы, шмат нашых выхаванцаў працуюць у галіне інфармацыйных тэхналогій – праграмістамі, сістэмнымі адміністратарамі кампаній (Yandex, EPAM, BelHard,

IBA, Wargaming), у камп’ютарных выданнях, банках і г. д. Шматузроўневая сіс-тэма навучання – шанц для выпускнікоў атрымаць не толькі вышэйшую адука-цыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры.

Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Вольны ад заняткаў час студэнты фізіка-матэматычнага факультэта праводзяць весела і з густам. Вельмі цікава праходзяць святочныя мерапрыемствы. Заўсёды збірае поўную залу прэзен-тацыя першага курса. Апошняя субота сакавіка – Дзень фізіка-матэматычнага фа-культэта, у межах якога праходзяць навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы, сустрэчы з выпускнікамі розных гадоў. Круглагадовая спартакіяда, якая традыцыйна праводзіцца ва ўніверсітэце, дазваляе студэнтам прадэманстраваць свае спартыўныя якасці. Прадстаўнікі фа-культэта прымаюць актыўны ўдзел у зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Усе значныя для нас падзеі абавязкова адлюстроўваюцца ў факультэцкай і ўніверсітэцкай газетах, на сайце БДПУ.

Факультэт ганарыцца знакамітымі выпускнікамі, сярод якіх першы віцэ-прэзідэнт карпарацыі «Галактыка» В. І. Басалыга, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь У. П. Грыдзюшка, кіраўнікі розных устаноў адукацыі Беларусі.

У 2016 г. факультэт ажыццяўляе навучанне па наступных спецыяльнасцях дзён-най формы навучання: «Матэматыка і інфарматыка», «Фізіка і інфарматы-

ка». Тэрмін навучання – чатыры гады.На фізіка-матэматычным факультэце створаны спрыяльныя ўмовы

для творчага развіцця і самарэалізацыі студэнтаў. Шчыра запраша-ем да нас тых, хто цікавіцца матэматыкай, фізікай і электронікай, інфарматыкай і праграмаваннем!

4

ФІЗІКА-МАТЭМАТЫЧНЫ ФІЗІКА-МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТФАКУЛЬТЭТг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-13, 200-80-62Е-mail: [email protected]В. а. дэкана – Сяргей Іванавіч ВАСІЛЕЦ,кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

30 снежня 2015 г.

Факультэт эстэтычнай адукацыі аб’яд-ноўвае людзей творчых. Тут вывуча-юцца як традыцыйныя дысцыпліны эстэтычнага і педагагічнага цыклаў (гіс-торыя і тэарэтычныя асновы музыкі, методыка музычнага выхавання і інш.), так і інавацыйныя курсы (музычная інфарматыка, музычна-педагагічнае праектаванне, асновы камп’ютарных тэхналогій, камп’ютарная графіка і г. д.). Гэта дае магчымасць маладым спецы-ялістам выкарыстоўваць у сваёй дзей-насці перадавыя методыкі навучання, ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы пра-цэс на высокім прафесійным узроўні.

На факультэце студэнты атрымліваюць веды і авалодваюць практычнымі на-выкамі па ручным ткацтве, кераміцы, роспісе, вышыўцы, удасканальваюць сваё майстэрства музычнага і сцэнічнага

выканальніцтва, харэаграфіі, жывапісу, а таксама набываюць прафесійны вопыт па абраных спецыяльнасцях на разна-стайных практыках. Мастакі маюць маг-чымасць прадэманстраваць свае ўменні падчас пленэраў, музыканты, харэогра-фы і фалькларысты – у адпаведных твор-чых калектывах.

Падрыхтоўка спецыялістаў падпа-радкавана адной мэце: выпускнікі па-вінны стаць педагогамі з высокім уз-роўнем прафесіяналізму ў галіне духоў-най і матэрыяльнай культуры. І для гэ-тага ёсць усе ўмовы: падабраны высока-кваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх народныя майстры, члены Саюза маста-коў, кіраўнікі вядомых музычных калек-тываў; створана матэрыяльна-тэхнічная база з разнапрофільнымі майстэрнямі і камп’ютарнымі класамі.

У 2013 г. на факультэце адкрылася спецыяльнасць «Музычнае мастацтва,

рытміка і харэаграфія» з прысваеннем кваліфікацыі «Педагог-музыкант. Вы-

кладчык». Падрыхтоўка па ёй вядзецца на дзённай (4 гады навучання) і завоч-най (скарочаны тэрмін на-вучання) формах атрыман-ня адукацыі. Вучэбны пра-цэс па гэтай спецыяльнасці

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫIЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫIг. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; вул. Ф.Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 327-38-10, 200-56-10;E-mail: [email protected] Дэкан – Ірына Іванаўна РЫЖЫКАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

мастацтваў, музычнымі кіраўнікамі ў дзі-цячых садках, вакалістамі ў музычных тэ-атрах, кіраўнікамі фальклорных і харэа-графічных калектываў ва ўстановах да-датковай адукацыі, мастакамі-ілюстра-тарамі ў выдавецтвах, вэб-дызайнерамі і г. д.

