Краіна казак

10

Upload: nana-murashko

Post on 12-Feb-2017

6.750 views

Category:

Education


2 download

TRANSCRIPT

Page 1: Краіна казак
Page 2: Краіна казак

«Краіна казак» — бясплатная праграма для прылад на базе Android, якая ўключае:

• 18 прафесійна праілюстраваных і агучаных электронных кніг: народныя казкі, аўтарскія казкі, пазнавальныя кнігі

• Песні на вершы беларускіх паэтаў

• Беларускія калыханкі: сучасныя і аўтэнтычныя спевы і тэксты да іх

• 50 аўдыёказак

Page 3: Краіна казак

Каманда праекта:

У стварэнні «Краіны казак» задзейнічана каля 50 чалавек:

рэдактар-каардынатар, праграміст, аўтары, мастакі,

дыктары, гукарэжысёры, дызайнеры, карэктары, кампазітары.

Усе ўдзельнікі прафесіяналы ў сваёй сферы, але ўдзельнічалі

ў праекце на валантэрскіх асновах.

Мэта праекта:

Мы імкнемся заахвоціць беларусаў усяго свету чытаць дзецям па-беларуску файныя кнігі, слухаць і спяваць калыханкі ды

вясёлыя песенькі на словы беларускіх паэтаў, шанаваць сваё і гадаваць дзетак беларусамі!

Page 4: Краіна казак

Праілюстраваныя і агучаныя кнігі можна слухаць, а можна чытаць і гартаць старонкі самім

Page 5: Краіна казак

Мы імкнемся ствараць якасны прадукт, таму нашы кнігі агучаныя прафесійнымі акторамі.

Эстэтычны бок таксама вельмі важны: мы ганарымся ілюстрацыямі, створанымі для «Краіны казак» маладымі

беларускімі мастакамі.

Page 6: Краіна казак

У асобным раздзеле бацькі і дзеткі знойдуць вясёлыя песенкі на вершы беларускіх паэтаў і тэматычныя размінкі ў

выкананні гурта «Агатка dream-band».

Page 7: Краіна казак

Для самых маленькіх – больш за 60 калыханак на любы густ!

Славутыя калыханкі і аўтэнтычныя спевы з архіваў Інстытута мастацтвазнаўства, песенькі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча,

Вольгі Паўлоўскай і Ганны Даўгаўполавай.

Page 8: Краіна казак

Для дзетак ад 4-х год ёсць раздзел з аўтарскімі аўдыёказкамі Сяргея Вітушкі, Ігара Кузьмініча, Алены Масла.

Page 9: Краіна казак

За паўгады існавання праграму спампавала больш 1000 карыстальнікаў з 37 краін свету.

Найбольшая колькасць чытачоў «Краіны казак» жыве ў Беларусі, Расіі, Аўстраліі, ЗША і Польшчы.

Але ёсць карыстальнікі з Японіі, Інданэзіі і нават Кеніі.

Page 10: Краіна казак

Нашы планы і мэты:

• дадаць адукацыйны кантэнт (Азбуку і інш.)

• стварыць новы раздзел з тэкставымі казкамі

• распавядаць усім пра «Краіну казак»

Спампаваць «Краіну казак» можна тут:

Дзякуй за ўвагу!