Асмалоўка: дамы і мары

8
Конкурс: Грамадсказначныя праекты

Upload: nana-murashko

Post on 19-Feb-2017

3.549 views

Category:

Education


4 download

TRANSCRIPT

Page 1: Асмалоўка: дамы і мары

Конкурс: Грамадсказначныя праекты

Page 2: Асмалоўка: дамы і мары

I.Інфармацыйная характарыстыка праекта

• Назва: ілюстраванае выданне “Асмалоўка: Дамы і мары” • Iніцыятары, аўтары праекта: • Аўтар ідэі, каардынатар праекта -- Андрэй Эзерын • аўтар тэкста -- Сяргей Харэўскі• фота і дызайн -- Віталь Раковіч

Page 3: Асмалоўка: дамы і мары

ІІ. Сутнасць ідэі

• Асмалоўка – першы пасляваены квартал у цэнтры Мінска, лёс якога зараз у небяспецы. Гарадскія ўлады разглядаюць раён як чарговую пляцоўку для інвестараў, не звяртаючы ўвагі на яго ўнікальную атмасферу і гісторыю. Зараз вакол квартала ствараецца нефармальная грамадзянская суполка, яго жыхары і мінчукі бароняць Асмалоўку. Выданне стане моцным камунікацыйным інструментам уплыву на самыя розныя мэтавыя аўдыторыі i дапаможа ратаванню архітэктурнай спадчыны. • Выданне «Дамы і мары» складаецца з дакументальнага эсэ Сяргея

Харэўскага, аздобленага візульнай канцэпцыяй Віталя Раковіча. На 40 старонках чытач даведаецца пра найбольш значныя моманты 70-гадовай гісторыі квартала. Адметная рыса выдання -- шматлікія фотаздымкі як сучасных аўтараў, так і архіўныя.

Page 4: Асмалоўка: дамы і мары

ІІІ. Мэта і мэтавыя аўдыторыі

• Выданне створана для шырокага кола чытачоў. Таксама фокус выдання накіраваны на прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і бізнес-структур, якія актыўна ўдзельнічаюць у працэсах КСА. Кніга ёсць cвоеасаблівае запрашенне ладзіць разам з жыхарамі сацыяльныя акцыі ў Асмалоўцы. Зараз тут жыве амаль 1000 чалавек, навокал расце амаль 1500 дрэваў, жывуць самыя розныя віды птушак. Такім чынам, кніга дапаможа стварыць у Асмалоўцы ўнікальны зялены квартал. Гэты прыклад у далейшым можна мульціпліцыраваць на іншыя рэгіёны Мінска і краіны. • Выданне стане добрым прыкладам для гарадскіх актывістаў у стварэнні

гісторыі дома, квартала, раёна, горада. Такой інфармацыі зараз вельмі не хапае, улічваючы цікавасць да тэмы гарадскіх супольнасцяў.

Page 5: Асмалоўка: дамы і мары

IV. Чаму ідэя ўнікальная?

• Бадай што ўпершыню ў новай гісторыі Беларусі створана кніга пра гарадскі квартал. Пры тым яе аўтары даволі вядомыя адмыслоўцы ў сваёй справе. Чарговае выданне Сяргея Харэўскага – заўседы падзея, таксама і з фотаальбомамі Віталя Раковіча. Варта дадаць, што ў кнізе шмат унікальнай інфармацыі, якая ёсць у пэўным сенсе сенсацыяй. Гэта датычыцца інфармацыі, звязанай перш за ўсё з аўтарамі праекта, а таксама асобнымі жыхарамі квартала.

Page 6: Асмалоўка: дамы і мары

Прыклады старонак

Page 7: Асмалоўка: дамы і мары

Прыклады старонак

Page 8: Асмалоўка: дамы і мары

Вокладка