Студэнты факультэта з’яўляюцца ўдзель-нікамі шматлікіх творчых калектываў: народнага аркестра народных інстру-ментаў; народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца»; народнага ан-самбля народнай музыкі, песні і танца «Рэй»; народнага ансамбля цымбалі-стаў «Вярба»; ансамбля скрыпачоў; хо-ру «Gaudeamus» і інш.

Нашы зорныя выпускнікі: эстрадныя спявачкі Алёна Свірыдава і Ганна Шар-кунова; удзельнік групы «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук; дызайнеры, члены Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» Вольга, Марына і Алена Парфяновіч; мастак, член Бела-рускага саюза мастакоў Наталля Жыга-монт і іншыя.

Факультэт рады бачыць сярод сваіх будучых студэнтаў творчых, зачараваных мастацтвам асоб!

БДПУ: будучае пачынаецца тут!БДПУ: будучае пачынаецца тут!

Page 5: Газета "Настаўнік"

вучэбнай і навукова-даследчай дзей-насцю студэнтаў. Але ж стаць сапраўд-ным прафесіяналам можна толькі пасля практык, і ўсе яны – вучэбныя і педага-гічныя – спрыяюць якаснай падрыхтоў-цы будучых спецыялістаў.

Акрамя вучобы студэнты ахвотна зай-маюцца грамадска-творчай дзейнасцю. На факультэце працуюць студэнцкі тэатр «Надзея», валанцёрская група «Адкры-тае сэрца», педагагічныя атрады «Данка» і «Данка-2», каманда КВЗ «Какосавая стружка», рэдкалегія студэнцкай газеты «Пачатковец», народны аркестр вакальна-інст-рументальнай музыкі «Спадчына», вакаль-ная група «Кансананс». У нас шмат цікавых тра-дыцый, дзякуючы якім жыццё на ФПА ніколі не бывае сумным і адна-стайным: гэта і дні зда-роўя, і спартыўныя свя-ты, і знакамітыя зорныя паходы – усё немагчыма нават пералічыць!

Наш факультэт скон-чылі выдатныя работнікі

сістэмы адукацыі рэспублікі: Л. М. Ка-стэнка – дырэктар ДУА «Пачатковая школа № 39 г. Мінска», Г. А. Астроў-ская – дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска», А. А. Асадчая – намеснік кіраўніка адміністрацыі Пер-шамайскага раёна г. Мінска і многія іншыя.

Дзверы факультэта пачатко-вай адукацыі заўсёды адчынены для тых, хто сур’ёзна ставіцца да сваёй адукацыі і прафесійнага самавызначэння.

Адным з найважнейшых кам панентаў пра-фесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў вы-ступае практычная дзейнасць. З гэтай мэ-тай на факультэце арганізаваны чатыры ві-ды практык па спецыяльнасці, базы для пра-ходжання якіх размяшчаюцца ў лепшых уста-новах дашкольнай адукацыі г. Мінска.

Нашы студэнты не толькі старанна вучацца, але і займаюцца навуковай дзейнасцю. Выні-кі працы маладыя даследчыкі прадстаўляюць на міжнародных і рэспубліканскіх канферэн-цыях, публікуюць у зборніках артыкулаў. Прад-стаўнікі факультэта штогод становяцца лаў-рэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуко-вых работ студэнтаў устаноў вышэйшай аду-кацыі Рэспублікі Беларусь.

Факультэт дашкольнай адукацыі цесна кантактуе з аднолькавымі па профілі струк-турамі ўніверсітэтаў Расіі і Украіны, што дазваляе выкладчыкам і студэнтам стажы-равацца за мяжой і прымаць удзел у ажыццяўленні міжнародных навуковых праектаў. Так, у верасні 2015 г. сумесна з Інстытутам дзяцінства Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна адкрыта магістарская праграма «Экс-пертыза якасці дашкольнай адукацыі».

Чакаем вас на нашым факультэце!

Згодна з народнай му-драсцю, цела чалавека ствараюць бацькі, а душу –педагогі. Гэтыя словы ма-юць прамое дачыненне да першага настаўніка, таму што вельмі важна, хто па-вядзе маленькага чалавека ў Краіну ведаў, хто будзе для яго прыкладам у жыц-ці. І чым меншы ўзрост дзі-цяці, тым больш высокія па-трабаванні прад’яўляюцца да педагога, які з ім працуе.

Вось ужо 58 гадоў факультэт рыхтуе на-стаўнікаў для пачатковай школы. Час мя-няецца, аднак традыцыйнымі застаюцца якасці, якімі павінен валодаць той, хто збіраецца звязаць свой лёс з навучан-нем і выхаваннем малодшых школьнікаў:

адукаванасць, шырокі кру-гагляд, дапытлівасць, зна-ходлівасць, крэатыўнасць, а яшчэ – дабрыня і любоў да дзяцей.

