Праект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы...
TRANSCRIPT
Гісторыя
Адносна часу будаўніцтва каталіцкага храма ў Крычаве адсутнічаюць дакладныя звесткі, але можна маркаваць будаўніцтва касцёла датуецца 20-мі гадамі 17 ст. Першыя дакладныя пісьмовыя звесткі аб арганізацыі і будаўніцтве касцёла ў Крычаве адносяцца да 1745 г. 20 ліпеня гэтага года крычаўскі стараста Геранім Радзівіл аддаў загад кіраўніку Крычаўскім староствам Паўлу Цялецкаму выдзеліць пляцы пад будаўніцтва фарнага касцёла і плябаніі.
XVIII СТАГОДДЗЕ 8 верасня 1745 г. у працэс арганізацыі крычаўскага касцёла актыўна ўключылася і каралева Марыя Юзэфа. Каралева Марыя Юзэфа асобным фундушам для забеспячэння каталіцкага касцёла і плябаніі ў Крычаве паклала ў Дрэздэнскі банк 4000 талераў з дазволам штогод 8 снежня на свята «Непарочнага Зачацця Дзевы Марыі», у гонар якой і быў узведзены Крычаўскі касцёл, браць з гэтай сумы 1000 талераў. Акрамя таго, сам Аўгуст ІІІ у верасні 1746 г. дазволіў крычаўскаму плябану выбіраць з сялян Магілёўскай эканоміі добраахвотныя ахвяраванні на касцёл хлебам і воскам. Прычым ва ўсіх прывілеях падкрэсліваецца, што пажалаванні даюцца на "нанова" заснаваную плябанію і касцёл. Фундаваў касцёл магчыма і князь Геранім Радзівіл. Касцёл быў пабудаваны з дрэва, стаяў на каменным падмурку, меў дзве вежы і дах, крыты гонтам. Што потым стала со старым касцёлам, крыніцы не паведамляюць. Магчыма, ён быў разабраны. Ва ўсякім выпадку, на плане Крычава 1778 г. паказаны толькі адзін каталіцкі храм
ХІХСТАГОДДЗЕ У сярэдзіне ХІХ ст. цэнтральную частку Крычава знішчыў жудасны пажар. Згарэлі амаль усе пабудовы, у тым ліку і драўляны касцёл. Часова набажэнствы вяліся на першым паверсе так званага Пацёмкінскага палаца, валодаў якім на той час заможнейшы крычавец Стэфан Галынскі. На яго ж грошы, а таксама на грошы вернікаў, у 1855-60 (па іншай інфармацыі 1874) гг. быў пабудаваны новы каменны касцёл.
Стыльпабудовы
• Архітэктура будынку была вырашана ў стылі неаготыкі. Двухвежавы
франтальны фасад па цэнтры быў вылучаны трохпралётнай гатычнай
аркай на 4 гранёных слупах, аб'яднанай агульным кілепадобным франтонам у завершы. Фасады і чатырохгранныя
ярусы вежаў рытмічна чляніліся гатычнымі стральчатымі ваконнымі
праёмамі. Перспектыўным стральчатым парталам быў вырашаны
галоўны ўваход у храм. Над імі размяшчалася круглае вакно-ружа.
Гатычны характар будынка ўзмацняла афармленне вежаў вуглавымі
гранёнымі пілонамі з востравугольнымі вімпергамі: паміж імі аркатурныя нішы
са стрэльчатымі броўкамі.
• Унутраная прастора касцёла падзялялася магутнымі
слупамі і аркадамі на тры нефы. Пяцігранную абсіду
запяўнаяў двухярусны алтар, вырашаны ў формах барока — 4 калоны неслі
магутны крапаваны хвалісты антаблемент, паміж калоннамі стаялі
скульптуры святых Пятра і Паўла; другі ярус —
прамавугольны шчыт з выгнутым карнізам
ХХстагоддзе Архіўныя дакументы паказваюць, што ў 20-я гг. касцёл быў ў вельмі занядбалым стане. У сакавіку 1929 г. крычаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў перадаць касцёл пад клуб пасля адпаведных патрабаванняў «працоўных мас». У храме размясцілі спярша кінатэатр, а пазней самадзейны драматычны тэатр. У 1934 годзе касцёл быў узарваны.
Побачзкасцёламусярэдзіне XIX . ст былапабудавана, плябанія што перажыла да сённяшнягачасуперыяд
. фанатычнагаатэізма Разам зтымплябаніязнаходзіццаў .занядбанымстане
Сучаснасць Адраджэнне парафіі пачалося ў пачатку XXI ст. Першапачаткова набажэнствы вядуцца ў прыватным доме. Афіцыйна парафія была зарэгістравана 29 студзеня 2007 г.
Што трэба для аднаўлёння
• Згода і патрымка абласных і раённых уладаў;• Зацікаўленасць гэтай
ідэяй краязнаўцаў, гісторыкаў і архітэктараў;
«+» рэканструкцыі
• Касцёл стаў б адным з прыгажэйшых на ўсходзе Беларусі;• Прыток паломнікаў і
турыстаў у горад, што паспрыяе развіццю культуры ў горадзе.