прэзентацыя па беларускай мове прыназоўнік

7

Upload: allamatyuk

Post on 11-Apr-2017

636 views

Category:

Education


22 download

TRANSCRIPT

Page 1: прэзентацыя па беларускай мове   прыназоўнік
Page 2: прэзентацыя па беларускай мове   прыназоўнік

Прыназоўнік як часціна мовы

Прыназоўнік – службовая часціна мовы, якая выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка і займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў у словазлучэнні:

Шмат чаго трэба ў душу ўвабраць (Л. Геніюш)Гадавала сава дзеці, і няма на што глядзеці. (Прыказка)Чалавеку за пяцьдзесят, вайну адваяваў… (М. Лужанін)

Прыназоўнікі з ускоснымі склонамі назоўнікаў і займеннікаўвыражаюць розныя значэнні:

часавыя

прасторавыя

мэтавыя

спосабу дзеяння

прычынныя

займацца ў лютым

займацца ў школе

займацца дзеля ведаў

займацца з ахвотаю

займацца са страху

Page 3: прэзентацыя па беларускай мове   прыназоўнік

Ужываюцца толькі з адным склонам:

Ужыванне прыназоўнікаў з адным і некалькімі склонамі

да – з родным (павага да старэйшых, падышоў да акна)над – з творным (гучыць над полем, узняцца над дахам)пра – з вінавальным (думаць пра канікулы, апавяданне пра гераізм)

Ужываюцца з двума склонамі:

за – з вінавальным і творным (выехалі за горад, сустрэча за горадам)

аб і на – з вінавальным і месным(ударыцца аб камень, загад аб пераводзе,

пакласці на стол, ляжыць на стале)

Ужываюцца з трыма склонамі:

у – з родным, вінавальным і месным(браў у бацькі, сабраўся ў лес, сустрэліся ў школе)

па – з давальным, вінавальным і месным(далі па яблыку, трава па пояс, раскажу па дарозе)

Page 4: прэзентацыя па беларускай мове   прыназоўнік

Прыназоўнікі

невытворныя вытворныя

а, аб, ад, без, для, дзеля, з, за, к, каля, ля, між, паміж, на, над, па, пад, перад, пра,

праз, пры, у, цераз

утварыліся ад назоўнікаў ва ўскосных склонах з

невытворнымі прыназоўнікамі і без іх

утварыліся ад прыслоўяў

утварыліся ад дзеепрыслоўяў

пры дапамозе, на працягу,з прычыны, за выключэннем,

з мэтай, у час, у выніку,шляхам

абапал, блізка, вакол, збоку, зверху, злева, міма, пасля,

пасярэдзіне, побач, услед і інш.

выключаючы, дзякуючы, не лічачы, нягледзячы на,

пачынаючы з

Page 5: прэзентацыя па беларускай мове   прыназоўнік

Перад словамі, якія пачынаюцца з у, прыназоўнік у замяняецца варыянтам ва:у памяці, але ва ўспамінах, у мяне, але ва ўсіх

Перад словамі, якія пачынаюцца спалучэннем зычных, першымі з якіх з’яўляюцца з, с, ж, ш або м, замест прыназоўніка з вымаўляецца і пішацца прыназоўнік са:

узяць са збанка, прыбраць са стала, пасябраваць са мною

З прыназоўніка з ужываюцца назоўнікі і займеннікі пры дзеясловах смяяцца, дзівіцца, цешыцца, жартаваць, кпіць:

Дзівіцца Сцёпка. З кніжкі дзівіцца і з Аленчынай вучонасці. (Я. Колас)

Асаблівасці ўжывання некаторых прыназоўнікаў

Пры выражэнні часавых і прасторавых адносін некаторыя прыназоўнікі ўжываюцца парамі: ад – да, з – па, з – на:

І з таго часу па сягоння мне сонцам свеціць Наднямонне.(Я. Колас)

Прыназоўнік па ўжываецца з вінавальным склонам для выражэння мэты дзеяння:

заехаць па сена, зайсці па бульбу, забегчы па сябра, ісці па хлеб

Для выражэння прадмета маўлення або думкі ўжываюцца прыназоўнікі пра з вінавальным склонам і аб з месным склонам:

разважауць пра будучыню або аб мінулым, апавядаць пра канікулы і аб пачастунку

Многія прыназоўнікі выступаюць як сінонімы. Так можна сказаць:з дапамогай і пры дапамозе, да лесу і пад лес, у чарніцы і па

чарніцы,забыць пра яе і забыць на яе

Page 6: прэзентацыя па беларускай мове   прыназоўнік

Прыназоўнікі

простыя складаныя састаўныя

Складаюцца з аднаго слова:ад, без, за, перад, пры, вакол,

насустрач, дзякуючы

Утвораныя з двух простых, напісаных праз дэфіс:

з-за, з-пад, па-за, па-над

Складаюцца двух або некалькіх слоў:

з прычыны хваробы, на працягу месяца, пачынаючы з лютага,

у сувязі з непагодаю

Page 7: прэзентацыя па беларускай мове   прыназоўнік

Правапіс прыназоўнікаў

Прыназоўнікі заўсёды пішуцца асобнаад тых слоў, перад якімі стаяць:

Уважліва трэба ставіцца да сітуацый, калі састаўны прыназоўнік нагадвае прыслоўе, у якім прыстаўка супадае з першай часткай прыназоўніка:

У пачатку вясны часта яшчэ бываюць маразы. – Вясна была яшчэ ўпачатку. (Я. Колас)

Пішуцца праз злучокскладаныя прыназоўнікі з-за, з-пад,

з-над, па-за, па-над

пра жыццё, у акне, воддаль ад дома, ва ўзросце

Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца вёсачка, хат, можа, так трыццаць ці сорак. (Я. Колас)

Пішацца злітна прыназоўнік паўзПішуцца ў два або тры словысастаўныя прыназоўнікі

разам з, нягледзячы на, на чале з, на шляху да, у адказ на, у залежнасці ад, у адрозненне ад

Прыназоўнікі перад, пад і над перад займеннікам мною і прыназоўнікі к і аб перад займеннікам мне набываюць дадатковае а:

перада мною, нада мною, пада мною, ка мне, аба мне