Факультэт пачатковай аду-кацыі аб’ядноўвае людзей, якім аднолькава блізкія лі-таратура, мова, матэматы-ка, прыродазнаўства, прад-меты эстэтычнага цыкла і творчая дзейнасць. Пра-фесійнаму станаўленню бу-дучых педагогаў дапама-

гаюць выкладчыкі 3 факультэцкіх ка-федраў: педагогікі і псіхалогіі пачат-ковай адукацыі, беларускага і рускага мовазнаўства, прыродазнаўчанавуко-вых дысцыплін. У нас працуюць 2 док-тары і 24 кандыдаты навук, якія кіруюць

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫIПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫIг. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-91-05Е-mail: [email protected]Дэкан – Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ,кандыдат філалагічных навук, дацэнт

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫIДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫIг. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11; тэл. 341-39-18 Е-mail: [email protected] Дэкан – Аляксандр Мікалаевіч КАСПЯРОВІЧ, кандыдат гістарычных навук

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВАФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВАг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 227-84-77Е-mail: [email protected]Дэкан – Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА,кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт

5

Ты любіш прыроду і жадаеш яе разумець? Цябе вабяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Цябе хвалююць экалагічныя пра-блемы і цікавяць таямніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Што ж, тады табе да нас – на факультэт прыродазнаўства!

Факультэт мае моцны кадравы патэнцыял – 6 дактароў і 45 кандыдатаў на-вук. У складзе факультэта 4 кафедры (агульнай біялогіі і батанікі, марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, хіміі, геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі) і дзве вучэбна-метадычныя лабараторыі (інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаў-чай адукацыі; біяхіміі і біятэхналогіі). Грунтоўная матэрыяльная база – сучаснае абсталяванне, прыборы, найноўшыя сродкі на-вучання – дазваляе праводзіць шырокае кола лабараторных практыкумаў па дысцыплінах хі-мічнага, біялагічнага і геаграфічнага профіляў. На факультэце працуюць 4 студэнцкія навуко-ва-даследчыя лабараторыі. Акрамя таго, у нас вы зможаце займацца даследчай дзейнасцю і на базе шматлікіх навуковых устаноў, з якімі супрацоўнічае факультэт. Студэнцкае навуковае таварыства фа-культэта прыродазнаўства з’яўляецца лепшым у БДПУ!

Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на практыцы. У прадмесці Мінска на аграбіястанцыі «Зялёнае» праводзяцца вучэбныя біялагічныя (па сістэматыцы

раслін, альгалогіі і мікалогіі, фізіялогіі раслін, заалогіі, экалогіі і інш.) і геаграфічныя (па геалогіі, тапаграфіі, геамарфалогіі, метэаралогіі, гідралогіі, школьным турыз-ме) практыкі. Практыкі па краязнаўстве і комплексныя геаграфічныя (ландшафт-ная і па эканамічнай, сацыяльнай і фізічнай геаграфіі) праходзяць штогод у розных кутках Беларусі.

Грунтоўныя веды па вучэбных дысцыплінах дазваляюць нашым выпускнікам працаваць настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Сярод выпускнікоў факультэта: А. А. Каваленя – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітар-ных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар; Г. М. Казак – начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама; А. У. Му-раўёў – дырэктар гімназіі № 19 г. Мінска і іншыя.

Факультэт мае свае традыцыі, якія падтрымліваюцца і ўзбагачаюцца кожным но-вым пакаленнем студэнтаў. Штогод цікава праходзяць «Свята ўраджаю», «Адзін дзень на аграбіястанцыі „Зялёнае“» для першакурснікаў, «Дзень птушак» і геаграфічны злёт «Арыенцір». Усе гэтыя мерапрыемствы даюць магчымасць студэнтам факуль-

тэта праявіць свае таленты і эрудыцыю, фарміруюць уменне жыць і працаваць у калектыве.

У 2016 г. будзе ажыццяўляцца набор студэнтаў па спецыяльнасцях «Біялогія і хімія» (дзённая форма атрымання адукацыі – 4 гады навучання) і «Біялогія

і геаграфія» (дзённая форма – 4 гады, завочная форма – 5 гадоў).

Той, хто скончыў факультэт прырода-знаўства, ніколі не спыняецца на дасягну-тым – заўсёды знаходзіць прымяненне сваім ведам, уменням, здольнасцям. Бо шукаць і знаходзіць адказы на шматлікія складаныя пытанні навакольнага свету – гэта тое, чаму вучаць іх у аўдыторыях нашага факультэта.

Дзейнасць педагога дашкольнай установы адказная і пачэсная, бо ён з’яўляецца першым выхавальнікам у жыцці дзіцяці, і вынікі яго працы часта прадвызначаюць усё далейшае развіццё асобы.

Мы ажыццяўляем падрыхтоўку студэнтаў (а іх на факультэце больш за 2300) па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя» (дзённая і завочная формы) на першай ступені вышэйшай адукацыі і «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі» на другой ступені (магістратура). Нашы выпускнікі працуюць ва ўстановах сістэмы дашкольнай адукацыі на пасадах педагога, загадчыка і намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці.

У структуры факультэта тры кафедры – агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, якія з’яўляюцца цэнтрамі перадавой вучэбна-метадычнай і навуковай думкі ў галіне дашкольнай адукацыі. Працэс наву-чання забяспечваюць 50 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, сярод якіх – 3 пра-фесары.

30 снежня 2015 г.

Хопіць разважаць – час паступаць!Хопіць разважаць – час паступаць!

Page 6: Газета "Настаўнік"

Падчас навучання студэнты праходзяць вучэбныя і вытворчыя практыкі: на малодшых курсах – гісторыка-краязнаўчую і музейна-архіўную, пасля трэцяга – педагагічную ў летні-ках і вучэбна-аздараўленчых цэнтрах, на чацвёртым – педагагічную ў школах і гімназіях.

Выкладчыкі і студэнты факультэта праводзяць навуковыя даследаванні па самых розных тэмах: гісторыя Беларусі, Еўропы і Амерыкі, методыка выкладання гісторыі і дапаможных гістарычных дысцыплін, інш.

Грамадскае і творчае жыццё факультэта таксама цікавае. Cтудэнты прымаюць ак-тыўны ўдзел у дзейнасці маладзёжных фарміраванняў: ваенна-патрыятычнага клу-ба «Памяць», валанцёрскай суполкі «Данка», а таксама студэнцкага навуковага та-варыства «Astrum doctrine». Гісторыкі ўдзельнічаюць у традыцыйных зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. А факультэцкая каманда КВЗ «Качыныя гісторыкі» не раз станавілася чэмпіёнам БДПУ.

Нашы выпускнікі працуюць па ўсёй краіне – ва ўстановах адукацыі, музеях, архівах, бібліятэках, аналітычных цэнтрах, органах кіравання… Сярод іх – намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта І. В. Карпенка, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь М. Г. Жылінскі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч, вядучы інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», капітан каманды А. В. Мухін, настаўнік гісторыі САШ № 11 г. Маладзечна, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства «Крыштальны журавель» В. Э. Жук.

Кожны, хто паступіў на гістарычны факультэт, авалодае спецыяльнымі ведамі і ўменнямі, без якіх не можа абысціся сапраўдны прафесіянал, атрымае магчымасць рас-крыць сябе ў вучобе, навуцы, грамадскай і валанцёрскай дзейнасці, творчасці і спорце.

Мы запрашаем усіх, хто неабыякавы да гісторыі Бацькаўшчыны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам, на наш факультэт!

Факультэт спецыяльнай адукацыі — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, які рых-туе ўнікальных спецыялістаў, здольных забяспечваць псіхолага-педагагічнае су-праваджэнне дзяцей з асаблівасцямі псі-хафізічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі факуль-тэта заўсёды запатрабаваныя не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых сад-ках, але і ва ўстановах адукацыі агуль-нага тыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага і інклюзіўнага навучан-ня і выхавання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўста-новах сістэмы сацыяльнага забеспячэн-ня і ў грамадскіх арганізацыях.

Нашы студэнты маюць магчымасць ат-рымаць грунтоўную падрыхтоўку па прад-метах медыка-біялагічнага, псіхолага-педагагічнага і метадычнага цыклаў,

прайсці вучэбную і вытворчую практы-ку ў розных тыпах адукацыйных уcтаноў, прыняць удзел у валанцёрскай рабоце. Абавязковым кваліфікацыйным патра-баваннем да выпускнікоў з’яўляецца валоданне сродкамі падтрымліваючай камунікацыі (жэставай мовай, рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля), а таксама сродкамі альтэрнатыўнай камунікацыі (з дапамогай прадметаў, малюнкаў, жэстаў, сімвалаў). Электронная бібліятэка, між-кафедральны рэсурсны цэнтр, вучэбная лабараторыя «Адукацыя без межаў» – усё гэта дапамагае пазнаёміцца з навін-камі сусветнай і айчыннай тэорыі і прак-тыкі ў галіне спецыяльнай адукацыі: праграмамі, падручнікамі, дыдактычнымі сродкамі, спецыяльным абсталяваннем і адукацыйнымі тэхналогіямі.

ФСА падтрымлівае цесныя сувязі з ад-нолькавымі па профілі факультэтамі ўс-

Выпускнікоў факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій часта называюць «лекарамі лёсу чалавека»: яны працуюць сацыяльнымі педагогамі, педагогамі-псіхолагамі, спецыялістамі па сацыяль-най рабоце. Нашы выпускнікі ўмеюць прафесійна дапамагаць у цяжкай жыц-цёвай сітуацыі дзецям, сем’ям, моладзі, людзям з асаблівымі патрэбамі. Студэн-ты ФСПТ усведамляюць сваю важную і высакародную місію, накіраваную на забеспячэнне дабрабыту асобнага чала-века і ўсяго грамадства. Калі вы жадае-це дапамагаць людзям словам і справай, садзейнічаць таму, каб кожны паверыў у сябе і свае здольнасці, – тады ваш шлях ляжыць на факультэт сацыяльна-педа-гагічных тэхналогій!

Спецыялісты, якія скончылі наш фа-культэт, працуюць ва ўсіх тыпах устаноў сістэмы адукацыі. Выпускнікі ФСПТ за-

патрабаваны таксама ва ўстановах Мі-ністэрства працы і сацыяльнай абаро-ны, сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў, грамадскіх і дабрачынных аб’яд-наннях.

Паважаныя абітурыенты! Дзверы ў краі-ну ведаў для вас адкрыюць высокаква-ліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх вядомыя ў Беларусі дакта-ры і кандыдаты навук. На пра-цягу ўсяго перыяду атрымання адукацыі вы навучыцеся быць карыснымі грамадству. Для гэ-тага ў праграму ўключаны та-кія профільныя вучэбныя дыс-цыпліны, як сацыяльная педа-гогіка, педагогіка сям’і, псіха-логія сямейных адносін, сацы-яльная работа з дзецьмі і молад-дзю, сацыяльнае кансультаван-не, ахова дзяцінства і іншыя.

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫIСПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫIг. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-92-57, 267-97-73Е-mail: [email protected]Дэкан – Святлана Яўгенаўна ГАЙДУКЕВІЧ,кандыдат педагагічных навук, дацэнт

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226-40-25, 226-40-26Е-mail: [email protected]Дэкан – Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА-ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 8; тэл. 200-15-22Е-mail: [email protected]Дэкан – Вера Васільеўна МАРТЫНАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Практычнай падрыхтоўцы садзейні-чаюць цікавыя віды сацыяльна-педа-гагічнай практыкі ва ўстановах агуль-най сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных цэнт-рах. Базамі практыкі будучых спецы-ялістаў па сацыяльнай рабоце з’яў-ляюцца тэрытарыяльныя цэнтры сацы-яльнага абслугоўвання насельніцтва, дзіцячыя аздараўленчыя летнікі, упраў-ленні сацыяльнай абароны, грамадскія арганізацыі і г. д.

Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій – гэта сапраўдная самабыт-ная і творчая сям’я студэнтаў і выклад-

чыкаў, у якой кожны можа праявіць ся-бе ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, у валанцёрскай рабоце, грамадскім жыц-ці і спорце. Важная роля тут адводзіцца фарміраванню фундаментальных каш-тоўнасцей праз традыцыйныя акцыі і ме-рапрыемствы: «Першыя на Першым», Дзень маці, «Студэнцкая навуковая вяс-на», конкурс студэнцкіх сацыяльных пра-ектаў і інш. Традыцыі факультэта ары-ентуюць і выкладчыкаў, і студэнтаў на агульныя мэты, спрыяюць развіццю іні-цыятывы і ўсталяванню прадуктыўных творчых і партнёрскіх стасункаў.

Больш чым за 20 гадоў дзейнасці на факультэце было падрыхтавана шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх В. А. Абрамаў – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь; Г. В. Ка-лачэўскі – дырэктар ДАУ «Сярэдняя школа № 83 г. Мінска»; В. Л. Сцяпана-ва – начальнік упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Маскоўскага ра-ёна г. Мінска і многія іншыя.

Вы таксама марыце дапамагаць людзям, якія маюць у гэтым па-трэбу? Тады запрашаем пасту-паць на факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій!

6

Гістарычны факультэт – адзін з найстарэйшых у БДПУ – быў створаны ў 1918 г. Сёння тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі вучацца звыш 600 студэнтаў. З 2016 г. падрыхтоўка педагогаў ажыццяўляецца па спецыяльнасцях «Гісторыя

і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Гісторыя і сусветная мастацкая культура»,

«Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа». Тэрмін навучання – 4 гады.На 3 кафедрах факультэта працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, у ліку якіх

13 дактароў гістарычных навук, прафе-сараў і 35 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню про-фільных дысцыплін: гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, гісторыі славянскіх народаў і інш.

Студэнтам выкладаецца шэраг грама-дазнаўчых (філасофія, паліталогія, эка-номіка і інш.), а таксама дапаможных гістарычных дысцыплін (археалогія, эпі-графіка, генеалогія, геральдыка, нумізма-тыка, храналогія, крыніцазнаўства і інш.).

таноў вышэйшай адукацыі краін СНД і далёкага замежжа. Сту-дэнты рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах па карэкцыйнай педагогіцы і спе-цыяльнай псіхалогіі (Масква, Новасібірск, Екацерынбург, Кіеў). Дзякуючы акадэмічнаму абмену выкладчыкамі студэн-ты слухаюць лекцыі вядучых прафесараў Маскоўскага гарадскога пе-дагагічнага ўніверсітэта, Расійскага дзяр-жаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург, РФ), уні-версітэта Fontus (Нідэрланды), Стак-гольмскага ўніверсітэта (Швецыя), уні-версітэта Nordland (Нарвегія) і інш.

На факультэце функцыянуюць чаты-ры студэнцкія навукова-даследчыя ла-бараторыі, дзейнасць якіх накіравана на вывучэнне і вырашэнне актуальных праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху, зроку, мовы, апор-на-рухальнага апарата. Штогод леп-шыя даследаванні прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх на-вуковых работ, на саісканне грантаў БДПУ, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бе-ларусь.

30 снежня 2015 г.

ФСА ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх пераможца гарадскога кон-курсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагог спецы-яльнай адукацыі» І. У. Вераценнікаў, на-чальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бела-русь А. М. Змушко, пазаштатны галоў-ны лагапед Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь А. В. Далдова, кі-раўнікі рэгіянальных аддзяленняў Бела-рускага таварыства інвалідаў па зроку, дырэктары школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтары падручнікаў для дзяцей з асаб-лівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Вы любіце людзей і перакананы, што кожны чалавек – найвялікшая каштоўнасць? Тады паступайце на факультэт спецыяльнай адукацыі!

БДПУ: будучае пачынаецца тут!БДПУ: будучае пачынаецца тут!

Page 7: Газета "Настаўнік"

Факультэт фізічнага выхавання – са-мы спартыўны факультэт БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзены-мі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі.

Сёння на ФФВ вучацца прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэм-піёны свету, пераможцы сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўра-

пейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту.

Мы ганарымся сваімі студэнтамі івыпускнікамі: Алесяй Бабушкінай – бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гім-настыцы; Аляксандрам Кокшам – чэмпіёнам свету па самба; Паўлам Санковічам – двухразовым бронза-вым прызёрам чэмпіянату Еўропы,

удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане па плаванні; Ганнай Драбеняй – прызёрам этапу Кубка свету, удзельнікам Алімпіяды ў Лондане па лёгкай атлетыцы. Выхаванцамі ФФВ таксама з’яўляюцца прызёры чэмпіянату свету па самба Лейла Абасава, Вольга Малейка; пры-зёр чэмпіянату свету і чэмпіёнка Еўропы па вольнай барацьбе Анастасія Гучок; чэмпіён Еўропы па грэка-рымскай барацьбе Эл-

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯг. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-49-74Е-mail: [email protected]Дэкан – Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІг. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 263-78-96Е-mail: [email protected]Дэкан – Дзмітрый Рыгоравіч ДЗЬЯКОЎ, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт

бэк Тажыеў; чэмпіён першынства свету па самба Уладзіслаў Бурдзь; удзельнікі Алімпіяд Анастасія Пракапенка (су-часнае пяцібор’е, 4-е месца ў Пекіне і 5-е – у Лондане), Мікалай Шубянок і Аляксандр Пархоменка (сучаснае дзесяцібор’е, Пекін), Юлія Хітрая (пла-ванне, Лондан), Андрэй Чурыла (лёгкая атлетыка, Лондан), Аляксандр Дарож-ка (біятлон, Сочы) і многія іншыя.

Пры факультэце створаны зборныя каманды БДПУ па пляжным футболе і валейболе (жанчыны), якія ўдзельні-чаюць у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.

Факультэт фізічнага выхавання – гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Трады-цыя і Здаровы лад жыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1300 студэнтаў.

У структуры ФФВ чатыры кафедры – тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўна-педагагічных дысцыплін, медыка-біялагічных асноў фізічнага вы-хавання і фізічнага выхавання і спорту, а таксама вучэбна-практычная лабара-торыя фізічнай культуры.

На працягу навучання студэнтам выкладаецца шэраг спецыяльных прад-метаў, напрыклад, «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання», «Спартыўныя і рухомыя гульні з методыкай выкла-

дання», «Гімнастыка з методыкай вы-кладання», «Лёгкая атлетыка з мето-дыкай выкладання», «Плаванне з ме-тодыкай выкладання», а таксама про-фільных вучэбных дысцыплін адпавед-на абранай спецыяльнасці: «Сродкі аздараўленчай фізічнай культуры», «Тэ-орыя і арганізацыя лячэбнай фізічнай культуры», «Масаж пры захворваннях і траўмах», «Менеджмент турызму», «Маркетынг турызму» і інш.

Набытыя тэарэтычныя веды студэнты факультэта замацоўваюць на вучэбных і вытворчых практыках па аздараўленчай фізічнай культуры, турызме, маркетын-гу ў турызме, а таксама на педагагічнай і пераддыпломнай – у залежнасці ад абранай спецыялізацыі.

Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная

культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ва ўстановах аду-кацыі, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыяліс-таў – фізкультурна-аздараўленчыя цэн-тры, спартыўныя школы, турыстычныя агенцтвы і інш.

Дзверы нашага факультэта ад-чынены для тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам і прапагандай здаровага ладу жыцця.

7

Факультэт псiхалогii быў створаны ў 1994 г. На сённяшні дзень ФП – вялікі ка-лектыў, які аб’ядноўвае 70 выкладчыкаў і больш за 2100 студэнтаў; аднак мы ганарымся не толькі лічбамі і маштабамі. Галоўнае – якасць адукацыі, якую за-бяспечвае з’яднаны калектыў нашых выкладчыкаў.

Факультэт псіхалогii вядомы ў краіне як адзін з найбуйнейшых цэнтраў па падрыхтоўцы нацыянальных кадраў у галіне псіхалогіі. Навучанне на ФП дасць вам магчымасць стаць прафесійнымі псіхолагамі, лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх. Невыпадкова місія факультэта – «Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!».

Падрыхтоўку прафесiйных псiхолагаў, а таксама псіхалагічную адукацыю будучых педагогаў ажыццяўляюць 5 кафедраў фа-культэта: сацыяльнай i сямейнай псiхалогii, псiхалогii адукацыi, агульнай i арганiзацыйнай псiхалогii, клiнiчнай i кансультатыўнай псiхалогii і кафедра псiхалогii.

Выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымлі-ваюць кваліфікацыю псіхолага, а таксама выкладчыка псіхалогіі па спецыялізацыях «Педагагічная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін», «Сацыяльная псіха-

логія», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці». Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю педагога-псіхолага.

Выхаванцы факультэта запатрабаваныя ў розных сферах дзейнасці. Яны аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям, бацькам і педагогам ва ўстано-вах адукацыі; працуюць менеджарамі па персанале, псіхолагамі ў аргані-зацыях і сацыяльна-псіхалагічных цэнтрах, іміджмейкерамі; удзельнічаюць у распрацоўцы карпаратыўнай культуры кампаній, стварэнні добразычлі-вых узаемаадносін у калектыве. Выпускнікі знаходзяць прымяненне сва-ім здольнасцям, ведам і ўменням у сістэме вышэйшай адукацыі і МУС, навукова-даследчых інстытутах і цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Іх рады бачыць у дыягнос-тыка-рэабілітацыйных, крызісных, сексалагічных цэнтрах і іншых арга-нізацыях.

Факультэт псіхалогіі наладжвае і падтрымлівае партнёрскія сувязі з ад-нолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ Беларусі і замежжа – Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, Маскоўскім псіхолага-педагагічным універсітэтам, Фларэнтыйскім універсітэтам

(Італія) і многімі іншымі.На факультэце створаны ўсе ўмовы для развіцця на-

вукова-даследчай дзейнасці студэнтаў. Яны могуць пра-цаваць у студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях, праяўляць эрудыцыю на алімпіядах па псіхалогіі, вы-ступаць на канферэнцыях.

Мы ўпэўнены, што грунтоўныя веды, набытыя на факультэце псіхалогіі, дазволяць вам стаць высакакласнымі спецыялістамі, навучыцца спа-знаваць прыроду чалавека і разумець псіхалагічны сэнс яго ўчынкаў!

30 снежня 2015 г.

Філалагічны факультэт даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выклад-чыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у шко-лах, гімназіях, ліцэях, каледжах, уста-новах вышэйшай адукацыі; рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; на-вукова-даследчых інстытутах; пасоль-ствах і прадстаўніцтвах розных краін; перакладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях.

Студэнты нашага факультэта – адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, займаюцца навукова-даследчай пра-

цай, праводзяць літаратурныя і тэат-ральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі.

Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык патрабуюць знаёмства з мовай і культурай розных краін. Так, у філолагаў, што вывучаюць кітайскую мову, ёсць магчымасць па праграме ўключанага навучання амаль цэлы год правесці ў Паўночна-Заходнім універсітэце (КНР), з якім БДПУ звяз-вае дагавор аб супрацоўніцтве. Сту-дэнты-літуаністы, у сваю чаргу, што-год наведваюць Літоўскі эдукалагічны

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-66E-mail: [email protected]Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук, прафесар

ўніверсітэт. Наогул, факуль-тэт падтрымлівае сувязі з род-наснымі факультэтамі ўнівер-сітэтаў розных краін, вынікам чаго стала адкрыццё цэнтраў літуаністыкі, паланістыкі, азер-байджанскай і кітайскай моў і культур, а таксама вывучэн-ня мовы іўрыт. Аднак брэндам факультэта і ўніверсітэта ўсё ж з’яўляецца цэнтр беларускай літаратуры і культуры, які но-сіць імя народнага паэта Беларусі Мак-сіма Танка.

Дэвізам факультэта ва ўсе часы бы-ла якасная адукацыя. Набыць яе да-памагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў.

Сярод знакамітых выпускнікоў факуль-тэта ёсць людзі, чые імёны вядомыя ўсёй

краіне: народныя паэты Пімен Панчан-ка, Аркадзь Куляшоў, навукоўцы Васіль Жураўлёў, Юзэфа Мацкевіч, Мікалай Мішчанчук, Віктар Каваленка і інш.

Мы ўпэўнены, што трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на філалагічным факультэце, у будучым забяспечаць нашым выпускнікам паспяховы кар’ер-ны рост.

Хопіць разважаць – час паступаць!Хопіць разважаць – час паступаць!

Page 8: Газета "Настаўнік"

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557.

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Выходзіць два разы ў месяцна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.i

Вул. Савецкая, 18, п. 127,220030, Мінск.

226-40-19

e-mail: [email protected]

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014.

Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. Тыраж 1500 экз. Заказ 809.

Падпісана ў друк 30.12.2015 г. у 08.30.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІПАДРЫХТОЎКІг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 327-82-61Е-mail: [email protected]Дэкан – Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

ФАКУЛЬТЭТ ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ

рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь

ПАДРЫХТОЎЧАЕ ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕАДДЗЯЛЕННЕТэл.: 327-82-61

Дзённая форма навучанняТэрмін навучання – 8 месяцаў.Прыём заяў – з 20 жніўня.На падрыхтоўчае аддзяленне пры-маюцца асобы, якія маюць сярэд-нюю адукацыю.

ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫТэл.: 327-82-61

Арганізуюцца для вучняў 10–11 класаў агульнаадукацыйных устаноў.Тэрмін навучання – 2 гады.

ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫТэл.: 327-89-30

Дзённыя курсы (заняткі з 16.00)Тэрмін навучання — 8 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня.

ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІФакультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыіг. Мінск, вул. Голубева, 26/2, вучэбны корпус № 9;тэл./факс: 277-10-90, тэл.: 380-25-76Е-mail: [email protected]Дырэктар – Ірына Уладзіміраўна ШАСЦІТКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыіг. Мінск, вул Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1;тэл./факс: 328-63-05, 200-28-43, тэл.: 328-63-07, 328-63-08, 327-22-17, 380-26-91Е-mail: [email protected]

Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў прадугледжваюць актыўнасць і мабільнасць, кампетэнтнасць і гатоўнасць да самаўдасканалення.

Перавагі адукацыі ў ІПКіП БДПУ ацанілі многія педагогі нашай краіны. Штогод каля 2500 спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе інстытута, а яшчэ прыкладна 1500 набываюць новую спецыяльнасць. Навучанне ажыццяўляецца як за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і за кошт пры-ватных сродкаў.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ажыццяўляе прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў вочнай формы навучання ўстаноў вы-шэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях:

«Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай

адукацыі дзяцей і моладзі»; «Педагагічная дзейнасць спецыялістаў»; «Дашколь-

ная адукацыя»; «Пачатковая адукацыя»; «Матэматыка»; «Інфарматыка»;

«Практычная псіхалогія»; «Алігафрэнапедагогіка»; «Інтэграванае навучан-

не і выхаванне ў школьнай адукацыі»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне

ў дашкольнай адукацыі»; толькі на ўмовах аплаты: «Рэкламная інфармацыя

і камунікацыя»; «Web-дызайн і камп’ютарная графіка»; «Псіхалогія»;

«Псіхалогія кіравання»; «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»;

«Псіхалогія сямейных адносін»; «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне

развіцця дзіцяці дома»; «Выяўленчае мастацтва»; «Музычнае мастацт-

ва»; «Мастацтва харэаграфічнае»; «Фізкультурна-аздараўленчая рабо-

та ва ўстановах адукацыі»; «Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай

дзейнасці»; «Лагапедыя»; «Тыфлапедагогіка»; «Сурдапедагогіка»; «Жэ-

ставая мова».

Заявы на навучанне на ўмовах ап-латы прымаюцца на працягу года.

Прыём дакументаў на навучанне па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюд-жэту прымаюцца з 1 верасня па 30 лістапада бягучага года. Залічэнне адбываецца па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання).

Курсы выхаднога дняТэрмін навучання — 8 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня.Завочныя курсыТэрмін навучання — 7 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня. Вячэрнія курсыТэрмін навучання — 6 месяцаў.Прыём заяў з 1 кастрычніка.Курсы ў малакамплектных групахТэрмін навучання — 6 і 4 месяцы.Прыём заяў з 1 кастрычніка і з 20 снежня.Курсы працягласцю 4 месяцыПрыём заяў з 20 снежня.Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і экзаменаміТэрмін навучання — 2 тыдні.Прыём заяў з 1 красавіка.Заняткі ў маі, чэрвені, ліпені.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

імя Максіма Танка»АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУАБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУ

на вочную і завочную формы атрымання адукацыі для асоб з вышэйшай адукацыяй. Выпускнікам магістратуры прысу-джаецца акадэмічная ступень магістра.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2016 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 573.

Спецыяльнасці, пералік неабходных дакументаў, патра-баванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных экза-менаў і залічэння ў магістратуру можна знайсці на сайце http://bspu.by/obrazovanie/magistratura або даведацца па тэл.: 200-71-12, 226-56-25.

Асноўнай задачай факультэта з’яў- ляецца забеспячэнне якаснай падрых-тоўкі юнакоў і дзяўчат да паступлення ў БДПУ і іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі краіны. Акрамя гэтага, наша дзейнасць накіравана на сацыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, адаптацыю да навучання ў ВНУ, дапа-могу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэтай мэтай створаны падрыхтоўчае аддзяленне, педагагічныя класы і пад-рыхтоўчыя курсы.

На падрыхтоўчае аддзяленне прыма-юцца асобы, якія маюць сярэднюю аду-кацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных эк-заменаў. Слухачы стацыянара забяс-печваюцца інтэрнатам, маюць магчы-масць карыстацца бібліятэкай, навед-ваць спартыўны комплекс, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пера-важнае права на залічэнне ў БДПУ пры

роўнай агульнай колькасці балаў. На базе факультэта даўніверсітэцкай

падрыхтоўкі БДПУ для вучняў 10–11 класаў агульнаадукацыйных устаноў арганізаваны педагагічныя класы. Тут на паглыбленым узроўні вывучаюцца профільныя прадметы (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя і інш.), а таксама праводзяцца абавязковыя факультатыўныя заняткі «Уводзіны ў педагагічную прафесію».

На падрыхтоўчых курсах усе жада-ючыя могуць якасна падрыхтавацца да паступлення ва ўстановы вышэй-шай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэспублікі. На працягу ўсяго навучаль-нага года дзейнічаюць вячэрнія і за-вочныя падрыхтоўчыя курсы, курсы вы-хаднога дня, праводзяцца заняткі ў ма-лакамплектных групах, а непасрэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двух-тыднёвыя падрыхтоўчыя курсы.

Хопіць разважаць – час паступаць!Хопіць разважаць – час паступаць!

БДПУ: будучае пачынаецца тут!